cookie

We use cookies to improve your browsing experience. By clicking «Accept all», you agree to the use of cookies.

avatar

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS. Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo Юрыдычная служба: @zvarot96

Show more
Belarus776Belarusian9Law956
Advertising posts
10 231Subscribers
-524 hours
-77 days
-7630 days
Posting time distributions

Data loading in progress...

Find out who reads your channel

This graph will show you who besides your subscribers reads your channel and learn about other sources of traffic.
Views Sources
Publication analysis
PostsViewsSharesViews dynamics
01
У траўні пачнуць судзіць жанчыну, якая дэманстратыўна адмовілася размаўляць з Азаронкам падчас «пакаяльнага інтэрв'ю» Справу 39-гадовай Наталлі Крук пачнуць разглядаць 7 траўня ў судзе Мінгарсудзе. Ёй інкрымінаваныя ч. 1 арт. 342 КК (удзел у дзеяннях, якія парушаюць грамадскі парадак або заклікі да такіх дзеянняў) і ч. 3 арт. 361 КК (Заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь). Справу прызначаны весці суддзя Жанна Брысіна. Як паведамляе @nashaniva, Незадоўга да затрымання Наталля вярнулася з Польшчы. Пакуль жанчына за кратамі, губазікаўцы вырашылі скарыстацца яе акаўнтам. Яны пакінулі два каментары ад яе імя, абодва датычацца Аляксандра Азарава і плана «Перамога». Абодва каментары пакінулі 15 сакавіка 2024 года. Пра затрыманне Наталлі стала вядома ў мінулым жніўні — тады прапагандыст Азаронак прыйшоў да яе ў ГУБАЗіК браць «пакаяльнае інтэрв'ю», аднак жанчына дэманстратыўна адмовілася з ім размаўляць.
1 5537Loading...
02
🎧«Телогрейка — мое одеяло». Бяздомныя ў Беларусі Новы выпуск праваабарончага падкаста «Вясна прыйдзе» прысвечаны людзям з досведам бяздомнасці. • За што бяздомныя траплюць у месцы зняволення? • Як яны там прымусова працуюць? • Як людзі, якія сядзелі па палітычных матывах, сустракаліся з бяздомнымі? • Як сілавікі ставяцца да бяздомных? • Як сілавікі рэпрэсавалі тых, хто бяздомным дапамагаў? • Якія ў бяздомных вершы? У выпуску пачуем праваабаронцу «Вясны» Яну Галаган, якая цікавіцца лёсамі бяздомных; былога палітвязня Аляксандра Бабко, які сустракаў бяздомных за кратамі; актывістку «Ежы замест бомбаў» Марыну, якая карміла бяздомных (за што ініцыятыву рэпрэсавалі) і таксама галасы саміх бяздомных. Soundcloud | Google podcasts | Spotify | Apple podcasts | Castbox | Youtube | Іншыя пляцоўкі
1 5521Loading...
03
🌍Украінцы, палякі, расейцы: каго з замежных грамадзян утрымліваюць па палітычных справах у беларускіх турмах Учора стала вядома, што на наступным тыдні ў Брэсце пачнуць судзіць грамадзяніна Украіны Арцёма Макавея — яму інкрымінаваны арт. 358-1 КК (агентурная дзейнасць). Гэта як мінімум восьмы ўкраінец, якога пераследуюць у Беларусі за «супрацоўніцтва з украінскімі спецслужбамі». У беларускіх месцах няволі застаюцца грамадзяне Украіны, Польшчы, Расіі, Латвіі, Казахстана і Узбекістана. Дакладная лічба невядома, але іх падлік ідзе на трэці дзясятак. Іх пераследуюць за ўдзел у акцыях пратэсту, каментары, перадачу інфармацыі незалежным СМІ і сваякам за мяжу. «Вясна» распавядае, каго з замежных грамадзян пераследуюць у Беларусі па палітычных матывах і па якіх справах. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114902 🗣Калі вы ведаеце такіх людзей, калі ласка, паведамляйце праваабаронцам 👉 @ViasnaSOS, @Viasnainfo
1 7465Loading...
04
«Гэта выдаткі прафесіі ў Беларусі». Як адвакат палітзняволенай сам аказаўся за кратамі «Новая адвакатка, якая прыйшла замест майго адваката, папрасіла ў следчай на закрыцці справы некалькі хвілін сам-насам са мной. Яна мне паведаміла, што мой адвакат цяпер знаходзіцца там, дзе была я [на Акрэсціна]. Яна адзначыла, што "гэта выдаткі прафесіі ў Беларусі". Ад іншых дзяўчатак я даведалася, што затрымліваюць адвакатаў, якія абараняюць палітвязняў. Па чутках, якія там хадзілі так затрымлівалі да 12 адвакатаў. І мой адвакат быў адным з тых, хто трапіў пад рэйд. Праз некаторы час ён прыйшоў сам да мяне і я даведалася, што да яго дадому ноччу ўварваліся і затрымалі за "непадпарадкаванне пры затрыманні", а менавіта тое, што "доўга адчыняў дзверы". Яму прызначылі 15 сутак. Адвакат мне сказаў пры сустрэчы: "Калі я прыходзіў да цябе ў ІЧУ і бачыў, што ты плакала, не разумеў, чаму. А калі сам там апынуўся, зразумеў, бо сам плакаў». 🔹«Яны імкнуцца зрабіць усё, каб людзі больш не ўсміхаліся», — былая палітзняволеная
1 6114Loading...
