Беларусы ў Вiльнi
Відкрити в Telegram
Рабі пільна — і тут будзе Вільня! 🗂 Карысныя рэсурсы: https://t.me/belarusVLN/29192 👥 Суполка: https://t.me/belarusVLN
Показати більше514
Підписники
Немає даних24 години
-27 днів
+130 день
Архів дописів
Repost from Радыё Свабода — Беларусь
Як ідзе збор подпісаў пад пэтыцыяй аб беларускім сьцягу на Грунвальдзкім полі: https://smarturl.click/b7DEl
Арганізатары пэтыцыі за бел-чырвона-белы сьцяг на Грунвальдзкім полі хочуць сабраць 12 тысяч подпісаў.
Гэта сымбалічная колькасьць – прыблізна столькі беларускіх ваяроў удзельнічалі ў той бітве. Пакуль падпісаліся менш за тысячу чалавек.
У першы дзень збор подпісаў ішоў добра, бо людзі дзяліліся ім у сацыяльных сетках. Аднак ужо на другі дзень Facebook забараніў распаўсюджваць гэтую пэтыцыю, і збор запаволіўся.
«Сам ты верабей!»: Вебінар пра бёрдвотчынг з Карынай Салавей
Ідзеш па парку — вакол усё свішча, шчоўкае і заліваецца, а ў галаве толькі: «О, верабей паляцеў»? Трэба гэта выпраўляць! Запрашаем на вебінар ўсіх, хто хоча адкрыць для сябе свет бёрдвотчынгу. Спікерка — Карына Салавей, менеджэрка Экадома, экаактывістка і бёрдвотчарка.
Пра што пагаворым:
1️⃣ З чаго пачаць назіранні за птушкамі? Якую праграму спампаваць, ці патрэбны бінокль і як правільна назіраць, каб убачыць
2️⃣ 10+ відаў птушак, якія жывуць побач з намі
3️⃣ Раз і назаўжды закрыем тэму падкормкі птушак, у тым ліку вадаплаўных — калі і чым можна карміць (ці катэгарычна нельга)
📅 29 чэрвеня а 19:00 (па Вільнюсу)
📍 Дзе: анлайн (спасылку дашлем пасля рэгістрацыі)
👉 Рэгістрацыя
Repost from Павел Севярынец
Прачытаў новую кнігу Міколы Дзядка, “Апавяданні з кішэняў”.
Кішэнямі ў Гарадзенскай крытай турме называлі закуткі з цеснымі, 2х1.4 метры, камерамі-трунамі. Мікола Дзядок прасядзеў там сем месяцаў пад найдзічэйшым прэсам: “спецыяльна абучаныя” сексоты ў суседніх камерах ўдзень і ўначы раўлі, білі ў сцены ды трубы міскамі ды кубкамі, каб давесці Міколу да вар’яцтва ці самагубства.
Кніга - ня проста турэмны расповед у стылі “і я там быў”, а дакументальнае, з прозвішчамі і нават фотамі, сведчанне ашаламляльных катаванняў, якія практыкаваліся ў Гарадзенскай.
Уся турма ўвосені 2023 года чула, як “працавалі” над Дзядком.
Мікола трымаўся узорна, сведчу сам, бо колькі разоў перасякаўся і сядзеў побач з ім у гарадзенскім ШІЗА. Але чаго гэта яму каштавала – можна даведацца толькі тады, калі прачытаць “Апавяданні з кішэняў”.
Асабліва раю прачытаць кнігу тым, хто вядзе кампанію цкавання Міколы тут, у вольным свеце. Для чаго прачытаць? Для таго, каб зразумелі: Бог так рыхтаваў і гартаваў Міколу, што
ніякім "хэйтам" альбо "кэнсэлінгам" яго ня ўзяць.
Як і ўсякая кніга-факт, “Апавяданні” напісаныя простай і яснай мовай, з дакладнай фіксацыяй падзеяў, думак і дыялогаў. І калі-небудзь на нашым Нюрнбергскім трыбунале беларускі пракурор падымецца за сваім сталом, выпрабавальна зірне на лаву падсудных і, трымаючы у руцэ “Апавяданні з кішэняў”, на чыстай беларускай мове агалосіць:
- Доказ нумар такі і такі. Сведчанне Мікалая Дзядка.
