1 273
Подписчики
+224 часа
+107 дней
+1230 дней
Архив постов
Repost from Historyja
+6
24 сакавіка 1794 года пачалося паўстане Касцюшкі. Узброенае выступленне было накіраванае супраць расійскай акупацыі і прускай інтэрвенцыі ды за аднаўленне Рэчы Паспалітай.
Repost from Беларускае Радыё Рацыя
💬 Юры Грыбоўскі: БНР — першая беларуская нацыянальная дзяржава
Гісторык з’ясніў, чаму не ўдалося захаваць Беларускую Народную Рэспубліку.
https://racyja.com/by/hramadstva/jury-hrybouski-bnr-persaja-belaruskaja-nacyjanalnaja-dzjarzava/
Repost from Наша Ніва
У Заслаўі знеслі да Дажынак карчму і краму, якія раней лічыліся помнікамі архітэктуры
Гістарычныя будынкі пазбавілі статусу, калі рыхтаваліся да Дня беларускага пісьменства.
https://nashaniva.com/364311
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364311
Repost from Наша Ніва
Навукоўцы змаглі вызначыць магчымых сваячак Ефрасінні Полацкай дзякуючы генетычнаму аналізу
На падставе даследавання парэшткаў, выяўленых на тэрыторыі Спаса-Праабражэнскай царквы ў Полацку, вызначаныя жанчыны, якія, з высокай доляй імавернасці, былі блізкімі сваячкамі беларускай святой.
https://nashaniva.com/364268
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364268
Repost from Беларускае Радыё Рацыя
+2
"Супраціў бальшавікам адбываўся ў розных рэгіёнах Беларусі"🔺 Беларусы Варшавы прынялі ўдзел у лекцыі, прысвечанай гераічнай барацьбе беларусаў супраць бальшавіцкага рэжыму ў 1920-30-я гады. Самым вядомым, з якіх, было Слуцкае паўстанне. Больш на: https://racyja.com/by/sumezza/pra-supraciu-balsavikam-havaryli-u-varsauskim-universitece/
+2
ШТО ТАКОЕ "БЕЛАРУСКІ КАТЫНСКІ СПІС"
22 сакавіка 1940 года народны камісар НКВД СССР Лаўрэнцій Берыя падпісаў загад № 00350 «Аб разгрузцы турмаў НКВД УССР і БССР». Дакумент загадваў перавезці ў Менскую турму з турмаў заходніх абласцей БССР 3 тысячы зняволеных.
У тым ліку:
з Брэсцкай турмы — 1500 чалавек,
з Вілейскай — 550,
з Пінскай — 500,
з Баранавіцкай — 150.
Гэта былі грамадзяне Польшчы — абшарнікі, былыя землеўладальнікі, фабрыканты, польскія афіцэры, службоўцы і перабежчыкі, арыштаваныя НКВД пасля так званага "вызвольнага паходу" Чырвонай Арміі ў верасні 1939 года. Аперацыю неабходна было завяршыць цягам 10 дзён.
Яшчэ 5 сакавіка 1940 года Палітбюро ЦК ВКП(б) пастанавіла разгледзець справы "без выкліку арыштаваных і без прад’яўлення абвінавачання, пастаноў аб заканчэнні следства і абвінаваўчага заключэння" і асудзіць іх да расстрэлу.
Пра далейшы лёс польскіх грамадзянаў сведчыць сакрэтная запіска старшыні КДБ СССР Аляксандра Шэлепіна да Мікіты Хрушчова ад 3 сакавіка 1959 года. З яе вынікала, што ў КДБ СССР захоўваліся ўліковыя і іншыя матэрыялы "аб расстраляных у 1940 годзе палонных і інтэрнаваных афіцэрах, жандарах, паліцаях, асадніках, памешчыках і іншых прадстаўніках былой буржуазнай Польшчы".