05
❗️У наваполацкай калоніі палітвязняў катуюць холадам Цяпер у наваполацкай калоніі ўтрымліваюцца мінімум 100 палітзняволеных. Па інфармацыі "Вясны", адміністрацыя ўстановы працягвае ціск на палітвязняў — некаторых на доўгі тэрмін змяшчаюць у ШІЗА і ПКТ, пазбаўляюць спатканняў, перадач і званкоў, а таксама блакуюць ліставанне. Акрамя гэтага, у калоніі вельмі холадна, у тым ліку праз тое, што адміністрацыя стварае пэўныя ўмовы, каб у памяшканнях былі скразнякі. У штрафных ізалятарах вязняў таксама катуюць холадам. Ім забароненыя цёплыя рэчы, фізічныя практыкаванні выконваць нельга. Праз гэта ў людзей пачынаюцца праблемы са здароўем. У такіх умовах іх могуць утрымліваць па некалькі месяцаў запар. Сведчанні былых вязняў пра ўмовы ўтрымання ў ПК-1: 🔹"Што зламалі ў карцары, зарастае само": былы палітвязень — пра ўмовы ў ПК-1 🔹"Начальнік калоніі асабіста ставіў на расцяжку асуджаных", — былы вязень ПК-1 🔹"Ключыца не так зраслася і костка ўпіраецца ў горла". Новыя сведчанні здзекаў са зняволеных у ПК-1
1 6277Loading...
06
💌Беларусы Санкт-Пецярбургу даслалі паштоўкі палітвязням, якія святкуюць Дзень народзінаў у красавіку «Пішыце лісты землякам,памятайце что яны ёсць у нас,а мы у iх!», — кажуць яны. 📨Адрасы і спіс усіх палітвязняў, якім можна даслаць паштоўку або ліст 💻Напісаць анлайн ⁉️Як яшчэ падтрымаць палітзняволеных?
340Loading...
07
📸Як прайшоў «Чарнобыльскі шлях» у Варшаве. Глядзіце наш фотарэпартаж У 38-ю гадавіну аварыі на Чарнобыльскай АЭС беларусы Варшавы выйшлі 26 красавіка на традыцыйную акцыю «Чарнобыльскі шлях», каб ушанаваць памяць ахвяраў аварыі і выказаць пратэст супраць ядзернай палітыкі Лукашэнкі. Падрабязней 👉 https://spring96.org/be/news/115092
5324Loading...
08
«Што ты ўзнімаешся?». Як супрацоўнікі ГУБАЗіКа збілі шматдзетнага бацьку за тое, што ён падчас суда паспрачаўся з суддзёй Сергія Мельянца затрымалі 19 сакавіка і прызначылі спачатку 13 сутак арышту. Аднак пасля гэтага на волю ён не выйшаў — яму прызначылі яшчэ 12 сутак. Сергій спрабаваў спрачацца з суддзём, за гэта пасля працэсу па Skype у РУУС супрацоўнікі ГУБАЗіКа ўжылі да яго фізічны гвалт: «Пасля таго, як я адмовіўся падпісаць другі пратакол і на судзе заявіў, што не згодны з ім, адразу пасля таго, як мне вынеслі пастанову, прыйшоў супрацоўнік ГУБАЗіК, надзеў на мяне кайданкі, завёў у пусты кабінет і збіў мяне са словамі: "Што ты ўзнімаешся?" Абураўся, што маю права пратэставаць і адцягваю важных людзей ад працы — гэта ён пра сведку ў масцы». Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/115062 💵Дапамога шматдзетнай сям'і Сергія ўладкавацца ў Польшчы
1 9517Loading...
09
Чарговае папаўненне Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў У яго трапілі Instagram-акаўнты «narodny_reporter» і «da_voli», а таксама старонка ва «Укантакце» «МОВА ТУТ».
2 01210Loading...
10
Актывістку Ніну Багінскую зноў аштрафавалі @belsat стала вядома, што суд Савецкага раёну Мінску завочна прысудзіў грамадзянскай актывістцы Ніне Багінскай штраф — 2400 рублёў (600 базавых велічынь). Падставай для складання пратаколу стаў нацыянальны сцяжок, які падчас ператрусу міліцыянты знайшлі на тумбачцы ў пакоі пенсіянеркі напрыканцы сакавіка. Ніну Багінскую не першы раз караюць за нацыянальную сімволіку Беларусі. Літаральна на мінулым тыдні яе пакаралі штрафам у Партызанскім судзе сталіцы — ёй прызначылі 2000 рублёў штрафу. Багінская на суды прынцыпова не ходзіць. Яна раней заяўляла, што лічыць іх незаконнымі, скіраванымі на прыніжэнне нацыянальнай годнасці беларусаў.
2 76311Loading...
