uk
Feedback
Беларуская афіша 🗓️

Беларуская афіша 🗓️

Відкрити в Telegram

🗓️ Мерапрыемствы ў Вільнюсе. Для публікацыі анонса і па пытаннях рэкламы пішыце наўпрост: @high_quality16 👉 Падтрымаць канал можна тут: https://www.buymeacoffee.com/EventsVilnius

Показати більше
1 301
Підписники
Немає даних24 години
+37 днів
+2330 день
Архів дописів
#12ЧЭРВЕНЯ | Вялікі канцэрт этнацэнтра «Світанак» Беларусы і беларускі рознага ўзросту, ад мала да вяліка, заспяваюць аўтэнтычныя беларускія песьні ды затаньчаць традыцыйныя танцы. Удзельнікі калектыву “Світанак” намагаюцца захоўваць і папулярызаваць традыцыйную спадчыну сярод беларусаў замежжа. Будзем рады бачыць кожнага, каго прыцягвае родная мова ды культура. 📅 12 чэрвеня 🕖 19:00 📍 Pamėnkalnio skveras

#16ЧЭРВЕНЯ Прэзентацыя кнігі «З Порту да Сант'яга: дзённік з пілігрымкі» Стэфана Корфа Сезон пілігрымак ужо ідзе! Самы час на
#16ЧЭРВЕНЯ Прэзентацыя кнігі «З Порту да Сант'яга: дзённік з пілігрымкі» Стэфана Корфа Сезон пілігрымак ужо ідзе! Самы час набыць турыстычныя кійкі, заплечнік, ракавінку з крыжом і выправіцца ў шлях. А перад гэтым няблага б завітаць на прэзентацыю кнігі «З Порту да Сант'яга: дзённік з пілігрымкі» ад Стэфана Корфа. Стэфан летась прайшоў шлях Сант'яга за адзінаццаць дзён, збіраючы пячаткі і мазалі. Кожны вечар ён запісваў свае ўражанні, з якіх потым і нарадзілася кніга. На сустрэчы паразмаўляем пра кнігу, пра шлях, пра смак гішпанскай кукурузы і знаёмства з аўстралійцамі, пра зтаптаныя боты ды серныя крыніцы. 📅 16 чэрвеня а 19:30 📍 Zolak (Vytenio g. 50D) 🎟️ Уваход вольны

#11ЧЭРВЕНЯ 🎬 Кінапрагляд фільма «I Swear» + дыскусія Запрашаем на сумесны прагляд фільма і наступную дыскусію пра бачнасць,
#11ЧЭРВЕНЯ 🎬 Кінапрагляд фільма «I Swear» + дыскусія Запрашаем на сумесны прагляд фільма і наступную дыскусію пра бачнасць, стыгматызацыю, нейраразнастайнасць і тое, як грамадства ўспрымае людзей з сіндромам Турэта. «I Swear» — брытанская біяграфічная драма, заснаваная на гісторыі шатландскага актывіста Джона Дэвідсана. Фільм распавядае пра жыццё чалавека з сіндромам Турэта, яго сутыкненне са стэрэатыпамі, ізаляцыяй і барацьбу за права быць пачутым. Стужка атрымала высокія ацэнкі крытыкаў і шэраг узнагарод і намінацый. 📅 11 чэрвеня ў 19:00 📍 Шніпішкес, Вільнюс (дакладны адрас будзе дасланы зарэгістраваным удзельнікам) 🎟️ Удзел вольны, але патрэбна рэгістрацыя 🎞 Фільм будзе дэманстравацца на мове арыгіналу з рускімі субцітрамі. Пасля прагляду адбудзецца адкрытая дыскусія, дзе можна будзе абмеркаваць тэмы, узнятыя ў фільме, і падзяліцца сваімі ўражаннямі.

