ch
Feedback

不要被骗子欺骗!Telemetrio 会找到并标记这些频道 👉 如果想查看标记,请订阅 👈

Беларускі інстытут публічнай гісторыі

Беларускі інстытут публічнай гісторыі

前往频道在 Telegram
1 267
订阅者
无数据24 小时
无数据7 天
无数据30 天
帖子存档
🌀 125 год з дня нараджэння ўраджэнца Брэстчыны — самага вядомага авантурніка родам з нашых зямель. 🔫 1 красавіка 1901 года
🌀 125 год з дня нараджэння ўраджэнца Брэстчыны — самага вядомага авантурніка родам з нашых зямель. 🔫 1 красавіка 1901 года ў мястэчку 🏯 Ляхавічы (сёння Брэсцкая вобласць) нарадзіўся пісьменнік Сяргей Пясецкі. Нарадзіўся ў сям'і беларускі і зрусіфікаванага паляка. Падчас Першай сусветнай вайны сям’я эвакуіравалася ва Уладзімір (Расія). У сёмым класе гімназіі Пясецкі апынуўся ў турме пасля канфлікту з інспектарам, з якой уцёк. Падчас Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года ён быў у Маскве, дзе стаў антыкамуністам. У 1918 годзе вярнуўся ў Мінск, а потым далучыўся да партызанскіх атрадаў і польскай арміі. У 1921 годзе Пясецкі пераехаў у Ракаў і заняўся кантрабандай, адначасова працуючы польскім разведчыкам. У 1927 годзе польскі суд асудзіў яго на 15 гадоў турмы. У зняволенні Пясецкі адкрыў свой літаратурны талент, пачаў пісаць, а яго першая кніга, «Каханак Вялікай Мядзведзіцы», мела вялікі поспех. Падчас Другой сусветнай вайны Пясецкі быў у шэрагах Арміі Краёвай, кіруючы аддзелам па выкананні смяротных прысудаў. У 1946 годзе эміграваў на Захад, дзе працягваў займацца літаратурнай дзейнасцю. 💫 Памёр 12 верасня 1964 года ад рака ва Уэльсе, пахаваны ў Гасцінгсе, Вялікабрытанія. На яго надмагіллі высечанае сузор'е Вялікай Мядзведзіцы, якім карысталіся кантрабандысты, пераходзячы савецка-польскую мяжу пад Ракавам.

Repost from Наша Ніва
Перапахаваем Івана Луцкевіча? Ці прынамсі дакладна вызначым месца яго пахавання? Гісторыя Івана Луцкевіча — гэта гісторыя таг
Перапахаваем Івана Луцкевіча? Ці прынамсі дакладна вызначым месца яго пахавання? Гісторыя Івана Луцкевіча — гэта гісторыя таго, як адзін чалавек можа зрушыць гару. Адначасова гэта і напамін пра тое, якая гэта асалода — служыць беларускай справе і распаўсюджваць беларускасць. Апошняй яго марай было вяртанне ў Вільню. https://nashaniva.com/391641 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/391641

Забыты этнограф Аляксандр Шлюбскі: асаблівасці яго лёсу У зборніку «“Новым імкненням даць новыя формы”. Вацлаў Ластоўскі і ку
Забыты этнограф Аляксандр Шлюбскі: асаблівасці яго лёсу У зборніку «“Новым імкненням даць новыя формы”. Вацлаў Ластоўскі і культурны дыскурс 1920-х гадоў» Сцяпан Захаркевіч піша пра лёс Аляксандра Ануфрэевіча Шлюбскага (1897 - 1942 гг.). Пладавітаму даследніку (за дзесяцігоддзе пакінуў больш за 20 навуковых артыкулаў, а таксама зборнік фальклорных матэрыялаў Віцебшчыны) працяглы час перашкаджаў уласны характар (імпульсіўны і схільны да эмацыйных рашэнняў), палітычныя погляды і нацыянальная свядомасць. Росквіт навуковай дзейнасці Шлюбскага прыйшоўся на 1927 - 1929 гг. Аднак у 1930 г. ён быў арыштаваны і высланы з Беларусі на пяць гадоў. Назад Шлюбскі ўжо не вярнуўся і ў 1935 г. быў ізноў арыштаваны. У 1941 г. быў мабілізаваны ў войска і ў 1942 г. загінуў у баях. Навуковыя артыкулы Шлюбскага вылучаліся беларускацэнтрычнасцю, імкненнем выйсці за межы расійскага і польскага дыскурсаў. Можна толькі шкадаваць, што рэпрэсіі 1920 - 1930-х гадоў перапынілі працу этнографа, а яго імя надоўга аказалася забытым.

