ch
Feedback

不要被骗子欺骗!Telemetrio 会找到并标记这些频道 👉 如果想查看标记,请订阅

Беларускі інстытут публічнай гісторыі

Беларускі інстытут публічнай гісторыі

前往频道在 Telegram
1 272
订阅者
无数据24 小时
+87 天
+930 天
帖子存档
Чаму нацыянальна арыентаваныя беларусы таксама могуць святкаваць 3 ліпеня - меркаванне эксперта Ігара Тышкевіча.

Як Лукашэнка перапісаў гісторыю пад сябе, прыдумваючы сабе тытул «спадкаемца Перамогі» І якую ролю ў гэтым адыграў перанос га
Як Лукашэнка перапісаў гісторыю пад сябе, прыдумваючы сабе тытул «спадкаемца Перамогі» І якую ролю ў гэтым адыграў перанос галоўнага дзяржаўнага свята на 3 ліпеня. Калі ў снежні 1996 года Аляксандр Лукашэнка сваім дэкрэтам перанёс святкаванне Дня Незалежнасці з 27 чэрвеня на 3 ліпеня, гэтую ініцыятыву ўспрынялі па-рознаму. Яго прыхільнікі ў тыя дні былі гатовыя падтрымаць усё, што заўгодна, не звяртаючы ўвагі ні на незаконнасць лістападаўскага рэферэндуму, ні на адсутнасць здаровага сэнсу ў прапановах свайго куміра. Падрабязней ў тэксце "Салідарнасці".

Repost from Новы Час
Як Менск вызвалілі ад расейскіх захопнікаў Гэтая сьвяточная падзея адбылася ў 1660 годзе, калі войска Вялікага Княства Літоўс
Як Менск вызвалілі ад расейскіх захопнікаў Гэтая сьвяточная падзея адбылася ў 1660 годзе, калі войска Вялікага Княства Літоўскага пад кіраўніцтвам Паўла Сапегі здолела выкінуць маскоўскіх акупантаў з горада. Чытаць далей Спасылка без VPN

Repost from Historyja
Са святам вызвалення Менска! 💥 3 ліпеня 1660 года войскі Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага вызвалілі Менск
Са святам вызвалення Менска! 💥 3 ліпеня 1660 года войскі Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага вызвалілі Менск з-пад маскоўскай акупацыі.

Да “Дажынак” руйнуюць гістарычныя будынкі ў Смалянах У ноч з 30 чэрвеня на 1 ліпеня ў вёсцы Смаляны ў Аршанскім раёне мясцовы
+4
Да “Дажынак” руйнуюць гістарычныя будынкі ў Смалянах У ноч з 30 чэрвеня на 1 ліпеня ў вёсцы Смаляны ў Аршанскім раёне мясцовыя ўлады знеслі стогадовую стайню, якая разам з гатэлем утварала адзіны архітэктурны комплекс. Раней, таксама быў разбураны сам гатэль, а стайні, што прымыкалі да яго, засталіся без аднаго з муроў. Цяпер зніклі і стайні, паведамляе Orsha.eu. Архітэктурная спадчына знішчаецца ў межах падрыхтоўкі да “Дажынак”, якія сёлета пройдуць у Смалянах. Комплексу будынкаў было больш за 100 гадоў. Яны не мелі афіцыйнага статусу помнікаў, але былі каштоўнымі сваёй гісторыяй і архітэктурай. Першапачаткова гатэль быў збудаваны мясцовым памешчыкам як жыллё для працаўнікоў маёнтку. У савецкі час пад кватэры пераабсталявалі і стайні. Смаляны маюць некалькі значных архітэктурных помнікаў і вялікую колькасць старых будынкаў. Цягам апошняга дзесяцігоддзя ўлады спрабавалі знесці былы домініканскі кляштар. Знішчэнне спыніла Акадэмія навук. У 2023 г. былі зруйнаваныя млын і стары будынак мясцовага тэхнікума.

У Віцебску адкрылі мемарыяльную дошку калекцыянеру. Каму прысвячалі папярэднія? У канцы чэрвеня адкрылі мемарыяльную дошку да
У Віцебску адкрылі мемарыяльную дошку калекцыянеру. Каму прысвячалі папярэднія? У канцы чэрвеня адкрылі мемарыяльную дошку да 130-годдзя з дня нараджэння віцебскага калекцыянера Івана Галькевіча – яна з’явілася на музеі прыватнага калекцыянавання, які цяпер уваходзіць у абласны краязнаўчы музей. Іван Галькевіч быў вядомым калекцыянерам: у прыватнасці, ён сабраў больш за 3800 манет, пачынаючы з часоў Старажытнага Егіпта, Старажытнай Грэцыі і Старажытнага Рыма, паведамляюць дзяржСМІ. Пасля смерці Галькевіча яго ўдава паводле завяшчання перадала калекцыю абласному краязнаўчаму музею, на яе аснове ў 1993 годзе быў створаны музей прыватных калекцый. Каму ў Віцебску прысвячалі папярэднія мемарыяльныя дошкі? У красавіку гэтага года адкрылі дошку першаму сакратару Віцебскага абкама Сяргею Шабашаву. А ў 2023-м адкрылі дошку заслужанаму трэнеру СССР (па боксу) Валерыю Кандраценку.

