Беларускі інстытут публічнай гісторыі
الذهاب إلى القناة على Telegram
إظهار المزيد
1 272
المشتركون
لا توجد بيانات24 ساعات
لا توجد بيانات7 أيام
-1330 أيام
أرشيف المشاركات
+1
Васіль Русак - У лістападзе 1920 г. старшыня з’езду Случчыны. Прымаў удзел у Слуцкім паўстанні як камандзір Другога Грозаўскага палку. Пасля жыў у Польшчы, Літве. Стаў грамадзянінам Чэхаславаччыны. 2 чэрвеня 1945 арыштаваны ў Празе савецкіай контрвыведкай за «антысавецкую дзейнасьць у эміграцыі», 2 чэрвеня 1946 Ваенным трыбуналам войскаў МУС Беларускае вайсковае акругі асуджаны на 10 гадоў лягераў. Памёр у лягеры 23 жніўня 1954 году.
+1
Улётка-запрашэнне случчан на мітынг, прысвечаны Слуцкаму збройнаму чыну. Дата: 26 лістапада 2000 года. Месца: Слуцк, гарадскі стадыён. Пазначана, што выраблена 20 тыс. улётак, разнесена 10 тыс.
Са збораў Беларускага архіву.
Фільм пра апошнія дні слуцкіх паўстанцаў паводле апавяданняў Васіля Быкава "На чорных лядах" і "Перад канцом" (Беларусьфільм, 1994 год).
Слуцкі збройны чын 1920 года, вядомы як Слуцкае паўстанне, з'яўляецца адной з найважнейшых старонак у гісторыі барацьбы беларусаў за незалежнасць. Гэта падзея сімвалізуе патрыятызм і гатоўнасць беларускага народа змагацца за сваю свабоду, хоць і скончылася трагічна для многіх яе ўдзельнікаў.
Паўстанне пачалося ў лістападзе 1920 года, калі беларускія войскі, арганізаваныя з мясцовых жыхароў, афіцэраў і жаўнераў, выступілі супраць савецкай улады ў абарану незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Паўстанцы дзейнічалі пад лозунгам «За Беларусь!», спадзеючыся на міжнародную падтрымку, у тым ліку ад польскіх улад, якія займалі частку тэрыторыі Беларусі. Аднак польска-савецкае пагадненне, заключанае пасля Рыжскага міру 1921 года, пакінула паўстанцаў без падтрымкі.
У канцы снежня 1920 года, пад ціскам савецкіх войскаў, больш за 1500 удзельнікаў чыну былі вымушаныя перайсці польска-савецкую мяжу. Польскія ўлады раззброілі іх, частка змагалася вярнуцца дадому, але многія былі інтэрнаваныя.
Для тых, хто вярнуўся на радзіму, рэпрэсіі сталі непазбежнымі. Спачатку савецкія ўлады чакалі, пакуль усе ўдзельнікі вернуцца. Але ўжо праз некалькі месяцаў (у 1921 годзе і пазней) пачаліся арышты, суды і масавыя высылкі ўдзельнікаў паўстання і іх сем’яў у аддаленыя рэгіёны Савецкага Саюза: Караганду, Салаўкі, на Калыму. Многія з тых, хто трапіў у гэтыя лагеры, загінулі ад цяжкіх умоў і катаванняў.
Паводле дакладной запіскі начальніка Слуцкага АКРА НКВД БССР Траканава ад 22 чэрвеня 1938 года, рэпрэсіі былі шырокамаштабнымі і працягваліся шмат гадоў пасля паўстання. Дакументы таго часу сведчаць, што ўлады бачылі ў былых удзельніках збройнага чыну і іх нашчадках патэнцыйную пагрозу савецкай уладзе. Вось вытрымкі з запіскі Тараканава:
"ЦАЛКАМ САКРЭТНА
Пасля Лютаўскай рэвалюцыі, пачынаючы з 1918 г., гор. Слуцк і прылеглыя да яго сельсаветы сталі пунктам контррэвалюцыйнага нацфашысцкага элемента і прывілеяваных праслоек, ператварыўшыся ў контррэвалюцыйнае гняздо беларускага нацруху, кіраўнікі якога збеглі пасля і да гэтага часу пражываюць за мяжой (Астроўскі, Пракулевіч, Жаўрыд і інш.).
У 1920 г. гэтымі ж асобамі на Случчыне было падрыхтавана контррэвалюцыйнае паўстанне, але як няўдалае прымусіла верхаводаў сысці ў Польшчу, адкуль нацдэмаўскі рух не спыняецца да гэтага часу.
У перыяд польска-нямецкай акупацыі 1920-1921 гг. Слуцк і прылеглыя да яго вёскі і раёны з'яўляліся фактычна плацдармам ваенных дзеянняў і тэрыторыяй апэравання палітычных банд Балаховіча, Караткевіча і інш.
Шляхецка-кулацкая торгашеская частка насельніцтва горада і раёнаў падчас ваенных дзеянняў, у большасці сваёй, далучылася да актыўнага белагвардзейскага руху, дэзертуючы з шэрагаў Чырвонай Арміі, аказваючы ўсялякую дапамогу белапалякам, пастаўляючы арганізавана асноўныя кадры аперавалі ў раёне бандам.