Усяго па рашэннях Асобай тройкі НКВД СССР было расстраляна 21 857 чалавек, у тым ліку:
у Катынскім лесе (Смаленская вобласць) — 4421 чалавек,
у Старабельскім лагеры пад Харкавам — 3820,
у Асташкаўскім лагеры (каля Калініна, цяпер Цвер) — 6311,
у іншых лагерах і турмах Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі — 7305 чалавек.
Шэлепін прапаноўваў знішчыць справы, бо яны "не ўяўляюць ні аператыўнай, ні гістарычнай каштоўнасці", а "любы непрадбачаны выпадак можа прывесці да раскрыцця аперацыі з усімі непажаданымі для нашай дзяржавы наступствамі".
Кіраўнік КДБ таксама падкрэсліваў, што "адносна расстраляных у Катынскім лесе існуе афіцыйная версія, пацверджаная следствам, праведзеным па ініцыятыве савецкіх уладаў у 1944 годзе Камісіяй пад назвай: «Асобая камісія па ўстанаўленні і расследаванні расстрэлу нямецка-фашысцкімі захопнікамі польскіх афіцэраў у Катынскім лесе»".
Савецкія ўлады да пачатку 1990-х гадоў адмаўлялі сваю датычнасць да гэтай злачыннай акцыі, вядомай як Катынскі расстрэл. Толькі пасля развалу СССР Расея прызнала віну і пачала перадаваць Польшчы "катынскія" дакументы, у тым ліку спісы расстраляных. Аднак зараз Расея вяртаецца да савецкіх наратываў.
У 1994 годзе Служба бяспекі Украіны выявіла і перадала Польшчы так званы «Украінскі катынскі спіс» — дакумент з імёнамі 3435 расстраляных НКВД на тэрыторыі УССР польскіх грамадзян.
Большасць польскіх і беларускіх даследчыкаў сталінскіх рэпрэсій мяркуюць, што павінен існаваць аналагічны «Беларускі катынскі спіс» з імёнамі каля 4 тысяч польскіх грамадзян, расстраляных у БССР. Саветы маглі забіваць іх у Курапатах або ў іншых месцах пад Менскам.
Беларускія ўлады ўпарта адмаўляюць існаванне такога спісу. Да гэтага часу знайсці яго ў архівах не ўдалося. Аднак даследчыкі і гісторыкі стварылі праект спісу. У яго ўвайшлі імёны польскіх грамадзян, узятых у палон на тэрыторыі Беластоцкага, Наваградскага, Віленскага і Палескага ваяводстваў. Лёсы гэтых людзей невядомы.
На здымках: 1. Дакладная А.Шалэпіна Хрушчову; 2. Ікона Маці Божая Катынская; 3. Кадр з фільма Пятра Шкапяка «Катынь – апошні сведка»
Repost from De facto. Беларуская навука
Пра што сведчаць нацельныя крыжы ХІ-ХІІ стст. з тэрыторыі Глыбоцкага раёна
Пра гэта піша М.А. Нікіфаровіч, супрацоўнік Віцебскага дзяржуніверсітэта імя Машэрава. Летась ён перадаў у Глыбоцкі гісторыка-этнаграфічны музей пяць шарыкаканцовых нацельных крыжоў XI–XII стст. (на здымку), якія атрымаў ад прыватных асоб разам з падрабязнай інфармацыяй аб месцах іх знаходжання. Усе крыжы былі знойдзеныя ў перыяд з 2018 па 2022 год на тэрыторыі Глыбоцкага раёна. Пра што яны сведчаць?
Каштоўнасць крыжоў у тым, што гэта адзін з самых ранніх хрысціянскіх атрыбутаў, якія археалагічна фіксуюцца на тэрыторыі Беларусі. Іх з’яўленне разам са зменай пахавальнага абраду на мяжы Х і ХІ стагоддзяў з’яўляецца бясспрэчным маркерам хрысціянізацыі жыхароў Полацкай зямлі.
Амаль усе крыжы (за выключэннем крыжа № 2) былі знойдзеныя ў непасрэднай блізкасці ад вадаёмаў. Гэтыя абставіны могуць сведчыць аб магчымай наяўнасці бліз месцаў іх знаходжання невядомых дагэтуль сярэднявечных селішчаў.
