ru
Feedback
VANDRVM

VANDRVM

Открыть в Telegram

"VANDRVM" – гэта аўтарскія экскурсіі па Мінску і захапляльныя падарожжы па невядомай Беларусі! Далучайцеся, вандруем цікава😉 Падпісвайцеся на наш Instagram – vandrvm

Больше
6 211
Подписчики
-124 часа
+247 дней
+19930 дней
Архив постов
VANDRVM
6 211
Мае сёньняшнія турысты🌻 Дзякуй усім, хто завітаў🌼 Далучайцеся да нашых мінскіх (і па краіне) падарожжаў і вы🌺
+1
Мае сёньняшнія турысты🌻 Дзякуй усім, хто завітаў🌼 Далучайцеся да нашых мінскіх (і па краіне) падарожжаў і вы🌺

VANDRVM
6 211
12.12 (субота) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "ЦІКАВОСТКІ ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ"! Маршрут: Крэва – Баруны – Гальшаны – Гервя
12.12 (субота) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "ЦІКАВОСТКІ ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ"!   Маршрут: Крэва – Баруны – Гальшаны – Гервяты (≈370 км)   У КРЭВЕ падзівімся на знакаміты замак XIV ст. і прыдумаем сцэнар для прыгодніцкага серыялу. У БАРУНАХ пабачым адзін з самых прыгожых вуніяцкіх храмаў Беларусі – касьцёл Сьв. Пятра і Паўла ў стылі віленскага барока (1753). У ГАЛЬШАНАХ паловім прывідаў у рэнесансным замку XVI ст. і барочным касьцёле Сьв. Яна Хрысьціцеля (1618). У ГЕРВЯТАХ будзем зьдзіўляцца – настолькі неверагоднай вышыні і прыгажосьці там нэагатычны Траецкі касьцёл (1903)!   АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Ежу і ваду ў дарогу бярыце з сабой.   Кошт – 150 руб. У кошт уваходзіць наведваньне гальшанскага замку з экскурсіяй і тэатралізаваным прадстаўленьнем, а таксама экскурсія і канцэрт арганнай музыкі ў Гервятах. Аплата за тур – у аўтобусе.   Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 12.12 Гервяты. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя   На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу.   Сустракаемся ў 08.00 каля галоўнага ўваходу ў педагагічны ўніверсітэт ля помніку першай настаўніцы (вул. Савецкая, 18).   У Мінск вяртаемся пасьля 20.00

VANDRVM
6 211
30.08 (нядзеля) запрашаю вас на пешую вандроўку "ВАНДРОЎКА ПА РАКАЎСКІМ ПРАДМЕСЬЦІ І ВАКОЛІЦАХ"! Маршрут: пл. 8 Сакавіка – Пе
30.08 (нядзеля) запрашаю вас на пешую вандроўку "ВАНДРОЎКА ПА РАКАЎСКІМ ПРАДМЕСЬЦІ І ВАКОЛІЦАХ"! Маршрут: пл. 8 Сакавіка – Петрапаўлаўская царква – Ракаўскае прадм. Адлегласьць: 1872 крокі Падчас гэтай экскурсіі мы пагаворым пра старажытнае Ракаўскае прадмесьце і яго жыхароў. Вас чакае аповед пра "пераезд" Мінску і таямнічы горад Няміза, гісторыя першай мураванай мінскай царквы і двух помнікаў ёй, а яшчэ плошча 8 Сакавіка і шэдэўральная гісторыя яе неперайменаваньня:) Мы пабачым цікавы савецкі барэльеф і пабываем ля самага старога мінскага храму, а далей паблукаем па вузкіх вулачках Ракаўскага прадмесьця зь яго першым у горадзе кінатэатрам, габрэйскім загсам, хлебазаводам і шпалернымі фабрыкамі, а таксама самай старажытнай мінскай вуліцай без старых дамоў. Кошт – 25 руб. Аплата за тур наяўнымі на месцы. Грошы мець бяз рэшты. Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 30.08 Ракаўскае. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя Сустракаемся ў 18.00. Працяг экскурсіі: 60-90 хвілін. P.S. Гэтую, а таксама іншыя (49 аўтарскіх маршрутаў на выбар!) вандроўкі па Мінску можна замовіць для сябе, сяброў, родзічаў, калег і нават для гасьцей вашага вясельля! Мовы правядзеньня: беларуская, руская. Кошт – 300 руб. Таксама мае экскурсіі па Мінску можна падарыць – зьвяртайцеся па падарункавыя сертыфікаты!

