ar
Feedback
Беларускі інстытут публічнай гісторыі

Беларускі інстытут публічнай гісторыі

الذهاب إلى القناة على Telegram

إظهار المزيد
1 272
المشتركون
لا توجد بيانات24 ساعات
لا توجد بيانات7 أيام
-1330 أيام
أرشيف المشاركات
Як еўрапейскі палітычны крызіс 1938 г. паўплываў на настроі беларусаў у ІІ Рэчы Паспалітай Пра гэта піша польскі гісторык Pio
Як еўрапейскі палітычны крызіс 1938 г. паўплываў на настроі беларусаў у ІІ Рэчы Паспалітай Пра гэта піша польскі гісторык Piotr Cichoracki ў часопісе Studia Białorutenistyczne. Еўрапейскі палітычны крызіс дасягнуў піка восенню 1938 года. На фоне Мюнхенскага пагаднення Варшава выставіла тэрытарыяльныя патрабаванні да Чэхаславакіі, а затым анексавала чэшскую частку Цешынскай Сілезіі (на фота). Аднак гэта прывяло да рэзкага пагаршэння польска-савецкіх адносін. Гэтыя падзеі і ўплыў савецкай прапаганды паставілі значную частку беларусаў ІІ Рэчы Паспалітай у «радыкальную апазіцыю да польскай дзяржавы». Яны сталі чакаць польска-савецкай вайны, якая прывядзе да аддзялення Заходняй Беларусі. Piotr Cichoracki прыводзіць нямала прыкладаў стаўлення беларусаў. Сярод іх такі: у кастрычніку 1938 г. зборы Саюза рэзервістаў у Лунінцы былі на мяжы зрыву – рэзервісты альбо не з'яўляліся, альбо спрабавалі ўцячы з горада. Сітуацыя змянілася толькі пасля радыёпаведамлення аб прыняцці Чэхаславакіяй польскага ўльтыматуму.

Вечарам 22 студзеня – адкрытая лекцыя (афлайн і анлайн) Дзяніса Лісейчыкава пра пахавальныя практыкі шляхты і мяшчан ВКЛ Цэнт
Вечарам 22 студзеня – адкрытая лекцыя (афлайн і анлайн) Дзяніса Лісейчыкава пра пахавальныя практыкі шляхты і мяшчан ВКЛ Цэнтр беларускіх і рэгіянальных даследаванняў ЕГУ запрашае 22 студзеня на адкрытую лекцыю Дзяніса Лісейчыкава (Ars Moriendi: пахавальныя практыкі шляхты і мяшчан Вялікага Княства Літоўскага XV-XVIII стст.): 18.30, Савічаус, 17, ауд. 303. Або анлайн. Асобныя раздзелы Статутаў ВКЛ рэгулявалі практыку складання тастаментаў (завяшчанняў) шляхты, мяшчан і іншых станаў. Актавыя кнігі судовых устаноў і магістратаў месцяць безліч гэтых цікавых эга-дакументаў, у якіх адлюстравана стаўленне людзей да жыцця і смерці. У ВКЛ былі выпрацаваны асноўныя элементы надмагільных помнікаў-эпітафій, многія з якіх захаваліся да нашых дзён. Гэтым і многім іншым аспектам пахавальнай культуры будзе прысвечана лекцыя.

