sacral_BY
Открыть в Telegram
Lo-fi, турызм, эскапізм. Гутаркі: @sacral_chat Падтрымаць канал голасам: t.me/belarus_sacral?boost Прапановы, пытанні, абразы можна ў дырэкт.
Больше3 057
Подписчики
-224 часа
-97 дней
+1730 день
Загрузка данных...
Похожие каналы
Облако тегов
Нет данных
Возникли проблемы? Пожалуйста, обновите страницу или обратитесь к нашему support-менеджеру .
Входящие и исходящие упоминания
---
---
---
---
---
---
Привлечение подписчиков
июнь '26
июнь '26
+14
в 1 каналах
май '26
+93
в 2 каналах
Get PRO
апрель '26
+77
в 2 каналах
Get PRO
март '26
+21
в 3 каналах
Get PRO
февраль '26
+29
в 1 каналах
Get PRO
январь '26
+37
в 1 каналах
Get PRO
декабрь '25
+55
в 2 каналах
Get PRO
ноябрь '25
+92
в 2 каналах
Get PRO
октябрь '25
+29
в 1 каналах
Get PRO
сентябрь '25
+103
в 1 каналах
Get PRO
август '25
+41
в 1 каналах
Get PRO
июль '25
+36
в 1 каналах
Get PRO
июнь '25
+56
в 3 каналах
Get PRO
май '25
+48
в 2 каналах
Get PRO
апрель '25
+71
в 3 каналах
Get PRO
март '25
+43
в 0 каналах
Get PRO
февраль '25
+87
в 7 каналах
Get PRO
январь '25
+66
в 2 каналах
Get PRO
декабрь '24
+84
в 0 каналах
Get PRO
ноябрь '24
+122
в 6 каналах
Get PRO
октябрь '24
+66
в 3 каналах
Get PRO
сентябрь '24
+106
в 8 каналах
Get PRO
август '24
+65
в 3 каналах
Get PRO
июль '24
+87
в 2 каналах
Get PRO
июнь '24
+123
в 2 каналах
Get PRO
май '24
+73
в 2 каналах
Get PRO
апрель '24
+51
в 1 каналах
Get PRO
март '24
+234
в 2 каналах
Get PRO
февраль '24
+65
в 2 каналах
Get PRO
январь '24
+62
в 2 каналах
Get PRO
декабрь '23
+88
в 3 каналах
Get PRO
ноябрь '23
+67
в 4 каналах
Get PRO
октябрь '23
+64
в 2 каналах
Get PRO
сентябрь '23
+31
в 0 каналах
Get PRO
август '23
+86
в 0 каналах
Get PRO
июль '23
+52
в 0 каналах
Get PRO
июнь '23
+46
в 0 каналах
Get PRO
май '23
+144
в 0 каналах
Get PRO
апрель '23
+58
в 0 каналах
Get PRO
март '23
+77
в 0 каналах
Get PRO
февраль '23
+251
в 0 каналах
Get PRO
январь '23
+48
в 0 каналах
Get PRO
декабрь '22
+141
в 0 каналах
Get PRO
ноябрь '22
+94
в 0 каналах
Get PRO
октябрь '22
+295
в 0 каналах
Get PRO
сентябрь '22
+72
в 0 каналах
Get PRO
август '22
+35
в 0 каналах
Get PRO
июль '22
+47
в 0 каналах
Get PRO
июнь '22
+103
в 0 каналах
Get PRO
май '22
+201
в 0 каналах
Get PRO
апрель '22
+38
в 0 каналах
Get PRO
март '22
+111
в 0 каналах
Get PRO
февраль '22
+94
в 0 каналах
Get PRO
январь '22
+116
в 0 каналах
Get PRO
декабрь '21
+107
в 0 каналах
Get PRO
ноябрь '21
+117
в 0 каналах
Get PRO
октябрь '21
+30
в 0 каналах
Get PRO
сентябрь '21
+372
в 0 каналах
Get PRO
август '21
+942
в 0 каналах
Get PRO
июль '21
+220
в 0 каналах
Get PRO
июнь '21
+69
в 0 каналах
Get PRO
май '21
+9
в 0 каналах
Get PRO
апрель '21
+29
в 0 каналах
Get PRO
март '21
+19
в 0 каналах
Get PRO
февраль '21
+17
в 0 каналах
Get PRO
январь '21
+67
в 0 каналах
Get PRO
декабрь '20
+1 491
в 0 каналах
| Дата | Привлечение подписчиков | Упоминания | Каналы | |
| 12 июня | +1 | |||
| 11 июня | +3 | |||
| 10 июня | +1 | |||
| 09 июня | 0 | |||
| 08 июня | +2 | |||
| 07 июня | 0 | |||
| 06 июня | +2 | |||
| 05 июня | 0 | |||
| 04 июня | +3 | |||
| 03 июня | 0 | |||
| 02 июня | +1 | |||
| 01 июня | +1 |
Посты канала
+8
#дудзічы #sacral_dominium
Перш за ўсё, мясціна сённяшняя вядома праз музейны комплекс «Дудуткі». Сам асабіста бываў там шмат разоў дзеля імпрэзаў розных, а часам і каб прадэгуставаць мясцовай гарэлачцы. Упэўнены, што і вы, калі там не былі, то дакладна чулі. Шкада толькі, у комплексе няма ніякіх аўтэнтычных будынкаў. Ёсць цудоўны вятрак, але ён далёка на ўзгорку (вунь, дарэчы, яго бачна з неўласцівага боку).
