uk
Feedback
Беларуская прастора Робім Разам/STOWARZYSZENIE

Беларуская прастора Робім Разам/STOWARZYSZENIE

Відкрити в Telegram
490
Підписники
Немає даних24 години
-47 днів
-1230 день
Архів дописів
На гэтым тыдні адбылася сустрэча актыва нашага прафсаюза са старшыней польскага прафсаюза OPZZ „Konfederacja Pracy” Michalam Lewandowskim. На сустрэчы былі падняты і абмеркаваны праблемы беларускіх мігрантаў, якія на прамую і ўскосна уплываюць на жыццё і інтэграцыю ў Польшчы. А менавіта: 1. Павялічэнне працягласці тэрмінаў разгляду спраў па легалізацыі іншаземцаў у Польшчы. 2. Адмаўленне беларусам у банкаўскіх паслугах па нацыянальнай прыкмеце. 3. Праблема беларускіх пенсіянераў з атрыманнем пенсій у Польшчы. 4. Праблема працоўных умоў і нелегальнай працы. Дамовіліся супрацоўнічаць і шукаць магчымасці ў вырашэнні агучаных праблем. Хоць гэтыя праблемы беларусаў і выходзяць за рамкі дзейнасці прафсаюзаў, але агульнымі намаганнямі і актыўнымі дзеяннямі неабходна выводзіць іх у інфаполе і павестку. Працягваем працу на карысць беларускай супольнасці ў Польшчы. #далучайся #jednasc2025

Ужо сёння, чакаем усіх неабыякавых з 16.00-18.00 на плошчы замкавай, для падпісання петыцыі да Сейму РП. У петыцыі будуць узн
Ужо сёння, чакаем усіх неабыякавых з 16.00-18.00 на плошчы замкавай, для падпісання петыцыі да Сейму РП. У петыцыі будуць узняты асноўныя на сёння інстуцыянальныя праблемы беларусаў у Польшчы. 1. Доўгія тэрміны разгляду спраў па легалізацыі. 2. Праблемы банкаўскага абслугоўвання. 3. Праблема беларускіх пенсіянераў. Гэтыя праблемы датычацца шырокіх мас беларускіх мігрантаў і не вырашаюцца асабіста, таму толькі супольнымі намаганнямі іх трэба выводзіць у павестку і шукаць выхаду з сітуацыі! Запрашаем!!! #jenasc2025

Развагі Сяргей Бульбы аб вытоках нашай беларускай=літвінскай дзяржаўнасьці для каналу Nexta plus. Ад Полацкага княства да нашай цяперашняй Рэспублікі Беларусь. Роля БНР, як зьвяна ў ланцугу нашага нацыянальнага праэкту. З нагоды дня Волі

Зрэалізуйма сваю Волю для дасягненьня Свабоды
Зрэалізуйма сваю Волю для дасягненьня Свабоды

Тэрмінова Шукаем кіроу‌цау‌ для транспартыроу‌кі ау‌то вайсковым ва Украіну. Маршрут Варшава - Кіеу‌. Квіткі Кіеу‌- Варшава а
Тэрмінова Шукаем кіроу‌цау‌ для транспартыроу‌кі  ау‌то вайсковым ва Украіну. Маршрут Варшава - Кіеу‌. Квіткі Кіеу‌- Варшава аплочваюцца, Паліва таксама. Выезд пятніца 27.02 Пісаць альбо тэліць у ТГ @Zharkevich25 Салідарнасць - наша справа і зброя! Гонар і Годнасьць !

Repost from N/a
«Аўтапалку» патрэбныя кіроўцы! ЗСУ, як і заўсёды, трэба шмат аўто. Запыты не спыняюцца. І зараз як ніколі нам патрэбныя валан
«Аўтапалку» патрэбныя кіроўцы! ЗСУ, як і заўсёды, трэба шмат аўто. Запыты не спыняюцца. І зараз як ніколі нам патрэбныя валанцёры, якія могуць прыгнаць машыны. Калі вы можаце сесці за руль і дапамагчы — напішыце нам. Усё арганізуем і патлумачым — вы не застанецеся сам-насам з “як гэта працуе”! Дзякуй!

