cookie

Мы используем файлы cookie для улучшения сервиса. Нажав кнопку «Принять все», вы соглашаетесь с использованием cookies.

avatar

Народныя амбасады Беларусі

Канал Народных амбасадаў Беларусі (НА) ў якім мы распавядаем аб сваёй дзейнасці і звязаных з намі навінах. Публічны чат для размовы: @PEofBelarus_chat Чат-бот для зваротнай сувязі: @PEofBelarus_bot E-Mail: [email protected]

Больше
Рекламные посты
420
Подписчики
Нет данных24 часа
+17 дней
-330 дней

Загрузка данных...

Прирост подписчиков

Загрузка данных...

Фото недоступноПоказать в Telegram
Кожны падрадчык і партнёр праекта новага нацыянальнага пашпарта Беларусі пройдзе праверку Каментарый прадстаўніка па замежных справах Кабінета Валера Кавалеўскага з нагоды расследавання БРЦ аб датычнасці да праекта пашпарта Беларусі некаторых асоб і кампаній і іх магчымай сувязі з рэжымам: «1. Мы не збіралі аніякія асабістыя даныя беларусаў, таму ніхто не мог атрымаць доступ да таго, чаго не існуе. 2. Геральдычная рада (ГР) распрацоўвала дызайн пашпарта, за што я ім удзячны. Гэта адзіная тэма супрацоўніцтва з ГР: аніякага доступу ці дачынення да працэсу збору даных беларусаў і выдачы пашпартоў ГР не павінна мець і не будзе. 3. Літоўская кампанія «Гарсу Пасаўліс» (ГП) дапамагала ў распрацоўцы дызайну дакумента, дзеля яго адпаведнасці стандартам ІКАО. У нас не было падстаў не давяраць кампаніі, якая вырабляе пашпарты для Літвы, і я ўдзячны ГП за канструктыўнае супрацоўніцтва. 4. Акрамя таго, ГП дапамаглі нам з замовай спецыяльных матэрыялаў для друку пашпартоў, у тым ліку ўзораў, якія будуць перадавацца замежным урадам з запытам аб прызнанні пашпарта. Але – і гэта важна падкрэсліць – канчатковае рашэнне аб супрацоўніцтве на ўсіх наступных этапах, пачынаючы з друку ўзораў, будзе прымаць ужо Пашпартны Цэнтр, з абавязковай праверкай усіх падрадчыкаў і партнёраў. Пры прыёме і працы з персанальнымі данымі Пашпартны Цэнтр будзе кіравацца Агульным рэгламентам аховы даных ЕС (GDPR). Акрамя таго, ужо зараз распрацоўваюцца дадатковыя ўласныя спецпратаколы бяспекі для ўсіх этапаў персаналізацыі і выдачы новых нацыянальных пашпартоў Беларусі. Па ўсіх рашэннях, датычных рэалізацыі праекта і далучэння знешніх партнёраў, мы будзем інфармаваць беларусаў праз афіцыйныя каналы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета і Пашпартнага Цэнтра». @CabinetBelarus
Показать все...
9👍 5😁 1
Фото недоступноПоказать в Telegram
🇸🇪 Шведскі прафсаюз работнікаў гандлю пералічыў 30 000 крон на падтрымку беларускіх добраахвотнікаў, якія змагаюцца за свабоду ва Украіне Рашэнне падтрымаць беларускіх герояў было прынятае на сходзе ў красавіку па выніках выступу прадстаўніка Народнай амбасады Беларусі ў Швецыі.  Шчыра дзякуем прафсаюзу за шчодрую падтрымку! Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас
Показать все...
7👍 3🔥 2👌 2
📆 З 25 па 27 траўня адбудуцца выбары ў Каардынацыйную Раду Мы вырашылі распавесці пра прадстаўнікоў і прадстаўніцу Народных амбасадаў Беларусі, які ўдзельнічаюць у гэтых выбарах. 🇸🇮 Аляксандра Мамаева, прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі ў Славеніі, спіс #3 «Еўрапейскі выбар»: Нарадзілася ў Берасці, скончыла БрДУ па спецыяльнасці “Гісторыя і сацыяльна-палітычныя дысцыпліны”. На пачатку 2000-х актыўна займалася грамадскай і палітычнай дзейнасцю: узначальвала "Моладзь АГП" па Берасцейскай вобласці, арганізавала кампанію па прывабленню моладзі на выбары падчас прэзідэнцкай кампаніі 2001 года, працавала ў выбарчых штабах дэпутатаў у гарадскія саветы ў Менску і Берасці, працавала на выбарчых кампаніях у Расеі і Украіне, была назіральнікам на рэферэндумах 2004 года ў Польшчы і Літве. Зараз галоўнымі напрамкамі дзейнасці сталі спыненне пераследу беларусаў замежжа праз запыты ў Інтэрпол, адвакатаванне інтарэсаў беларусаў у пытаннях дакументаў, міжнароднай аховы, банкаўскага абслугоўвання, недыскрымінацыі. Разам з беларускімі экспертамі распрацавала канцэпцыю і прапановы рэформаў па развіццю зялёнай эканомікі Беларусі, як адказ на Еўрапейскі зялёны курс. 