ar
Feedback
Aсацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы

Aсацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы

الذهاب إلى القناة على Telegram

АБА — пляцоўка для аб’яднання беларусаў ЗША. Падзеі, навіны, культура, падтрымка! Афіша беларускіх мерапрыемстваў у Амэрыцы: https://linktr.ee/aba.together Сувязь: info@aba-together.org 💥АБА прызнана экстрэмісцкім фармaваньнем рэжымам у Беларусi.

إظهار المزيد
321
المشتركون
لا توجد بيانات24 ساعات
-27 أيام
-230 أيام

جاري تحميل البيانات...

سحابة العلامات
لا توجد بيانات
هل تواجه مشاكل؟ يرجى تحديث الصفحة أو الاتصال بمدير الدعم الخاص بنا.
الإشارات الواردة والصادرة
---
---
---
---
---
---
جذب المشتركين
يوليو '26
يوليو '260
في 0 قنوات
يونيو '26
+4
في 0 قنوات
Get PRO
مايو '26
+10
في 3 قنوات
Get PRO
أبريل '26
+11
في 1 قنوات
Get PRO
مارس '26
+5
في 0 قنوات
Get PRO
فبراير '26
+2
في 0 قنوات
Get PRO
يناير '26
+9
في 0 قنوات
Get PRO
ديسمبر '25
+14
في 0 قنوات
Get PRO
نوفمبر '25
+4
في 0 قنوات
Get PRO
أكتوبر '25
+13
في 0 قنوات
Get PRO
سبتمبر '25
+31
في 0 قنوات
Get PRO
أغسطس '25
+15
في 3 قنوات
Get PRO
يوليو '25
+3
في 0 قنوات
Get PRO
يونيو '25
+6
في 0 قنوات
Get PRO
مايو '25
+6
في 0 قنوات
Get PRO
أبريل '25
+3
في 0 قنوات
Get PRO
مارس '25
+15
في 2 قنوات
Get PRO
فبراير '25
+7
في 1 قنوات
Get PRO
يناير '25
+16
في 0 قنوات
Get PRO
ديسمبر '24
+7
في 0 قنوات
Get PRO
نوفمبر '24
+5
في 0 قنوات
Get PRO
أكتوبر '24
+13
في 1 قنوات
Get PRO
سبتمبر '24
+18
في 0 قنوات
Get PRO
أغسطس '24
+7
في 1 قنوات
Get PRO
يوليو '24
+18
في 0 قنوات
Get PRO
يونيو '240
في 0 قنوات
Get PRO
مايو '240
في 0 قنوات
Get PRO
أبريل '24
+8
في 0 قنوات
Get PRO
مارس '240
في 1 قنوات
Get PRO
فبراير '24
+153
في 0 قنوات
التاريخ
نمو المشتركين
الإشارات
القنوات
17 يوليو0
16 يوليو0
15 يوليو0
14 يوليو0
13 يوليو0
12 يوليو0
11 يوليو0
10 يوليو0
09 يوليو0
08 يوليو0
07 يوليو0
06 يوليو0
05 يوليو0
04 يوليو0
03 يوليو0
02 يوليو0
01 يوليو0
منشورات القناة
🔥🔥🔥На Сепультуры Alive выступіць Šuma — беларускі праект, які спалучае сучасную электронную музыку і аўтэнтыку. Калі вы хо
🔥🔥🔥На Сепультуры Alive выступіць Šuma — беларускі праект, які спалучае сучасную электронную музыку і аўтэнтыку. Калі вы хоць раз былі на лайвах Šuma, то ведаеце: там адбываецца гукавое і візуальнае чарадзейства. Гэта густоўна, прыгожа і атмасферна. Далучайцеся да анлайн-трансляцыі 30 ліпеня ў 20:00 па менскім часе. Глядзіце, кайфуйце! https://youtube.com/live/8KkCvdKk1sU І падтрымлівайце! Абавязкова набывайце сімвалічныя квіткі на гэты канцэрт, каб падтрымаць праект і музыкантаў. Мы працуем, каб вы адпачывалі! https://buymeacoffee.com/sepulive Калі ў вас ёсць магчымасць, аформіце штомесячную падпіску на падтрымку Сепультуры Alive. Арганізацыя кожнага канцэрта каштуе 1500-2000 еўра, і з вашай падтрымкай у нас ёсць магчымасць планаваць наступныя мерапрыемствы https://buymeacoffee.com/sepulive/membership ❤️Дзякуй вам і да сустрэчы 30 ліпеня на канале Сепультура Alive!

