ru
Feedback
WARTA – беларускае нацыянальнае медыя

WARTA – беларускае нацыянальнае медыя

Открыть в Telegram
751
Подписчики
Нет данных24 часа
+27 дней
-430 день
Архив постов
"Какой-то человек попросил Думу РФ сделать его президентом Белоруссии" Вось так Лукашэнка і стаў прэзідэнтам 31 год таму... (
"Какой-то человек попросил Думу РФ сделать его президентом Белоруссии" Вось так Лукашэнка і стаў прэзідэнтам 31 год таму... (Крыніца: "Свабода", №20, 24-30 траўня 1994 г.)

У Беластоку прайшла сустрэча кіраўніцтва Руху "Вольная Беларусь" з беларускай супольнасьцю. Падчас сваех выступаў Зянон Пазьняк і Павел Усаў закранулі найбольш важныя і актуальныя палітычныя пытаньні: — вызваленьне палітвязьняў — выбары — вайна ва Украіне — змаганьне ўнутры Беларусі — санкцыі — будучыня Беларусі і неабходныя рэформы для пабудовы дэмакратычнай краіны ❗️Глядзіце поўны запіс сустрэчы на Варце https://youtu.be/Hm9mzJclWGI

Кадры бою на вуліцы Грушэўскага 22 студзеня 2014 году. Менавіта на гэтай вуліцы ад стрэлу ў сэрца загінуў беларус Міхась Жызьнеўскі Вечная слава Герою! Слава Украіне! Жыве Беларусь!

11 год таму, 22 студзеня 2014 году, на Майдане ва Ўкраіне загінуў беларус Міхась Жызьнеўскі Ён стаў адной з першых ахвяраў ра
+5
11 год таму, 22 студзеня 2014 году, на Майдане ва Ўкраіне загінуў беларус Міхась Жызьнеўскі Ён стаў адной з першых ахвяраў расстрэлу Майдану. Міхась Жызьнеўскі быў пасьмяротна ўганараваны званьнем Героя Ўкраіны.

Зянон Пазьняк: Аб антыдзяржаўнай рыторыцы праціўнікаў дыктатуры Рыторыка супраць беларускіх нацыянальных інтарэсаў гучыць шмат з асяроддзя так званай беларускай антылукашысцкай дэмакратычнай “апазыцыі”. Прарасейская агентура, якая стала цяпер палітычным дзейнікам, зьяўляецца часткай гэтай “апазыцыі”. Патрабавальшчыкі дэманструюць нянавісьць да Лукашэнкі, барацьбу супраць рэжыму Лукашэнкі і прапануюць задушыць рэжым татальнымі эканамічнымі санкцыямі, блакаваньнем чыгункі, усяго транспарту і гандлю, стварыць, фактычна, блакаду Беларусі. Чытаць цалкам: https://warta.media/2575

Канал "Партызанская хваля" выпусьціў новое расьледваньне, у якім распавядаецца пра тое, што адбываецца з палітзьняволенымі ў “папраўчых калоніях” , якім чынам пабудавана карная сістэма і якія супрацоўнікі там працуюць. Таксама ў гэтым відэа колішнія палітзьняволеныя патэлефанавалі сваім катам, каб задаць ім пэўныя пытаньні (але, што не дзіўна, не на ўсе пытаньні атрымалі адказы).

Па стане на 20 студзеня 2025 году праваабаронцам вядома не менш чым пра 282 палітвязьняў, якія знаходзіцца за кратамі ў асаблівай рызыцы. Сярод іх: • 81 чалавек у цяжкім стане здароўя; • 35 сталых людзей, чый узрост перавышае 60 гадоў (шмат хто з іх таксама мае вялікія праблемы са здароўем); • 30 шматдзетных маці і бацькоў; • 8 чалавек з інваліднасьцю; • 12 чалавек з мэнтальнымі разладамі; • Вядома пра як мінімум 10 сямей, дзе абое бацькоў знаходзяцца за кратамі. Найстарэйшы з палітвязьняў — 76-гадовы Міхаіл Ляпейка з Магілёву, які быў накіраваны на прымусовае лячэньне ў псіхіятрычным шпіталі за абразу Лукашэнкі.