VANDRVM
6 211
30.08 (нядзеля) запрашаю вас на пешую вандроўку "НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ТРЭЦЯЯ (18+)"! Маршрут: Траецкае прадм. – Оперн
30.08 (нядзеля) запрашаю вас на пешую вандроўку "НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ТРЭЦЯЯ (18+)"!   Маршрут: Траецкае прадм. – Оперны тэатар – вул. Зыбіцкая – вул. Інтэрнацыянальная – ратуша. Адлегласьць: 3063 крокі   Вас чакае працяг незвычайных і пікантных гісторый з таемнага жыцьця дарэвалюцыйнага (і ня толькі) Мінску! Мы пачнем у старажытным Траецкім прадмесьці, дзе прывіды і кракадзілы старога замчышча на фоне пасівелых камяніцаў будуць распавядаць нам свае цікавосткі, а гукі з карчмы і малітвы з сінагогі ўтвораць непаўторны фон! Вас чакаюць мясцовая Санта-Барбара і мінская нявеста дацкага караля, шафа Язэпа Драздовіча і прыгоды Камілы Марцінкевіч. Вы пачуеце пра Маню Вільбушэвіч і казу ў Оперным, разгадаеце таямніцы вуліцы Зыбіцкай і даведаецеся, чаму Мінск – партовы горад. Мы пагартаем старыя газеты і пабачым цікавыя фатаздымкі, пагутарым пра мінскую жонку Пятра І і навучымся мастацкім прыёмам ад Валеньція Ваньковіча, а яшчэ заглыбімся ў сакрэты дому масонаў і пройдзем яўрэйскае выпрабаваньне сілы волі! Ужо галава кругам? А выдыхнуць ня будзе калі! Наш непрыстойны праменад 18+ працягваецца! Вы з намі?..   Кошт – 25 руб. Аплата за тур наяўнымі на месцы. Грошы мець бяз рэшты.   Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 30.08 Праменад 3. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя   Сустракаемся ў 16.00. Працяг экскурсіі: 60-90 хвілін.   P.S. Гэтую, а таксама іншыя (49 аўтарскіх маршрутаў на выбар!) вандроўкі па Мінску можна замовіць для сябе, сяброў, родзічаў, калег і нават для гасьцей вашага вясельля! Мовы правядзеньня: беларуская, руская. Кошт – 300 руб. Таксама мае экскурсіі па Мінску можна падарыць – зьвяртайцеся па падарункавыя сертыфікаты!

VANDRVM
6 211
05.12 (субота) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "ПАДАРОЖЖА ПА БЫЛЫХ СЯДЗІБАХ"! Маршрут: Воўчкавічы – Прылукі – гара Сьвята
05.12 (субота) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "ПАДАРОЖЖА ПА БЫЛЫХ СЯДЗІБАХ"! Маршрут: Воўчкавічы – Прылукі – гара Сьвятая – Станькава – Узда – Кухцічы – Наднёман (≈300 км) У ВОЎЧКАВІЧАХ наведаем магілу графіні Жазэфіны Гутэн-Чапскай і паглядзім на руіны касьцёлу Сэрца Езуса і Панны Марыі (1904). У ПРЫЛУКАХ пабачым гатычны палацык роду Чапскіх ХІХ ст. Пабываем на самай высокай кропцы Беларусі – ГАРЫ СЬВЯТОЙ. У СТАНЬКАВЕ нас чакае родавы маёнтак Чапскіх – тут захаваліся флігелі, гаспадарчыя пабудовы, брама, альтанка і руіны таямнічай крыпты. УЗДА сустрэне нас сапраўднай пірамідай, збудаванай як капліца-пахавальня Завішаў у 1802 року. У КУХЦІЧАХ мы наведаем сядзібна-паркавы комплекс роду Завішаў і пабачым кальвінскі збор XVI стагодзьдзя. У НАДНЁМАНЕ нас чакае сядзібна-паркавы комплекс ХІХ ст., дзе Якуб Наркевіч-Ёдка праводзіў вопыты па фізіцы і хіміі, эксперыментаваў з электрычнасьцю і адкрыў санаторый, салярый і першую ў Беларусі метэаралагічную станцыю. АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Ежу і ваду ў дарогу бярыце з сабой. Кошт – 110 руб. Аплата за тур – у аўтобусе. Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 05.12 Сядзібы. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу. Сустракаемся ў 08.00 каля галоўнага ўваходу ў педагагічны ўніверсітэт ля помніку першай настаўніцы (вул. Савецкая, 18). У Мінск вяртаемся пасьля 16.00

