1 273
Подписчики
Нет данных24 часа
+87 дней
+930 дней
Архив постов
Музей Вольнай Беларусі распачынае лічбавізацыю калекцыі сучаснага беларускага супраціву
Унікальная калекцыя Музею прысвечана падзеям беларускага пратэсту, палітычным рэпрэсіям, антываеннаму руху і жыццю беларусаў у эміграцыі. Праект ажыццяўляецца ў межах праграмы “Лічбавая культура 2025” і сафінансуецца са сродкаў Міністра культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы, атрыманых з дзяржаўнага мэтавага Фонду падтрымкі культуры.
У рамках праекта будзе здыгіталізавана і апублікавана анлайн інфармацыя аб 200 аб’ектах — творах сучаснага мастацтва, дакументах, фатаграфіях, асабістых артэфактах удзельнікаў падзей. Кожны аб’ект будзе мець падрабязнае апісанне на беларускай, польскай і ангельскай мовах.
Мэта праекта — захаваць і зрабіць даступнымі зафіксаваныя ў візуальных і матэрыяльных формах сведчанні нядаўняй гісторыі Беларусі, Гэта важна не толькі для гістарычнай памяці, але і для падтрымкі дэмакратычных намаганняў беларусаў за мяжой.
На здымку вясельная сукенка «БЧБ-нявесты» з калекцыі Музея Вольнай Беларусі.
Абвестка Беларускай Рады ў Чэхаславаччыне. 14 кастрычніка 1924 год. Прага
Repost from Наша Ніва
«Гэта шлях адзіночкі». Беларус большую частку жыцця праводзіць у вандроўках — наведаў ужо амаль 500 аб’ектаў ЮНЕСКА
Аляксей Ластоўскі, беларускі навуковец і даследчык цэнтра «Палітычная сфера», вандруе па свеце ўжо каля 20 гадоў. Усе грошы ён выдаткоўвае на падарожжы, адмовіўшыся ад назапашвання на кватэру і іншага роду стабільнасці.
Аляксей расказаў @nashaniva, як удаецца падтрымліваць такі тэмп жыцця і, галоўнае, — навошта?
https://nashaniva.com/369120
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369120
Repost from De facto. Беларуская навука
Выйшла кніга «Шарашова і Пружанскі край»: рэгіянальны зборнік у новым фармаце
У кнізе «Шарашова і Пружанскі край: этнаграфічная, фальклорная, архітэктурная і мастацкая спадчына рэгіёна: даследаванні і матэрыялы» змешчаны артыкулы навукоўцаў і краязнаўцаў. 399-старонкавае выданне багата ілюстравана, вялікі акцэнт зроблены на публікацыю візуальных крыніц, у тым ліку малюнкаў і здымкаў. Навуковыя рэдактары – Сяргей Грунтоў і Вольга Папко.
Грунтоў піша ў Facebook: «Ад самага пачатку мне хацелася пасунуць звычайны рэгіянальны зборнік да новага фармату, дзе б тэксты не дамінавалі, а знаходзіліся ў гарманічных прапорцыях з выявамі і дзе можна было б надрукаваць не толькі пісьмовыя, але і візуальныя крыніцы. Так і атрымалася: унутры дзясяткі фотаздымкаў і малюнкаў, якія ніколі не публікаваліся – яны паходзяць з архіву ІМЭФ НАНБ, прыватных калекцый і сямейных збораў».
Сярод здымкаў – фатаграфіі зніклых драўляных храмаў у Лінова і Пружанах, абразы і літургічныя прадметы.
Repost from Палявая пошта
#этнаграфія, #Сербаў
"Полешуки"
"Адам Маясюкъ, Лявон Куланъ, Данило Куланъ"
(арфаграфія аўтара захавана)
вёска Хатынічы, Ганцавіцкі раён.
фота з экспедыцыі Ісаака Сербава, 1911 г.
(крыніца: калекцыя VUB)
Repost from Historyja
14 чэрвеня 1919 года пачалося антысавецкае паўстання на Браслаўшчыне і Дзісненшчыне.
Repost from Беларускі піонэр
#рэчыбсср
Святочна аформленная пастанова СНК БССР аб наданні Янку Купалу звання Беларускага народнага паэта ад 10 чэрвеня 1925 года.
Крыніца: Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы.
Repost from жыццё-маліна
☀️Новае СОНЦА – на канале!
Курапаты — месца, дзе маўчыць зямля, але крычаць косткі. Тут супрацоўнікі НКУС расстрэльвалі беларусаў днём і ноччу з 1937 па 1941 год. Савецкая ўлада хавала гэта дзесяцігоддзямі, а калі праўда пачала выходзіць вонкі — яе зноў закапалі.