🏺Ці будуць экзамен і ЦТ па гісторыі Беларусі ў 2026 годзе? Адказалі ў Міністэрстве адукацыі Гісторыя Беларусі ў Беларусі — у
🏺Ці будуць экзамен і ЦТ па гісторыі Беларусі ў 2026 годзе? Адказалі ў Міністэрстве адукацыі Гісторыя Беларусі ў Беларусі — усё? Як будуць праходзіць цэнтралізаваныя экзамены і цэнтралізаванае тэсціраванне па гісторыі пасля адмены асобнага прадмета «Гісторыя Беларусі»? Аб тым, што адказалі ў Міністэрстве адукацыі, расказаў рэпетытар Улад Рэўтовіч на сваім канале history.kedr. Што будзе з іспытамі па гісторыі Беларусі ў 2026-м? Чытайце на Hrodna.life 🏹 https://storage.googleapis.com/hrodna/read.html?page=/www/2025/07/01/ekzamien-2026/?utm_source=tg

#звязда Газета "Звезда" №150 ад 5 ліпеня 1927 года пісала, што ў Менску з 2-га ліпеня пачаліся здымкі новай кінастужкі Белдзя
+1
#звязда Газета "Звезда" №150 ад 5 ліпеня 1927 года пісала, што ў Менску з 2-га ліпеня пачаліся здымкі новай кінастужкі Белдзяржкіно і Савкіно "Кастусь Каліноўскі", у тым жа нумары газеты была размешчана аб'ява пра набор людзей у масоўку да фільма.

Сядзіба Быкава ўзятая пад асаблівую ахову дзяржавы Міністэрства культуры зацвердзіла праект зон аховы вакол сядзібы сям’і Вас
Сядзіба Быкава ўзятая пад асаблівую ахову дзяржавы Міністэрства культуры зацвердзіла праект зон аховы вакол сядзібы сям’і Васіля Быкава ў вёсцы Бычкі на Вушаччыне. Цяпер музей, дзе нарадзіўся народны пісьменнік, афіцыйна атрымаў статус гісторыка-культурнай каштоўнасці з вызначанымі межамі тэрыторыі, дзе забаронена забудова, высяк лесу, а таксама змены, што могуць нашкодзіць аўтэнтычнаму ландшафту і выглядзе. Пад аховай апынулася не толькі сама хата-музей, але і прылеглая алея памяці з валунам, усталяваным на месцы, дзе была хата, у якой нарадзіўся Васіль Быкаў. Цяпер у гэтай зоне забаронена будаўніцтва, знішчэнне зялёных насаджэнняў, устаноўка рэкламы і іншыя дзеянні, што могуць перашкодзіць захаванню культурнай спадчыны.

Сто гадоў таму ў Гродне адбыўся «працэс 72-х» У 1925 г. судзілі ўдзельнікаў «беларуска-літоўскай партызанкі». Гісторык Сяргей
Сто гадоў таму ў Гродне адбыўся «працэс 72-х» У 1925 г. судзілі ўдзельнікаў «беларуска-літоўскай партызанкі». Гісторык Сяргей Токць адзначае: за рухам 1922 - 1923 гг. стаялі літоўскія спецслужбы. Разам з тым партызаны ўсведамлялі, што змагаюцца за Беларусь, якая ўяўлялася ім ідылічнай сялянскай краінай без паліцыі, абшарнікаў і падаткаў. Самая брутальная акцыя партызанаў адбылася 25 лістапада 1922 г.: у вёсцы Шумы Берштаўскай гміны застрэлілі двух жыхароў, падазраваных у супрацоўніцтве з польскай паліцыяй. Вясною 1925 г. у Гродне прайшоў судовы «працэс 72-х» (а насамрэч 67-мі, бо пяцёра да суду не дажылі). Амаль усе абвінавачаныя з’яўляліся сялянамі, амаль усе былі ўраджэнцамі Гродзенскага і Лідскага паветаў. Па дадзеных газеты «Беларуская Доля» па нацыянальнасці было 40 беларусаў, 20 літоўцаў, 4 палякі і 1 яўрэй. Асудзілі толькі 30 асоб, віна 37 не была даказана. 12 гадоў катаргі атрымаў Леанард Казюкевіч, абвінавачаны ў падвойным забойстве ў в. Шумы. Большасць атрымала ад 1,5 да 3 гадоў.