Repost from Спадчына
У Музеі старажытнабеларускай культуры па-новаму будуць экспанаваць унікальны для Беларусі помнік, каб нагадаць пра яго былое
+9
У Музеі старажытнабеларускай культуры па-новаму будуць экспанаваць унікальны для Беларусі помнік, каб нагадаць пра яго былое хараство. Новым выглядам помніка ў сваім фэйсбуку падзяліўся гісторык-некрапаліст Сяргей Грунтоў, які таксама прыклаўся да гэтай працы. Грунтоў падабраў аналагі ў Польшчы і Літве, і даваў парады па дэталях, а кіраваў работамі кіраваў Барыс Лазука, які прысвяціў гэтаму помніку адзін са сваіх артыкулаў, праўда, 20 гадоў таму. Работы, праведзеныя ў рамках рэканструкцыі Музея старажытнабеларускай культуры пры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, ставілі за мэту змяніць успрыманне каштоўнага твора мастацтва, адзінага ў сваім родзе на тэрыторыі краіны. Раней чатыры скульптурныя надмагіллі (эгіфія) проста гарызантальна ляжалі адна побач з іншай не нейкай платформе. У прынцыпе, такі тып надмагільных помнікаў таксама вядомы ў Еўропе, але беларускі помнік выглядаў іначай. Надмагіллі патрапілі ў музейную калекцыю з францысканскага касцёла Святога Яна Хрысціцеля ў Гальшанах, якімі валодалі магнаты Сапегі. Запрасіў манахаў-францысканцаў у свой радавы маёнтак, дзе быў заснаваны кляштар, падканцлер літоўскі Павел Стэфан Сапега (1565-1635). Сапега быў аж чатыры разы жанаты: з Рэгінай Дыбоўскай, з Альжбетай Веселен (толькі ад яе меў дзяцей, які скончылі або ў манастыры, або памерлі дзяўчынамі), з Кацярынай Гаслаўскай і, нарэшце, з Соф’яй Даніловіч. Сапега памёр у 1635 годзе, верагодна, што прыкладна ў гэты час у касцёле быў пабудаваны вялікі і багаты надмагільны помнік у рэнесансным стылі, для яго самога і трох ягоных жонак, якія спачылі раней. Першапачаткова скульптуры размяшчалі амаль вертыкальна, фігуры паказаны быццам ляжаць на баку, на вялікай падушцы, падпёршы галаву левай рукой. У руках жанчын кнігі, а Павел Сапега па тагачаснай модзе паказаны ў парадным даспеху. Выкананне фігур, як пішуць мастацтвазнаўцы, адзначаецца высокім майстэрствам. На жаль, на тэрыторыі Беларусі не захавалася іншых скульптурных надмагілляў такога плану, як было ў Гальшанах, якія б маглі даць уяўленне пра першапачатковы выгляд помніка. Але захавалася надмагілле іншага прадстаўніка роду Сапегаў, які таксама быў пахаваны разам з жонкамі. У віленскім касцёле Святога Міхаіла, дзе сёння працуе музей касцельных каштоўнасцей, знаходзіцца яруснае архітэктурнае надмагілле канцлера і гетмана вялікага літоўскага Льва Сапегі і дзвюх яго жонак. Вышыня помніка складае каля 10 м, па цэнтры яго ляжыць мармуровая фігура самога Льва Сапегі, а каля падножжа - жонак Альжбеты з Радзівілаў і Дароты з Фірлеяў. Гэтыя два надмагіллі яднае не толькі імя Сапегаў, сумеснае пахаванне мужа з жонкамі, але мастацкае падабенства скульптур і час стварэння - Леў Сапега памёр у 1633 годзе, усяго на два гады раней за Паўла Сапегу. Выяў надмагільнага помніка ў Гальшанах не захавалася. Але ёсць яго апісанне ў інвентары 1675 года: "Збоку надмагілле (epitaphium) вельмі прыгожае накшталт алтара, у чыёй структуры тры асобы нявест, а сам [фундатар] чацвёрты ляжыць угары. У той жа структуры дзевяць алебастравых асоб, а таксама два анёлкі". Вельмі падобна да апісання помніка ў віленскім касцёле. Андрэй Шулаеў публікуе таксама выяву балясы з гербам Сапегаў “Ліс”, якая была частка агароджы помніка ў Гальшанах і сёння мусіць захоўвацца недзе ў музеі.

