Беларуская прастора Робім Разам/STOWARZYSZENIE
Kanalga Telegram’da o‘tish
БЕЛАРУСКАЯ ПРАСТОРА ❤️ Donate: https://buy.stripe.com/28o8wx0rx2LsgMw6oo Сувязь: @robimrazamadmin FB: https://www.facebook.com/byrobimrazam Inst: https://www.instagram.com/byrobimrazam
Ko'proq ko'rsatish490
Obunachilar
Ma'lumot yo'q24 soatlar
-47 kunlar
-1230 kunlar
Postlar arxiv
На гэтым тыдні адбылася сустрэча актыва нашага прафсаюза са старшыней польскага прафсаюза OPZZ „Konfederacja Pracy”
Michalam Lewandowskim.
На сустрэчы былі падняты і абмеркаваны праблемы беларускіх мігрантаў, якія на прамую і ўскосна уплываюць на жыццё і інтэграцыю ў Польшчы.
А менавіта:
1. Павялічэнне працягласці тэрмінаў разгляду спраў па легалізацыі іншаземцаў у Польшчы.
2. Адмаўленне беларусам у банкаўскіх паслугах па нацыянальнай прыкмеце.
3. Праблема беларускіх пенсіянераў з атрыманнем пенсій у Польшчы.
4. Праблема працоўных умоў і нелегальнай працы.
Дамовіліся супрацоўнічаць і шукаць магчымасці ў вырашэнні агучаных праблем.
Хоць гэтыя праблемы беларусаў і выходзяць за рамкі дзейнасці прафсаюзаў, але агульнымі намаганнямі і актыўнымі дзеяннямі неабходна выводзіць іх у інфаполе і павестку.
Працягваем працу на карысць беларускай супольнасці ў Польшчы.
#далучайся #jednasc2025
Ужо сёння, чакаем усіх неабыякавых з 16.00-18.00 на плошчы замкавай, для падпісання петыцыі да Сейму РП.
У петыцыі будуць узняты асноўныя на сёння інстуцыянальныя праблемы беларусаў у Польшчы.
1. Доўгія тэрміны разгляду спраў па легалізацыі.
2. Праблемы банкаўскага абслугоўвання.
3. Праблема беларускіх пенсіянераў.
Гэтыя праблемы датычацца шырокіх мас беларускіх мігрантаў і не вырашаюцца асабіста, таму толькі супольнымі намаганнямі іх трэба выводзіць у павестку і шукаць выхаду з сітуацыі!
Запрашаем!!!
#jenasc2025
Repost from Паспалітае рушэньне
Развагі Сяргей Бульбы аб вытоках нашай беларускай=літвінскай дзяржаўнасьці для каналу Nexta plus. Ад Полацкага княства да нашай цяперашняй Рэспублікі Беларусь. Роля БНР, як зьвяна ў ланцугу нашага нацыянальнага праэкту. З нагоды дня Волі
Repost from Паспалітае рушэньне
Тэрмінова Шукаем кіроуцау для транспартыроукі ауто вайсковым ва Украіну.
Маршрут Варшава - Кіеу.
Квіткі Кіеу- Варшава аплочваюцца, Паліва таксама. Выезд пятніца 27.02
Пісаць альбо тэліць у ТГ
@Zharkevich25
Салідарнасць - наша справа і зброя!
Гонар і Годнасьць !
Repost from N/a
«Аўтапалку» патрэбныя кіроўцы!
ЗСУ, як і заўсёды, трэба шмат аўто. Запыты не спыняюцца. І зараз як ніколі нам патрэбныя валанцёры, якія могуць прыгнаць машыны.
Калі вы можаце сесці за руль і дапамагчы — напішыце нам. Усё арганізуем і патлумачым — вы не застанецеся сам-насам з “як гэта працуе”!
Дзякуй!
Вострая Праблема на сёння!!!
Праблема людзей сталага ўзросту, якую агучылі не так даўно на Белсаце і абмяркоўвалі ў ФБ, існуе ўжо даўно — "Беларускія пенсіянеры, якія выехалі з краіны па палітычным прычынам, не могуць атрымаць мінімальнай польскай пенсіі, не могуць разлічваць на беларускую пенсію і пацвердзіць свой працоўны стаж." З кожным годам людзей у гэтай катэгорыі будзе станавіцца больш і больш, бо аніхто не маладзее, а беларусаў у Польшчы шмат. Праблема існуе і не вырашаецца ўжо пяты год. Не хацелася б каб ізноў усё сціхла, і людзі засталіся са сваімі праблемамі сам насам.
