ar
Feedback
Беларускі ПЭН

Беларускі ПЭН

الذهاب إلى القناة على Telegram

Навіны культуры. Аператыўная інфармацыя Беларускага ПЭНа. Тэлеграм-канал Беларускага ПЭНа прызнаны «экстрэмісцкім»! Беларускі ПЭН прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем»

إظهار المزيد
486
المشتركون
لا توجد بيانات24 ساعات
+27 أيام
+230 أيام
أرشيف المشاركات
«І злосці самой на злосць»: што (і навошта) перакладаць з рускай? | Нататнік майстэрні 🔥 Чарговая сустрэча Перакладчыцкай Ма
+7
«І злосці самой на злосць»: што (і навошта) перакладаць з рускай? | Нататнік майстэрні 🔥 Чарговая сустрэча Перакладчыцкай Майстэрні была прысвечаная перакладам з рускай мовы, але ўсе яны моцна адрозніваліся ад стэрэатыпнага разумення таго, што такое руская/расійская літаратура. Ладная частка разгледжаных тэкстаў зусім ніякага дачынення да Расіі не мелі, а рэшта мела дачыненне вельмі апасродкаванае. Мадэратар Андрэй Хадановіч, які мае пэўны досвед перакладання або рэдагавання напісаных па-руску твораў, паразважаў пра выпадкі, калі такія тэксты могуць быць асабліва цікавыя беларускім перакладчыкам і перакладчыцам, а таксама прывёў некаторыя прыклады з уласнай практыкі. 👀 Гартайце нататнік на нашым сайце. 6 жніўня ва Ўроцлаве Андрэй Хадановіч запрашае на размову з Анэтай Прымакай-Онішк пра яе кнігу «Камяні мусілі паляцець», якую цяпер можна прачытаць і ў беларускім перакладзе. Таксама будзе трансляцыя. Калі для вас бяспечна: 🧡 Падтрымайце Перакладчыцкую майстэрню на Патрэоне. 🧡 Зрабіце разавы данат.

🔏Працягваем хроніку парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры На 31 ліпеня 2026 года: Людзей Слова ў няволі (ці з абмежава
+7
🔏Працягваем хроніку парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры На 31 ліпеня 2026 года: Людзей Слова ў няволі (ці з абмежаваннем волі – адбываюць «хатнюю хімію») – не менш за 22, дзеячаў культуры ў няволі (ці з абмежаваннем волі – адбываюць «хатнюю хімію») – не менш за 122, забароненых кніг – 366. 📍 У Слоніме арыштаваны папулярызатары беларускай культуры і лакальнай гісторыі Алесь Масюк, Павел Севасцян і Віктар Марчык; 📍 Суд вынес завочны прысуд у палітычна матываванай справе заснавальніка фонду «Okno na Wschód» Паўла Міцкевіча; 📍 У палітзняволенага журналіста і літаратара Ігара Ільяша за кратамі пагоршылася здароўе; 📍 YouTube-канал рок-гурта «Dzieciuki» прызнаны «экстрэмісцкім»; 📍 Instagram-старонка «Пошукі старога Гомеля» прызнана «экстрэмісцкім матэрыялам». 🗝 Больш інфармацыі пра затрыманні і арышты дзеячаў культуры, умовы ў месцах пазбаўлення волі, катаванні зняволеных чытайце на сайце Беларускага ПЭНа. Калі для вас бяспечна: 🔖 Падтрымайце нашых экспертаў на Patreon 🔖 Зрабіце нам разавы

Эфір «Раніцы з Белсатам» ужо пачаўся, размаўляем пра кароткі спіс прэміі Гедройця 💫 Далучайцеся, каб абмеркаваць фіналістаў
Эфір «Раніцы з Белсатам» ужо пачаўся, размаўляем пра кароткі спіс прэміі Гедройця 💫 Далучайцеся, каб абмеркаваць фіналістаў прэміі і агулам пагаварыць пра добрыя беларускія кнігі! Арганізатары прэміі: Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў. Праект фінансаваны з дзяржаўнага бюджэту ў рамках польскага супрацоўніцтва ў мэтах развіцця Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Польшча. Калі для вас бяспечна: 🔖 Падтрымайце нас на Patreon 🔖 Зрабіце разавы данат

