VANDRVM
رفتن به کانال در Telegram
"VANDRVM" – гэта аўтарскія экскурсіі па Мінску і захапляльныя падарожжы па невядомай Беларусі! Далучайцеся, вандруем цікава😉 Падпісвайцеся на наш Instagram – vandrvm
نمایش بیشتر6 194
مشترکین
+224 ساعت
+247 روز
+21030 روز
آرشیو پست ها
6 194
26.08 (серада) запрашаю вас на пешую вандроўку "АСМАЛОЎКА, АЛЬБО ДВУХПАВЯРХОВЫ МІНСК"!
Маршрут: помнік Максіму Багдановічу – вул. Максіма Багдановіча – Асмалоўка – "Аліварыя". Адлегласьць: 2292 крокі
Падчас гэтай вандроўкі мы пабываем у казачнай Асмалоўцы і яе ваколіцах. Мы пагутарым пра мінчука Максіма Багдановіча і Трэці дом Саветаў, пройдзем каля былой духоўнай семінарыі і Опернага тэатру, а пасьля заглыбімся ва ўтульныя дворыкі каларытнай Асмалоўкі, атмасфера якой анікога не пакідае абыякавым! А напрыканцы вас чакае знакаміты бровар "Аліварыя" зь яго цікавай гісторыяй, сьмешнымі выпадкамі і спакусьлівымі водарамі.
Кошт – 25 руб. Аплата за тур наяўнымі на месцы. Грошы мець бяз рэшты.
Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 26.08 Асмалоўка. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя
Сустракаемся ў 19.00. Працяг экскурсіі: 60-90 хвілін.
P.S. Гэтую, а таксама іншыя (49 аўтарскіх маршрутаў на выбар!) вандроўкі па Мінску можна замовіць для сябе, сяброў, родзічаў, калег і нават для гасьцей вашага вясельля! Мовы правядзеньня: беларуская, руская. Кошт – 300 руб. Таксама мае экскурсіі па Мінску можна падарыць – зьвяртайцеся па падарункавыя сертыфікаты!
6 194
Мае сёньняшнія турысты🌻
Дзякуй усім, хто завітаў🌼
Далучайцеся да нашых мінскіх (і па краіне) падарожжаў і вы🌺
6 194
31.08 (панядзелак) запрашаю вас на пешую вандроўку "МІНСКІЯ НЕКРОПАЛІ: КАЛЬВАРЫЯ"!
Маршрут: па Кальварыйскіх могілках. Адлегласьць: 867 крокаў
Гэтая экскурсія пазнаёміць вас з самымі старымі мінскімі могілкамі. Старажытны каталіцкі некропаль хавае ў сабе нямала таямніц – манументальную браму, велічны касьцёл, загадкавыя склепы, шляхецкія пахаваньні, прывід Белай Панны... Тут пахаваны вядомыя беларусы зь цікавымі і гераічнымі лёсамі: мецэнат Ежы Кабылінскі, мастак Ян Дамель, сьвятар Аляксандар Сіпайла, паэт Янка Лучына. Гэтае месца вартае таго, каб яго наведаць і аддаць даніну павагі тым людзям, якія стваралі гісторыю Мінску і Беларусі, а цяпер спачываюць тут.
Кошт – 25 руб. Аплата за тур наяўнымі на месцы. Грошы мець бяз рэшты.
Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 31.08 Кальварыя. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя
Сустракаемся ў 19.00. Працяг экскурсіі: 60-90 хвілін.
P.S. Гэтую, а таксама іншыя (49 аўтарскіх маршрутаў на выбар!) вандроўкі па Мінску можна замовіць для сябе, сяброў, родзічаў, калег і нават для гасьцей вашага вясельля! Мовы правядзеньня: беларуская, руская. Кошт – 300 руб. Таксама мае экскурсіі па Мінску можна падарыць – зьвяртайцеся па падарункавыя сертыфікаты!
6 194
Сябры, а ці ведалі вы, што самы лепшы падарунак – гэта падарожжа? Дарыце мае экскурсіі па Мінску і вандроўкі па Беларусі, а разам зь імі цудоўны настрой, шмат цікавостак, сьмяшынак і нават сапраўднае падарожжа ў часе!
Кошт падарункавага сертыфікату на зборныя пешыя экскурсіі па Мінску – 100 руб. Сертыфікат – гэта месца ў групе, а сума – гэта дэпазіт. Мова правядзеньня: беларуская.
Кошт падарункавага сертыфікату на індывідуальную пешую экскурсію па Мінску – 300 руб. Уладальнік сертыфікату можа ўзяць з сабой да 15 чалавек. 49 аўтарскіх маршрутаў на выбар! Сярэдні працяг экскурсіі – 1,5 гадзіны. Мовы правядзеньня: беларуская, руская.
Кошт падарункавага сертыфікату для паездкі па Беларусі – 150 руб. Сертыфікат – гэта месца ў аўтобусе на нашыя выязныя вандроўкі, а сума – гэта дэпазіт. Мова правядзеньня: беларуская.