2
👍Круцей за Wordle ці Spelling Bee. Тут запусцілі сайт са слоўнымі гульнямі на беларускай мове У інтэрнэце запусцілі сайт Slo
👍Круцей за Wordle ці Spelling Bee. Тут запусцілі сайт са слоўнымі гульнямі на беларускай мове У інтэрнэце запусцілі сайт Slovy.games, які аб’яднаў папулярныя інтэрактыўныя гульні на беларускай мове. Ужо даступныя папулярная гульня на сэнсавую блізкасць «Побач» і новая галаваломка з літарамі «Валошка». Гуляць у іх можна бясплатна, без рэгістрацыі і рэкламы наўпрост праз браўзер, піша citydog.io. Як расказвае аўтар пляцоўкі Алесь Дробыш, Slovy абнаўляюцца штодня. Аўтар прызнаецца, што вельмі любіць слоўныя гульні і даўно чакаў з’яўлення падобнага беларускамоўнага праекта. Не дачакаўшыся ініцыятывы ад іншых, Алесь вырашыў стварыць пляцоўку самастойна. Першую і асноўную частку рэсурсу — гульню «Побач» — ён распрацаваў усяго за тыдзень разам са сваёй жонкай, якая і цяпер штодня тэсціруе абнаўленні і дапамагае парадамі. Працяг па спасылцы. 🔗Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
56
3
15 ліпеня 1410 адбылася адна з самых важных бітв у гісторыі Беларусі - Грунвальдская бітва. ⚔️ Грунвальдская бітва была вырашаючай у вайне паміж ВКЛ і Польшчай з аднаго боку і Тэўтонскім ордэнам - з другога (Вялікая вайна 1409-1411) Аб'яднанае войска Ягайлы і Вітаўта разбіла крыжакоў каля вёскі Грунвальд на поўначы Польшчы. Дзякуючы гэтай перамозе была спынена нямецкая экспансія на прыбалтыйскія і ўсходнеславянскія землі і пакладзены пачатак палітычнаму заняпаду Тэўтонскага ордэна. Эканоміка ВКЛ атрымала выхад на балтыйскія гандлёвыя шляхі. Беларусы дасюль шануюць памяць аб слаўнай перамозе над крыжакамі. Таксама існуе шмат твораў прысьвечаных Грунвальдскай бітве. 🖼 Адзін з самых вядомых - карціна польскага мастака Яна Матэйкі "Грунвальдская бітва" (на малюнку) , напісаная ў 1878 г. З карцінай зьвязана адна цікавая гісторыя. Падчас 2й сусьветнай вайны і нямецкай бамбардыроўкі Варшавы карціну схавалі. І сам Геббельс паабяцаў 2 млн марак таму, хто знойдзе і зьнішчыць карціну, прысьвечаную перамозе над нямецкім ордэнам. Карціну так і не знайшлі, і зараз яна знаходзіцца ў Нацыянальным музэі Варшавы 📕 Яшчэ адзін твор, прысьвечаны Грунвальдскай бітве - гэта кніга беларускага пісьменьніка Кастуся Тарасава "Пагоня на Грунвальд" 🎵 І канешне ж не можам не ўзгадаць песьню гурта Стары Ольса, якая так і называецца "Грунвальдская бітва" 📺 Таксама раім, хто цікавіцца менавіта ваеннай гісторыяй, ютуб канал беларускага гісторыка Віталя Чырвінскага, у якога ёсьць шмат відэа, прысьвечаных гэтай падзее.
57
4
لا يوجد نص...