Вострая Праблема на сёння!!! Праблема людзей сталага ўзросту, якую агучылі не так даўно на Белсаце і абмяркоўвалі ў ФБ, існуе
Вострая Праблема на сёння!!! Праблема людзей сталага ўзросту, якую агучылі не так даўно на Белсаце і абмяркоўвалі ў ФБ, існуе ўжо даўно — "Беларускія пенсіянеры, якія выехалі з краіны па палітычным прычынам, не могуць атрымаць мінімальнай польскай пенсіі, не могуць разлічваць на беларускую пенсію і пацвердзіць свой працоўны стаж." З кожным годам людзей у гэтай катэгорыі будзе станавіцца больш і больш, бо аніхто не маладзее, а беларусаў у Польшчы шмат. Праблема існуе і не вырашаецца ўжо пяты год. Не хацелася б каб ізноў усё сціхла, і людзі засталіся са сваімі праблемамі сам насам. Маем шмат фондаў і структур, якія атрымліваюць еўрапейскія грошы і прадстаўляюць беларусаў у замежжы, але не вырашаюць вось такія рэальныя праблемы! І гэта ўжо бяда. Можна шмат пісаць, якія малайцы нашыя пенсіянеры і як у іх атрымоўваецца "выжываць" у замежжы, здымаць фільмы і браць інтэрв'ю, але гэта не вырашае самой праблемы! Давайце напачатку абмяркуем гэту праблему ў каментарах, апасля — сустрэнемся ўжывую.

Зіма нагадала пра сябе. Прагноз надвор'я - як у нас кажуць "добры гаспадар сабаку на вуліцу не выгане". Не зара зьдзіўляцца ч
+1
Зіма нагадала пра сябе. Прагноз надвор'я - як у нас кажуць "добры гаспадар сабаку на вуліцу не выгане". Не зара зьдзіўляцца чаму птушкі так разьляніліся што замест далёкага , але цёплага выраю , засталіся зімаваць у сваёй лужыне ў гарадзскім парку. Туляцца зара галодныя і халодныя да кучы. Шчырая просьба - мы з вамі таксама "пералётныя птушкі" у Польшчы. Давайце падтрымаем "братоў меньшіх". Адно што хлебам іх не частуйце, ім кепска робіцца ад нашых куліранрных густаў. Крупы, гарох у Польшчы дастаткова танны, гародніну якую вараную пакроеную на дробныя кавалачкі. Дапамажыце тым хто зара не можа дапамагчы сабе

Хто жыве па Сонцу - свой Новы год сустрэлі ў дзень Сонцавароту , для тых хто жыве ў хрысьціянскай традыцыі адзначылі Раство.
Хто жыве па Сонцу - свой Новы год сустрэлі ў дзень Сонцавароту , для тых хто жыве ў хрысьціянскай традыцыі адзначылі Раство. А цяпер Новы год для ... усіх разам хіба? Унівэрсальны? Тым больш планеце нашай та ўсё роўна ,- яна як няспынна ляцела вакол нашай зоркі , на імя Сонца, так і ляціць далей. То ляцім і мы... шчасьця, здароў'я ды натхненьня ўсім нам. Ну і кажуць што ў Беларусі новы навагодні тост зьявіўся -" за канькі" . Ну вы разумееце

Наш ангельскі размоўны клуб віншую вас са сьвятамі, і нагадвае што ў новым годдзе вы можаце далучыцца . Заняткі штотыднёва ў цэнтры Варшавы

Встреча с Александром Федутой 📅 27 декабря 2025 года 🕕 15:00 📍 Парафия św. Aleksandra, ul. Książęca 21, Варшава Приглашаем
Встреча с Александром Федутой 📅 27 декабря 2025 года 🕕 15:00 📍 Парафия św. Aleksandra, ul. Książęca 21, Варшава Приглашаем на живую и содержательную встречу с Александром Федутой — белорусским политологом и публицистом, человеком с большим интеллектуальным и жизненным опытом. Это будет спокойный, вдумчивый разговор и возможность услышать размышления и ответы из первых уст. Вход свободный Формат: беседа и ответы на вопросы

На афіцыйным партале ўраду Польшчы запрацаваў беларускамоўны разьдзел https://smarturl.click/Y3200 Яго падрыхтавалі для грамадзян Беларусі, якія вырашылі легальна знаходзіцца ў Польшчы і маюць патрэбу ў зразумелай і дакладнай інфармацыі адносна жыцьця ў гэтай краіне. Там можна знайсьці карысныя парады наконт афіцыйных фармальнасьцяў, доступу да выплат, магчымасьцяў працаўладкаваньня, вядзеньня гаспадарчай дзейнасьці ці адукацыі дзяцей.

Увага!!! 11 сьнежня і далей — заняткі па польскай мове будуць адбывацца па адрасе pl.Trzech Krzyży (будынак касцёла). Зараз г
Увага!!! 11 сьнежня і далей — заняткі па польскай мове будуць адбывацца па адрасе pl.Trzech Krzyży (будынак касцёла). Зараз група праходзіць пераходны ўзровень вывучэньня польскай мовы ад А2 да В1. Каму гэта актуальна і адгукаецца — далучайцеся! 📍 Адрас: pl. Trzech Krzyży, ніжні ўваход у касцёл 🗓 11 сьнежня 🕙 18:00 шточацьвер 💬 Сувязь: @robimrazamadmin 📞 Тэлефон: +48 573 202 950 Чакаем у Беларускай прасторы «Робім разам» / @byrobimrazam

