Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі
Open in Telegram
Афіцыйны канал Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі – часовага выканаўчага органа, створанага нацыянальнай лідаркай Святланай Ціханоўскай. Зваротная сувязь press@belaruscabinet.org Сайт https://belaruscabinet.org
Show more2 851
Subscribers
No data24 hours
-27 days
-330 days
Data loading in progress...
Similar Channels
Tags Cloud
No data
Any problems? Please refresh the page or contact our support manager.
Incoming and Outgoing Mentions
---
---
---
---
---
---
Attracting Subscribers
September '26
September '26
+10
in 1 channels
August '26
+42
in 13 channels
Get PRO
July '26
+44
in 8 channels
Get PRO
June '26
+53
in 26 channels
Get PRO
May '26
+63
in 12 channels
Get PRO
April '26
+38
in 13 channels
Get PRO
March '26
+75
in 20 channels
Get PRO
February '26
+54
in 10 channels
Get PRO
January '26
+52
in 22 channels
Get PRO
December '25
+89
in 17 channels
Get PRO
November '25
+43
in 10 channels
Get PRO
October '25
+30
in 5 channels
Get PRO
September '25
+36
in 8 channels
Get PRO
August '25
+85
in 16 channels
Get PRO
July '25
+37
in 8 channels
Get PRO
June '25
+36
in 11 channels
Get PRO
May '25
+43
in 17 channels
Get PRO
April '25
+38
in 7 channels
Get PRO
March '25
+66
in 9 channels
Get PRO
February '25
+60
in 17 channels
Get PRO
January '25
+102
in 24 channels
Get PRO
December '24
+56
in 9 channels
Get PRO
November '24
+65
in 11 channels
Get PRO
October '24
+93
in 17 channels
Get PRO
September '24
+67
in 37 channels
Get PRO
August '24
+88
in 16 channels
Get PRO
July '24
+73
in 14 channels
Get PRO
June '24
+68
in 15 channels
Get PRO
May '24
+139
in 19 channels
Get PRO
April '24
+124
in 8 channels
Get PRO
March '24
+116
in 24 channels
Get PRO
February '24
+115
in 24 channels
Get PRO
January '24
+169
in 25 channels
Get PRO
December '23
+228
in 28 channels
Get PRO
November '23
+61
in 31 channels
Get PRO
October '23
+82
in 21 channels
Get PRO
September '23
+193
in 0 channels
Get PRO
August '23
+205
in 0 channels
Get PRO
July '23
+105
in 0 channels
Get PRO
June '23
+385
in 0 channels
Get PRO
May '23
+45
in 0 channels
Get PRO
April '23
+77
in 0 channels
Get PRO
March '23
+104
in 0 channels
Get PRO
February '23
+142
in 0 channels
Get PRO
January '23
+209
in 0 channels
Get PRO
December '22
+149
in 0 channels
Get PRO
November '22
+539
in 0 channels
Get PRO
October '22
+2 139
in 0 channels
| Date | Subscriber Growth | Mentions | Channels | |
| 07 September | +2 | |||
| 06 September | +1 | |||
| 05 September | 0 | |||
| 04 September | +1 | |||
| 03 September | +3 | |||
| 02 September | +1 | |||
| 01 September | +2 |
Channel Posts
+1
«У пацярпелых ад харасменту ёсць права выкарыстоўваць любыя даступныя ім інструменты для сваёй абароны»
У беларускім прафесійным асяроддзі псіхолагаў і псіхатэрапеўтаў разгортваецца гісторыя вакол сур’ёзных абвінавачанняў у сексуалізаваным харасменце і злоўжыванні прафесійнай уладай.
Група беларускіх псіхалагінь публічна заявіла пра шматгадовыя выпадкі дамаганняў з боку вядомага псіхатэрапеўта Дзмітрыя Дзякава. У звароце жанчыны апісваюць ціск і прымус да інтымных адносін, пагрозы ў выпадку адмовы, выкарыстанне прафесійнай залежнасці і перашкоды для далейшага прафесійнага развіцця. Заяўніцы паведамілі, што накіравалі матэрыялы ў этычныя камітэты прафесійных арганізацый.
Выканаўца абавязкаў прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Юлія Міцкевіч падкрэслівае: у сітуацыях насілля і харасменту пацярпелыя маюць права самі выбіраць спосаб сваёй абароны — у тым ліку звяртацца ў суд ці публічна распавядаць пра свой досвед.
«Часта апублічванне гісторыі з канкрэтнымі фактамі — гэта адзіная стратэгія абароны і адзіны магчымы варыянт».Асобная праблема — беларускае заканадаўства. У ім сёння няма нават вызначэння харасменту ці сексуалізаванага харасменту. Гэта істотна абмяжоўвае магчымасці пацярпелых абараняць свае правы. Менавіта таму ў межах прапанаванай дэмакратычнымі сіламі антыдыскрымінацыйнай і гендарнай прапанаванай дэмакратычнымі сіламі антыдыскрымінацыйнай і гендарнай рэформы прапануецца замацаваць паняцце харасменту ў заканадаўстве і стварыць механізмы абароны ад такой формы дыскрымінацыі.
«Са свайго боку мы будзем сачыць за гэтай сітуацыяй і гатовыя аказаць любую магчымую дапамогу пацярпелым жанчынам, калі яны захочуць да нас звярнуцца»,— адзначыла Юлія Міцкевіч. Больш падрабязна можна прачытаць ТУТ.
| 2 | «Дзяды» — гэта пра народы, якія стагоддзямі змагаліся за свабоду, за права быць сабой, мець уласныя традыцыі
Кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Святлана Ціханоўская разам з намеснікам кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Паўлам Латушкам па запрашэнні Канцэлярыі Прэзідэнта Польшчы ўзялі ўдзел у цэнтральных урачыстасцях 15-й акцыі «Нацыянальнае чытанне», якія прайшлі пад патранатам польскай прэзідэнцкай пары.
У гэтым годзе для агульнанацыянальнага чытання была абрана паэма «Дзяды» вялікага беларуска-літоўска-польскага паэта Адама Міцкевіча.
Урачыстасць адкрыў Прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі з жонкай Мартай Наўроцкай, які асобна прывітаў прадстаўнікоў дэмакратычных сіл Беларусі.
Сярод прамоўцаў і выканаўцаў, якія чыталі «Дзяды», былі польскія, літоўскія, а таксама беларускія артысты — Бажэна Шамовіч і Аляксей Сапыркін.