Repost from Historyja
22 студзеня 1863 года пачалося вызвольнае антырасійскае паўстанне 1863-1864 гг. Гэтая падзея стала адной з самых важных у наш
22 студзеня 1863 года пачалося вызвольнае антырасійскае паўстанне 1863-1864 гг. Гэтая падзея стала адной з самых важных у нашай навейшай гісторыі. Адным з кіраўнікоў паўстання на Літве быў Вінцэнт Канстантын Каліноўскі, якія ў сваім запавеце "Лісты з-пад шыбеніцы" пісаў: Niemasz, Bratki, bolszaho szczaściu na hetom swieci, jak kali czeławiek u haławie maje rozum i nauku (...) No jak dzień s noczju nie chodzić razom, tak nie idzie razam nauka praŭdziwa z niawoloj maskoŭskoj. Dapokul jena u nas budzie, u nas niczoho nia budzie, nie budzie praŭdy, bahactwa i nijakoj nauki, ­adno nami jak skacinoj waroczać buduć nie źla dabra, no na pahibiel naszu (...) Bo ja tabie s pad szubienicy każu Narodzie, szto tahdy tolko zażywiesz szczaśliwo kali nad taboju Maskala ŭże nie budzie.

Напярэдадні 162-й гадавіны пачатку паўстання 1863 года невядомыя выкралі ў Лідзе памятны камень з магілы ксяндза Адама Фалькоўскага, расстралянага ўладамі царскай Расеі, паведаміла выданне Znadniemna.pl.

Repost from Спадчына
У Музеі старажытнабеларускай культуры па-новаму будуць экспанаваць унікальны для Беларусі помнік, каб нагадаць пра яго былое
+9
У Музеі старажытнабеларускай культуры па-новаму будуць экспанаваць унікальны для Беларусі помнік, каб нагадаць пра яго былое хараство. Новым выглядам помніка ў сваім фэйсбуку падзяліўся гісторык-некрапаліст Сяргей Грунтоў, які таксама прыклаўся да гэтай працы. Грунтоў падабраў аналагі ў Польшчы і Літве, і даваў парады па дэталях, а кіраваў работамі кіраваў Барыс Лазука, які прысвяціў гэтаму помніку адзін са сваіх артыкулаў, праўда, 20 гадоў таму. Работы, праведзеныя ў рамках рэканструкцыі Музея старажытнабеларускай культуры пры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, ставілі за мэту змяніць успрыманне каштоўнага твора мастацтва, адзінага ў сваім родзе на тэрыторыі краіны. Раней чатыры скульптурныя надмагіллі (эгіфія) проста гарызантальна ляжалі адна побач з іншай не нейкай платформе. У прынцыпе, такі тып надмагільных помнікаў таксама вядомы ў Еўропе, але беларускі помнік выглядаў іначай. Надмагіллі патрапілі ў музейную калекцыю з францысканскага касцёла Святога Яна Хрысціцеля ў Гальшанах, якімі валодалі магнаты Сапегі. Запрасіў манахаў-францысканцаў у свой радавы маёнтак, дзе быў заснаваны кляштар, падканцлер літоўскі Павел Стэфан Сапега (1565-1635). Сапега быў аж чатыры разы жанаты: з Рэгінай Дыбоўскай, з Альжбетай Веселен (толькі ад яе меў дзяцей, які скончылі або ў манастыры, або памерлі дзяўчынамі), з Кацярынай Гаслаўскай і, нарэшце, з Соф’яй Даніловіч. Сапега памёр у 1635 годзе, верагодна, што прыкладна ў гэты час у касцёле быў пабудаваны вялікі і багаты надмагільны помнік у рэнесансным стылі, для яго самога і трох ягоных жонак, якія спачылі раней. Першапачаткова скульптуры размяшчалі амаль вертыкальна, фігуры паказаны быццам ляжаць на баку, на вялікай падушцы, падпёршы галаву левай рукой. У руках жанчын кнігі, а Павел Сапега па тагачаснай модзе паказаны ў парадным даспеху. Выкананне фігур, як пішуць мастацтвазнаўцы, адзначаецца высокім майстэрствам. На жаль, на тэрыторыі Беларусі не захавалася іншых скульптурных надмагілляў такога плану, як было ў Гальшанах, якія б маглі даць уяўленне пра першапачатковы выгляд помніка. Але захавалася надмагілле іншага прадстаўніка роду Сапегаў, які таксама быў пахаваны разам з жонкамі. У віленскім касцёле Святога Міхаіла, дзе сёння працуе музей касцельных каштоўнасцей, знаходзіцца яруснае архітэктурнае надмагілле канцлера і гетмана вялікага літоўскага Льва Сапегі і дзвюх яго жонак. Вышыня помніка складае каля 10 м, па цэнтры яго ляжыць мармуровая фігура самога Льва Сапегі, а каля падножжа - жонак Альжбеты з Радзівілаў і Дароты з Фірлеяў. Гэтыя два надмагіллі яднае не толькі імя Сапегаў, сумеснае пахаванне мужа з жонкамі, але мастацкае падабенства скульптур і час стварэння - Леў Сапега памёр у 1633 годзе, усяго на два гады раней за Паўла Сапегу. Выяў надмагільнага помніка ў Гальшанах не захавалася. Але ёсць яго апісанне ў інвентары 1675 года: "Збоку надмагілле (epitaphium) вельмі прыгожае накшталт алтара, у чыёй структуры тры асобы нявест, а сам [фундатар] чацвёрты ляжыць угары. У той жа структуры дзевяць алебастравых асоб, а таксама два анёлкі". Вельмі падобна да апісання помніка ў віленскім касцёле. Андрэй Шулаеў публікуе таксама выяву балясы з гербам Сапегаў “Ліс”, якая была частка агароджы помніка ў Гальшанах і сёння мусіць захоўвацца недзе ў музеі.