Тэрмін дзеяньня ўсіх сертыфікатаў – год ад моманту набыцьця.
Каб замовіць сертыфікат, пішыце на viber альбо тэлефоньце +375 (29) 564 70 09
6 194
25.08 (аўторак) запрашаю вас на пешую вандроўку "НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ПЕРШАЯ (18+)"!
Маршрут: вул. Камсамольская – вул. Няміга – пл. Свабоды – Аляксандраўскі сквер. Адлегласьць: 2252 крокі
Вас чакаюць незвычайныя і пікантныя гісторыі з таемнага жыцьця дарэвалюцыйнага Мінску! Мы пачнем з экзатычнай кандытарскай, у якой наведнікі адчувалі пах Басфору, і дзе за кубкам кавы гарталі старонкі тагачасных газет. Далей мы апынемся перад домам цярпімасьці! Якія таямніцы ён у сабе хавае? Адказы будуць! А хочаце, пакажу вам сьмешны рахунак з рэстарацыі, альбо распавяду скандальныя гісторыі, што здарыліся ў Аляксандраўскім скверы? Ці мо порцыю апошніх чутак і плётак жадаеце? Дык тое ёсьць у мяне! Карацей, выдыхнуць ня будзе калі! Наш непрыстойны праменад 18+ пачынаецца! Вы з намі?..
Кошт – 25 руб. Аплата за тур наяўнымі на месцы. Грошы мець бяз рэшты.
Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 25.08 Праменад. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя
Сустракаемся ў 19.00. Працяг экскурсіі: 60-90 хвілін.
P.S. Гэтую, а таксама іншыя (49 аўтарскіх маршрутаў на выбар!) вандроўкі па Мінску можна замовіць для сябе, сяброў, родзічаў, калег і нават для гасьцей вашага вясельля! Мовы правядзеньня: беларуская, руская. Кошт – 300 руб. Таксама мае экскурсіі па Мінску можна падарыць – зьвяртайцеся па падарункавыя сертыфікаты!
6 194
Калі вас зацікавіла нейкая вандроўка – напішыце на viber (29) 564 70 09 і я дашлю вам яе праграму. Кошт месца на любую з вандровак па Мінску – 25 руб., па Беларусі – у залежнасьці ад маршруту.
25.08 (аўторак)
19.00 – НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ПЕРШАЯ (18+)
26.08 (серада)
19.00 – АСМАЛОЎКА, АЛЬБО ДВУХПАВЯРХОВЫ МІНСК
27.08 (чацьвер)
19.00 – НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ДРУГАЯ (18+)
28.08 (пятніца)
19.00 – МІНСК ЯЎРЭЙСКІ
29.08 (субота) АРХІТЭКТУРНЫЯ СКАРБЫ БЕЛАРУСКАЙ ПРАВІНЦЫІ (Масты – Шылавічы – Гнезна – Мсьцібава – Сьвіслач – Поразава – Грынявічы – Лыскава)
30.08 (нядзеля)
16.00 – НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ТРЭЦЯЯ (18+)
18.00 – ВАНДРОЎКА ПА РАКАЎСКІМ ПРАДМЕСЬЦІ І ВАКОЛІЦАХ
20.00 – КУТОЧКІ ТРАЕЦКАГА ПРАДМЕСЬЦЯ
31.08 (панядзелак)
19.00 – МІНСКІЯ НЕКРОПАЛІ: КАЛЬВАРЫЯ
01.09 (аўторак)
19.00 – КАЗКІ СТАРОГА МІНСКУ
02.09 (серада)
19.00 – НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ДРУГАЯ (18+)
03.09 (чацьвер)
19.00 – НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ПЕРШАЯ (18+)
04.09 (пятніца)
19.00 – АСМАЛОЎКА, АЛЬБО ДВУХПАВЯРХОВЫ МІНСК
05.09 (субота) ЦУДЫ БЕЛАРУСКАЙ АРХІТЭКТУРЫ (Сар’я – Лявонпаль – Друя – Слабодка – Опса – Відзы)
06.09 (нядзеля)
17.00 – ПРЫГОДЫ МІНСКІХ ШКАЛЯРОЎ
19.00 – НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ТРЭЦЯЯ (18+)
07.09 (панядзелак)
19.00 – МІНСКІЯ НЕКРОПАЛІ: ВАЙСКОВЫЯ МОГІЛКІ
08.09 (аўторак)
19.00 – НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ДРУГАЯ (18+)
09.09 (серада)
19.00 – АСМАЛОЎКА, АЛЬБО ДВУХПАВЯРХОВЫ МІНСК