Таму сёння давайце ўспомнім, што некалі тут была сядзіба роду Ельскіх. Сям'я гэтая аказалася даволі важнай для беларускай культуры, але пра гэта пазней. А пакуль нагадаю, што валодаць маёнткам яны пачалі з канца XVIII ст. У Дудзічах былі корчмы, сады, аранжарэя, вадзяны млын, уніяцкая царква. А што да нас дайшло? У асноўным здымкі ды малюнкі. Бачыце драўляныя слупкі на рацэ Пціч? Магчыма недзе тут і стаяў той самы млын.
Кажуць, фантазія мацней за рэчаіснасць. Таму давайце паўяўляем, як гэта ўсё некалі выглядала і будзем рухацца далей. Засталося ня шмат.
| 2 | #грэбень #sacral_graveyard #sacral_catholic #sacral_orthodox
Сёння зноў могілкі. Вёска Грэбень. Адразу бачым на першых дзвюх здымках помнікі былых уладальнікаў вёскі з ХІХ стагоддзя: Себасцьяна Кабылінскага, а пасля яго Анны Лыкавай (з Кабылінскіх☝️). Канфесійны склад тут неаднародны, ёсць і каталікі, і праваслаўныя. А яшчэ нечакана і прыемна, што з такога непрыкметнага месца захавалася старая фотачка капліцы. Яна вось, вядома, не захавалася. | 348 |
| 3 | #шабуні #sacral_catholic #sacral_graveyard
Арганічны дадатак да шыкоўнай драўлянай капліцы - старыя пахаванні вакол. Так бы мовіць, утвараюць суцэльны ансамбль ды чароўную атмасферу. | 429 |
| 4 | #шабуні #sacral_catholic #sacral_graveyard
Калі не арыентавацца па мапе, вы можна асабліва не заўважыць, што Войраўка скончылася і пачалася вёска Шабуні. А гэта, насамрэч, тое месца, што натхніла на тое падарожжа. І ўсё дзеля драўлянай капліцы на могілках. І капліцы старажытнай, асабліва для дрэва – канец XVIII стагоддзя. Канешне, рамонтаў з таго часу хапала, але тут, як з тым Тэсеевым караблём. Дошкі змяняліся, але капліца такая ж драўляная і так жа носіць імя святога Роха.
Дарэчы, Рох з Манпелье – каталіцкі святы і цудатворац з XIV ст. Абаронца ад пошасцяў. І менавіта з апошнім звязана асвячэнне храму яго імем. Паводле легенды, эпідэмія халеры скончылася пасля таго, як жыхары набылі і ўсталявалі абраз Роха на алтары. Сціплая легенда атрымалася. Паглядзіце якая прыгажосць, у такім месцы абраз мог бы з'явіцца людзям і цудоўным чынам. Ці то запозны час для такіх цудаў, ці ўласцівасць іншай канфесіі. Але ж якая прыгажосць! | 452 |
| 5 | #войраўка #sacral_orthodox #sacral_graveyard
А мы працягваем падарожжа па прасторах былой Ігуменшчыны. Калі вы калі-небудзь ездзілі з Менску ў музей у Дудутках, то маглі бачыць гэтае месца. Могілкі ля вёскі Войраўка. А там капліца, якую цяжка не заўважыць. Прысвечана Уваскрасенне Хрыстову і пабудавана ў 2006 годзе. Але там ёсць шыльда, на якой пазначана, што капліца існуе з 1886 году. Проста яе разабралі і пабудавалі нанова.
Тут у нас атрымлеваецца нейкі парадокс карабля Тэсея: калі ўсе часткі аб'екту замянілі на новыя, гэта той самы абʼект?