Ілюстрацыя зьнішчэньня старога Менску ў часы савецка-расейскай акупацыі На фота: Няміга, Халодная сінагога, канец 1940-ых і 2
+1
Ілюстрацыя зьнішчэньня старога Менску ў часы савецка-расейскай акупацыі На фота: Няміга, Халодная сінагога, канец 1940-ых і 2025 гг. З успамінаў беларускага пісьменьніка Янкі Скрыгана: "...Прадчуваючы немінучы скон Нямігі, я і хадзіў на яе бадай штодня.Тут нават у паветры як бы цурчыць старадаўнасць, нават гаворка нейкая іншая, раздумна-павольная, як бы прыглушаная вякамі. І я, прымірыўшы сэрца, стараўся як бы спакойна глядзець, калі наехала на Нямігу поўна тэхнікі, і яна, равучы і скрыгочучы, падымаючы пыл і гаркава-салодкі пах цвілі, пачала пляжыць і мясіць раптам апусцелыя і такія сіратліва-сцішаныя і спалохана-прыземленыя дамкі. І аднаго разу, прыйшоўшы сюды, за таўсматым будынкам колішняй сінагогі, пераробленым у сховішча архіва, бадай што на самым пачатку вуліцы я ўбачыў як бы сапраўдную чалавечую рану: палавіна дома, нягледзячы на сцяжы і падпоркі, адкалолася і аб’ехала ўніз кучаю мяккае, сапрэлае гліны, а сцены з краёў, дзе прайшоў разрыў, чырванелі як бы свежым, парваным мясам і абцякалі крывёю..." Крыніца: https://t.me/poshtabel

Дзесяць байцоў падраздзяленьня «ТУР» 225-й ОШБ узнагароджаны дзяржаўнымі ўзнагародамі: ордэнамі «За адвагу», медалямі «Залаты
Дзесяць байцоў падраздзяленьня «ТУР» 225-й ОШБ узнагароджаны дзяржаўнымі ўзнагародамі: ордэнамі «За адвагу», медалямі «Залаты крыж» і «За службу і Перамогу» Эвакуацыя тэхнікі з поля бою — адна з самых складаных задач на фронце. Пашкоджаная або нерухомая бронетэхніка, няхай гэта будзе БМП або танкі, імгненна становіцца жаданай мішэньню для праціўніка. Праціўнік мае ўсе шанцы перахітрыць эвакуацыйную групу і нанесці ўдар з беспілотнікаў або артылерыі. Таму кожная эвакуацыя — гэта рызыка, якая патрабуе бездакорнага выкананьня. Узнагароды, якія атрымалі байцы, гавораць самі за сябе. Гэта сведчыць аб працаздольнасьці падраздзяленьняў, а таксама іх гатоўнасьці працаваць у самых складаных умовах.

