ch
Feedback

不要被骗子欺骗!Telemetrio 会找到并标记这些频道 👉 如果想查看标记,请订阅 👈

Беларускі інстытут публічнай гісторыі

Беларускі інстытут публічнай гісторыі

前往频道在 Telegram
1 272
订阅者
无数据24 小时
+87 天
+830 天
帖子存档
Выйшла кніга «Райскі бераг: беларуская зямля ў I-XV стст.» Аўтар выдання, якое разлічана на шырокае кола чытачоў, – літаратур
Выйшла кніга «Райскі бераг: беларуская зямля ў I-XV стст.» Аўтар выдання, якое разлічана на шырокае кола чытачоў, – літаратуразнавец і гісторык Іван Саверчанка. У нарысе раскрыты цывілізацыйныя вытокі, зараджэнне і станаўленне беларускай народнасці ў I - XV стст. Прасочваецца ўзнікненне першых гарадоў і княстваў на беларускай зямлі. Асветлена мужнае змаганне продкаў беларусаў са знешнімі ворагамі. Выяўлена роля вуснай народнай творчасці, пісьменства і літаратуры ў духоўна-культурным збліжэнні славянскіх плямёнаў. Паказана ўздзеянне пісьменнікаў-інтэлектуалаў, палітычных і духоўных лідараў на аб’яднаўчыя працэсы ў краіне, умацаванне беларускай ідэнтычнасці. У кнізе 439 старонак.

Абсурд не толькі з Баранавічамі. У Оршы таксама з’явіцца манумент «Горад працоўнай славы 1941 - 1945» У гэтым годзе Савет кір
Абсурд не толькі з Баранавічамі. У Оршы таксама з’явіцца манумент «Горад працоўнай славы 1941 - 1945» У гэтым годзе Савет кіраўнікоў дзяржаў СНД прысвоіў званне «Горад працоўнай славы 1941 - 1945» шэрагу населеных пунктаў, каб адзначыць унёсак жыхароў тылу. У спісе ў асноўным гарады Казахстана і Узбекістана, але аказаліся там таксама Баранавічы (стэлу там ужо адкрылі) і Орша, дзе ў дадзены момант ствараюць Парк працоўнай славы. Сквер з'явіцца па вуліцы Грыцаўца на ўездзе ў горад. У траўні пры закладцы капсулы з пасланнем нашчадкам старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сяргеенка так патлумачыў прысваенне звання Оршы, якая ў вайну знаходзілася пад акупацыяй: «Нашы бацькі і дзяды змаглі ў найкароткія тэрміны аднавіць працу чыгуначнага вузла, шэрагу прадпрыемстваў. Да канца 1945 года запрацаваў Аршанскі льнокамбінат». У парку будзе ўсталявана стэла «Горад працоўнай славы 1941 - 1945 гады». Пакуль жа мясцовыя жыхары скардзяцца, што з-за будаўнічых работ і адсутнасці тратуараў ім даводзіцца хадзіць па гразі.

На перапахаваньні Сяргея Пясэцкага выступіў прэзыдэнт Польшчы https://smarturl.click/AxMEg Сёньня ў Варшаве перапахавалі прах
+3
На перапахаваньні Сяргея Пясэцкага выступіў прэзыдэнт Польшчы https://smarturl.click/AxMEg Сёньня ў Варшаве перапахавалі прах Сяргея Пясэцкага — удзельніка польска-савецкай вайны, выведніка і выбітнага пісьменьніка з пакручастым лёсам. Ён меў беларускае паходжаньне, шматгадовую повязь зь Беларусьсю і напісаў раманы пра бандыцкі міжваенны Менск. Пасьля жалобнай імшы ў Катэдральны касьцёле Войска Польскага труну з прахам пісьменьніка перанесьлі на вайсковыя могілкі ў цэнтры Варшавы. На жалобнай цырымоніі выступіў прэзыдэнт Польшчы Караль Наўроцкі.
«Сёньня больш, чым калі-небудзь нам патрэбныя гісторыя жыцьця і літаратура Сяргея Пясецкага, каб гаварыць праўду пра бальшавізм, пра камуністычную сыстэму, пра тое, якой пагрозай для Польшчы і для ўсёй Эўропы ёсьць посткамуністычная, нэаімпэрская Расея, — сказаў Наўроцкі.