10.09 (чацьвер)
19.00 – МІНСКІЯ НЕКРОПАЛІ: КАЛЬВАРЫЯ
11.09 (пятніца)
19.00 – НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ПЕРШАЯ (18+)
12.09 (субота)
16.30 – ГОРАД ВАЧЫМА МАСТАКОЎ
18.00 – НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ТРЭЦЯЯ (18+)
13.09 (нядзеля) ДЗІВОСЫ БЕЛАРУСКАГА КРАЮ (Валожын – Вішнева – Адравонж – Дзясятнікі – Багданава – Ашмяны – Нявесьцін камень)
14.09 (панядзелак)
19.00 – МІНСК СЯРГЕЯ ПЯСЕЦКАГА
15.09 (аўторак)
19.00 – НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ТРЭЦЯЯ (18+)
16.09 (серада)
19.00 – НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ДРУГАЯ (18+)
17.09 (чацьвер)
19.00 – НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ПЕРШАЯ (18+)
18.09 (пятніца)
19.00 – АСМАЛОЎКА, АЛЬБО ДВУХПАВЯРХОВЫ МІНСК
19.09 (субота)
17.00 – МІНСК ЯЎРЭЙСКІ
19.00 – МІНСК ТАТАРСКІ
20.09 (нядзеля)
18.00 – НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ПЕРШАЯ (18+)
26.09 (субота)
16.30 – АСМАЛОЎКА, АЛЬБО ДВУХПАВЯРХОВЫ МІНСК
18.00 – НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ПЕРШАЯ (18+)
03.10 (субота)
16.30 – НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ДРУГАЯ (18+)
04.10 (нядзеля) СЬЦЕЖКАМІ ЯЗЭПА ДРАЗДОВІЧА (Заслаўе – Глыбокае – Германавічы – Лужкі – Задарожжа – Ліпляні)
17.10 (субота)
16.30 – МІНСКІЯ НЕКРОПАЛІ: КАЛЬВАРЫЯ
18.10 (нядзеля)
16.30 – НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ТРЭЦЯЯ (18+)
24.10 (субота) УСХОДНІЯ СКАРБЫ БЕЛАРУСІ (Жылічы – Красны Бераг – Бабруйск)
25.10 (нядзеля)
10.00 – МІНСКІЯ НЕКРОПАЛІ: УСХОДНІЯ МОГІЛКІ
12.00 – ШЭПТ СТАРЫХ ВАЛУНОЎ
14.00 – МІНСКІЯ НЕКРОПАЛІ: ВАЙСКОВЫЯ МОГІЛКІ
16.30 – МАЛЯЎНІЧЫЯ АКВАРЭЛЬКІ З ЛОШЫЦЫ
21.11 (субота) ШЛЯХАМІ КАНТРАБАНДЫСТАЎ І ГІСТОРЫІ (Новае Поле – Ракаў – Кіявец – Тупальшчына – Малая Люцынка – Івянец – Вялае)
22.11 (нядзеля)
10.00 – НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ПЕРШАЯ (18+)
12.00 – НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ДРУГАЯ (18+)
14.00 – НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ТРЭЦЯЯ (18+)
28.11 (субота)
10.00 – МІНСКІЯ НЕКРОПАЛІ: КАЛЬВАРЫЯ
12.00 – ШПАЦЫР ПА ФРАНЦІШКАНСКАЙ
14.00 – АСМАЛОЎКА, АЛЬБО ДВУХПАВЯРХОВЫ МІНСК
29.11 (нядзеля)
10.00 – МІНСКІЯ НЕКРОПАЛІ: УСХОДНІЯ МОГІЛКІ
12.00 – НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ПЕРШАЯ (18+)
14.00 – ГОРАД ВАЧЫМА МАСТАКОЎ
05.12 (субота) ПАДАРОЖЖА ПА БЫЛЫХ СЯДЗІБАХ (Воўчкавічы – Прылукі – гара Сьвятая – Станькава – Узда – Кухцічы – Наднёман)
06.12 (нядзеля)
10.00 – МІНСКІЯ НЕКРОПАЛІ: КАЛЬВАРЫЯ
12.00 – АСМАЛОЎКА, АЛЬБО ДВУХПАВЯРХОВЫ МІНСК
14.00 – КУТОЧКІ ТРАЕЦКАГА ПРАДМЕСЬЦЯ
12.12 (субота) ЦІКАВОСТКІ ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ (Крэва – Баруны – Гальшаны – Гервяты)
13.12 (нядзеля)
10.00 – МІНСКІЯ НЕКРОПАЛІ: ВАЙСКОВЫЯ МОГІЛКІ
12.00 – НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ДРУГАЯ (18+)
14.00 – ВАНДРОЎКА ПА РАКАЎСКІМ ПРАДМЕСЬЦІ І ВАКОЛІЦАХ
19.12 (субота) АД ПОЛАЦКУ ПАЧАЎСЯ СЬВЕТ (Мінск – Полацк – Мінск)
20.12 (нядзеля)
10.00 – МІНСКІЯ НЕКРОПАЛІ: УСХОДНІЯ
6 194
Калі вас зацікавіла нейкая вандроўка – напішыце на viber (29) 564 70 09 і я дашлю вам яе праграму і кошт.