Вялікая колькасць людзей з был. кулакоў і інш. к-р элементаў асела ў Польшчы і да апошняга часу ў большасці сваёй з'яўляюцца агентурай польразведорганаў.
За мінулы 1937 і апошнія месяцы 1938 г.па Слуцкім раёне выкрыта і ліквідавана шэраг паўстанцкіх арганізацый і груп, польскіх рэзідэнтур, а таксама царкоўна-сектанцкіх фарміраванняў. Рэпрэсавана за гэты ж перыяд часу па Слуцкім р-ну больш за 650 чал.
…
Нягледзячы на тое, што за названы вышэй перыяд быў нанесены вялікі ўдар па к-р (контррэвалюцыйнаму) шпіёнскаму дыверсійна-паўстанцкаму элементу, аднак, Слуцкі раён і на сённяшні дзень мае вялікую насычанасць шпіёнскім дыверсійна-паўстанцкім к-р элементам, у прыватнасці як у горадзе, так і ў сельсаветах раёна пражывае больш за 800 сямействаў рэпрэсаваных ворагаў народа, апошнія праводзяць актыўную антысавецкую працу супраць праводзімых мерапрыемстваў партыі і Сав. урад. На тэрыторыі раёна таксама маецца больш за 200 чал.удзельнікаў банды Балаховіча і арміі "Беларускай рады"".
Апублікавана "Улада і грамадства: БССР у 1929-1939 гады". с. 454-457
27 лістапада 1920 года на Случчыне пачалося першае нацыянальнае ўзброенае паўстанне за незалежную Беларусь - Слуцкі збройны чын. Праект “Пра гэта Вам не раскажуць у Школе” распавядае, як беларусы месяц адкрыта змагаліся з усемагутнай Чырвонай арміяй са зброяй у руках. Чым так адрозніваўся Слуцк сто год таму, як на заклік змагацца з бальшавікамі адгукнулася ў тры разы больш людзей, чым было зброі, і пры чым тут кітайцы.
26 лістапада 1930 года ў Воршы нарадзіўся Уладзімір Караткевіч - класік беларускай літаратуры, аўтар твораў "Дзікае паляванне караля Стаха", "Чорны замак Альшанскі", "Хрыстос прызямліўся ў Гародні" ды іншых. Менавіта ён шмат каго зрабіў сапраўднымі беларусамі. Летась раман "Каласы пад сярпом тваім", прысвечаны падзеям напярэдадні паўстання 1863 года, улады прыбралі са школьнай праграмы, замяніўшы на менш крамольны для іх "Чорны замак Альшанскі".
Магілёўскае цунамі ў 1942 годзе — самая буйная тэхнагенная катастрофа на тэрыторыі Беларусі. Гісторык Аляксей Бацюкоў падрыхтаваў фотаальбом-даследаванне пра тыя падзеі. Budzma.org пагутарыла з аўтарам пра будучую кнігу, пра тое, чаму здарылася цунамі і які след пакінула ў афіцыйных дакументах і ўспамінах магілёўцаў.
Чым займаўся стольнік? Ці сапраўды мечнік насіў меч, а падчашы - падліваў князю віно ў чашу? Хто такія лоўчыя, канюшыя, гараднічыя, скарбнікі… ? Як змянялася бюракратыя ВКЛ? Ці можна было купіць булаву гетмана? Дзе рэальная ўлада, а дзе - прыемны бонус да тытула? "Будзьма" разбірае пасады ўраднікаў Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай.
Repost from Historyja
+9
Пратэсты супраць нелегітымнага рэферэндуму 1996 года. Менск, лістапад 1996 года.
Гісторыя беларускага тэатра за 10 хвілін у праекце “Пра гэта Вам не раскажуць у Школе” .
Repost from Historyja
24 лістапада 1996 года з парушэннем заканадаўства быў праведзены рэферэндум.
Чаму і куды з'язджалі беларусы? Чым яны там займаліся? Чым іх досвед можа быць для нас карысным? Аб гэтым на канале "Гістфак" разважаюць Дар'я Палынская і Алесь Кіркевіч.
Repost from De facto. Беларуская навука
Даследванне: прынамсі, у сярэдзіне 3 тысячагоддзя да н.э. людзі на тэрыторыі Беларусі ўжо апрацоўвалі поўсць хатніх жывёл
Даследванне Максіма Чарняўскага, загадчыка аддзела археалогіі першабытнага грамадства Інстытута гісторыі НАН, і Ганны Малюцінай (Інстытут гісторыі матэрыяльная культуры РАН) апублікавана ў кастрычніцкім нумары часопіса Journal of Archaeological Science: Reports.
Аналізы паказалі, што зубцы (вырабы з косці і зубоў), знойдзеныя ў Крывінскім тарфяніку, маюць на паверхні мікраскапічныя сляды апрацоўкі поўсці хатніх жывёл (авечак ці коз). Гэта першае сведчанне такой апрацоўкі ва ўмовах развіцця жывёлагадоўлі ў паляўнічых-збіральнікаў позняга неаліту (апошняга перыяду каменнага веку) у лясной зоне Усходняй Еўропы.
