cookie

Ми використовуємо файли cookie для покращення вашого досвіду перегляду. Натиснувши «Прийняти все», ви погоджуєтеся на використання файлів cookie.

avatar

МЕНСКРАЗАМ!

Канал аб'яднання пратэстнага руху Менска, рэгіёнаў Беларусі, беларусаў Замежжа. #МыРазам рухаемся да перамогі над дыктатурай. Наш бот @menskrazam_bot Нашы акаўнты: https://teletype.in/@menskrazam/accounts 🤍❤️🤍 #МенскРазам‌‌

Більше
Рекламні дописи
764
Підписники
+124 години
-27 днів
-2030 днів

Триває завантаження даних...

Приріст підписників

Триває завантаження даних...

Фото недоступнеДивитись в Telegram
Заўтра, 23 чэрвеня, у Вільні, на плошчы Кудзіркі ў 12:00, "Народная Грамада" сумесна з Dapamoga, былымі палітвязнямі і неабыякавымі людзьмі, удзельнічае ў акцыі салідарнасці з палітвязнямі ў Беларусі. У лукашысцкіх турмах сёння знаходзіцца больш за 1565 чалавекі, прызнаныя палітвязнямі. Сярод іх – лідэр "Народнай Грамады" Мікалай Статкевіч, асуджаны на 14 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах асаблівага рэжыму, а таксама не менш як 8 партыйцаў. Мікалай Статкевіч ужо 1483 дні пад вартай, больш за 1,5 гады ў рэжыме інкамунікада. Яго пераслед – яркае сведчанне жорсткасці і нечалавечнасці, лукашызму. Мы павінны паказаць рэжыму лукашэнкі, што мы не змірымся з несправядлівасцю! Далучайцеся да акцыі ў Вільні і дайце знак усім палітвязням, што яны не пакінуты ў бядзе! Свабоду ўсім палітвязням!! Жыве Беларусь! ⚪🔴⚪
Показати все...
7
Repost from Dapamoga
00:16
Відео недоступнеДивитись в Telegram
🔥 Развітанне з дыктатарамі на самай высокай кропцы Літвы! 23 чэрвеня (нядзеля) запрашаем  паехаць на самую высокую кропку Літвы, якая знаходзіцца на мяжы з Беларуссю, для спальвання пудзілаў двух дыктатараў! ✔️ Час адпраўлення з Вільні: 22:00 ✔️ Месца адпраўлення з Вільні: Замак, каардытаты. ✔️ Месца, дзе адбудзецца спальванне: каардынаты ❣️ Бярыце з сабой сцягі, музычныя інструменты, прысмакі і напоі! 👉🏻 Кіроўцы і пасажыры, адзначайцеся, калі ласка, у таблічцы тутака >>>, каб усім хапіла месца :)
Показати все...
3.10 MB
🔥 5 1
Каля «Амбасады Вольнай і дэмакратычнай Беларусі» (Арт-праект) ў Бэрліне прадоўжылася акцыя ўшанавання знакамітых беларусаў з нагоды іх дзён народзінаў: Валянцін Акудовіч (нар. 18.06.1950), беларускі філёзаф, паэт, літаратурны крытык, лаўрэат шматлікіх прэмій ў галіне літаратуры, «хросны бацька» літаб’яднаньня авангардыстаў «Бум-Бам-Літ », аўтар філасофскіх і літаратурна-мастацкіх кніг «Мяне няма. Роздумы на руінах чалавека» (1998), «Разбурыць Парыж» (2004), «Дыялогі з Богам» (2006), «Код адсутнасці. Асновы беларускай ментальнасці» (2007) і ішыя., заклікае да разгляду ідэі беларускай дзяржавы у кантэксце грамадства палітычнага, а не этнічнага. З днём народзінаў шаноўны спадар Валянцін! Мы ганарымся слаўнымі беларускімі творцамі і шчырымі патрыётамі! Памятаем тых, хто ўнёс і ўносіць сёння важкі ўклад у нашу духоўную спадчыну! Разам да вызвалення Бацькаўшчыны! Жыве вольная Беларусь⚪️❤️⚪️! Слава Ўкраіне💙💛! Ізраіль пераможа🇮🇱! #МыРазам
Показати все...
150.40 MB
92.33 MB
15
Repost from Супер Мова
Фото недоступнеДивитись в Telegram