Швецыя вырашыла замяніць кнігі камп'ютарамі 15 гадоў таму, а цяпер выдаткуе больш за €100 млн, каб вярнуць усё назад Нягледзя
Швецыя вырашыла замяніць кнігі камп'ютарамі 15 гадоў таму, а цяпер выдаткуе больш за €100 млн, каб вярнуць усё назад Нягледзячы на паўсюднае распаўсюджваньне тэхналогій у свеце, шведскі ўрад вырашыў прытармазіць лічбавізацыю ў адукацыі. Тут плануюць вярнуць у навучальны працэс папяровыя падручнікі, піша The Universal News Network. Змена падыходу да выкладаньня справакаваная падазронам, што электронныя інструменты негатыўна ўплываюць на вучобу і развіцьцё дзяцей. У 2009 годзе Швецыя пачала павальна мадэрнізаваць школы, замяняючы друкаваныя кнігі камп’ютарамі і іншымі лічбавымі інструментамі. Мэтай было падрыхтаваць вучняў да жыцьця ў сьвеце, дзе пануюць тэхналогіі. Улады лічылі, што камп’ютары і планшэты зробяць вучобу больш займальнай і даступнай. Традыцыйныя кнігі паступова саступілі месца іх лічбавым версіям, якія выглядалі больш таннымі і сучаснымі. Але з часам выявіліся негатыўныя бакі прагрэсу. Так, з’явіліся даследаваньні, згодна з якімі пры чытаньні з экрана (асабліва з высокай яркасьцю) вочы напружваюцца больш, чым пры чытаньні звычайных кніг, увага засяроджваецца горш, а таксама пакутуе разуменьне і запамінаньне прачытанага. Акрамя таго, з гаджатамі ў руках дзеці адцягваюцца на гульні і інтэрнэт замест таго, каб слухаць на ўроку. Залежнасьць ад гаджатаў таксама негатыўна ўплывае на сацыяльныя навыкі школьнікаў і аб’ём увагі — трывогу б’юць і бацькі, і настаўнікі. Таксама ў Швецыі заўважылі пагаршэньне ключавых навыкаў — чытаньня і пісаньня — сярод школьнікаў. Гэта звязваюць з тым, што дзеці з малых гадоў вытарашчваюцца ў гаджаты. Тут прызнаюць, што рэзка адмовіцца ад звыклых метадаў навучаньня, не падумаўшы аб доўгатэрміновых наступствах, было памылкай. Таму шведскія ўлады вырашылі змяніць курс. Ад 2022 да 2025 года будзе выдзелена €104 млн, каб вярнуць папяровыя кнігі ў навучальны працэс. У планах-зрабіць так, каб у кожнага вучня быў фізічны падручнік па кожным прадмеце. Частка грошай пойдзе на фінансаваньне кампаній, якія дапамогуць школам вярнуцца да традыцыйнага працэсу навучаньня. Адмаўляцца ад электронных кампанентаў у адукацыі ў Швецыі не збіраюцца. Хутчэй, тут хочуць знайсці баланс паміж тэхналогіямі і традыцыйнымі метадамі навучаньня, абмежаваўшы першыя і выкарыстоўваючы іх разумней. Крыніца: devby.io

🙏 Ва Украіне загінула беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава, учора ёй споўнілася 24 гады Марыя прымала ўдзел у пратэстах 2
+2
🙏 Ва Украіне загінула беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава, учора ёй споўнілася 24 гады Марыя прымала ўдзел у пратэстах 2020 году і была моцна параненая гранатай. Фота з ёй абляцелі ўвесь сьвет. Пасьля рэабілітацыі ў Чэхіі, у яе гэтак і не аднавіўся слых на правае вуха, засталася гематома ў мозгу. Пра 2020 год Марыя Зайцава казала: «Зразумела, што мяне гэта змяніла вельмі моцна. Я не магу сваё жыцьцё больш не звязваць з Беларусьсю. Калі не з Беларусьсю, то я не ведаю, з чым яшчэ. Бо я аддала здароўе за гэта. І я праўда верыла ў нашу ідэю, і я вельмі хачу, каб у маёй краіны ўсё атрымалася. Я хачу гэта пабачыць і вярнуцца туды». Пасля пачатку вайны дзяўчына далучылася да абаронцаў Украіны. Дзяўчына загінула ў баях пад Бахмутам, дзе ваявала ў складзе 2-га Інтэрнацыянальнага легіёну. Вечная памяць і слава! 🕯