51
5
🌿 У Белавежскай пушчы пачалася другая змена лагера «Зубровыя сцежкі». Яшчэ 18 дзяцей з сем'яў палітвязняў, добраахвотнікаў і
🌿 У Белавежскай пушчы пачалася другая змена лагера «Зубровыя сцежкі». Яшчэ 18 дзяцей з сем'яў палітвязняў, добраахвотнікаў і актывістаў прыехалі сюды, каб правесці 7 незабыўных дзён. «Зубровыя сцежкі» — гэта ўнікальны беларускі лагер на Падляшшы. Месца, дзе падлеткі бавяць час сярод сваіх. Прырода, беларуская культура і самая клапатлівая каманда — усё для гэтых дзяцей. ❕Сёлета мы плануем правесці 5 змен для 90 дзяцей. Але для гэтага нам вельмі патрэбная дапамога. ❗️На правядзенне лагера не стае яшчэ амаль 10 000 еўра. Пакуль што нам удалося сабраць толькі 337 еўра. Па шчырасці, гэта значна менш, на што мы спадзяваліся. Аднак мы верым, што разам зможам змяніць сітуацыю. 🤍 Калі ў вас ёсць магчымасць, падтрымайце збор любым унёскам. А калі не — дапамажыце нам распаўсюдзіць інфармацыю пра лагер. Часам адзін рэпост дапамагае знайсці чалавека, які зробіць вырашальны ўнёсак. 👉 Падтрымайце «Зубровыя сцежкі» Дзякуй ❤️
60
6
Сябры, нагадайка 🔔 Ужо сёньня адбудзецца сустрэча з дасьледчыцай беларускага дысідэнцтва і доктаркай гістарычных навук Тацьц
Сябры, нагадайка 🔔 Ужо сёньня адбудзецца сустрэча з дасьледчыцай беларускага дысідэнцтва і доктаркай гістарычных навук Тацьцянай Астроўскай. Далучайцеся да Zoom 20.00 Менск/ 13.00 Нью-Ёрк
595
7
📷 Фотафакт: вось так беларусы святкавалі Купалле ў ЗША Імпрэза адбылася на беразе возера Бадын у штаце Паўночная Караліна. «+4
📷 Фотафакт: вось так беларусы святкавалі Купалле ў ЗША Імпрэза адбылася на беразе возера Бадын у штаце Паўночная Караліна. «На тры дні лагер ператварыўся ў маленькую беларускую вёску, дзе кожны клапаціўся пра кожнага. Мы разам гатавалі купальскую яешню, варылі духмяны крупнік, спявалі купальскія песні, танчылі вакол купальскага вогнішча, скакалі праз агонь, плялі вянкі, варажылі на іх і разам шукалі папараць-кветку. Асобнай часткай свята стаў тэатр ценяў, які мы зрабілі разам з дзецьмі. У ім Купалінка разам з хлопчыкам з мясцовых карэнных народаў шукалі «залаты прамень», сімвалічна аб’ядноўваючы легенды двух народаў», – пішуць чытачы.
79
8
🎬 #АБАрэкамэндуе: што паглядзець на выходных Сабралі для вас некалькі цікавых відэа пра беларусаў у Амэрыцы, беларускую куль+6
🎬 #АБАрэкамэндуе: што паглядзець на выходных Сабралі для вас некалькі цікавых відэа пра беларусаў у Амэрыцы, беларускую культуру, гісторыю і ідэнтычнасьць. 📺 На YouTube-канале «Эўрарадыё» 1. Люда Астапчук — «Зьбірацца разам і сьвяткаваць жыцьцё — найлепшая ідэя сёньня» Калі вам цікава, як беларуская супольнасьць можа ня толькі захоўваць культуру, але і ствараць прастору, у якую хочацца вяртацца, абавязкова паглядзіце гэтую размову. Пра супольнасьць, сьвяты, валянтэрства і тое, чаму чалавечыя сустрэчы сёньня важнейшыя, чым калі-небудзь. 