20 ЧЭРВЕНЯ: 🇧🇾 Нарадзіўся Валер Раеўскі, беларускі тэатральны рэжысэр, на працягу 35 гадоў быў галоўным рэжысэрам і мастацкім кіраўніком Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Прафэсар Беларускае акадэміі мастацтваў. https://t.me/supermova/1849 ❗️ Ён быў апазыцыянер. Ён змагаўся. Змагаўся за гонар, за праўду, за справядлівасьць ва ўсіх сваіх спэктаклях. 🔗 Чытайце больш у артыкуле — Раеўскі быў мяккім дысыдэнтам у мастацтве __________________________________ 🇧🇾 Нарадзіўся Жыгімонт Ваза, кароль польскі і вялікі князь літоўскі, кароль швэдзкі. https://t.me/supermova/1850 ▶️ Глядзіце Гісторыю пад знакам Пагоні — Жыгімонт Ваза #мова #дзень @supermova
Показати все...
❤‍🔥 14👍 1 1
Фото недоступнеДивитись в Telegram
🌿20 чэрвеня — Сусветны дзень бежанцаў У 2000 годзе Генеральная Асамблея ААН пастанавіла, што, пачынаючы з 2001 года, 20 чэрвеня будзе адзначацца як Сусветны дзень бежанцаў. Падставай для гэтага паслужыла 50-я гадавіна Канвенцыі пра статус бежанцаў 1951 года. У мінулым верасні, у сваім каментары з нагоды забароны на выдачу беларускіх пашпартоў за мяжой, ААН паведаміла, што паводле некаторых ацэнак, ад 200 000 да 1 мільёна беларусаў жывуць у выгнанні пасля таго, як былі вымушаныя бегчы ад рэпрэсій, пагрозаў і запалохвання. Лічбу ў больш за 200 000 з'ехаўшых называлі і беларускія ўлады. А ў сваім дакладзе пра беларусаў у выгнанні спецдакладчыца ААН Анаіс Марэн падкрэслівала, што міграцыя людзей «наўпрост злучаная з палітыкай, што праводзіць урад Беларусі, і практыкай, што ён ўжывае, а таксама з мэтанакіраваным стварэннем варожай абстаноўкі, якая перашкаджае бяспечнаму вяртанню». 🔹«Палітыка нагнятання страху, закліканая вымусіць пакінуць краіну»: даклад Спецдакладчыцы ААН — пра беларусаў у выгнанні
Показати все...
💔 18 1
​​Сто гадоў Васілю Быкаву. Ведаеце, у школьных падручніках па літаратуры любяць пра розных аўтараў казаць: "ён адлюстроўваў рэчаіснасць такой, якая яна ёсць, таму ён сапраўдны пісьменнік". Але каб быць сапраўдным, пісьменніку зусім не абавязкова "адлюстроўваць рэчаіснасць". Можна пісаць пра магію ці касмічныя палёты, і быць сапраўдным. Але ёсць, на наш погляд, адзін просты крытэрый сапраўднасці: пісьменніку нельга хлусіць. Просты, ды не просты. Бо заўсёды будзе спакуса дадаць крышачку падману. Заўсёды знойдуцца тыя, хто чакае ад пісьменніка няшчырасці: цэнзар, які сточвае свой чырвоны аловак над чужымі рукапісамі, ці публіка, якой падабаюцца хэпі-энды. Няпроста стаць сапраўдным пісьменнікам і няпроста ім заставацца. І няпроста застацца чалавекам, калі вакол у брудзе і крыві гінуць людзі, а тыя, што не загінулі, часам скідаюць маскі і адкрываюць свае твары - непрывабныя, страшныя, нечалавечыя. Няпроста прайсці вайну і потым несці яе з сабою, калі побач пацукі прыдумляюць герояў і хаваюць архівы злачынстваў. Няпроста бачыць, як твая краіна губляе свабоду. Не ў адзін момант, а памалу. Няпроста змагацца за яе супраць ворагаў, якіх іншыя не распазналі. Няпроста. Але магчыма. Мы стаміліся ад несапраўднага, ад хлусні, ад цэнзараў, ад пацукоў у гальштуках ці пагонах, ад вайны дзяржавы з народам. І адзіны шлях выжыць і перамагчы - гэта быць сапраўднымі. З днём народзінаў, Васіль Уладзіміравіч, сапраўдны пісьменнік, сапраўдны чалавек і сапраўдны патрыёт Беларусі! І дзякуй вам. Беларусь ніколі не адкажацца ад волі. Жыве Беларусь!
Показати все...

