1 273
订阅者
+224 小时
+107 天
+1230 天
帖子存档
Repost from Спадчына
+1
Першыя знаходкі з Заслаўскага замка - фрагмент паліванай кафлі з выявай герба "Ястрабе" і ініцыяламі. Такую ўжо знаходзілі ў час ранейшых раскопак Ю. Зайца.
Мне не вельмі зразумела, чаму дагэтуль ініцыялы на кафлі ніяк не расшыфраваны.
#археалогія #Заслаўе #замкі
https://pristalica.by/16062025/unikalnye-nahodki-v-zaslavle-chto-skryvaet-zemlya-istoricheskoj-czentra/
Repost from Historyja
17 чэрвеня 1793 года на Новым замку ў Горадні пад "штыком" расійскіх войскаў пачаўся апошні сойм Рэчы Паспалітай. У выніку гэтага ганебнага сойму, частка тэрыторыі Рэчы Паспалітай была падзеленая паміж Прусіяй і Расіяй.
+1
Гомель 2003. Другі тэрмін. Бульбы з цыбуляй яшчэ ўдосталь. А зараз нельга столькі есці:))
Repost from Наша Ніва
Твораў гэтага выбітнага мастака не засталося ў Беларусі. Цяпер ёсць магчымасць іх пабачыць
Сымон Чаховіч напісаў 44 карціны для Полацкага езуіцкага калегіума. Ён заразіўся барокам, калі два дзесяцігоддзі вучыўся ў Рыме, і стаў найлепшым мастаком XVIII стагоддзя на нашых землях.
https://nashaniva.com/370222
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370222
Музей Вольнай Беларусі распачынае лічбавізацыю калекцыі сучаснага беларускага супраціву
Унікальная калекцыя Музею прысвечана падзеям беларускага пратэсту, палітычным рэпрэсіям, антываеннаму руху і жыццю беларусаў у эміграцыі. Праект ажыццяўляецца ў межах праграмы “Лічбавая культура 2025” і сафінансуецца са сродкаў Міністра культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы, атрыманых з дзяржаўнага мэтавага Фонду падтрымкі культуры.
У рамках праекта будзе здыгіталізавана і апублікавана анлайн інфармацыя аб 200 аб’ектах — творах сучаснага мастацтва, дакументах, фатаграфіях, асабістых артэфактах удзельнікаў падзей. Кожны аб’ект будзе мець падрабязнае апісанне на беларускай, польскай і ангельскай мовах.
Мэта праекта — захаваць і зрабіць даступнымі зафіксаваныя ў візуальных і матэрыяльных формах сведчанні нядаўняй гісторыі Беларусі, Гэта важна не толькі для гістарычнай памяці, але і для падтрымкі дэмакратычных намаганняў беларусаў за мяжой.
На здымку вясельная сукенка «БЧБ-нявесты» з калекцыі Музея Вольнай Беларусі.
Абвестка Беларускай Рады ў Чэхаславаччыне. 14 кастрычніка 1924 год. Прага
Repost from Наша Ніва
«Гэта шлях адзіночкі». Беларус большую частку жыцця праводзіць у вандроўках — наведаў ужо амаль 500 аб’ектаў ЮНЕСКА
Аляксей Ластоўскі, беларускі навуковец і даследчык цэнтра «Палітычная сфера», вандруе па свеце ўжо каля 20 гадоў. Усе грошы ён выдаткоўвае на падарожжы, адмовіўшыся ад назапашвання на кватэру і іншага роду стабільнасці.
Аляксей расказаў @nashaniva, як удаецца падтрымліваць такі тэмп жыцця і, галоўнае, — навошта?
https://nashaniva.com/369120
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369120
Repost from De facto. Беларуская навука
Выйшла кніга «Шарашова і Пружанскі край»: рэгіянальны зборнік у новым фармаце
У кнізе «Шарашова і Пружанскі край: этнаграфічная, фальклорная, архітэктурная і мастацкая спадчына рэгіёна: даследаванні і матэрыялы» змешчаны артыкулы навукоўцаў і краязнаўцаў. 399-старонкавае выданне багата ілюстравана, вялікі акцэнт зроблены на публікацыю візуальных крыніц, у тым ліку малюнкаў і здымкаў. Навуковыя рэдактары – Сяргей Грунтоў і Вольга Папко.
