uz
Feedback
Беларускі ПЭН

Беларускі ПЭН

Kanalga Telegram’da o‘tish

Навіны культуры. Аператыўная інфармацыя Беларускага ПЭНа. Тэлеграм-канал Беларускага ПЭНа прызнаны «экстрэмісцкім»! Беларускі ПЭН прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем»

Ko'proq ko'rsatish
485
Obunachilar
Ma'lumot yo'q24 soatlar
+17 kunlar
+630 kunlar
Postlar arxiv
☄️ «Форма прысутнасці. Дваццаць размоў пра кніжную вокладку» У межах прэміі Анемпадыстава выйшла кніга! Выданне «Форма прысутнасці. Дваццаць размоў пра кніжную вокладку» выйшла ў выдавецтве «Połackija Łabirynty» і прысвечана візуальнай мове беларускай кнігі, яе эстэтыцы і людзям, якія яе ствараюць. У кнізе – вокладкі, гісторыі, кантэксты і ўвесь той працэс, які робіць беларускую кнігу пазнавальнай і жывой. Выданне можна будзе атрымаць у падарунак за данат на імпрэзах Беларускага ПЭНа. Сачыце за нашымі навінамі і завітвайце на мерапрыемствы! ✍️ Альбо пішыце на наш электронны адрас з усімі пытаннямі: info@penbelarus.org Прэмія імя Міхала Анемпадыстава ўручаецца за найлепшую кніжную вокладку. Заснавана ў 2019 годзе ў памяць пра чалавека многіх талентаў – мастака, паэта, фатографа, дызайнера, публіцыста, культуролага Міхала Анемпадыстава. Арганізатары прэміі – Беларускі ПЭН і фонд «Open Culture». Даведацца больш пра прэмію. Калі для вас бяспечна: 🔖 Падтрымайце нас на Patreon 🔖 Зрабіце нам разавы данат

Новая калонка сябра Беларускага ПЭНа Аляксандра Фядуты! Гэтым разам пра людзей, народжаных пад каметай. "Я не ведаю, пад якой
Новая калонка сябра Беларускага ПЭНа Аляксандра Фядуты! Гэтым разам пра людзей, народжаных пад каметай.
"Я не ведаю, пад якой зоркай мог нарадзіцца Мікалай Статкевіч, але яўна без каметы не абышлося. Або Ігар Аліневіч. Іхная зорка ніяк не можа стаяць спакойна на тым месцы, якое адвёў ёй усеваладар і творца Сусвету. Яна мусіць перамяшчацца. Яна мусіць падштурхнуць народжанага пад ёй палітыка да самаахвярнасці ў імя высокай, светлай – і часам заведама недасяжнай ідэі. Леў Гумілёў называў такіх людзей пасіянарыямі. Томас Карлайл – героямі. Нехта яшчэ з вялікіх (я памятаю гэтыя словы з цытаты, прыведзенай Святланай Алексіевіч, хоць і раней іх чуў) сказаў: «Гора народу, які мае патрэбу ў героях». Дадам: і яшчэ большае гора народу, які забівае тых, хто мог бы стаць яго героямі".
👉 Чытайце тэкст на нашым сайце. 🎓 21 чэрвеня ў Кракаве Аляксандр Фядута прачытае лекцыю на тэму «Імперыя супраць моладзі. Гісторыя віленскіх філаматаў». Калі для вас бяспечна: 🔖 Падтрымайце нас на Patreon 🔖 Зрабіце разавы данат

verse X change: беларуска-скандынаўскі паэтычны дыялог 💬 Увесну 2026 года мы стартаваў беларуска-скандынаўскі паэтычны дыялог – verse X change. Беларускія, дацкія і шведскія паэты і паэткі сустрэліся ўжывую і папрацавалі разам, робячы ўзаемныя пераклады. Як праходзіла творчая праца і ў чым яе асаблівасці? Сваімі ўражаннямі дзеліцца беларуская паэтка Ксенія Стасюкевіч. ❤️ А мы ўжо рыхтуем да публікацыі беларуска-дацка-шведскі зборнік сучаснай паэзіі. Чакайце навінаў! verse X change – ініцыятыва Беларускага, Шведскага і Дацкага ПЭНаў пры падтрымцы Паўночнай рады міністраў (Nordic Council of Ministers). Калі для вас бяспечна: 🔖 Падтрымайце нашых экспертаў на Patreon 🔖 Зрабіце нам разавы данат