❤‍🔥 20💯 4 1
«Амбасада Вольнай і Дэмакратычнай Беларусі» (Арт-праект) ў Бэрліне далучылася да міжнароднай акцыі ўшанавання Васіля Быкава з нагоды яго 100-га юбілея: Васіль Быкаў (19.06.1924 -2003), Народны пісьменнік Беларусі, лаўрэат шматікіх літаратурнах прэмій, намінаваны на Нобелеўскую прэмію. Бескампраміснасць яго прозы пра вайну часта станавілася прычынай нападаў савецкай крытыкі, якая абвінавачвала пісьменніка ў ачарненні савецкага ладу, а пасля публікацыі аповесці «Мёртвым не баліць», у кватэры Быкава «білі шыбы, жонку-настаўніцу закідалі памідорамі і выклікалі на допыт у КДБ, абурыліся нават франтавікі-генералы, а простыя салдаты, якія выпрабавалі выварат вайны на ўласным досведзе, упарта адмаўляліся далучацца да ўсеагульнага цкавання пісьменніка.» (WiKi) Быкаў быў аднім з заснавальнікаў Беларускага народнага фронту (1988), даверанай асобай кандыдата Зянона Пязняка (1994), лічыў, што для Беларусі пераважней саюз не з Расіяй, а з Захадам і што «Будзе незалежнай Беларусь ‒ будзе ўсё. У тым ліку мова і культура. Ня будзе незалежнасьці ‒ хутка ня будзе нічога!». Ён вымушаны быў эміграваць з радзімы, куды вярнуўся за месяц да смерці. Украінскі амбасадар, які прысутнічаў на пахаванні ў Менску, пісаў: «Я бачыў масавае пахаванне Васіля Быкава ў Менску пад бел-чырвона-белымі сцягамі ў чэрвені 2003 года. Пахаванне перарасло ў масавую акцыю пратэсту. Мёртвы Васіль Быкаў перамог: у той дзень Лукашэнка ўцёк зь Менску, прыдумаў камандзіроўку — чарговае ўрачыстае адкрыццё кароўніка ці нешта ў гэтым родзе». Мы ганарымся слаўнымі беларускімі творцамі і шчырымі патрыётамі! Памятаем тых, хто ўнёс і ўносіць сёння важкі ўклад у нашу духоўную спадчыну! Разам да вызвалення Бацькаўшчыны! Жыве вольная Беларусь⚪️❤️⚪️! Слава Ўкраіне💙💛! Ізраіль пераможа🇮🇱! #МыПамятаем
Показати все...
Менск Разам | Media

❤‍🔥 15👍 2 1
19 чэрвеня 1924 года нарадзіўся Васіль Быкаў - вялікі беларускі пісьменнік, грамадскі дзеяч беларускага Адраджэння, ветэран вайны. Беларусы часта называюць яго “сумленнем беларускай Нацыі". Вядомыя цытаты Васіля Быкава: "Я ‒ беларус, мая родная мова ‒ беларуская.” "Будзе незалежнай Беларусь ‒ будзе ўсё. У тым ліку мова і культура. Не будзе незалежнасці ‒ хутка не будзе нічога!" "Чалавек, які аднойчы адмовіўся ад волі, назаўжды робіцца вязнем" "Я веру, што Беларусь жыве і будзе жыць. Зробім жа ўсё дзеля гэтага.” "Вайна бязлітасная да кожнага.” "Чалавек, як i кожная жывая iстота ад Бога, нараджаецца свабодным.” "Не дасі адразу адпор ‒ неўзабаве ўзаб'юцца на карак і будуць ехаць, колькі каму захочацца.” "Нацыяналізм вялікай нацыі непазбежна перараджаецца ў шавінізм і імперыялізм, а нацыяналізм малой нацыі, якім бы ён ні быў, накіраваны перш за ўсё на выжыванне сваёй нацыі сярод іншых.” "Каб дасягнуць мэты, часам трэба да апошняй магчымасці змагацца з магутнаю сілай абставін.” "Цяпер ідзе разгром нацыянальнай культуры. Беларускую мову, і без таго пераўтвораную ў помесь, ў трасянку, улады канчаткова перасталі падтрымліваць і сказалі, што яна ім непатрэбная.” "Чалавек, часам нягледзячы ні на што, становіцца вышэй за свой лёс і, значыцца, вышэй за магутную сілу выпадку.” "Мова – аснова не толькі нацыянальнай культуры, але і існавання нацыі, існавання этнасу.” "Талент мае права гаварыць народу ўсю праўду пра яго існаванне, часам горкую праўду.” "Калі б Беларусь была менавіта незалежная, няхай бы яна была бедная, неразвітая, адсталая ці слаба развітая – але калі б яна мела незалежнасць, усё астатняе прыклалася б. А пакуль што яна не Беларусь, яна проста ператвараецца ў чарговую губэрню Расеі. Хіба не пра гэта сьведчыць уся палітыка сучаснага беларускага рэжыму?" “Праўда ў гісторыі ‒ функцыя адназначная, з яе робяць урокі. З хлусні ніякіх урокаў не зробіш, апроч новай хлусні.” @menskrazam_info #МыПамятаем
Показати все...
«Васіль Быкаў. Вяртанне» дак.фільм Віктара Корзуна