🔗 https://youtu.be/QFvPBnyGVoY?si=dMvCf07FTVjHrtGT 2. Надзея Нортан — «Цікаўцеся сваёй беларускасьцю» Што робіць беларускую дыяспару сапраўды моцнай? Надзея Нортан разважае пра беларускую ідэнтычнасьць, ролю эміграцыі і тое, чаму цікавасьць да ўласнай культуры дапамагае быць заўважанымі ў сьвеце. Размова, якая пакідае шмат думак пасьля прагляду. 🔗 https://youtu.be/c1mcbEeuzVU?si=Rrtp-Pna-HWT58Xx 3. Воля Бромэн — «Ад Стратэгічнага дыялёгу да дэпартацыі» Калі хочаце лепш зразумець, зь якімі выклікамі сёньня сутыкаюцца беларусы ў ЗША, гэтае інтэрвію варта паглядзець. Пра міграцыйныя зьмены, працу беларускай дыяспары, абарону інтарэсаў беларусаў і тое, як супольнасьць адказвае на новыя выклікі. 🔗 https://www.youtube.com/live/uKSsnwL7ff8?si=ZRHfsLkQBmEdv8WH 📺 На YouTube-канале АБА 4. «Вадзянік і Русалкі» — лекцыя Тацяны Калач Забудзьцеся пра казачных русалак з папулярнай культуры. Беларуская міталёгія значна больш загадкавая і нечаканая. Пасьля гэтай лекцыі вы ўжо ніколі ня будзеце глядзець на Русалак і Вадзяніка па-ранейшаму. 🔗 https://youtu.be/igPWiIZKctk?si=U7bkNpZr61xygGZl 5. «Загадкавыя зьнікненьні і сэнсацыйныя знаходкі» — лекцыя Натальлі Гардзіенкі Дэтэктыў, але ўсё гэта — сапраўдная гісторыя. Пра беларускіх пісьменьнікаў у Амэрыцы, зьнікненьні, нечаканыя адкрыцьці і дасьледаваньні, якія вяртаюць забытыя імёны ў беларускую памяць. 🔗 https://youtu.be/hKSAhO4Z9Dc?si=XYwFIs-a5j_-lSLq 📺 На YouTube-канале «Ласкатухі» 6. «Калі мова памірае» Ці сапраўды страта мовы ўплывае ня толькі на культуру, але і на псыхічнае здароўе людзей? Размова з Валерам Руселікам (daroha) пра мову, ідэнтычнасьць, памяць і тое, чаму зьнікненьне роднай мовы можа мець наступствы для цэлых народаў. Гэта ня толькі пра Беларусь — гэта пра ўсіх нас. 🔗 https://youtu.be/uHF7Fii9t4U?si=u7l1k6imchXfeUb6
132
9
Паглядзіце, як сябры АБА танчаць "Базар" У красавіку 2026-га Асацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы адзначыла сваё 5цігодзьдзе. Сябры АБА сьвяткавалі разам і танчылі беларускія народныя танцы. https://youtu.be/BjGXrFEZYlU?is=ADWxx1GlLRQgMCXT
72
10
Мы шчыра віншуем Уладзімера Пракопавіча з юбілеем! І таксама запрашаем вас паглядзець запіс онлайн сустрэчы Уладзімера Някляева з беларусамі Амэрыкі на нашым YouTube канале https://youtu.be/_MpWrAC_BNY?is=wjL-UAsMKt5tJS9K
65
11
Ужо сёньня: 80 гадоў Уладзімеру Някляеву ◽ 9 ліпеня 1946 году ў Смаргонях нарадзіўся Ўладзімер Някляеў, беларускі паэт, праза
Ужо сёньня: 80 гадоў Уладзімеру Някляеву ◽ 9 ліпеня 1946 году ў Смаргонях нарадзіўся Ўладзімер Някляеў, беларускі паэт, празаік і грамадзка-палітычны дзяяч, ляўрэат шэрагу прафэсійных і дзяржаўных узнагародаў за літаратурную дзейнасьць. Працаваў журналістам, літаратурным работнікам. Жыў у эміграцыі ў Польшчы і Фінляндыі, затым вяртаўся ў Беларусь, цяпер зноў у эміграцыі. У 2010 годзе вылучаўся ў прэзыдэнты Беларусі. Стаў ахвярай сілавога нападу ў дзень выбараў. У час новай эміграцыі выдаў зборнік вершаў «Без Айчыны. Кніга турмы і замежжа». Больш падзей 9 ліпеня ў гісторыі пад спасылкай: https://smarturl.click/0gA6M
