cookie

Sizning foydalanuvchi tajribangizni yaxshilash uchun cookie-lardan foydalanamiz. Barchasini qabul qiling», bosing, cookie-lardan foydalanilishiga rozilik bildirishingiz talab qilinadi.

avatar

Светлана Тихановская

Advertising posts
25 338Obunachilar
-1724 soatlar
-1127 kunlar
-68430 kunlar

Ma'lumot yuklanmoqda...

Обуначиларнинг ўсиш даражаси

Ma'lumot yuklanmoqda...

Святлана Ціханоўская: «Разам мы беражом памяць і не забываем урокі гэтай трагедыі» У памяць аб ахвярах аварыі на Чарнобыльскай АЭС Офіс Святланы Ціханоўскай ініцыяваў ускладанне кветак да помніку «Маці Чарнобыля» ў Вільні. Разам з беларускай лідаркай памяць пра трагедыю ўшанавалі амбасадарка па асобых даручэннях Літвы па Беларусі, амбасадары Нарвегіі, Канады, Іспаніі, Ірландыі і Эстоніі, а таксама прадстаўнікі амбасадаў Польшчы, ЗША, Ізраіля і Украіны. На мерапрыемстве прысутнічалі беларускія актывісты і актывісткі, прадстаўнікі і прадстаўніцы грамадскіх арганізацыяў, у тым ліку арганізацыі «Экадом», а таксама беларускія і літоўскія СМІ. Святлана Ціханоўская: «З моманту аварыі ў Чарнобылі прайшло амаль 40 гадоў. Але мы беражом памяць пра яе і не забываем урокі гэтай трагедыі. Я вельмі ўдзячная беларусам і нашым міжнародным партнёрам і сябрам, якія далучыліся да ўскладання кветак сёння. Гэтае мерапрыемства – не толькі пра ўшанаванне памяці, але таксама і пра падтрымку беларусаў у нашым імкненні да свабоднай, дэмакратычнай і бяспечнай будучыні».
Hammasini ko'rsatish...
21👍 5
Святлана Ціханоўская: «Кожны супрацоўнік і валанцёр «Вясны» штодзень займаецца неабходнай для ўсіх нас працай» Святлана Ціханоўская: «Сёння – дзень народзінаў адной з самых важных беларускіх арганізацыяў – «Вясны». За 28 гадоў нястомнай працы праваабарончы цэнтр злучыў лёсы сапраўды вялізарнай колькасці людзей, якія маюць патрэбу адно ў адным. Я хачу падзякаваць кожнаму, хто прыклаў руку да яе стварэння і працы. Дзясяткі адданых праваабаронцаў і актывістаў, сярод якіх нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі, лаўрэаты прэміі «Чалавек чалавеку» Марфа Рабкова, Леанід Судаленка, Таццяна Ласіца, Андрэй Чапюк і багата іншых. Тысячы смелых беларусаў, якія адстойваюць свае правы, звяртаюцца ў «Вясну» па дапамогу. Тысячы тых, хто аказвае валанцёрскую і фінансавую падтрымку працы цэнтра. Кожны супрацоўнік, кожны валанцёр «Вясны» штодзень займаецца складанай, небяспечнай, але такой неабходнай для ўсіх нас працай. Я захапляюся вашай самаадданасцю і смеласцю. Дзякуй за ўсё, што вы зрабілі для абароны правоў чалавека ў Беларусі і працягваеце рабіць цяпер – нягледзячы ні на што».
Hammasini ko'rsatish...
👍 162 77❤‍🔥 6🤯 4
Святлана Ціханоўская: «Рэжым ператварае нашу краіну ў гуманітарны Чарнобыль» Святлана Ціханоўская: «Сёння – 38-я гадавіна аварыі на Чарнобыльскай АЭС, якая закранула амаль кожную беларускую сям’ю. Гэта прыклад безадказнасці і беспакаранасці ўладаў, а найвышэйшую цану за іх плацяць людзі. І хоць з моманту трагедыі прайшло амаль 40 гадоў, на жаль, мы не можам сказаць, што рызыкаў яе паўтарэння не існуе. Адна з такіх пагрозаў – Астравецкая АЭС. Пры ўсёй нядбайнасці