#12ЧЭРВЕНЯ | НОЧ КУЛЬТУРЫ 2026 / / SVETA BEN & GALYA CHIKISS 12 чэрвеня // 20:30-02:00 Pylimo g. 4A Уваход вольны Sveta Ben &
#12ЧЭРВЕНЯ | НОЧ КУЛЬТУРЫ 2026 / / SVETA BEN & GALYA CHIKISS 12 чэрвеня // 20:30-02:00 Pylimo g. 4A Уваход вольны Sveta Ben & Galya Chikiss – беларускія артысткі, якія злучаюць эксперыментальную музыку, перформанс і электроніку. Сваімі галасамі, тэкстамі і гукавымі ландшафтамі яны запрашаюць гледачоў у містычны і інтымны свет, які існуе дзесьці па той бок бясконцай стужкі навін і апавяшчэнняў. Свет, дзе пераплятаюцца сон і фальклор, дзе час цячэ інакш, а танец аказваецца перажываннем. Таксама ў праграме: Elizabete Balčus, Une, інсталяцыі ад Eglė Grėbliauskaitė і Katya Kóv Падрабязнасці: https://fb.me/e/4kJkI2nvR

🎭ПРЭМ’ЕРА СПЕКТАКЛЯ “НАШ ДРУЖНЫ 12 «А» АД ТЭАТРА VARTA - 🔥УВАХОД ВОЛЬНЫ🔥 🎭 Ці гулялі вы калі-небудзь у «чорны стул»? А шт
🎭ПРЭМ’ЕРА СПЕКТАКЛЯ “НАШ ДРУЖНЫ 12 «А» АД ТЭАТРА VARTA - 🔥УВАХОД ВОЛЬНЫ🔥 🎭 Ці гулялі вы калі-небудзь у «чорны стул»? А што можа адбыцца ў самым дружным класе, калі пачаць гульню «скажы праўду»? 29 і 30 траўня тэатр VARTA прадстаўляе новую пастаноўку «Наш дружны 12 “А”» — гісторыю пра сяброўства, шчырасць, падлеткаў і тое, што адбываецца, калі сакрэты выходзяць на паверхню. У спектаклі іграюць маладыя акторы — удзельнікі тэатральнай школы VARTA, юныя мігранты з Беларусі і Украіны ва ўзросце ад 13 да 20 гадоў. ❗️Уваход бясплатны, але неабходная папярэдняя рэгістрацыя: 29 траўня • 19:00 >> 30 траўня • 19:00 >> 🫶Па жаданні можна будзе пакінуць данат у падтрымку маладых актораў. 🗣 Мова спектакля: руская 👌Рэкамендуемы у́зрост: 14+ 🗓 Пятніца і субота 29 і 30 траўня 🕐 19:00 (уваход у залу з 18:30) 📍 MROJ Hall Teatras (Gedimino pr. 28)

💥 28 траўня, анлайн: Заключны вебінар пра энергетычныя супольнасці Беларуская энергетыка — адмысловы выпадак: кошт электраэн
💥 28 траўня, анлайн: Заключны вебінар пра энергетычныя супольнасці Беларуская энергетыка — адмысловы выпадак: кошт электраэнергіі ў разы ніжэй за суседзяў, прыватных энергетычных сетак ствараць нельга, а тэрмін вяртання інвестыцый у АКЭ можа складаць больш за 15 гадоў. Але гэта не тупік — гэта выклік. Лакальная энергетыка пачынаецца не з юрыдычных фармулёвак, а з суседзяў. Эксперт Арцём Быстрык паспрабуе дастасаваць мадэль энергетычнага кааператыва да беларускай рэчаіснасці — з усімі яе абмежаваннямі і магчымасцямі: тэхналогіі для супольнага выкарыстання, законы, патэнцыял i прыклады кааператыўнага руху ў Беларусі. Гэты вебінар для тых, хто хоча не проста ведаць, але і дзейнічаць. 🗓 Калi: 28 траўня 19:30 (Мінск) / 18:30 (Варшава). 👉 Рэгістрацыя па спасылцы праз Google-форму 👉 Падрабязна пра адукацыйны цыкл