11
Ад гадзіны смутку і маўчання — да 35 гадоў шэсцяў. Гісторыя «Чарнобыльскіх шляхоў» у Беларусі У гадавіну катастрофы на ЧАЭС у нашым TikTok узгадваем, як шэсце памяці апынулася чарговай нагодай для ціску, а таксама пра тое, як палітвязні спрычыняліся да «Чарнобыльскага шляху» ў розныя часы.
2 4260Loading...
12
Дацэнт, дальнабойнік, бацька і сын. Хто зараз сядзіць па палітычных матывах на Акрэсціна Распавядае Сергій Мельянец, які правеў 25 сутак на Акрэсціна. «Са мной сядзеў дацэнт універсітэта. Ён хацеў выдаліць фэйсбук і параіўся са сваім сябрам з трыма вышэйшымі адукацыямі, як гэта зрабіць. На іх настукала каляжанка. Была сям'я — бацька і сын — затрыманыя за татуіроўкі. Быў хлопец, які хацеў тату падарунак зрабіць, — памятную рамку з пустых гільзаў. У адным чаце ён спытаў, у каго ёсць пустыя гільзы — усё, за ім прыйшлі і далі 15 сутак. З намі сядзеў чалавек, у якога быў уласны невялікі тэлеграм-канал. Яшчэ адзін — дасведчаны шафёр-дальнабойнік, у якога ў кабіне была прымацаваная белая паперка з палоскай чырвонай ізаленты… Яшчэ быў хлопец, які ўначы на гучных суседзяў выклікаў міліцыю. Да яго прыйшлі па тлумачэнні і ўбачылі маленькую "Пагоню" на лядоўні — затрымалі». Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/115062 💵Дапамога шматдзетнай сям'і Сергія ўладкавацца ў Польшчы
2 3058Loading...
13
За ўдзел у паслявыбарчай акцыі пратэсту затрыманы жыхар Брэста На «пакаяльным відэа» яго прымусілі сказаць, што падчас акцыі ён кідаў камяні, палкі, брук і разабраныя рэкламныя канструкцыі ў міліцыянтаў. У відэа сілавікоў бачна, што мужчына пасля затрымання кульгае. 🔗Хроніка палітычнага пераследу
2 1153Loading...
14
📸Фотафакт: Чарнобыльскі шлях 1997 году Алесь Бяляцкі падчас дэманстрацыі ў першых шэрагах. Фота Уладзіміра Сапагова ☢️Ад гадзіны смутку і маўчання — да 35 гадоў шэсцяў. Як пачынаўся «Чарнобыльскі шлях»
2 1135Loading...
15
Каталіцкую верніцу Аксану Ючкавіч асудзілі да трох гадоў «хатняй хіміі» 26 красавіка ў судзе Фрунзенскага раёну Мінска адбыўся разгляд справы ў дачыненні да палітзняволенай каталіцкай актывісткі Аксаны Ючкавіч. Яна была асуджаная да трох гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ («хатняй хіміі»). Аксану вызвалілі ў залі суда. Прысуд агучыла суддзя Юлія Крэпская. Жанчыну прызналі вінаватай паводле арт. 342 КК. Яна была затрыманая 23 студзеня 2024 года і з таго часу знаходзілася ў зняволенні. Аксана Ючкавіч — вядомая і паважаная ў рымска-каталіцкай супольнасці ў Беларусі хрысціянская актывістка. Былая журналістка catholic.bу. Верніца асабліва вядомая сярод католікаў Мінска, дзе яна арганізоўвала шматлікія імпрэзы. Шмат сваіх сіл і энергіі верніца аддавала дапамогі іншым людзям, тым, хто меў патрэбу ў дапамозе. Працавала ў Хрысціянскім сацыяльным цэнтры Дабрачыннай Місіі Добрага Самараніна ў Мінску. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/115090
2 0563Loading...
16
🎥Як праваабаронцы «Вясны» ратуюць беларусаў У Дзень Народзінаў «Вясны» ўзгадваем фільм «Радыё Свабода», што выйшаў у 2021 годзе. У ім Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч і Уладзімір Лабковіч распавядаюць пра значэнне валанцёраў для праваабарончай працы і салідарнасць беларусаў пасля выбараў. Праз некалькі месяцаў пасля гэтага фільма Алеся, Валянціна і Уладзя затрымаюць і з таго часу будуць бесперапынна трымаць за кратамі. www.youtube.com/watch?v=pjDfxLoqlQM
2 0562Loading...
17
✊ Падтрымайце «Вясну» на Patreon альбо аднаразовым данатам На сёння за кратамі знаходзіцца пяцёра праваабаронцаў «Вясны» — іх асудзілі да пазбаўлення волі толькі за тое, што яны абаранялі правы беларусаў. Нягледзячы на гэта, дзясяткі праваабаронцаў і сотні валанцёраў «Вясны» працягваюць сваю працу па абароне і фіксацыі парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі. Акрамя магчымасці падтрымаць «Вясну» падпіскай на Patreon, з'явілася магчымасць зрабіць аднаразовы данат праваабаронцам. Усе сабраныя ахвяраванні будуць накіраваныя на падтрымку дзейнасці арганізацыі, а таксама палітзняволеных вясноўцаў. ❗️Калі ласка, рабіце пераводы толькі, калі для вас гэта бяспечна. Мы настойліва просім не рабіць пераводаў з картак беларускіх ці расійскіх банкаў 💵Падтрымаць «Вясну» аданаразовым данатам 💶Падтрымаць Вясну на Patreon ⁉️«Вясну» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»: як цяпер супрацоўнічаць з намі?