VANDRVM
6 211
05.09 (субота) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "ЦУДЫ БЕЛАРУСКАЙ АРХІТЭКТУРЫ"! Маршрут: Сар’я – Лявонпаль – Друя – Слабодк
05.09 (субота) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "ЦУДЫ БЕЛАРУСКАЙ АРХІТЭКТУРЫ"!   Маршрут: Сар’я – Лявонпаль – Друя – Слабодка – Опса – Відзы (≈670 км)   Мястэчка САР’Я ўразіць самым прыгожым касьцёлам Беларусі – Панны Марыі (1857). У ЛЯВОНПАЛІ пабачым драўляны Траецкі касьцёл (1774), сядзібна-паркавы ансамбль Лапацінскіх XVIII ст. і знакамітую калону ў гонар Канстытуцыі 3 мая 1791 r. Далей нас чакае ДРУЯ з Барысавым камянём XII ст., касьцёлам Найсьв. Тройцы (1646), Еўрасаюзам праз Дзьвіну і самымі прыгожымі на Беларусі габрэйскімі могілкамі. Пасьля рушым да СЛАБОДКІ, знакамітай нэараманскім касьцёлам Божага Провіду (1903), а затым наведаем ОПСУ, дзе месьціцца палац Плятэраў (1904). Напрыканцы ж нашай вандроўкі мы завітаем у чароўныя ВІДЗЫ і пабачым неверагодны нэагатычны Траецкі касьцёл (1914), які анікога не пакіне абыякавым!   АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Ежу і ваду ў дарогу бярыце з сабой.   Кошт – 150 руб. Аплата за тур – у аўтобусе.   Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 05.09 ВІДЗЫ. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя   На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу.   Сустракаемся ў 06.00 каля галоўнага ўваходу ў педагагічны ўніверсітэт ля помніку першай настаўніцы (вул. Савецкая, 18).   У Мінск вяртаемся пасьля 22.00

VANDRVM
6 211
Мае сёньняшнія турысты🌻 Дзякуй усім, хто завітаў🌼 Далучайцеся да нашых мінскіх (і па краіне) падарожжаў і вы🌺
Мае сёньняшнія турысты🌻 Дзякуй усім, хто завітаў🌼 Далучайцеся да нашых мінскіх (і па краіне) падарожжаў і вы🌺

VANDRVM
6 211
21.11 (субота) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "ШЛЯХАМІ КАНТРАБАНДЫСТАЎ І ГІСТОРЫІ"! Маршрут: Новае Поле – Ракаў – Кіявец
21.11 (субота) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "ШЛЯХАМІ КАНТРАБАНДЫСТАЎ І ГІСТОРЫІ"! Маршрут: Новае Поле – Ракаў – Кіявец – Тупальшчына – Малая Люцынка – Івянец – Вялае (≈250 км) У вёсцы НОВАЕ ПОЛЕ вас чакае палац Друцкіх-Любецкіх ХІХ ст. у стылі класіцызм, а пасьля мы патрапім у сталіцу кантрабандыстаў – мястэчка РАКАЎ, што сустрэне нас сваім каларытам, гісторыяй і цудоўнай архітэктурай, а таксама шматлікімі таямніцамі і загадкамі. У суседняй вёсцы КІЯВЕЦ пахаваны прафесар Віленскага ўніверсітэту Готфрыд Эрнст Гродэк, які быў настаўнікам Адама Міцкевіча, але гэта толькі пачатак найцікавай гісторыі! Далей нас чакае ТУПАЛЬШЧЫНА – тут пабачым капліцу-пахавальню Жаброўскіх (1868) і магілу славутага пісьменьніка Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, а пасьля завітаем у легендарную МАЛУЮ ЛЮЦЫНКУ, дзе на беразе возера захаваўся маляўнічы пагорак, на якім калісьці стаяла сядзіба творцы. ІВЯНЕЦ сустрэне нас велічнымі касьцёламі Сьв. Аляксея (1907) і Сьв. Міхала Арханёла (1769), а напрыканцы нашага падарожжа мы наведаем сядзібу Бенедыкта Тышкевіча ВЯЛАЕ, якая ўразіць сваімі маляўнічымі руінамі і побач зь якой месьціцца будынак-прывід былога санаторыя «Лясное», закінуты пасьля аварыі на ЧАЭС… АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Ежу і ваду ў дарогу бярыце з сабой. Кошт – 100 руб. Аплата за тур – у аўтобусе. Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 21.11 Ракаў. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу. Сустракаемся ў 08.00 каля галоўнага ўваходу ў педагагічны ўніверсітэт ля помніку першай настаўніцы (вул. Савецкая, 18). У Мінск вяртаемся пасьля 16.00