Ну-у... па Арыстоцелю, нагод апісваючых абʼект існуе тры: матэрыял, форма, і галоўнае – сутнасць. Ня ведаю, як выглядала і з чаго была папярэдняя капліца, але згодна з апошнім крытэрыям, мы маем справу з той самай старой капліцай. Існуюць і іншыя канцэпцыі. Напрыклад, што капліц, агулам, не існуе. Абірайце, што больш падабаецца. На мой погляд, Арыстоцель – норм.
А яшчэ недалёка ад могілак па дарозе быў заўважаны бюст нейкага сурʼёзнага мужчыны. Непадпісаны. Твар ягоны мне не знаёмы. Хто такі і што тут робіць так і ня высветліў. Мо вы пазнаеце? | 497 |
| 6 | Нет текста... | 486 |
| 7 | #sacral_data
31 траўня 1996 году пасярод поля ля вёсцы Антонава Пухавіцкага раёну быў усталяваны знак "Геаграфічны цэнтр Беларусі". Раптоўна падкраўся 30-гадовы юбілей.
А вось здымак 8-мі гадовай даўніны, дзе адмэн адпачывае ў гэтым самым цэнтры пасля доўгага кручэння понажаў і напаўняецца. Больш прыстойнага фота не знайшлося.
А вы ведалі, бачылі пра такое? | 834 |
| 8 | #самуэлева #гара_цэгла #sacral_dominium
Ад пачатку цікавостак на маршруце (ён, дарэчы, ажыццяўляўся на ровары) перанясемся ў дальнюю кропку маршруту – вёску Самуэлева. Гэта ўжо раён Менскі, а не Пухавіцкі, але ў ХІХ ст. усе гэтыя землі адносіліся да Ігуменскага павету. Чаму я ўспамінаю менавіта ХІХ ст? Таму, што з таго часу да нас дайшлі парачка гаспадарчых будынкаў былога маёнтка. Першы ўжо занядбаны, другі выкарыстоўваецца пад жытло.
У пачатку ХІХ ст. вёска належала Дамініку Гераніму Радзівілу. У 1812 годзе выступіў на баку Напалеона. Працягнуў яму служыць і пасля паразы ў Расейскай імперыі. Загінуў у 1813 годзе падчас бітвы пры Ганау (суч. Нямеччына). Яго дачка пабралася шлюбам з Ільвом Вітгенштэйнам – сынам расейскага генерал-фельдмаршала Пятра Хрысціянавіча (у 1812-м, зразумела, змагаўся на іншым баку). А ўжо бліжэй да канца стагоддзя маёнтак набыў прадстаўнік уплывовага на Меншчыне роду, што таксама меў сваяцкія стасункі з Радзівіламі – Эмерык Гутэн-Чапскі. Мяркуючы па лічбах на падмурку свірану, будынак пабудаваны пры ім.
На жаль, не захаваліся ў Самуэлеве вадзяны млын і бровар, што калісьці складалі важныя пункты прыбытку маёнтка. Але прыемна пабачыць і такое.
А мы рушым далей. Працяг будзе. | 763 |
| 9 | Нет текста... | 781 |
| 10 | #узляны #sacral_jews #sacral_graveyard
Як і абяцаў вышэй, пачнем могілкавыя (пераважна) прыгоды на абшарах былога Ігуменскага павету (а зараз Пухавіцкі раён), адным вокам зазірнем у суседнюю Меншчыну.
Сённяшняя вёска знаходзіцца недзе паміж Дудуткамі і пасёлкам\чыгуначнай станцыяй Рудзенск. Больш аднаго разу даводзілася раней тут праязджаць. І раней ведаў пра існаванне тут закінутых габрэйскіх могілак. Вунь, наўпрост з дарогі бачны помнік. Але гэта помнік больш сучасны, прысвечаны ахвярам Галакосту. Дзе ж старыя мацэвы старажытных пахаванняў?
Аказалася, каб іх пабачыць, трэба наведаць месца, калі ўсё ўжо паспела вызваліцца ад снегу і не паспела зарасці травою. І вось, побач на пагорку старыя могілкі. Не самыя ўражлівыя, але хіба гэта нагода іх не паглядзець?
Габрэйская супольнасць ва Ўзлянах з'явілася не пазней за XVII ст. А ў XVIII ужо была драўляная сінагога. Яна, канешне ж, не захавалася. Але ёсць малюнак і нават здымак. Не факт, што той самай першай, бо дрэва, самі ведаеце, матэрыял не самы надзейны, але нешта старэнькае, дакладна.