рэжыму, яна становіцца бомбай запаволенага дзеяння. Жахліва нават уявіць маштаб экалагічнай катастрофы, да якой рэжым можа прывесці краіну. Акрамя таго, дыктатар размяшчае ў Беларусі расійскую ядзерную зброю і тым самым ператварае краіну ў мішэнь. Для яго гэта – інструмент, каб пагражаць суседзям і падняць уласную значнасць. Але закладнікамі гэтай безадказнай палітыкі становяцца 9 мільёнаў чалавек. Сёння рэжым ператварае нашу краіну ў гуманітарны Чарнобыль. Тысячы людзей знаходзяцца ў турмах. Сотні тысяч выехалі. Але з іншага боку, апошнія гады шмат чаму нас навучылі. Мы навучыліся жыць, не спадзяваючыся на дзяржаву. Мы навучыліся падтрымліваць, дапамагаць адно аднаму. Я цешуся тым, як беларускі народ робіць велізарныя крокі, каб наблізіць змены ў Беларусі. Актывісты змагаюцца за экалогію. Эксперты распрацоўваюць і прасоўваюць канцэпцыю зялёнай эканомікі. Ёсць і спецыялісты, чыя праца не дазволіла Астравецкай АЭС нашкодзіць наваколлю. Кожны дзень я бачу, што беларусы прагнуць жыць у бяспецы. Быць здаровымі і поўнымі сілаў. Хочуць, каб іх дзеці ніколі не ведалі што гэта такое – піць ёд і пастаянна правяраць, ці ўсё добра са шчытападобнай залозай. Хочуць адпраўляць дзяцей за мяжу не на рэабілітацыю пасля экалагічнай катастрофы, а шукаць новых сяброў у розных краінах свету. Мае дарагія! Наш шлях да будучыні не павінен быць Чарнобыльскім. Ён павінен быць бяспечным для нас і нашых дзяцей. Я ўпэўненая: рухаючыся да пераменаў, мы абавязкова ўбачым нашую краіну без атамнай пагрозы. Без ядзернай зброі. І без дыктатуры, якая да ўсяго гэтага прывяла».
Hammasini ko'rsatish...
208👍 45🤯 4❤‍🔥 2
Анатолий Лебедько: «Помните ли вы решения ВНС, которые сделали счастливее и богаче вас – а не Лукашенко, Качанову, Карпенкова?» 24-25 апреля в Минске прошло так называемое Всебеларусское народное собрание, призванное утвердить основные направления внутренней и внешней политики Беларуси. Советник Светланы Тихановской по Конституционной реформе и парламентскому сотрудничеству Анатолий Лебедько прокомментировал итоги собрания: «Лукашенко и его пропагандистская вертикаль заявляют публично и не стесняясь: в Беларуси – диктатура. А ВНС пытаются преподнести как пример народовластия. Но о какой власти народа можно говорить в сегодняшней Беларуси? Ведь более 300 тысяч беларусов выдворены из страны, ликвидированы более чем полторы тысячи неправительственных организаций, а все оппозиционные партии и независимые профсоюзы уничтожены. У избирателей забрали возможность выбирать или быть избранными. Соответственно, собрание не повлияет на перераспределение властных полномочий. В новой Беларуси будет восстановлен принцип распределения власти, а парламенту вернутся его полномочия. Туда будут входить депутаты, избранные на свободных и честных выборах, подотчетные только избирателю».
Hammasini ko'rsatish...
👍 196 30👏 13🤯 7😐 2❤‍🔥 1🔥 1