«Паэма "Дзяды" Адама Міцкевіча мае фундаментальнае значэнне для беларускага народа, бо яна прасякнута глыбокай павагай да нашай гісторыі, фальклору і духоўных традыцый. У аснову твора пакладзены старажытны беларускі абрад ушанавання продкаў. Праз "Дзяды" Міцкевіч зафіксаваў дух Навагрудчыны і Палесся. Паэма адлюстроўвае імкненне да свабоды і пратэст супраць прыгнёту, што робіць яе вечным выразнікам свабодалюбнага духу нашага народа і яго нястомнай барацьбы за сваю праўду», — адзначыў Павел Латушка.
«Дзяды» — гэта наша супольная спадчына: беларусаў, палякаў і літоўцаў. Гэта твор пра народы, якія стагоддзямі змагаліся за свабоду, за права быць сабой, мець уласныя традыцыі і жыць на сваёй зямлі паводле свайго сумлення.
«У бытнасць паслом Беларусі ў Польшчы меў гонар быць адным з ініцыятараў усталявання помніка Адаму Міцкевічу ў цэнтры Мінска на вуліцы Гарадскі Вал, а ў адкрыцці гэтага помніка ў кастрычніку 2003 года ўзяў удзел маршалак Сената Польшчы», — падкрэсліў Павел Латушка.
Павел Латушка як сімвалічны жэст узяў з сабой на «Нацыянальнае чытанне» іншы твор Адама Міцкевіча — «Пан Тадэвуш» на беларускай мове, выдадзены ў 1985 годзе ў Мінску ў перакладзе Язэпа Семяжона, які з’яўляецца братам дзеда Паўла Латушкі. Гэтае выданне пачынаецца з партрэта Адама Міцкевіча рукі народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.
Менавіта аўтарскую копію партрэта Адама Міцкевіча да дазенага выдання ў выкананні народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча Павел Латушка падараваў прэзідэнту Польшчы Аляксандру Кваснеўскаму ў дзень уручэння даверчых лістоў Пасла Беларусі ў Польшчы. | 379 |
| 3 | «Дзяды» — гэта пра народы, якія стагоддзямі змагаліся за свабоду, за права быць сабой, мець уласныя традыцыі
Кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Святлана Ціханоўская разам з намеснікам кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Паўлам Латушкам па запрашэнні Канцэлярыі Прэзідэнта Польшчы ўзялі ўдзел у цэнтральных урачыстасцях 15-й акцыі «Нацыянальнае чытанне», якія прайшлі пад патранатам польскай прэзідэнцкай пары.
У гэтым годзе для агульнанацыянальнага чытання была абрана паэма «Дзяды» вялікага беларуска-літоўска-польскага паэта Адама Міцкевіча.
Урачыстасць адкрыў Прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі з жонкай Мартай Наўроцкай, які асобна прывітаў прадстаўнікоў дэмакратычных сіл Беларусі.
Сярод прамоўцаў і выканаўцаў, якія чыталі «Дзяды», былі польскія, літоўскія, а таксама беларускія артысты — Бажэна Шамовіч і Аляксей Сапыркін.
«Паэма "Дзяды" Адама Міцкевіча мае фундаментальнае значэнне для беларускага народа, бо яна прасякнута глыбокай павагай да нашай гісторыі, фальклору і духоўных традыцый. У аснову твора пакладзены старажытны беларускі абрад ушанавання продкаў. Праз "Дзяды" Міцкевіч зафіксаваў дух Навагрудчыны і Палесся. Паэма адлюстроўвае імкненне да свабоды і пратэст супраць прыгнёту, што робіць яе вечным выразнікам свабодалюбнага духу нашага народа і яго нястомнай барацьбы за сваю праўду», — адзначыў Павел Латушка.
«Дзяды» — гэта наша супольная спадчына: беларусаў, палякаў і літоўцаў. Гэта твор пра народы, якія стагоддзямі змагаліся за свабоду, за права быць сабой, мець уласныя традыцыі і жыць на сваёй зямлі паводле свайго сумлення.
«У бытнасць паслом Беларусі ў Польшчы меў гонар быць адным з ініцыятараў усталявання помніка Адаму Міцкевічу ў цэнтры Мінска на вуліцы Гарадскі Вал, а ў адкрыцці гэтага помніка ў кастрычніку 2003 года ўзяў удзел маршалак Сената Польшчы», — падкрэсліў Павел Латушка.
Павел Латушка як сімвалічны жэст узяў з сабой на «Нацыянальнае чытанне» іншы твор Адама Міцкевіча — «Пан Тадэвуш» на беларускай мове, выдадзены ў 1985 годзе ў Мінску ў перакладзе Язэпа Семяжона, які з’яўляецца братам дзеда Паўла Латушкі. Гэтае выданне пачынаецца з партрэта Адама Міцкевіча рукі народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.
Менавіта аўтарскую копію партрэта Адама Міцкевіча да дазенага выдання ў выкананні народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча Павел Латушка падараваў прэзідэнту Польшчы Аляксандру Кваснеўскаму ў дзень уручэння даверчых лістоў Пасла Беларусі ў Польшчы. | 1 |
| 4 | «Дзяды» — гэта пра народы, якія стагоддзямі змагаліся за свабоду, за права быць сабой, мець уласныя традыцыі
Кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Святлана Ціханоўская разам з намеснікам кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Паўлам Латушкам па запрашэнні Канцэлярыі Прэзідэнта Польшчы ўзялі ўдзел у цэнтральных урачыстасцях 15-й акцыі «Нацыянальнае чытанне», якія прайшлі пад патранатам польскай прэзідэнцкай пары.
У гэтым годзе для агульнанацыянальнага чытання была абрана паэма «Дзяды» вялікага беларуска-літоўска-польскага паэта Адама Міцкевіча.
Урачыстасць адкрыў Прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі з жонкай Мартай Наўроцкай, які асобна прывітаў прадстаўнікоў дэмакратычных сіл Беларусі.
Сярод прамоўцаў і выканаўцаў, якія чыталі «Дзяды», былі польскія, літоўскія, а таксама беларускія артысты — Бажэна Шамовіч і Аляксей Сапыркін.
«Паэма "Дзяды" Адама Міцкевіча мае фундаментальнае значэнне для беларускага народа, бо яна прасякнута глыбокай павагай да нашай гісторыі, фальклору і духоўных традыцый. У аснову твора пакладзены старажытны беларускі абрад ушанавання продкаў. Праз "Дзяды" Міцкевіч зафіксаваў дух Навагрудчыны і Палесся. Паэма адлюстроўвае імкненне да свабоды і пратэст супраць прыгнёту, што робіць яе вечным выразнікам свабодалюбнага духу нашага народа і яго нястомнай барацьбы за сваю праўду», — адзначыў Павел Латушка.
«Дзяды» — гэта наша супольная спадчына: беларусаў, палякаў і літоўцаў. Гэта твор пра народы, якія стагоддзямі змагаліся за свабоду, за права быць сабой, мець уласныя традыцыі і жыць на сваёй зямлі паводле свайго сумлення.
