en
Feedback
Моладзевы Наступ

Моладзевы Наступ

Open in Telegram

Фракцыя КР Беларусі ІІ і ІІІ скліканьняў. instagram.com/mnastup Наш канал рэжымам Лукашэнкі прызнаны экстрэмісцкім 🫥

Show more
271
Subscribers
+124 hours
+47 days
+1030 days
Posts Archive
Якія мэты ставяць перад сабой прадстаўніцы “моладзевага крыла” ў беларускай палітыцы? Якія праблемы моладзі на сёння самыя актуальныя і ці можна з-за мяжы дапамагчы вырашыць праблемы моладзі ў Беларусі? Ці здольныя яны адстойваць свае пазіцыі і прасоўваць сваё бачанне спосабаў вызвалення палітвязняў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры @euroradio адказваюць прадстаўніца па справах моладзі і студэнцтва Аб’яднанага пераходнага кабінета Маргарыта Ворыхава і былая палітзняволеная, дэлегатка Каардынацыйнай рады (фракцыя “Моладзевы наступ”), менеджарка ініцыятывы politzek.mе Алана Гебрэмарыям: https://www.youtube.com/watch?v=HC3RkjE4s0U

Агульнае паседжаньне КР прагаласавала за стварэньне Камісіі па пытаньнях Статута і іншых унутраных дакумэнтах Каардынацыйнай Рады і прызначэньне мяне кіраўніком гэтай камісіі. Хто з намі даўно, той ведае, як доўга мы да гэтага ішлі 🥲 @mnastup

Repost from Белсат
🤔 «Нам не хапае палітычнай адукаванасці і разумення, як можна такі дыялог наладзіць» Былая палітзняволеная і менеджарка poli
🤔 «Нам не хапае палітычнай адукаванасці і разумення, як можна такі дыялог наладзіць» Былая палітзняволеная і менеджарка politzek.me Алана Гебрэмарыям дала вялікае інтэрв’ю «Белсату». У размове яна аналізуе падзеі 9 жніўня 2020 года. Дзяўчына не лічыць тое, што адбылося, паразай і выказвае непапулярнае, як сама кажа, меркаванне пра неабходнасць перамоваў з Лукашэнкам. 👉 Чытаць падрабязней

Калі мяне запытваюць пра мае палітычныя погляды.
Калі мяне запытваюць пра мае палітычныя погляды.

Патрапіў у 7 найярчэйшых удзельнікаў канфэрэнцыі 😎 🤙 - Я люблю прыгожа апранацца, і мне падабаецца эксперыментаваць, - объя
+1
Патрапіў у 7 найярчэйшых удзельнікаў канфэрэнцыі 😎 🤙
- Я люблю прыгожа апранацца, і мне падабаецца эксперыментаваць, - объясняет Евгений. - Таксама хацелася дадаць яскравых колераў, бо калі ўсе ў звычайных гарнітурах, то выглядае сумна. Пры гэтым гэта канфэрэнцыя і трэба ўсё ж такі захаваць нейкую афіцыйнасць. Па правілах пажадана выкарыстоўваць не больш за тры колеры ў адзенні, таму спыніўся на класічных чорным і белым і дадаў яркі жоўты. Кашуля, але шорты-штаны, бо лета. Таксама мне блізкія лібертарыянскія ідэі, а колеры гэтай ідэалогіі - жоўты і чорны.
@mnastup Фота: прэс-служба Сьвятланы Ціханоўскай.

Моладзевы Наступ прыняў актыўны ўдзел у Канферэнцыі Новай Беларусі 2024 Прадстаўнікі фракцыі прадстаўлялі інтарэсы моладзі ў
+7
Моладзевы Наступ прыняў актыўны ўдзел у Канферэнцыі Новай Беларусі 2024 Прадстаўнікі фракцыі прадстаўлялі інтарэсы моладзі ў розных панельных дыскусіях, зладзілі свой сайд-івэнт на тэму палітычнай камунікацыі і ўключэнне моладзі ў дэмакратычныя працэсы, расказалі пра адукацыйныя магчымасці. 📈Маргарыта Ворыхава была прызначаная прадстаўніцай па справах моладзі ў Аб’яднаным пераходным кабінеце. Цяпер у моладзі з’явіўся яшчэ адзін канал камунікацыі і ўплыву на палітычныя рашэнні. 🏅Алана Гебрэмарыям была ўзнагароджаная медалём Няскораных ім. Ларысы Геніюш. Гэта прызнанне яе няспыннай барацьбы за правы чалавека і рашучасці ў вызваленні палітычных вязняў. 🫡 Моладзь працягвае свой наступ і не плануе спыняцца. @mnastup

На жаль, не. Але калі ё магчымасьць, закідайце 🤑 @mnastup
На жаль, не. Але калі ё магчымасьць, закідайце 🤑 @mnastup

