1 272
Suscriptores
+124 horas
+17 días
-1030 días
Archivo de publicaciones
Repost from Еўрарадыё | Еврорадио
+4
У гэты дзень, 11 лістапада 1918-га, скончылася Першая сусветная вайна. Яна абарвала жыцці мільёнаў чалавек і прынесла шмат пакутаў нашым землям.
Але пра яе вельмі мала гавораць: памяць пра вайну "схавалася ў цені" Другой сусветнай.
@euroradio публікуе некалькі архіўных кадраў: уцекачы ў Баранавічах, быт салдатаў на тэрыторыі Беларусі, нямецкія войскі ў Мінску, наступствы газавай атакі пад Крэва і знішчаная Смаргонь.
Repost from Historyja
10 лістапада 1918 года ў Вяліжы і ваколіцах пачалося (Вяліскае) антысавецкае паўстанне.
Паўстанне ўспыхнула ў сувязі ў бальшавіцкай мабілізацыяй. Адказам на супраціў насельніцтва былі рэпрэсіі з боку камуністаў, у тым ліку расстрэлы. Прыблізна тыдзень вялікая частка былой Віцебскай губерні была была ахоплена паўстаннямі, якія ахапілі таксама частку Смаленшчыны і былой Магілёўскай губерні.
Аршанскае Евангелле.
9 лістапада 1812 года было знойдзена так званае Аршанскае Евангелле.
Адзін з самых каштоўных пісьмовых помнікаў сярэднявечча знойдзены ў Оршы ўнікальным чынам - пад час рабаўніцтва. Нават манахі не ведалі, што маюць такую кнігу.
У сёняшнім краязнаўчым роліку распавядаем таямнічую гісторыю Аршанскага Евангелля: як яго знайшлі, адкуль яно ўзялося і дзе цяпер знаходзіцца.
Як Лукашэнка вярнуў беларусам 7 лістапада – дзень рэвалюцыі, які «нельга палітызаваць»
«Салідарнасць» нагадвае кароткую гісторыю адзначэння савецкага свята, якое пачало губляць папулярнасць яшчэ ў часы СССР.
Repost from Historyja
+3
5 лістапада 1794 года наступіла капітуляцыя Варшавы, што было адным з апошніх актаў паўстання Касцюшкі супраць расійскіх акупантаў. Сталася так, таму што дзень раней 4 лістапада ў (пад)варшаўскай Празе адбылася Пражская разня. Расейцы пад камандаваннем Суворава пачалі помсціць забойствамі мірнага насельніцтва, у выніку чаго загінула ад 5-6 да нават 20 тыс. Тагачасны амбасадар Вялікабрытаніі ў Варшаве William Gardiner назваў забойства мірных жыхароў агідным, непатрэбным варварствам. Пазней генерал пісаў да сваёй царыцы Кацярыны II "Ура! Варшава наша!", якая ў гонар гэтай падзеі ўстанавіла крыж "За взятие Праги". У абароне Прагі прымалі ўдзел таксама прадстаўнікі Вялікага Княства Літоўскага, у тым ліку Якуб Ясінскі, які загінуў у дзень разні.
Украіна ўваходзіла ў склад ВКЛ да 1569 года, пакуль яе не завяло Польскае каралеўства. Так з'явілася Люблінская унія і Рэч Паспалітая. Як "вялікая дзяржава" Вялікае Княства Літоўскае зменшылася на 40% і стала толькі Беларусь і Літва? Гісторыя ад "Вусы Скарыны". Вядучы гістарычнай праграмы - Цімафей Акудовіч. Глядзіце ў новым выпуску праграмы па гісторыі Беларусі "Вусы Скарыны":
Repost from Спадчына
+1
У Лошыцкім яры больш няма памятнага крыжа ахвярам бальшавіцкага тэрору, які быў створаны Міколам Купавам і пастаўлены на месцы меркаванага пахавання забітых у 1930-я гады.
Надзейных сведчанняў пра выкананне расстрэлаў у Лошыцы няма, хоць яр стаў традыцыйным месцам мітынгаў на Дзяды.
#Мінск #помнікі #знішчэнне
Repost from Беларускае Радыё Рацыя
📌 Дырэктар Беларускага інстытута публічнай гісторыі ў Варшаве, даследчык сталінскіх рэпрэсій у БССР Ігар Станкевіч склаў мапу рэпрэсаваных і расстраляных з Воршы і вёсак Аршанскага раёна.
