cookie

Sizning foydalanuvchi tajribangizni yaxshilash uchun cookie-lardan foydalanamiz. Barchasini qabul qiling», bosing, cookie-lardan foydalanilishiga rozilik bildirishingiz talab qilinadi.

avatar

Паспалітае рушэньне

📝 Бот для сувязі: t.me/rushennie_bot Бот для барацьбы з агентурай: t.me/vr_kr_bot Дапамагчы нам: https://www.paspalityruch.com/donate https://www.paspalityruch.com 📸 instagram.com/rushennie 📧 [email protected]

Ko'proq ko'rsatish
Reklama postlari
1 213
Obunachilar
-124 soatlar
+177 kunlar
+430 kunlar

Ma'lumot yuklanmoqda...

Obunachilar o'sish tezligi

Ma'lumot yuklanmoqda...

02:20
Video unavailableShow in Telegram
❗️Важная абвестка ад кіраўніцтва Паспалітага Рушэння, якая шмат чаго растлумачыць!
Hammasini ko'rsatish...
🔥 31👍 13 6💩 4🥱 1
Photo unavailableShow in Telegram
‼️У сувязі з частымі выпадкамі правакацый у дачыненні да Паспалітага Рушэння з боку кгб і іншых нядобразычліўцаў афіцыйна заяўляем, што Паспалітае Рушэнне – гэта грамадскае абʼяднанне беларусаў замежжа, якое ставіць перад сабой задачы маральнага, гістарычнага і фізічнага выхавання беларусаў, а таксама захавання традыцыяў Беларускага народу. Нашай мэтай не зʼяўляецца сілавы захоп улады ў Беларусі. Мы ніколі не планавалі тэракты, ці ўварвання ў Беларусь, тым больш з боку Польшчы, Літвы і Латвіі. Мы не парушаем законы дэмакратычных краін і не плануем ніякіх супрацьпраўных дзеянняў. Любыя размовы, ці дзеянні асобаў ад імя Паспалітага Рушэння, накіраваныя на сілавыя дзеянні ў дачыненні да трэціх краін, лічым правакацыяй рэжыму лукашэнкі і ягоных халуёў. Паспалітае Рушэнне не рыхтуецца да акцый агрэсіўнага характару на тэрыторыі Беларусі, тым больш з тэрыторыі Еўразвязу. Просім усе інфармацыйныя правакацыі адносна Паспалітага Рушэння ўспрымаць як злачынства рэжыму лукашэнкі. Мы хацелі б падзякаваць Рэспубліцы Польшчы і Рэспубліцы Літва за дапамогу ўсім беларусам, якія ўцяклі ад пераследу з боку рэжыму лукашэнкі.
Hammasini ko'rsatish...
🔥 40👍 16💩 10🫡 8😁 4🤣 3 1👏 1🤔 1👌 1🤡 1
Photo unavailableShow in Telegram
14 траўня 1995 году дзяржаўную сымболіку часоў адноўленай незалежнасьці — герб «Пагоня» і бел-чырвона-белы сьцяг — замянілі на падпраўленыя савецкія сымбалі #Гісторыя
Hammasini ko'rsatish...
💩 43😡 8🤬 6👎 2😱 2😭 2👍 1
7 траўня 1999 года быў скрадзены Юры Захаранка. Паводле словаў палітычнага эмігранта і былога начальніка СІЗА №1 Алега Алкаева, Юры Захаранка быў выкрадзены, а пасля гэтага расстраляны паводле загадаў людзей, набліжаных да Аляксандра Лукашэнкі.
Hammasini ko'rsatish...
😢 33🫡 11🙏 4🤮 2
Photo unavailableShow in Telegram
Сябры, віншуем усіх праваслаўных з Вялікднём! Хрыстос васкрос!.. К табе, о Божа, I я ў дзень гэты просьбу шлю: Хай Беларусь, мая старонка, Ўваскрэсьне к вольнаму жыцьцю! Янка Купала 1911
Hammasini ko'rsatish...
39👍 4🐳 1
