cookie

Ми використовуємо файли cookie для покращення вашого досвіду перегляду. Натиснувши «Прийняти все», ви погоджуєтеся на використання файлів cookie.

avatar

Супер Мова

☀️ Канал "Супер Мова" - гэта падмурак сьвядомасьці для кожнага беларуса. ☀️ Годныя асобы, падзеі і кантэнт у фота, відэа, аўдыё і тэкставым фармаце. ☀️ Афіша беларускамоўных анлайн мерапрыемстваў. ☀️ На тарашкевіцы. Чат @supermova Сувязь @Super_Mova_Bot

Більше
Рекламні дописи
1 710
Підписники
-324 години
-117 днів
-3830 днів

Триває завантаження даних...

Приріст підписників

Триває завантаження даних...

Фото недоступнеДивитись в Telegram
БЕЛАРУСІЗМЫ Ў ЛЕТУВІСКАЙ МОВЕ У летувіскую мову патрапіла каля 1000 беларускіх слоў. Пачатковае беларускае г (=лац. h) у (летувіскай) жамойцкай мове адпадае або замяняецца гукам g. Перанятыя словы зь беларускай: anykas (anūkas) — унук, baravikas (baravykas) — баравік, blinas (blynas) — блін, botgas (botagas) — батог, cesnykas (česnakas) — часнок, часнык, duda (skudutis) — дуда, grybas (grybas) — грыб, gutaryti (kalbėti) — гутарыці, kisilius (kisielius) — кісель, krupos (kruopos) — крупы, miestas (miestas) — места (горад), norgas (noragas) — нарог, sliva (slyvа) — сьліва, visnia (vyšnia) — вішня, telyjа (veršelis) — цялё, цяля. Некаторыя лацінскія й нямецкія словы патрапілі ў летувіскую празь беларускую. Напрыклад: kvarmas (forma) — хворма (форма), kvartugas (prijuostė) — хвартух (фартух). Беларуская мова як пасярэднік выступала таксама пры пазычаньні шэрагу палянізмаў у гэтую мову, напрыклад, branyti (ginti) ‘бараніць’ < польск. bronić. Беларускі ўплыў пашырыўся й на фанэтыку летувіскай мовы. Нярэдка сустракаецца дзеканьне, дзе д, т перад е, і замененыя беларускім спосабам гукамі дзь, ць: Dzievas (Бог) замест Dėvas, žalcis (зьмяя) замест žaltis, kaść (рыць) замест kasti (падобная зьява збольшага ўласьцівая аднаму з дыялектаў жамойцкае мовы, які мяжуе з арэалам беларускае мовы — дзукійскаму). @supermova @PanLitoŭski #мова #панлітоўскі #пашыраймасваё
Показати все...
10
Фото недоступнеДивитись в Telegram
У сеціве зьбіраюць подпісы за магчымасьць стварэньня субтытраў на беларускай мове ў праграме Captions Беларуская мова пакуль не прадугледжаная ў праграме Captions, якая дазваляе аўтаматычна дадаваць субтытры на запампаванае ў сеціва відэа з дапамогай штучнага інтэлекту. Пакуль беларускай мовы ў праграме няма, таму стваральнікі беларускамоўных відэазапісаў вымушаныя ствараць субтытры ўласнаруч. https://smarturl.click/jkQxb
Показати все...
9
Які зь цябе імпэратар! 🧨 27 чэрвеня 1520 году перад палацам Ашакаятль у ацтэцкай сталіцы разьюшаны народ каторы дзень спрабуе ўзяць штурмам муры, за якімі хаваецца нешматлікі атрад канкістадораў. ⚡️ Картэс з раздражненьнем разглядвае свайго намесьніка дэ Альварада: менавіта гэты руды крывасмок прычыніўся да таго, што ацтэкі ўзбунтаваліся. У адсутнасьць Картэса дэ Альварада ўчыніў у гэтым праклятым горадзе такую разьню, што і самыя цярплівыя індзейцы ўзялі ў рукі камяні ды дзіды і пайшлі да палаца, дзе атайбаваліся гішпанцы. ⚡️ Ня тое каб Картэсу было тут кагосьці шкада — але ён стратэг, а дэ Альварада — о, гэта звычайны мясьнік. З тых, у каго ёсьць адвага, але каму заўжды бракуе розуму. ⚡️ У палоне Картэса знаходзіцца сам тлатоані Мантэсума ІІ, імпэратар ацтэкаў. Шасьцёра гішпанцаў прыкрываюць тлатоані шчытамі — Мантэсума зьяўляецца ўрэшце на даху палаца. Картэс нецярпліва паказвае яму, каб Мантэсума гаварыў. ⚡️ І татлоані пачынае. Ён спрабуе пераканаць ацтэкаў, што супраціўленьне бессэнсоўнае. Ён заклікае іх скарыцца гісторыі і не ісьці на самагубства. Гішпанцы мацнейшыя — нават калі яны прайграюць сёньня, заўтра іх прыйдзе ў дзесяць разоў болей, яны пераб’юць усіх і зруйнуюць Вялікі Тэначтытлан. ❗️ Спачатку яго слухаюць уважліва і не перапыняюць. Але вось нехта са знатных ацтэкаў не вытрымлівае. «Які зь цябе імпэратар! Ты баба, баязьлівец і садаміт! Ты здаўся ім, нават не пакаштаваўшы іхнай крыві!» ⚡️ І ў Мантэсуму ляцяць камяні і стрэлы. Гішпанцы зноў змыкаюць вакол яго шчыты — але трохі запозна. Ніхто ня верыць, што тлатоані загінуў ад рук паўстанцаў. ⚡️ Празь некалькі дзён Картэс зь людзьмі вырвецца ўначы з гораду — а потым вернецца, прагнучы крыві — як і прадракаў тлатоані. І Тэначтытлан зьнікне зь зямной паверхні — нібыта яго ніколі не існавала. 📆 Чытайце Каляндар Бахарэвіча — Сьмерць імпэратара #мова @supermova #каляндар
Показати все...