29.08 (субота) АРХІТЭКТУРНЫЯ СКАРБЫ БЕЛАРУСКАЙ ПРАВІНЦЫІ (Масты – Шылавічы – Гнезна – Мсьцібава – Сьвіслач – Поразава – Грынявічы – Лыскава)
05.09 (субота) ЦУДЫ БЕЛАРУСКАЙ АРХІТЭКТУРЫ (Сар’я – Лявонпаль – Друя – Слабодка – Опса – Відзы)
13.09 (нядзеля) ДЗІВОСЫ БЕЛАРУСКАГА КРАЮ (Валожын – Вішнева – Адравонж – Дзясятнікі – Багданава – Ашмяны – Нявесьцін камень)
04.10 (нядзеля) СЬЦЕЖКАМІ ЯЗЭПА ДРАЗДОВІЧА (Заслаўе – Глыбокае – Германавічы – Лужкі – Задарожжа – Ліпляні)
24.10 (субота) УСХОДНІЯ СКАРБЫ БЕЛАРУСІ (Жылічы – Красны Бераг – Бабруйск)
21.11 (субота) ШЛЯХАМІ КАНТРАБАНДЫСТАЎ І ГІСТОРЫІ (Новае Поле – Ракаў – Кіявец – Тупальшчына – Малая Люцынка – Івянец – Вялае)
05.12 (субота) ПАДАРОЖЖА ПА БЫЛЫХ СЯДЗІБАХ (Воўчкавічы – Прылукі – гара Сьвятая – Станькава – Узда – Кухцічы – Наднёман)
12.12 (субота) ЦІКАВОСТКІ ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ (Крэва – Баруны – Гальшаны – Гервяты)
19.12 (субота) АД ПОЛАЦКУ ПАЧАЎСЯ СЬВЕТ (Мінск – Полацк – Мінск)
25.12 (пятніца) КАЛЯДНЫЯ СКАРБЫ ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ (Ліда – Мураванка – Жалудок – Дзікушкі – Ражанка – Шчучын – Старыя Васілішкі)
26.12 (субота) ДЫЯМЕНТЫ БЕЛАРУСКАЙ ГІСТОРЫІ (Косава – Ружаны – Сынкавічы – Жыровічы – Слонім – Альберцін)
20.03 (субота) КАЗКІ ПАСТАЎШЧЫНЫ (Мядзел – Манькавічы – Дунілавічы – Лучай – Паставы – Камаі – Лынтупы)
10.04 (субота) АРХІТЭКТУРНЫЯ ПРЫГОДЫ Ў ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ (Алексічы – Дзярэчын – Крамяніца – Вялікая Рагозьніца – Дубаўцы – Рэпля – Вялікая Бераставіца – Лішкі – Індура)
24.04 (субота) ПАДАРОЖЖА ПА БЫЛЫХ СЯДЗІБАХ (Воўчкавічы – Прылукі – гара Сьвятая – Станькава – Узда – Кухцічы – Наднёман)
01.05 (субота) ЦІКАВОСТКІ ЎСХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ (Зэмбін – Крупкі – Белая Царква – Старая Беліца – Вароніна – Смаляны)
08.05 (субота) РЫЦАРЫ СТАРОЙ ЛІТВЫ (Ляхавічы – Грушаўка – Мядзьведзічы – Савейкі – Фларыянава – Сноў – Вялікая Ліпа)
15.05 (субота) ЦУДЫ ПРЫРОДНЫЯ І АРХІТЭКТУРНЫЯ (Лагойск – Бабцы – Лепель – Губіна – Обаль – Лескавічы – Горкі)
22.05 (субота) НА РАДЗІМУ КАРАЛЯ (Пескі – Бяроза Картуская – Пружаны – Камянец-Літоўскі – Высока-Літоўск – Воўчын)
29.05 (субота) ПА СЬЛЯДАХ МІНУЛАГА КАХАНЬНЯ (Іўе – Ліпнішкі – Дворышча – Бальтэнікі – Беняконі – Гайцюнішкі – Геранёны – Суботнікі – Жамыслаўль)
05.06 (субота) ЭПАС СТАРОЙ ЛІТВЫ (Мір – Шчорсы – Мураванка – крыж Пуслоўскіх – Літоўка – Наваградак – возера Сьвіцязь – Туганавічы – камень філарэтаў)
12.06 (субота) СЮРПРЫЗЫ АСТРАВЕЧЧЫНЫ (Жупраны – Кушляны – Солы – Гервяты – Міхалішкі – Тракенікі – Варняны)
19.06 (субота) ЦІКАВОСТКІ ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ (Крэва – Баруны – Гальшаны – Гервяты)
14.08 (субота) АД ПОЛАЦКУ ПАЧАЎСЯ СЬВЕТ (Мінск – Полацк – Мінск)
6 194
Мае сёньняшнія турысты🌻
Дзякуй усім, хто завітаў🌼
Далучайцеся да нашых мінскіх (і па краіне) падарожжаў і вы🌺
6 194
28.08 (пятніца) запрашаю вас на пешую вандроўку "МІНСК ЯЎРЭЙСКІ"!