29 верасня 1529 года(496 гадоў таму) у знамянальны дзень для гісторыі Вялікага княства Літоўскага, быў зацверджаны 1-ы Статут
29 верасня 1529 года(496 гадоў таму) у знамянальны дзень для гісторыі Вялікага княства Літоўскага, быў зацверджаны 1-ы Статут ВКЛ — выбітны заканадаўчы акт, які стаў найважнейшым крокам у развіцці прававой сістэмы рэгіёна. Гэты дакумент не толькі замацаваў існуючыя нормы і звычаі, але і ўкараніў новыя правілы, адлюстроўваючы імкненне да цэнтралізацыі ўлады і уніфікацыі заканадаўства. Статут стаў асновай для наступных прававых кодэксаў, надаючы асаблівую значнасць правам і абавязкам грамадзян. Такім чынам, ён сведчыў аб росце эвалюцыі юрыдычнай думкі і грамадскага парадку ва ўмовах складаных сацыяльна-палітычных рэалій таго часу. Статут 1529 года набыў сімвалічнае значэнне, увасабляючы сувязь паміж традыцыяй і прагрэсам, а таксама ўмацоўваючы самасвядомасць народа.

Ідэалагічна вывераны пантэон нацыянальных герояў будзе размешчаны на фасадзе Нацыянальнага гістарычнага музея Шэсць барэльефа
Ідэалагічна вывераны пантэон нацыянальных герояў будзе размешчаны на фасадзе Нацыянальнага гістарычнага музея Шэсць барэльефаў з выявамі людзей, якія сімвалізуюць шэсць гістарычных перыядаў Беларусі, будуць размешчаны над уваходам у музей. Цяпер на скульптурным камбінаце пятнаццаць майстроў працуюць над барэльефамі. У распрацоўцы першы перыяд – дадзяржаўны. На першым барэльефе размесціцца зборны вобраз трох плямёнаў — крывічоў, радзімічыаў і дрыгавічоў. Другі барэльеф — ранняе сярэднявечча – будзе ўтрымліваць вобразы прадстаўнікоў Полацкага і Тураўскага княстваў, гэта Вячаслаў Чарадзей, Еўфрасіння Полацкая, Кірыла Тураўскі, Рагвалод, Тур, Брачыслаў Ізяславіч, Рагнеда, Ізяслаў, Юрый Яраславіч. Чытаць на сайце або без VPN.

Пачатак вышэй У раздзеле пра сучаснасць (ён амаль цалкам пра развіццё Беларусі на чале з «мудрым» кіраўніком) не знайшлося месца Нобелеўскай лаўрэатцы Святлане Алексіевіч. Увогуле тэкст падручніка мае безаблічны характар. «Атрымалася гісторыя без герояў, прадказальна нудная і шэрая», – адзначае Калядка. Падручнік фактычна не адпавядае патрабаванням вучэбных дапаможнікаў для вну: адсутнічае зразумелы метадалагічны падыход, матэрыял мае фрагментарны характар, не раскрыты генезіс ключавых праблем. Нягледзячы на нізкі ўзровень першага расійска-беларускага падручніка па гісторыі, аўтар рэцэнзіі заклікае не ставіцца легкадумна да выданняў падобнага роду: «Іх сіла не ў якасці, а ў колькасці і абавязковасці выкарыстання». «У якасці процівагі русіфікатарскім тэндэнцыям у адукацыйнай прасторы закон балансу патрабуе фарміравання ўласнага плана па захаванні дасягненняў нацыянальнай беларускай гістарыяграфіі. Нават маленькія крокі могуць мець значныя вынікі, калі яны з’яўляюцца частка адзінага плана».