Новы выпуск «Вусоў Скарыны» пра жыццё Клаўдзія Дуж-Душэўскага Мы ведаем яго, як чалавека, які прыдумаў бел-чырвона-белы сцяг. Але гэта толькі маленькі эпізод з ягонага жыцця. Клаўдзій Дуж-Душэўскі быў дыпламатам, актыўным дзеячам беларускага руху, ратаваў людзей падчас вайны і паспеў пасядзець у турмах усіх палітычных рэжымаў. Ягоная біяграфія выглядае, як гатовы сцэнар для гістарычнага серыялу.

Не любіў Парыж, апісаў беларускую мару, ратаваў людзей ад НКВД. Тлумачым у пяці пунктах, якім быў гэты класік на самой справе
Не любіў Парыж, апісаў беларускую мару, ратаваў людзей ад НКВД. Тлумачым у пяці пунктах, якім быў гэты класік на самой справе. https://zerkalo-16feb.space/news/cellar/121642.html?tg=5&requestedLang=bel Вы можете прочитать этот текст на русском. 👉 Не працуе спасылка? Паспрабуйце гэтую, з Беларусі — з VPN. 📲 Скачайте наше приложение для Android или iOS.

Ужо сёньня: 30 сакавіка 1918 году Народны Сакратарыят БНР прыняў пастанову пра дзяржаўнасьць беларускай мовы Адно зь першых р
Ужо сёньня: 30 сакавіка 1918 году Народны Сакратарыят БНР прыняў пастанову пра дзяржаўнасьць беларускай мовы Адно зь першых рашэньняў ураду БНР — „абвешчаньне беларускае мовы дзяржаўнаю і абавязковаю моваю Рэспублікі“. Статус беларускае мовы фіксавалі і раней: у Статуце ВКЛ 1566 году, у інструкцыі фэльдмаршала Гіндэнбурга 16 студзеня 1916 году. Але першым рашэньнем аб беларускай мове як адзінай дзяржаўнай, адпаведным сучасным дзяржаўна‑праўным нормам і прынятым самімі беларусамі, была пастанова Народнага Сакратарыяту БНР ад 30 сакавіка, апублікаваная 3 красавіка. Гэта быў няпросты крок, бо беларуская мова толькі вярталася ў грамадзкае жыцьцё. БНР дынамічна стварала сыстэму беларускамоўнай адукацыі. Дзяржаўнасьць беларускае мовы ў ХХ стагодзьдзі — заваёва менавіта Беларускае Народнае Рэспублікі. Пра іншыя падзеі ў Беларусі і сьвеце з датай 30 сакавіка - у публікацыі Ужо сёньня.

«Выратавальная аперацыя» даўжынёй у 10 гадоў: Віленскі беларускі музей атрымаў калекцыю знакавай постаці паваеннай эміграцыі
«Выратавальная аперацыя» даўжынёй у 10 гадоў: Віленскі беларускі музей атрымаў калекцыю знакавай постаці паваеннай эміграцыі У Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча дастаўлены дзясяткі скрынак з асабістай калекцыяй і архівам Юрыя Попкі (1912–1990) — беларускага дзеяча, які пасля Другой сусветнай вайны стварыў у нямецкім Ляймане прыватны музей з мэтай папулярызацыі Беларушчыны. Гэта стала магчыма, дзякуючы аб’яднанням высілкаў даследчыка і актывіста Алеся Майсеенкі, які прысвеціў амаль 10 гадоў, каб адшукаць і юрыдычна аформіць збор паваеннага грамадскага дзеяча, і аб’яднанню беларусаў Германіі «РАЗАМ eV». Калекцыя літаральна была выратавана ад забыцця. Чытаць на сайце або без VPN.