🔥 3
Горад-герой — у самім гэтым выразе ёсьць нейкі гвалт. Часта 2 ❗️Не дзіва, што 2 сёньня народжаныя беларускія дзеячы, апынуліся падчас Другой сьвятовай вайны ў Нямеччыне, а пасля - ў ЗША. Гэта: 🥳 1897 — Лявон Савёнак, беларускі літаратар. ✨Па вайне Савёнак разам з паплечнікамі здолеў стварыць моцны беларускі цэнтар у лягеры для перамешчаных асобаў Остэргофэн у Нямеччыне. Менавіта там у 1947-м пачала выдавацца газэта “Бацькаўшчына”, якой належыць выключная роля ў гісторыі нашае дыяспары. ✨Пераехаў ў ЗША ў 1950 годзе. Працягваў займацца грамадзкай дзейнасьцю беларускай эміграцыі, рэдагаваў газэту «Беларус», уваходзіў у камісыю для перакладу на беларускую мову Бібліі. 🗽Чытайце артыкул — Лявон Савёнак — псеўданiм Крывiчанiн 🥳 1909 — Антон Адамовіч, беларускі літаратуразнаўца, гісторык, празаік. ✨У канцы 1943 пераехаў у Нямеччыну. Працаваў у газэце «Раніца» (Бэрлін). У лягеры для перамешчаных асобаў выдаваў газэты «Ведамкі», «Бацькаўшчына», часапісы «Конадні» і «Сакавік». ✨З 1950 жыў у ЗША.Творчая спадчына Антона Адамовіча — каля 250 працаў. 📝 20 фактаў пра аднаго з самых неадназначных беларускіх крытыкаў ХХ стагодзьдзя 📚 Творы Антона Адамчыка на «Беларускай Палічцы» #мова @supermova #гонар
Показати все...

