uk
Feedback

Не попадись на ботовода! Telemetrio знаходить і позначає такі канали мітками 👉 Хочеш бачити мітку, оформляй підписку

Беларускі інстытут публічнай гісторыі

Беларускі інстытут публічнай гісторыі

Відкрити в Telegram

Показати більше
1 273
Підписники
Немає даних24 години
+87 днів
+930 днів
Архів дописів
Ці з'явіцца ў Беларусі Музей Халакосту? Каментар гісторыка 10 ліпеня было падпісана пагадненне аб стварэнні Музея Халакоста і Супраціву ў Наваградку. Што можа азначаць гэтая падзея, пракаментаваў гісторык, сябра "Беларускага інстытуту публічнай гісторыі" Аляксей Братачкін. Ён нагадаў, што ў савецкі час гісторыя габрэяў у час Другой сусветнай вайны практычна адразу пераўтварылася ў гісторыю «савецкіх мірных грамадзянаў». У незалежнай Беларусі агульнанацыянальны музей, прысвечены Халакосту, так і не з'явіўся. Тэматыка Халакосту галоўным чынам прасоўвалася ў выніку працы нізавых ініцыятыў ці ж у якасці дадатковага эфекту развязкі палітычных праблем і чарговай лібералізацыі ў адносінах з Германіяй ці іншымі краінамі, ЕЗ/ЗША ў цэлым. У рамках канцэпцыі «генацыду беларускага народа» гісторыя габрэяў размываецца. Цалкам каментар Аляксей Братачкіна чытайце тут.

Repost from Наша Ніва
На раскопках у Крэўскім замку знайшлі некалькі кукуцяў. Што гэта такое? Артэфакты XVII стагоддзя ўсё яшчэ працуюць па прызнач
На раскопках у Крэўскім замку знайшлі некалькі кукуцяў. Што гэта такое? Артэфакты XVII стагоддзя ўсё яшчэ працуюць па прызначэнні. https://nashaniva.com/372373 Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372373

Голосове повідомлення00:01

З помпай адкрыўся двухпавярховы «Музей Славы Магілёўшчыны». Што з ім не так? Напачатку ліпеня ў мемарыяльным комплексе «Буйні
З помпай адкрыўся двухпавярховы «Музей Славы Магілёўшчыны». Што з ім не так? Напачатку ліпеня ў мемарыяльным комплексе «Буйніцкае поле» (прысвечаны абароне Магілёва ў ліпені 1941-га) адбылося адкрыццё «Музея Славы Магілёўшчыны». Ці ёсць у ім нешта цікавае для наведвальнікаў? Назва сутнасці музея не адпавядае: амаль цалкам экспазіцыя прысвечана падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Гісторыя рэгіёна, у тым ліку ваенная, не адлюстравана. Напрыклад, няма згадкі пра Магілёўскае паўстанне 1661 года. Ці ёсць у музеі ўнікальныя экспанаты? Мяркуючы па інфармацыі дзяржСМІ, то іх амаль няма. У двухпавярховым музеі – бутафорскія скульптуры (чырвонаармейцы, мірныя жыхары, ворагі), здымкі ўдзельнікаў вайны, супрацьтанкавая міна, курыльная люлька пісьменніка Канстанціна Сіманава… Экспазіцыя носіць прапагандысцкі характар. Напрыклад, у першых дзвюх залях з назвай «Магілёў даваенны» – фігуры курсантаў школы НКУС. Фінансавалася будоўля музея ў тым ліку з бюджэту «Саюзнай дзяржавы».

Гісторык Аляксей Ластоўскі: Тэму генацыду беларускага народа прыдумалі расіяне і падсунулі гэта ў якасці сцэнарыя для мабілізацыі беларусаў. Падрабязней па спасылцы

Repost from Спадчына
Раскапаныя рэшткі брамы Заслаўскага замка. Відэа #Заслаўе #археалогія #замкі

Repost from Архіў
Магілёўская губерня. Вёска Шапчыцы, 1903 год.
Магілёўская губерня. Вёска Шапчыцы, 1903 год.

За што знішчалі Барысавы камяні? Полацк пад абаронай волатаў / Няпростыя рэчы Барысавы камяні першым апісаў Мацей Стрыйкоўскі і яны звязаны з імем сына Усяслава Чарадзея. Барыс (Рагвалод) усталяваў іх каля Полацку і ў рэчышчы ракі Заходняя Дзвіна. Але чаму ён гэта зрабіў і за што знішчалі Барысавы камяні? Падрабязнасці ў Цімоха Акудовіча ў праграме "Няпростыя рэчы".