🟡 Школа фандрайзінгу ад "РАДА" Тэрмінова патрэбны сродкі на праект, а дэдлайн быў учора? Павер, мы цябе разумеем. Бясконцыя
🟡 Школа фандрайзінгу ад "РАДА" Тэрмінова патрэбны сродкі на праект, а дэдлайн быў учора? Павер, мы цябе разумеем. Бясконцыя заяўкі і дэдлайны выматвалі і ў лепшыя часы, а цяпер зусім гамон. Але выйсце ёсць! І яно ў тым, каб будаваць стратэгію Што будзе? 🟡 навучымся выбудоўваць рэалістычную і ўстойлівую сістэму фінансавання замест выгарацельнай гонкі за грантамі, 🟡 запітчым праект перад донарамі і атрымаем іх фідбэк, 🟡  кожн:ая ўдзельні:ца курса зможа падаць заяўку і атрымаць да 5000€ на свой міні-праект! Спікерка – Аня, фандрайзерка са стажам: у сярэднім яе праца прыносіць праектам 1,5 мільёна еўра на год. Пачатак: 3 чэрвеня 2026 Расклад: 5 сустрэч (панядзелкі і серады), 18:00 па Варшаве Фармат: анлайн, мова спікеркі – расейская 🫰Дэдлайн падачы заявак — 27 траўня ўключна. Падрабязнасці і рэгістрацыя — тут

#29ТРАЎНЯ | Семінар «Юрыдычная беларуская мова ва ўмовах прававой трансфармацыі» 29 траўня адбудзецца семінар, прысвечаны бел
#29ТРАЎНЯ | Семінар «Юрыдычная беларуская мова ва ўмовах прававой трансфармацыі» 29 траўня адбудзецца семінар, прысвечаны беларускай юрыдычнай мове і адукацыі. Мерапрыемства пройдзе ў змяшаным фармаце — анлайн і афлайн у Вільнюсе. Падчас семінара мы плануем абмеркаваць: 👉 Як пераадолець супярэчнасць паміж дэкаратыўным канстытуцыйным статусам беларускай мовы і яе фактычнай адсутнасцю ў прававым полі. 👉 Якая рэальная статыстыка прыняцця законаў па-беларуску на сучасным этапе і пра што яна сведчыць? 👉 Як досвед развіцця беларускай юрыдычнай адукацыі і нарматворчасці ў ХХ стагоддзя ўлічыць пры падрыхтоўцы будучых рэформаў ? 👉 Юрыдычная адукацыя па-беларуску, утопія ці рэальная перспектыва ва ўмовах эміграцыі і дзейнасці дыяспар? Запрашаем да ўдзелу студэнтаў, практыкуючых юрыстаў, адвакатаў, праваабаронцаў, даследчыкаў, мовазнаўцаў і ўсіх, хто цікавіцца беларускай юрыдычнай мовай і яе развіццём. ❗️Удзел магчымы толькі пасля папярэдняй рэгістрацыі па спасылцы. 📍 Месца і час афлайн-сустрэчы ў Вільнюсе, а таксама спасылку для анлайн-удзелу мы дашлём толькі зарэгістраваным удзельнікам.

Вэбінар «НАМ (НЕ)АБЫЯКАВА ЭКАЛОГІЯ: як мастацтва і радыкальны актывізм лечаць наша здранцвенне» Мы ведаем пра экалагічны крыз
Вэбінар «НАМ (НЕ)АБЫЯКАВА ЭКАЛОГІЯ: як мастацтва і радыкальны актывізм лечаць наша здранцвенне» Мы ведаем пра экалагічны крызіс, але не адчуваем яго. Псіхіка ўключае здранцвенне, а капіталістычная сістэма закалыхвае нашы страхі. І пакуль навукоўцы паказваюць нам сухія лічбы і графікі, мастакі ды актывісты шукаюць іншыя шляхі да нашага спачування.  Разам з арт-менеджаркай і мастацтвазнаўцай Сафіяй Садоўскай разбяром, як яны гэта робяць, на прыкладзе двух галоўных скандалаў года:
👉 Опера-перформанс SEAWORLD VENICE Фларэнціны Хольцынгер на Венецыянскай біенале 2026. Як радыкальная тэлеснасць ператвараецца ў трывожны экаманіфест. 👉 Акцыя групы Futuro Vegetal, якая абліла чырвонай біяфарбай карціну ў Вайсковым музеі Мадрыда.
Пагаворым пра тое, чаму камфорт — галоўны вораг зменаў, і ці можа мастацтва прымусіць нас заўважыць катастрофу, у якой мы суўдзельнічаем. 📅 27 мая а 19:00 паводле мінскага часу 📍 Анлайн у Zoom 🎟️ Удзел бясплатны, але патрэбная рэгістрацыя: https://forms.gle/3XxnRrx1ou94efqd8