Рэканструкцыя, пераклад, уваскрашэньне. Украінская літаратура 20-30-х і сёньня | Нататнік майстэрні 🔥 Вядоўца Перакладчыцкай
+7
Рэканструкцыя, пераклад, уваскрашэньне. Украінская літаратура 20-30-х і сёньня | Нататнік майстэрні 🔥 Вядоўца Перакладчыцкай майстэрні Андрэй Хадановіч вядзе нататнік з сустрэч «Пляжнага сезона».
«Выбар тарашкевіцы ў гэтым перакладзе невыпадковы. Геа Шкурупій – аўтар, росквіт якога адбыўся якраз ў 1920-я гады – гады рашучай сьмеласьці, нястрымнага наступу і ўкраінскіх, і беларускіх маладых паэтаў. Наступу, які пазьней задушылі сталінскія рэпрэсіі 1930-х. Я карыстаўся тарашкевіцай, каб перадаць адпаведнасьць часу, паколькі ў 1920-я і ў Беларусі (у БССР – на афіцыйным узроўні) выкарыстоўвалася тарашкевіца».
Рашэньне пра тарашкевіцу ў перакладах украінскіх твораў 20-х выглядае настолькі лягічным, што і ўвесь «украінскі» выпуск Нататак Майстэрні, дзе разьбіраюцца пераклады ня толькі Шкурупія, але і Майка Ёгансэна, заканамерна даём клясычным правапісам. 👀 Гартайце нататнік на нашым сайце. Калі для вас бяспечна: 🧡 Падтрымайце Перакладчыцкую майстэрню на Патрэоне! 🧡 Зрабіце разавы данат

☄️ Кароткі спіс прэміі імя Францішка Багушэвіча за 2025 год! Арганізатары прэміі імя Францішка Багушэвіча абвясцілі фіналіста
+4
☄️ Кароткі спіс прэміі імя Францішка Багушэвіча за 2025 год! Арганізатары прэміі імя Францішка Багушэвіча абвясцілі фіналістаў гэтага сезону. У кароткі спіс прэміі ўвайшлі сем твораў – кнігі, падкасты і аўтарскія медыяпраекты, што даследуюць беларускую памяць, мову, гісторыю і сучасны досвед праз літаратуру, рэпартаж, фальклор і візуальнае апавяданне. 👉 Кароткі спіс на нашым сайце. Віншуем фіналістаў! Сачыце за нашымі сацсеткамі, каб даведацца пераможцу! 🥰 Прэмія імя Францішка Багушэвіча была заснавана ў 1996 годзе і ўручаецца за найлепшыя творы, якія служаць аднаўленню гістарычнай памяці і спрыяюць фармаванню і ўмацаванню беларускай ідэнтычнасці. Калі для вас бяспечна: 🔖 Падтрымайце нас на Patreon 🔖 Зрабіце разавы данат

verse X change: Беларуска-дацкі паэтычны дыялог 💬 У сакавіку 2026 года мы пачалі беларуска-дацкі паэтычны дыялог – verse X c
+9
verse X change: Беларуска-дацкі паэтычны дыялог 💬 У сакавіку 2026 года мы пачалі беларуска-дацкі паэтычны дыялог – verse X change. Чатыры беларускія паэты і паэткі выправіліся ў Данію, дзе сустрэліся з дацкімі калегамі і папрацавалі разам, робячы ўзаемныя пераклады. Беларусь у праекце прадстаўлялі Дар’я Бялькевіч, Сяргей Календа, Ксенія Стасюкевіч і Хрозя Віцíк. Іх дацкімі творчымі партнёрамі сталі Крыстынэ КерульвСэсіле Рэнаў ЭгерупКатынка Букдал Сёбю і Ёакім Вілант. Гэта была не проста перакладчыцкая майстэрня, але і цікавае падарожжа ў глыбіню паэзіі. 👉 Чытайце ў нашым рэпартажы, як праходзіў беларуска-дацкі паэтычны дыялог ❤️ У выніку сучасная беларуская паэзія будзе выдадзеная на дацкай мове, а творы дацкіх аўтараў з’явяцца ў беларускіх перакладах. Чакайце навінаў! verse X change – ініцыятыва Беларускага, Шведскага і Дацкага ПЭНаў пры падтрымцы Паўночнай рады міністраў (Nordic Council of Ministers). Калі для вас бяспечна: 🔖 Падтрымайце нашых экспертаў на Patreon 🔖 Зрабіце нам разавы данат