«У бытнасць паслом Беларусі ў Польшчы меў гонар быць адным з ініцыятараў усталявання помніка Адаму Міцкевічу ў цэнтры Мінска на вуліцы Гарадскі Вал, а ў адкрыцці гэтага помніка ў кастрычніку 2003 года ўзяў удзел маршалак Сената Польшчы», — падкрэсліў Павел Латушка.
Павел Латушка як сімвалічны жэст узяў з сабой на «Нацыянальнае чытанне» іншы твор Адама Міцкевіча — «Пан Тадэвуш» на беларускай мове, выдадзены ў 1985 годзе ў Мінску ў перакладзе Язэпа Семяжона, які з’яўляецца братам дзеда Паўла Латушкі. Гэтае выданне пачынаецца з партрэта Адама Міцкевіча рукі народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.
Менавіта аўтарскую копію партрэта Адама Міцкевіча да дазенага выдання ў выкананні народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча Павел Латушка падараваў прэзідэнту Польшчы Аляксандру Кваснеўскаму ў дзень уручэння даверчых лістоў Пасла Беларусі ў Польшчы. | 14 |
| 5 | Для дзяцей вельмі важна не забываць сваё роднае
«Звяртаючыся да дзяцей, я хацеў бы сказаць: трэба паважаць і шанаваць настаўнікаў. Гэта тыя людзі, якія дораць вам свет, якія закладваюць падмурак у вашае будучае жыццё. І тут, калі вы дазволіце, у першую чаргу я хацеў бы, каб мы паапладавалі спадару дырэктару Алесю Лозку, усім настаўнікам, якія дбаюць пра беларускасць тут, у Польшчы, і вучаць нашых дзяцей. Дзякуй вам вялікі», — адзначыў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка падчас адкрыцця навучальнага года ў пачатковай школе № 187 імя Адама Міцкевіча ў Варшаве. Па суботах у школе будуць вучыцца беларускія дзеці
У цэрымоніі адкрыцця навучальнага года таксама прыняў удзел прадстаўнік Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па нацыянальным адраджэнні Павел Баркоўскі.
«Я хацеў бы шчыра падзякаваць кіраўніцтву варшаўскай школы і польскім уладам за тое, што нашы дзеці з Беларусі маюць магчымасць працягваць вывучэнне беларускай мовы, гісторыі і культуры ў Польшчы. Польскі і беларускі народы — вельмі блізкія. Нас яднаюць і Манюшка, і Касцюшка, і Агінскі, і Радзівілы, і, вядома, Міцкевіч, і гэты спіс сапраўды вельмі доўгі.
Перакананы, што дзеці, якія вучацца за мяжой, у эміграцыі, у такіх трошкі складаных умовах, сапраўды будуць элітай нашай беларускай нацыі. Памятайце пра гэта і вучыцеся добра.
Дзякуй бацькам, бо я разумею, што гэта дадатковыя высілкі — прывозіць дзяцей, навучаць беларускай мове і культуры. Вялікі вам дзякуй за гэты грамадзянскі ўчынак, за тое, што вы памятаеце, адкуль мы родам. Для дзяцей вельмі важна не забываць сваё роднае. Віншую з пачаткам навучальнага года!» — дадаў Павел Латушка.
Павел Латушка зрабіў ахвяраванне з асабістых сродкаў на карысць фундацыі школы ў памеры 1000 польскіх злотых.
Варта падкрэсліць, што ў школе на дадзены момант працуюць класы з 0 па 8. У гэтым годзе 30 дзяцей сталі новымі вучнямі, а агулам у школе будзе навучацца больш за 60 дзяцей з Беларусі. | 853 |
| 6 | Школы ператвараюцца ва ўстановы турэмнага тыпу — Андрэй Лаўрухін пра дагляды навучэнцаў
Намеснік прадстаўніка Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па нацыянальным адраджэнні Андрэй Лаўрухін пракаментаваў планы ўладаў праводзіць дагляды навучэнцаў у беларускіх школах. Ён звярнуў увагу, што праблема значна шырэйшая за самі дагляды і звязаная з мілітарызацыяй адукацыі, узмацненнем кантролю і ператварэннем школы ў закрытую прастору.
🤝 Паводле Андрэя Лаўрухіна, улады самі спрыяюць росту агрэсіі: дзяцей вучаць абыходзіцца са зброяй, уцягваюць у ваенную падрыхтоўку і ідэалагічныя мерапрыемствы, а затым спрабуюць змагацца з наступствамі праз яшчэ большы кантроль.
🤝 У кантэксце практыкі даглядаў навучэнцаў Лаўрухін звярнуў увагу на яшчэ адну праблему — закрытасць школ. Бацькам усё складаней трапіць ва ўстановы адукацыі, а магчымасці саміх дзяцей свабодна пакідаць іх абмяжоўваюцца. У выніку замест камфортнай і бяспечнай прасторы школа ўсё больш набывае рысы рэжымнай установы.
🤝 Таксама Андрэй Лаўрухін паставіў пад пытанне прававую абгрунтаванасць даглядаў: застаецца незразумелым, на якіх прававых падставах яны будуць праводзіцца, якой будзе працэдура і наколькі яна адпавядае правам навучэнцаў.
На яго думку, узмацненне кантролю можа не толькі не вырашыць праблему бяспекі, але і дадаткова пагоршыць атмасферу ў школах.
«Галоўная пагроза не ў гэтым, а ў нагнятанні і атмасферы агрэсіі, якая звязаная з ваеннай падрыхтоўкай, з ідэалагічным нагнятаннем, з агульным павышэннем узроўню гэтай агрэсіі і з ператварэннем школы ва ўстанову турэмнага тыпу». | 393 |
| 7 | Вадзім Кабанчук: беларусаў могуць выкарыстаць як «гарматнае мяса»
Прадстаўнік Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па абароне і нацыянальнай бяспецы Вадзім Кабанчук у інтэрв’ю «Белсату» распавёў пра рызыку прымусовай мабілізацыі беларусаў у выпадку расійскай акупацыі.
На думку Кабанчука, у Беларусі можа паўтарыцца сцэнар акупаваных Расіяй тэрыторый Украіны, дзе мужчын прымусова мабілізоўвалі і адпраўлялі на вайну.
«Я не бачу аргументаў, чаму яны не могуць зрабіць гэта яшчэ раз. Імперыя не шкадуе нават уласны народ. Чаму яна павінна думаць пра беларусаў?»
Прымусовая мабілізацыя, паводле Кабанчука, можа пачацца з асобных груп: зняволеных або «нядобрасумленных працаўнікоў вёскі», якіх цяпер прымусова навучаюць вайсковай справе. Пасля яна можа закрануць значна шырэйшае кола беларусаў.