Дзясяткі тысяч ахвяр — і ніводнай шыльды з іх імёнамі. Чаму пра гэта месца не гавораць адкрыта? Хто тыя, што стралялі? А хто — спрабаваў схаваць сляды? Што нам кажуць сведкі, археолагі і дакументы? І чаму сёння — у 2025-м! — у беларускіх крамах прадаюцца кнігі, што абвяргаюць сам факт злачынства?
Разбіраемся, чаму гэта не проста гісторыя пра Курапаты, гэта гісторыя пра тое, чаму мы дагэтуль не свабодныя.
🔗Прагляд, падабайка, камент: https://youtu.be/i8J5hFobhbM?si=VXz9zMp-djKRpRMI
Repost from Беларускі піонэр
#мастацтвабсср #архітэктурабсср
Будынак малаказавода ў Віцебску на малюнку мастака Саламона Юдовіна (1892–1954) з цыклу "Будоўлі Беларусі" 1936 год. Сам малаказавод пабудаваны ў 1930 годзе, знесены ў 2011.
Што насамрэч насілі людзі XVII стагоддзя – не на парадных партрэтах, а ўдома, у цішы спальні? І што здольная распавесці адная старая кашуля пра цэлы культурны лад і эпоху? У новым выданні праграмы "Нітка Зорка" зазірнём у самы інтымны пласт гісторыі – у сподняе раннебарочнай шляхты. Кашулі з нямецкага палатна, споднікі з канаплянай даматканкі, каптуры на сталёвым каркасе і, вядома, майткі… ці іх адсутнасць. Гэта гісторыя не толькі тканінаў і крою – гэта гісторыя сораму і цялеснасці, паўсядзённасці і прыватнай годнасці. Бо, як ні дзіўна, менавіта праз бялізну мы можам наблізіцца да тых, хто жыў некалькі стагоддзяў таму. Падрабязнасці ў Кацярыны Ваданосавай.
У польскім архіве можна знайсці дакументы аб рэпрэсіях у БССР
У Архіве новых актаў у Варшаве знаходзіцца калекцыя дакументаў, прысвечаная жыццю польскага насельніцтва на тэрыторыі Беларусі ў 1920-1940 гадах. У тым ліку копіі матэрыялаў з архіву КДБ, зробленыя ў 1997 годзе Фондам польскай навукі. Гэта каля 950 крымінальных спраў, якія закранаюць лёсы больш за дзве тысячы чалавек.
Сёння архіў КДБ Беларусі закрыты для даследчыкаў. З матэрыяламі Архіва новых актаў у Варшаве можа азнаёміцца любы ахвочы: дастаткова запісацца на наведванне архіва і запытаць цікавыя дакументы. Падрабяней па спасылцы:
Абліла мачой расейскага губернатара. Фатаграфаваў паўстанцаў 1863 года ў фатэлі з гербам Рэчы Паспалітай, за што і быў сасланы ў Сібір. Топ 5 менчанак і менчукоў, каму варта паставіць помнікі ў Менску па меркаванні канала "TakiBylo".
Repost from Naračanščyna | Нарачанскі край
Будслаўскі касцёл на заходзе сонца
Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Будславе — адзіны ў Беларусі храм, які мае статус Нацыянальнай святыні. Храмаў з такім статусам 230 у свеце, 38 з іх знаходзяцца ў Еўропе.
Каб касцёл быў прызнаным Нацыянальнай святыняй, сярод іншых патрабаванняў, ён павінен быць месцам, куды шматлікія вернікі здзяйсняюць паломніцтва.
Таксама Будслаўскі касцёл — адзін з чатырох храмаў у Беларусі, якія маюць статус Малой базілікі. Такі ганаровы статус маюць яшчэ Фарны касцёл у Гродна, Кафедральны касцёл у Пінску і, з нядаўняга часу, касцёл у Браславе
Звычайна статус minor basilica атрымліваюць храмы, якія маюць важнае гістарычнае і культурнае значэнне, захоўваюць вядомыя абразы
Repost from КАЛЕКЦЫЯ.by
ПАСЬВЕДЧАНЬНЕ АСОБЫ. 1927 г.
Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка БЕЛАРУСІ. Дазваляецца пражыць ў 15-ці вёрстнай пагранпаласе. Бігосава. 1927 г.
#дакументы
#БССР
#ССРБ #СмакБеларускайМовы
Repost from Салідарнасць – главные новости Беларуси
«У свеце няма нічога вечнага. Імперыі таксама маюць абмежаваны тэрмін існавання»
Ёсць у нашых спробах асэнсаваць, дзе мы цяпер знаходзімся, і што з намі адбываецца, адна вялікая праблема. Мы пачынаем аналіз нашага стану менавіта з 2020-га, ігнаруючы ўсе папярэднія этапы.Сёння гісторык Яўген Красулін разважае для «Салідарнасці» пра транзіт і зачараванае кола імперыі. І распавядае, пра што мы мусім памятаць, калі жадаем вырвацца з гэтага зачараванага кола. Чытайце на сайце Без VPN
Гістарычная праграма «Вусы Скарыны» можа вярнуцца ў новым фармаце
Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook напісаў яе аўтар Цімох Акудовіч. Ён адзначыў: «Восенню, калі ўсё складзецца, мы працягнем расказваць пра цікавыя гістарычныя сюжэты, але паспрабуем новы фармат. Будзем эксперыментаваць!»