Навіны літаратуры ад Беларускага ПЭНа 💙 Раман Евы Вежнавец «Па што ідзеш, воўча?» выйшаў у перакладзе на англійскую мову, аў
Навіны літаратуры ад Беларускага ПЭНа 💙 Раман Евы Вежнавец «Па што ідзеш, воўча?» выйшаў у перакладзе на англійскую мову, аўтары перакладу – Эла і Джым Дынглі. 💙 Алесь Бяляцкі атрымаў Ўзнагароду Салідарнасці і Правоў Чалавека за выключную адданасць справе правоў чалавека. Уручылі яе ў Гданьску ў Еўрапейскім цэнтры салідарнасці. Віншуем! 💙 Артур Камароўскі і Валерыя Ваўкагонава правядуць паэтычны майстар-клас у Варшаве: 7 чэрвеня ў кнігарні «Букіністка». Дэталі тут. 💙 8 чэрвеня ў польскай Лодзі адбудзецца лекцыя літаратуразнаўцы Аляксандра Фядуты «Імперыя супраць моладзі. Гісторыя віленскіх філаматаў». 💙 Пісьменнік Саша Філіпенка выпраўляецца ў еўрапейскі тур – Польшча, Чэхія, Германія. Старт 14 чэрвеня ў Варшаве. Праграма і квіткі па спасылцы. 💙 У новым выпуску падкаста «Літаратурныя зацемкі» Сяргей Дубавец робіцца надзвычай уважлівым і чуйным чытачом паэзіі разам з Аляксандрам Лукашуком, аўтарам кнігі «Незавершанасць». Калі для вас бяспечна: 🔖 Падтрымайце нас на Patreon 🔖 Зрабіце разавы данат

🔏Працягваем хроніку парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры На 15 траўня 2026 года: Людзей Слова ў няволі (ці з абмежава
+7
🔏Працягваем хроніку парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры На 15 траўня 2026 года: Людзей Слова ў няволі (ці з абмежаваннем волі – адбываюць «хатнюю хімію») – не менш за 24, дзеячаў культуры ў няволі (ці з абмежаваннем волі – адбываюць «хатнюю хімію») – не менш за 127, забароненых кніг – 357. 📍 У дачыненні да грамадскага дзеяча, літаратара, былога палітвязня Паўла Севярынца распачалі крымінальную справу; 📍 Аляксандр Баранаў, заснавальнік культурніцкай прасторы ў Мазыры «Даліна анёлаў», арыштаваны паводле палітычна матываванай крымінальнай справы; 📍 У Гомелі працягваюцца рэпрэсіі ў дачыненні да ўдзельнікаў Гукання вясны; 📍 У спіс друкаваных выданняў, якія «могуць нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь», дадалі 17 новых кніг. 🗝 Больш інфармацыі пра затрыманні і арышты дзеячаў культуры, умовы ў месцах пазбаўлення волі, катаванні зняволеных чытайце на сайце Беларускага ПЭНа. Калі для вас бяспечна: 🔖 Падтрымайце нашых экспертаў на Patreon 🔖 Зрабіце нам разавы данат