VANDRVM
6 211
Сябры, замаўляйце мае вандроўкі па Мінску і Беларусі! Для сябе, сяброў, родзічаў, калег і нават для гасьцей вашага вясельля!
Сябры, замаўляйце мае вандроўкі па Мінску і Беларусі! Для сябе, сяброў, родзічаў, калег і нават для гасьцей вашага вясельля! Таксама мае экскурсіі па Мінску і Беларусі можна падарыць – зьвяртайцеся па падарункавыя сертыфікаты! Кошт экскурсіі па Мінску – 300 руб. Па Беларусі –дамоўны. Каб замовіць маршрут, напішыце ў Viber ці WhatsApp +375 (29) 564 70 09 Апісаньні экскурсій (49 па Мінску і 63 па Беларусі) для выбару я дашлю вам у мэсэнджэры. Да сустрэчы на вандроўках у мінулае!

VANDRVM
6 211
04.09 (пятніца) запрашаю вас на пешую вандроўку "АСМАЛОЎКА, АЛЬБО ДВУХПАВЯРХОВЫ МІНСК"! Маршрут: помнік Максіму Багдановічу –
04.09 (пятніца) запрашаю вас на пешую вандроўку "АСМАЛОЎКА, АЛЬБО ДВУХПАВЯРХОВЫ МІНСК"!   Маршрут: помнік Максіму Багдановічу – вул. Максіма Багдановіча – Асмалоўка – "Аліварыя". Адлегласьць: 2292 крокі   Падчас гэтай вандроўкі мы пабываем у казачнай Асмалоўцы і яе ваколіцах. Мы пагутарым пра мінчука Максіма Багдановіча і Трэці дом Саветаў, пройдзем каля былой духоўнай семінарыі і Опернага тэатру, а пасьля заглыбімся ва ўтульныя дворыкі каларытнай Асмалоўкі, атмасфера якой анікога не пакідае абыякавым! А напрыканцы вас чакае знакаміты бровар "Аліварыя" зь яго цікавай гісторыяй, сьмешнымі выпадкамі і спакусьлівымі водарамі.   Кошт – 25 руб. Аплата за тур наяўнымі на месцы. Грошы мець бяз рэшты.   Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 04.09 Асмалоўка. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя   Сустракаемся ў 19.00. Працяг экскурсіі: 60-90 хвілін.   P.S. Гэтую, а таксама іншыя (49 аўтарскіх маршрутаў на выбар!) вандроўкі па Мінску можна замовіць для сябе, сяброў, родзічаў, калег і нават для гасьцей вашага вясельля! Мовы правядзеньня: беларуская, руская. Кошт – 300 руб. Таксама мае экскурсіі па Мінску можна падарыць – зьвяртайцеся па падарункавыя сертыфікаты!