***
Запрашаю на прэзентацыю сваёй першай пасля турмы кнігі "Беларусь - гэта святое" ў Вільні, сябры! Аўторак 23 чэрвеня, 18.00, візіт-цэнтр Сейма Літвы (Gedimino pr. 60). Уваход вольны!
ІІІ Кангрэс па палітвязняволеных у Беларусі — у Вільні
21–22 траўня ў Вільні пройдзе ІІІ Кангрэс па палітвязняволеных у Беларусі #WithoutJustCause. Ён збярэ праваабаронцаў, палітыкаў — у тым ліку літоўскіх, прадстаўнікоў беларускай грамадзянскай супольнасці і дыяспары.
У праграме — падтрымка палітзняволеных і іх сем’яў, міжнародны ціск на рэжым Лукашэнкі, выставы, кіно, дыскусіі і размовы пра ролю беларускай дыяспары.
🕒 Калі: 21–22 траўня
📍 Дзе: Вільнюс, Літва
ℹ️ Праграма кангрэсу
✅ Рэгістрацыя
Repost from Беларуская афіша 🗓️
8 ТРАЎНЯ || «Сляпы Апакаліпсіс»: Вечар-рэфлексія з паэтам Дзмітрыем Строцавым
«Мы не ведалі, якім паветрам дышам і якую п’ём ваду». Гэта гісторыя пра маладосць, якая прыпала на час засекрачанай трагедыі. Паэт Дзмітрый Строцаў запрашае ў падарожжа па памяці пакалення, якое пісала вершы, кахала і стварала мастацтва, не ведаючы, што кожны іх дзень можа стаць апошнім. Гэта шчыры і балючы аповяд пра тое, як Чарнобыль зрабіў цэлы народ «закладнікамі», пакуль астатні свет святкаваў падзенне Берлінскай сцяны.
Дзмітрый Строцаў — легендарны паэт і голас беларускага сумлення. Чалавек, які ўмее ператвараць гістарычную траўму ў высокае мастацтва і знаходзіць словы для таго, пра што іншыя маўчаць.
🗓 8 траўня (пятніца) ў 18:30
👉 Уваход вольны (вітаецца данат)
📌 Цэнтар беларускай культуры (Vilniaus g. 20)
ℹ️ Рэгістрацыя
Падзея праходзіць ў межах кампаніі да 40-годдзя аварыі на Чарнобыльскай АЭС, ініцыяванай “Зялёная сетка”, Экадомам і Альянсам «Зялёная Беларусь», пры падтрымцы Dialog büro.
Repost from Беларуская афіша 🗓️
☢️ 40-Я ГАДАВІНА ЧАРНОБЫЛЬСКАЙ АВАРЫІ: РАСКЛАД МЕРАПРЫЕМСТВАЎ У ВІЛЬНЮСЕ
26 красавіка спаўняецца 40 гадоў з дня аварыі на Чарнобыльскай АЭС — адной з найбуйнейшых тэхнагенных катастрофаў у гісторыі.
Запрашаем далучыцца да памятных акцый, прысвечаных 40-й гадавіне катастрофы на ЧАЭС. Гэта тыдзень, калі мы ўшаноўваем памяць ліквідатараў (-к) і нагадваем свету пра важнасць экалагічнай бяспекі.
🔗 РАСКЛАД МЕРАПРЫЕМСТВАЎ
Далучайцеся!
Repost from Беларуская афіша 🗓️
#19КРАСАВІКА || Экскурсія «Вільнюс як горад сусьветнай спадчыны ЮНЭСКА»
Сёння, 18 красавіка, адзначаецца Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясьцінаў.
Між тым, Стары горад Вільнюса ўжо больш за 30 год уключаны ў Сьпіс сусьветнай культурнай спадчыны ЮНЭСКА як былы цэнтр ВКЛ ў перыяд з XIV да канца ХVIII ст., які аказаў глыбокі ўплыў на развіццё культуры і архітэктуры ў у шматлікіх краінах Усходняй Еўропы.
Нягледзячы на варожыя ўварванні і частковыя разбурэнні, тут ацалеў уражвальны комплекс будынкаў, пабудаваных у стылі готыкі, рэнесанса, барока і класіцызму. Захавалася сярэднявечная планіроўка, а таксама часткова прыроднае асяроддзе. Пра ўсё гэта мы і пагаворым з вамі на адпаведнай экскурсіі.