Repost from Наша Ніва
Драўляны канструктывізм пад коўш: у Гродне знішчылі адзін гістарычны дом і ўзяліся за другі Гродна губляе ўнікальныя ўзоры др
Драўляны канструктывізм пад коўш: у Гродне знішчылі адзін гістарычны дом і ўзяліся за другі Гродна губляе ўнікальныя ўзоры драўлянага дойлідства міжваеннага перыяду. За кароткі час горад страціў гістарычны будынак на вуліцы Асіпенкі, за які краязнаўцы змагаліся некалькі гадоў, і пачаў разборку вядомага зялёнага дома на скрыжаванні вуліц Міцкевіча і Мітрапаліта Філарэта. Абодва аб'екты чакае падобны лёс: на іх месцы абяцаюць узвесці «копіі», якія наўрад ці захаваюць аўтэнтычны дух арыгіналаў. https://nashaniva.com/391481 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/391481

У Вільні выйшла новае дасьледаваньне пра беларускамоўных жыхароў Літвы Кніга «Сучасныя беларускія гаворкі ў Літве. Том 2» пры
У Вільні выйшла новае дасьледаваньне пра беларускамоўных жыхароў Літвы Кніга «Сучасныя беларускія гаворкі ў Літве. Том 2» прысьвечаная Шальчынінскаму раёну, які разам зь Віленшчынай зьяўляецца гістарычна найбольш беларускамоўным рэгіёнам Літвы. Яе аўтар - польскі беларусіст Міраслаў Янковяк. Манаграфіі пра Варэнскі і Шальчынінкайскі раёны ўжо выйшлі, наперадзе — падобныя дасьледаваньні пра Віленскі, Тракайскі, Швянчонскі ды Ігналінскі раёны.

У Інстытуце гісторыі расказалі, якім стане замак у Крэве У Інстытуце гісторыі НАН Беларусі падчас круглага стала «Актуальныя
У Інстытуце гісторыі расказалі, якім стане замак у Крэве У Інстытуце гісторыі НАН Беларусі падчас круглага стала «Актуальныя праблемы даследавання, рэстаўрацыі і музеефікацыі Крэўскага замка», эксперты прадставілі вынікі апошніх археалагічных работ. Нагадаем, што падчас даследаванняў Крэўскага замка на працягу некалькіх археалагічных сезонаў, былі зроблены важныя адкрыцці. Раней меркавалася, што Крэўскі замак мае ў плане трапецыю з дзвюма вежамі па вуглах, аднак раскопкі паказалі, што структура замка была больш складанай, разнагалінаванай і больш функцыянальна насычанай. У праватнасці, былі знойдзены рэшткі трэцяй вежы і малой ніжняй брамы. Першы этап рэстаўрацыі замка, мэтай якога было захаванне аўтэнтычных фрагментаў, якія дайшлі да сучаснасці, завершаны. Цяпер запрашаюць экспертаў да сумеснай працы над стварэннем музея, які неўзабаве павінен з'явіцца ў Крэве. Чытаць на сайце або без VPN.