Навіны літаратуры ад Беларускага ПЭНа 💙 💙 Ужо заўтра ў Кракаве стартуе фестываль Letucień, на якім адна з пляцовак будзе ад
Навіны літаратуры ад Беларускага ПЭНа 💙 💙 Ужо заўтра ў Кракаве стартуе фестываль Letucień, на якім адна з пляцовак будзе аддадзеная літаратуры, сярод удзельнікаў – Дар'я Бялькевіч, Андрэй Хадановіч і іншыя літаратары. 💙 9 жніўня ў Варшаве пройдзе кніжны маркет, прысвечаны памяці Евы Вежнавец (Святланы Курс), падчас якога можна будзе зрабіць ахвяраванне на падтрымку сям’і, а таксама прэміі яе імя, пра якую арганізатары аб’явяць напярэдадні. 💙 У межах выставы ў Швецыі былі прадстаўленыя новыя нататкі Алеся Бяляцкага пра жыццё ў зняволенні і эксклюзіўна апублікаваны раздзел яго будучай кнігі на шведскай мове. 💙 Вольны Хор прэзентаваў дыпціх на словы Максіма Знака: Белая пена і Хваля. Харавое гучанне аўтарскіх песень надае новыя фарбы, але застаюцца важныя сэнсы. Калі для вас бяспечна: 🔖 Падтрымайце нас на Patreon 🔖 Зрабіце разавы данат

Заўтра ў эфіры праграмы «Раніца з Белсатам» паразмаўляем пра кароткі спіс прэміі Гедройця 💫 Далучайцеся, каб абмеркаваць фін
Заўтра ў эфіры праграмы «Раніца з Белсатам» паразмаўляем пра кароткі спіс прэміі Гедройця 💫 Далучайцеся, каб абмеркаваць фіналістаў прэміі і агулам пагаварыць пра добрыя беларускія кнігі! 🩷 1 жніўня, 9:00 пачатак эфіру (па беларускім часе). Эфір праводзіць партнёр прэміі Гедройця тэлеканал «Belsat TV». Арганізатары прэміі: Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў. Праект фінансаваны з дзяржаўнага бюджэту ў рамках польскага супрацоўніцтва ў мэтах развіцця Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Польшча. Калі для вас бяспечна: 🔖 Падтрымайце нас на Patreon 🔖 Зрабіце разавы данат

Заўтра апошні дзень намінавання на прэмію «Голас пакалення свабоды»! Прэмія створана для ўшанавання жыццёвых дасягненняў і пр
Заўтра апошні дзень намінавання на прэмію «Голас пакалення свабоды»! Прэмія створана для ўшанавання жыццёвых дасягненняў і праваабарончай дзейнасці выбітных асобаў беларускай праваабарончай, літаратарскай і журналісцкай супольнасці ва ўзросце 65+, якія былі вымушаны эміграваць праз пераслед пасля 2020 года. 🙋‍♀️ Вылучыць кандыдатаў/кандыдатак на прэмію можна праз зварот да арганізацый-партнёраў. 👉 Усе падрабязнасці і кантакты шукайце на нашым сайце. ⏳ Дэдлайн: 31 ліпеня. ❤️ Дзяліцеся інфармацыяй пра прэмію з людзьмі, для якіх гэта можа быць важна! Арганізатары прэміі: Беларускі ПЭН, Беларуская асацыяцыя журналістаў, Праваабарончы цэнтр «Вясна», Прэс-клуб Беларусь, фонд «Свабодная прэса для Усходняй Еўропы» і Фонд Алеся Бяляцкага.