📅 19 красавіка. Пачатак экскусіі а 16-й гадзіне ад помніка Гедыміну на Катэдральным пляцы. Працягласьць каля 2 гадзінаў.
👉 Рэгістрацыя праз гугл-форму.
🎟️ Экскурсія праводзіцца за вольныя ахвяраванні.
Repost from Беларуская афіша 🗓️
☢️ 26 КРАСАВІКА || «Чарнобыльскі Шлях» 2026
Запрашаем далучыцца да памятных акцый, прысвечаных 40-й гадавіне катастрофы на ЧАЭС. Гэта дзень, калі мы ўшаноўваем памяць ліквідатараў (-к) і нагадваем свету пра важнасць экалагічнай бяспекі.
🗓 Расклад падзей:
🕐 12:00 — Ускладанне кветак
Урачыстая цырымонія памяці з удзелам дыпламатаў (-к) і прадстаўнікоў (-ц) Офіса Святланы Ціханоўскай.
📍 Месца: помнік «Маці Чарнобыля» (Парк Сапегаў).
🕐 13:00 — Забег і велапрабег
📍 Старт: ад помніка «Маці Чарнобыля» адразу пасля ўскладання кветак.
🏁 Маршрут: 3,5 км да плошчы Кудзіркі.
🕐 13:00 — Мітынг і канцэрт з удзелам беларускіх і літоўскіх палітыкаў.
📍 Месца: плошча Вінцаса Кудзіркі.
⚫🟡 Па магчымасці выкарыстоўвайце ў вопратцы традыцыйныя колеры акцыі — чорны і жоўты.
🤝 Мерапрыемствы арганізуюць Экадом, «Дапамога», Офіс Святланы Ціханоўскай, Зялёная сетка
і «Зялёная Беларусь».
☢️ Яшчэ больш мерапрыемстваў можна знайсці па спасылцы
Repost from Блёк Воля
💬 Не словы. Дзеянні. Вызваленне Беларусі
«У нас ёсць усе магчымасці ўжо сёння, каб арганізаваць агульнанацыянальны супраціў. Давайце пачнем вызваляць Беларусь не словамі, а дзеяннямі», — заклікаў лідар нашага Руху Мікіта Забуга падчас дэбатаў на BELPOL STREAM.
Але ключавое — не заява, а тое, што за ёй стаіць.
📝 Мы публікуем праграму працы ў Каардынацыйнай Радзе — канкрэтныя задачы і прыярытэты, накіраваныя на здабыццё Волі для Беларусі:
• вызваленне Беларусі з-пад гібрыднай акупацыі;
• стварэнне і развіццё Беларускай Вызвольнай Арміі;
• свабодныя выбары і вяршынства права.
Гэта тое, што мы маем намер рабіць ужо сёння.
Чытаць праграму 👈
Repost from Беларускі інстытут публічнай гісторыі
У Вільні пройдзе прэзентацыя кнігі пра беларусаў у Літве
15 красавіка ў Вільні пройдзе прэзентацыя беларускага перакладу кнігі «Беларусы ў Літоўскай Рэспубліцы (1918-1940)» з удзелам яе аўтара Томаша Блашчака.
Томаш Блашчак — доктар гісторыі, выкладае ва ўніверсітэце Вітаўта Вялікага ў Коўне, спецыялізуецца на даследаванні гісторыі нацыянальных рухаў ва Усходняй і Цэнтральнай Еўропе ў XX стагоддзі. Аўтар трох манаграфій і некалькіх дзясяткаў артыкулаў па гэтай тэматыцы.
Гэтая кніга:
- пра грамадскую, палітычную, культурную і адукацыйную дзейнасць беларускай супольнасці ў Літве ў міжваенны час.
- пра тое, як змянялася стаўленне беларускіх палітыкаў у пытанні Вільні і Віленшчыны у 1918‑1939 гадах.
- пра лідараў беларускай супольнасці ў Літве, у тым ліку Клаўдзія Дуж-Душэўскага.
📆15 красавіка (серада), 18:30-19:30
📍Беларускі дом, Vilniaus gatvė 20, Vilnius.