135 гадоў таму нарадзіўся стваральнік бел-чырвона-белага сцяга Клаўдзій Дуж-Душэўскі Да гадавіны з дня нараджэння Клаўдзія Ду
135 гадоў таму нарадзіўся стваральнік бел-чырвона-белага сцяга Клаўдзій Дуж-Душэўскі Да гадавіны з дня нараджэння Клаўдзія Дуж-Душэўскага варта згадаць не толькі пра бел-чырвона-белы сцяг, з якім звязана ягонае імя, але і пра гісторыю, што паказвае яго як чалавека ўчынку. Пра гэта нагадвае артыкул Радыё Свабода, дзе Дуж-Душэўскі паўстае не толькі як беларускі дзеяч, архітэктар і дыпламат, але і як чалавек складанага і драматычнага лёсу. У цэнтры матэрыялу — гісторыя Марыны Расіцкене, якую Клаўдзій Дуж-Душэўскі разам з жонкай Аленай выратаваў з гета ў Коўне, схаваў у сябе дома і пазней выхаваў як родную дачку. За дапамогу яўрэям іх арыштавала гестапа, а пасля вайны пераслед не скончыўся: Дуж-Душэўскі зноў трапіў пад савецкія рэпрэсіі. Артыкул таксама паказвае, як Літва стала для Дуж-Душэўскага другой радзімай, як яго жыццё прайшло праз дзве акупацыі і некалькі арыштаў, а памяць пра яго захавалася ў сямейных успамінах тых, каго ён выратаваў, і ягоных нашчадкаў.

Што абурала беларускіх сялян у рэкруцкай павіннасці ў XIX ст. Філіп Некрашэвіч у «Весніку Полацкага дзяржуніверсітэта» піша п
Што абурала беларускіх сялян у рэкруцкай павіннасці ў XIX ст. Філіп Некрашэвіч у «Весніку Полацкага дзяржуніверсітэта» піша пра рэкруцкую чаргу сярод дзяржаўных сялян Віцебскай губерні ў 1831 - 1861 гг. У першую чаргу на ваенную службу сельскія абшчыны аддавалі асацыяльных асоб (п'яніц, валацуг і г.д.) і «добраахвотнікаў» – заможныя сямействы маглі замяніць рэкрута шляхам найму іншага чалавека. Затым рэкрутаў паводле чаргі бралі з сямей з найбольшай колькасцю працоўных рук (не бралі з сем'яў з адным працоўным). Пазбягалі ваеннай службы шляхамі ўцёкаў (адлучкі маглі працягвацца гадамі), фіктыўных раздзелаў сямействаў і нанясеннем сабе калецтваў: як правіла, сяляне адсякалі сабе пальцы рук, каб не маглі валодаць агнястрэльнай зброяй. З-за карупцыі рэкрутаў паступова сталі набіраць пры дапамозе жэрабя. Многія сяляне гэта ўспрынялі негатыўна: па новай сістэме вёўся ўлік не сем'яў, а маладых людзей. Гэта значыць пры няўдалым жэрабі з адной сям'і за пэўны час маглі забраць адразу некалькі чалавек.

📬 Рада БНР вярнула частку дзяржаўнага архіва, што заставалася недасяжнай паўстагоддзя. Яе перададуць у лонданскую Скарынаўку
📬 Рада БНР вярнула частку дзяржаўнага архіва, што заставалася недасяжнай паўстагоддзя. Яе перададуць у лонданскую Скарынаўку Рада Беларускай Народнай Рэспублікі абвясціла пра вяртанне кантролю над унікальным дзяржаўным архівам, які захоўваўся ў Міколы Абрамчыка — старшыні Рады з 1947 па 1970 год. Пасля больш чым пяцідзесяці гадоў нявызначанасці дакументы нарэшце будуць перададзеныя на захаванне і даследаванне ў Беларускую бібліятэку і Музей імя Францішка Скарыны ў Лондане, піша «Наша Ніва».
Мікола Абрамчык (1903–1970) — адна з ключавых постацяў беларускага паваеннага антыкамуністычнага руху. Менавіта ён у 1947 годзе афіцыйна аднавіў дзейнасць Рады БНР на эміграцыі і ўзначальваў яе да самай смерці ў Францыі.
Падрабязней. 🖥 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.