Маем шмат фондаў і структур, якія атрымліваюць еўрапейскія грошы і прадстаўляюць беларусаў у замежжы, але не вырашаюць вось такія рэальныя праблемы! І гэта ўжо бяда.
Можна шмат пісаць, якія малайцы нашыя пенсіянеры і як у іх атрымоўваецца "выжываць" у замежжы, здымаць фільмы і браць інтэрв'ю, але гэта не вырашае самой праблемы!
Давайце напачатку абмяркуем гэту праблему ў каментарах, апасля — сустрэнемся ўжывую.
+1
Зіма нагадала пра сябе. Прагноз надвор'я - як у нас кажуць "добры гаспадар сабаку на вуліцу не выгане". Не зара зьдзіўляцца чаму птушкі так разьляніліся што замест далёкага , але цёплага выраю , засталіся зімаваць у сваёй лужыне ў гарадзскім парку. Туляцца зара галодныя і халодныя да кучы. Шчырая просьба - мы з вамі таксама "пералётныя птушкі" у Польшчы. Давайце падтрымаем "братоў меньшіх".
Адно што хлебам іх не частуйце, ім кепска робіцца ад нашых куліранрных густаў. Крупы, гарох у Польшчы дастаткова танны, гародніну якую вараную пакроеную на дробныя кавалачкі. Дапамажыце тым хто зара не можа дапамагчы сабе
Хто жыве па Сонцу - свой Новы год сустрэлі ў дзень Сонцавароту , для тых хто жыве ў хрысьціянскай традыцыі адзначылі Раство. А цяпер Новы год для ... усіх разам хіба? Унівэрсальны? Тым больш планеце нашай та ўсё роўна ,- яна як няспынна ляцела вакол нашай зоркі , на імя Сонца, так і ляціць далей. То ляцім і мы... шчасьця, здароў'я ды натхненьня ўсім нам. Ну і кажуць што ў Беларусі новы навагодні тост зьявіўся -" за канькі" . Ну вы разумееце
Наш ангельскі размоўны клуб віншую вас са сьвятамі, і нагадвае што ў новым годдзе вы можаце далучыцца . Заняткі штотыднёва ў цэнтры Варшавы
Repost from Канал Фонда DAR LOSU
Встреча с Александром Федутой
📅 27 декабря 2025 года
🕕 15:00
📍 Парафия św. Aleksandra, ul. Książęca 21, Варшава
Приглашаем на живую и содержательную встречу с Александром Федутой — белорусским политологом и публицистом, человеком с большим интеллектуальным и жизненным опытом.
Это будет спокойный, вдумчивый разговор и возможность услышать размышления и ответы из первых уст.
Вход свободный
Формат: беседа и ответы на вопросы
На афіцыйным партале ўраду Польшчы запрацаваў беларускамоўны разьдзел
https://smarturl.click/Y3200
Яго падрыхтавалі для грамадзян Беларусі, якія вырашылі легальна знаходзіцца ў Польшчы і маюць патрэбу ў зразумелай і дакладнай інфармацыі адносна жыцьця ў гэтай краіне.
Там можна знайсьці карысныя парады наконт афіцыйных фармальнасьцяў, доступу да выплат, магчымасьцяў працаўладкаваньня, вядзеньня гаспадарчай дзейнасьці ці адукацыі дзяцей.
Увага!!!
11 сьнежня і далей — заняткі па польскай мове будуць адбывацца па адрасе pl.Trzech Krzyży (будынак касцёла).
Зараз група праходзіць пераходны ўзровень вывучэньня польскай мовы ад А2 да В1.
Каму гэта актуальна і адгукаецца — далучайцеся!
📍 Адрас: pl. Trzech Krzyży, ніжні ўваход у касцёл
🗓 11 сьнежня
🕙 18:00 шточацьвер
💬 Сувязь: @robimrazamadmin
📞 Тэлефон: +48 573 202 950
Чакаем у Беларускай прасторы
«Робім разам» / @byrobimrazam
🎄 Святы - час цуды рабіць разам
Дарагія сябры!
Набліжаюцца Каляды і Новы год - час, калі хочацца цяпла, надзеі і маленькіх дзівосаў. І мы хочам падзяліць гэтае цяпло з тымі, каму цяпер асабліва патрэбная падтрымка.
Усяго ў Літве сёння 10 дзяцей ва ўзросце ад 6 да 17 гадоў, чые таты - беларускія ветэраны - адстойвалі свабоду і жыцьцё людзей.