58
12
Шэсьць ураджэнцаў Беларусі, якія зрабілі Амэрыку вялікай Да 250-годзьдзя незалежнасьці ЗША мы сабралі шэсьць неймаверных гісторый людзей зь беларускай зямлі, якія паўплывалі на гісторыю Амэрыкі. https://www.youtube.com/watch?v=ImzpPjAqWoo
59
13
🚀 Школа кампетэнцый і Belarus Future Leadership Award / BFLA шукаюць маладых беларусаў і беларусак, чые прафесійныя гісторыі
🚀 Школа кампетэнцый і Belarus Future Leadership Award / BFLA шукаюць маладых беларусаў і беларусак, чые прафесійныя гісторыі ўжо выходзяць за межы адной краіны Ствараеце праект, працуеце на міжнародную аўдыторыю, развіваеце стартап, займаецеся культурай, медыя, навукай ці сацыяльнымі зменамі? 📝 У спіс Next 35 трапяць 35 чалавек да 35 гадоў, якія працуюць у стартапах, даследчых цэнтрах, медыя, арт-інстытуцыях, кампаніях і іншых міжнародных прафесійных сетках. Можна падацца самастойна або намінаваць кагосьці іншага. ⏳ Ддл: 26 ліпеня. 🔗 Даведацца больш 「 Усе актыўныя магчымасці 」 навіны | магчымасці | чат | сайт Instagram | Facebook | Падтрымаць!
63
14
🏃‍♀️🏃‍♂️ Шукаем бягуноў! Хочаш стаць часткай сапраўднай прыгоды? Запрашаем у беларускую каманду на легендарную эстафету Hoo
🏃‍♀️🏃‍♂️ Шукаем бягуноў! Хочаш стаць часткай сапраўднай прыгоды? Запрашаем у беларускую каманду на легендарную эстафету Hood to Coast, якая пройдзе 28–29 жніўня. ⛰️ Нас чакае незабыўны маршрут — ад велічнай гары Mount Hood да ўзбярэжжа Ціхага акіяну ў Seaside, Арэгон. Гэта: ♥️ беларуская каманда 🤝 падтрымка і атмасфера, якую не забываюць 🏃 кіламетры, эмоцыі і новыя сябры 🌊 адна з самых прыгожых эстафет у ЗША Не важна, бяжыш ты хутка ці проста любіш бег — галоўнае жаданне стаць часткай каманды! 📩 Калі хочаш далучыцца або даведацца падрабязнасці — пішы ў асабістыя паведамленні @xytkaya_masha Бяжым разам! 🤍❤️🤍
188
15
2 гады таму беларусы ЗША запісалі разам верш Янкі Купалы
2 гады таму беларусы ЗША запісалі разам верш Янкі Купалы
226
16
АБА запрашае на чарговую онлайн-сустрэчу ў рамках праэкта "Літаратура і кАВА". 📅 12 ліпеня 🕐 13.00 Нью-Ёрк / 10.00 Сан-Фран
АБА запрашае на чарговую онлайн-сустрэчу ў рамках праэкта "Літаратура і кАВА". 📅 12 ліпеня 🕐 13.00 Нью-Ёрк / 10.00 Сан-Францыска / 20.00 Менск 📍 Zoom Гэтым разам нашая госьця - Тацьцяна Астроўская, гісторыца, доктарка гістарычных навук, дасьледчыца беларускага дысідэнцтва і аўтарка кнігі "Культура і супраціў" Нядаўна у выдавецтве Skaryna Press выйшаў зборнік Ларысы Геніюш «Spiritus flat ubi vult. Вершы 1945–1947», які паэтка перапляла ва ўласных руках у Празе і які амаль сорак гадоў лічыўся страчаным, пакуль напрыканцы 80-х не трапіў у Лондан. Тацьцяна напісала ўступны артыкул да зборніка. Падрабязьней у інтэрвію для "Будзьма" Далучайцеся да сустрэчы. Паразмаўляем пра культурны супраціў і галасы беларускай інтэлігенцыі, і пра тое, чаму гэтая праца важная менавіта цяпер.