Дарэчы, назва вёскі мае варыянт Вузлянка і паходзіць ад назвы маленькай рачулкі Вуж\Вушанка. | 762 |
| 11 | Нет текста... | 612 |
| 12 | #гара_цэгла
«У вялікіх будоўлях шмат смутку. Хто іх распачынае, той памнажае пакуты»
Эклезіяст 1:18 (вельмі вольны пераклад)
Нейкая несправядлівасць атрымалася праз тое, што даўно знята «кіно» па тэме, а фотачкі ўсё пыляцца на лічбавых паліцах. Тым больш, склад іх паспеў абнавіцца. Давайце яшчэ раз паглядзім на маўклівы, іржавы помнік Халоднай вайны.
Распавядаць, што гэта і дзе, напэўна, ня буду. Вельмі месца спецыфічнае ды небяспечнае. Можа вы і чыталі пра яго ў папулярных выданнях. Але вось пра што падумаў. Гэткім кананічным сьветам, прадстаўленым, як наступствы гэтай самай Халоднай вайны, з'яўляецца серыя гульняў Fallout і паказаны ён з боку ЗША і пра ЗША. На іншым баку ў нас знаёмыя і блізкія атмасфера ды краявіды постсавецкага Сталкеру. Але ж Сталкер – гэта не пра канец сьвету, гэта гісторыя лакальная. Ёсць «зона», там пасля катастрофы на ЧАЭС адбываюцца ўсе «цуды».
Пры тым які ёсць патэнцыял развіцця гульнявага постʼядзернага сусвету ў айчынным сэтынгу з гэтымі ідэямі падземных сховішчаў, рэтрафутурыстычнай тэхнікай. Выходзіць на паверхню камсамолец, а там яго чакаюць рэйдары-хакеісты з каманды «Метэор» ды хіпі з карыкатур «Кракадзілу». Асабліва пацешна фантазіраваць на тэму савецкага «Волт-боя», з улікам, што ёсць багаты пласт прапаганды грамадзянскай абароны. Як бы звалі галоўнага маскота? ДОСААФ-піонэр? (вой, ёсць жа Atomic Heart! Але ж гэта іншае😅)
«Ападкі: Новы Шчучын». Эх, які патэнцыял! Пафантазуйце над гэтым.
А хутка нас чакае доўгі трып па могілках. Так бы мовіць, імчым да ўласцівага рэчышча. | 689 |
| 13 | +у каментарах | 705 |
| 14 | Калі вы бы хацелі пазнаёміцца з відэагульнямі, а таксама з відэагульнявой культурай не проста больш блізка, але і навукова, то завітвайце на канал SMOŬŽ. Аўтар каналу дзеліцца з сваёй аўдыторыяй як у фармаце відэа, так і ў фармаце тэкстаў вынікамі сваіх навуковых даследванняў, што датычаць сферы перасячэння відэагульняў і рэлігіі. Ну і канечне жа коцікамі, што ўпрыгожваюць яго мудрагелістыя публікацыі!
Таму, запрашаем вас да міфічных і поўных таямніцы прыгодаў у лічбе! Будзем пазнаваць іншыя вымярэнні разам! | 641 |
| 15 | #waldmachtfrei
Замалёўкі са свежага паходу. Акрамя флоры, у кадр траплялася і пэўная фаўна. Ці яе сляды. Дарэчы, хто пазнае звера слядох на другім здымку? Быццам у ваўкоў такія. Але ж такая лапа вялізная! Мо проста сабака?
З улікам надвор'я, давялося апрабаваць тэнт з папярэдняга допісу. Тканіна дождж трымае, але шво ў сярэдзіне цячэ. Але гэта ня надта сапсавала знаходжанне пад ім.
А на апошнім здымку лясное возера Грымячае. Кажуць, гідронімы з "гучнымі" назвамі паходзяць з міфаў пра бога-грамавіка, што ўдарам маланкі вызваліў з зямлі ваду, схаваную змеем. А гэтай самай ноччу Пярун высек вельмі шмат маланак. Такая архаіка. | 904 |
| 16 | #sacral_data
18 траўня 1910 г. памерла польская (па версіі палякаў) і беларуская (па версіі беларусаў) пісьменніца Эліза Ажэжка. Нарадзілася яна ў 1841 годзе на Гарадзеншчыне, вучылася ў Варшаве, шмат жыла на Берасцейшчыне, перажыла высылку ў Пермскую губерню. Пісала па-польску. Ну, давайце лічыць яе польска-беларускай.