2 0241Loading...
18
🎉«Вясна прыйдзе». Беларускія і міжнародныя арганізацыі і актары віншуюць «Вясну» з Днём Народзінаў Частка з віншаванняў: 🔹Святлана Ціханоўская: «<...>Кожны супрацоўнік, кожны валанцёр «Вясны» штодзень займаецца складанай, небяспечнай, але такой неабходнай для ўсіх нас працай. Я захапляюся вашай самаадданасцю і смеласцю. Дзякуй за ўсё, што вы зрабілі для абароны правоў чалавека ў Беларусі і працягваеце рабіць цяпер – нягледзячы ні на што»; 🔹Norwegian Helsinki Committee: «<...>У гэтыя няпростыя часы вашыя нястомныя намаганні па абароне правоў чалавека ў Беларусі натхняюць»; 🔹БХК: «<...>Дарагія калегі, з Днём нараджэння! Сіл, энергіі, натхнення! Вясна прыйдзе!»; 🔹Libereco - Partnership for Human Rights: «<...>Мы віншуем нашых сяброў, але адсвяткаваць можам толькі тады, калі ўсе іх актывісты будуць вольныя». 🌼Купі кветкі для «Вясны» ✔️ Падтрымайце праваабаронцаў, зрабіўшы ахвяраванні на Patreon ці аднаразовым данатам на Stripe.
2 0344Loading...
19
Сілавікі затрымалі жанчыну, якая нібыта ўдзельнічала ў паслявыбарчых акцыях пратэсту ў Мінску На «пакаяльным відэа» жанчына адмаўляе свой удзел у мітынгах — яна кажа, што з-за таго, што аўтобусы не хадзілі, яна ішла пешшу да дачкі. 🔗Хроніка палітычнага пераследу
2 1307Loading...
20
📸Нашыўка ўдзельніка першага шматтысячнага Чарнобыльскага шляха, які адбыўся 30 верасня 1989 года ў Мінску Уладальнік нашыўкі, Алесь Бяляцкі, сведчыць, што гэтая рэч «прыкалвалася зашпілкай да адзеньня». Тады траціна ўдзельнікаў прыехала з зонаў забруджаньня і трымала ў руках таблічкі з назвамі паселішчаў. Камуністычныя ўлады дэманстрацыю не дазволілі, больш за тое — на тую ж самую дату прызначылі агульнарэспубліканскі суботнік. Тым не менш, каля 30 тысяч чалавек прайшлі шэсцем ад гадзіннікавага заводу, што каля Парку Чалюскінцаў, да сучаснай плошчы Незалежнасці. Арганізатары першага мітынгу атрымалі буйныя штрафы. 🔹Ад гадзіны смутку і маўчання — да 35 гадоў шэсцяў. Як пачынаўся «Чарнобыльскі шлях»
2 2346Loading...
21
Актывістку і журналістку Аксану Ючкавіч асудзілі да 3 гадоў «хатняй хіміі» і вызвалілі ў залі суда Пра гэта паведамляе @christianvision. Справу Аксаны ў судзе Фрунзенскага раёну Мінска разглядала суддзя Юлія Крэпская. Аксана — вядомая і паважаная ў рымска-каталіцкай супольнасці ў Беларусі хрысціянская актывістка, былая журналістка catholic.by. Паходзіць з парафіі ў Параф'янава. Верніца асабліва вядомая сярод католікаў Мінска, дзе яна арганізоўвала шматлікія імпрэзы. Раней працавала ў Хрысціянскім сацыяльным цэнтры Дабрачыннай Місіі Добрага Самараніна ў Мінску. Яе затрымалі 23 студзеня ў межах крымінальнай справы па арт. 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак). Да суда актывістку трымалі за кратамі.
10Loading...
22
Двухтомнік Дуніна-Марцінкевіча выключылі са спісу «экстрэмісцкіх матэрыялаў» Паўгода на сайце Мінінфарма значылася, што гэта «экстрэмісцкія матэрыялы» ў адпаведнасці з рашэннем Жыткавіцкага суда ад 8 лістапада 2023 года. Але ў сённяшняй версіі «спісу экстрэмісцкіх матэрыялаў» замест кніг напісана «Адменена», і ўдакладняецца: рашэнне раённага суда адмяніў прэзідыум Гомельскага абласнога суда 11 сакавіка 2024 года. Як адзначае @viasna_brest, на дадзены момант гэта першы (і адзіны) прыклад таго, калі ўлады перадумалі і адмянілі рашэнне аб прызнанні чаго-небудзь «экстрэмісцкімі матэрыяламі». Больш прыкладаў «Адмены» ў спісе няма.