782
17
🎤 Глядзіце беларускі TEDx — усе выступы ўжо онлайн! Усе выступы TEDx Ulica Mińska пасьпяхова прайшлі праверку TED і цяпер да
🎤 Глядзіце беларускі TEDx — усе выступы ўжо онлайн! Усе выступы TEDx Ulica Mińska пасьпяхова прайшлі праверку TED і цяпер даступныя на афіцыйным канале TEDx Talks, дзе іх могуць пабачыць гледачы з усяго сьвету. Цяпер для гэтых ідэяў пачынаецца новы этап жыцьця — і кожны з нас можа дапамагчы ім дайсьці да яшчэ большай аўдыторыі. Калі ў вас ёсьць некалькі хвілінаў: 👍 пастаўце падабайку выступам, якія вам адгукнуліся; 💬 пакіньце камэнтар — нават некалькі словаў маюць значэньне; 📤 падзяліцеся плэйлістам зь сябрамі, калегамі ці блізкімі; 🔔 падпішыцеся на канал TEDx Ulica Mińska. Алгарытмы YouTube асабліва ўлічваюць актыўнасьць у першыя тыдні пасьля публікацыі. Кожная падабайка, камэнтар і рэпост дапамагаюць беларускім ідэям быць пачутымі далёка за межамі нашай супольнасьці. Дзякуй, што падтрымліваеце беларускія ініцыятывы і дапамагаеце беларускім галасам гучаць у сьвеце! 🤍❤️🤍 🎥 Плэйліст выступаў
633
18
Ці ведалі вы, што адну з самых вядомых песень пра гэтую краіну "God Bless America" напісаў выхадзец з Беларусі? Ірвінг Берлін нарадзіўся ў Тольчыне і прыехаў у ЗША дзіцем у 1893 годзе. Ён ня меў нічога, апрача веры ў тое, што гэтая зямля дае шанец пачаць нанова. https://youtu.be/Vmc-pEyUHTs?is=kXni5Vgpv1iINPjL
88
19
Гэтая краіна нарадзілася з ідэі, што свабода - не падарунак ад уладаў, а права, за якое трэба стаяць. Што ўсе людзі роўныя. Ш
Гэтая краіна нарадзілася з ідэі, што свабода - не падарунак ад уладаў, а права, за якое трэба стаяць. Што ўсе людзі роўныя. Што чужынец учора можа стаць грамадзянінам заўтра. І гэта не слабасьць гэтай зямлі, а яе моц. ЗША былі і застаюцца краінай тых, хто прыехаў здалёк шукаць тое, чаго не было дома: голас, годнасьць, права быць сабой без страху. Мы, беларусы ў ЗША, ведаем гэтую цану лепш за многіх. Мы ведаем, як гучыць слова "свабода", калі яго забіраюць. І таму сёньня мы віншуем гэтую краіну не проста са сьвятам - а з нагадваньнем самой сабе, чаго яна варта, калі трымаецца сваіх ідэалаў. З Днём Незалежнасьці! 🇺🇲 Няхай словы "усе людзі створаныя роўнымі" застаюцца не гісторыяй, а абяцаньнем, якое трэба выконваць кожны дзень. Воля Бромэн, Прэзыдэнтка Асацыяцыі Беларусаў у Амэрыцы
257
20
👍 Анлайн-лекцыя "Купалле: сімвалы, абрады, сэнсы" Сёння ўвечары, 29 чэрвеня, "Годна" запрашае на анлайн-лекцыю "Купалле: сімвалы, абрады, сэнсы". ❓ Чаму ў купальскую ноч запальвалі вогнішчы? ❓ Навошта дзяўчаты пускалі вянкі па вадзе? Пра ўсё раскажа спявачка, папулярызатарка беларускага фальклору Паліна Курановіч. Удзел вольны, будуць удзячныя за данаты. Далучайцеся ў адпаведны час на ютуб-канале суполкі. 📆 Дата і час: 29 чэрвеня ў 20.00 (час мінскі, гэта 20.00 па Вільні і 19.00 па Варшаве) 📍Месца: анлайн
116