Абвешчаны поўны спіс намінантаў на прэмію імя Ежы Гедройця за найлепшую беларускую кнігу 2025 года ☄️ Аргкамітэт прэміі імя Е
Абвешчаны поўны спіс намінантаў на прэмію імя Ежы Гедройця за найлепшую беларускую кнігу 2025 года ☄️ Аргкамітэт прэміі імя Ежы Гедройця абвяшчае поўны спіс твораў, намінаваных у 2026 годзе на адну з найважнейшых літаратурных узнагарод у беларускай культурнай прасторы. Прэмія традыцыйна адзначае кнігі, што вызначаюцца мастацкай якасцю, інтэлектуальнай глыбінёй і здольнасцю асэнсоўваць актуальныя выклікі часу. 👉 Сёлета ў поўным спісе 22 пазіцыі! Чытайце спіс на нашым сайце. Сёлета ацэньваць намінантаў будзе журы, якое аб’ядноўвае аўтараў, крытыкаў і перакладчыкаў з розным досведам і оптыкамі. У склад публічнага журы ўваходзяць: Сяргей Календа, Сяргей Дубавец, Яана Бэрнатовіч, Сяргей Кавалёў і Ганна Янкута. Арганізатары прэміі: Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў. Калі для вас бяспечна: 🔖 Падтрымайце нас на Patreon 🔖 Зрабіце разавы данат

«Лізавета гуляла з агнём»: пераклад вершаў з блізкіх моваў | Нататнік майстэрні 🔥 Выйшаў першы нататнік гарачага «Пляжнага с
+8
«Лізавета гуляла з агнём»: пераклад вершаў з блізкіх моваў | Нататнік майстэрні 🔥 Выйшаў першы нататнік гарачага «Пляжнага сезона» Перакладчыцкай майстэрні ад вядоўцы Андрэя Хадановіча! Сустрэча адбылася 28 траўня і была прысвечаная перакладу вершаў, прычым адразу з трох блізкіх моваў. Паэтка Дар’я Бялькевіч і паэт Фрыдрых Самотны прадставілі калегам і каляжанкам свае спробы вершаваных перакладаў польскай, украінскай і рускай лірыкі.
«У спецыялістаў у перакладзе рыфмаванай паэзіі ёсць непісанае правіла, агучанае польскім жывым класікам Адамам Паморскім. Калі немагчыма перанесці рыфму ў іншую мову, перакладчык можа памяняць адно слова (ці радок), каб зрыфмаваць яго з іншым. Але не варта адвольна мяняць адразу абодва рыфмаваныя словы (радкі), бо ступень нематываванай "адсябеціны" ўзрасце ўдвая».
👀 Гартайце нататнік на нашым сайце. Калі для вас бяспечна: 🧡 Падтрымайце Перакладчыцкую майстэрню на Патрэоне! 🧡 Зрабіце разавы данат

Сустрэча з Алесем Бяляцкім у Гданьску ўжо сёння! Візіт Алеся Бяляцкага запланаваны ў межах Касцюшкаўскага форуму, ягоны ўдзел
Сустрэча з Алесем Бяляцкім у Гданьску ўжо сёння! Візіт Алеся Бяляцкага запланаваны ў межах Касцюшкаўскага форуму, ягоны ўдзел стане важным унёскам у дыскусіі, прысвечаныя ролі культуры і грамадзянскай супольнасці ў дэмакратычных пераўтварэннях. Алесь Бяляцкі – грамадскі дзеяч, праваабаронца і былы палітвязень, заснавальнік і старшыня Праваабарончага цэнтра «Вясна», сябра Беларускага ПЭНа, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру. ⏰ 3 чэрвеня, серада, 18.00 📍 Еўрапейскі цэнтр салідарнасці, Plac Solidarności 1, Гданьск, Польшча / шматфункцыйная зала (першы паверх) / сустрэча на беларускай мове з перакладам на польскую / уваход вольны / мерапрыемства ў Фэйсбуку Запрашаем! Калі для вас бяспечна: 🔖 Падтрымайце нас на Patreon 🔖 Зрабіце разавы данат