🧵 Майстар-класы па тэкстыльным дызайне і рукадзеллі «Звязаныя культурай» Утульная творчая прастора для жанчын — там, дзе мож
🧵 Майстар-класы па тэкстыльным дызайне і рукадзеллі «Звязаныя культурай» Утульная творчая прастора для жанчын — там, дзе можна паспрабаваць новыя тэхнікі працы з тканінай у цёплай кампаніі. ⚡️ Кожная сустрэча пачынаецца з экскурсіі па выставе ЦСМ «Суперклей, або Вынаходзячы Сябра», а далей — творчая праца з тэкстылем пад кіраўніцтвам прафесійнай дызайнеркі Іевы Кяляўскайтэ-Малішаўскэ. 🧚‍♀️ Майстэрні створаны з клопатам пра жанчын-мігрантак і адкрытыя для жанчын усіх нацыянальнасцяў. Можна прыходзіць з дзецьмі любога ўзросту. 👉 Удзел бясплатны, усе матэрыялы прадастаўляюцца. 🗓 28 траўня, 8, 9, 14 ліпеня — а 16:00 Завяршальная сустрэча: серада, 15 ліпеня, а 16:00 📍 Цэнтр сучаснага мастацтва, Vokiečių g. 2, Вільня 🗣 Літоўская, англійская, украінская, беларуская, руская 💛 Рэгістрацыя ТУТ Пытанні — Іеве: ieva.keli@artscape.lt Арт-агенцыя «Artscape» сумесна з Цэнтрам сучаснага мастацтва

#28ТРАЎНЯ | Канцэрт гурта Polyn Супергурты рэдка жывуць даўжэй за адзін альбом, але ў Polyn атрымалася. Змрочны сплаў з культ
#28ТРАЎНЯ | Канцэрт гурта Polyn Супергурты рэдка жывуць даўжэй за адзін альбом, але ў Polyn атрымалася. Змрочны сплаў з культавых беларускіх гуртоў (Petlya Pristrastiya, Port Mone trio і інш.) працягвае ператвараць трывогу ў мастацтва і складаць звонкія песні смутных часоў. Напярэдадні лета калектыў сыграе рэдкі, як зацьменне, лайв і пакажа адноўленую праграму ў міні-туры Вільнюс–Варшава. Музыка Polyn — шматслаёвы гіпнагагічны трып-хоп, які хістае ад пост-панка да калыханак і назад. Шчыльны, ахінаючы гук, за знешняй змрочнасцю якога хаваецца парадаксальна светлы нігілізм і амаль будысцкая адмова ад сябе. 📆 28 траўня ў 20:00 (дзьверы 19:00) 📍 Paviljonas, Вільнюс 🎟 Набыць квіткі

#16ТРАЎНЯ | Экскурсія «БХД у Вільнюсе» з Паўлам Севярынцам Прапануем вам разам пашпацыраваць і даведацца шмат цікавостак пра
#16ТРАЎНЯ | Экскурсія «БХД у Вільнюсе» з Паўлам Севярынцам Прапануем вам разам пашпацыраваць і даведацца шмат цікавостак пра дзейнасць і асобаў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі міжваеннага перыяду. На 2026 год прыпадае даволі шмат 100–гадовых юбілеяў, звязаных з БХД у Вільнюсе: 👉 Юбілей беларускай друкарні імя Францішка Скарыны, якая сталася ці не самай паспяховай ў міжваенным Вільнюсе 👉 Юбілей Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры (БІГіК) — арганізацыі, якая стварала дзясяткі культурніцкіх асяродкаў па ўсёй Заходняй Беларусі 👉 БХД як партыі Да таго ж, 6 траўня споўнілася 100 год з дня спачыну вядомага ксяндза і паэта Казіміра Сваяка, аднаго з заснавальнікаў беларускага хрысьціянска–дэмакратычнага руху. Ягоны брат Альбін Стаповіч доўгі час быў у кіраўніцтве БХД. 📅 16 траўня ў 16:00 📍 Стартуем ад Вострай Брамы 🎟️ Рэгістрацыя ў гугл-форме. Шпацыр праводзіцца за вольныя ахвяраваньні!  Далучайцеся!