Маргарыта Ворыхава пракаментавала сваё прызначэнне: «Для мяне вялікі гонар і адказнасць быць прызначанай на пасаду прадстаўніцы па моладзевай палітыцы і студэнцтве. Прыярытэты на наступны год гэта пашырэнне дасяжнасці адукацыйных магчымасцей і магчымасцей мабільнасці для моладзі, падтрымка моладзевых арганізацый і ініцыятыў, іх аб’яднанне, выпрацоўка сумеснай стратэгіі, а таксама прадстаўніцтва моладзі перад выканаўчымі стэйкхолдарамі ў Еўрапейскім саюзе». «Моладзь – гэта не пра будучыню, гэта пра цяперашняе», дадала новая прадстаўніца Кабінета. @CabinetBelarus

Створана “міністэрства моладзі” і яго ўзначаліць Маргарыта Ворыхава. “Ліза, прыдумай за мяне сама цытату” @mnastup
Створана “міністэрства моладзі” і яго ўзначаліць Маргарыта Ворыхава. “Ліза, прыдумай за мяне сама цытату” @mnastup

Video message00:29

Video message00:08

Мы прыйшлі расказаць палітыкам пра працу з моладдзю і паказаць мемы, здагадайцеся, колькі прыйшло? 🥲

Video message00:09

Запрашаем на майстар-кляс «Будучыня сёньня: як разумець і працаваць з моладзьдзю» – сайд-івэнт на Канфэрэнцыі Новая Беларусь. 🕚 Час: 11:00 – 12:10 📅 Дата: 2 жніўня 🏢Месца: Канфэрэнц-зала 5.3 выставачнага цэнтра LitExpo, Laisvės pr. 5, Вільня Майстар-кляс прысьвечаны разбурэньню стэрэатыпаў і паляпшэньню ўзаемадзеяньня з моладзьдзю. Марго распавядзе як падыход да моладзі ўплывае на якасьць нашага ўдзелу ў грамадзкім жыцьці й палітыцы. Мерапрыемства пабудавана на рэкамэндацыях Савета Эўропы й уключае практычныя парады для палітыкаў і грамадзкіх дзеячаў (і мемы з палітыкамі ў прэзэнтацыі 🤙). @mnastup

УВАГА! Важная петыцыя! Што здарылася? У 2022 годзе Беларусь выйшла з дамоўленасці з Польшчай аб узаемным прызнанні вышэйшай а
УВАГА! Важная петыцыя! Што здарылася? У 2022 годзе Беларусь выйшла з дамоўленасці з Польшчай аб узаемным прызнанні вышэйшай адукацыі і вучоных ступеняў. З гэтай прычыны ВНУ Польшчы сталі патрабаваць настрыфікацыю школьных атэстатаў і дыпломаў грамадзян Беларусі. А гэта вельмі дрэнна? Гэта даволі балюча. Для прызнання беларускай адукацыі ў Польшчы зараз неабходны цэлы набор дакументаў, які даволі цяжка атрымаць. Напрыклад, патрэбны апастыль і даведка аб легальнасці атэстата, якую некаторы час таму стала немагчыма атрымаць у беларускім Міністэрстве адукацыі. А што Польшча? Польшчай была прынятая папраўка ў закон, якая дазваляе зацвердзіць сапраўднасць беларускіх дыпломаў у самой Польшчы без неабходнасці мець справу з беларускім Міністэрствам адукацыі. Фармальная цяпер гэта магчыма проста ў рамках адміністрацыйнай працэдуры ў самой Польшчы. Дык у чым праблема? Нават у рамках адміністрацыйнай працэдуры польскія ўлады могуць запатрабаваць апастыль дыплома, які зараз можна атрымаць толькі ў Беларусі. Што рабіць? Падпісаць запушчаную беларусамі петыцыю, сутнасць якой у запыце да прэзідэнта Польшчы аб скасаванні неабходнасці атрымання апастылю на дыпломы для грамадзян Беларусі. Петыцыя будзе накіравана, калі збярэ 10.000 подпісаў, але на момант напісаная гэтага паста петыцыя сабрала толькі 906. Лайк, рэакцыя, шэр – разам даб'емся большых магчымасцяў для адукацыі маладых беларусаў і беларусак! ✊

Мы трошкі пакапаліся ў інтэрнэце і знайшлі такую спасылачку: https://opendatabot.ua/court/107250906-7e847fabed03a00530f528b8ee369678 Там узгадваецца гэта шматстраджальны ўжо фонд:
- 1 980 000 грн. від БО «ОК ФОНД» (ЄДРПОУ 38703503), від 02.05.2022, призначення платежу: «Оплата за аптечки згiдно рах.№131 вiд 1.05.200 Без ПДВ» тощо.
І падаецца, гэты фонд, быў датычны да не вельмі добрых рэчаў. Запрашаем журналісцкую супольнасць разабрацца ў гэтым пытанні!

sticker.webp0.07 KB

Як добра, што цяпер чат КР могуць чытаць усе. А тое нам часам ня верылі, што ў беларускіх дэмсілах пануе эйджызм. @mnastup
Як добра, што цяпер чат КР могуць чытаць усе. А тое нам часам ня верылі, што ў беларускіх дэмсілах пануе эйджызм. @mnastup

Мае адчуванні перад выбарамі спікера.
Мае адчуванні перад выбарамі спікера.