Грунтоў піша ў Facebook: «Ад самага пачатку мне хацелася пасунуць звычайны рэгіянальны зборнік да новага фармату, дзе б тэксты не дамінавалі, а знаходзіліся ў гарманічных прапорцыях з выявамі і дзе можна было б надрукаваць не толькі пісьмовыя, але і візуальныя крыніцы. Так і атрымалася: унутры дзясяткі фотаздымкаў і малюнкаў, якія ніколі не публікаваліся – яны паходзяць з архіву ІМЭФ НАНБ, прыватных калекцый і сямейных збораў».
Сярод здымкаў – фатаграфіі зніклых драўляных храмаў у Лінова і Пружанах, абразы і літургічныя прадметы.
Repost from Палявая пошта
#этнаграфія, #Сербаў
"Полешуки"
"Адам Маясюкъ, Лявон Куланъ, Данило Куланъ"
(арфаграфія аўтара захавана)
вёска Хатынічы, Ганцавіцкі раён.
фота з экспедыцыі Ісаака Сербава, 1911 г.
(крыніца: калекцыя VUB)
Repost from Historyja
14 чэрвеня 1919 года пачалося антысавецкае паўстання на Браслаўшчыне і Дзісненшчыне.
Repost from Беларускі піонэр
#рэчыбсср
Святочна аформленная пастанова СНК БССР аб наданні Янку Купалу звання Беларускага народнага паэта ад 10 чэрвеня 1925 года.
Крыніца: Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы.
Repost from жыццё-маліна
☀️Новае СОНЦА – на канале!
Курапаты — месца, дзе маўчыць зямля, але крычаць косткі. Тут супрацоўнікі НКУС расстрэльвалі беларусаў днём і ноччу з 1937 па 1941 год. Савецкая ўлада хавала гэта дзесяцігоддзямі, а калі праўда пачала выходзіць вонкі — яе зноў закапалі.
Дзясяткі тысяч ахвяр — і ніводнай шыльды з іх імёнамі. Чаму пра гэта месца не гавораць адкрыта? Хто тыя, што стралялі? А хто — спрабаваў схаваць сляды? Што нам кажуць сведкі, археолагі і дакументы? І чаму сёння — у 2025-м! — у беларускіх крамах прадаюцца кнігі, што абвяргаюць сам факт злачынства?
Разбіраемся, чаму гэта не проста гісторыя пра Курапаты, гэта гісторыя пра тое, чаму мы дагэтуль не свабодныя.
🔗Прагляд, падабайка, камент: https://youtu.be/i8J5hFobhbM?si=VXz9zMp-djKRpRMI
Repost from Беларускі піонэр
#мастацтвабсср #архітэктурабсср
Будынак малаказавода ў Віцебску на малюнку мастака Саламона Юдовіна (1892–1954) з цыклу "Будоўлі Беларусі" 1936 год. Сам малаказавод пабудаваны ў 1930 годзе, знесены ў 2011.
Што насамрэч насілі людзі XVII стагоддзя – не на парадных партрэтах, а ўдома, у цішы спальні? І што здольная распавесці адная старая кашуля пра цэлы культурны лад і эпоху? У новым выданні праграмы "Нітка Зорка" зазірнём у самы інтымны пласт гісторыі – у сподняе раннебарочнай шляхты. Кашулі з нямецкага палатна, споднікі з канаплянай даматканкі, каптуры на сталёвым каркасе і, вядома, майткі… ці іх адсутнасць. Гэта гісторыя не толькі тканінаў і крою – гэта гісторыя сораму і цялеснасці, паўсядзённасці і прыватнай годнасці. Бо, як ні дзіўна, менавіта праз бялізну мы можам наблізіцца да тых, хто жыў некалькі стагоддзяў таму. Падрабязнасці ў Кацярыны Ваданосавай.