Repost from Белсат
😳 «Калі мы самі страляем у сваю будучыню, то чаго можам чакаць?» Чаму абвяшчэнне БНР адначасова можна лічыць і перамогай, і
😳 «Калі мы самі страляем у сваю будучыню, то чаго можам чакаць?» Чаму абвяшчэнне БНР адначасова можна лічыць і перамогай, і паразай — пра гэта разважаў гісторык Аляксандр Смалянчук падчас сустрэчы ў Варшаве на Дзень Волі. Ён казаў не толькі пра гісторыю БНР, але і пра хранічную праблему беларусаў — адсутнасць адзінства і ўнутраныя канфлікты.👇🏻 📍 Чытайце, як у Варшаве ўзгадвалі гісторыю БНР і якія ўрокі з яе робяць сёння ў нашым рэпартажы 📌 Чытаць з Беларусі

🔴 «Мы за шыбеніцай Каліноўскага вельмі часта не бачым у прынцыпе, што гэта за паўстанне. Дасюль гэта такая тэра інкогніта».
🔴 «Мы за шыбеніцай Каліноўскага вельмі часта не бачым у прынцыпе, што гэта за паўстанне. Дасюль гэта такая тэра інкогніта». Алесь Кіркевіч пра новы гістарычны серыял «Беларусь 1863» На «Будзьме» стартаваў гістарычны серыял «Беларусь 1863». Як зразумела з назвы, відэапраект прысвечаны гісторыі студзеньскага паўстання 1863–1864 гадоў, больш вядомага ў нас як паўстанне Кастуся Каліноўскага. 📺 Ужо выйшла першая серыя — пра брытанскага «шпіёна» Фортэск’ю Андэрсана. Пра «Беларусь 1863» БАЖ расказвае аўтар ідэі, журналіст і гісторык Алесь Кіркевіч.
У мінулую нядзелю на ютуб-канале «Будзьма беларусамі!» адбылася прэм’ера відэапраекта пра паўстанне Кастуся Каліноўскага. Першая серыя прысвечаная персоне брытанскага «шпіёна» Фортэск’ю Андэрсана. У 1863‑м брытанца пасадзілі ў турму ў Гродне. У мемуарах па вяртанні ў Брытанію ён апісвае паўстанцаў, сялянаў, яўрэяў, а таксама казакоў і расійскію армію. Вядоўца Васіль Калач распавядае, што «шпіён» каралевы лічыў «пракляццем краю», хто яго вызваліў і колькі грошай гэта каштавала, якой насамрэч аказалася Matushka Rossiya.
Працяг па спасылцы. 📌 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.

📌 Віталь Каліноўскі з Мікашэвіч, які ўжо шмат гадоў жыве ў Йонаве, што ў 30 кіламетрах ад Коўна, адсвяткаваў Дзень Волі каля
📌 Віталь Каліноўскі з Мікашэвіч, які ўжо шмат гадоў жыве ў Йонаве, што ў 30 кіламетрах ад Коўна, адсвяткаваў Дзень Волі каля магілы Клаўдзія Дуж-Душэўскага. Ён прыязджае сюды шмат гадоў, раней пасадзіў кветкі, якія ўжо расцвілі і радуюць вока сваёй прыгажосцю, гаворыць Віталь Каліноўскі: 🎤 - Не менш за восем год я езджу на гэтыя знакамітыя магілы ў Коўна. Упарадкаваю магілы. У гэтым годзе Дуж-Душэўскаму 27 сакавіка спаўняецца 135 год са дня нараджэння. Упарадкаваў магілу, усклаў кветкі і папрасіў бласлаўлення ўсім беларусам ад яго. 🔻 Клаўдзій Дуж-Душэўскі — выдатны беларускі палітычны дзеяч, дыпламат, рэдактар і педагог. Лічыцца аўтарам эскіза сучаснага бела-чырвона-белага сцяга Беларусі.