🙏 Ва Украіне загінула беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава, учора ёй споўнілася 24 гады Марыя прымала ўдзел у пратэстах 2
+2
🙏 Ва Украіне загінула беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава, учора ёй споўнілася 24 гады Марыя прымала ўдзел у пратэстах 2020 году і была моцна параненая гранатай. Фота з ёй абляцелі ўвесь сьвет. Пасьля рэабілітацыі ў Чэхіі, у яе гэтак і не аднавіўся слых на правае вуха, засталася гематома ў мозгу. Пра 2020 год Марыя Зайцава казала: «Зразумела, што мяне гэта змяніла вельмі моцна. Я не магу сваё жыцьцё больш не звязваць з Беларусьсю. Калі не з Беларусьсю, то я не ведаю, з чым яшчэ. Бо я аддала здароўе за гэта. І я праўда верыла ў нашу ідэю, і я вельмі хачу, каб у маёй краіны ўсё атрымалася. Я хачу гэта пабачыць і вярнуцца туды». Пасля пачатку вайны дзяўчына далучылася да абаронцаў Украіны. Дзяўчына загінула ў баях пад Бахмутам, дзе ваявала ў складзе 2-га Інтэрнацыянальнага легіёну. Вечная памяць і слава! 🕯

У Беларусь ўвозіліся з Расеі фальшывыя даляры — МУС РБ Як паведамляецца, на Міншчыне затрымалі пры спробе збыту фальшывых куп
У Беларусь ўвозіліся з Расеі фальшывыя даляры — МУС РБ Як паведамляецца, на Міншчыне затрымалі пры спробе збыту фальшывых купюр двух пінчукоў 42 і 47 гадоў. Устаноўлена, што саўдзельнікі на працягу некалькіх месяцаў займаліся збытам падробленых грошай, якія праз трэціх асоб набываліся ў Турцыі і ў некаторых краінах Еўрапейскага Саюза, затым праз Расію ўвозіліся на тэрыторыю нашай краіны. Пры іх знойдзены і канфіскаваны фальшывыя банкноты на агульную суму каля 35 тысяч долараў.

Куба вызваляе палітзьняволеных у выніку заявы ЗША аб адмене статуса краіны тэрарыстычнай На дадзены момант вядома, што Куба в
Куба вызваляе палітзьняволеных у выніку заявы ЗША аб адмене статуса краіны тэрарыстычнай На дадзены момант вядома, што Куба вызваліла 127 зьняволеных, у тым ліку лідэра апазыцыі Хасэ Даніеля Фэрэра. Куба пачала вызваляць зьняволеных ужо на наступны дзень (серада) пасьля таго, як прэзідэнт ЗША Джо Байдэн абвясьціў, што адменіць прызнаньне краіны тэрарыстычнай. Віцэ-прэзыдэнтка Вярхоўнага суду Кубы Марысэля Соса заявіла, што «зь серады па чацьвер 127 затрыманых былі вызваленыя датэрмінова». Большасьць зь іх былі арыштаваныя за ўдзел у масавых антыўрадавых дэманстрацыях у ліпені 2021 году. Улады Кубы не апублікавалі ні сьпісу, ні графіку вызваленьня. Паводле кубінскага МЗС, у рамках угоды «паступова» будзе вызвалена 553 асуджаных.

Лукашэнка выказаўся пра закрыцьцё Польшчай памежных пераходаў для беларусаў: "Да хоть все пусть закроют. Мы туда не ездим" Сл
Лукашэнка выказаўся пра закрыцьцё Польшчай памежных пераходаў для беларусаў: "Да хоть все пусть закроют. Мы туда не ездим" Словы Лукашэнкі прыводзіць БЕЛТА: «Да хоть все пусть закроют. Мы же туда не ездим, мы туда ничего не возим. Что, мотовелозавод возит туда продавать продукцию? Нет. Они же санкции против нас ввели. Ввели — хорошо. Ну мы и не боремся против той миграции и людей, которые там хотят жить и которые туда идут. Я уже тысячу раз об этом говорил: с петлей на шее я не буду их защищать. То есть они набросили на мой народ санкции, а я их должен защищать? Нет». І гэта той рэдкі выпадак, калі са словамі Лукашэнкі цяжка не пагадзіцца: яму сапраўды напляваць на закрыцьцё межаў і на абмежаваньні, якія Эўропа ўводзіць для простых беларусаў. Яны не па ім б'юць, бо ён як не ездзіў у Польшчу, гэтак і "ня ездзіць". А вось простыя беларусы, народ пакутуюць. Калі ўжо заходнія палітыкі гэта зразумеюць?