Repost from Historyja
+1
Лявон Луцкевіч
Лявон Луцкевіч нарадзіўся 13 сакавіка 1922 года як сын Антона Луцкевіча. У роднай Вільні сакончыў кузню беларускіх патрыётаў – Віленскую беларускую гімназію. У час Другой сусветнай настаўнічаў і прымаў удзел у нацыянальным падполлі, а ў 1944 годзе ўступіў у Беларускую Краёвую Абарону.
Пад канец быў арыштаваны камуністамі ў Польшчы, а праз год асуджаны саветамі ў Менску. Пасля вызвалення вярнуўся ў Вільню, дзе ў 1988 годзе стварыў віленскае беларускае культурнае таварыства і прымаў удзел у беларускім руху. Акрамя таго Луцкевіч быў сябрам Рады БНР ды вёў беларускія перадачы на радыё – як літоўскім, так і Радыё Свабода.
Repost from Klub "Apora"
Зрабі свой падатак карысным!
Калі вы хочаце легальна падтрымаць клуб, вы можаце накіраваць 1,2% свайго падаходнага падатку клубу «Lićviny».
Хто можа зрабіць унёсак?
Кожны, хто афіцыйна працуе і плаціць падаткі у Літве.
Мэта:
- працяг дапамогі добраахвотнікам і іх блізкім;
- паляпшэнне матэрыяльнай базы для рэагавання ў крызісны час.
Як гэта зрабіць?
- зайдзіце ў электронную падатковую сістэму VMI.
- выберыце раздзел Prašymai skirti paramą.
- запоўніце форму:
Код арганізацыі: увядзіце 306151268 (арганізацыя VšĮ Litvinai).
Адсотак: пазначце 1,2%.
Тэрмін: можна выбраць падтрымку да 2027 года, каб не паўтараць працэдуру штогод.
- пацвердзіце і адпраўце заяўку.
Дэдлайн:
Заяўку трэба падаць да 2 траўня
Гэты крок не патрабуе ад вас дадатковых выдаткаў, але дапамагае захоўваць і развіваць беларускую справу!
Падрабязная пакрокавая інструкцыя ТУТ
Repost from Razam - Новостной Канал
Друзья, представляем вам ЯнгЯнг –новый проект о поколении, которое мы называем «Поколение GEN Z» или просто зуммеры.
Это редкий шанс услышать, о чем на самом деле думают современные дети: от детских страхов, до размышлений об экологии, этике и одиночестве...
Проект без сценария и постановок, очень искренний и честный, где темы выбирают дети и размышляют о мире, в котором живут и о том, что их волнует.
🚀 Первый выпуск о КОСМОСЕ
«А ЧТО, ЕСЛИ МЫ — ПРОСТО МУРАВЕЙНИК?»: О чем на самом деле думают подростки, глядя в звезды?
Почему мы тратим миллиарды на изучение Марса, если до сих пор не знаем, как работают грибы и что скрывает дно океана? В этом выпуске ребята устроили честный разбор своих страхов, теорий заговора и будущего человечества в космосе.
О чем этот разговор?
• Детские травмы и черные дыры: Кто из нас в детстве не отсчитывал дни до момента, когда Солнце станет черной дырой и всех засосет?
• Космический «зоопарк»: Теория о том, что инопланетяне уже давно нас нашли, но, увидев наши войны и насилие, решили просто наблюдать со стороны, как за животными в зоопарке.
• План «Б»: Правильно ли искать «запасную планету», чтобы снова её колонизировать и уничтожить, вместо того чтобы спасать Землю?. Возможно, что изучение космоса это просто способ уйти от экологических проблем.
• Что мы оставим после себя? Если завтра на Землю упадет метеорит, что должны найти другие цивилизации в наших руинах? Горы мусора, наши ДНК или всё-таки наше искусство от альбомов And One до фильма «Бойцовский клуб»?
Признавайтесь в комментариях: вы бы полетели в космос, если бы знали, что вернуться на Землю не получится?😉
✨ Смотрите полную версию по ссылке: https://www.youtube.com/@MalankaTeen/videos
#razamlt
Repost from N/a
🌿 Запыт аб дапамозе і падтрымцы
Сябры, звяртаемся да вас з просьбай аб салідарнасьці і падтрымцы.
У Польшчы цяпер знаходзіцца былы дабраахвотнік, які на працягу апошніх гадоў перажыў шэраг складаных жыцьцёвых абставін і сутыкнуўся з істотнымі парушэньнямі псіхічнага здароўя.