VANDRVM
6 211
28.08 (пятніца) запрашаю вас на пешую вандроўку "МІНСК ЯЎРЭЙСКІ"! Маршрут: тэатар Горкага – вул. Калектарная – Ракаўскае прад
28.08 (пятніца) запрашаю вас на пешую вандроўку "МІНСК ЯЎРЭЙСКІ"!   Маршрут: тэатар Горкага – вул. Калектарная – Ракаўскае прадм. – вул. Няміга. Адлегласьць: 3653 крокі   Гэтая экскурсія пазнаёміць вас зь яўрэйскімі старонкамі гісторыі Мінску. Першыя яўрэі зьявіліся на нашых землях у 1388 годзе па запрашэньні вялікага князя Вітаўта, а, згодна з правіламі ЮНЭСКА, народ, які пражыў на пэўнай тэрыторыі больш за 500 гадоў, лічыцца карэнным! У Мінску канца ХІХ ст. яўрэі складалі 51% насельніцтва, а ідыш быў адной зь дзяржаўных моў БССР у 1920-1930-я гг. Але куды зьнікла цэлая цывілізацыя? Дзе сінагогі, ешывы, кіркуты? Пра гэта мы і пагутарым на нашай вандроўцы, падчас якой наведаем былую харальную сінагогу, яўрэйскія могілкі, пройдзем дарогамі мінскага гета, дасьледуем Ракаўскае прадмесьце і вуліцу Нямігу.   Кошт – 25 руб. Аплата за тур наяўнымі на месцы. Грошы мець бяз рэшты.   Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 28.08 Яўрэйскі. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя   Сустракаемся ў 19.00. Працяг экскурсіі: 60-90 хвілін.   P.S. Гэтую, а таксама іншыя (49 аўтарскіх маршрутаў на выбар!) вандроўкі па Мінску можна замовіць для сябе, сяброў, родзічаў, калег і нават для гасьцей вашага вясельля! Мовы правядзеньня: беларуская, руская. Кошт – 300 руб. Таксама мае экскурсіі па Мінску можна падарыць – зьвяртайцеся па падарункавыя сертыфікаты!

VANDRVM
6 211
Мае сёньняшнія турысты🌻 Дзякуй усім, хто завітаў🌼 Далучайцеся да нашых мінскіх (і па краіне) падарожжаў і вы🌺
Мае сёньняшнія турысты🌻 Дзякуй усім, хто завітаў🌼 Далучайцеся да нашых мінскіх (і па краіне) падарожжаў і вы🌺

VANDRVM
6 211
03.09 (чацьвер) запрашаю вас на пешую вандроўку "НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ПЕРШАЯ (18+)"! Маршрут: вул. Камсамольская – ву
03.09 (чацьвер) запрашаю вас на пешую вандроўку "НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ПЕРШАЯ (18+)"!   Маршрут: вул. Камсамольская – вул. Няміга – пл. Свабоды – Аляксандраўскі сквер. Адлегласьць: 1999 крокаў   Вас чакаюць незвычайныя і пікантныя гісторыі з таемнага жыцьця дарэвалюцыйнага Мінску! Мы пачнем з экзатычнай кандытарскай, у якой наведнікі адчувалі пах Басфору, і дзе за кубкам кавы гарталі старонкі тагачасных газет. Далей мы апынемся перад домам цярпімасьці! Якія таямніцы ён у сабе хавае? Адказы будуць! А хочаце, пакажу вам сьмешны рахунак з рэстарацыі, альбо распавяду скандальныя гісторыі, што здарыліся ў Аляксандраўскім скверы? Ці мо порцыю апошніх чутак і плётак жадаеце? Дык тое ёсьць у мяне! Карацей, выдыхнуць ня будзе калі! Наш непрыстойны праменад 18+ пачынаецца! Вы з намі?..   Кошт – 25 руб. Аплата за тур наяўнымі на месцы. Грошы мець бяз рэшты.   Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 03.09 Праменад. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя   Сустракаемся ў 19.00. Працяг экскурсіі: 60-90 хвілін.   P.S. Гэтую, а таксама іншыя (49 аўтарскіх маршрутаў на выбар!) вандроўкі па Мінску можна замовіць для сябе, сяброў, родзічаў, калег і нават для гасьцей вашага вясельля! Мовы правядзеньня: беларуская, руская. Кошт – 300 руб. Таксама мае экскурсіі па Мінску можна падарыць – зьвяртайцеся па падарункавыя сертыфікаты!