Дарэчы, памерла ў Горадні, там жа і пахаваная на фарных могілках. Вось яе помнік. Яе і другога мужа.
Шчыра кажучы, чытаў ня шмат у яе. «Дзюрдзі» ды «Мэір Эзофавіч» калісьці. А вы чыталі штосці? | 832 |
| 17 | #waldmachtfrei
Даўно не было рыштункавай рубрыкі. А тут вось нагода з'явілася. Назьбіраў пэўных рэчаў і пайшоў у лес. Разам з краявідамі падзівіцеся, што атрымалася.
1. Канешне, пры такім надворʼі было празмернасцю, але вось узяў і ўсталяваў тэнт, 3х4м. Па зразумелых прычынах ня ведаю яго сапраўднай трываласці да дажджу, але хавацца будзе зручна. Нават з маленькай кампаніяй 3-4 асобы. Думаў, ці не заночыць без другога слою на намёце, але спужаўся, што ноччу ці раніцою будзе халадно ды вельмі волка. Нічога, яшчэ паспрабую. Сапраўды цікавае пытанне: як сушыць на балконе гэтыя 12 квадратаў? (набыў за 55р.)
2. Новая, так бы мовіць, кухня. Інтэграваная сістэма гатавання. Кацялок з радыятарам, газавы пальнік, падстаўка пад балон. FireMaple – кітайскі (і больш танны) аналаг Jetboil. Бачыў раней гэтую рэч у справе і вырашыў адмовіцца ад ультра-лёгкай тытанавай BRS у бок больш практычнай. Грэе хутка і эканомна, эрганамічна складваецца разам з балонам, выглядае прыгожа! У камплекце ёсць падстаўка на пальнік для іншага посуду акрамя роднага рондаля. (на 1 літр каштаваў каля 200 р.)
3. На здымках яшчэ можаце заўважыць плястыкавую лічынку стала. Рэч цікавая, але ня вельмі практычная. Дакладней так: вельмі зручна ператвараецца ў бязважкі аркуш і хаваецца дзе заўгодна, каштуе 20 р. Але трэба разумець, што багаты стол на гэтым не накрыеш. Так, міску паставіць і кубак. Пажадана паасобку. Пэўная зручнасць у гэтым ёсць. Дарэчы, існуюць міскі, кубкі такога ж кшталту.
У каментары напішу яшчэ пра адно набыццё. Бонусам, так бы мовіць. Бо не зфотаў у натуральным асяроддзі.
А яшчэ нагадаю пра ранейшыя допісы, прысвечаныя рыштунку, якім карыстаўся\карыстаюся ў падарожжах:
Раз, два, тры.
Не даю спасылак, бо на маркетплэйсах тавары з'яўляюцца і знікаюць з зайздроснай хуткасцю, але калі ёсць пытанні, прапановы, давайце абмяркуем. | 0 |
| 18 | Нет текста... | 0 |
| 19 | #лыскава #гара_цэгла #sacral_catholic
Кожная руінка па-свойму прыўкрасная, але рэдка іх можна назваць унікальнымі. Голыя муры з рэшткамі тынкоўкі. Цудоўна, калі захаваўся дах, купалы ці нават мармуровыя пліты ды недабітыя алтары. А вось каб захаваліся нейкія роспісы... У галаву прыходзіць толькі царква ў Сідаравічах. Але паглядзіце што тут у нас? Тат-так, шмат фрагментаў там-сям. На жаль, не знайшоў інфы, калі зроблены роспісы. Улічваючы пажары, перабудовы ў праваслаўную царкву і наадварот (дарэчы, вежа з'явілася толькі ў пачатку ХІХ ст.), наўрад ці малюнкі равеснікі храму. Але сеціва паведамляе, што частка выканана ў стылі грызайль – манахромны стыль, што імітуе скульптурны рэльеф. Але ж на здымках бачым адценні больш, чым аднаго колеру. Ну ладна, хай мастацтвазнаўцы рассудзяць.
Алтарныя калоны тут і на здымках папярэдняга допісу выглядаюць мармуровымі, але гэта таксама размалёўка. А яшчэ ў папярэднім допісе насупраць храма бачны будынак. Ён таксама з XVIII ст. Былы жылы корпус кляштра кангрэгацыі манахаў-місіянераў (лазарысты?). Пабудова больш утылітарная, таму зараз выглядае ня толькі дагледжана, але і ўтрымлівае ў сябе мясцовую лякарню. | 0 |
| 20 | Нет текста... | 0 |
Уже доступно! Исследование Telegram 2025 — ключевые инсайты года 