Якім атрымаўся падручнік па гісторыі Беларусі для студэнтаў МГУ У апошнім нумары часопіса Rocznik Centrum Studiów Białoruskic
Якім атрымаўся падручнік па гісторыі Беларусі для студэнтаў МГУ У апошнім нумары часопіса Rocznik Centrum Studiów Białoruskich гісторык Андрэй Калядка апублікаваў рэцэнзію на дапаможнік «История белорусских земель и белорусского государства. Краткий очерк (Под ред. В. В. Даниловича, О. В. Солоповой, Санкт-Петербург 2023, 102 с.)». Гэта першы з 1991-га сумесны расійска-беларускі дапаможнік для вну, які створаны для студэнтаў гістарычнага факультэта МГУ. «Першае знаёмства са зместам навучальнага дапаможніка выклікае лёгкі шок. Уся гісторыя Беларусі да 1991 г. увайшла ў раздзел з назвай Гісторыка-геаграфічная даведка», – піша аўтар. У апошняй канфліктныя тэмы хаваюцца. Напрыклад, няма аніводнага слова аб вайне паміж Расійскай дзяржавай і Рэччу Паспалітай 1654 - 1667 гг. Прапушчаны сюжэт пра гвалтоўнае масавае перасяленне «вызваленага» праваслаўнага насельніцтва ў Маскоўскую дзяржаву і пра тое, як праз беларускіх майстроў і кніжнікаў у Расію пранікаў еўрапейскі ўплыў. Працяг ніжэй

Чарговая памятная дошка ў гонар абаронцаў Брэсцкай крэпасці з расійскіх рэгіёнаў Некалькі тыдняў таму на Гарнізонных могілках
Чарговая памятная дошка ў гонар абаронцаў Брэсцкай крэпасці з расійскіх рэгіёнаў Некалькі тыдняў таму на Гарнізонных могілках Брэста, на Алеі памяці, з удзелам расійскай дэлегацыі адкрылі памятную дошку абаронцам Брэсцкай крэпасці з ліку ўраджэнцаў Уладзімірскай вобласці РФ. Гэта ўжо 12-я дошка, размешчаная там. Дзіўная традыцыя ўзнікла ў 2023 годзе, калі пасля звароту ўладаў Чачні і Інгушэціі на Гарнізонных могілках, размешчаных недалёка ад Брэсцкай крэпасці, адкрылі Алею памяці. З таго часу там з'явіліся памятныя дошкі ў гонар ураджэнцаў Санкт-Пецярбурга, Удмуртыі, Чачні, Інгушэціі, Пензенскай вобласці і іншых рэгіёнаў РФ. У чэрвені гэтага года на Алеі з'явіліся дошкі ў гонар ураджэнцаў Масквы і Казахстана. З улікам цікавасці ўладаў расійскіх рэгіёнаў, якія распаўсюджваюць справаздачы аб сваім удзеле ў цырымоніях, і магчымасцяў па пашырэнні Алеі памяці (на здымку) можна меркаваць, што адкрыццё памятных дошак там працягнецца.

🔴 Аляксандр Пашкевіч: Да канчатковай перамогі «рускага свету» ў Беларусі далёка Сябра Беларускага інстытута публічнай гістор
🔴 Аляксандр Пашкевіч: Да канчатковай перамогі «рускага свету» ў Беларусі далёка Сябра Беларускага інстытута публічнай гісторыі Аляксандр Пашкевіч у каментары Филину — пра гісторыкаў на службе ідэалогіі і чаму «рускі свет» у Беларусі яшчэ не перамог.
25 верасня ў Мінску адбылося чарговае паседжанне Рады па гістарычнай палітыцы. Кіраўнік адміністрацыі Дзмітрый Крутой абазначыў яе ўдзельнікам цэлы шэраг задач: ад складання пантэону нацыянальных герояў да актуальнага пераліку манументаў, што ўяўляюць гістарычную каштоўнасць, і шырокай інфармацыйнай барацьбы «за наш пункт гледжання і праўду».
Размова цалкам тут. 💬 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.