Ева Вежнавец: Прастата з безданню ўнутры 📚 У межах прэміі Анемпадыстава ў выдавецтве «Połackija Łabirynty» выйшла кніга «Фор
+7
Ева Вежнавец: Прастата з безданню ўнутры 📚 У межах прэміі Анемпадыстава ў выдавецтве «Połackija Łabirynty» выйшла кніга «Форма прысутнасці. Дваццаць размоў пра кніжную вокладку». У кнізе – вокладкі, гісторыі, кантэксты і ўвесь той працэс, які робіць беларускую кнігу пазнавальнай. У памяць пра Святлану Курс (Еву Вежнавец), што пайшла з жыцця 20 ліпеня 2026 года, публікуем размову з ёй, запісаную для гэтай кнігі. 👉 Чытайце размову на нашым сайце.
«Розныя людзі так выказваюцца. А я ім праўду: ніводнага святога ў жыцці не бачыла, таму і не магла яго апісаць. Часам і ў тым папракаюць, што ў маіх кнігах вельмі мала дабраты. Хоць беларусаў прынята лічыць добрымі. Дык вось яшчэ адно маё меркаванне з нагоды вокладачнай «ніхарошай дзяўчонкі»: беларусы насамрэч цалкам нармальныя. Яны адэкватна рэагуюць на ўсё, што з імі адбываецца. Калі абставіны страшныя – і рэакцыя будзе жорсткая. Гэта натуральна».
Калі для вас бяспечна: 🔖 Падтрымайце нас на Patreon 🔖 Зрабіце разавы данат

Далучайцеся да свята беларускай літаратуры 7 лістапада ў Гданьску! Абвяшчаем дату галоўнага свята беларускай літаратуры! У гэ
Далучайцеся да свята беларускай літаратуры 7 лістапада ў Гданьску! Абвяшчаем дату галоўнага свята беларускай літаратуры! У гэты дзень мы даведаемся імёны пераможцаў прэміі Гедройця – найбуйнейшай літаратурнай прэміі, якая ўручаецца штогод за найлепшую кнігу прозы на беларускай мове. Сёлета прэмія адзначае сваё 15-годдзе. Юбілейная цырымонія адбудзецца 7 лістапада ў Гданьску. У Еўрапейскім цэнтры салідарнасці будуць абвешчаныя пераможцы прэміі, пройдуць аўтарскія сустрэчы, дыскусіі, выстава, кірмаш беларускай кнігі і іншыя падзеі. Далучайцеся да свята беларускай літаратуры, уваход вольны! ⏰ 7 лістапада 2026 года (субота) 📍 Еўрапейскі цэнтр салідарнасці, Гданьск, Польшча (plac Solidarności, 1) Сачыце за навінамі на сайце прэміі giedroyc.penbelarus.org і ў сацыяльных сетках. І занатуйце 7 лістапада ў сваіх календарах! Арганізатары прэміі: Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў. Калі для вас бяспечна: 🔖 Падтрымайце нас на Patreon 🔖 Зрабіце разавы данат

Каралева раёну. Аўтарская калонка Лявона Вольскага 🪶 Публікуем новы тэкст сябра Беларускага ПЭНа Лявона Вольскага пра неспад
Каралева раёну. Аўтарская калонка Лявона Вольскага 🪶 Публікуем новы тэкст сябра Беларускага ПЭНа Лявона Вольскага пра неспадзяванкі, якія чакаюць вас на Балтыйскім моры.
«Палякі зьдзіўляюцца: «Вы адпачываеце ў нас на Балтыцы? Гэта ж вельмі дорага, прасьцей ды таньней паляцець у Грэцыю!» Але мы ўсё адно ўпарта едзем на Балтыйскае мора, дзе пясок, вецер, мора, сонца і сосны… Балтыка непрадказальная. Прагноз надвор’я можна не глядзець. Ён (прагноз) сьцьвярджае, што заўтра будзе сонечна, але ўжо раніцай таго дню, які мусіў быць прасякнуты сонечнымі прамянямі, прагноз зьнянацку зьмяняецца на "магчымасьць ападкаў – 85 %"».
👉 Чытайце тэкст на нашым сайце. Лявон Вольскі – музыка, літаратар, мастак, вядоўца. Аўтар зборнікаў паэзіі «Калідор» і «Фотаальбом», празаічнага зборніка «Міларусь», суаўтар п’есы «Народны альбом», ілюстратар кнігі «Ашуканкі» Яны Вольскай і рамана Альгерда Бахарэвіча «Капітан Лятучая Рыба». 📸 Фота: Дар’я Каляда Калі для вас бяспечна: 🔖 Падтрымайце нас на Patreon 🔖 Зрабіце разавы данат