VANDRVM
6 211
24.10 (субота) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "УСХОДНІЯ СКАРБЫ БЕЛАРУСІ"! Маршрут: Жылічы – Красны Бераг – Бабруйск (≈45
24.10 (субота) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "УСХОДНІЯ СКАРБЫ БЕЛАРУСІ"! Маршрут: Жылічы – Красны Бераг – Бабруйск (≈450 км) "При слове "Бобруйск" собрание болезненно застонало. Все соглашались ехать в Бобруйск хоть сейчас. Бобруйск считался прекрасным, высококультурным местом…" Першым пунктам нашага падарожжа стане мястэчка ЖЫЛІЧЫ, што зьдзівіць велічным палацава-паркавым комплексам роду Булгакаў (1830). Вёска КРАСНЫ БЕРАГ запомніцца вам шыкоўным палацам Козел-Паклеўскіх ХІХ ст. і мемарыялам у памяць аб дзецях – ахвярах ІІ сусьветнай вайны. Напрыканцы нашага падарожжа мы наведаем цудоўнае і высокакультурнае месца БАБРУЙСК, дзе агледзім знакамітую крэпасьць (ХІХ ст.), езуіцкі касьцёл (1780), незвычайны асабняк купчыхі Кацнэльсон (1912) і парадаксальны касьцёл Панны Марыі (1906), а таксама пабачым сінагогу (1901) і вясёлыя помнікі бабрам. АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Ежу і ваду ў дарогу бярыце з сабой. Кошт – 130 руб. У кошт уваходзяць экскурсіі ў Жылічах і Красным Беразе. Аплата за тур – у аўтобусе. Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 24.10 Жылічы. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу. Сустракаемся ў 07.30 каля галоўнага ўваходу ў педагагічны ўніверсітэт ля помніку першай настаўніцы (вул. Савецкая, 18). У Мінск вяртаемся пасьля 21.00

VANDRVM
6 211
27.08 (чацьвер) запрашаю вас на пешую вандроўку "НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ДРУГАЯ (18+)"! Маршрут: вул. Першамайская – пар
27.08 (чацьвер) запрашаю вас на пешую вандроўку "НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ДРУГАЯ (18+)"!   Маршрут: вул. Першамайская – парк Горкага – цырк – парк ім. Я. Купалы. Адлегласьць: 2249 крокаў   Вас чакае працяг незвычайных і пікантных гісторый з таемнага жыцьця дарэвалюцыйнага (і ня толькі) Мінску! Мы пачнем з самай вясёлай вуліцы гораду, пабываем у квартале чырвоных ліхтароў і даведаемся пра гісторыю яго стварэньня, пройдзем па сьцежках Губернатарскага саду, узгадаем Алею каханьня і дазнаемся, як гімназісты знаёміліся з гімназісткамі. Вас чакаюць Паліцэйская вуліца і цырк з сюрпрызамі, мінскія нефармалы і скандальны фантан, каханьне класікаў і сьмешныя выпадкі са старых газет, а напрыканцы вы пачуеце найпрыгожы верш Яўгеніі Янішчыц! Ужо галава кругам? А выдыхнуць ня будзе калі! Наш непрыстойны праменад 18+ працягваецца! Вы з намі?..   Кошт – 25 руб. Аплата за тур наяўнымі на месцы. Грошы мець бяз рэшты.   Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 27.08 Праменад 2. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя   Сустракаемся ў 19.00. Працяг экскурсіі: 60-90 хвілін.   P.S. Гэтую, а таксама іншыя (49 аўтарскіх маршрутаў на выбар!) вандроўкі па Мінску можна замовіць для сябе, сяброў, родзічаў, калег і нават для гасьцей вашага вясельля! Мовы правядзеньня: беларуская, руская. Кошт – 300 руб. Таксама мае экскурсіі па Мінску можна падарыць – зьвяртайцеся па падарункавыя сертыфікаты!