Спадзяёмся, што эксперымент будзе плённы, як і ўвядзенне ў праграму маляваных катоў-суразмоўцаў. Пра іх Цімох Акудовіч узгадаў асобна: «Ну а каты агулам сталі самастойнымі актарамі беларускай гісторыі. Маю ўжо невялікую калекцыю дзіцячых малюнкаў гэтых трох хвастатых. Дзеці проста падыходзяць і дораць іх на розных імпрэзах. І гэта заўсёды неверагодна прыемна! Думаю, што гэтых катоў чакае аднойчы сольная кар’ера».
Апошні выпуск «Вусоў Скарыны» ў гэтым сезоне выйшаў на мінулым тыдні. У ім гісторык разважае, калі Беларусь перажыла свой залаты век — у часы Полацка, ВКЛ ці БССР. Раім да прагляду!
Repost from Kamunikat — інтэрнэт-бібліятэка Камунікат
Фонд Kamunikat.org выдаў кнігу ўспамінаў беларускага палітыка і журналіста Сяргея Навумчыка «Дзевяноста пяты». Гэта трэцяе, дапоўненае выданьне кнігі, якая ў 2015 годзе выйшла ў «Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе».
➡ https://kamunikat.net/dzevyanosta-pyaty-pavodle-syargeya-navumchyka
#навіны_kamunikat
Фільм пра сталінскія рэпрэсіі ў Гомелі атрымлівае ўзнагароды на кінафестывалях
Фільм «Лес» рэжысёркі Марыі Булавінскай атрымаў узнагароду на фестывалі International Golden Saffron Documentary Film Festival у Турцыі. Гэта адбылося 10 траўня.
Раней стужку прызналі найлепшым гістарычным фільмам на фестывалі Berlin Indie Film Festival. Фільм таксама ўдзельнічае ў міжнародных фестывалях у Італіі, Вялікабрытаніі ды іншых краінах. «Іншыя фестывалі пакуль толькі адабралі для ўдзелу, вынікаў яшчэ няма», — патлумачыла Марыя Булавінская.
Дакументальна-ігравы фільм «Лес» апавядае пра сталінскія рэпрэсіі на Гомельшчыне. Ён пабудаваны вакол гісторыі чалавека, расстралянага НКВД пад Гомелем, але які цудам выжыў. Ролю выжыўшага сыграў купалавец Алег Гарбуз.
29 студзеня суд Цэнтральнага раёна Гомеля ўнёс фільм у спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў». Паводле ўлады, стужка нібыта адмаўляе «генацыд беларускага народа» і супярэчыць высновам пракуратуры, што ў Шчакатоўскім лесе масавыя расстрэлы здзяйснялі нацысты, а не НКВД.
"Ідыёт самый настаяшчый!", "Только за яйца ўзяўся, масла прапала!", "Не ўсё плахое была звязана ў Германіі з Адольфам Гітлерам".
У 1995 годзе гэтыя перлы Лукашэнкі сталі, бадай, першымі беларускімі мемамі. У тым жа годзе адбыўся першы рэферэндум, пасля якога Лукашэнка змяніў нацыянальныя сімвалы - БЧБ-сцяг і герб "Пагоню" на мадэрнізаваныя савецкія. А яшчэ тады ж сфармаваўся пул штатных прапагандыстаў, і ў апошні раз дэмакратычным шляхам быў абраны Вярхоўны савет, з якога знікла нацыянальна арыентаваная апазіцыя на чале з Зянонам Пазняком. Аб іншых падзеях 1995-га года ў новым выпуску Паўла Валатовіча.
Repost from De facto. Беларуская навука
Выйшла кніга «Анталогія прыгажосці. Традыцыйны беларускі касцюм»
Багата ілюстраванае выданне падрыхтавана выдавецтвам «Беларусь» сумесна з Нацыянальным мастацкім музеем на аснове вялікага выставачнага праекта «Анталогія прыгажосці. Традыцыйны беларускі касцюм». Партнёр праекта – Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН.
Кніга знаёміць чытачоў з асаблівасцямі традыцыйнага беларускага касцюма канца ХІХ - сярэдзіны ХХ ст., яго ўнікальнымі рэгіянальнымі і лакальнымі варыянтамі з шасці этнаграфічных рэгіёнаў Беларусі: Заходняе і Усходняе Палессе, Падзвінне, Падняпроўе, Панямонне, Цэнтральная Беларусь.
Мовы – беларуская, англійская, руская, 207 старонак.
Здымак кнігі – з Instagram-старонкі @ akademkniga.minsk.