У польскім архіве можна знайсці дакументы аб рэпрэсіях у БССР
У Архіве новых актаў у Варшаве знаходзіцца калекцыя дакументаў, прысвечаная жыццю польскага насельніцтва на тэрыторыі Беларусі ў 1920-1940 гадах. У тым ліку копіі матэрыялаў з архіву КДБ, зробленыя ў 1997 годзе Фондам польскай навукі. Гэта каля 950 крымінальных спраў, якія закранаюць лёсы больш за дзве тысячы чалавек.
Сёння архіў КДБ Беларусі закрыты для даследчыкаў. З матэрыяламі Архіва новых актаў у Варшаве можа азнаёміцца любы ахвочы: дастаткова запісацца на наведванне архіва і запытаць цікавыя дакументы. Падрабяней па спасылцы:
Абліла мачой расейскага губернатара. Фатаграфаваў паўстанцаў 1863 года ў фатэлі з гербам Рэчы Паспалітай, за што і быў сасланы ў Сібір. Топ 5 менчанак і менчукоў, каму варта паставіць помнікі ў Менску па меркаванні канала "TakiBylo".
Repost from Naračanščyna | Нарачанскі край
Будслаўскі касцёл на заходзе сонца
Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Будславе — адзіны ў Беларусі храм, які мае статус Нацыянальнай святыні. Храмаў з такім статусам 230 у свеце, 38 з іх знаходзяцца ў Еўропе.
Каб касцёл быў прызнаным Нацыянальнай святыняй, сярод іншых патрабаванняў, ён павінен быць месцам, куды шматлікія вернікі здзяйсняюць паломніцтва.
Таксама Будслаўскі касцёл — адзін з чатырох храмаў у Беларусі, якія маюць статус Малой базілікі. Такі ганаровы статус маюць яшчэ Фарны касцёл у Гродна, Кафедральны касцёл у Пінску і, з нядаўняга часу, касцёл у Браславе
Звычайна статус minor basilica атрымліваюць храмы, якія маюць важнае гістарычнае і культурнае значэнне, захоўваюць вядомыя абразы
Repost from КАЛЕКЦЫЯ.by
ПАСЬВЕДЧАНЬНЕ АСОБЫ. 1927 г.
Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка БЕЛАРУСІ. Дазваляецца пражыць ў 15-ці вёрстнай пагранпаласе. Бігосава. 1927 г.
#дакументы
#БССР
#ССРБ #СмакБеларускайМовы
Repost from Салідарнасць – главные новости Беларуси
«У свеце няма нічога вечнага. Імперыі таксама маюць абмежаваны тэрмін існавання»
Ёсць у нашых спробах асэнсаваць, дзе мы цяпер знаходзімся, і што з намі адбываецца, адна вялікая праблема. Мы пачынаем аналіз нашага стану менавіта з 2020-га, ігнаруючы ўсе папярэднія этапы.Сёння гісторык Яўген Красулін разважае для «Салідарнасці» пра транзіт і зачараванае кола імперыі. І распавядае, пра што мы мусім памятаць, калі жадаем вырвацца з гэтага зачараванага кола. Чытайце на сайце Без VPN
Гістарычная праграма «Вусы Скарыны» можа вярнуцца ў новым фармаце
Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook напісаў яе аўтар Цімох Акудовіч. Ён адзначыў: «Восенню, калі ўсё складзецца, мы працягнем расказваць пра цікавыя гістарычныя сюжэты, але паспрабуем новы фармат. Будзем эксперыментаваць!»
Спадзяёмся, што эксперымент будзе плённы, як і ўвядзенне ў праграму маляваных катоў-суразмоўцаў. Пра іх Цімох Акудовіч узгадаў асобна: «Ну а каты агулам сталі самастойнымі актарамі беларускай гісторыі. Маю ўжо невялікую калекцыю дзіцячых малюнкаў гэтых трох хвастатых. Дзеці проста падыходзяць і дораць іх на розных імпрэзах. І гэта заўсёды неверагодна прыемна! Думаю, што гэтых катоў чакае аднойчы сольная кар’ера».
Апошні выпуск «Вусоў Скарыны» ў гэтым сезоне выйшаў на мінулым тыдні. У ім гісторык разважае, калі Беларусь перажыла свой залаты век — у часы Полацка, ВКЛ ці БССР. Раім да прагляду!