Repost from Белсат
🧠 Міфы пра БНР: што хаваецца за прапагандысцкімі сцвярджэннямі «БНР не мела падтрымкі», «не была сапраўднай дзяржавай», «нік
🧠 Міфы пра БНР: што хаваецца за прапагандысцкімі сцвярджэннямі «БНР не мела падтрымкі», «не была сапраўднай дзяржавай», «нікем не прызнавалася» — гэтыя сцвярджэнні гадамі паўтарае прапаганда. Але ці сапраўды ўсё было менавіта так? Гісторык Аляксей Ластоўскі тлумачыць, што многія з гэтых тэзаў — гэта не факты, а іх зручныя інтэрпрэтацыі. 🔗 Пра тое, ці мела БНР уладу, падтрымку і міжнародныя кантакты — чытайце падрабязна ў матэрыяле 📌 Чытаць з Беларусі

28 САКАВІКА || Вандроўка «Віленскія адрасы дзеячоў БНР» да Дня Волі Нягледзячы на тое, што Незалежнасьць БНР была абвешчаная
28 САКАВІКА || Вандроўка «Віленскія адрасы дзеячоў БНР» да Дня Волі Нягледзячы на тое, што Незалежнасьць БНР была абвешчаная 25 сакавіка 1918 года ў Менску, віленскія беларускія дзеячы, найперш браты Луцкевічы, адыгралі ў гэтым Акце найважнейшую, бадай, ролю. Дарэчы, ускосна на гэта паўплывала таксама лютаўскае абвяшчэньне Незалежнасьці Літвы. Пра ўсё гэта, і шмат пра што іншае вы даведаецеся падчас шпацыру. Працягласць - каля 2 гадзін. 📆 28 сакавіка ў 10:00 📍 месца збору паведамяць пасля рэгістрацыі 🎟️ Удзел вольны, але данаты для вядоўцы вітаюцца 👉 Рэгістрацыя

Repost from Новы Час
Чаму Рада БНР існуе дагэтуль? 25 сакавіка беларусы зноў згадваюць акт, зь якога пачалася сучасная беларуская дзяржаўная ідэя.
Чаму Рада БНР існуе дагэтуль? 25 сакавіка беларусы зноў згадваюць акт, зь якога пачалася сучасная беларуская дзяржаўная ідэя. Але разам з датай штогод вяртаецца і іншае пытаньне: а чаму Рада Беларускае Народнае Рэспублікі дагэтуль існуе? Чаму іншыя эміграцыйныя цэнтры, напрыклад, польскі ці ўкраінскі, у свой час перадалі сымбалічныя паўнамоцтвы новым уладам у Варшаве і Кіеве, а Рада БНР гэтага не зрабіла? Чытаць далей Спасылка без VPN

Чаму ў Беларусі даследаванні вайны могуць атаясамлівацца з рэабілітацыяй нацызму У новым матэрыяле «Радыё Свабода» гаворка ід
Чаму ў Беларусі даследаванні вайны могуць атаясамлівацца з рэабілітацыяй нацызму У новым матэрыяле «Радыё Свабода» гаворка ідзе пра тое, як у сённяшняй Беларусі даследаванне Другой сусветнай вайны і нават спроба гаварыць пра яе складаныя, супярэчлівыя і неадназначныя сюжэты могуць быць прадстаўлены як «рэабілітацыя нацызму». Нагодай для гэтага разбору стала, між іншым, крымінальная справа супраць Кацярыны Ваданосавай з-за яе відэалекцыі пра забойства Вільгельма Кубэ. Акадэмічны дырэктар нашага Інстытута Аляксей Ластоўскі тлумачыць, што ў такой логіцы пад падазрэнне можа трапіць фактычна любое добрасумленнае даследаванне, заснаванае на крыніцах і ўвазе да складанасці ваеннага часу. У выніку гісторыя вайны ў Беларусі ператвараецца не ў поле даследавання, а ў зону ідэалагічнага кантролю, страху і палітычнай маніпуляцыі. Асобны сімптом гэтай палітыкі — суды над людзьмі, якія даўно памерлі: мінулае тут выкарыстоўваецца ўжо не для разумення, а для вырабу патрэбнай дзяржаўнай версіі гісторыі.