🚩 Люблінская унія для ВКЛ: наканаванне ці невыноснасць? 1 ліпеня 1569 года адбылася адна з лёсавызначальных для ўсёй Усходня
🚩 Люблінская унія для ВКЛ: наканаванне ці невыноснасць? 1 ліпеня 1569 года адбылася адна з лёсавызначальных для ўсёй Усходняй Еўропы падзея – у Любліне была заключаная ўнія, згодна з якой Каралеўства Польскае і Вялікае Княства Літоўскае аб’ядналіся ў адну дзяржаву, Рэч Паспалітую. Абедзве краіны да гэтага кроку ішлі амаль два стагоддзі.
Беларусь мае ўнікальную гісторыю. Мы не проста спазнавалі чужынскія ўплывы, мы навучыліся за сваю гісторыю не раз мяняць цывілізацыйную арыентацыю. Дзякуючы гэтаму беларускі народ захоўваў сваю ідэнтычнасць, але кожны раз плаціў вялікую цану – страчваў эліту, якая пераходзіла ў лагер мацнейшых.
Падрабязней. 📌 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.

Repost from Наша Ніва
Археолагі раскапалі магчымы падземны ўваход у Заслаўскі замак Гэты ход упершыню выявіў яшчэ ў савецкія часы археолаг Георгій
Археолагі раскапалі магчымы падземны ўваход у Заслаўскі замак Гэты ход упершыню выявіў яшчэ ў савецкія часы археолаг Георгій Штыхаў. Тады ход часткова расчысцілі: яго шырыня складае каля 80 сантыметраў, вышыня — каля 1 метра 20 сантыметраў. Аднак адна са сцен была пашкоджаная, таму далейшыя даследаванні прыпынілі. https://nashaniva.com/371471 Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371471

У Мінску з'явіўся чарговы помнік міліцыянеру Ён размясціўся каля новага будынка ГУУС Мінгарвыканкама на Дабрамысленскім завул
У Мінску з'явіўся чарговы помнік міліцыянеру Ён размясціўся каля новага будынка ГУУС Мінгарвыканкама на Дабрамысленскім завулку, паведамляе Blizko.by. Скульптура ўяўляе сабою міліцыянера ў форме савецкага ўзору. Нагадаем, што ў 2017-м на вуліцы Гарадскі Вал насупраць будынка МУС з’явілася скульптура гарадавога. У 2018-м адкрылі адразу тры помніка: унутры двара Акадэміі МУС усталявалі скульптуру выпускніка Акадэміі; унутры двара УУС Мінаблвыканкама – помнік міліцыянерам, якія загінулі пры выкананні службовага абавязку; на вуліцы Пляханава – скульптура юнага інспектара ДАІ. А яшчэ ў Мінску ёсць як мінімум тры помнікі чэкістам. Апошні з іх у 2012 годзе адкрылі ў двары Інстытута нацыянальнай бяспекі. На скульптурнай кампазіцыі вышынёй 3,5 м – Фелікс Дзяржынскі, салдат часоў Другой сусветнай вайны і сучасны супрацоўнік КДБ. На помніку надпіс – «Светлой памяти чекистов».

🌱Гродзенец купіў альбом з фатаграфіямі горада, якім споўнілася сто гадоў Гродзенец Аляксандр набыў на аўкцыёне альбом 1915 г
🌱Гродзенец купіў альбом з фатаграфіямі горада, якім споўнілася сто гадоў Гродзенец Аляксандр набыў на аўкцыёне альбом 1915 года выдання з фатаграфіямі горада. Як выглядае дарэвалюцыйны альбом, Аляксандр паказаў у TikTok. Што гэта за альбом? Чытайце і глядзіце на Hrodna.life 🌱 https://storage.googleapis.com/hrodna/read.html?page=/www/2025/06/30/albom-hrodna/?utm_source=tg

Repost from Наша Ніва
Каля Мінска знікла шыльда пра Курапаты https://nashaniva.com/371419 Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371419
Каля Мінска знікла шыльда пра Курапаты   https://nashaniva.com/371419 Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371419