🇲🇪 Аляксандр Бубен, прадстаўнік Народнай амбасады Беларусі ў Чарнагорыі, спіс #6 «Голас дыяспар - Адзiнства па-над межамi»: Родам з Гародні, кандыдат біялагічных навук. Працаваў дацэнтам у гарадзенскім медуніверсітэце, выкладаў іншаземцам. У знак пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў і захопу ўлады лукашэнкам пайшоў у страйк. Цяпер працуе ў сферы ІТ.  Актывіст суполкі беларусаў Чарнагорыі, дапамагае вырашаць праблемы шчаснага існавання беларускай дыяспары ў Чарнагорыі, у тым ліку, наступствы супрацьзаконнага ўказу аб пашпартах. "Настаў час браць адказнасць за сябе і за краіну ў свае рукі. Не трэба чакаць пакуль усё канчаткова разваліцца.У гэтым і ёсць патрыятызм - будаваць будучыню і захоўваць лепшае з мінулага". 🇩🇪 Міхаіл Рубін, прадстаўнік Народнай амбасады Беларусі ў Нямеччыне, спіс #10 «Хопіць баяцца»: Нямецкі палітык і беларускі грамадскі дзеяч, бізнесовец. Былы муніцыпальны дэпутат у горадзе Франкфурт на Майне, у цяперашні час кіруе камісіяй па пытаннях інтэграцыі зямлі Гесэн ад вольнай Дэмакратычнай партыі Нямеччыны і я з'яўляецца чальцом кіравання асацыяцыі ліберальных прадпрымальнікаў. Адзін з заснавальнікаў праекту "Народныя амбасады" і член апякунскай рады фонду "Краіна для Жыцця". Прыхільнік еўрапейскага шляху развіцця Беларусі, бачыць сваю радзіму раўнапраўным членам Еўрапейскага Саюзу, робіць для гэтага ўсё ад яго магчымае. 🇵🇱 Аляксандр Лапко, прадстаўнік Народнай амбасады Беларусі ў Польшчы, спіс #12 «Моладзевы наступ»: Грамадскі актывіст. Заснавальнік і кіраўнік Беларускага Моладзевага Хаба. Прадстаўнік Народнай амбасады Беларусі ў Польшчы. Мае дзве вышэйшыя адукацыі: спецыяліст па інфармацыі і камунікацыі, магістр Варшаўскага ўніверсітэту ў сферы палітыкі і адміністравання. Любіць футбол і вандроўкі. Хоча адказнай палітыкі з шырокім прадстаўніцтвам усіх сацыяльных груп, і ў першую чаргу моладзі. Плануе працаваць над праграмай “Мільён віз для Беларусі”, камунікаваць з урадамі і парламентамі краін Еўразвязу дзеля паляпшэння мабільнасці беларускай моладзі і стварэння новых магчымасцяў для адукацыі і культурніцкіх абменаў. Другім важным кірункам дзейнасці лічыць выбудоўванне інстытуту рэпутацыі ў беларускай палітыцы, што павінна падвысіць давер да палітыкаў сярод беларусаў і беларусак. #НА_КР Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас
Показать все...
👍 12👏 2
Repost from N/a
Сёння у Форуме імя Нельсана Мандэлы адбыўся арт-перфоманс, прысвечаны Дню палітвязня ў Беларусі. У перфомансе бралі ўдзел былыя палітзняволеныя Ася Булыбенка і Віталь Жук. Каля інсталяцыі клеткі, у якой 18 год правёў Нэльсан Мандэла, прайшла чытка лістоў палітзняволеных: Марфы Рабковай, Дзяніса Івашына, Эдуарда Бабарыкі, Паліны Шарэнды-Панасюк і іншых. Перфоманс скончыўся песняй "Чакай" Лявона Вольскага, пад якую былыя палітзняволеныя ў кайданах прайшлі ў клетку. Івэнт арганізавала Народная Амбасада Беларусі ў Італіі, прамову бралі яе прадстаўніца Юлія Юхно, прэзідэнт асацыяцыі Нэльсана Massimo Gramigni, генеральны сакратар CISL Фларэнцыі Прата Fabio Franchi. Мы ўдзячныя ўсім, хто быў разам з намі ў гэтыя дні, завітаў на нашыя мерапрыемствы ў розных гарадах. Сёння мы - галасы палітвязняў, і яны мусяць гучаць на ўвесь свет.
Показать все...
3.48 MB
6💔 4👍 1😢 1
🇮🇹 Беларуская дыяспара ў Італіі правяла мітынг, прысвечаны Дню палітвязня На мерапрыемстве, арганізаваным Народнай амбасадай Беларусі ў Італіі, таксама прысутнічалі палітычныя дзячы з партый "Fratelli d’Italia”, “Partito democratico”, “Più Europa”, кандыдатка ў Еўрапарламент беларуска Вольга Сурынава. "Разам з нашымі паплечнікамі мы распавялі гісторыі беларускіх палітвязняў і яшчэ раз нагадалі пра нашую барацьбу", - паведаміла прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі ў Італіі Юлія Юхно. Таксама беларусы ды беларускі далучыліся да мітынгу сяброў з Сакартвэла🇬🇪 Юлія заклікала да аб'яднання намаганняў, узаемнай салідарнасці і падтрымкі адно аднаго. Бо зло ў нас агульнае: гэта пуцінская Расея. Таму будзем разам! Жыве Беларусь🤍❤️🤍! Слава Украіне🇺🇦! საქართველოს გაუმარჯოს!  Сакартвэлас гаўмарджос🇬🇪! Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас
Показать все...
10👍 5🔥 2
Фото недоступноПоказать в Telegram
Прадстаўнікі і прадстаўніцы Народных амбасадаў Беларусі балатуюцца ў Каардынацыйную Раду 17 траўня адбылася сумесная анлайн сустрэча блока "Голас дыяспар - Адзінства па-над межамі" (спіс #6) і прадстаўніцы Народнай амбасады Беларусі ў Славеніі, кандыдаткі ад блоку "Еўрапейскі выбар" (спіс #3) Аляксандры Мамаевай з беларусамi ды беларускамі Сербіі, Чарнагорыі, Харватыі, Славеніі і іншых краін Паўднёва-Усходняй Еўропы! На сустрэчы абмяркоўваліся праграмы двух блокаў і як яны збіраюцца дапамагаць беларусам у вырашэнні пытанняў легалізацыі, экстрадыцыі ды iнш. #НА_КР Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас
Показать все...
👍 6 2😁 1
Repost from N/a
Фото недоступноПоказать в Telegram
🌿Прадстаўніца Народнай Амбасады Беларусі ў Італіі Юлія Юхно ўсклала вянок на ваенных могілках у Монтэ-Касіна. У гэтым годзе мы атрымалі запрашэнне ад Амбасады Польшчы на ўдзел у мерапрыемстве, каб ўшанаваць памяць загінулых ваяроў. На цырымоніі таксама былі прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда і прэзідэнт Італіі Серджыо Матарэла. Мы ўдзячныя Польскай Амбасадзе за запрашэнне,а таксама Паўлу Латушку за дапамогу і падтрымку!
Показать все...
18👍 2
🇮🇹 Прадстаўніца беларускай дыяспары ў Італіі стала кандыдаткай на выбарах да еўрапейскага парламенту На выбары, якія адбудуцца 8-9 чэрвеня бягучага году, беларуска Вольга Сурынава ідзе ад партыі Più Europa ў складзе групы Gli Stati Uniti d’Europa па цэнтральнай Італіі. Калі вы, ці вашыя блізкія, сябры, знаёмыя жывуць у Італіі і маюць права голасу - дашліце ім гэтую інфармацыю і давайце разам падтрымаем Вольгу! ✊ Яе перадвыбарчая кампанія будзе выдатнай мажлівасцю прыцягнуць увагу да беларускай павесткі, яшчэ раз падкрэсліць імкненне беларускага грамадства і дэмакратычных сіл да вольнай, дэмакратычнай, еўрапейскай Беларусі. Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас
Показать все...
👍 9🔥 7👏 1
Repost from N/a
Фото недоступноПоказать в Telegram
Прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі ў Італіі Юлія Юхно будзе прадстаўляць Беларусь у камітэце "Свабодныя і моцныя"! Міжнародная група нарадзілася нядаўна і падтрымліваецца Пінай Пічэрна, віцэ-прэзідэнткай Еўрапейскага парламента, якая зноў балатуецца ў Еўрапарламент. У складзе групы будуць 6 грамадскіх актывістак з розных краінаў: Бэнэдэта Дэ Лука (Італія), Пэга Мошыр Пур (Іран), Гэры Балло (Албанія), Ярына Груша (Украіна), Нона Міхелідзэ (Грузія), Юлія Юхно (Беларусь). Прадстаўніцы краін будуць уздымаць і прасоўваць фундаментальныя пытанні: правы чалавека, гендарная роўнасць, інклюзія і інваліднасць, узмацненне працэсу далучэння новых краін да ЕС, падтрымка барацьбы з дыктатарскімі рэжымамі. Камітэт плануе працягваць сваю дзейнасць і пасля сканчэння перадвыбарчай кампаніі. ❤️Зычым актывісткам плённай працы. Верым, што ваша прыхільнасць да Еўропы і імкненне да дэмакратычных каштоўнасцяў не застануцца незаўважанымі!🙏
Показать все...
11👍 4👏 2🔥 1
Фото недоступноПоказать в Telegram
Пачытаць праграмы выбарчых суб'ектаў можна на сайце і ў дадатку Новай Беларусі Каманда арганізатараў выбараў у КР імкнецца зрабіць усе этапы максімальна празрыстымі для выбаршчыкаў. Актуальную інфармацыю аб выбарах у трэці склад Каардынацыйнай рады вы можаце знайсці як на сайце rada.vision, так і на платформах нашых партнёраў — лічбавай платформы Новая Беларусь. Выбары ў КР пачнуцца 25 мая і працягнуцца 3 дні — да 23:59 27 мая. Пытанні наконт выбараў можна задаць праз на электронную пошту [email protected].
Показать все...
👍 3