2 26116Loading...
23
🌿Марфа Рабкова: «Да Чарнобыльскай трагедыі мы падышлі з нулявым разуменнем таго, што нам рабіць» Марфа Рабкова родам з Добруша — невялікага горада на Гомельшчыне. Добруш пацярпеў падчас аварыі на ЧАЭС, і цяпер побач з горадам праходзіць мяжа закрытай зоны, якая вызначаная высокім узроўнем радыеактыўнага забруджвання. Таму Марфа мае статус пацярпелай ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Раней «Вясна» паведамляла, што ўльтрагукавое даследаванне, зробленае Марфе ў СІЗА-1, выявіла ў шчытападобнай залозе шмат ачаговых утварэнняў і кіст. Гэта выклікае дадатковы непакой, бо пацярпелыя ад катастрофы на ЧАЭС маюць праблемы са здароўем менавіта ў гэтай сферы. У адным з лістоў на волю яна падзяілалася сваімі думкамі пра трагедыю на ЧАЭС. «Вельмі раю пачытаць кнігу Алексіевіч «Чарнобыльская малітва», у мяне проста вочы расплюшчыліся пасля чытання на ўсю гэту сітуацыю. І цяпер вось думаю: колькі яшчэ мы не ведаем пра тое, што адбывалася ў СССР» Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/107463
2 2405Loading...
24
🎥28 гадоў таму паўстаў Праваабарончы цэнтр «Вясны» Распавядаем падрабязней пра гэта ў нашым новым TikTok-відэа.
2 1004Loading...
25
🌿«Прага да волі, якая тоецца ў сэрцы кожнага». Як у Вільні прайшла прэзентацыя «Турэмнага зборніка» Зборнік прадстаўляе сабой творы 52 палітвязняў — ужо былых і цяперашніх. Але ў кнігу ўвайшлі далёка не ўсе творы, адзначыла падчас прэзентацыі рэдактарка і ўкладальніца зборніку Алена Лапцёнак: «Такой мэты, намасрэч, і не ставілася па некалькіх прычынах. Адна з іх — гэта немагчымасць сабраць на дадзены момант усё, што ёсць. І другое: калі людзі знаходзяцца ўсё ж такі ў Беларусі, то таксама ёсць з гэтым пэўныя праблемы». Кніга вышла накладам усяго 900 асобнікаў. На вокладцы змешчаны турэмны малюнак Алеся Пушкіна. Прэзентацыі зборніка плануюцца неўзабаве ў Беластоку і Варшаве. На іх можна будзе атрымаць бясплатны асобнік кнігі. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/115087
2 1307Loading...
26
☢️Ад гадзіны смутку і маўчання — да 35 гадоў шэсцяў. Як пачынаўся «Чарнобыльскі шлях» Упершыню шэсце, якое было прымеркаванае да гадавіны катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, адбылося 26 красавіка 1989 году. Спачатку ён ладзіўся як апазіцыйны да камуністычнай улады, якая хавала праўду пра падзеі, і быў ушанаваннем памяці пацярпелых. Калі да ўлады прыйшоў Лукашэнка, акцыя набыла характар пратэсту супраць ягонага кіравання. Першая акцыя памяці адбылася ў Мінску яшчэ ў часы існавання СССР, наступная — ужо ў незалежнай Беларусі ў 1996 годзе. Першая была жалобай маўчання, другая — крыкам дзеяння. Першая не абыйшлася без увагі ўладаў, хаця і не падпала пад моцныя рэпрэсіі, другая ж стала самай буйной і ад таго за ўсю гісторыю: у ёй узяла ўдзел каля 50 тысячаў чалавек, шмат з якіх падпалі пад рэпрэсіі. Сёння ўзгадваем, як з гэтых двух падзей у Беларусі пачаўся «Чарнобыльскі шлях», які стаў для ўладаў чарговай нагодай для рэпрэсій супраць народу. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/115086
2 3347Loading...
27
Таксама Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў папоўнілі: 📍Telegram-каналы і чаты «Общество воли и дела», «ДЕМОКРАТИЯ И ПОРЯДОК», «Iвэнты ЦНI», «DYCHAJ VOLNA», «АВВА – Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой», «Наши в Варшаве»; 📍Instagram старонкі «pratest_vulic», «chali_night», «Обычное утро»; 📍Старонкі ва «Укантакце» «Сергей Сергеев», «Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя»; 📍Youtube-канал і сацсеткі Андрэя Курэйчыка; 📍Сайт і сацсетку праекту «Врачи за правду и справедливость»; 📍Суполкі ва «Укантакце», Facebook i «X» праекту «UDF»; 📍TikTok-старонкі «rasstrigaby», «thisminsk», «news.create». 🔗Хроніка палітычнага пераследу
2 32924Loading...
28
Беларускія суды цяпер прызнаюць «экстрэмісцкімі» і фотаздымкі людзей Суд Лідскага раёна прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» Instagram-акаўнт «vikingmma» — блогера і добраахвотніка Паўла Кулажэнкі. Таксама пазначана, што «экстрэмісцкім» прызнаны і лагатып акаўнту, «які прадстаўляе сабой фатаграфію Кулажэнкі Паўла Аляксандравіча, 5 студзеня 1984 года нараджэння, які ўключаны ў спіс асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці».