Маршрут: тэатар Горкага – вул. Калектарная – Ракаўскае прадм. – вул. Няміга. Адлегласьць: 3653 крокі
Гэтая экскурсія пазнаёміць вас зь яўрэйскімі старонкамі гісторыі Мінску. Першыя яўрэі зьявіліся на нашых землях у 1388 годзе па запрашэньні вялікага князя Вітаўта, а, згодна з правіламі ЮНЭСКА, народ, які пражыў на пэўнай тэрыторыі больш за 500 гадоў, лічыцца карэнным! У Мінску канца ХІХ ст. яўрэі складалі 51% насельніцтва, а ідыш быў адной зь дзяржаўных моў БССР у 1920-1930-я гг. Але куды зьнікла цэлая цывілізацыя? Дзе сінагогі, ешывы, кіркуты? Пра гэта мы і пагутарым на нашай вандроўцы, падчас якой наведаем былую харальную сінагогу, яўрэйскія могілкі, пройдзем дарогамі мінскага гета, дасьледуем Ракаўскае прадмесьце і вуліцу Нямігу.
Кошт – 25 руб. Аплата за тур наяўнымі на месцы. Грошы мець бяз рэшты.
Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 28.08 Яўрэйскі. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя
Сустракаемся ў 19.00. Працяг экскурсіі: 60-90 хвілін.
P.S. Гэтую, а таксама іншыя (49 аўтарскіх маршрутаў на выбар!) вандроўкі па Мінску можна замовіць для сябе, сяброў, родзічаў, калег і нават для гасьцей вашага вясельля! Мовы правядзеньня: беларуская, руская. Кошт – 300 руб. Таксама мае экскурсіі па Мінску можна падарыць – зьвяртайцеся па падарункавыя сертыфікаты!
6 194
+9
05.09 (субота) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "ЦУДЫ БЕЛАРУСКАЙ АРХІТЭКТУРЫ"!
Маршрут: Сар’я – Лявонпаль – Друя – Слабодка – Опса – Відзы (≈670 км)
Мястэчка САР’Я ўразіць самым прыгожым касьцёлам Беларусі – Панны Марыі (1857). У ЛЯВОНПАЛІ пабачым драўляны Траецкі касьцёл (1774), сядзібна-паркавы ансамбль Лапацінскіх XVIII ст. і знакамітую калону ў гонар Канстытуцыі 3 мая 1791 r. Далей нас чакае ДРУЯ з Барысавым камянём XII ст., касьцёлам Найсьв. Тройцы (1646), Еўрасаюзам праз Дзьвіну і самымі прыгожымі на Беларусі габрэйскімі могілкамі. Пасьля рушым да СЛАБОДКІ, знакамітай нэараманскім касьцёлам Божага Провіду (1903), а затым наведаем ОПСУ, дзе месьціцца палац Плятэраў (1904). Напрыканцы ж нашай вандроўкі мы завітаем у чароўныя ВІДЗЫ і пабачым неверагодны нэагатычны Траецкі касьцёл (1914), які анікога не пакіне абыякавым!
АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Ежу і ваду ў дарогу бярыце з сабой.
Кошт – 150 руб. Аплата за тур – у аўтобусе.
Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 05.09 ВІДЗЫ. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя
На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу.
Сустракаемся ў 06.00 каля галоўнага ўваходу ў педагагічны ўніверсітэт ля помніку першай настаўніцы (вул. Савецкая, 18).
У Мінск вяртаемся пасьля 22.00
6 194
24.08 (панядзелак) запрашаю вас на пешую вандроўку "МІНСКІЯ НЕКРОПАЛІ: КАЛЬВАРЫЯ"!
Маршрут: па Кальварыйскіх могілках. Адлегласьць: 867 крокаў
Гэтая экскурсія пазнаёміць вас з самымі старымі мінскімі могілкамі. Старажытны каталіцкі некропаль хавае ў сабе нямала таямніц – манументальную браму, велічны касьцёл, загадкавыя склепы, шляхецкія пахаваньні, прывід Белай Панны... Тут пахаваны вядомыя беларусы зь цікавымі і гераічнымі лёсамі: мецэнат Ежы Кабылінскі, мастак Ян Дамель, сьвятар Аляксандар Сіпайла, паэт Янка Лучына. Гэтае месца вартае таго, каб яго наведаць і аддаць даніну павагі тым людзям, якія стваралі гісторыю Мінску і Беларусі, а цяпер спачываюць тут.
Кошт – 25 руб. Аплата за тур наяўнымі на месцы. Грошы мець бяз рэшты.
Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 24.08 Кальварыя. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя
Сустракаемся ў 19.00. Працяг экскурсіі: 60-90 хвілін.
P.S. Гэтую, а таксама іншыя (49 аўтарскіх маршрутаў на выбар!) вандроўкі па Мінску можна замовіць для сябе, сяброў, родзічаў, калег і нават для гасьцей вашага вясельля! Мовы правядзеньня: беларуская, руская. Кошт – 300 руб. Таксама мае экскурсіі па Мінску можна падарыць – зьвяртайцеся па падарункавыя сертыфікаты!
6 194
30.08 (нядзеля) запрашаю вас на пешую вандроўку "КУТОЧКІ ТРАЕЦКАГА ПРАДМЕСЬЦЯ"!
Маршрут: Траецкае прадм. – вул. Максіма Багдановіча – вул. Старажоўская. Адлегласьць: 1259 крокаў
Гэтая вандроўка пазнаёміць вас зь гісторыяй Траецкага прадмесьця і яго ваколіц. Мы ўзгадаем мінскае замчышча, паблукаем па вузенькіх вулачках Траецкага прадмесьця, а таксама пабываем ля старасьвецкіх карчмы і аптэкі. Вас чакаюць легенды пра мінскіх русалак, кракадзілаў, цмокаў і рыцараў, трагічная гісторыя каханьня й помсты французкага гувернёра ды помнік самаму касьмічнаму беларускаму мастаку. А яшчэ вы пабачыце Трэці дом Саветаў, мінскія мясьціны Максіма Багдановіча, мужчынскую духоўную семінарыю і пачуеце цудоўную паэзію.
Кошт – 25 руб. Аплата за тур наяўнымі на месцы. Грошы мець бяз рэшты.
Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 30.08 Траецкае. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя
Сустракаемся ў 20.00. Працяг экскурсіі: 60-90 хвілін.
P.S. Гэтую, а таксама іншыя (49 аўтарскіх маршрутаў на выбар!) вандроўкі па Мінску можна замовіць для сябе, сяброў, родзічаў, калег і нават для гасьцей вашага вясельля! Мовы правядзеньня: беларуская, руская. Кошт – 300 руб. Таксама мае экскурсіі па Мінску можна падарыць – зьвяртайцеся па падарункавыя сертыфікаты!
6 194
30.08 (нядзеля) запрашаю вас на пешую вандроўку "ВАНДРОЎКА ПА РАКАЎСКІМ ПРАДМЕСЬЦІ І ВАКОЛІЦАХ"!
Маршрут: пл. 8 Сакавіка – Петрапаўлаўская царква – Ракаўскае прадм. Адлегласьць: 1872 крокі
Падчас гэтай экскурсіі мы пагаворым пра старажытнае Ракаўскае прадмесьце і яго жыхароў. Вас чакае аповед пра "пераезд" Мінску і таямнічы горад Няміза, гісторыя першай мураванай мінскай царквы і двух помнікаў ёй, а яшчэ плошча 8 Сакавіка і шэдэўральная гісторыя яе неперайменаваньня:) Мы пабачым цікавы савецкі барэльеф і пабываем ля самага старога мінскага храму, а далей паблукаем па вузкіх вулачках Ракаўскага прадмесьця зь яго першым у горадзе кінатэатрам, габрэйскім загсам, хлебазаводам і шпалернымі фабрыкамі, а таксама самай старажытнай мінскай вуліцай без старых дамоў.
Кошт – 25 руб. Аплата за тур наяўнымі на месцы. Грошы мець бяз рэшты.
Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 30.08 Ракаўскае. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя
Сустракаемся ў 18.00. Працяг экскурсіі: 60-90 хвілін.
P.S. Гэтую, а таксама іншыя (49 аўтарскіх маршрутаў на выбар!) вандроўкі па Мінску можна замовіць для сябе, сяброў, родзічаў, калег і нават для гасьцей вашага вясельля! Мовы правядзеньня: беларуская, руская. Кошт – 300 руб. Таксама мае экскурсіі па Мінску можна падарыць – зьвяртайцеся па падарункавыя сертыфікаты!
6 194
30.08 (нядзеля) запрашаю вас на пешую вандроўку "НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ТРЭЦЯЯ (18+)"!