Адкрытая сустрэча з Алесем Бяляцкім у Гданьску ўжо ў гэтую сераду! 📌 У пачатку чэрвеня Гданьск стане пляцоўкай для важных ды
Адкрытая сустрэча з Алесем Бяляцкім у Гданьску ўжо ў гэтую сераду! 📌 У пачатку чэрвеня Гданьск стане пляцоўкай для важных дыскусій пра правы чалавека і дэмакратыю з удзелам выбітнага беларускага праваабаронцы. Візіт Алеся Бяляцкага запланаваны ў межах Касцюшкаўскага форуму, ягоны ўдзел стане важным унёскам у дыскусіі, прысвечаныя ролі культуры і грамадзянскай супольнасці ў дэмакратычных пераўтварэннях. Алесь Бяляцкі – грамадскі дзеяч, праваабаронца і былы палітвязень, заснавальнік і старшыня Праваабарончага цэнтра «Вясна», сябра Беларускага ПЭНа, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру. ⏰ 3 чэрвеня, серада, 18.00 📍 Еўрапейскі цэнтр салідарнасці, Plac Solidarności 1, Гданьск, Польшча / шматфункцыйная зала (першы паверх) / сустрэча на беларускай мове з перакладам на польскую / уваход вольны / мерапрыемства ў Фэйсбуку Запрашаем! Калі для вас бяспечна: 🔖 Падтрымайце нас на Patreon 🔖 Зрабіце разавы данат

Прэмію Арсенневай атрымала «Нетутэйшая далечыня» Ігара Кулікова. Фотарэпартаж з цырымоніі 💙 👉 Чытайце ў нашым вялікім фотар
+9
Прэмію Арсенневай атрымала «Нетутэйшая далечыня» Ігара Кулікова. Фотарэпартаж з цырымоніі 💙 👉 Чытайце ў нашым вялікім фотарэпартажы, як праходзіла цырымонія прэміі імя Наталлі Арсенневай. Шчыра дзякуем усім, хто спрычыніўся да гэтага свята: чытачам, паэткам і паэтам, сябрам журы, выдавецтвам, арганізатарам і партнёрам, Новаму Тэатру ў Варшаве, які гасцінна прыняў цырымонію, гурту Lity Taler за музычную праграму і вядоўцы цырымоніі Крысціне Дробыш! 💙 Да сустрэчы ў наступным сезоне! Арганізатары прэміі: Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў. Партнёры: Новы Тэатр (Nowy Teatr, Варшава), «Estate of Vitaut Kipel», «Belarusian Charitable Trust» і «Fundacja Trzy Trąby». Праект суфінансаваны Цэнтрам Мерашэўскага ў межах IV Адкрытага конкурсу. 📸 Фота: Павел Савіцкі. Калі для вас бяспечна: 🔖 Падтрымайце нас на Patreon 🔖 Зрабіце разавы данат

Ужо сёння творчая сустрэча з Алесем Бяляцкім у Варшаве! На міжнародным кніжным кірмашы ў Варшаве ўжо сёння пройдзе аўтарская
Ужо сёння творчая сустрэча з Алесем Бяляцкім у Варшаве! На міжнародным кніжным кірмашы ў Варшаве ўжо сёння пройдзе аўтарская сустрэча з Алесем Бяляцкім, прысвечаная кнізе «Алесь», выдадзенай выдавецтвам «Полацкія Лабірынты». Алесь Бяляцкі – лаўрэат Нобелеўскай прэміі, праваабаронца, пісьменнік, былы палітзняволены і сябра Беларускага ПЭНа. Размова будзе прысвечаная яго жыццёваму шляху, дзейнасці дзеля свабоды і правоў чалавека, а таксама значэнню літаратуры як сведчання ў часы гвалту і рэпрэсій. ❤️ Запрашаем! ⏰ 29 траўня, 14:00 📍 Варшава, Нацыянальны стадыён (PGE Narodowy), галоўная сцэна 🎟 Для наведвання кірмашу неабходны квіток. Партнёры сустрэчы: Беларускі ПЭН, выдавецтва «Полацкія Лабірынты», Цэнтр Беларускай Салідарнасці, Інстытут беларускай кнігі. Калі для вас бяспечна: 🔖 Падтрымайце нас на Patreon 🔖 Зрабіце разавы данат

