cookie

Ми використовуємо файли cookie для покращення вашого досвіду перегляду. Натиснувши «Прийняти все», ви погоджуєтеся на використання файлів cookie.

avatar

Razam - Новостной Канал

Полезная информация для белорусов в Литве. Наши инициативы: https://linktr.ee/razamlt

Більше
Рекламні дописи
857
Підписники
-124 години
+47 днів
-930 днів

Триває завантаження даних...

Приріст підписників

Триває завантаження даних...

Фото недоступнеДивитись в Telegram
#РАСКЛАД Сёння ў Razam 📌субота: 17:00 -“Ляцяць па небе шарыкі” музычны спектакль-гульня па вершах Данііла Хармса Instagram | Facebook | YouTube | TikTok #razamlt
Показати все...
1
Фото недоступнеДивитись в Telegram
Распавядаем, якія цікавыя падзеі пройдуць у Літве на гэтых выходных! 🎭7-8 чэрвеня | Вільня У сталіцы Літвы адбудуцца мерапрыемствы "Ночы культуры". У праграме — звыш 100 мерапрыемстваў, выступленняў, канцэртаў, выставак, спектакляў і розных мастацкіх праектаў на любы смак. 🌈8 чэрвеня, 16:00 | Bernardinų sodas Вялікі Lithuanian Pride "За правы!", падчас якой удзельнікі пройдуць ад Бернардынскага сада па парка Вінгіс. Пасля маршу ў парку адбудзецца святочны канцэрт. 🪵8 чэрвеня, 11:30 | Tremtinių g. 1, Экскурсія па Новай Вільні — аднаму з найменш вядомых раёнаў Вільні. Шмат дзесяцігоддзяў ён лічыўся індустрыяльнай часткай горада, нават чужой. Тут можна знайсці адзіны ў Вільні драўляны касцёл і нават адчуць подых Швейцарыі! Квіткі — €20 (на літоўскай мове) 🇪🇺9 чэрвеня | Літва Выбары ў Еўрапарламент Права абіраць чальцоў у Еўрапарламент маюць грамадзяне Літоўскай Рэспублікі, якія дасягнулі 18 гадоў, а таксама грамадзяне іншых дзяржаў ЕЗ. Instagram | Facebook | YouTube | TikTok #razamlt
Показати все...
👍 2
00:27
Відео недоступнеДивитись в Telegram
#TeenPress Май это месяц за равные права и справедливость для ЛГБТ+ людей. Но каждый день, многие женщины сталкиваются с дискриминацией только потому, что они женщины. В интервью наши юные журналистки говорили о гендерном равенстве с Астой Андрияускене, Послом по особым поручениям Литвы в Беларуси Если вы не смотрели это интервью, посмотрите это и другие видео на нашем YouTube канале #razamlt
Показати все...
IMG_6351.MP49.17 MB
Фото недоступнеДивитись в Telegram
Праграма стыпендый Х’юберта Хамфры для беларускіх спецыялістаў і спецыялістак з розных прафесійных сфер: прыём заявак да 17 ліпеня ўключна Імкнецеся да прафесійнага росту і хочаце зрабіць унёсак у развіццё Беларусі? Праграма Х'юберта Хамфры — гэта ваш шанец атрымаць каштоўны міжнародны досвед і удасканаліць сваё прафесійнае майстэрства. Праграма прапануе гадавую стажыроўку ў ЗША з поўным фінансаваннем для занятых у галінах публічнага адміністравання, эканомікі, праваабароны, адукацыі, журналістыкі і інш. Кандыдаты(-кі) мусяць мець вышэйшую адукацыю і не менш за 5 гадоў прафесійнага досведу. Даведайцеся больш на сайце і падайце заяўку на ўдзел у праграме, каб пачаць свой шлях да поспеху ўжо сёння! #razamlt
Показати все...
👍 1 1
Пятніца — традыцыйны агляд файных мясцінаў для падарожжаў па Літве Спякотныя дні разбавіліся кароткімі прахалоднымі дажджамі, што надае магчымасць падарожнічаць тым, хто не пераносіць гарачае надвор'е. У сённяшнім аглядзе — маёнткі, сядзібы, замкі! Сабралі для Вас 5 цікавых лакацый у картках вышэй 👆 🇱🇹Калі Вы шмат вандруеце і хочаце падцягнуць свой узровень літоўскай мовы, запрашаем на нашыя курсы! Гэта «‎балбаталка»‎ для любога узроўня гаварэння за данат для выкладчыцы. Пачаць вучыцца можна кожны панядзелак і пятніцу ў 19:00 па адрасе Vilniaus, 16. Instagram | Facebook | YouTube | TikTok #razamlt