На вайсковых могілках Варшавы 29 верасня перапахаюць парэшткі пісьменніка Сяргея Пясецкага, афіцэра разведкі, салдата Арміі К
На вайсковых могілках Варшавы 29 верасня перапахаюць парэшткі пісьменніка Сяргея Пясецкага, афіцэра разведкі, салдата Арміі Краёвай, шпіёна, кантрабандыста, аўтара культавага рамана «Каханак Вялікай Мядзведзіцы» Сяргей Пясецкі нарадзіўся ў Беларусі і апісаў у сваіх творах польска-бальшавіцкую і вайну і жыццё кантрабандыстаў на польска-савецкім памежжы. Пісьменнік памёр у 1964 годзе і быў пахаваны ў Вялікабрытаніі, на могілках Бора ў Гасцінгсе, на яго надмагільным камяні высечаная сузор'е Вялікай Мядзведзіцы, якім карысталіся кантрабандысты, пераходзячы савецка-польскую мяжу пад Ракавам. Інстытут нацыянальнай памяці, узгадніўшы з сям'ёй Пясецкага, узяў на сябе абавязацельства эксгумаваць парэшткі пісьменніка і даставіць іх у Варшаву. Чытаць на сайце або без VPN.

Апытанне: пасля 2022 года сярод студэнтаў БДУ стала менш абыякавых да беларускай мовы У апошнім нумары Acta Albaruthenica, ча
Апытанне: пасля 2022 года сярод студэнтаў БДУ стала менш абыякавых да беларускай мовы У апошнім нумары Acta Albaruthenica, часопіса кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта, выйшла даследаванне Веранікі Бандаровіч пра самаідэнтыфікацыю моладзі. Ананімнае анкетаванне праводзілася ў лютым 2023-га сярод студэнтаў геаграфічнага факультэта БДУ, а таксама студэнтаў ваеннага факультэта, якія разам наведвалі заняткі па беларускай мове. Было апрацавана 85 анкет. На адно з пытанняў – «Ці важная беларуская мова ў навакольным жыцці?» – у параўнанні з вынікамі папярэдніх апытанняў вырасла колькасць адказаў «важная» (26 адказаў) і «вельмі важная» (33) – яны лідзіруюць з вялікім адрывам. Папярэднія два апытанні паводзіліся ў лютым-траўні і ў верасні 2022-га. Сярод высноваў Веранікі Бандаровіч: «усведамляецца ўсё большае значэнне беларускай мовы як атрыбута асобнай дзяржавы», «па-ранейшаму самы папулярны адказ на пытанне пра лёс беларускай мовы «залежыць ад кожнага з нас».

Лукашэнку прапанавалі стварыць на месцы канцлагера «Бяроза-Картузская» музей «нацыянальнага маштабу». Што там ужо зроблена? Н
Лукашэнку прапанавалі стварыць на месцы канцлагера «Бяроза-Картузская» музей «нацыянальнага маштабу». Што там ужо зроблена? На нядаўняй сустрэчы ідэолагаў дэпутат Марзалюк прапанаваў стварыць музей «нацыянальнага маштабу» пра перыяд «польскай акупацыі». І мемарыял, аналагічны «Хатыні», на месцы «адной з вёсак, знішчаных пад выглядам умацавання польскасці». Прапагандыст Гігін дадаў: ёсць грамадскі запыт на стварэнне музея. Лукашэнка адказаў, што «трэба падумаць», бо ён «не хоча даць нейкую нагоду (Польшчы для абвастрэння сітуацыі – заўв.)». Але і без гэтага ў Бярозе фактычна ўжо дзейнічае музей. У 2021-м на фоне антызаходняй рыторыкі на месцы канцлагера рэканструявалі абеліск і адкрылі часовую экспазіцыю. У 2022-м экспазіцыя займела статус пастаяннай (на здымку). У трох залях – карцар, камеры, фатаграфіі і ўспаміны вязняў. Адзначым, што па дадзеных даследніка Сяргея Кнырэвіча асноўнай група зняволеных у лагеры былі ўкраінскія нацыяналісты, а беларусы складалі 2-3% – прыблізна 150–200 чалавек за ўсе гады.