Прагягваецца збор заявак на II сезон прэміі «Голас пакалення свабоды»! ❤️ Сабралі ў картках адказы на часта задаваныя пытанні
+8
Прагягваецца збор заявак на II сезон прэміі «Голас пакалення свабоды»! ❤️ Сабралі ў картках адказы на часта задаваныя пытанні пра прэмію. Дзяліцеся інфармацыяй з людзьмі, для якіх гэта можа быць актуальна і важна! Беларускі ПЭН у партнёрстве з Беларускай асацыяцыяй журналістаў, Праваабарончым цэнтрам «Вясна», Прэс-клубам Беларусь, фондам «Свабодная прэса для Усходняй Еўропы» і Фондам Алеся Бяляцкага збірае заяўкі на прэмію «Голас пакалення свабоды 2026». Прэмія створана для ўшанавання жыццёвых дасягненняў і праваабарончай дзейнасці выдатных асобаў беларускай праваабарончай, літаратарскай і журналісцкай супольнасці ва ўзросце 65+, якія былі вымушаны эміграваць праз пераслед пасля 2020 года. 🙋‍♀️ Вылучыць кандыдатаў/кандыдатак на прэмію можна праз зварот да арганізацый-партнёраў. 👉 Усе падрабязнасці і кантакты шукайце на нашым сайце. ⏳ Дэдлайн: 31 ліпеня.

Суп неўміручасці: мастацкі пераклад з Верай Бурлак | Нататнік майстэрні 🔥 Чарговая сустрэча Перакладчыцкай Майстэрні была пр
+7
Суп неўміручасці: мастацкі пераклад з Верай Бурлак | Нататнік майстэрні 🔥 Чарговая сустрэча Перакладчыцкай Майстэрні была прысвечаная перакладу ангельскамоўнай літаратуры, як класічнай, так і сучаснай, збольшага прозы, але не без вершаваных цытатаў усярэдзіне. Запрошанай эксперткай выступіла паэтка і перакладчыца ангельскай літаратуры Вера Бурлак, лаўрэатка прэміі імя Карласа Шэрмана за пераклад казачнай аповесці Льюіса Кэрала «Скрозь люстэрка і што ўбачыла там Аліса». 👀 Гартайце нататнік на нашым сайце.
«А часам я разумела, што нейкае месца пераклала “падсвядома”: так, напрыклад, было з фразай “so excited” – пераклаўшы “excited” як “рады”, нейкая частка мяне, відаць, палічыла, што радасць у перакладзе выйшла слабейшая, чым у арыгінале, і замест “so” дапісала “надзвычай”. У выніку атрымалася трохі грувасткае і не самае натуральнае “(я) надзвычай рады”, якое мне слушна параілі выправіць на “вельмі рады”».
Калі для вас бяспечна: 🧡 Падтрымайце Перакладчыцкую майстэрню на Патрэоне 🧡 Зрабіце разавы данат