👍 11 1
Горад-герой — у самім гэтым выразе ёсьць нейкі гвалт. Часта 1 26 чэрвеня 1974 - Менск стаў горадам-героем ⚡️ Родны Менск я пакінуў, пажарам і бомбамі гнаны. Хто сказаў, што мой горад загінуў, што ён зруйнаваны? А вось можа, не загінуў бы, ды ня быў бы зруйнаваны, дык і не зрабілася б беларуская сталіца ў сярэдзіне сямідзясятых гадоў мінулага стагодзьдзя ня проста горадам, а героем: за ўсё трэба плаціць сваю цану. ⚡️ Што тут праўда? Напэўна, усё. Як праўдаю былі і нямецкія эшалёны, якія незадоўга да 3 ліпеня 1944 году звозілі зь Менску на Захад сотні тых менчукоў, якія, здаецца, не былі ні нямецкімі, ні фашыстоўскімі захопнікамі, ні «калябарантамі», але мусілі ўцякаць ад сваіх, ад «нашых», бо «нашых» чамусьці баяліся ня менш, а мо і больш за немцаў. ⚡️ Адна з самых жудасных праяваў таталітарнай дзяржавы — яна патрабуе гераізму ад кожнага. Але ніхто не абавязаны быць героем: дзіўна, што ў дэклярацыі правоў чалавека не прапісаны такі пункт. Калі ты не герой — дык прынамсі мусіш марыць быць ім: усё, што трэцяе — здрада. Або дэфіс. ⚡️ Горад-герой — у самім гэтым выразе ёсьць нейкі гвалт. І нейкая містыка: жывучы ў горадзе-героі, ты нібыта ёсьць часткаю мэханізму нейкага кібарга, элемэнтам мікрасхемы або проста шрубком, але ад цябе і толькі ад цябе залежыць якая-небудзь дробязь, вызначальная для ўсяго мэханізму. Гэта ўжо не прыналежнасьць да гораду — але адказная пасада. Быццам бы ад цябе залежыць, якім пальцам ён націсьне на спускавы кручок, калі давядзецца прыняць бой з монстрамі. Якімі — а хто яго ведае. Гэта вырашаць герою, а не ягоным запчасткам. 📆 Чытайце Каляндар Бахарэвіча — ГГМ-74 #мова @supermova #каляндар
Показати все...

👍 9
Любіце сідр? 🍺 Гэты напой, які стаў модным у шляхецкіх дварах у XIX стагодзьдзі, упершыню атрымаўся сам сабою, , калі на мех зь перасьпелымі яблыкамі сеў Карл Вялікі. Так, гаворка пра сідр – лёгкі, асьвяжаючы, прахалодны, шыпучы ☺️ Ангельскі сідр рабілі зь вінных яблык, што добра забрадзілі. Іх клалі ў ваўняныя мяшкі з тонкай тканіны і адціскалі сок пад прэсам. 🍏 Некалькі месяцаў напой трымалі ў бочках, а потым разьлівалі па пляшках. Каб сідр атрымаўся шыпучым і ня страціў вуглякіслы газ, яго стараліся своечасова і правільна закаркаваць. Сідр зь вінных яблыкаў захоўваўся такім чынам на працягу некалькіх гадоў. У канцы лета рабілі сідр з груш. А які найбольш даспадобы? #мова @supermova #напоі
Показати все...