🔻 Мы пагаварылі з Госцем Рацыі пра гэтую мапу.
https://racyja.com/by/hramadstva/ihar-stankevic-na-maej-mape-paznacy-veski-zycharou-z-jakich-rasstrelivali-u-vorsy/
Repost from Наша Ніва
З Расіі прыехала выкрываць «міф пра Курапаты» гісторык, якая перапісвае гісторыю Катынскага расстрэлу на карысць чэкістаў
У прапагандысцкім рэпартажы на дзяржаўным тэлебачанні яна разабрала выдуманую ёю самой канспіралагічную тэорыю пра «пятую Катынь» у Беларусі, за якой быццам бы стаіць Польшча.
https://nashaniva.com/354535
Без VPN — па гэтай спасылцы
Кніга «Senojo Vilniaus skoniai» — «Смакі старой Вільні» — стала самым прадаваным навукова-папулярным выданнем Віленскага ўніверсітэта за 2023 год. Уганаравана адмысловай прэміяй 22 кастрычніка на паседжанні Сенату ўніверсітэта. Адзін з яе аўтараў — Алесь Белы, беларускі гісторык, адзін з найлепшых знаўцаў традыцыйнай кухні, аўтар яшчэ аднаго нядаўняга кніжнага хіта «Самы Цымус». Budzma.org пагаварыла з ім пра тое, як ішла праца над кнігай, ці не было канфліктаў паміж даследчыкамі і спробаў дзяліць нацыянальныя кухні і чаму для беларусаў асабліва цяпер надзвычай важна працаваць у міжнародных творчых калектывах.
Repost from Historyja
31 кастрычніка 1905 года каля Віленскага вакзала ў Менску на загад губернатара Паўла Курлова быў расстраляны мітынг супраць самадзяржаўя, загінулі 100 чалавек, 300 былі параненыя.
Repost from Беларускае Радыё Рацыя
🎥 З´явіўся новы дакументальны фільм пра сталінскія рэпрэсіі ў Беларусі «Лес»
📌 Рэжысёрка фільма, Госця Рацыі, Марыя Булавінская распавядае пра яго стварэнне.
Больш на сайце Радыё Рацыя:
https://racyja.com/by/hramadstva/maryja-bulavinskaja-pra-dakumentalny-film-les/
Repost from Беларускія аўторкі Вітрыны
Дакументальна-ігравы фільм "Лес" апавядае пра сталінскія рэпрэсіі на Гомельшчыне. Ён пабудаваны вакол гісторыі расстралянага НКВД пад Гомелем, але выжыўшага. Ролю выжыўшага сыграў купалавец Алег Гарбуз.
У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў Менску, меркавана ва ўрочышчы Курапаты, былі расстраляныя 108 беларускіх дзяржаўных, культурных дзеячаў і навукоўцаў. Сярод іх 22 літаратары: паэты, празаікі, перакладчыкі, крытыкі.
Самаму старэйшаму з забітых, празаіку і публіцысту Янку Нёманскаму, споўнілася 47 год, а сярод самых маладых – паэт і перакладчык Юлій Таўбін (26 год), літаратурны крытык Пётр Хатулёў (25 год), педагог і школьны настаўнік Іван Жылуцкі (25 год).
Расстрэл 29.10.1937 стаў самай трагічнай кропкай хвалі маштабных рэпрэсій супраць нацыянальнай інтэлігенцыі Беларусі. Хваля гэтая доўжылася з 1929 па 1938 год, мела мэтай знішчэнне нацыянальна арыентаваных творцаў, выкладчыкаў, службоўцаў, навукоўцаў і закранула больш за 500 выбітных дзеячаў беларускай культуры. Некалькі соцень чалавек былі высланыя за межы Беларусі, некалькі соцень – расстраляныя, дзясяткі адпраўленыя ў лагеры і загінулі ў ГУЛАГу.
Расея Першую сусветную прайграла, а Украіна выйграла? Таямніцы Берасцейскага міру 1918 года
Рэжым заўсёды спрабаваў дыскрэдытаваць усё, што так ці інакш звязана з БНР. Адна з любімых маніпуляцый лукашыстаў - нібыта БНР была ўсяго толькі праектам кайзераўскай Германіі. У якасці доказу, ігнаруючы ўвесь гістарычны кантэкст і абставіны, згадваецца тэлеграма ад 25 красавіка 1918 года ад асобных дзеячаў БНР германскаму кайзеру Вільгельму II і падаецца як кансалідаваная пазіцыя ўсіх дзеячаў БНР.
Які ж быў гэты кантэкст і чаму бальшавікі задоўга да беларусаў пайшлі на паклон да немцаў у Брэст, дзе размясцілася стаўка нямецкіх войскаў?