«А далей, калі “пракоціць”, могуць пачаць забіраць ужо ўсіх без разбору».
Тым, хто абгрунтавана асцерагаецца прызыву, Кабанчук раіць разгледзець магчымасць загадзя пакінуць Беларусь. У выпадку ваеннага крызісу межы могуць быць закрытыя, і магчымасці для выезду ўжо не застанецца.
Калі чалавека ўсё ж прымусова мабілізуюць, Кабанчук раіць захоўваць сябе, не наносіць шкоды іншым і сабатаваць выкананне злачынных загадаў. Аднак ён прызнае, што на практыцы магчымасці супрацьстаяць прымусу могуць быць вельмі абмежаваныя.
«У іх сапраўды ёсць страшныя, але пры гэтым эфектыўныя інструменты прымусу чалавека бегчы ў адзін канец». | 399 |
| 8 | Вадзім Кабанчук распавёў пра фарміраванне беларускай роты БПЛА
Падраздзяленне БПЛА цяпер знаходзіцца на этапе стварэння, паведаміў у інтэрв'ю «Белсату» прадстаўнік Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па абароне і нацыянальнай бяспецы Вадзім Кабанчук.
З меркаванняў бяспекі тэрміны стварэння і маштаб падраздзялення пакуль не раскрываюцца.
❤️Акцэнт на БПЛА зроблены праз магчымасці, якія яны даюць на полі бою. Паводле Кабанчука, такое падраздзяленне можа ўплываць на сітуацыю на дзясяткі і нават сотні кіламетраў.
«Рота БПЛА з комплексамі Middle Strike, напрыклад, можа перакрываць лагістычныя напрамкі, знішчаць вельмі значныя сілы праціўніка — сістэмы супрацьпаветранай абароны, штабы».
❤️У выпадку паўнавартаснага ўцягвання Беларусі ў вайну адной з задач рэжыму Лукашэнкі, паводле Кабанчука, можа стаць забеспячэнне расійскай вайсковай групоўкі праз беларускую тэрыторыю. Таму адным з магчымых напрамкаў працы падраздзялення можа стаць кантроль такой лагістыкі.
«У Беларусь заходзіць пэўная колькасць чыгуначных і аўтамабільных шляхоў. І менавіта наша падраздзяленне БПЛА можа ўзяць на сябе задачу кантролю над гэтай лагістыкай».
❤️Кабанчук падкрэсліў, што падраздзяленне разглядаецца як адзін з элементаў больш шырокага сілавога кампанента беларускіх дэмакратычных сіл і можа быць задзейнічана ў выпадку ўцягвання тэрыторыі Беларусі ў вайну.
«Важна падкрэсліць: мы рыхтуемся і будзем ваяваць толькі супраць Расійскай Федэрацыі. […] БПЛА — гэта толькі адна са складнікаў агульнага пазла». | 501 |
| 9 | Танныя крэдыты не ратуюць дзяржпрадпрыемствы, а зацягваюць іх у фінансавую пастку
Прадстаўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па эканоміцы і фінансах Аліса Рыжычэнка ў каментары «Салідарнасці» патлумачыла, чаму палітыка таннага крэдытавання, за кошт якой улады падтрымліваюць рост беларускай эканомікі, вядзе да павелічэння запазычанасці прадпрыемстваў.
Аліса Рыжычэнка звярнула ўвагу, што танныя крэдыты дазваляюць прадпрыемствам нарошчваць вытворчасць і фармальна паляпшаць эканамічныя паказчыкі. Але гэта не азначае, што яны становяцца больш прыбытковымі.
«Прадпрыемствы выконваюць паказчыкі, але гэта не азначае, што больш зарабляюць. Можна вырабіць тысячу трактароў, але з іх толькі сто будзе прададзена, а астатнія пойдуць на склад».
Адначасова растуць выдаткі прадпрыемстваў. Праз дэфіцыт кадраў ім даводзіцца павышаць заробкі, але прадукцыйнасць працы за імі не паспявае.
«Грошай пры гэтым трэба браць у крэдыт усё больш, каб плаціць людзям заробкі. Бо недахоп кадраў прыводзіць да таго, што работнікі застаюцца толькі на больш высокіх заробках. Але прадукцыйнасць працы вышэйшай не становіцца, і ў нас ужо разрыў паміж ростам заробкаў і ростам прадукцыйнасці — больш за 10%».
У выніку новыя крэдыты ідуць ужо не на развіццё і павышэнне эфектыўнасці прадпрыемстваў, а фактычна на падтрыманне іх бягучай працы.
«Фактычна ўсе гэтыя крэдыты бяруцца для таго, каб закрываць фінансавыя дзіркі на вытворчасці. Але ў далейшым яны не пакрываюцца ні павялічанымі аб’ёмамі вытворчасці, ні высокімі заробкамі. Таму што прадпрыемства не становіцца эфектыўным».
Такую мадэль Аліса Рыжычэнка называе «бяздонным калодзежам»: без эфектыўнага кіравання і дзейснай працэдуры санацыі танныя крэдыты не вырашаюць праблемы дзяржпрадпрыемстваў, а толькі адкладаюць іх і павялічваюць запазычанасць. | 445 |
| 10 | Святлана Ціханоўская правяла брыфінг для дыпламатаў 17 краін ЕС
2 верасня кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Святлана Ціханоўская правяла ў Вільнюсе брыфінг для амбасадараў і дыпламатаў 17 краін Еўрасаюза. Сустрэчу арганізавала амбасада Ірландыі.
Кіраўніца Кабінета прадставіла вынікі Канферэнцыі «Новая Беларусь», распавяла пра працу дзеля вызвалення палітвязняў і супрацоўніцтва з Украінай. Асобную ўвагу яна звярнула на неабходнасць захоўваць ціск на рэжым Лукашэнкі і рызыку далейшага ўцягвання Беларусі ў расійскую вайну.
«Мы не павінны забываць, што новых зняволеных па-ранейшаму затрымліваюць, і рэпрэсіі працягваюцца. Таму мы просім нашых еўрапейскіх партнёраў захаваць ціск і не змякчаць яго, пакуль мы не ўбачым сістэмных змен. Мы не павінны паддавацца шантажу Лукашэнкі ў адносінах да ЕС»,
— адзначыла Святлана Ціханоўская.