#16ТРАЎНЯ 💥 Eurovision Grand Final in Zol@k Глядзім. Танчым. Слухаем. Калектыўны досвед сучаснай поп-культуры. 📅 16 мая (су
#16ТРАЎНЯ 💥 Eurovision Grand Final in Zol@k Глядзім. Танчым. Слухаем. Калектыўны досвед сучаснай поп-культуры. 📅 16 мая (субота) 📌 Zolak Micro Art Residence 🕗 Час: 22:00 — ХХ 🎟 Entry: Free Donation

#16ТРАЎНЯ | 🌿 Экскурсия–прогулка по познавательной экотропе Pūčkorių Экоклуб (Беларусь) и Green LT Vilnius (Литва) приглашаю
#16ТРАЎНЯ | 🌿 Экскурсия–прогулка по познавательной экотропе Pūčkorių Экоклуб (Беларусь) и Green LT Vilnius (Литва) приглашают на экскурсию-прогулку по познавательной экотропе Pūčkorių. Этот маршрут сочетает в себе прогулку вдоль извилистой реки Вильняле и осмотр исторического поместья с уникальными солнечными часами. Главная изюминка пути — 65-метровый Пучкаряйский обрыв, на который вы посмотрите и с высоты птичьего полета, и у его подножия. Длина маршрута – 3.7 км, будут остановки у стендов, ответы на вопросы, обсуждения) Надеюсь по пути также побёрдвотчим 🙃🐦‍⬛️🐦🦆 👉 По прогнозу пока погода в этот день +21 и без дождя :) Телеграм-контакт для связи и дополнительных вопросов: https://t.me//intothewild_k (Карина) 🗓 16 мая, 13.00—14.30 📍Pūčkorių Pažintinis takas, Vilnius 🎟️ Участие бесплатное, регистрация

#17ТРАЎНЯ 🎭 Cпектакль «Блукаючыя агні» ў Вільнюсе! Вы — не назіральнік. Вы — ўнутры таямніцы. Ўнутры сумневаў. Унутры святла
#17ТРАЎНЯ 🎭 Cпектакль «Блукаючыя агні» ў Вільнюсе!
Вы — не назіральнік. Вы — ўнутры таямніцы. Ўнутры сумневаў. Унутры святла, якое можа аказацца падманам. Унутры туману, які можа аказацца адказам на пытанні.
 Спектакль, які абмяркоўваюць па дарозе дадому... спектакль, які яшчэ доўга не адпускае: - напружанне нарастае з першай хвіліны, - мурашкі бягуць па скуры, - мяжа паміж рэальнасцю і ілюзіяй сціраецца, - фінал прымушае пераасэнсаваць усё нанова. У спектакля 10 солдаўтаў. Апошнія паказы ў гэтым сезоне: 📆 17 траўня (нядзеля)Пачатак: •  а 17:00 🎟️ Квіткі>>  •  а 19:00 🎟️ Квіткі >> 📍Тэатральная заля «Meno erdvės VILEIŠIO18», Вільня

8 ТРАЎНЯ || «Сляпы Апакаліпсіс»: Вечар-рэфлексія з паэтам Дзмітрыем Строцавым «Мы не ведалі, якім паветрам дышам і якую п’ём
8 ТРАЎНЯ || «Сляпы Апакаліпсіс»: Вечар-рэфлексія з паэтам Дзмітрыем Строцавым «Мы не ведалі, якім паветрам дышам і якую п’ём ваду». Гэта гісторыя пра маладосць, якая прыпала на час засекрачанай трагедыі. Паэт Дзмітрый Строцаў запрашае ў падарожжа па памяці пакалення, якое пісала вершы, кахала і стварала мастацтва, не ведаючы, што кожны іх дзень можа стаць апошнім. Гэта шчыры і балючы аповяд пра тое, як Чарнобыль зрабіў цэлы народ «закладнікамі», пакуль астатні свет святкаваў падзенне Берлінскай сцяны. Дзмітрый Строцаў — легендарны паэт і голас беларускага сумлення. Чалавек, які ўмее ператвараць гістарычную траўму ў высокае мастацтва і знаходзіць словы для таго, пра што іншыя маўчаць. 🗓 8 траўня (пятніца) ў 18:30 👉 Уваход вольны (вітаецца данат) 📌 Цэнтар беларускай культуры (Vilniaus g. 20) ℹ️ Рэгістрацыя Падзея праходзіць ў межах кампаніі да 40-годдзя аварыі на Чарнобыльскай АЭС, ініцыяванай “Зялёная сетка”, Экадомам і Альянсам «Зялёная Беларусь», пры падтрымцы Dialog büro.