Маршрут: Траецкае прадм. – Оперны тэатар – вул. Зыбіцкая – вул. Інтэрнацыянальная – ратуша. Адлегласьць: 3063 крокі
Вас чакае працяг незвычайных і пікантных гісторый з таемнага жыцьця дарэвалюцыйнага (і ня толькі) Мінску! Мы пачнем у старажытным Траецкім прадмесьці, дзе прывіды і кракадзілы старога замчышча на фоне пасівелых камяніцаў будуць распавядаць нам свае цікавосткі, а гукі з карчмы і малітвы з сінагогі ўтвораць непаўторны фон! Вас чакаюць мясцовая Санта-Барбара і мінская нявеста дацкага караля, шафа Язэпа Драздовіча і прыгоды Камілы Марцінкевіч. Вы пачуеце пра Маню Вільбушэвіч і казу ў Оперным, разгадаеце таямніцы вуліцы Зыбіцкай і даведаецеся, чаму Мінск – партовы горад. Мы пагартаем старыя газеты і пабачым цікавыя фатаздымкі, пагутарым пра мінскую жонку Пятра І і навучымся мастацкім прыёмам ад Валеньція Ваньковіча, а яшчэ заглыбімся ў сакрэты дому масонаў і пройдзем яўрэйскае выпрабаваньне сілы волі! Ужо галава кругам? А выдыхнуць ня будзе калі! Наш непрыстойны праменад 18+ працягваецца! Вы з намі?..
Кошт – 25 руб. Аплата за тур наяўнымі на месцы. Грошы мець бяз рэшты.
Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 30.08 Праменад 3. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя
Сустракаемся ў 16.00. Працяг экскурсіі: 60-90 хвілін.
P.S. Гэтую, а таксама іншыя (49 аўтарскіх маршрутаў на выбар!) вандроўкі па Мінску можна замовіць для сябе, сяброў, родзічаў, калег і нават для гасьцей вашага вясельля! Мовы правядзеньня: беларуская, руская. Кошт – 300 руб. Таксама мае экскурсіі па Мінску можна падарыць – зьвяртайцеся па падарункавыя сертыфікаты!
6 194
+9
29.08 (субота) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "АРХІТЭКТУРНЫЯ СКАРБЫ БЕЛАРУСКАЙ ПРАВІНЦЫІ"!
Маршрут: Масты – Шылавічы – Гнезна – Мсьцібава – Сьвіслач – Поразава – Грынявічы – Лыскава (≈650 км)
У мястэчку МАСТЫ мы пабачым… мост! Але ня просты, а самы доўгі падвесны пешаходны мост Беларусі, што цягнецца 193 метры над Нёманам! У ШЫЛАВІЧАХ нас чакае пекны нэагатычны касьцёл Найсьв. Тройцы (1914), а ў ГНЕЗНА – старажытны гатычны касьцёл Сьв. Міхала Арханёла, што збудаваны ў 1524 року! У блізкім мястэчку МСЬЦІБАВА знаходзіцца нэагатычны касьцёл Сьв. Яна Хрысьціцеля (1922), а далей мы наведаем мястэчка СЬВІСЛАЧ, дзе пабачым помнікі К. Каліноўскаму і Р. Траўгуту, а таксама знакамітую сьвіслацкую гімназію (1803) і падмуркі сядзібы Тышкевічаў XVIII ст. У ПОРАЗАВЕ пабачым палацава-паркавы комплекс Бутаўт-Андрайковічаў «Багудзенкі», а ў ГРЫНЯВІЧАХ нас чакаюць загадкавы франьцішканскі касьцёл XVIII ст. і цікавы каталіцкі некропаль. Напрыканцы ж вандроўкі завітаем у мястэчка ЛЫСКАВА, дзе паблукаем па старой брукаванцы, зірнем на позьнебарочны касьцёл Найсьв. Тройцы і кляштар місіянераў XVIII ст., наведаем магілу славутага паэта Франьцішка Карпіньскага, адчуем подых гісторыі старой Літвы.
АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Ежу і ваду ў дарогу бярыце з сабой.
Кошт – 150 руб. Аплата за тур – у аўтобусе.
Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 29.08 Лыскава. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя
На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу.
Сустракаемся ў 07.00 каля галоўнага ўваходу ў педагагічны ўніверсітэт ля помніку першай настаўніцы (вул. Савецкая, 18).
У Мінск вяртаемся пасьля 23.00
6 194
+3
🌼Цудоўнай кампаніяй вандравалі мы сёньня па летняй Беларусі🌸
🏰Крэва – Баруны – Гальшаны – Гервяты⛪️
🚍370 км🚌
😱11,5 гадзін у дарозе🤣
🚶♂️За маршрут гід натопаў крокаў: 14200🚶♂️
👍Дзякуй усім удзельнікам – з вамі было надзвычай прыемна вандраваць👌
🌛Сачыце за анонсамі і далучайцеся да нашых новых паездак па Беларусі!🌜
6 194
26.12 (субота) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "ДЫЯМЕНТЫ БЕЛАРУСКАЙ ГІСТОРЫІ"!