Знаёмім са зместам чарговага (11/2024) нумара "Беларускага гістарычнага часопіса", які дэманструе, як музейшчыкі Беларусі і Р
+1
Знаёмім са зместам чарговага (11/2024) нумара "Беларускага гістарычнага часопіса", які дэманструе, як музейшчыкі Беларусі і Расіі ад безвыходнасці развіваюць міжсобку супрацу.

Repost from Historyja
18 студзеня 1984 года ў Маскве памёр Панцеляймон Панамарэнка - камуністычны савецкі дзеяч, расеец, кіраўнік савецкай Беларусі
+1
18 студзеня 1984 года ў Маскве памёр Панцеляймон Панамарэнка - камуністычны савецкі дзеяч, расеец, кіраўнік савецкай Беларусі (БССР), Першы сакратар ЦК Камуністычнай Партыі Беларусі ў перыяд 1938-1947. Панамарэнка нарадзіўся 9 жніўня 1902 года на Кубані. У час сваёго кіравання Панамарэнка напісаў справаздачу "О белорусском языке, литературе и писателях" у якой раскрытыкаваў адрозненне беларускіх слоў ад расейскіх і абвінаваціў яшчэ не забітых беларускіх пісьменнікаў у "профашистских" настроях, якія паводле расейскага камуніста вялі "контр-революционную националистическую работу". У Менску па сённяшні дзень ёсць вуліца Панамарэнкі.

21 год таму ў Варшаве ва ўзросце 65 гадоў пайшоў з жыцця ўраджэнец беларускай Шчучыншчыны, былы вучань Гродзенскай музычна-педагагічнай вучэльні Чэслаў Антонавіч Выдрыцкі. Ён жа — адзін з самых знакамітых польскіх музыкаў, легенда року, спявак, кампазітар і аўтар песень Чэслаў Юліюш Выджыцкі, які праславіўся на ўвесь свет пад псеўданімам Чэслаў Немэн. У разгары яго кар'еры польскія выданні прызнавалі яго найлепшым вакалістам, самым папулярным спеваком, а ў 1999-м назвалі «лепшым польскім артыстам усіх часоў». Як гэтага дабіўся выхадзец з Беларусі? "Зеркало" расказвае, навошта сям'і Немэна давялося пакінуць радзіму, чаму яго творчасць раздражняла камуністычныя ўлады Польшчы, на якія здзелкі з сумленнем яму даводзілася ісці, каб не патрапіць у чорныя спісы, — і як ён, нягледзячы на ​​гэта, напісаў песню, якая стала сімвалам імкнення палякаў да пераменам.