☄️ Сёння, у дзень народзінаў Ежы Гедройця, мы радыя апублікаваць кароткі спіс намінантаў на прэмію, названую ў яго гонар! У ф
+6
☄️ Сёння, у дзень народзінаў Ежы Гедройця, мы радыя апублікаваць кароткі спіс намінантаў на прэмію, названую ў яго гонар! У фінал выйшлі шэсць выданняў, што адлюстроўваюць шырыню тэм, жанраў і мастацкіх падыходаў у сучаснай беларускай літаратуры: 〰️ «Цесля жыцця» – Сяргей Дубаўцэвіч (зашыфраваны ўдзел) 〰️ «Халодныя землі» – Аляксандр Карнаўх (Gutenberg Publisher, 2025) 〰️ «Лірнік» – Аляксандр Касцюковіч (зашыфраваны ўдзел) 〰️ «Радзіна» – Збых Слупоўскі (Галіяфы, Maraton, 2025) 〰️ «Боў і мерць у Хротне» – Дзяніс Трусаў (Kamunikat.org, 2025) 〰️ «Пентаквантар» (кнігі 1 і 2) – Арцём Шуканаў (Gutenberg Publisher, 2025) 👉 Падрабязней чытайце тут. Фінальная цырымонія адбудзецца 7 лістапада ў Гданьску 🎊 Далучайцеся да свята беларускай літаратуры! Прэмія Гедройця – літаратурная прэмія, якая ўручаецца штогод за найлепшую кнігу прозы на беларускай мове. Арганізатары прэміі: Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў. Калі для вас бяспечна: 🔖 Падтрымайце нас на Patreon 🔖 Зрабіце разавы данат

Сёння дзень памяці паэткі Наталлі Арсенневай. Наталля Арсеннева – зорка беларускай літаратуры, аўтарка славутага верша «Маліт
Сёння дзень памяці паэткі Наталлі Арсенневай. Наталля Арсеннева – зорка беларускай літаратуры, аўтарка славутага верша «Малітва» («Магутны Божа»). На нашым сайце апублікаваны вялікі матэрыял пра лёс Арсенневай, які мы вам раім пачытаць.
"Гэта было сапраўды экуменічнае маленне за Беларусь. Вось жа на беларускай каталіцкай службе ў нямецкім касцёле й прагучэў першы раз гімн «Магутны Божа», калі прысутныя беларусы, як каталікі, гэтак і праваслаўныя, у дружным хоры ўзнеслі свае малітвы. Помніцца, прыйшла я на службу крыху пазней і стаяла ззаду царквы сама, адна. Мама спявала ў хоры. Хор спяваў цудоўна. Сп. Равенскі заўсёды вымагаў ад сваіх харыстых перфекцыі. «Магутны Божа» зрабіў на мяне такое глыбокае ўражанне, што я не магла стрымаць слёзы..." – з успамінаў Зоры Кіпель.
Беларускі ПЭН разам з Міжнародным саюзам беларускіх пісьменнікаў і Згуртаваннем «Бацькаўшчына» у 2017 годзе заснаваў паэтычную прэмію ў гонар Наталлі Арсенневай. За навінамі прэміі сачыце тут. 📸 Фота: з прыватных архіваў сям’і Арсенневай.

Сённяшні выпуск навінаў літаратуры ад Беларускага ПЭНа мы хочам прысвяціць Святлане Курс (Еве Вежнавец). 🖤 Пачытайце анкету
Сённяшні выпуск навінаў літаратуры ад Беларускага ПЭНа мы хочам прысвяціць Святлане Курс (Еве Вежнавец). 🖤 Пачытайце анкету Беларускага ПЭНа, у якой Святлана дзялілася асобнымі гранямі творчага працэсу: «Сорам і віна – гэта нашыя два павадыры, не правадыры». 🖤 Андрэй Хадановіч апублікаваў прадмову да латвійскага выдання кнігі Евы Вежнавец «Па што ідзеш, воўча?»: «У кожнага з нас свая Ева Вежнавец, якая не пакідае абыякавым нікога». 🖤 Алена Казлова, выдаўчыня кнігі «Па што ідзеш, воўча?», падзялілася перапіскай са Святланай Курс у Facebook пра тое, як ішла праца: «Гэта прыгожа, як агонь». 🖤 Літаратуразнаўца Ціхан Чарнякевіч падзяліўся сваімі ўспамінамі пра Святлану Курс: «Светлыя, светлыя...». 🖤 Пасдухайце падкаст Litradio «Адкуль бяруцца кнігі» са Святланай Курс: «“Балотны” свет Евы Вежнавец». 📸 Фота: KANAPLEV+LEJDIK