Новая памятная дошка лекару – на гэты раз у Полацку Месяц таму на тэрыторыі Полацкай гарадской бальніцы №1 адбылося адкрыццё
Новая памятная дошка лекару – на гэты раз у Полацку Месяц таму на тэрыторыі Полацкай гарадской бальніцы №1 адбылося адкрыццё мемарыяльнай дошкі ў гонар Івана Храімянкова, які ўзначальваў Полацкую чыгуначную бальніцу з 1961 па 1985 гады. Ураджэнец Смаленшчыны шмат гадоў працаваў у якасці хірурга. Гэта чарговая памятная дошка лекару ў Беларусі. У 2020-м на Касцюковіцкай раённай бальніцы з’явілася дошка ў гонар заслужанага ўрача, першага міністра аховы здароўя Беларусі Васіля Казакова. У 2022-м на Рэспубліканскім НПЦ неўралогіі і нейрахірургіі ўстанавілі дошку ў гонар акадэміка, нейрахірурга Арнольда Смеяновіча. У 2023-м на будынку Брэсцкай дзіцячай абласной бальніцы з'явілася дошка ў гонар Людмілы Пастаялкі, заслужанага ўрача Беларусі, міністаркі ў 2002 - 2005 гадах. Акрамя таго, у апошнія гады з’явіліся помнікі ваенным медыкам: у мемарыяльным комплексе «Азарычы» на Гомельшчыне і на тэрыторыі 1134-га ваеннага клінічнага медыцынскага цэнтра ў Гродна.

🎥Дысідэнты ў БССР — новы выпуск відэа-праекта «Прававыя летапісы» Ці была ў пасляваенным БССР дэмакратычная апазыцыя? Як савецкая ўлада з ёй змагалася? А можа і не было нікога, і ніяк не змагалася, бо пасля Сталіна ўсё стала спакойна і больш-менш дэмакратычна?.. Пра гэта — у новым выпуску відэа-праекта «Прававыя летапісы» пра савецкія рэпрэсіі над беларусамі. Кім былі дысыдэнты ў БССР у 1950-80-х гадах. Хто гэта? Якія тактыкі супраціву яны абіралі ды — як складаліся іхныя лёсы? Адказы знойдзем у новым выпуску «Прававых летапісаў», дзе распавядаецца, у якім прававым полі жылі беларусы і беларускі ў розныя часы. https://youtu.be/Ars90umhQqQ

Пад Гродна перапахавалі воінаў Першай сусветнай. Пра лёс астанкаў нямецкіх салдат не паведамляецца Некалькі тыдняў таму паблі
Пад Гродна перапахавалі воінаў Першай сусветнай. Пра лёс астанкаў нямецкіх салдат не паведамляецца Некалькі тыдняў таму паблізу аграгарадка Рацічы ў Гродзенскім раёне ўрачыста перапахавалі астанкі 25 салдат і афіцэраў расійскай арміі. На брацкай магіле, заснаванай у 2010 годзе, пазначана: «Воинам Российской императорской армии, погибшей в годы Первой Мировой войны». Астанкі выявілі вайскоўцы 52-га асобнага пошукавага батальёна каля вёскі Абуховічы. Пры гэтым, як паведамляецца ў рэпартажы АНТ, «знайшлі астанкі зусім выпадкова ў ходзе зусім іншай пошукавай аперацыі», «спецыялісты эксгумавалі пахаванні нямецкіх салдат, а наткнуліся на не абазначаную магілу». Што зрабілі з астанкамі немцаў? Не паведамляецца. Мяркуючы па адкрытых крыніцах, апошні публічны выпадак перапахавання нямецкіх салдат Першай сусветнай адбыўся ў 2018-м у вёсцы Навасёлкі Бярозаўскага раёна – гэта былі астанкі 55 чалавек. Усяго ў Беларусі каля ста сумесных магілак, дзе пахаваныя салдаты з нямецкай, аўстра-венгерскай і расійскай армій.