6 МАЯ || Лекцыя «Чарнобыль: Рэфлексія брытанскага навукоўца» Запрашаем на лекцыю брытанскага навукоўца, даследчыка наступства
6 МАЯ || Лекцыя «Чарнобыль: Рэфлексія брытанскага навукоўца» Запрашаем на лекцыю брытанскага навукоўца, даследчыка наступстваў Чарнобыльскай катастрофы і праваабаронцы доктара Алана Флауэрса. Сустрэча будзе прысвечана навуковаму і грамадскаму асэнсаванню саракагадовага перыяду пасля аварыі на ЧАЭС. Алан Флауэрс (Dr. Alan Flowers) — выбітны брытанскі навуковец, які шмат гадоў прысвяціў вывучэнню чарнобыльскай праблематыкі. Ён з’яўляецца актыўным праваабаронцам, папулярызатарам беларускай культуры ў Вялікабрытаніі і старшынёй Англа-беларускага таварыства (Anglo-Belarusian Society). 🗓 6 мая (серада) ў 18:30 👉 Уваход вольны (вітаецца данат). 📌 Цэнтар беларускай культуры (Vilniaus g. 20, Vilnius) ℹ️ Рэгістрацыя 

3 ТРАЎНЯ || Адкрыццё выставы Ксішы Ангелавай «Пакажы мне сваю рану» Як жыць у свеце, дзе вораг невідавочны? Праз 40 мастацкіх
3 ТРАЎНЯ || Адкрыццё выставы Ксішы Ангелавай «Пакажы мне сваю рану» Як жыць у свеце, дзе вораг невідавочны? Праз 40 мастацкіх прац Ксіша Ангелава даследуе экзістэнцыйны жах Чарнобыля — катастрофы, якая назаўжды змяніла наша ўяўленне пра бяспеку. У праграме: 👉 14:00 | Афіцыйнае адкрыццё выставы. Сустрэча з мастачкай, размовы пра досвед «нябачнай» вайны і крохкасць свету. 👉 15:00 | Варштат «Wood, Fire and Writing» 🌳 Майстар-клас ад доктара Джайлса Сазэрлэнда (Шатландыя) — будзем вырабляць натуральныя чарнілы і пісаць паэтычныя пасланні. Уваход вольны (вітаецца данат), а таксама патрэбна рэгістрацыя  📌 Цэнтар беларускай культуры (Vilniaus g. 20, Vilnius) Падзея праходзіць ў межах кампаніі да 40-годдзя аварыі на Чарнобыльскай АЭС, ініцыяванай “Зялёная сетка”, Экадомам і Альянсам «Зялёная Беларусь», пры падтрымцы Dialog büro. 

Ўжо сёння!

#24КРАСАВІКА || Сустрэча з паэткай Настай Кудасавай Наста Кудасава — адна з найвядомейшых паэтак беларускай сучаснай літарату
#24КРАСАВІКА || Сустрэча з паэткай Настай Кудасавай Наста Кудасава — адна з найвядомейшых паэтак беларускай сучаснай літаратуры. Ў сваіх творах яна спалучае вернасць класічнай форме са смелай вобразнасцю і чуйнасцю да слова. Аўтарка сямі паэтычных кніг, з якіх тры выйшлі ў эміграцыі. Лаўрэатка прэмій: «Кніга года – 2016», прэміі імя Міхася Стральцова (2021), «Гліняны Вялес», прэміі Наталлі Арсенневай. Падчас сустрэчы яна раскажа: ✔️ пра кнігу «Лірыка», ✔️ пра эмігранцкі боль і аптымізм, ✔️ чаму яе вершы важна чытаць уголас, ✔️ чым адрозніваецца вясна на радзіме ад вясны ў эміграцыі. На імпрэзе працуе перасоўная кнігарня Kamunikat.shop. Можна будзе набыць шэраг навінак ад выдавецтва! 🗓 24 красавіка ў 18:00 📍 Беларускі дом, Vilniaus g. 20 🎟️ Уваход вольны

Беларуская афіша 🗓️ - Статистика та аналітика Telegram каналу @vilnius_belarus