Repost from Спадчына
+1
У Ізабеліне падчас прац каля сінагогі XVIII стагоддзя, меркавана, выявілі манеты «барацінкі» часоў ВКЛ.
Барацінка — пашыраная сярод нумізматаў назва медных шэлегаў Польскага Каралеўства і ВКЛ 1659–1666 гадоў, якія чаканіліся па ініцыятыве трымальніка манетных двароў Ціта Лівія Бараціні. На беларускіх землях іх выпускалі, у тым ліку, на Брэсцкім манетным двары.
«Пакуль надвор’е не спрыяе кладачным працам — робім планіроўку пляцоўкі.
Паралельна знаходзім і грошы на працяг працы», — напісалі супрацоўнікі каманды-рэстаўратараў «Маёнтак Падароск», якія займаюцца будынкам сінагогі ў Ізабеліне.
#Ізабелін #сінагогі
НЯСКОРАНАЯ ГРАМАДЗЯНКА БНР
📅21 сакавіка (пятніца)
🕰18.00
📍5 května 5. května 851/70, 140 00 Praha 4-Nusle
Прэзэнтацыя кнігі ўспамінаў Ларысы Геніюш "Птушкі бяз гнёздаў".
Удзел бяруць выдавец, кіраўнік Фонду Kamunikat.org Яраслаў Іванюк і аўтар прадмовы пісьменнік Уладзімір Арлоў, які добра ведаў аўтарку.
Самы вялікі раздзел кнігі прысьвечаны праскаму пэрыяду жыцьця Л. Геніюш.
Кніга мае камэнтары і дзясяткі фотаздымкаў, частка якіх (найперш праскіх) друкуецца ўпершыню.
На сустрэчы таксама можна будзе набыць навінкі беларускай літаратуры, выдадзеныя ў апошні час незалежнымі выдавецтвамі, у тым ліку нецэнзураваныя аповесьці Васіля Быкава “Мёртвым не баліць” і “Ліквідацыя”.
Падрабязней тут
Repost from Беларускае Радыё Рацыя
💬 Андрэй Казакевіч: У выгнанні гісторыкі мусяць інтэгравацца ў акадэмічнае асяроддзе
Доктар палітычных навук разважае пра цяжкасці беларускіх навукоўцаў у эміграцыі.
https://racyja.com/by/kultura/andrej-kazakevic-u-vyhnanni-historyki-musjac-intehravacca-u-akademicnae-asjaroddze/
Ужо сёння ў Варшаве!!!
АНТЫСАВЕЦКІ ЎЗБРОЕНЫ СУПРАЦІЎ У БЕЛАРУСІ Ў 1920-я-1930-я ГАДЫ
📆 20 сакавіка (чацвер)
⏰18.30
📍Варшаўскій універсітэт (ul. Dobra 55, заля 2.166 - II паверх).
Усталяванне савецкай улады ў Беларусі не адбывалася мірным шляхам. Значная частка мясцовага насельніцтва ніколі не пагадзілася з бальшавіцкай дыктатурай і аказала ёй чынны супраціў. Гэта знайшло сваё пацвярджэнне ў арганізаванай партызанскай барацьбе.
На сустрэчы даследчыкі распавядуць пра найбольш яскравыя праявы антысавецкага ўзброенага супраціву, яго прычыны і лёс удзельнікаў паўстанцкага руху.
Арганізатары:
Беларускі Інстытут публічнай гісторыі
Інстытут міжкультурных даследаванняў цэнтральнай і ўсходняй Еўропы
Польска-брытанская група даследаванняў культурнай спадчыны Беларусі
БНР: ПЕРАМОГА І КАТАСТРОФА 1918 ГОДА
📆 22 сакавіка
⏱ 13:00 (мясцовы час)
📍Музей Вольнай Беларусі (ul. Foksal 11, Warszawa)
Напярэдадні Дня Волі ў межах праекту "Кава з гісторыкам" паразмаўляем аб падзеях, якія сталі важным этапам на шляху да беларускай дзяржаўнасці.