Раней ён праходзіў лячэньне ў спецыялізаванай установе і мае афіцыйна пацверджаны дыягназ. Цяпер дапамога, якую ён атрымлівае, абмяжоўваецца медыкаментозным лекаваньнем. Аднак з улікам складанасьці яго стану гэтага недастаткова.
На гэты момант ён жыве ў часовым жыльлі, якое аплачваюць сябры. Яны фактычна ўзялі на сябе вялікі груз - і чалавечы, і фінансавы. Але гэты рэсурс не бясконцы. Побач няма сям’і, якая магла б доўгатэрмінова ўзяць на сябе клопат і адказнасьць, таму востра стаіць патрэба:
- у стабільным і бяспечным жыльлі
- у працяглай медычнай і псіхалагічнай падтрымцы
- у сацыяльным суправаджэньні і каардынацыі
- у паступовым вяртаньні да больш устойлівага жыцьця
🎯 Мэта гэтага збору — аплата жыльля на бліжэйшы перыяд, каб зняць частку нагрузкі з людзей, якія цяпер падтрымліваюць яго, і даць чалавеку мінімальную, але вельмі важную апору — дах над галавой.
Калі дзякуючы вашай падтрымцы атрымаецца сабраць крыху больш, наступнымі крокамі стануць:
- лекі
- псіхалагічная або псіхатэрапеўтычная дапамога
- базавы сацыяльны суправаджальны догляд падчас пошукаў працы.
Акрамя фінансавай падтрымкі, мы таксама шукаем інфармацыйную і экспертную дапамогу.
Калі вы:
🤍 ведаеце пра праграмы падтрымкі ў Польшчы для людзей у падобнай сітуацыі
🤍 працуеце ў сферы псіхічнага здароўя або сацыяльнай дапамогі
🤍 можаце падказаць кантакты, шляхі дзеяньняў або ўстановы для доўгатэрміновага суправаджэньня
- напішыце нам, калі ласка. Нават адна парада або кантакт могуць стаць важным крокам.
💚 Як можна дапамагчы фінансава:
💰 Stripe:
https://donate.stripe.com/7sY28s4mf6rR6VK1la3Nm08
💳 Банкаўскі перавод (Swedbank):
Savanorių organizacija KUS
IBAN: LT187300010194780291
SWIFT/BIC: HABALT22
Paskirtis: Parama (Roskvit - pagalba būstui)
Дзякуй кожнаму і кожнай, хто адгукаецца.
Разам мы можам стаць для кагосьці той самай апорай, калі яна найбольш патрэбная 🤍
Repost from Historyja
Уступ да закону "Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь" з дня 26 студзеня 1990 года.
"Мова – не толькі сродак зносін, а і душа народа, аснова і важнейшая частка яго культуры. Жыве мова – жыве народ. Кожная мова, яе літаратурная, жывая мясцовая і гістарычная разнавіднасць – неацэнны скарб, які належыць не аднаму народу, а ўсяму чалавецтву.
Доўг і абавязак усіх – шанаваць родную мову, садзейнічаць яе развіццю і росквіту, паважліва ставіцца да моў іншых народаў.
У Беларусі здаўна жывуць людзі розных нацыянальнасцей, гучаць розныя мовы. Аднак у апошнія гады сфера ўжывання мовы карэннага насельніцтва Беларусі, якое дало ёй імя і гістарычна складае асноўную частку жыхароў рэспублікі, значна звузілася, пад пагрозай апынулася само яе існаванне. Паўстала неабходнасць аховы беларускай мовы на дзяржаўна-этнічнай тэрыторыі. Такую сістэму аховы дазваляе стварыць толькі наданне беларускай мове статуса дзяржаўнай мовы Рэспублікі Беларусь.
Статус беларускай мовы як дзяржаўнай не закранае канстытуцыйных правоў грамадзян іншых нацыянальнасцей карыстацца рускай ці іншымі мовамі. Усе грамадзяне Рэспублікі Беларусь, незалежна ад нацыянальнасці і роднай мовы, карыстаюцца роўнымі правамі і маюць роўныя абавязкі перад дзяржавай"
📌 Заўтра 25 студзеня (нядзеля) у Вільні — ушанаванне паўстання 1863–1864 гадоў
з удзелам Прэзідэнтаў Літвы, Польшчы, Украіны, дэмакратычных сілаў Беларусі). 🤍❤️🤍
А 14:15 адбудзецца цырымонія ўскладання вянкоў у памяць лідараў і ўдзельнікаў паўстання на старых могілках Росы.