VANDRVM
6 211
Мае сёньняшнія турысты🌻 Дзякуй усім, хто завітаў🌼 Далучайцеся да нашых мінскіх (і па краіне) падарожжаў і вы🌺
Мае сёньняшнія турысты🌻 Дзякуй усім, хто завітаў🌼 Далучайцеся да нашых мінскіх (і па краіне) падарожжаў і вы🌺

VANDRVM
6 211
04.10 (нядзеля) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "СЬЦЕЖКАМІ ЯЗЭПА ДРАЗДОВІЧА"! Маршрут: Заслаўе – Глыбокае – Германовічы –
+9
04.10 (нядзеля) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "СЬЦЕЖКАМІ ЯЗЭПА ДРАЗДОВІЧА"! Маршрут: Заслаўе – Глыбокае – Германовічы – Лужкі – Задарожжа – Ліпляні (≈520 км) У ЗАСЛАЎІ пабываем у чароўным музеі беларускай маляванкі з творамі Язэпа Драздовіча, Алены Кіш і іншых мастакоў. У ГЛЫБОКІМ пабачым калону ў гонар Канстытуцыі 3 мая 1791 r., магілу барона Мюнхгаўзэна і помнік яму, а таксама таямнічыя падзямельлі Марыінскага (1654) касьцёлу. У ГЕРМАНОВІЧАХ нас чакае касьцёл Перамяненьня Пана (1787) і музей Язэпа Драздовіча, што месьціцца ў палацы Шырынаў XVIII ст. У ЛУЖКАХ дасьледуем старажытную сінагогу, у якую хадзіў адраджальнік іўрыту Эліэзэр Бэн-Егуда, млын водны ХVIII ст. з прыгажэнным вадаспадам, касьцёл Сьв. Міхала Арханёла (1756), напалеонаўскую капліцу 1812 r. і сядзібу Плятэраў XVIII ст. У ЗАДАРОЖЖЫ падзівімся на нэагатычны касьцёл Найсьв. Панны Марыі (1910). У ЛІПЛЯНЯХ наведаем магілу Язэпа Драздовіча. АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Ежу і ваду ў дарогу бярыце з сабой. Кошт – 140 руб. У кошт уваходзяць экскурсіі ў музей маляванкі ў Заслаўі, у кармеліцкія падзямельлі ў Глыбокім, музей Язэпа Драздовіча ў Германовічах. Аплата за тур – у аўтобусе. Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 04.10 Драздовіч. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу. Сустракаемся ў 08.00 каля галоўнага ўваходу ў педагагічны ўніверсітэт ля помніку першай настаўніцы (вул. Савецкая, 18). У Мінск вяртаемся пасьля 23.00

VANDRVM
6 211
13.09 (нядзеля) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "ДЗІВОСЫ БЕЛАРУСКАГА КРАЮ"! Маршрут: Валожын – Вішнева – Адравонж – Дзяся
+9
13.09 (нядзеля) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "ДЗІВОСЫ БЕЛАРУСКАГА КРАЮ"!   Маршрут:  Валожын – Вішнева – Адравонж – Дзясятнікі – Багданава – Ашмяны – Нявесьцін камень (≈300 км)   ВАЛОЖЫН – самы антычны горад Беларусі па сваёй архітэктуры, бо тут пануе класіцызм! Касьцёл Сьв. Юзафа (1815), палац Тышкевічаў (1806) і знакамітая іешыва створаць уражаньне, што мы апынуліся ў самым сэрцы Старажытнай Грэцыі! Недалёк ляжыць мястэчка ВІШНЕВА з барочным касьцёлам Панны Марыі (1641) і ўспамінамі пра Сымона Буднага, Шымона Перэса, Уладыславу Луцэвіч і Канстанцыю Буйло. Зусім побач стаіць таямнічая сядзіба Храптовічаў "АДРАВОНЖ", якую мы будзем дасьледваць, а пасьля трапім у вёску ДЗЯСЯТНІКІ зь яе велічным манументам у памяць ахвяр І сусьветнай вайны. Суседняе мястэчка БАГДАНАВА зьвязана з жыцьцём і творчасьцю мастака Фердынанда Рушчыца, пра лёс і творчую спадчыну якога мы пагаворым і чыю сядзібу і магілу наведаем. Наступным пунктам нашага падарожжа стануць АШМЯНЫ, дзе мы пабываем у касьцёле Сьв. Міхала Арханёла (1906), краязнаўчым музеі і старажытнай сінагозе. На зваротным жа шляху наведаем НЯВЕСЬЦІН КАМЕНЬ, ля якога ўзгадаем старажытныя легенды і паданьні.   АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Ежу і ваду ў дарогу бярыце з сабой.   Кошт – 130 руб. У кошт уваходзіць экскурсія па ашмянскім краязнаўчым музеі і сінагозе. Аплата за тур – у аўтобусе.   Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 13.09 Валожын. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя   На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу.   Сустракаемся ў 08.00 каля галоўнага ўваходу ў педагагічны ўніверсітэт ля помніку першай настаўніцы (вул. Савецкая, 18).   У Мінск вяртаемся пасьля 18.00