Даклад Спецыяльнага дакладчыка ААН: культурная і нацыянальная ідэнтычнасць у Беларусі стала маркёрам «апазіцыйнасці» Спецыяль
+8
Даклад Спецыяльнага дакладчыка ААН: культурная і нацыянальная ідэнтычнасць у Беларусі стала маркёрам «апазіцыйнасці» Спецыяльны дакладчык ААН па пытаннях правоў чалавека ў Беларусі Нілс Муйжніекс прадставіў новы даклад аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, у якім асобнае месца было прысвечана тэме парушэння культурных правоў у Беларусі. Беларускі ПЭН паслядоўна адвакатуе культурныя правы і свабоду творчасці на міжнародным узроўні. Пры падрыхтоўцы дакладу Спецыяльны дакладчык выкарыстаў аналітыку Беларускага ПЭНа і партнёрскіх арганізацый пра заканадаўчыя абмежаванні, цэнзуру, парушэнні культурных правоў і пераслед дзеячаў культуры ў Беларусі, у тым ліку: 〰️ сумесная справаздача Беларускага ПЭНа, ПЭН Амерыка і Міжнароднага ПЭНа; 〰️ сумесная справаздача Беларускага ПЭНа, Human Constanta, Прававой ініцыятывы, праекта «Права на абарону» і Беларускага Хельсінкскага Камітэта. 📌 Што зафіксавана ў новым дакладзе? Чытайце на сайце. Калі для вас бяспечна: 🔖 Падтрымайце нас на Patreon 🔖 Зрабіце разавы дана

Сталі вядомыя дата і месца развітання са Святланай Курс «Развітанне са Святланай Курс адбудзецца ў нядзелю 26 ліпеня ў Варшав
Сталі вядомыя дата і месца развітання са Святланай Курс
«Развітанне са Святланай Курс адбудзецца ў нядзелю 26 ліпеня ў Варшаве. Памінальная імша распачнецца а 14.00 у касцёле святога Аляксандра на плошчы Трох Крыжоў. Грамадзянская паніхіда адбудзецца а 15.30 у Музеі Вольнай Беларусі па вуліцы Фоксал, 11. Сям’я просіць абмежаваць колькасць кветак».
Фота: Dirk Skiba.

Поўны спіс прэміі імя Міхала Анемпадыстава 2026 ☄️ Журы прэміі Анемпадыстава абвясціла поўны спіс прэтэндэнтаў на ўзнагароду,
Поўны спіс прэміі імя Міхала Анемпадыстава 2026 ☄️ Журы прэміі Анемпадыстава абвясціла поўны спіс прэтэндэнтаў на ўзнагароду, мэта якой – уганараваць найлепшыя дызайнерскія рашэнні кніжных вокладак 2025 года. Гэта працы як вядомых дызайнераў і мастакоў, так і аўтараў, што працуюць пад псеўданімамі або пажадалі захаваць ананімнасць. Творы сёлетняга спіса адлюстроўваюць розныя падыходы да кніжнага дызайну: ад мінімалістычных рашэнняў да складаных візуальных сістэм, ад тонкай працы з тыпаграфікай да смелых графічных эксперыментаў. 👉 Поўны спіс прэміі прадстаўлены 59 вокладкамі. Падрабязней пра прэмію і пра поўны спіс чытайце тут. Зірніце на вобразы, колеры ды формы, якімі нас парадавалі выдавецтвы ў 2025 годзе! Сачыце за навінамі на адмысловым сайце прэміі. Прэмія імя Міхала Анемпадыстава ўручаецца за найлепшую кніжную вокладку. Арганізатары прэміі: Беларускі ПЭН і фонд «Open Culture». Пры падтрымцы кампаній ТАА «H&L» і «Laut». Калі для вас бяспечна: 🔖 Падтрымайце нас на Patreon 🔖 Зрабіце разавы данат