2 24211Loading...
29
⚡️У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» песню спевака AP$ENT Гаворка пра кампазіцыю «Песенка весёлого белоруса». Адпаведнае рашэнне прынятае судом Гомельскага раёна 22 красавіка. Песня выйшла ў чэрвені 2020-га году і мае больш за 500 000 праслухоўванняў толькі на афіцыйнай Youtube-старонцы спевака.
3 59353Loading...
30
На наступным тыдні пачнуць судзіць дыджэя з Кобрына з украінскім пашпартам — ён знік больш за год таму Імя Арцёма Макавея з'явілася ў раскладзе судоў — працэс над хлопцам пачнецца 29 красавіка ў Брэсцкім абласным судзе. Вінавацяць яго па артыкуле 358-1 КК — агентурная дзейнасць. Справу будзе разглядаць суддзя Мікалай Сянько, Макавею пагражае ад трох да 7 гадоў калоніі, піша @nashaniva. Макавей жыў у Беларусі з 2009 году, меў тут дазвол на жыхарства. Яго маці расказвала, што ў студзені 2023 году сына выклікалі ў міграцыйную службу і «прапаноўвалі там прайсці паліграф». «У канцы студзеня да яго стукалі ў дзверы незнаёмыя ў цывільным, ён баяўся ім адчыняць, бо не ведаў, хто гэта. 27 студзеня Арцём знік, перастаў адказваць мне на паведамленні. Мне проста нічога не адказваюць, ухіляюцца ад адказу. Нават сказалі: «Адкуль вы ўзялі, што мы забралі?». Адзінае, што паведамілі: «Ён нясе пагрозу Рэспубліцы Беларусь». Больш ніякіх тлумачэнняў».
2 1908Loading...
31
Купі кветкі для «Вясны» 🌸 Кветкі — не толькі сімвал вясны, але і захапленне заснавальніка «Вясны» Алеся Бяляцкага: ён штогод гадаваў у сваім садзе півоні ды ружы. З такім жа клопатам ён заўжды кіраваў і праваабарончым цэнтрам. Сёння «Вясне» спаўняецца 28 гадоў. Гэта азначае, што ўжо 28 гадоў праваабаронцы дапамагаюць беларусам адстойваць свае правы і фіксуюць іх парушэнні. Нягледзячы на тое, што пяцёра нашых калегаў цяпер знаходзяцца за кратамі, мы працягваем сваю працу. Павіншуйце «Вясну»! ✔️ з 22 па 27 красавіка купляйце кветкі і падарункі ў віленскай краме Liana: 10% ад продажаў пойдуць на падтрымку праваабаронцаў. Уладальніца крамы Ліяна Шуба — былая актывістка руху «Маці 328», якая прайшла праз затрыманні і была вымушаная пакінуць Беларусь. 📍Крама Liana Адрас: Gelezinkelio g. 6, Vilnius 🗓 працуе з 9-й да 19-й гадзіны, выходны — нядзеля. ✔️ падтрымайце праваабаронцаў, зрабіўшы ахвяраванні на Patreon ці аднаразовым данатам на Stripe.
2 1822Loading...
У траўні пачнуць судзіць жанчыну, якая дэманстратыўна адмовілася размаўляць з Азаронкам падчас «пакаяльнага інтэрв'ю» Справу 39-гадовай Наталлі Крук пачнуць разглядаць 7 траўня ў судзе Мінгарсудзе. Ёй інкрымінаваныя ч. 1 арт. 342 КК (удзел у дзеяннях, якія парушаюць грамадскі парадак або заклікі да такіх дзеянняў) і ч. 3 арт. 361 КК (Заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь). Справу прызначаны весці суддзя Жанна Брысіна. Як паведамляе @nashaniva, Незадоўга да затрымання Наталля вярнулася з Польшчы. Пакуль жанчына за кратамі, губазікаўцы вырашылі скарыстацца яе акаўнтам. Яны пакінулі два каментары ад яе імя, абодва датычацца Аляксандра Азарава і плана «Перамога». Абодва каментары пакінулі 15 сакавіка 2024 года. Пра затрыманне Наталлі стала вядома ў мінулым жніўні — тады прапагандыст Азаронак прыйшоў да яе ў ГУБАЗіК браць «пакаяльнае інтэрв'ю», аднак жанчына дэманстратыўна адмовілася з ім размаўляць.
Show all...
33💔 22😡 12👍 2👎 1
🎧«Телогрейка — мое одеяло». Бяздомныя ў Беларусі Новы выпуск праваабарончага падкаста «Вясна прыйдзе» прысвечаны людзям з досведам бяздомнасці. • За што бяздомныя траплюць у месцы зняволення? • Як яны там прымусова працуюць? • Як людзі, якія сядзелі па палітычных матывах, сустракаліся з бяздомнымі? • Як сілавікі ставяцца да бяздомных? • Як сілавікі рэпрэсавалі тых, хто бяздомным дапамагаў? • Якія ў бяздомных вершы? У выпуску пачуем праваабаронцу «Вясны» Яну Галаган, якая цікавіцца лёсамі бяздомных; былога палітвязня Аляксандра Бабко, які сустракаў бяздомных за кратамі; актывістку «Ежы замест бомбаў» Марыну, якая карміла бяздомных (за што ініцыятыву рэпрэсавалі) і таксама галасы саміх бяздомных. Soundcloud | Google podcasts | Spotify | Apple podcasts | Castbox | Youtube | Іншыя пляцоўкі
Show all...