Мы пагаворым пра беларускі шлях да ідэі дзяржаўнасці, спробу яе рэалізацыі ва ўмовах Першай сусветнай вайны, а таксама пра месца БНР у нашай гісторыі.
Выступоўца Алесь Смалянчук — доктар гістарычных навук, прафесар Інстытута Славістыкі ПАН.
Сардэчна запрашаем.
Пры падтрымцы Музея Вольнай Беларусі і Беларускага Інстытута публічнай гісторыі
Пацвердзілася гомельскае паходжанне сям’і Маі Плісецкай
У Гомелі знойдзеныя архівы бацькі і дзядзькі вядомай балерыны. Бацька Маі Плісецкай быў з Гомеля. У фондзе Гомельскага палітэхнічнага тэхнікуму за 1918 год маецца асабістая справа на Маісея Плісецкага. Таксама ў архіве тэхнікума ёсць справа на дзядзьку Маі Плісецкай, Вульфа. У прыватнасці, у дакументах захавалася просьба залічыць на падрыхтоўчае аддзяленне тэхнікуму. Таксама захавалася пасведчанне аб нараджэнні Маісея і Вульфа.
Repost from Historyja
+8
19 сакавіка 2006 года пасля правядзення сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў, беларусы выйшлі на пратэст. Пачалася серыя мітынгаў, вядомая як Плошча.
АД РАГВАЛОДА ДА БНР
літаратурна-гістарычная сустрэча
⏰Чацвер, 20 сакавіка, а 18:00
📍Przejście Dialogu, ул. Świdnicka 19 (падземны пераход)
👉УВАХОД ВОЛЬНЫ!
Уладзімір Арлоў і Яраслаў Іванюк распавядуць пра ключавыя моманты беларускай гісторыі – ад часоў Полацкага княства да абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Гэта ўнікальная магчымасць паслухаць вядомых даследчыкаў гісторыі і атрымаць адказы на пытанні пра мінулае і сучаснасць нашай краіны.
Таксама на сустрэчы можна будзе набыць кнігі аўтараў.
Организаторы: Суполка Беларусаў Уроцлава. Stowarzyszenie Białoruski Związek Solidarności, Kolegium Europy Wschodniej и Бібліятэка Kamunikat
Падрабязней тут
+3
ПОМНІК КНЯЗЯ ЮЗЕФА ПАНЯТОЎСКАГА І ГОМЕЛЬ. ЯКАЯ СУВЯЗЬ?
Помнік князя Юзафа Панятоўскага — даволі пазнавальны сімвал сучаснай Варшавы. Сёння ён знаходзіцца каля Прэзідэнцкага палаца (быўшага палаца Радзівілаў).
Статуя была адліта ў Варшаве ў 1830 годзе, і першапачаткова ўстаноўка помніка была запланавана на плошчы Красінскіх. Аднак адкрыццё не адбылося з-за паўстання 1830 года супраць Расійскай імперыі.
У 1836 годзе помнік быў разабраны, а праз шэсць гадоў расейскі цар Мікалай І перадаў манумент свайму намесніку ў Польшчы, генералу Івану Паскевічу, які быў вядомы сваім удзелам у падаўленні паўстання.
Паскевіч усталяваў помнік у сваёй рэзідэнцыі ў Гомлі, дзе ён знаходзіўся на тэрасе палаца побач з артылерыяй да 1922 года. У рамках акцыі вяртання незаконна вывезеных культурных каштоўнасцяў, вядомай як рэвіндыкацыя, паводле Рыжскага дагавора, помнік быў перададзены Польшчы, і ў 1922 годзе вярнуўся ў Варшаву.