🤝 Запрашаем усіх далучыцца:
прыходзьце а 14:00 на Росы, бярыце з сабой сцягі — каб разам годна ўшанаваць памяць герояў і паказаць нашу салідарнасць.
📅 25 студзеня (нядзеля)
⏰ 14:00 — збіраемся | 14:15 — ускладанне вянкоў
📍 Месца: Вільня, старыя могілкі Росы (Росы / Rasų kapinės)
Repost from Historyja
Той самы здымак Каліноўскага
Я разумею, што беларускай грамадзе ў Вільні гэта зусім нецікава, але зараз ёсць унікальная магчымасць пабачыць арыгінал фотаздымка Канстанціна Каліноўскага, зроблены ў віленскай фотастудыі Ахілле Джузэпэ Банольдзі напярэдадні паўстання. Здымак іканічны, але арыгінал захоўваецца ў Літоўскім дзяржаўным гістарычным архіве, таму не так проста дасяжны, а зараз можна яго пабачыць на часовай выставе пра Вільню праз фотааб’ектыў Вільгельма Захарчыка ў Віленскай карціннай галерэі.- паведаміў Аляксей Ластоўскі. Так што тым, хто ў Вільні і каму цікава, можаце скарыстацца.
Repost from Беларускі інстытут публічнай гісторыі
Заява Беларускага інстытута публічнай гісторыі адносна "літвінізму"
У сувязі з пастаянным выкарыстаннем тэмы “літвінізму” наш Інстытут вырашыў выступіць з публічнай заявай. Мы заклікаем да пошуку канструктыўных рашэнняў.
Поўны тэкст заявы па-беларуску і па-ангельску тут
📌 Запрашаем на акцыю «РАЗАМ — супраць гібрыдных атак!»,
якая адбудзецца 7 снежня ў 13:30 у Вільні каля амбасады Беларусі
Рэжым Лукашэнкі разам з Пуціным вядзе вайну супраць беларускага народа і яго суседзяў. Апошнім часам ён выкарыстоўвае метэазонды, якія парушаюць мяжу з Літвой і ствараюць рэальную пагрозу бяспецы палётаў. З-за гэтага Літва вымушаная перыядычна зачыняць аэрапорт і нават мяжу.
Беларусы — мірныя людзі. Мы супраць злачынцаў! Мы супраць парушэнняў мяжы!
Вольная, дэмакратычная Беларусь — гэта гарантыя міру і бяспекі для ўсяго рэгіёну!
📣 НЕ гібрыдным атакам!
📣 ЗА свабодную Беларусь — і мірнае неба над Літвой!
🗓 Дата: 7 снежня (нядзеля)
🕜 Час: 13:30
📍 Месца: Вільня, вул. Mindaugo 13, — каля пасольства Беларусі
У акцыі прымуць удзел прадстаўнікі Офісу Святланы Ціханоўскай.
❗️Далучайцеся! Прыходзьце са сцягамі і плакатамі
Repost from Радыё Свабода — Беларусь
У Коўне зьбіраюць сродкі на памятную шыльду Беларускаму асобнаму батальёну ў Літоўскім войску
Збор грошай абвясьціла беларуская сябрына Коўны. Адкрыцьцё плянуецца 23 лістапада, на Дзень Літоўскіх ваяроў. Беларусы Коўны хочуць адкрыць шыльду на будынку, дзе ў 1920–1921 гг. месьціўся Беларускі Асобны Батальён — беларуская вайсковая адзінка ў складзе Літоўскай арміі.
Батальён праславіўся ў баях супраць бальшавікоў, яго ваяры атрымалі афіцыйную падзяку ад прэзыдэнта Літвы Антанаса Смэтаны, 51 жаўнеры былі адзначаныя найвышэйшай узнагародай Літвы — Крыжам Віціса, пішуць арганізатары. Яны спадзяюцца прыцягнуць на зборы 3900 эўра.
Вже доступно! Дослідження Telegram за 2025 — головні інсайти року 