Як выглядала нетрадыцыйная рэлігійнасць у БССР у 1930-х У адным з леташніх нумароў «Весніка Полацкага дзяржуніверсітэта» выйш
Як выглядала нетрадыцыйная рэлігійнасць у БССР у 1930-х У адным з леташніх нумароў «Весніка Полацкага дзяржуніверсітэта» выйшла даследаванне Г. Калінінай. Паводле класіфікацыі тэолага У. Марціновіча гісторык вылучыла тыпы нетрадыцыйнай рэлігійнасці сярод праваслаўных у БССР у 1930-я гг. 1. Культавае асяроддзе грамадства — у выглядзе чутак рэлігійна-апакаліптычнага характару (напрыклад, прышчэпкі ад воспы – «чортава кляймо»). 2. Унутрыцаркоўнае сектанцтва — з’яўленне ізаляваных груп «чырвонадраконаўцаў» («савецкая ўлада і кампартыя – чырвоныя драконы»), «маўчальнікаў» (пры перапісе сяляне Лепельскага і Тураўскага раёнаў адмовіліся даваць звесткі пра сябе), «хрыстаносаў» (напрыклад, малявалі на дамах мелам крыжы, казалі «хутка не будзе калгасаў, а зямлю аддадуць нам»). Для іх было характэрна стаўленне да савецкай улады як да «антыхрыставай», ужыванне новых культавых практык. Акрамя таго, ва ўмовах закрыцця храмаў, знікнення святароў фіксаваўся пераход часткі праваслаўных вернікаў ва ўласна секты.

Repost from Historyja
Ноччу на 29 чэрвеня 1940 года пачалася адна з найбуйнейшых дэпартацыі жыхароў Заходняй Беларусі ў Сібір.
Ноччу на 29 чэрвеня 1940 года пачалася адна з найбуйнейшых дэпартацыі жыхароў Заходняй Беларусі ў Сібір.

Чарговая сенсацыя на раскопках Крэўскага замка Экспедыцыя Інстытута гісторыі НАН Беларусі на чале з гісторыкам Алегам Дзернав
+2
Чарговая сенсацыя на раскопках Крэўскага замка Экспедыцыя Інстытута гісторыі НАН Беларусі на чале з гісторыкам Алегам Дзернавічам працягвае вывучаць Крэўскі замак. Зараз увага засяроджана на трэцяй вежы, пра якую стала вядома толькі ў 2023 г. Археолагі дабраліся да канструкцый, на якіх стаіць падмурак вежы. І вельмі здзівіліся матэрыялу, з якіх яны зроблены. Сам замак мураваны, але пад ім знайшлі драўляныя сваі, убітыя ў зямлю пад кутом, каб размеркаваць ціск каменных падмуркаў на вільготную глебу. "Менавіта складаны гідралагічны рэжым абумовіў гэты будаўнічы прыём – замак быў пабудаваны на балоцістай глебе. Такая была фартыфікацыйная канцэпцыя, каб абцяжарыць перамяшчэнне стэнабітных прыстасаванняў", – піша ў Telegram-канал Інстытута гісторыі. Пад падлогай таксама знайшлі чатырохметровую драўляную бэльку. На ёй добра відаць сляды пажару 1433 г., калі князь Свідрыгайла штурмаваў замак. Цяпер спецыялісты абмяркоўваюць магчымасць кансервацыі і захавання драўляных канструкцый для будучага музея замка.

Repost from Наша Ніва
Стала вядома пра зняволенне брэсцкага гісторыка Алега Зелянко Зелянко ўзначальваў гістарычны клуб «Міндоўг» і паралельна займ
Стала вядома пра зняволенне брэсцкага гісторыка Алега Зелянко Зелянко ўзначальваў гістарычны клуб «Міндоўг» і паралельна займаўся бізнэсам. Цяпер ён за кратамі. https://nashaniva.com/371345 Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371345

На Дзятлаўшчыне адкрылі музей савецкай эпохі «Хата брыгадзіра» Экспазіцыя «Хата брыгадзіра», прысвечаная працы і побыту брыга
На Дзятлаўшчыне адкрылі музей савецкай эпохі «Хата брыгадзіра» Экспазіцыя «Хата брыгадзіра», прысвечаная працы і побыту брыгадзіра калгаса, з'явілася ў вёсцы Малдовічы на месцы былой амбулаторыі, піша «Вечерний Гродно». Паведамляецца, што нібыта «людзі старэйшага ўзросту сумуюць па эпосе СССР». Сярод экспанатаў – радыёпрымач, дыван, посуд, гадзіннік і вагі 1930 - 1940-х. Пры гэтым пік калектывізацыі ў Дзятлаўскім раёне, як і ў іншых рэгіёнах Заходняй Беларусі, якія да 1939-га знаходзіліся ў складзе Польшчы, прыйшоўся на к. 1940-х - п. 1950-х гадоў. Калектывізацыя мела прымусовы і жорсткі характар – з адміністрацыйным і псіхалагічным ціскам. А ў 1940-м некаторых жыхароў Дзятлаўскага раёна прысудзілі да савецкіх лагероў: новая ўлада бачыла ў заможных сялянах «сацыяльна небяспечныя элементы».   Ураджэнец вёскі Варакомшчына, што на Дзятлаўшчыне, Вячаслаў Адамчык у сваім рамане «Чужая Бацькаўшчына» паказаў, як разам з савецкай уладай у вёскі прыйшлі прымусовая калектывізацыя і рэпрэсіі.