Як апошні абраны мінскі губернскі маршалак шляхты Аляксандр Лапа стаў ахвярай рэпрэсій Міхаіла Мураўёва Пра гэта беларускі ар
Як апошні абраны мінскі губернскі маршалак шляхты Аляксандр Лапа стаў ахвярай рэпрэсій Міхаіла Мураўёва Пра гэта беларускі архівіст Юрый Снапкоўскі піша ў часопісе Studia Białorutenistyczne. Аляксандр Лапа (1802 - 1869) быў прадстаўніком каталіцкага шляхецкага роду. Падчас паўстання ў 1863 годзе яго добраахвотная адстаўка з пасады маршалка дваранства Мінскага генерал-губернатара супала з пераходам Міхаіла Мураўёва на пасаду Віленскага генерал-губернатара, што прыцягнула ўвагу апошняга. Мураўёў выдаў загад аб арышце Лапы, падазраючы яго ў недастатковай лаяльнасці і нават падтрымцы сабатажу з боку чыноўнікаў. Арышт і ссылка на Урал не толькі сталі прычынай сыходу Лапы з грамадска-палітычнай арэны імперыі, але і прадвызначылі яго сацыяльна-эканамічную маргіналізацыю і, у пэўным сэнсе, смерць. Таксама гэта падзея паставіла кропку ў існаванні інстытута выбараў маршалкаў шляхты ў заходнім рэгіёне імперыі і паклала пачатак гвалтоўнаму паслабленню ролі польскага землеўладання, адзначае Юрый Снапкоўскі.

25 артэфактаў беларускага пратэсту – Музей Вольнай Беларусі выдаў свой першы каталог. Адкрыты ў Варшаве летам 2022 года Музей
+3
25 артэфактаў беларускага пратэсту – Музей Вольнай Беларусі выдаў свой першы каталог. Адкрыты ў Варшаве летам 2022 года Музей Вольнай Беларусі падрыхтаваў першы каталог збораў, адзначыўшы ў ім 25 найбольш важных артэфактаў са сваіх калекцый. Сам музей створаны для “збору, захавання, вывучэння і папулярызацыі гісторыка-культурных феноменаў і артэфактаў, якія адлюстроўваюць барацьбу беларускага народа за дэмакратычныя і нацыянальныя каштоўнасці” – гаворыцца ў выданні. Тэматычна каталог дзеліцца на чатыры рубрыкі. Гэта “Надзея” – калекцыя прадметаў, звязаных з пратэстнай актыўнасцю ў Беларусі 2020 года, “Ахвярнасць і гераізм” – раздзел, прысвечаны палітвязням, “Салідарнасць з Украінай”, што дэманструе асабістыя рэчы беларускіх добраахвотнікаў, удзельнікаў абароны Украіны супраць поўнамаштабнай расійскай агрэсіі і “Супрацьстаянне”, тэматычны блок пра супраціўленне дыктатуры А. Лукашэнкі ў сучасных умовах і пераважна на міжнароднай арэне. Густоўна аформлены, альбом дэманструе найбольш каштоўныя экспанаты музея, сабраныя за некалькі апошніх гадоў працы. Тут знакамітая вясельная сукенка “БЧБ-нявесты” Іны Зайцавай, сцяг з імёнамі ўсіх беларускіх палітвязняў, над якім працуе Марыя Грыц. Кантролер рэйв-выканаўцы Папы Бо, барабаны ўдзельнікаў вулічных мінскіх маршаў, асабістыя рэчы Міраслава Лазоўскага і Васіля Грудовіка, што загінулі на полі бою ва Украіне. Вопратка жанчын-палітзняволеных і куля, якой быў паранены адзін з удзельнікаў пратэстаў. Таксама – дакументы Народнага антыкрызіснага ўпраўлення “Аб перадачы сітуацыі ў Беларусі ў пракуратуру Міжнароднага крымінальнага суда” і такі яскравы сімвалічны артэфакт, напрыклад, як працоўная папка Святланы Ціханоўскай, з якой яна выступае на міжнародных форумах і сустрэчах. Фотаздымкі артэфактаў суправаджаюцца кароткімі апісаннямі і цытатамі з інтэрв’ю саміх галоўных герояў – людзей, што стваралі і ўвасаблялі ў сваіх асабістых дзеяннях мірны беларускі пратэст супраць дыктатуры. “Супрацьстаянне беларусаў пачалося як яркая ўспышка, што асвяціла розум мільёнам і выхапіла з ценю раней схаваных дэманаў. – так падсумоўваюць сучасны стан беларускага пратэсту аўтары каталогу – Цяпер, ва ўмовах звярынай помслівасці Лукашэнкі і татальных чыстак, тысяч палітзняволеных у турмах і соцень тысяч вымушаных эмігрантаў, беларускі супраціў працягваецца як падпольная плыня ўнутры краіны і шырокая хваля за яе межамі.” Выданне лімітаванае, і як нам паведамілі ў Музеі Вольнай Беларусі, каталог распаўсюджваецца сярод арганізацый-партнёраў музея, а таксама прызначаны для міжнароднай аўдыторыі – акрамя беларускай мовы, усе тэксты пададзены таксама па-польску і па-ангельску. Пазнаёмицца з дзейнасцю Музея Вольнай Беларусі можна ў Instagram i Facebook альбо паглядзець выпускі дакументальнага праекта “Артэфакты Музея Вольнай Беларусі”.