Мікіта Мелказёраў працягвае галерэю мярзотнікаў, якія кіравалі Беларуссю і рабілі шмат, каб гэтай Беларусі не стала. Панцеляймон Панамарэнка быў першым сакратаром ЦК КП(б) амаль 10 год і за гэты час паспеў зрбаіць шмат бяды. Разбіраемся ў пытанні і фіксуем, што такой вуліцы дакладна не павінна быць ні ў адным беларускім горадзе.
Repost from De facto. Беларуская навука
АНОНС КНІГІ
Ужо ў канцы лістапада ў выдавецтве “Янушкевіч” выйдзе кніга Вольгі Раманавай “Другая история советского белорусского кино. Исследовательские сюжеты”.
Гэтая кніга напісаная як серыя даследчых эсэ, дзе кожны раздзел прысвечаны новаму сюжэту з гісторыі савецкага беларускага кіно 1920-1980-х гадоў. Кожны такі сюжэт нарадзіўся з пытанняў без адназначнага адказу, зададзеных з сучаснасці:
📍 як і навошта глядзець савецкае беларускае кіно сёння?
📍 пра што могуць расказаць фільмы Белдзяржкіно перыяду НЭПа і беларусізацыі?
📍 ці можна разглядаць савецкае беларускае кіно як каланіяльнае і якія сэнсы такі падыход адкрывае і перакрывае?
📍 як беларускі экран фарміраваў гістарычнае ўяўленне гледачоў у розныя савецкія перыяды і наколькі праглядалася экранная глыбіня беларускай гісторыі?
На гэтыя, а таксама многія іншыя канкрэтныя даследчыя пытанні адказвае кожны раздзел кнігі.
СТАРТ ПРОДАЖАЎ — 30 ЛІСТАПАДА.
Доктар гісторыі, прафесар Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэту Ўладзімір Лобач у 2021-м быў звольнены з працы і прайшоў праз турму.
Цяпер ён жыве і працуе ў Польшчы. "Радыё Свабода" пагаварыла з ім пра аўтаэтнаграфію, антрапалёгію акупацыі, калябарацыю, маскі гуманізму і лясны беларускі рай.
Менск менш русіфікаваны ў параўнанні з рэгіёнамі, аднак у беларускай сталіцы абсалютны правал у помніках, звязаных з гісторыяй да ХІХ стагоддзя. Да такой высновы прыйшли аўтары даследавання «Мінская карта гістарычнай памяці» ад Інстытута «Палітычная сфера» Андрэй Мастыка і Андрэй Казакевіч.
Repost from Historyja
Расія ратавала Лукашэнку яшчэ да Пуціна - гэта відавочны факт для свядомай часткі грамадства, але многія пра гэта не ведаюць, або забылі.
У 1996 годзе супраць нелегітымнага рэферэндуму па змене Канстытуцыі выступіў парламент і 17 лістапада пачалася працэдура імпічменту. Нават прэм’ер-міністр Міхаіл Чыгір сышоў у адстаўку. Акрамя таго Канстытуцыйны Суд прызнаў неадпаведнасць прапаноў з пункту гледжання Канстытуцыі.
Але 21 лістапада ў Менск прыляцеў прэм'ер-міністра Расіі Віктар Чарнамырдзін, а разам з ім спікер Савета Федэрацыі Ягор Строеў і спікер Дзярждумы Генадзь Селязнёў. Пасля доўгіх перамоў розных бакоў 22 лістапада 1996 года адбылося падпісанне пагаднення і 24 лістапада рэферэндум адбыўся, а лукашэнкаўцы ашукалі наіўную частку апазіцыі, якая паверыла ў "мірную" дамову.
Тагачасны сакратар управы Сойму БНФ Вячаслаў Сіўчык пракаментаваў тады: "Рашэньні, прынятыя сёньня ўначы, не былі вялікай нечаканасьцю. На вялікі жаль, ужо дзьвесьце гадоў намі кіруюць з Масквы. І натуральна, зараз маскоўскія гаспадары былі зацікаўленыя ў тым, каб захаваць тут рэжым Лукашэнкі".
Фота: Віктар Чарнамырдзін і Аляксандр Лукашэнка. Менск, 22 лістапада 1996 года.
Repost from Historyja
+9
21 лістапада 2013 пачаўся Еўрамайдан/Майдан, які ператварыўся ў рэвалюцыю Годнасці. Падзея, якая моцна паўплывала на нашу частку Еўропы і шматлікіх змусіла пераасэнсаваць многія рэчы, у тым ліку гісторыю, а разам з тым светапогляд.
Падзея, якая чарговы раз напомніла, што будучы суседам Расіі, якая вечна нападае на суседзяў і іншыя краіны, за свабоду і незалежнасць трэба плаціць вялікую цану. Хаця ў розных хапала свядомых разумных людзей, якія папярэджвалі.
متاح الآن! بحث تيليغرام 2025 — أهم رؤى العام 