Мы не называем імёнаў з меркаваньняў бясьпекі, але ведаем пра іх мары і пра тое, як важна ім адчуць, што яны не адны.
Яны не могуць вярнуцца дадому, часта расстаюцца з сябрамі, звыклым асяродьдзем, а ў сем’ях нямала напружаньня і нявызначанасьці.
🎁 Збор на калядныя падарункі мы робім ужо не першы год. Пачаў гэтую цёплую ініцыятыву Аляксандр “Сашко” Царук (1968-2024), і мы далучыліся да яго - з таго часу штогод разам робім святы для дзяцей больш светлымі і жывымі.
Кожны ваш унёсак - гэта не проста падарунак.
Гэта клопат, годнасьць і пачуцьцё супольнасьці, якое падтрымлівае нават у самыя цяжкія часы.
💚 Далучыцца да збору можна тут:
💰 Stripe:
https://donate.stripe.com/7sY28s4mf6rR6VK1la3Nm08
💳 Банкаўскі перавод (Swedbank):
Savanorių organizacija KUS
IBAN: LT187300010194780291
SWIFT/BIC: HABALT22
Paskirtis: Parama (Roskvit — dovanos vaikams)
Дзякуй кожнаму, хто далучаецца.
Разам мы падорым дзецям свята🤗.
#RoskvitKUS
Repost from МЕНСКРАЗАМ!
«Трэба працаваць. Не для сябе, а для маёй роднай краіны, для Беларусі, якой, калі дазволіць лёс, я паслужу, колькі будзе дадзена дзён, — многа або мала, але да канца,» — так вызначыў ён сваё жыццёвае і творчае крэда.
Караткевіч пра тое, што нельга чакаць, каб нехта за нас стаў храбрым:
"Ніякіх кампрамісаў!.. мы, беларусы, занадта любім храбрых дзядзяў. Маўляў, лепей няхай дзядзя палаецца з моцным або хаця дулю яму пакажа, а мы будзем з-за ягонай сьпіны ў ладкі пляскаць, а то і проста ціха радавацца....калі мы ненавідзім гэтую рабскую, гнойную частку крыві нашага народа — мы самі павінны зрабіцца „храбрымі дзядзямі“, а ня ціха радавацца з-за чужой сьпіны... Кроў — з кропляў. І, каб не загніць ад суседзтва зь нячыстымі, здаровыя кроплі павінны рухацца і нападаць на заразу, выкідваць яе з арганізма, нават рызыкуючы ўласным жыцьцём. Іначай — гангрэна і сьмерць».
(Урывак з рамана "Каласы пад сярпом
тваім")
...пра доўгія гады палітычнага марозу:
«Гэта быў страшны і цяжкі час. Уся неабдымная імпэрыя дранцьвела і дубела ад жахлівага палітычнага марозу, які вось ужо дваццаць шэсьць год вісеў і кашлата варочаўся над яе абшарамі. Кожны, хто спрабаваў дыхаць на поўныя грудзі, адмарожваў лёгкія. Казаць — дазвалялася толькі ману, любіць — толькі праваслаўе... ненавідзець — толькі вальнадумцаў... сьмельчакі гаварылі часьцей за ўсё прыглушаным голасам, бо на кожнага адносна сумленнага было па дваццаць ланцужных псоў, здатных на ўсё».
..пра прадажнага беларускага судзьдзю:
«Схожасьць судзьдзі з тхаром дапоўнілася раптам яшчэ і смуродам. Я паглядзеў на заліты сьлязьмі твар гэтай жывёлы і... з гідлівасьцю адштурхнуў яго. Ня мог я пэцкаць рукі аб гэтага... Ня мог. Іначай згубіў бы павагу да сябе назаўжды....І такой агідзе падпадаюць пад час суда людзі!»
(Урывак з аповесьці «Дзікае паляваньне караля Стаха»)
...пра сілавікоў:
«Днём і ўначы і ранкам
Пошчак падкоў пад зямлёй:
Гэта конныя скачуць архангелы
Па дарогах плянэты маёй.
Бяздумныя, падшыя, сьветлыя,
Поўсьць на німбах расьце,
Замест сумленьня — дубінка,
І замест сэрца — кастэт...
...моўчкі чорныя птушкі
За імі ўстаюць на крыло.
Перад імі лунае гора,
За імі лунае жах,
Рудымэнты крылаў, пагоны
Лунаюць на іхніх плячах...»
("Урывак з «Баляды пра архангелаў")
З яго творамі можна пазнаёміцца бліжэй тут
Endi mavjud! Telegram Tadqiqoti 2025 — yilning asosiy insaytlari 