Разабрацца ў таямніцах дыпламатыі нам дапамаглі даследнікі з трох краін:
- Дарота Міхалюк, прафесар гісторыі, супрацоўніца Універсітэта Мікалая Каперніка ў Торуні, Польшча;
- Томаш Блашчак, доктар гістарычных навук, выкладчык Універсітэта Вітаўта Вялікага ў Коўне, Літва;
- Андрэй Рукас, кандыдат гістарычных навук, Кіеў, Украіна
Аўтар і вядучая - Анастасія Ільіна, гісторык, кандыдат гуманітарных навук
Repost from Еўрарадыё | Еврорадио
Мінінфарм даручыў кніжным крамам “правесці рэвізію”. Шукаюць кнігі, якія “скажаюць гістарычную праўду, прапагандуюць нетрадыцыйныя сексуальныя стасункі” і г.д. Такія ў Беларусі прадавацца не павінны.
Таксама Мінінфарм хоча знайсці і зняць з продажу кнігі пра палавое выхаванне дзяцей, якія “могуць сказіць традыцыйныя сямейныя каштоўнасці”.
Чыноўнікі хочуць узяцца за культуру Беларусі і збудаваць жалезную заслону
Repost from Historyja
25 кастрычніка 1920 года войскі генерала Станіслава Булак-Балаховіча перайшлі часовую мяжу, пачаўшы ваенныя дзеянні супраць бальшавікоў.
+2
Беларускім даследчыкам даступныя для вывучэння дакументы рэпрэсаваных з архіву КДБ. Прынамсі 951 справа. Тэчкі трапілі ў Варшаву ў Archiwum akt nowych на пачатку 90-х, але пакуль мала вядомыя беларускім навукоўцам. Што гэта за дакументы, і што карыснага ў іх можна знайсці, распавядае даследчык сталінскіх рэпрэсій, дырэктар Беларускага інстытуту публічнай гісторыі Ігар Станкевіч.
На здымках:
- вокладка справы рэпрэсаванага Эдуара Клімовіча (5 гадоў лагераў);
- здымак студэнта 3-га курса Літфака Гілярыя Краеўскага, асуджанага да 8 гадоў лагераў па групавой справе;
- выпіска з пратакола №173 паседжання Асобай Тройкі НКВД БССР ад 13 лістапада 1938 г. аб асуджэнні 7 чалавек. Аднаго - Леаніда Курака прыгаварылі да расстрэлу, астатніх - да 10 гадоў лагераў. Іх імёны адсутнічаюць у адкрытых базах рэпрэсаваных.
Repost from De facto. Беларуская навука
ЦЭНТР БЕЛАРУСКІХ І РЭГІЯНАЛЬНЫХ ДАСЛЕДАВАННЯЎ ЕГУ ЗАПРАШАЕ!
29 кастрычніка ў ЕГУ у 303 аўдыторыі а 18.30 пройдзе прэзентацыя кнігі гісторыка, прафэсара Варшаўскага ўніверсітэта, доктара габілітаванага Юрыя Грыбоўскага “Беларусы ў Польскім Войску (1919 – 1947)”.
Гэтая кніга распавядае пра ўдзел беларусаў у рэгулярных фармаваннях Польскага Войска ў перыяд польска-савецкай вайны, міжваенны час, у гады Другой сусветнай вайны і пасля яе заканчэння. Праца напісана на падставе арыгінальных крыніц з архіваў Беларусі, Вялікабрытаніі, Канады, Літвы, Нямеччыны, Польшчы і іншых краінаў.
Аўтар асвятляе адзін з найбольш трагічных перыядаў у гісторыі беларусаў і палякаў, паказвае баявое братэрства абодвух народаў. Распавядаецца ў кнізе пра іх лёс і пасля вайны.
Мадэратар – дацэнт Сцяпан Захаркевіч, выкладчык Дэпартамента гуманітарных навук і мастацтваў.
Прэзентацыя будзе трансліравацца анлайн.
Спасылка на форму рэгістрацыі
Repost from Historyja
+9
23 кастрычніка 1956 года ў паняволенай саветамі Венгрыі ўскалыхнула Венгерскае паўстанне, вядомае таксама як рэвалюцыя. Мэты былі наступныя: вызваленне ад камуністычнага таталітарызму, які трымаўся на савецкіх штыках. У краіне адсутнічала свабода, а эканамічная сітуацыя была цяжкай.
"Talpra magyar, hí a haza, minden ruszki menjen haza"
У выніку саветы перамаглі, тысячы венграў былі забітыя, дзясяткі тысяч раненыя, а каля 200 тыс. эмігравала. Аднак уздым мацней кансалідаваў нацыю, а дзень 23 X – гэта сёння Нацыянальны дзень. Акрамя таго некаторыя "карысныя ідыёты" на Захадзе расплюшчылі вочы ў дачыненні камунізму. Хоць мінула шмат гадоў, але ўжо ў незалежнай Венгрыі некаторыя злачынцы былі пакараныя.
¡Ya disponible! Investigación de Telegram 2025 — los principales insights del año 