Яна таксама звярнула ўвагу дыпламатаў на сітуацыю ўнутры Беларусі:
«Сітуацыя ўнутры Беларусі застаецца сур’ёзнай. Рэжым працягвае рэпрэсіі. Прасторы для незалежнай палітычнай ці сацыяльнай дзейнасці амаль не засталося. Рэжым нацэльваецца амаль на ўсё незалежнае. Эканоміка стагнуе. Расійскія ваенныя кантракты — адзін з фактараў, якія падтрымліваюць яе ў жыцці. Але ж нягледзячы на спробы рэжыму знішчыць усё жывое і незалежнае, падпольнае жыццё працягваецца. Яно адрастае зноў, як трава праз бетон».
Падчас брыфінгу Святлана Ціханоўская таксама паведаміла пра падрыхтоўку ірландска-беларускай канферэнцыі, прысвечанай нацыянальнай ідэнтычнасці, культуры і медыя.
У сустрэчы ўзялі ўдзел прадстаўнікі Аўстрыі, Харватыі, Чэхіі, Даніі, Эстоніі, Фінляндыі, Францыі, Грэцыі, Венгрыі, Ірландыі, Італіі, Латвіі, Нідэрландаў, Польшчы, Румыніі, Іспаніі і Швецыі. | 411 |
| 11 | Адзін беларус замежжа — адзін еўра для Украіны
Беларуска-ўкраінскі валанцёрскі цэнтр «Сустрэча» запусціў акцыю салідарнасці і агульны збор дапамогі для Украіны.
Ідэя простая: адзін беларус замежжа — адзін еўра. Таксама можна ахвяраваць па адным еўра за родных і блізкіх, якія застаюцца ў Беларусі, падтрымліваюць Украіну, але не могуць далучыцца да збору самастойна.
Сабраныя сродкі будуць накіраваныя на дапамогу вайсковым і цывільным ва Украіне.
Падтрымаць акцыю заклікала выконваючая абавязкі прадстаўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па сацыяльнай палітыцы Юлія Міцкевіч:
«Гэта акцыя салідарнасці беларусаў і беларусак з украінцамі і ўкраінкамі — вельмі простая, але пры гэтым вельмі каштоўная. Усяго адзін еўра данату здаецца зусім невялікай сумай, але насамрэч паказвае, як шмат нас — тых, хто падтрымлівае Украіну і ўкраінскі народ у гэтыя складаныя часы, калі Расія вядзе супраць іх вайну. Асабліва цяпер, калі абстрэлы гарадоў і мірных жыхароў значна ўзмацніліся.
Я зрабіла свой унёсак — за сябе і за тых, хто па розных прычынах не можа зрабіць гэта самастойна. Заклікаю ўсіх, у каго ёсць магчымасць, таксама далучыцца. Давайце яшчэ раз пакажам неверагодную сілу салідарнасці беларусаў».
🔗 Падтрымаць збор можна па спасылцы.
❗️У мэтах бяспекі ахвяраванні прымаюцца толькі з картак беларусаў, якія знаходзяцца за мяжой.
Далучайцеся да акцыі і дапамажыце паказаць, колькі беларусаў і беларусак сёння падтрымліваюць Украіну. | 485 |
| 12 | Прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета па міжнародным і еўрапейскім супрацоўніцтве Уладзімір Астапенка ўзначаліў дэлегацыю беларускіх дэмакратычных сіл у Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ).
❓Што гэта азначае на практыцы?
Якія задачы стаяць перад дэлегацыяй, ці можа змяніцца яе статус і ці здольная ПАСЕ паўплываць на сітуацыю вакол Беларусі і рызыку яе ўцягвання ў вайну?
Пагаварылі з Уладзімірам Астапенкам.
— Якімі вы бачыце галоўныя задачы дэлегацыі ў ПАСЕ на перыяд яе працы ў новай двухгадовай кадэнцыі?
— Дэлегацыя беларускіх дэмакратычных сіл у ПАСЕ — гэта голас беларускага народа ў агульнаеўрапейскім кантэксце, таму што Савет Еўропы аб’ядноўвае ўсе дзяржавы кантынента, ад Партугаліі да Азербайджану. Вядома, што ў 2022 з гэтай арганізацыі была выключана Расія, а Беларусь праз палітыку Лукашэнкі так і не здолела далучыцца да Савета Еўропы. Таму я лічу, што сёння ўжо сама магчымасць быць пачутымі еўрапейскімі парламентарыямі мае вялікую каштоўнасць.
ПАСЕ — гэта платформа, дзе абмяркоўваюцца агульнаеўрапейскія праблемы ў кантэксце дэмакратыі — вяршэнства права, правоў і свабод чалавека. У кожнай краіны ёсць як свае, так і агульнаеўрапейскія праблемы. І там збіраюцца людзі, якія спрабуюць гэтыя праблемы вырашаць, удасканальваць сістэмы і працэдуры, што ў выніку паляпшае жыццё людзей на кантыненце. Зараз і ў нас ёсць магчымасць уносіць свой уклад у агульную дыскусію, прама ці ўскосна ўплываць на праекты рашэнняў, рабіць акцэнт на сваіх нацыянальных інтарэсах, на сваёй спецыфіцы і адначасова разумець, як працуюць гэтыя агульнаеўрапейскія працэсы. Разумець, чаго ад нас чакаюць.
— Ці можам мы вылучыць нейкія канкрэтныя напрамкі?
— Ёсць рэзалюцыі, якія ПАСЕ прымае па тэмах, звязаных з Беларуссю: сістэмныя рэпрэсіі і парушэнні правоў чалавека, палітычныя зняволеныя, трансгранічныя злачынствы. Ёсць шмат праектаў, якія яшчэ трэба рэалізаваць. А якой акажацца рэальнасць, наколькі нашы прапановы і папраўкі будуць пачутыя і ўлічаныя, можна будзе казаць ужо па выніках працы.
— Атрымліваецца, што цяпер дэмакратычныя сілы Беларусі ўдзельнічаюць у працы ПАСЕ ў спецыяльным фармаце. Ці магчыма, на ваш погляд, у найбліжэйшыя год-два пашырэнне гэтага фармату і атрыманне больш афіцыйнага статусу ў структурах Савета Еўропы?
— На сённяшні дзень, па сутнасці, мы ўжо рэальна ўдзельнічаем у працы ПАСЕ, ізалюючы рэжым Лукашэнкі і прасоўваючы нацыянальныя беларускія інтарэсы. Савет Еўропы прыняў рашэнне спыніць кантакты з рэжымнымі ўрадам і парламентам і, наадварот, наладзіць супрацоўніцтва са структурамі беларускіх дэмакратычных сіл. І наша дэлегацыя якраз і выконвае гэтую місію — па ізаляцыі рэжыму Лукашэнкі і пашырэнні суб’ектнасці беларускіх дэмакратычных сіл.
— На ваш погляд, якую ролю ПАСЕ можа адыграць у прадухіленні ўцягвання Беларусі ў вайну? Ці ёсць увогуле ў гэтай структуры рэальныя інструменты ўплыву?