Да Другой сусветнай вайны помнік знаходзіўся перад палацам Сасаў у Варшаве. Падчас Варшаўскага паўстання 1944 года немцы ўзарвалі помнік. Сёння рэшткі арыгінальнага манумента знаходзяцца ў Музеі Варшаўскага паўстання. Сучасны помнік — гэта новая адліўка, зробленая ў 1948–1951 гадах.
Юзаф Антоні Понятоўскі (1763–1813) — вядомы польскі генерал і палітычны дзеяч, адзін з галоўных герояў вайсковых падзей напалеонаўскай эпохі. Ён быў пляменнікам апошняга польскага караля Станіслава Аўгуста Понятоўскага. Понятоўскі загінуў у 1813 годзе ў бітве пад Лейпцыгам, вядомай як "Бітва народаў".
На здымках:
Помнік Панятоўскага ў Гомлі падчас нямецкай акупацыі.
Сучасны выгляд помніка ў Варшаве.
Рэшткі арыгінальнага помніка.
Даваенны выгляд статуі.
Repost from Еўрарадыё | Еврорадио
18 сакавіка — даволі сумны дзень у гісторыі Беларусі. Глядзіце самі:
▪️У 1921 у гэты дзень падпісалі Рыжскую дамову, у выніку якой тэрыторыю Беларусі падзялілі на дзве часткі.
▪️А ў 1990 упершыню абралі дэпутатам Лукашэнку, які, акрамя ўсяго, у 1991 не галасаваў за незалежнасць краіны.
Можа, нават і не сумны, а трагічны дзень, як лічыце?
Repost from De facto. Беларуская навука
Выйшла кніга пра дыпламата Ульянава, які займаўся «разлажэннем» беларускай палітычнай эміграцыі
У выдавецтве «Беларуская навука» выйшла манаграфія гісторыка Вольгі Бароўскай «Алесь Ульянаў: старонкі жыцця (1901 - 1937)». У 1920-х ён знаходзіўся на дыпламатычнай працы ў Польшчы (у тым ліку быў в.а. пасла СССР). Займаўся «разлажэннем» беларускай палітычнай эміграцыі, арганізоўваў вяртанне ў БССР дзеячаў нацыянальнага адраджэння.
Удзельнічаў у падрыхтоўцы Другой Усебеларускай канферэнцыі ў Берліне ў 1925-м, на якой прынялі рашэнне пра роспуск ураду БНР і прызнанне Мінску адзіным беларускім культурным і палітычным цэнтрам. Ульянаў таксама супрацоўнічаў з ГПУ, з'яўляўся «спецыялістам» па інтэлігенцыі. Арыштаваны 24 траўня 1937 году.
На 305 старонках манаграфіі праз біяграфію асобы Ульянава робіцца спроба паказаць асаблівасці ўнутрыпалітычнага развіцця Савецкай Беларусі, яе ўзаемаадносіны з Польшчай, Заходняй Беларуссю. Упершыню ўводзяцца ў навуковы ўжытак 192 дакументы.
Repost from Беларускі дыскусійны клуб
АНТЫСАВЕЦКІ ЎЗБРОЕНЫ СУПРАЦІЎ У БЕЛАРУСІ Ў 1920-я-1930-я ГАДЫ
📆 20 сакавіка (чацвер)
⏰18.30
📍Варшаўскій універсітэт (ul. Dobra 55, заля 2.166 - II паверх).
Усталяванне савецкай улады ў Беларусі не адбывалася мірным шляхам. Значная частка мясцовага насельніцтва ніколі не пагадзілася з бальшавіцкай дыктатурай і аказала ёй чынны супраціў. Гэта знайшло сваё пацвярджэнне ў арганізаванай партызанскай барацьбе.
На сустрэчы даследчыкі распавядуць пра найбольш яскравыя праявы антысавецкага ўзброенага супраціву, яго прычыны і лёс удзельнікаў паўстанцкага руху.
Арганізатары:
Беларускі Інстытут публічнай гісторыі
Інстытут міжкультурных даследаванняў цэнтральнай і ўсходняй Еўропы
Польска-брытанская група даследаванняў культурнай спадчыны Беларусі