VANDRVM
6 211
02.09 (серада) запрашаю вас на пешую вандроўку "НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ДРУГАЯ (18+)"! Маршрут: вул. Першамайская – парк
02.09 (серада) запрашаю вас на пешую вандроўку "НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ДРУГАЯ (18+)"!   Маршрут: вул. Першамайская – парк Горкага – цырк – парк ім. Я. Купалы. Адлегласьць: 2249 крокаў   Вас чакае працяг незвычайных і пікантных гісторый з таемнага жыцьця дарэвалюцыйнага (і ня толькі) Мінску! Мы пачнем з самай вясёлай вуліцы гораду, пабываем у квартале чырвоных ліхтароў і даведаемся пра гісторыю яго стварэньня, пройдзем па сьцежках Губернатарскага саду, узгадаем Алею каханьня і дазнаемся, як гімназісты знаёміліся з гімназісткамі. Вас чакаюць Паліцэйская вуліца і цырк з сюрпрызамі, мінскія нефармалы і скандальны фантан, каханьне класікаў і сьмешныя выпадкі са старых газет, а напрыканцы вы пачуеце найпрыгожы верш Яўгеніі Янішчыц! Ужо галава кругам? А выдыхнуць ня будзе калі! Наш непрыстойны праменад 18+ працягваецца! Вы з намі?..   Кошт – 25 руб. Аплата за тур наяўнымі на месцы. Грошы мець бяз рэшты.   Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 02.09 Праменад 2. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя   Сустракаемся ў 19.00. Працяг экскурсіі: 60-90 хвілін.   P.S. Гэтую, а таксама іншыя (49 аўтарскіх маршрутаў на выбар!) вандроўкі па Мінску можна замовіць для сябе, сяброў, родзічаў, калег і нават для гасьцей вашага вясельля! Мовы правядзеньня: беларуская, руская. Кошт – 300 руб. Таксама мае экскурсіі па Мінску можна падарыць – зьвяртайцеся па падарункавыя сертыфікаты!

VANDRVM
6 211
01.09 (аўторак) запрашаю вас на пешую вандроўку "КАЗКІ СТАРОГА МІНСКУ"! Маршрут: Чырвоны касьцёл – сквер Адама Міцкевіча – Ра
01.09 (аўторак) запрашаю вас на пешую вандроўку "КАЗКІ СТАРОГА МІНСКУ"!   Маршрут: Чырвоны касьцёл – сквер Адама Міцкевіча – Ракаўскае прадм. – Юбілейная пл. Адлегласьць: 2522 крокі   Гэтая экскурсія пазнаёміць вас зь мінскімі казкамі, легендамі і паданьнямі. Вы даведаецеся, чаму быў пабудаваны Чырвоны касьцёл, калі ў горадзе зьявіўся савецкі эратызм, хто такая Ундзіна і як яна паўплывала на генафонд беларусаў. Дазнаецеся, як было скорана сэрца Алісы Селязьнёвай, якім чынам звычайны экскаватаршчык знайшоў найбагацейшы скарб у гісторыі Мінску, дзе ў горадзе была самая непрыстойная шыльда, а таксама які юбілей даў назву Юбілейнай плошчы і пры чым тут цмок зь яго пячорай і вуліцай Мельнікайтэ.   Кошт – 25 руб. Аплата за тур наяўнымі на месцы. Грошы мець бяз рэшты.   Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 01.09 Казкі. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя   Сустракаемся ў 19.00. Працяг экскурсіі: 60-90 хвілін.   P.S. Гэтую, а таксама іншыя (49 аўтарскіх маршрутаў на выбар!) вандроўкі па Мінску можна замовіць для сябе, сяброў, родзічаў, калег і нават для гасьцей вашага вясельля! Мовы правядзеньня: беларуская, руская. Кошт – 300 руб. Таксама мае экскурсіі па Мінску можна падарыць – зьвяртайцеся па падарункавыя сертыфікаты!