— ПАСЕ — гэта выключна пра гуманітарнае супрацоўніцтва, заснаванае на ідэі захавання правоў чалавека і дэмакратычных каштоўнасцяў. Зразумела, што Савет Еўропы выступае супраць вайны.
І тут варта памятаць, што менавіта Савет Еўропы стаў ініцыятарам стварэння спецыяльнага трыбунала для разгляду злачынства агрэсіі супраць Украіны. Якраз у папярэднім двухгадовым цыкле, па ініцыятыве беларускай дэлегацыі, мандат гэтага спецтрыбунала быў распаўсюджаны і на ваенна-палітычнае кіраўніцтва Беларусі. І гэтая тэма зараз планава развіваецца. | 943 |
| 13 | Павел Латушка звярнуўся з прапановай да ЕС і Польшчы ўвесці асіметрычныя санкцыі за блакіроўку і прызнанне «экстрэмісцкімі» еўрапейскіх СМІ
У сувязі з чарговымі атакамі рэжыму Лукашэнкі на інфармацыйную прастору ЕС і прызнаннем «экстрэмісцкімі матэрыяламі» найбуйнейшых медыя-рэсурсаў ЕС, намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі і кіраўнік НАУ Павел Латушка накіраваў звароты ў Міністэрства замежных спраў Польшчы і Еўрапейскую службу знешніх дзеянняў з прапановай аб увядзенні мер у адказ супраць рэжыму Лукашэнкі.
Прычынай для зваротаў сталі рашэнні беларускіх судоў і Мінінфарма пра прызнанне «экстрэмісцкімі матэрыяламі» польскага дзяржаўнага агенцтва PAP — 28 ліпеня, а таксама тэлевізійнай навінавай сеткі Euronews і праекта ЕС па барацьбе з дэзінфармацыяй EUvsDisinfo — 4 жніўня.
У лістах у адрас МЗС і МУС Польшчы, якое адказвае за нацыянальныя санкцыі Польшчы, а таксама ў адрас Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Павел Латушка падкрэсліў: абвяшчэннем еўрапейскіх СМІ «экстрэмісцкімі» рэжым не толькі пазбаўляе людзей праўдзівай інфармацыі, але і стварае прамую рызыку крымінальнага пераследу для грамадзян Беларусі і краін ЕС, якія з'яўляюцца карыстальнікамі гэтых медыярэсурсаў.
У якасці асіметрычнага адказу каманда НАУ прапанавала Еўрасаюзу і Польшчы ўвесці санкцыі (уключаючы забарону на ўезд у ЕС і замарожванне актываў) супраць ключавых вінаватых у інфармацыйнай агрэсіі:
— Дзяржагенцтва БелТА і прапагандыстаў: эканамічныя і персанальныя абмежаванні супраць структур і асоб, якія займаюцца дэзінфармацыяй замест журналістыкі.
— Суддзяў: персанальныя санкцыі супраць суддзяў, якія выносяць незаконныя рашэнні пра прызнанне СМІ «экстрэмісцкімі».
— Кіраўніцтва Міністэрства інфармацыі Беларусі: чыноўнікаў, якія кіруюць цэнзурай і рэпрэсіямі супраць медыя.
У накіраваных матэрыялах НАУ адзначана, што ЕС не ўводзіў новыя санкцыі за парушэнні правоў чалавека ў Беларусі з сакавіка 2025 года, а таксама змешчаны заклік да еўрапейскіх партнёраў аднавіць санкцыйны ціск. НАУ перадала дыпламатам дэталёва прапрацаваныя дасье і абгрунтаванні.
10 жніўня 2026 года быў атрыманы афіцыйны адказ ад Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы. У дакуменце было праінфармавана пра тое, што перададзеныя матэрыялы ўжо накіраваныя на ацэнку для наступнага магчымага ўключэння фігурантаў у нацыянальны санкцыйны спіс Польшчы. | 659 |
| 14 | Рэзалюцыі Канферэнцыі «Новая Беларусь», санкцыі супраць беларускіх прадпрыемстваў, рэгіянальная бяспека — што абмяркоўвалі на паседжанні Аб’яднанага пераходнага кабінета?
27 жніўня адбылося чарговае паседжанне Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі. Прадстаўнікі Кабінета абмеркавалі вынікі апошніх сустрэч і візітаў, працу пасля Канферэнцыі «Новая Беларусь», падрыхтоўку да наступных міжнародных мерапрыемстваў і выклікі рэгіянальнай бяспецы. Асобна размова ішла пра тое, што павінна быць прадпрынята Кабінетам у выпадку новай вайсковай эскалацыі вакол Беларусі.
1️⃣ Пасля Канферэнцыі «Новая Беларусь» былі прынятыя дзевяць рэзалюцый, у тым ліку Палітычная рэзалюцыя, рэзалюцыі «Аб абароне суверэнітэту і недапушчэнні ўцягвання Беларусі ў вайну», «Аб супрацьдзеянні транснацыянальным рэпрэсіям і абароне беларусаў за мяжой» ды іншыя.
На паседжанні прынята рашэнне пра іх далейшае прасоўванне: рэзалюцыі будуць накіраваныя ў Еўрапейскую камісію, Еўрапейскую службу знешніх дзеянняў, міністэрствы замежных спраў краін-партнёраў і іншым міжнародным партнёрам.
2️⃣ Намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка паведаміў, што ў Міністэрства замежных спраў Украіны накіравана прапанова аб магчымым увядзенні санкцый супраць 11 беларускіх прадпрыемстваў, якія спрыяюць ваенна-прамысловаму комплексу Расійскай Федэрацыі ў вытворчасці ўзбраенняў. Гэтая зброя пасля выкарыстоўваецца ў агрэсіі супраць Украіны.
3️⃣ Абмеркавалі і ўдасканаленне сістэмы ўзнагарод у Аб’яднаным пераходным кабінеце. Праект зменаў плануюць вынесці на разгляд Кабінета найбліжэйшым часам.
4️⃣ У сувязі з падрыхтоўкай да другой Міжнароднай канферэнцыі па вяртанні ўкраінскіх дзяцей, незаконна ўтрымліваемых грамадзянскіх асоб і ваеннапалонных, якая пройдзе 28–29 верасня ў Канадзе, абмеркавалі далейшую працу з украінскім бокам па пытаннях садзейнічання вяртанню ўкраінскіх дзяцей, незаконна перамешчаных на тэрыторыі Беларусі і Расіі.
5️⃣ На паседжанні абмеркаваны пытанні бяспекі і рызыкі для беларускага грамадства, якія стварае палітыка рэжыму Лукашэнкі па падтрымцы агрэсіі Расіі супраць Украіны.