Яшчэ сто гадоў таму беларускія хаты ўпрыгожвалі ажурныя папяровыя ўзоры — выцінанкі. Гэта быў кароткі, але прыкметны час, калі даўняя беларуская творчасць вярнулася з забыцця. Але зусім хутка, ужо ў сярэдзіне мінулага стагоддзя, выцінанка амаль знікала з побыту. Між тым у снежні Камітэт па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА ўключыў беларускую выцінанку ў Рэпрэзентатыўны спіс.Што такое выцінанка? PALATNO расказвае пра карпатлівае беларускае мастацтва, пра якое вы маглі і не чуць.

Repost from Historyja
Зянон Пазняк, Станіслаў Шушкевіч і Біл Клінтан у Курапатах. 15 студзеня 1994 года.

Былы міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба назваў Гомель і Магілёў «гістарычна нашымі землямі», то бок украінскімі. Дыпламат паразважаў пра сівую даўніну Вялікага Княства Літоўскага, але зблытаў каго, куды, што і чаму. Падрабязнасці ў "Нашай Нівы".

Стары Новы год - як гэты аксюмарон кшталту гарачы лёд з’явіўся ў Беларусі? Ці праўда, што Пётр 1 перанёс у нам Новы год? Разбіраюцца нашыя сябры з Воршы.

Еўрапейскі саюз у межах праграмы EU4Belarus – SALT III (Support for Advanced Learning and Training) абвяшчае конкурс грантаў
Еўрапейскі саюз у межах праграмы EU4Belarus – SALT III (Support for Advanced Learning and Training) абвяшчае конкурс грантаў на акадэмічныя даследчыя праекты з удзелам беларускіх даследчы(-ц), аспірант(-ак) і выкладчы(-ц), якія пацярпелі праз сваю актыўную грамадзянскую пазіцыю. Мэта конкурсу – кансалідацыя і захаванне беларускай акадэмічнай супольнасці, а таксама яго інтэграцыя ў агульную еўрапейскую адукацыйную прастору праз міжнароднае акадэмічнае супрацоўніцтва. Працягласць даследавання: ад 6 да 18 месяцаў. Дзеля чаго: Калектыўныя акадэмічныя даследаванні ў розных галінах навуковай дзейнасцi. Памер гранта: ад 50 000 да 80 000 еўра для гуманітарных і сацыяльных навук і да 121 250 еўра для іншых навуковых сфер. Хто можа падаць заяўку ад імя даследчай групы. Заяўнікам можа быць акадэмічная ўстанова, універсітэт і (або) навукова-даследчая арганізацыя, зарэгістраваная ў адной з краін ЕС. Дэдлайн падачы заявак: 17 сакавіка 2025 года. Больш падрабязна пра магчымасці і ўмовы па спасылцы: CPVA.LT.