«Телогрейка — мое одеяло». Бездомные в Беларуси

Выпуск падкаста “Вясна прыйдзе” прысвечаны людзям з досведам бяздомнасці. За што бяздомныя траплюць у месцы зняволення? Як яны там прымусова працуюць? Як людзі, якія сядзелі па палітычных матывах, сустракаліся з бяздомнымі? Як сілавікі ставяцца да бяздомных? І як яны рэпрэсавалі тых, хто бяздомным дапамагаў? І якія ў бяздомных вершы? У выпуску пачуем праваабаронцу “Вясны” Яны Галаган, якая цікавіцца лёсамі бяздомных; былога палітвязня Аляксандра Бабко, які сустракаў бяздомных за кратамі; актывісткі “Ежы замест бомбаў” Марыны, якая карміла бяздомных (за што ініцыятыву рэпрэсавалі), і, канешне, галасы саміх бяздомных, і нават іх верш. Пішыце нам на пошту [email protected] і запаўняйце анкету bit.ly/4anWK94 Музыка: Kata Bitowt 1:34 “Сілавікі стыгматызуюць людзей з досведам бяздомнасці” Як зняволеныя па палітычных матывах сустракалі бяздомных і як бяздомных выкарыстоўвалі сілавікі як метад ціску. 4:08 Былы палітвязень пра ціск праз бяздомных 5:12 Голас бяздомнага з Мінску 5:39 Бяздомных не выводзяць у душ, як і палітычных арыштантаў. Меддапамога не аказваецца 8:37 “Я жыў на вакзале”. “Бяздомныя крадуць спецыяльна, каб патрапіць у турму на зіму” За што бядомныя трапляюць у зняволенне? Пратаколы складаюцца па надуманых прычынах 10:01 Як міліцыянты выкарыстоўваюць бяздомных для сваёй працы 10:41 Сілавікі да бяздомных ставяцца дрэнна, а палітычныя арыштанты — з павагай. Адкуль гэта ідзе? “Улады Беларусі імкнуцца бяздомных схаваць, не вырашаючы гэтую праблему” 13:25 Чаму бяздомны адмовіўся жыць у доме 14:40 Рэпрэсіі ў дачыненні да актывістаў, якія дапамагалі бяздомным: “Ежа замест бомбаў”. “Бяздомных вывозілі з Мінску, каб яны не былі бачныя” 20:00 Чаму арыштаваных бяздомных адпраўляюць на прымусовую працу і як яна выглядае 21:38 “Мы не ведаем больш выпадкаў, калі бяздомнага судзілі за несанкцыянаванае пікетаванне”. Гісторыя бяздомнага Аляксандра Кутаса і суды над ім. “У яго няма грошай на адваката” 26:56 “Подвал — это дом мой, я в нем обитаю”. Верш бяздомнага пра досвед бяздомнасці 28:00 Як палітзняволеная Наста Лойка заступілася за бяздомных 29:08 “Рэжым Лукашэнкі спачатку набіваў сваю руку на бяздомных — і потым у гэтую варонку трапляюць і палітычныя зняволеныя”

💔 15😢 4🤡 1
🌍Украінцы, палякі, расейцы: каго з замежных грамадзян утрымліваюць па палітычных справах у беларускіх турмах Учора стала вядома, што на наступным тыдні ў Брэсце пачнуць судзіць грамадзяніна Украіны Арцёма Макавея — яму інкрымінаваны арт. 358-1 КК (агентурная дзейнасць). Гэта як мінімум восьмы ўкраінец, якога пераследуюць у Беларусі за «супрацоўніцтва з украінскімі спецслужбамі». У беларускіх месцах няволі застаюцца грамадзяне Украіны, Польшчы, Расіі, Латвіі, Казахстана і Узбекістана. Дакладная лічба невядома, але іх падлік ідзе на трэці дзясятак. Іх пераследуюць за ўдзел у акцыях пратэсту, каментары, перадачу інфармацыі незалежным СМІ і сваякам за мяжу. «Вясна» распавядае, каго з замежных грамадзян пераследуюць у Беларусі па палітычных матывах і па якіх справах. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114902 🗣Калі вы ведаеце такіх людзей, калі ласка, паведамляйце праваабаронцам 👉 @ViasnaSOS, @Viasnainfo
Show all...