6️⃣ Таксама разгледжаны вынікі адмысловай нарады і наступныя крокі: стварэнне пастаяннай працоўнай групы, аднаўленне крызіснага механізму прыняцця рашэнняў і іншыя непублічныя захады. Працоўная група будзе адсочваць развіццё сітуацыі ў рэгіёне і загадзя прапрацоўваць розныя сцэнары і варыянты рэагавання з боку дэмакратычных сілаў, у тым ліку на магчымы рост расійскай вайсковай прысутнасці ў Беларусі або ўцягванне беларускіх войскаў у вайну. | 575 |
| 15 | Павел Латушка перадаў Украіне і ЕС спіс з 11 беларускіх прадпрыемстваў, якія спрыяюць агрэсіі супраць Украіны
Па выніках дасягнутых дамоўленасцей падчас рабочай паездкі прадстаўнікоў дэмакратычных сіл Беларусі ў Кіеў у маі 2026 года, намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка накіраваў прапановы з абгрунтаваннем увядзенне санкцый супраць шэрагу беларускіх кампаній, якія працуюць на расійскі ваенна-прамысловы комплекс.
Прапановы былі накіраваны саветніку-упаўнаважанаму Прэзідэнта Украіны па пытаннях санкцыйнай палітыкі Уладзіславу Власюку, а таксама Міністру замежных спраў Украіны Андрэю Сібігу. Аналагічныя прапановы былі накіраваны спецпрадстаўніку Еўрапейскага саюза па санкцыях Дэвіду О’Салівану.
Перададзены спіс уключае 11 беларускіх прадпрыемстваў, якія пастаўляюць кампаненты для ваенна-прамысловага комплексу Расійскай Федэрацыі і спрыяюць працягу агрэсіі супраць Украіны. Накіраванне гэтых матэрыялаў стала прамым развіццём дамоўленасцей, дасягнутых падчас візіту дэлегацыі дэмакратычных сіл Беларусі ў Кіеў у траўні 2026 года.
Гэтыя прапановы маюць на мэце гарманізацыю санкцыйных спісаў Украіны, Еўрасаюза і іх партнёраў, каб пазбавіць прадпрыемствы рэжыму Лукашэнкі магчымасці забяспечваць расійскую ваенную машыну.
У ходзе сустрэчы ў Кіеве з Уладзіславам Власюком былі перададзены канкрэтныя прапановы па ўвядзенні санкцый супраць 17 прадпрыемстваў ваенна-прамысловага комплексу. | 585 |
| 16 | Беларускіх добраахвотнікаў могуць звольніць з украінскага войска, бо яны не могуць аднавіць беларускія пашпарты
Намесніца прадстаўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па сацыяльнай палітыцы ў пытаннях працы з добраахвотнікамі і іх сем’ямі Анастасія Махамет у каментары «Суспільнаму» распавяла пра прававую пастку, у якой могуць апынуцца беларускія добраахвотнікі ва Украіне.
Згодна з новымі нормамі ўкраінскага заканадаўства, да 10 лістапада ўсе замежныя вайскоўцы, якія служаць у Сілах абароны, павінны прайсці працэдуру легалізацыі. Для гэтага неабходна прад’явіць арыгінал дакумента, які пацвярджае асобу.
Аднак частка беларускіх добраахвотнікаў страціла пашпарты падчас службы. Аднавіць іх ва Украіне немагчыма, а вяртанне ў Беларусь для людзей, якія ваявалі на баку Украіны, пагражае крымінальным пераследам.
«У міграцыйным заканадаўстве наўпрост прапісана, што ты павінен прад’явіць арыгінал дакумента. Потым у ДМС робяць копію, ставяць пазнаку, што копія правільная, — і вяртаюць табе арыгінал. Але ты павінен быў прынесці яго і паказаць супрацоўніку службы. А чалавек, у якога фізічна няма пашпарта, не можа ўвайсці ні ў якую працэдуру»,
— патлумачыла Анастасія Махамет.
Такім чынам, чалавек можа гадамі служыць ва Украіне, але не мець магчымасці выканаць патрабаванні міграцыйнага заканадаўства. Паводле Махамет, ёй вядома як мінімум пра восем выпадкаў страты пашпартоў беларускімі добраахвотнікамі.
Пры гэтым узнікае рызыка, што пасля заканчэння тэрміну легалізацыі такіх вайскоўцаў пачнуць звальняць са службы.
«Неафіцыйна я чула такую пазіцыю шэрагу вайсковых частак: калі нічога не зменіцца, то напрыканцы вызначанага для легалізацыі тэрміну людзей без пашпартоў будуць звальняць. На якой падставе? Асобнае пытанне. Магчыма, ім дазволяць напісаць заяву на звальненне па ўласным жаданні або іх давядзецца звольніць па артыкуле за парушэнне міграцыйнага заканадаўства. Гэта вельмі складанае пытанне, бо ў чалавека няма дакументаў, але проста выгнаць яго з Украіны — ну гэта таксама не вельмі добра»,
— адзначыла Махамет.
Адным з магчымых рашэнняў яна называе ўключэнне ваеннага білета ў пералік дакументаў, якія пацвярджаюць асобу і прававы статус чалавека. Махамет рыхтуе зварот у Міністэрства абароны Украіны, каб высветліць магчымасць такога рашэння.
❓З якімі яшчэ праблемамі сутыкаюцца беларускія добраахвотнікі і ветэраны?
Нават пры наяўнасці пашпарта пасля звальнення могуць узнікаць складанасці з легалізацыяй. Паводле Махамет, часам супрацоўнікі міграцыйнай службы няправільна тлумачаць права чалавека на легалізацыю, а часам для працэдуры не хапае дакументаў, якія неабходна атрымаць у вайсковай частцы.
Асобная праблема — становішча сем’яў беларускіх добраахвотнікаў. Калі дзіцяці замежнага вайскоўца спаўняецца 18 гадоў, яно больш не лічыцца членам сям’і для атрымання дазволу на міграцыю на падставе службы бацькі ці маці. Такога права таксама не маюць працаздольныя бацькі вайскоўца.
Ёсць праблемы і з выплатамі сем’ям загінулых. Паводле Махомет, на практыцы адмовы могуць атрымліваць сваякі з беларускім грамадзянствам, нават калі яны жывуць ва Украіне.
«У нас нават ёсць выпадак адмовы ў выплатах дзяўчыне, якая сама служыла. Чалавек жыве на тэрыторыі Украіны, ваяваў за яе, і яго ставяць у адзін шэраг з лукашыстамі, з расіянамі, якія па іншы бок»,
— распавяла Махамет.