Асноўным матывам фільму ёсць інтэрв'ю з Васілём Быкавым, запісанае ў 1996 годзе перад ягонай вымушанай эміграцыяй. У відэашэрагу ёсць кадры з пахавання славутага пісменніка, якое пераўтварылася ў вялікую патрыятычную маніфестацыю. На фоне натоўпу людзей, якія любілі Быкава і лічылі яго сумленнем нацыі, гучаць словы пісьменніка пра свабоду і неабходнасць барацьбы за яе. Рэжысэр: Віктар Корзун, 2004 г., Беларусь

❤‍🔥 18 1
Фото недоступнеДивитись в Telegram
"Народная Грамада", "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" і "Краіна для Жыцця" будуць узгадняць свае палітычныя рашэнні! 16-га чэрвеня 2024 года партыя Статкевіча "Народная Грамада", партыя Севярынца "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" і аргкамітэт па стварэнніі партыі "Краіна для Жыцця" падпісалі сумесны палітычны дакумент - Мемарандум. Дакумент рэгламентуе ўзаемадзеянне палітычных структур з мэтай набліжэння  Беларусі да дэмакратычных выбараў пад эгідай АБСЕ. «Салідарнасць палітычных структур і здольнасць дамаўляцца - менавіта тое, чаго крытычна не хапае беларускай дэмакратычнай супольнасці» - заявілі ўдзельнікі Мемарандума. "Мы ствараем палітычны прэцэдэнт узаемадзеяння здаровага сэнсу і палітычнай волі" - заявіў Яўген Вільскі, намеснік старшыні "Народная Грамада" "Мы прапануем далучыцца да супрацоўніцтва ў рамках Мемарандума іншым палітычным суб'ектам" - сказаў Віталь Савюк, лідэр аргкамітэта па стварэнні партыі "Краіна для Жыцця" «Мы супраць узмацнення аўтарытарных тэндэнцый у беларускай дэмакратычнай супольнасці. Шлях у Еўропу, перш за ўсё, гэта-дэмакратыя і празрыстасць. На жаль нам уяўляецца, што калі хтосьці з'язджаў з Беларусі, ён захапіў з сабой крыху аўтарытарызму» - сказаў Георгій Дзмітрук, сустаршыня БХД
Показати все...
💯 6❤‍🔥 3
Фото недоступнеДивитись в Telegram
Беларусы Шчэціна 🇵🇱 ў нядзелю зладзілі акцыю салідарнасьці з палітзняволеннымі ў Беларусі. Самае жудаснае ў дзеяннях рэжыму - гэта тое, што палітзняволенным можа стаць кожны. У кожны момант. Ці адбудзецца гэта пасьля даносу суседзяў, што ў доме трымаюць магніт с Пагоняй, ці пасля таго, як лекары вызавуць ментоў, бо ў пацыента татуіроўка "экстрэмісцкага характару" - але верагоднасць ёсць, і не малая. Агранічвае рэжым толькі недахоп месцаў у турмах і калоніях. Экстрэмістам можна абвясьціць кожнага - і заўсёды знойдзецца повад.  Таму сапаўдную свабоду для ўсіх палітвязняў не атрымаць, пакуль не знішчаны лукашызм.  Мы ведаем, што канец рэжыму блізкі.  Жыве Беларусь! #МыРазам
Показати все...
12❤‍🔥 2👍 1
Оберіть інший тариф

На вашому тарифі доступна аналітика тільки для 5 каналів. Щоб отримати більше — оберіть інший тариф.