У Славакіі школьнік Сымон Аманік адмовіўся ціснуць руку прапуцінскаму прэзідэнту Петэру Пелегрыні На ўручэньні ўзнагарод у Прэзідэнцкім палацы славацкім пераможцам алімпіяд і медалістам Аманік прыйшоў з жоўта-сіняй стужкай, прымацаванай да пінжака, а пасля атрыманьня ўзнагароды ад міністра адукацыі спыніў Пелегрыні, які хацеў паціснуць яму руку. У інтэрв'ю Denník N школьнік назваў прэзідэнта ашуканцам і хлусом, якому было б няправільна падаваць руку. "Акрамя вечназялёных папулісцкіх абяцаньняў таннай ежы і таннага газу, якія папулісты паўтараюць на кожных выбарах, ён таксама абвінаваціў свайго апанента ў тым, што той адправіў бы нас на вайну ва Украіну. Гэта была хлусня і напад на самыя нізкія чалавечыя інстынкты страху, а ў некаторых частках славацкага насельніцтва, магчыма, выклікала і антыўкраінскія пачуцьці. І я не думаю, што было б правільна падаваць руку такому чалавеку ці мець зносіны з ім, таму што я катэгарычна не згодзен з ім і лічу, што ён махляр і хлус”, — пракаментаваў свае дзеяньні Аманік. Прэм'ер-міністр Роберта Фіца пасьля гэтага назваў школьніка "хамаватым падлеткам" і заявіў, што за такое "камусьці трэба даць аплявуху" і пазбавіць узнагароды.

Repost from Historyja
"Беларусаў выратуе толькі вяртаньне ў Эўропу" ⚡️30 гадоў таму ў выданні "Народная газета" у нумары ад 15-17 студзеня з'явіўся
"Беларусаў выратуе толькі вяртаньне ў Эўропу" ⚡️30 гадоў таму ў выданні "Народная газета" у нумары ад 15-17 студзеня з'явіўся артыкул "Аб расейскім імперыялізме і яго небяспецы" ("О русском империализме и его опасности") аўтарства Зянона Пазняка. Спецыяльна на расейскай мове. Матэрыял выклікаў хвалю абурэння пераважна з боку прарасейскіх сілаў, у тым ліку камуністаў і чарнасоценцаў заходнерусістаў, якія спрабавалі даказаць, што Беларусь без Расіі згіне і заяўлялі аб знявазе расейскага народа з боку "белорусских националистов". ❕Пазняк як і іншыя пранацыянальныя палітыкі ў краінах нашай часткі Еўропы папярэджвалі перад агрэсіўнай палітыкай Расіі, якая не змяняецца і мае карані ў "мангола-ардынскай традыцыі". Таксама Пазняк прадказаў, што Расія будзе "бараніць" расейскаоўных і супрацьстаяць "нацыянальна-культурнаму адраджэнню". Неабходна нагадаць, што многія расеізаваныя жыхары асабліва Беларусі і Украіны глядзелі тады на такія заявы як на вар'яцтва. Які вынік прарасейскасці - бачна сёння.