Літоўскія дэпутаты прагаласавалі супраць абмежаванняў на паездкі ў Беларусь Святлана Ціханоўская: «Толькі што ў Сейме Літвы завяршылася канчатковае галасаванне па папраўках да праекта закона, які рэгулюе прававое становішча беларусаў у краіне. Папраўкі, якія ў тым ліку ўключалі абмежаванне выезду ў Беларусь, не прайшлі, бо не былі падтрыманыя дастатковай колькасцю дэпутатаў. За апошнія тыдні была зробленая вялікая праца – дзясяткі сустрэчаў, размоваў і дыскусій – каб дабіцца большасці галасоў супраць паправак. Разам з літоўскімі партнёрамі і сябрамі мы знайшлі кампраміс – і пры гэтым адстаялі інтарэсы беларусаў. Я хачу падзякаваць усім дэпутатам, якія разумеюць, што Беларусь – гэта не Лукашэнка, а беларусы – не расіяне. Дзякуй усім, хто падтрымлівае еўрапейскі выбар беларусаў. Дарагія мае, у гэты ж час, калі ласка, памятайце пра небяспеку паездак у Беларусь, асабліва калі вы мелі досвед рэпрэсій. Не рызыкуйце сваёй свабодай. Калі вы – уладальнік гуманітарнага ВНЖ, калі ласка, устрымайцеся ад паездак у Беларусь. Гэта можа прывесці да анулявання вашых літоўскіх дакументаў».
Hammasini ko'rsatish...
187👍 65❤‍🔥 7👏 5🤯 5😢 3
Святлана Ціханоўская возьме ўдзел ва ўскладанні кветак да помніку «Маці Чарнобыля» 26 красавіка У памяць аб ахвярах аварыі на Чарнобыльскай АЭС Офіс Святланы Ціханоўскай ініцыюе ўскладанне кветак да помніку «Маці Чарнобыля» ў Вільні. У мерапрыемстве будзе ўдзельнічаць каманда Офіса і замежныя дыпламаты, беларускія актывісты і актывісткі, а таксама прадстаўнікі і прадстаўніцы грамадскіх арганізацыяў, ініцыятываў і СМІ. Мерапрыемства адкрытае! Калі вы знаходзіцеся ў Вільні – далучайцеся да ўскладання кветак 26 красавіка, а 12:00, у парку Сапегаў у Вільні. Святлана Ціханоўская: «Трагедыя на Чарнобыльскай АЭС – наш супольны боль. Гэтая катастрофа пакінула моцны адбітак на краінах нашага рэгіёну. Яе ніколі не забудзе сусветная гісторыя. Нельга забываць і нам. Каб разам ушанаваць памяць пра ахвяраў аварыі, далучайцеся да ўскладання кветак, а таксама да іншых акцыяў і сустрэчаў, прымеркаваных да гадавіны трагедыі, у вашых гарадах».
Hammasini ko'rsatish...
228👍 46😢 10🤯 4💔 4
Стыпендыя імя Святланы Ціханоўскай чакае кандыдатаў! Офіс Святланы Ціханоўскай нагадвае беларускім студэнтам пра магчымасць атрымаць адукацыйныя стыпендыі ва ўніверсітэце MCI – «Цэнтры менеджменту ў Інсбруку». Праект, запушчаны пад эгідай беларускай лідаркі ў кастрычніку, пакрывае €11 000 на навучанне па праграмах бакалаўрыята і магістратуры. Стыпендыя даступная для такіх спецыялізацыяў як бізнес-менеджмент, прадпрымальніцтва, права, турызм і інжынерыя. 🔍 Шукайце ўсе дэталі стыпендыі, умовы прыёму і інфармацыю аб акадэмічных праграмах па спасылцы. Важна памятаць: дэдлайн для падачы заявак падоўжаны да 31 траўня 2024 года. Увасобце свае акадэмічныя мары ў рэальнасць!
Hammasini ko'rsatish...
🔥 173 73👍 26🤯 4🤔 2😐 2
Сустрэча груп «За дэмакратычную Беларусь» у Італіі, кампанія сімвалічнага апякунства, дапамога рэпрэсаваным. Пра што Ціханоўская гаварыла са спікерамі парламентаў ЕС? Падчас працоўнага візіту на Мальёрку беларуская лідарка ўзяла ўдзел у Саміце спікераў парламентаў ЕС, дзе выступіла з прамовай і сустрэлася з шэрагам спікераў. Святлана Ціханоўская абмеркавала з палітыкамі падтрымку грамадзянскай супольнасці і медыя, а таксама заклікала працягваць ціск на рэжым і дапамагаць рэпрэсаваным беларусам. З кім беларуская лідарка сустрэлася падчас Саміту? ⚪️ Са спікерам італьянскага Парламента Ларэнца Фантана і віцэ-спікеркай Парламента Лічыяй Ранцулі абмеркавалі падтрымку для Беларусі і Украіны, а таксама міжпарламенцкую сустрэчу груп «За дэмакратычную Беларусь» у італьянскім Парламенце, якая адбудзецца восенню. 