Сёння на Варшаўскім кніжным кірмашы пачаў працу беларускі стэнд Salon „Wolna Białoruś” У афіцыйным адкрыцці ўзялі удзел літар
+8
Сёння на Варшаўскім кніжным кірмашы пачаў працу беларускі стэнд Salon „Wolna Białoruś” У афіцыйным адкрыцці ўзялі удзел літаратары і былыя палітзняволеныя Максім Знак і Кацярына Андрэева. Яны прадставілі сімвалічныя «пустыя крэслы» для тых, чый голас не можа, але павінен гучаць. Адно з крэслаў было прысвечана мужу Кацярыны палітзняволенаму Ігару Ільяшу, другое – канфіскаваным рукапісам палітычных зняволеных. 〰️ Ігар Ільяш – журналіст, філосаф, пісьменнік, затрыманы ў 2024 годзе і беспадстаўна асуджаны да 4 гадоў калоніі. Даведацца больш пра Ігара можна тут. 〰️ Прачытаць і падтрымаць супольную заяву аб сістэматычным канфіскаванні і знікненні аўтарскіх рукапісаў можна тут. Нагадваем пра спатканне з Алесем Бяляцкім на галоўнай сцэне кірмаша ўжо ў гэтую пятніцу а 14:00! Беларускі стэнд будзе працаваць з 28 да 31 траўня на стадыёне PGE Narodowy (стэнд 11/D5) у Варшаве. 👉 Поўную праграму можна ПАГЛЯДЗЕЦЬ І СПАМПАВАЦЬ ПА СПАСЫЛЦЫ. Калі для вас бяспечна: 🔖 Падтрымайце нас на Patreon 🔖 Зрабіце разавы данат

Некаторыя нюансы здачы тары ў Варшаве. Аўтарская калонка Лявона Вольскага 💫 Мы радыя распачаць публікацыю аўтарскай калонкі
Некаторыя нюансы здачы тары ў Варшаве. Аўтарская калонка Лявона Вольскага 💫 Мы радыя распачаць публікацыю аўтарскай калонкі сябра Беларускага ПЭНа Лявона Вольскага! Лявон Вольскі – музыка, літаратар, мастак, вядоўца. Выступае ў друку як паэт, празаік, журналіст. Аўтар зборнікаў паэзіі «Калідор» і «Фотаальбом», празаічнага зборніка «Міларусь», суаўтар п’есы «Народны альбом», ілюстратар кнігі «Ашуканкі» Яны Вольскай і рамана Альгерда Бахарэвіча «Капітан Лятучая Рыба».
«– Вось таму й Лукашэнак не перамаглі, бо ўпартасьці не хапіла! Я тут буду стаяць, пакуль усё ня здам, і ніхто мяне з гэтае чаргі ня зрушыць! Толькі перамога! Я падумаў, што, відаць, сапраўды, у гэтым падыходзе ёсьць рацыя. Вось любім мы за паўкроку да перамогі самаліквідавацца, адступіць. А трэба ісьці да канца! Тады й пераможам».
👉 Чытайце тэкст на нашым сайце. 📸 Фота: Дар’я Каляда. Калі для вас бяспечна: 🔖 Падтрымайце нас на Patreon 🔖 Зрабіце разавы данат

17 новых кніг у афіцыйным спісе «шкодных нацыянальным інтарэсам» 26 траўня 2026 года ў спіс друкаваных выданняў, якія, паводл
+7
17 новых кніг у афіцыйным спісе «шкодных нацыянальным інтарэсам» 26 траўня 2026 года ў спіс друкаваных выданняў, якія, паводле версіі ўладаў, «могуць нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь», дадаліся 17 новых кніг. У тым ліку, спіс папоўніўся кнігамі, што з’яўляюцца важнымі здабыткамі сусветнай літаратуры і культуры. Чытайце ў картках, якія яшчэ кнігі беларусам небяспечна купляць і чытаць. Увесь спіс даступны тут. 👉 Даведацца больш пра забароненыя ў Беларусі кнігі можна на сайце bannedbooks.penbelarus.org Калі для вас бяспечна: 🔖 Падтрымайце нас на Patreon 🔖 Зрабіце разавы данат