Repost from Наша Ніва
«Апантанасці геапалітыкай, як у Расіі, у нас сёння няма». Гісторык паразважаў, ці перажывуць беларусы «русский мир» Нагодай д
«Апантанасці геапалітыкай, як у Расіі, у нас сёння няма». Гісторык паразважаў, ці перажывуць беларусы «русский мир» Нагодай для гутаркі з гісторыкам Паўлам Церашковічам у падкасце @radiosvaboda стала актуальная сітуацыя ў сістэме адукацыі Беларусі. https://nashaniva.com/372228 Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372228

У Наваградку падпісалі дамову аб стварэньні Беларускага музэя Галакосту і супраціву https://smarturl.click/8pOZb Музэйная ўст
У Наваградку падпісалі дамову аб стварэньні Беларускага музэя Галакосту і супраціву https://smarturl.click/8pOZb Музэйная ўстанова ў Наваградку ўшануе памяць 11 000 габрэяў — ахвяраў нацысцкіх расправаў і 250 вязьняў гета, якія пракапалі сабе шлях да свабоды. Падпісана пагадненьне аб стварэньні першага музэю Галакосту ў Беларусі. Беларускі музэй Галакосту і супраціву будзе разьмешчаны ў Наваградку, дзе падчас нацысцкай акупацыі былі забітыя 11 000 габрэяў, піша выданьне Jewishnews. Пагадненьне 10 ліпеня 2025 году падпісалі Юдэйскае рэлігійнае аб’яднаньне ў Рэспубліцы Беларусь, Беларускі фонд міру і Наваградзкі раённы выканаўчы камітэт. На фота: Сяргей Чаркоўскі, старшыня Наваградзкага райвыканкама, Артур Ліўшыц, старшыня Юдэйскага рэлігійнага аб’яднаньня ў Беларусі, Максім Місько, старшыня Беларускага фонд міру пасьля падпісаньня дамовы аб музэі Галакоста. Наваградак, 10 ліпеня 2025

Чым тлумачыцца адкрыццё ў Баранавічах манумента з дзіўнай назвай «Горад працоўнай славы 1941 - 1945»? Напярэдадні 3 ліпеня ў
Чым тлумачыцца адкрыццё ў Баранавічах манумента з дзіўнай назвай «Горад працоўнай славы 1941 - 1945»? Напярэдадні 3 ліпеня ў Баранавічах адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця манумента ў гонар прысваення ганаровага звання СНД «Горад працоўнай славы 1941 - 1945 гадоў». Але, як вядома, Баранавічы падчас вайны былі акупаваныя і вызваленыя толькі ў 1944-м. Дык адкуль такая дзіўная назва? Афіцыйныя каментары даволі блытаныя. Паведамляецца, што «гэта даніна пакаленню пераможцаў, пакаленню працаўнікоў, якія ў найкароткія тэрміны аднавілі горад з попелу і руін». Але навошта тады спатрэбілася дзіўная прывязка да 1941 - 1945 гадоў? Разгадка, відаць, у наступным. Год таму на саміце СНД Пуцін прапанаваў заснаваць званне «Горад працоўнай славы»: «Гэта стане сімвалам прызнання і павагі… усіх тых, хто працаваў у тыле». Вядома, што новае званне СНД прысвоена такім тылавым гарадам як Астана, Алматы, Караганда. Аднак у спіс патрапілі і Баранавічы. Так і ўзнік манумент з дзіўнай назвай і блытанымі тлумачэннямі ўладаў.

Repost from Historyja
11 ліпеня 2023 года ў зняволенні быў забіты Алесь Пушкін. Ён быў асуджаны па справе партрэту беларускага антысавецкага партыз
11 ліпеня 2023 года ў зняволенні быў забіты Алесь Пушкін. Ён быў асуджаны па справе партрэту беларускага антысавецкага партызана Яўгэна Жыхара. Яўгена Жыхара забілі саветы. Алеся Пушкіна забілі іх неасавецкія нашчадкі.

🎥 Ретро дня! ✊ Показываем легендарное видео, как работники МЗКТ кричали Лукашенко «Уходи!» и «Позор!» Подпишись на канал ТРЭНДЫ: ПАПУЛЯРНЫЯ ВІДЭА БЕЛАРУСІ

1937 vs 2025: чым падзеі мінулага падобныя да сённяшніх? Стрым з аўтарам кнігі пра Беларусь у 1937-м, гісторыкам Леанідам Смілавіцкім Што яшчэ мы не ведаем пра 1937 год у Беларусі? Як памяць пра той час можа дапамагчы выжыць сёння? Як гэта — жыць ва ўмовах вайны і пісаць пра падзеі, якія папярэднічалі найбольшай вайне мінулага стагодзя? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае доктар гістарычных навук, кіраўнік праекта "Гісторыя габрэяў у Беларусі" ў Цэнтры дыяспары пры Тэль-Авіўскім універсітэце Леанід Смілавіцкі: https://www.youtube.com/watch?v=aIMIEEC1wxk

Іосіф Сталін. Як у СССР хавалі пралікі правадыра і кляпалі "архітэктара Перамогі" Іосіф Сталін – "архітэктар Перамогі"? Так сцвярджалі пры яго жыцці і так робяць цяпер у Расеі і Беларусі, дзе аднаўляецца культ Сталіна. У СССР хавалі пралікі правадыра, якія прывялі да другой сусветнай і ахвяраў, як Зоя Касмадзям’янская. Гісторыя ад "Міфы вайны" са Змітром Міцкевічам распавядаюць, як яно было.