👍 9🔥 2 1
Фото недоступнеДивитись в Telegram
Робім Вікіпедыю найлепшай крыніцай ведаў разам з экспертам Аляксеем Ластоўскім, сацыёлагам і гісторыкам, знаўцам мастацтва, вандроўнікам, які пастанавіў адведаць увесь спіс культурнай спадчыны UNESCO і паспяхова набліжаецца да мэты, аўтарам шматлікіх артыкулаў у Вікіпедыі 📍Якія крыніцы надзейныя для будучага артыкула і якія - не? 📍На якія крыніцы варта спасылацца пры напісанні артыкула ў беларускай Вікіпедыі і на якія - пры напісанні артыкулаў у англамоўнай? ✅Пачуем адказы на гэтыя пытанні і шмат цікавых гісторый правак і ўдакладненняў у Вікіпедыю Сустрэча адбудзецца: 🌐анлайн 27 чэрвеня ў 18:30 (па Мінску і Вільні), 17:30 (па Варшаве) і 19:30 (па Тбілісі) 🎉афлайн 27 чэрвеня ў 18:30 ў Create Culture Space (Вільня) 💻 Бярыце з сабой лэптопы і добры настрой. Каб мы маглі зразумець колькасць удзельнікаў, зарэгіструйцеся, калі ласка, тут 🇪🇺Сустрэча адбудзецца ў межах праекта Social Camp, які рэалізуецца Гётэ-Інстытутам у Варшаве пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза
Показати все...
👍 9
Каб толькі не было вайны. 🎊 25 чэрвеня 1905 — нарадзіўся Пятрусь Броўка, беларускі грамадзкі дзяяч, пісьменьнік, паэт і перакладчык. Народны паэт Беларусі. © Зь пеклам неяк ня надта атрымалася, а рай у Броўкі выйшаў харошы. Quadratisch, praktisch, gut. Прасторны, з санвузлом. Тут пахне... правільна, чабор, і кожны голас замірае ў шчасьлівым вакуўме. Навокал расьце сапраўдны бор з дарожных указальнікаў, і на кожным намаляваная залатая стрэлка, а пад ёй выведзена вязьзю: «Масква». Тут, фактычна, толькі адзін напрамак сьвету, усходні. І дарога тут адна: а ты па ёй «ідзі, а ты ідзі...» © Улюбёнае слова ў гэтай сонечнай Броўкавай краіне: «родны». Тут усе ўсім родныя і кожны кожнаму крэўны — камуністычны праміскуітэт. У паэзіі Петруся Броўкі «роднае» сапраўды ўсё: партыя, Масква, Расія, Сталін і нават труп Леніна ў Маўзалеі. Ды што там труп — ЦК, то бок цэнтральны камітэт камуністычнай партыі яму таксама «родны», ні больш, ні менш. © Напэўна, ніхто зь беларускіх паэтаў не прычыніўся настолькі да дэвальвацыі слова, як Броўка. Але просты і ясны беларускі прыметнік «родны» Броўка ня проста дэвальваваў — ён яго скампрамэтаваў на сто гадоў наперад. ❗️ Сярод усёй даступнай звычайнаму чытачу ягонай даволі багатай спадчыны ёсьць твор, які, уласна кажучы, адзін і робіць Броўку годным званьня паэта. Гаворка пра паэму «Голас сэрца». Маці Броўкі загінула ў Асьвенціме, пасьля вайны сын прыехаў у гэтае месца. І тут ляўрэат Сталінскай прэміі трэцяй ступені піша нарэшце нешта сапраўднае. Нават некаторыя не датычныя наўпрост да Броўкавай трагедыі радкі паэмы сьведчаць: талент Броўка меў, і неблагі. «Нават наручнікі моўчкі ляжалі, Быццам па целе людзкім сумавалі...» © Гэта — паэзія, тут не паспрачаешся. Відаць, таму, што «Голас сэрца» зьвяртаецца да сапраўды роднага чалавека, а не да майстроў інцухту з цэка. Але як брудна гучаць пасьля гэтага ранейшыя і пазьнейшыя рытуальныя Броўкавы прызнаньні: «Мы славім цябе, як любімую маці!...» (гэта пра Маскву). «Болей сьвятога ў сьвеце ня ведаю я!...» (гэта пра партыю). «Скажам: ты наш родны, блізкі!..» (гэта пра Сталіна). © Пятрусь Броўка так і не разьвіўся ў паэта, захраснуўшы паміж магілаў: Ясеніна і Маякоўскага, Леніна і Сталіна, партыі і праваслаўя, прыхлопнуты зьвеху плітой з профілем беднага Дзям’яна. Ён, відавочна, рэдка дазваляў сабе «загаварыць сэрцам», больш спадзеючыся на іншыя літаратурныя органы. 🇩🇪 Гамбурскі рахунак А.Бахарэвіча - Квадратны рай Хіба на вечар той можна забыцца? ...Сонца за борам жар-птушкай садзіцца, Штосьці спявае пяшчотнае бор, Пахне чабор, Пахне чабор... 🎤 Спявайце з Лявонам Вольскім - Пахне чабор Я чую кліч: - Цярпець не будзем Мы ні разбою, ні маны! Ад нас саміх залежыць, людзі, Каб болей не было вайны! ▶️ Глядзіце Konan Ŭ! — Каб толькі не было вайны #мова @supermova #белліт
Показати все...