Абвешчаны лаўрэат прэміі імя Наталлі Арсенневай 2026 года! Лаўрэатам прэміі стаў Ігар Кулікоў з кнігай «Нетутэйшая далечыня»
Абвешчаны лаўрэат прэміі імя Наталлі Арсенневай 2026 года! Лаўрэатам прэміі стаў Ігар Кулікоў з кнігай «Нетутэйшая далечыня» (Янушкевіч, 2025) за метафізічную адвагу ў працы з мовай і стварэнні апрычонага мастацкага свету.   Журы адзначыла працу аўтара ў стварэнні свайго моўнага экзістэнцыйна-паэтычнага космасу. 💙 Віншуем Ігара Кулікова! Прэмія імя Наталлі Арсенневай працягвае сваю місію – падтрымліваць беларускую паэзію і адзначаць творы, якія адкрываюць новыя магчымасці мовы і мыслення. Арганізатары прэміі: Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў. Партнёры: Новы Тэатр (Nowy Teatr, Варшава), «Estate of Vitaut Kipel», «Belarusian Charitable Trust» і «Fundacja Trzy Trąby». Праект суфінансаваны Цэнтрам Мерашэўскага ў межах IV Адкрытага конкурсу. Калі для вас бяспечна: 🔖 Падтрымайце нас на Patreon 🔖 Зрабіце разавы данат

Сёння даведаемся пераможцу прэміі імя Наталлі Арсенневай! 💙 Жыхароў і гасцей Варшавы чакаем на цырымоніі! У праграме вечара:
Сёння даведаемся пераможцу прэміі імя Наталлі Арсенневай! 💙 Жыхароў і гасцей Варшавы чакаем на цырымоніі! У праграме вечара: выступы шортлістараў, абвяшчэнне лаўрэата, музычная праграма ад гурта «Lity Taler», кніжны кірмаш ад беларускіх выдаўцоў. Вядоўца цырымоніі – Крысціна Дробыш. ⏰ 27 траўня, 19:00 📍 Новы Тэатр, Madalińskiego 10/16, Варшава 👉 Падрабязней тут. Арганізатары прэміі: Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў. Партнёры: Новы Тэатр (Nowy Teatr, Варшава), «Estate of Vitaut Kipel», «Belarusian Charitable Trust» і «Fundacja Trzy Trąby». Праект суфінансаваны Цэнтрам Мерашэўскага ў межах IV Адкрытага конкурсу. Калі для вас бяспечна: 🔖 Падтрымайце нас на Patreon 🔖 Зрабіце разавы данат

Максім Знак і Кацярына Андрэева возьмуць удзел у адкрыцці беларускага стэнда на Варшаўскім кніжным кірмашы 28 мая а 14:00 на
Максім Знак і Кацярына Андрэева возьмуць удзел у адкрыцці беларускага стэнда на Варшаўскім кніжным кірмашы 28 мая а 14:00 на PGE Narodowy адбудзецца афіцыйнае адкрыццё беларускага стэнда: Salon „Wolna Białoruś” (стэнд 11/D5). У адкрыцці возьмуць удзел літаратары і былыя палітзняволеныя Максім Знак і Кацярына Андрэева. Беларускі стэнд будзе працаваць цягам усіх дзён Міжнароднага кніжнага кірмашу – з 28 да 31 траўня. Кірмаш праходзіць на стадыёне PGE Narodowy у Варшаве: 28.05.2026 r. | 10:00 – 18:00 29.05.2026 r. | 10:00 – 19:00 30.05.2026 r. | 10:00 – 19:00 31.05.2026 r. | 10:00 – 17:00 У праграме – прэзентацыі кніг, аўтограф-сесіі, сустрэчы з аўтарамі, выдаўцамі, даследчыкамі і культурнымі дзеячамі. Таксама нагадваем пра спатканне з Алесем Бяляцкім на галоўнай сцэне кірмаша ўжо ў гэтую пятніцу а 14:00! 👉 Поўную праграму беларускага стэнда і галоўных падзей можна ПАГЛЯДЗЕЦЬ І СПАМПАВАЦЬ ПА СПАСЫЛЦЫ.