Яшчэ адна заканадаўчая лакуна датычыцца сем’яў зніклых без вестак і палонных. Сваякі загінулых замежных вайскоўцаў могуць атрымаць дазвол на міграцыю, а пазней — грамадзянства Украіны. Для сем’яў зніклых без вестак і ваеннапалонных такой магчымасці не прадугледжана.
«Хоць гэтая група больш уразлівая, нават больш за тое — у іх няма ніякай маральнай прычыны пакідаць Украіну, бо гэта як кінуць роднага чалавека ў невядомым стане»,
— падкрэсліла Анастасія Махамет.
Такім чынам, нягледзячы на спрашчэнне ўкраінскага заканадаўства для замежных добраахвотнікаў, шэраг прававых прабелаў застаецца. Яны датычацца легалізацыі вайскоўцаў і ветэранаў, якія не могуць аднавіць дакументы, а таксама прававога становішча і сацыяльнай абароны іх сем’яў. | 619 |
| 17 | Аб’яднаны Пераходны Кабінет выказвае спачуванні ў сувязі са смерцю Уладзіслава Стальмахова
26 жніўня памёр беларускі мастак і дызайнер Уладзіслаў Стальмахоў. Яму было 56 гадоў.
Аб’яднаны Пераходны Кабінет выказвае шчырыя спачуванні родным, блізкім, сябрам і калегам Уладзіслава Стальмахова.
Прадстаўнік Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па нацыянальным адраджэнні Павел Баркоўскі:
«Смерць мастака – гэта заўжды цяжкая страта не толькі для яго родных, але і для ўсяго грамадства. Уладзіслаў Стальмахоў быў не толькі прызнаным у свеце майстрам, аўтарам шматлікіх твораў, дызайнерскіх праектаў і выстаў. Гэта быў чалавек з выразнай грамадзянскай пазіцыяй. Як і шмат хто з творчых асоб ў Беларусі ён не змог застацца бесстароннім пасля падзей 2020 года, за што атрымаў пераслед на радзіме і быў змушаны да эміграцыі. У серыі яго прац «Жодзінскі пленэр» мастак закрануў вельмі балючую тэму рэжыму ўтрымання беларускіх палітзняволеных. Гэта яшчэ адна трагічная навіна, якая апошнім часам скаланае культурніцкую і грамадзянскую беларускую супольнасць. Самыя шчырыя спачуванні блізкім і знаёмым мастака і дызайнера Уладзіслава Стальмахова». | 585 |
| 18 | Нацыянальнае адраджэнне часам успрымаецца як спроба вярнуцца ў мінулае.
Але ў падыходзе Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні гаворка ідзе пра адваротнае — пра будучыню Беларусі.
Гэты падыход зафіксаваны ў Policy Paper «Інфармацыйна-камунікацыйная палітыка ў сферы нацыянальнага адраджэння: выклікі, мэты і рэкамендацыі».
У картках — пра тое, як мінулае, сучаснасць і будучыня Беларусі звязваюцца ў адной канцэпцыі нацыянальнага адраджэння.
Поўны тэкст Policy Paper: ТУТ | 573 |
| 19 | Абавязковы скрынінг на рызыку бясплоддзя можа стаць яшчэ адным інструментам ціску на жанчын
Намеснік прадстаўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па сацыяльнай палітыцы, урач-гінеколаг Станіслаў Салавей пракаментаваў планы Міністэрства аховы здароўя Беларусі ўвесці абавязковы гарманальны скрынінг і даследаванне аварыяльнага рэзерву для жанчын ва ўзросце 18–39 гадоў.
Паводле Салаўя, сам па сабе скрынінг — важны медыцынскі інструмент, аднак такія даследаванні маюць сэнс, калі ў жанчыны ўжо ёсць праблемы з зачаццем або іншыя медыцынскія паказанні.
«Мы ўводзім дзяржпраграму пагалоўнага тэсціравання без запыту з боку жанчыны. Многія аўтарытэтныя арганізацыі ўжо даўно вывучылі гэтае пытанне і патлумачылі, чаму такія праграмы бескарысныя».
Салавей звяртае ўвагу і на нерацыянальнае размеркаванне рэсурсаў: дзяржава плануе бясплатна праводзіць дзясяткі тысяч аналізаў здаровым жанчынам, у той час як пацыенткі, якія сапраўды маюць праблемы з зачаццем або парушэнні менструальнага цыклу, часта вымушаныя аплачваць неабходныя даследаванні самастойна.
«Мы не дапамагаем тым, каму сапраўды патрэбная дапамога, і ўганяем у трывожны стан тых, хто застаецца абсалютна здаровым».
На думку Салаўя, такая праграма можа стаць і дадатковым інструментам ціску на жанчын. Ніжэйшы за норму паказчык АМГ можа выкарыстоўвацца як аргумент, каб пераконваць жанчыну «пакуль не позна» нараджаць дзіця, хоць сам аналіз не дазваляе надзейна прадказаць здольнасць да натуральнага зачацця.
«У выніку мы атрымаем: кучу грошай патрацім, нервы вытраплем, карысці не атрымаем».
Каментар Станіслава Салаўя быў дадзены выданню «Белыя халаты». | 470 |
| 20 | Дапаможам дзецям палітвязняў сабрацца ў школу
Неўзабаве пачынаецца новы навучальны год. Для сем’яў беларускіх палітвязняў падрыхтоўка дзяцей да школы становіцца дадатковым фінансавым выпрабаваннем.
Прадстаўніцтва Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па сацыяльнай палітыцы заклікае падтрымаць збор BYSOL для дзяцей беларускіх палітвязняў, якія застаюцца ў Беларусі або былі вымушаныя выехаць за яе межы.
Дапамога ў памеры 100 еўра на адно дзіця дазволіць пакрыць базавыя патрэбы — набыць школьныя прылады і хаця б частку неабходнага адзення.
«Падтрымка палітвязняў, іх вызваленне і рэабілітацыя, а таксама дапамога іх сем’ям — адзін з галоўных прыярытэтаў нашай працы. Мы ўжо не першы год падтрымліваем гэтую ініцыятыву нашай партнёрскай арганізацыі BYSOL і іншыя гуманітарныя ініцыятывы, накіраваныя на дапамогу палітвязням і іх сем’ям.
Заклікаю кожнага і кожную далучыцца да гэтага збору і дапамагчы дзецям палітвязняў сабрацца ў школу і атрымаць усё самае неабходнае», — адзначыла выконваючая абавязкі прадстаўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па сацыяльнай палітыцы Юлія Міцкевіч.
🔗 Падтрымаць збор па спасылцы.
❗️Калі ў вас ёсць магчымасць, далучайцеся да збору або дапамажыце распаўсюдзіць інфармацыю пра яго. | 433 |