Гісторык Цімафей Акудовіч - сябра нашага Інстытута - у стрыме Еўрарадыё разважае пра тое, як улада інтэрпрэтуе 17 верасня 1939 года і чаму гэты дзень падаецца як “свята адзінства”. Абмяркоўваюцца наступствы савецкага “аб’яднання”, пытанне, ці існавала б Беларусь без 1939 года, а таксама сімволіка 1991-га — прызнанне "Пагоні" і бел-чырвона-белага сцяга.

Repost from Historyja
19 верасня 1991 года Вярхоўны Савет прыняў новую назву дзяржавы — Рэспубліка Беларусь, а таксама зацвердзіў нацыянальныя і гі
19 верасня 1991 года Вярхоўны Савет прыняў новую назву дзяржавы — Рэспубліка Беларусь, а таксама зацвердзіў нацыянальныя і гістарычныя сімвалы ў якасці дзяржаўнай сімволікі — гістарычны герб Пагоня і нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг.

Repost from Наша Ніва
«Яны ўжо ніколі не вярталіся». Беларусы стварылі мультфільм пра палескую шляхту, якая вымушана выехала ў Польшчу Беларусы ств
«Яны ўжо ніколі не вярталіся». Беларусы стварылі мультфільм пра палескую шляхту, якая вымушана выехала ў Польшчу Беларусы стварылі анімацыйны фільм «Казкі старога Палесся» — пра гомельскую шляхту, якая пасля рэвалюцыі эмігравала ў Польшчу. Адшукаць гістарычныя крыніцы на радзіме было складана, таму аўтары карысталіся лістамі і ўспамінамі, якія захаваліся ў польскіх архівах. Рэжысёрка праекта Марыя Булавінская расказала @mostmediaio, як ствараліся «Казкі». https://nashaniva.com/377331 Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/377331

Беларусы Коўна збіраюць грошы на памятную шыльду Беларускаму асобнаму батальёну ў Літоўскім войску. Адкрыць яе плануецца 23 лістапада — на будынку, дзе ў 1920–1921 кватэравала падраздзяленне. "Батальён праславіўся ў баях супраць бальшавікоў, — расказваюць ініцыятары акцыі. — Яго ваяры атрымалі афіцыйную падзяку ад прэзідэнта Літвы Антанаса Сметоны. 51 жаўнер быў адзначаны найвышэйшай узнагародай Літвы — Крыжом Віціса". Як падтрымаць гэтую ініцыятыву? Глядзіце тут (Facebook) ці тут (адмысловы сайт).

Церашковіч: «Рукамі тых, хто нас катаваў, мы аб’ядналіся на адной палітычнай прасторы» 17 верасня Лукашэнка павіншаваў белару
Церашковіч: «Рукамі тых, хто нас катаваў, мы аб’ядналіся на адной палітычнай прасторы» 17 верасня Лукашэнка павіншаваў беларусаў з так званым «Днём народнага адзінства». Гэтае свята ўлады абвясцілі ў 2021 годзе як дзяржаўнае, але «сшыць» расколатае грамадства з яго дапамогай відавочна не атрымліваецца. А дэкан гістфака БДУ Аляксандр Каханоўскі сцвярджае, што 17 верасня «адзначалася многія гады», потым адышло крыху ў бок, але было «адноўлена тымі людзьмі, хто змагаўся за ўз’яданне Заходняй Беларусі з БССР». Колькі ў гэтых словах маніпуляцыі, а што праўда? На гэтае пытанне адказаў гісторык Павел Церашковіч. А таксама ён распавёў, чаму ж насамрэч не спрацоўвае ідэя ўкараніць у Беларусі «Дзень народнага адзінства». Чытайце на сайце Без VPN