👍 7
Фото недоступнеДивитись в Telegram
🥳 24 чэрвеня 1938 — нарадзіўся Аляксандар Ждановіч, беларускі актор тэатру і кіно. З 1996 году вёў (Маляваныч) перадачу «Калыханка» на Беларускім тэлебачаньні. «Маляваныча» граў амаль 20 гадоў у перадачы «Калыханка», але ў 2015 годзе тэлевізійная кар'ера Аляксандра Ждановіча скончылася. Актор Тэатру імя Горкага, выканаўца роляў Купалы ды імпэратара Калігулы. Актор адбыў 9 дзён арышту ў Жодзіне. А ў траўні 2021-га разьвітаўся са сцэнай, якой аддаў 36 гадоў: звольнілі паводле артыкулу “Страта даверу наймальніка”. Працягвае разьвіцьцё дзіцячага Youtybe-каналу «Бэйбус» ▶️ Глядзіце BAYBUS — Казкі з Маляванычам "У гэтым сэнсе я такі вожык у тумане, якога рака сама нясе. Цяпер яна прынесла мяне ў Тбілісі. Паглядзім, што будзе далей." 📰 Чытайце артыкул — Аляксандар Ждановіч — пра эміграцыю, вайну і вяртаньне дамоў Вы зьбіраецеся ў Грузію і будзеце ў Тбілісі? Часу няшмат, а наведаць хочацца пабольш месцаў? У гэтым кроку Алесь Пазьняк разам з Маляванычам расказваюць пра цікавосткі, якія можна пабачыць у грузінскай сталіцы нават падчас кароткага падарожжа на выходныя. Уладкоўвайцеся ямчэй і паміж спраў не забудзьцеся пра падпіску на "беларускі крок". ⏸Глядзіце Беларускі крок — ШТО ПАБАЧЫЦЬ У ТБІЛІСІ за выходныя @supermova @belaruski_krok #мова #тбілісі
Показати все...
🎉 12 5👍 1
«Чаго мне баяцца? Па роднай зямлі іду.» 🥳 24 чэрвеня 1900 - нарадзіўся Кузьма Чорны, беларускі празаік, драматург, публіцыст; стваральнік беларускай сацыяльна-псыхалягічнай і інтэлектуальна-філязофскай прозы. © «Мяне саджалі на кол, білі вялікім жалезным ключом па галаве і палівалі зьбітае месца халоднай вадой, паднімалі і кідалі на рэйку, білі паленам па голым жываце, устаўлялі ў вуха папяровыя трубкі і раўлі ў іх на ўсё горла, уганялі ў камэру з пацукамі...» Так апісвае Кузьма Чорны ў дзёньніку свой арышт. Такое сабе прафіляктычнае мерапрыемства: нагадаць вінціку, хто ён, падправіць разьбу. Аглушыць, паралізаваць, зрабіць невыноснае выносным, пакінуць у галаве звонкую, балючую цішыню, у якую можна будзе, як раяль у пусты пакой, засунуць любую будучыню. ✨ Ніхто не пражыве твайго жыцьця за цябе. Ні Дастаеўскі, ні бог, ні бацькі, ні сябры, ні дзяржава, ні «немцы», ні родныя табе людзі. ✨ «Кожная дарога куды-небудзь вядзе, але ты выбірай тую, якая не вядзе ў прорву». Але як? Героі «Пошукаў будучыні» лічылі, што жывуць убаку ад гісторыі. І, здаецца, яны мелі на гэта падставы. Каму патрэбныя нейкія богам забытыя Сумлічы? Але ўвесь гэты раман — гісторыя таго, як яны прачынаюцца і разумеюць, што насамрэч месца іхнага жыхарства: Вялікае Скрыжаваньне. 🎧 Слухайце аўдыёкнігу — ПОШУКІ БУДУЧЫНІ ❗️Тут перакрыжоўваюцца шляхі з Усходу на Захад, з Поўначы на Поўдзень, хрысьціянства і паганства, тут сустракаюцца прычасьце буйвала і прычасьце ягняці, тут пуп зямлі, парослы зямлёй і тым, што рoдзіцца на зямлі, нібы невынішчальным валосьсем. І больш за тое: жудасна усьведамляць ім, што дзе б яны ні былі, Вялікае Скрыжаваньне застанецца зь імі. 📓 Гамбурскі рахунак А.Бахарэвіч - Дзе канчаецца прорва Кузьма Чорны – вялікі раманіст, які за два гады мог напісаць тры раманы, згубіць рукапісы і стаічна ўзяцца за новую працу. Равеснік ХХ стагоддзя, у 18 ён перажыў Першую сусветную вайну, у 38 – хвалю крывавых рэпрэсій, а ў 41 год сустрэў Другую сусветную. І ўсё гэта паспеў занатаваць. Зрабіць мастацтвам. 🎞 Haroshak - Кузьма Чорны #мова @supermova #гонар #каляндар #белліт
Показати все...

8👍 2
Оберіть інший тариф

На вашому тарифі доступна аналітика тільки для 5 каналів. Щоб отримати більше — оберіть інший тариф.