Адкрыты збор на развітанне са Святланай Курс ❤️‍🩹 👉 Падтрымайце збор на BYSOL, калі для вас гэта бяспечна. «Сёння мы адкрыв
Адкрыты збор на развітанне са Святланай Курс ❤️‍🩹 👉 Падтрымайце збор на BYSOL, калі для вас гэта бяспечна.
«Сёння мы адкрываем гэты збор на просьбу родных Святланы. Сям’я хоча годна развітацца з чалавекам, які ўсё сваё жыццё прысвяціў беларускай мове, літаратуры і журналістыцы. Плануецца правесці публічную цырымонію развітання ў Варшаве. Дакладныя месца і час будуць паведамленыя сям’ёй асобна. Пасля гэтага цела Святланы плануюць перавезці ў Беларусь, аформіць усе неабходныя дакументы і пахаваць яе на радзіме. Каб зрабіць гэта магчымым, сям’я ўжо была вымушана ўзяць крэдыт. Менавіта на пагашэнне гэтага крэдыту і адкрываецца збор. Калі вы чыталі кнігі Святланы, калі яе словы калісьці падтрымалі вас, прымусілі задумацца або дапамаглі лепш зразумець Беларусь, – сёння вы можаце падтрымаць родных Святланы. Дзякуй кожнаму і кожнай, хто дапаможа правесці Святлану Курс у апошні шлях годна».
Фота: Dirk Skiba.

Асоба Ежы Гедройця ў рубрыцы Крысціны Дробыш «READальня» для праграмы «Раніца з Белсатам» 🩷 Ягоным імем назвалі вуліцу ў Менску і галоўную незалежную літаратурную прэмію Беларусі. Але кім насамрэч быў Ежы Гедройць і чаму пра яго варта ведаць кожнаму беларусу? Ён ніколі не быў прэзідэнтам, генералам ці нобэлеўскім лаўрэатам, але жыццё гэтага выбітнага дзеяча было цікавейшым за многія раманы. Менавіта Гедройць паўплываў на тое, як палякі, беларусы, літоўцы і ўкраінцы пачалі думаць пра сваю будучыню. Крысціна Дробыш распавяла цікавыя факты пра дзядзьку Ежы ў праграме «Раніца з Белсатам» у сваёй рубрыцы «READальня». 👀 Глядзіце відэа на нашым YouTube-канале, а таксама на канале «БЕЛСАТ LIFE». Ежы Гедройць з'яўляецца патронам прэміі за найлепшую празаічную кнігу на беларускай мове. Імёны сёлетніх пераможцаў будуць абвешчаныя падчас фінальнай цырымоніі 7 лістапада ў Гданьску – запрашаем! Сацыце за навінамі прэміі на сайце giedroyc.penbelarus.org. Арганізатары прэміі: Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў. Калі для вас бяспечна: 🔖 Падтрымайце нас на Patreon 🔖 Зрабіце разавы данат

Пайшла з жыцця нашая паплечніца і сябра Святлана Курс 💔 З вялікім смуткам мы развітваемся са Святланай Курс, пісьменніцай, ж
Пайшла з жыцця нашая паплечніца і сябра Святлана Курс 💔 З вялікім смуткам мы развітваемся са Святланай Курс, пісьменніцай, журналісткай, даследчыцай, сябрай Беларускага ПЭНа.
«Света ўмела ныраць у самыя чорныя прорвы і вынырваць з іх са святлом, якое несла ў сабе. І частка гэтага святла заўсёды перападала яе чытачам і чытачкам. Страшна шкада, што з гэтай прорвы ёй вынырнуць не ўдалося. Вялікая страта для літаратуры і для Беларусі». – Таццяна Нядбай.
Святлана – аўтарка дзвюх кніг, напісаных пад псеўданімам Ева Вежнавец: «Шлях дробнай сволачы» і «Па што ідзеш, воўча?». За апошнюю ў 2021 годзе яна атрымала прэмію імя Ежы Гедройца за найлепшую кнігу прозы на беларускай мове. Час і месца развітання са Святланай Курс стануць вядомыя пазней. Выказваем шчырыя спачуванні родным, блізкім, сябрам і ўсім, для каго Святлана была дарагім чалавекам. Светлая памяць. Фота: Dirk Skiba.