🎄 Святы - час цуды рабіць разам Дарагія сябры! Набліжаюцца Каляды і Новы год - час, калі хочацца цяпла, надзеі і маленькіх дзівосаў. І мы хочам падзяліць гэтае цяпло з тымі, каму цяпер асабліва патрэбная падтрымка. Усяго ў Літве сёння 10 дзяцей ва ўзросце ад 6 да 17 гадоў, чые таты - беларускія ветэраны - адстойвалі свабоду і жыцьцё людзей. Мы не называем імёнаў з меркаваньняў бясьпекі, але ведаем пра іх мары і пра тое, як важна ім адчуць, што яны не адны. Яны не могуць вярнуцца дадому, часта расстаюцца з сябрамі, звыклым асяродьдзем, а ў сем’ях нямала напружаньня і нявызначанасьці. 🎁 Збор на калядныя падарункі мы робім ужо не першы год. Пачаў гэтую цёплую ініцыятыву Аляксандр “Сашко” Царук (1968-2024), і мы далучыліся да яго - з таго часу штогод разам робім святы для дзяцей больш светлымі і жывымі. Кожны ваш унёсак - гэта не проста падарунак. Гэта клопат, годнасьць і пачуцьцё супольнасьці, якое падтрымлівае нават у самыя цяжкія часы. 💚 Далучыцца да збору можна тут: 💰 Stripe: https://donate.stripe.com/7sY28s4mf6rR6VK1la3Nm08 💳 Банкаўскі перавод (Swedbank): Savanorių organizacija KUS IBAN: LT187300010194780291 SWIFT/BIC: HABALT22 Paskirtis: Parama (Roskvit — dovanos vaikams) Дзякуй кожнаму, хто далучаецца. Разам мы падорым дзецям свята🤗. #RoskvitKUS

«Трэба працаваць. Не для сябе, а для маёй роднай краіны, для Беларусі, якой, калі дазволіць лёс, я паслужу, колькі будзе дадзена дзён, — многа або мала, але да канца,» так вызначыў ён сваё жыццёвае і творчае крэда. Караткевіч пра тое, што нельга чакаць, каб нехта за нас стаў храбрым: "Ніякіх кампрамісаў!.. мы, беларусы, занадта любім храбрых дзядзяў. Маўляў, лепей няхай дзядзя палаецца з моцным або хаця дулю яму пакажа, а мы будзем з-за ягонай сьпіны ў ладкі пляскаць, а то і проста ціха радавацца....калі мы ненавідзім гэтую рабскую, гнойную частку крыві нашага народа — мы самі павінны зрабіцца „храбрымі дзядзямі“, а ня ціха радавацца з-за чужой сьпіны... Кроў — з кропляў. І, каб не загніць ад суседзтва зь нячыстымі, здаровыя кроплі павінны рухацца і нападаць на заразу, выкідваць яе з арганізма, нават рызыкуючы ўласным жыцьцём. Іначай — гангрэна і сьмерць». (Урывак з рамана "Каласы пад сярпом тваім") ...пра доўгія гады палітычнага марозу: «Гэта быў страшны і цяжкі час. Уся неабдымная імпэрыя дранцьвела і дубела ад жахлівага палітычнага марозу, які вось ужо дваццаць шэсьць год вісеў і кашлата варочаўся над яе абшарамі. Кожны, хто спрабаваў дыхаць на поўныя грудзі, адмарожваў лёгкія. Казаць — дазвалялася толькі ману, любіць — толькі праваслаўе... ненавідзець — толькі вальнадумцаў... сьмельчакі гаварылі часьцей за ўсё прыглушаным голасам, бо на кожнага адносна сумленнага было па дваццаць ланцужных псоў, здатных на ўсё». ..пра прадажнага беларускага судзьдзю: «Схожасьць судзьдзі з тхаром дапоўнілася раптам яшчэ і смуродам. Я паглядзеў на заліты сьлязьмі твар гэтай жывёлы і... з гідлівасьцю адштурхнуў яго. Ня мог я пэцкаць рукі аб гэтага... Ня мог. Іначай згубіў бы павагу да сябе назаўжды....І такой агідзе падпадаюць пад час суда людзі!» (Урывак з аповесьці «Дзікае паляваньне караля Стаха») ...пра сілавікоў: «Днём і ўначы і ранкам Пошчак падкоў пад зямлёй: Гэта конныя скачуць архангелы Па дарогах плянэты маёй. Бяздумныя, падшыя, сьветлыя, Поўсьць на німбах расьце, Замест сумленьня — дубінка, І замест сэрца — кастэт... ...моўчкі чорныя птушкі За імі ўстаюць на крыло. Перад імі лунае гора, За імі лунае жах, Рудымэнты крылаў, пагоны Лунаюць на іхніх плячах...» ("Урывак з «Баляды пра архангелаў") З яго творамі можна пазнаёміцца бліжэй тут