Photo unavailableShow in Telegram
Віншуем з днём Канстытуцыі 🎉 3 траўня 1791 г. у Рэчы Паспалітай Двух Народаў была прынятая першая ў Еўропе канстытуцыя і другая ў свеце. Можам ганарыцца, што ў свой час мы былі перадавыя ў юрыдычнай думцы. У Беларусі будучыні гэты дзень як у суседзяў зможа стаць святочным, а лепшым ушанаваннем стане вяртанне прававой дзяржавы.
Hammasini ko'rsatish...
🔥 45 14👍 8🤔 1
Photo unavailableShow in Telegram
У ноч на 26 красавіка 1986 года на чацвёртым энергаблоку Чарнобыльскай атамнай станцыі адбылася тэхнагенная катастрофа. Прычыны аварыі караніліся ў тэхнічным адставанні СССР і сур'ёзных праліках у развіцці атамнай энергетыкі. Непасрэдна 26 красавіка ў выніку непрадуманых дзеянняў дзяжурнай змены пры наяўнасці слабасцей у канструкцыі рэактара і станцыі ў цэлым адбыўся выбух на чацвёртым энергаблоку ЧАЭС. Разбурэнне рэактара прывяло да выкіду ў паветра велізарнай колькасці радыеактыўных рэчываў, якія патокамі паветра сталі хутка распаўсюджвацца. Але саветы не прызнавалі сваю памылку нават тады, калі пра рэзкае павышэнне радыяцыйнага фону ў паветранай прасторы сваіх краін загаварылі прадстаўнікі Швецыі, Нарвегіі, Англіі і інш. Людзі выйшлі на "першамай", у час якога пайшоў дождж з хмараў, што прынесла з поўдня. На тэрыторыю Беларусі прыпала 70% усяго радыеактыўнага забруджвання. У гэтай зоне апынулася каля 2 млн. 100 тыс. чалавек (25 % насельніцтва). #26krasavika
Hammasini ko'rsatish...
😢 31 4😁 1🫡 1
Photo unavailableShow in Telegram
Зянону Пазьняку — 80! 🎉 24 красавіка 1944 г. нарадзіўся Зянон Пазьняк, беларускі палітык, грамадзкі і культурны дзяяч. Унук беларускага дзеяча БХД Яна Пазняка.
Hammasini ko'rsatish...
50🫡 16👍 6🤮 4
Photo unavailableShow in Telegram
210 гадоў таму нарадзіўся Яўстах Тышкевіч Беларускі археоляг, гісторык, этнограф, краязнаўца, музэязнаўца Яўстах Тышкевіч нарадзіўся ў Лагойску 18 красавіка 1814 году. З братоў Тышкевічаў — Яўстаха і Канстанціна — пачалася беларуская археалёгія. Яўстах Тышкевіч — заснавальнік Віленскага музэя старажытнасьцяў. Музэй, над стварэньнем якога Яўстах працаваў усё жыцьцё, адкрыўся ў 1856 годзе, але прапрацаваў усяго 8 гадоў. Пасьля паўстаньня Каліноўскага музэй зачынілі, а каштоўныя экспанаты на загад Мураўёва-вешальніка вывезьлі ў Санкт-Пецярбург. Пазьней зь некалькіх тысяч прадметаў у Вільню вернуцца толькі дзьве сотні.
Hammasini ko'rsatish...
27👍 7👏 2🫡 1
Photo unavailableShow in Telegram
13 красавіка адзначаецца Дзень Памяці Ахвяр Катынскага Злачынства. Вясной 1940 года карнікі з НКУС (НКВД) расстралялі 22 тыс. грамадзян тагачаснай польскай дзяржавы, якія трапілі ў савецкі палон. Многімі ахвярамі гэтага злачынства сталі беларусы ды ўраджэнцы Беларусі. Саветы прызналіся да злачынства толькі ў 1990 годзе.
Hammasini ko'rsatish...
😢 42🤬 7🫡 7💔 5😭 3😱 2