Показати все...
3
Фото недоступнеДивитись в Telegram
#РАСКЛАД Сёння ў Razam 📌пятніца: 19:00-20:30 Літоўская мова Instagram | Facebook | YouTube | TikTok #razamlt
Показати все...
2
Фото недоступнеДивитись в Telegram
🔸️Кіроўцы часта выкарыстоўваюць нефармальную мову на дарозе — розныя сігналы, такія як мігценне далёкага святла ці сігнал аварыйкі, каб падзякаваць або папярэдзіць іншых удзельнікаў дарожнага руху. Нягледзячы на ​​тое, што падобныя дзеянні могуць здавацца нявіннымі, няправільнае выкарыстанне сігнальных сігналаў можа стварыць пагрозу бяспецы дарожнага руху і, як следства, прывесці да ДТЗ. Выкарыстанне далёкага святла ці процітуманак можа прадстаўляць небяспеку для іншых удзельнікаў дарожнага руху — асляпіць кіроўцаў, якія едуць у сустрэчным накірунку, а таксама ў люстэрка задняга віду тых, хто едзе ззаду. 💸Падобныя парушэнні могуць пацягнуць за сабой штраф ад 30 да 90 еўра ў выпадку, калі паліцыя заўважыць іх. ⚠️Правілы дарожнага руху паказваюць, што ў такіх выпадках рэкамендуецца знізіць хуткасць і ўключыць аварыйны сігнал — гэта максімальна бяспечная рэакцыя. Instagram | Facebook | YouTube | TikTok #razamlt
Показати все...
😨 1
Фото недоступнеДивитись в Telegram
Літоўская мытня выпусціла тлумачэнні, што цяпер можна будзе правезці ў краіну з Беларусі 🥞Забарона не распаўсюджваецца на тавары, якія перавозяцца транзітам, а таксама на тавары, якія прызначаны толькі для асабістага выкарыстання падчас паездкі. Пад імі разумеюцца тавары, ўпакоўкі якіх былі адкрытыя. 🍹У літоўскай мытні ўдакладнілі, што забарона таксама не распаўсюджваецца на прадукты, неабходныя ў падарожжы, — але яны таксама павінны быць у адкрытых упакоўках. Праз гэтыя санкцыі на мяжы з Літвой узніклі праблемы — у літоўскіх пунктах пропуску тым, хто ўязджаў з Беларусі, прапаноўвалі выкідваць прадукты, напоі, цыгарэты, лекі і іншыя тавары, нават тыя, якіх няма ў абмежавальным спісе.  У пакоях надгляду ўтварыліся горы з выкінутых прадуктаў. 🧀Нагадаем, з 3 чэрвеня ўрад Літвы ўвёў новы пералік тавараў, якія забароненыя для імпарту з Беларусі і Расіі. У спіс траппілі больш за 2800 пазіцый. Instagram | Facebook | YouTube | TikTok #razamlt
Показати все...
1
Фото недоступнеДивитись в Telegram
Спектакль «Тихари» в Вильнюсе! Это сатирическая драма беларуского писателя Саши Филипенко, которая рассказывает нам про недалекое будущее, в котором апокалипсис – не причина остановить суды над протестующими в Беларуси. 2030 год. Путин нажал ядерную кнопку. Мир разрушен, но в одном бункере, как ни в чём не бывало, проходит суд за участие в протестах в Беларуси 2020 года. Спектакль идёт на русском языке. Собранные средства пойдут репрессированным актёрам. ⚡️Где: Meno erdvės VILEIŠIO18, P. Vileišio g.18N, Vilnius ⚡️Когда: 18/19 июня 19:00 🔥Билеты: https://fienta.com/ru/s/tihari-belarus-2030-sud-v-post-apokalipsis #razamlt
Показати все...
👍 5
00:32
Відео недоступнеДивитись в Telegram
🥳Сёлета Літва заняла першае месца ў глабальнай справаздачы аб шчасці, у якой пакаленне Z краіны ацаніла сваю задаволенасць жыццём на 7,7 бала з 10 па шкале шчасця. Папулярнае брытанскае выданне «The Guardian» вырашла спытаць прадстаўнікоў мпладога пакалення у Літве , якія прычыны прымушаюць іх адчуваць сябе такімі шчаслівымі. 🇱🇹Сабралі асноўныя станоўчыя перавагі балтыйскай дзяржавы Instagram | Facebook | YouTube | TikTok #razamlt
Показати все...
25.87 MB
7🥴 2