🤬 23 2👎 1🥱 1
«Гэта выдаткі прафесіі ў Беларусі». Як адвакат палітзняволенай сам аказаўся за кратамі
«Новая адвакатка, якая прыйшла замест майго адваката, папрасіла ў следчай на закрыцці справы некалькі хвілін сам-насам са мной. Яна мне паведаміла, што мой адвакат цяпер знаходзіцца там, дзе была я [на Акрэсціна]. Яна адзначыла, што "гэта выдаткі прафесіі ў Беларусі". Ад іншых дзяўчатак я даведалася, што затрымліваюць адвакатаў, якія абараняюць палітвязняў. Па чутках, якія там хадзілі так затрымлівалі да 12 адвакатаў. І мой адвакат быў адным з тых, хто трапіў пад рэйд. Праз некаторы час ён прыйшоў сам да мяне і я даведалася, што да яго дадому ноччу ўварваліся і затрымалі за "непадпарадкаванне пры затрыманні", а менавіта тое, што "доўга адчыняў дзверы". Яму прызначылі 15 сутак. Адвакат мне сказаў пры сустрэчы: "Калі я прыходзіў да цябе ў ІЧУ і бачыў, што ты плакала, не разумеў, чаму. А калі сам там апынуўся, зразумеў, бо сам плакаў».
🔹«Яны імкнуцца зрабіць усё, каб людзі больш не ўсміхаліся», — былая палітзняволеная
Show all...
🤬 30💔 7👍 1
❗️У наваполацкай калоніі палітвязняў катуюць холадам Цяпер у наваполацкай калоніі ўтрымліваюцца мінімум 100 палітзняволеных. Па інфармацыі "Вясны", адміністрацыя ўстановы працягвае ціск на палітвязняў — некаторых на доўгі тэрмін змяшчаюць у ШІЗА і ПКТ, пазбаўляюць спатканняў, перадач і званкоў, а таксама блакуюць ліставанне. Акрамя гэтага, у калоніі вельмі холадна, у тым ліку праз тое, што адміністрацыя стварае пэўныя ўмовы, каб у памяшканнях былі скразнякі. У штрафных ізалятарах вязняў таксама катуюць холадам. Ім забароненыя цёплыя рэчы, фізічныя практыкаванні выконваць нельга. Праз гэта ў людзей пачынаюцца праблемы са здароўем. У такіх умовах іх могуць утрымліваць па некалькі месяцаў запар. Сведчанні былых вязняў пра ўмовы ўтрымання ў ПК-1: 🔹"Што зламалі ў карцары, зарастае само": былы палітвязень — пра ўмовы ў ПК-1 🔹"Начальнік калоніі асабіста ставіў на расцяжку асуджаных", — былы вязень ПК-1 🔹"Ключыца не так зраслася і костка ўпіраецца ў горла". Новыя сведчанні здзекаў са зняволеных у ПК-1
Show all...
🤬 54😡 4👍 1 1
💌Беларусы Санкт-Пецярбургу даслалі паштоўкі палітвязням, якія святкуюць Дзень народзінаў у красавіку «Пішыце лісты землякам,памятайце что яны ёсць у нас,а мы у iх!», — кажуць яны. 📨Адрасы і спіс усіх палітвязняў, якім можна даслаць паштоўку або ліст 💻Напісаць анлайн ⁉️Як яшчэ падтрымаць палітзняволеных?
Show all...
1
📸Як прайшоў «Чарнобыльскі шлях» у Варшаве. Глядзіце наш фотарэпартаж У 38-ю гадавіну аварыі на Чарнобыльскай АЭС беларусы Варшавы выйшлі 26 красавіка на традыцыйную акцыю «Чарнобыльскі шлях», каб ушанаваць памяць ахвяраў аварыі і выказаць пратэст супраць ядзернай палітыкі Лукашэнкі. Падрабязней 👉 https://spring96.org/be/news/115092
Show all...
👍 6
«Што ты ўзнімаешся?». Як супрацоўнікі ГУБАЗіКа збілі шматдзетнага бацьку за тое, што ён падчас суда паспрачаўся з суддзёй Сергія Мельянца затрымалі 19 сакавіка і прызначылі спачатку 13 сутак арышту. Аднак пасля гэтага на волю ён не выйшаў — яму прызначылі яшчэ 12 сутак. Сергій спрабаваў спрачацца з суддзём, за гэта пасля працэсу па Skype у РУУС супрацоўнікі ГУБАЗіКа ўжылі да яго фізічны гвалт:
«Пасля таго, як я адмовіўся падпісаць другі пратакол і на судзе заявіў, што не згодны з ім, адразу пасля таго, як мне вынеслі пастанову, прыйшоў супрацоўнік ГУБАЗіК, надзеў на мяне кайданкі, завёў у пусты кабінет і збіў мяне са словамі: "Што ты ўзнімаешся?" Абураўся, што маю права пратэставаць і адцягваю важных людзей ад працы — гэта ён пра сведку ў масцы».
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/115062 💵Дапамога шматдзетнай сям'і Сергія ўладкавацца ў Польшчы
Show all...
🤬 55👍 1
Чарговае папаўненне Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў У яго трапілі Instagram-акаўнты «narodny_reporter» і «da_voli», а таксама старонка ва «Укантакце» «МОВА ТУТ».
Show all...
🤬 30🖕 6🤡 2 1

🤬 113👎 3😱 1🤮 1