Рэальныя выдаткі Расеі на вайну супраць Украіны могуць быць удвая большыя за афіцыйна зафіксаваныя ў федэральным бюджэце, а а
Рэальныя выдаткі Расеі на вайну супраць Украіны могуць быць удвая большыя за афіцыйна зафіксаваныя ў федэральным бюджэце, а ад фінансавай схемы фінансаваньня баявых дзеяньняў РФ рухаецца да фінансавага крызісу Такое меркаваньне выказаў эксперт па Расіі з Цэнтра Дэвіса пры Гарвардскім універсітэце, былы інвестар Morgan Stanley Крэйг Кэнэдзі: ◾️Пазабюджэтнае фінансаваньне ваенных выдаткаў стала магчымым дзякуючы папраўкам у закон "Аб дзяржабаронзаказе", падпісаным Пуціным на другі дзень поўнамаштабнага ўварваньня ва Украіну. Яны далі дзяржаве магчымасць прымушаць расійскія банкі зніжаць стаўкі па крэдытах для прадпрыемстваў АПК ◾️У выніку, з сярэдзіны 2022 года адбылося анамальнае павелічэньне карпаратыўнага доўгу на $415 млрд (71%), што складае 19,4% расійскага ВУП ◾️Такі прырост карпаратыўнага крэдытаваньня значна перавышае як агульныя даходы бюджэту ад нафты і газу, так і ваенныя расходы за той жа перыяд і ў 6,5 разоў большыя за прырост дзяржаўных запазычаньняў. ◾️Больш за 70% прыросту карпаратыўнага крэдытаваньня прыйшлося на сектары, уцягнутыя ў ваенную дзейнасьць ◾️Рост карпаратыўнага крэдытаваньня стымулюе інфляцыю, падвышаючы працэнтныя стаўкі і ствараючы перадумовы для сістэмнага крэдытнага крызісу ◾️Вялікі аб'ём дзяржаўнага прымусовага крэдытаваньня, верагодна, атрымалі прадпрыемствы са слабой крэдытнай гісторыяй, якія могуць адчуваць цяжкасці з абслугоўваньнем сваіх крэдытаў ◾️Крэмль апынуўся перад дылемай: чым даўжэй Масква адкладае спыненьне актыўных ваенных дзеяньняў, тым вышэй рызыка некантралюемага крэдытнага крызісу, які прыслабіць перамоўныя пазіцыі Расіі ◾️Украіна і яе саюзьнікі могуць скарыстацца гэтым, выключыўшы магчымасьць змякчэньня эканамічных санкцый з любых перамоваў аб спыненьні агню без ўсеабдымнага мірнага ўрэгуляваньня, у тым ліку рэпарацый Украіне

Ігар Лосік. Ужо 4,5 гады ў лукашысцкім канцлагеры... Кадры з палітвязьнем паказалі прапагандысты.
Ігар Лосік. Ужо 4,5 гады ў лукашысцкім канцлагеры... Кадры з палітвязьнем паказалі прапагандысты.

🛂❌Рэйтынг пашпартоў у 2025 годзе: Беларусь на 62-м месцы Кампанія Henley&partners кожны год складае рэйтынг наймацнейшых і слабых пашпартоў, у залежнасьці ад таго, колькі краін яго ўладальнікам даступныя без віз. Наймацнейшым стаў пашпарт Сінгапура, ён дае магчымасьць уезду ў 195 з 227 краін. Другое месца ў Японіі (193 краіны), трэцяе падзялілі Нямеччына, Італія, Гішпанія, Францыя, Фінляндыя і Паўднёвая Карэя, ім даступны 192 дзяржавы. Польшча заняла 7-е месца, яе грамадзянам лёгка даступны 188 краін. Украіна аказалася на 30-м месцы, з пашпартам гэтай краіны даступны 148 краін. Ніжэй за ўсіх ў рэйтынгу, на апошнім 106-м месцы, — Афганістан. А вось Беларусь апынулася на 62-м месцы — толькі 81 краіна гатова свабодна ўпусьціць да сябе грамадзян нашае краіны. Цікава зазначыць, што Расея, краіна-агрэсар, якая зазнала палітыку санкцыяў з боку краінаў вольнага свету, заняла ў гэтым рэйтынгу 46-е месца.