Польскі калекцыянер знайшоў у Беластоку ўнікальныя абгорткі для цукерак, надрукаваныя ў Гродне больш за сто гадоў таму. Цяпер мужчына марыць пабываць у Гродне і перадаць частку калекцыі ў мясцовы музей.

Прэм’ера стужкі "Адзін з нас" пра Сяргея Ціханоўскага адбылася на YouTube-канале “Настоящее время. Док”. “Мы ўпэўненыя, што роля Сяргея Ціханоўскага ў абуджэнні грамадскай актыўнасці беларусаў дагэтуль недаацэненая. Менавіта пра гэта мы хацелі паразважаць у сваёй працы і — адпаведна — прапанаваць гэтыя развагі гледачам. Таксама імкнуліся паказаць рашучасць Сяргея, яго цвёрдасць і ўпэўненасць, падаецца, што менавіта гэтых якасцяў нам часам не хапае, — кажуць стваральнікі стужкі. — Нашая работа — гэта і доказ, што людзі за кратамі не забытыя. Што іх ахвярнасць не была дарэмнай. Што мы ўдзячныя ім. Што іх прыклад для нас вельмі важны”. Разам з тым каманда праекта мае надзею, што “Адзін з нас” дапаможа яшчэ раз звярнуць увагу міжнароднай супольнасці на пытанні беларускіх вязняў.

Пабачыла свет кніга магілёўскага гісторыка Аляксея Бацюкова "Магілёўскае цунамі", аб гэтым аўтар паведаміў на сваёй старонцы
Пабачыла свет кніга магілёўскага гісторыка Аляксея Бацюкова "Магілёўскае цунамі", аб гэтым аўтар паведаміў на сваёй старонцы ў фэйсбук. Кніга прысвечана самай буйной тэхнагеннай катастрофе на тэрыторыі Беларусі. Трагедыя адбылася 10 красавіка 1942 года ў Маглёве. Праз абрушэнне дамбы ў горадзе здарыўся патоп на рачулцы Дубравенцы, які ўвайшоў у гісторыю як «Магілёўскае цунамі». Ахвярамі стыхіі сталі ад некалькіх соцень да некалькіх тысяч чалавек, сто пятнаццаць жылых дамоў былі знесены хвалямі вады і разбіты метровымі льдзінамі, яшчэ некалькі дзясяткаў пашкоджаны, а ў шматлікіх іншых — людзі захлыналіся і танулі ў сваіх пакоях, не паспеўшы выкараскацца на вуліцу. Усяго дваццаць хвілін доўжылася паводка, і гэта былі дваццаць хвілін перадсмяротных крыкаў, жудаснага грукату, стогнаў, енку, плачу… Новае выданне — гэта спроба абагульніць пад адной вокладкай усё, што вядома пра гэтую катастрофу. "Я выйшаў на рэалістычны маштаб катастрофы, і мяркую, што ахвярамі трагедыі сталі каля 250 чалавек, знесена альбо моцна пашкоджана было 115 дамо", - адзначыў гісторык. У кнізе апублікавана 86 фотаздымкаў з калекцыі Алега Давіда Лісоўскага. Самыя каштоўныя з іх – фотаздымкі першых хвілін катастрофы, калі насып чыгуначнага палатна толькі прарвала хваляй вады. Таксама ёсць унікальныя каляровыя кадры Магілёва пасля патопа. Набыць кнігу можна ў кнігарні "Knihauka" выдавецтва "Янушкевіч". Працуе дастаўка па ўсім свеце.

Repost from Historyja
12/13 студзеня 1948 года ў Менску саветамі быў забіты Саламон Міхоэлс – савецкі акцёр, жыдоўскі і савецкі дзеяч, старшыня "Яў
12/13 студзеня 1948 года ў Менску саветамі быў забіты Саламон Міхоэлс – савецкі акцёр, жыдоўскі і савецкі дзеяч, старшыня "Яўрэйскага антыфашысцкага камітэта".