✝️Сто гадоў таму святар з Гродзеншчыны трапіў у Польшчу па абмене палітвязнямі. Цяпер беларусы адшукалі яго магілу Паводле ма
+4
✝️Сто гадоў таму святар з Гродзеншчыны трапіў у Польшчу па абмене палітвязнямі. Цяпер беларусы адшукалі яго магілу Паводле матэрыялу гісторыка Яна Рамэйкі на сайце @mostmediaio, беларусы адшукалі магілу ксяндза Адама Лісоўскага. Ксёндз Адам Лісоўскі, які нарадзіўся ў 1882 годзе ў вёсцы Каранды (цяпер 🐻 Смаргонскі раён), быў адным з першых каталіцкіх святароў, што падтрымалі беларускае адраджэнне. Ён перакладаў Святое Пісанне на беларускую мову, распаўсюджваў творы Францішка Багушэвіча і дапамагаў беларускім студэнтам. У 1922 годзе ў Мінску савецкія ўлады арыштавалі Лісоўскага і прысудзілі да смяротнай кары, якую пазней замянілі на пяць гадоў турмы. У 1924 годзе яго вызвалілі і ён трапіў у Польшчу па абмене палітвязнямі. Пазней служыў у вёсцы Вышкі каля Беластока, памёр у 1929 годзе ў Варшаве. Пахаваны, згодна з уласнай просьбай, у мястэчку Кляшчэлі на Падляшшы побач з ксяндзом Адольфам Пласкавіцкім. Дакладнае месцазнаходжанне пахавання пацвярджаецца запісам у часопісе «Chryścijanskaja Dumka» за 1929 год. Нядаўна магілу ксяндза Лісоўскага знайшлі на могілках у Кляшчэлях: яна адзначана агульным помнікам з металічнай агароджай. Як знайсці магілу: Каб дабрацца да Кляшчэляў, з Беластока можна сесці на цягнік да станцыі Кляшчэлі (у бок памежнай станцыі Чаромха). Ад чыгуначнага прыпынку трэба ісці ў цэнтр мястэчка, потым за мястэчкам знаходзяцца старыя могілкі. Магілу можна знайсці, падняўшыся на ўзгорак, пасля павярнуць налева — шукаць помнік з металічнай агароджай, дзе пахаваныя двое святароў.

Repost from Historyja
10 ліпеня 1994 года адбыўся другі тур прэзідэнцкіх выбараў. Як паказала гісторыя, гэта былі першыя і апошнія дэмакратычныя вы
+2
10 ліпеня 1994 года адбыўся другі тур прэзідэнцкіх выбараў. Як паказала гісторыя, гэта былі першыя і апошнія дэмакратычныя выбары.

— Тату, чорт у хату лезе! — Абы не маскаль! Як жыхары, што насялялі тэрыторыю сучаснай Беларусі, у мінулым ставіліся да суседзяў і чаму ненавідзелі маскалёў? Хто і навошта выдумаў міф пра трыадзіны народ — беларусаў, украінцаў і расейцаў? Як Менск стаў сталіцай Беларусі? Чаму ў ХХ стагоддзі літоўцы, латышы і эстонцы здолелі стварыць нацыянальныя дзяржавы, а беларускі нацыянальны праект аказаўся няўдалым? Што агульнага было паміж Беларускай і Украінскай народнымі рэспублікамі? На гэтыя ды іншыя пытанні на ўкраінскім канале «Історія без міфів» адказвае гісторык, сябра Беларускага інстытута публічнай гісторыі Павел Церашковіч.

+2
У Клецкім раёне непагадзь разбурала старадаўні вятрак, які ахоўваўся дзяржавай. Вятрак, што знаходзіўся ў вёсцы Шайкі, быў помнікам народнага драўлянага дойлідства галандскага тыпу. Яго пабудавалі на мяжы XIX і XX стагоддзяў і выкарыстоўвалі нават у савецкія часы — ужо з электрапрывадам. Нягледзячы на тое, што ён меў статус гісторыка-культурнай каштоўнасці (аб чым сведчыла шыльда на ім), вятрак быў закінуты і з цягам часу пачаў імкліва парахнець і разбурацца. Крыніца: Беларусь за МКАДом

Repost from Historyja
9 ліпеня 1906 года ва ўрочышчы Прыстанька каля вёскі Мікалаеўшчына адбыўся з’езд беларускіх настаўнікаў, які арганізаваў Якуб
9 ліпеня 1906 года ва ўрочышчы Прыстанька каля вёскі Мікалаеўшчына адбыўся з’езд беларускіх настаўнікаў, які арганізаваў Якуб Колас. Вядома, з пункту гледжання расійскай царскай адміністрацыі, з'езды быў нелегальны, а з 9 на 10 ліпеня ўсіх удзельнікаў арыштавалі. Адным з пунктаў зʼезду было пашырэнне асветы і беларускай мовы. Тэмы гэтыя вельмі актуальныя па сённяшні дзень. Сам класік з 1908 па 1911 год адсядзеў у менскай вязніцы, дзе ён пачаў пісаць паэмы "Новая зямля" і "Сымон-музыка".