🔴 З новай спікеркай Кангрэса дэпутатаў Іспаніі Франсінай Арменголь дамовіліся пра стварэнне групы Сяброў дэмакратычнай Беларусі ў новым складзе Парламента краіны. ⚪️ Старшыню Парламента Славеніі Уршку Клакочар-Зупанчыч лідарка заклікала падтрымаць пытанне Беларусі ў Радзе бяспекі ААН, а славенскіх палітыкаў далучыцца да кампаніі сімвалічнага апякунства над беларускімі палітвязнямі. 🔴 Спікера Парламента Венгрыі Ласла Кёвера Святлана Ціханоўская заклікала трымацца агульнай лініі ЕС і займаць больш жорсткую пазіцыю ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі. ⚪️ Са спікеркай нямецкага Бундэсрату Мануэлай Швэзіг беларуская лідарка гаварыла пра гуманітарную дапамогу для рэпрэсаваных і супрацоўніцтва беларускіх дэмакратычных сілаў з рэгіянальнымі ўладамі Германіі. Падрабязней пра сустрэчы можна прачытаць па спасылцы.
Hammasini ko'rsatish...
👍 17 4👏 2🔥 1
Святлана Ціханоўская – у дзень народзінаў Марыі Калеснікавай Святлана Ціханоўская: «24 красавіка – дзень народзінаў Марыі Калеснікавай. Нашай Машы, чыя прамяністая ўсмешка стала падтрымкай для тысячаў беларусаў. Калі «рэжым з жанчынамі не ваюе», то як жа так атрымліваецца, што ўжо чацвёрты год Маша сустракае гэты дзень за кратамі? Што гэта, калі не вайна? У Беларусі зараз амаль дзве сотні жанчын-палітвязняў, сумарна прысуджаных да сотняў гадоў за кратамі. А час, які адбірае ў іх рэжым – немагчыма папоўніць. Гэта гады, якімі яны павінны насалоджвацца на волі. Пісаць кнігі і складаць музыку. Вывучаць новыя прафесіі і праводзіць рэформы ў палітыцы. Падарожнічаць і развівацца. Быць вольнымі. Таму так важна працягваць падтрымліваць палітвязняў і іх сем'і: сваімі гісторыямі ў лістах, добрымі словамі і данатамі, калі гэта для вас бяспечна. Нашае адзінства, салідарнасць і чалавечнасць – гэта тое, што дапаможа нам выстаяць даўжэй за любы рэжым і разам прыйсці да таго, у што мы верым. Сям'я Машы без сувязі з ёй ужо больш за год. І я не ведаю, калі нашыя лісты і віншаванні дойдуць да адрасаткі. Ці дойдуць увогуле? Але я ведаю напэўна, якому падарунку яна была б радая. Абдыміце тых, хто побач з вамі. Патэлефануйце тым, хто далёка. Будзьце адзін у аднаго. Памятайце пра тое, што сказала Маша: «Каханне мацнейшае за страх». Як мага часцей нагадвайце пра гэта сабе і рабіце ўсё, што ў вашых сілах, каб даказаць слушнасць гэтых словаў».
Hammasini ko'rsatish...
316💔 80👍 12🤯 5❤‍🔥 3😢 1
Не дайте себя обмануть! Для чего режиму на самом деле нужно Всебеларусское народное собрание? 24-25 апреля в Минске пройдет так называемое Всебеларусское народное собрание, где будут утверждены основные направления внутренней и внешней политики Беларуси и новая военная доктрина. Объясняем, что такое ВНС и зачем режим его проводит.
Hammasini ko'rsatish...
👍 11 3