Маршрут: Косава – Ружаны – Сынкавічы – Жыровічы – Слонім – Альберцін (≈620 км)
У КОСАВЕ агледзім сядзібу Тадэвуша Касьцюшкі і палац Пуслоўскіх (1838), а ў РУЖАНАХ пабачым славуты палац Сапегаў XVII ст., а таксама будынкі касьцёлу, былой вуніяцкай царквы і сінагогі. СЫНКАВІЧЫ сустрэнуць нас адным з самых загадкавых храмаў Беларусі – царквой-крэпасьцю Сьв. Міхала Арханёла, гісторыя якой сягае ажно ў XIV стагодзьдзе, а ў ЖЫРОВІЧАХ мы наведаем знакаміты манастыр, што быў збудаваны ў XVII ст. Дабраўшыся да СЛОНІМУ, падзівімся хараству гэтага месца, якое памятае Сапегаў ды Агінскіх, і якому ад першых дастаўся герб, а ад другіх – канал. Таксама пабачым мясцовыя касьцёлы, сінагогу, ратушу. Напрыканцы вандроўкі нас чакае маёнтак АЛЬБЕРЦІН графаў Пуслоўскіх, дзе надвячоркам падзівімся на палац ХІХ ст., а таксама паблукаем алеямі старажытнага парку.
АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Ежу і ваду ў дарогу бярыце з сабой.
Кошт – 180 руб. У кошт уваходзяць уваходныя квіткі ў музеі Мерачоўшчыны, Косава, Ружанаў і экскурсія па Жыровіцкім манастыры. Аплата за тур – у аўтобусе.
Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 26.12 Альберцін. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя
На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу.
Сустракаемся ў 06.00 каля галоўнага ўваходу ў педагагічны ўніверсітэт ля помніку першай настаўніцы (вул. Савецкая, 18).
У Мінск вяртаемся пасьля 22.00
6 194
25.12 (пятніца) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "КАЛЯДНЫЯ СКАРБЫ ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ"!
Маршрут: Ліда – Мураванка – Жалудок – Дзікушкі – Ражанка – Шчучын – Старыя Васілішкі (≈500 км)
У ЛІДЗЕ вас чакае экскурсія па знакамітым гедымінаўскім замку (1323), у МУРАВАНЦЫ свае таямніцы прыадкрые найпрыгажэйшая царква-крэпасьць Раства Багародзіцы (1542), ЖАЛУДОК зачаруе палацава-паркавым комплексам Сьвятаполк-Чацьвярцінскіх (1908), а блізкія ДЗІКУШКІ – маляўнічымі руінамі сядзібы Мінейкаў (1939). Далей мы наведаем велічны Петрапаўлаўскі касьцёл (1674) у мястэчку РАЖАНКА, касьцёл Сьв. Тэрэзы (1829), помнік Алаізе Пашкевіч і палац Друцкіх-Любецкіх (ХІХ ст.) у ШЧУЧЫНЕ, а таксама дом-музей Чэслава Немэна і казачны касьцёл Сьв. Апосталаў Пятра і Паўла (1903) у СТАРЫХ ВАСІЛІШКАХ.
АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Ежу і ваду ў дарогу бярыце з сабой.
Кошт – 150 руб. У кошт уваходзіць наведваньне з экскурсіямі музеяў у Лідзе, Жалудку, Шчучыне і Старых Васілішках. Аплата за тур – у аўтобусе.
Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 25.12 Ліда. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя
На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу.
Сустракаемся ў 06.00 каля галоўнага ўваходу ў педагагічны ўніверсітэт ля помніку першай настаўніцы (вул. Савецкая, 18).
У Мінск вяртаемся пасьля 23.00
6 194
05.12 (субота) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "ПАДАРОЖЖА ПА БЫЛЫХ СЯДЗІБАХ"!
Маршрут: Воўчкавічы – Прылукі – гара Сьвятая – Станькава – Узда – Кухцічы – Наднёман (≈300 км)
У ВОЎЧКАВІЧАХ наведаем магілу графіні Жазэфіны Гутэн-Чапскай і паглядзім на руіны касьцёлу Сэрца Езуса і Панны Марыі (1904). У ПРЫЛУКАХ пабачым гатычны палацык роду Чапскіх ХІХ ст. Пабываем на самай высокай кропцы Беларусі – ГАРЫ СЬВЯТОЙ. У СТАНЬКАВЕ нас чакае родавы маёнтак Чапскіх – тут захаваліся флігелі, гаспадарчыя пабудовы, брама, альтанка і руіны таямнічай крыпты. УЗДА сустрэне нас сапраўднай пірамідай, збудаванай як капліца-пахавальня Завішаў у 1802 року. У КУХЦІЧАХ мы наведаем сядзібна-паркавы комплекс роду Завішаў і пабачым кальвінскі збор XVI стагодзьдзя. У НАДНЁМАНЕ нас чакае сядзібна-паркавы комплекс ХІХ ст., дзе Якуб Наркевіч-Ёдка праводзіў вопыты па фізіцы і хіміі, эксперыментаваў з электрычнасьцю і адкрыў санаторый, салярый і першую ў Беларусі метэаралагічную станцыю.
АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Ежу і ваду ў дарогу бярыце з сабой.
Кошт – 110 руб. Аплата за тур – у аўтобусе.
Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 05.12 Сядзібы. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя
На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу.
Сустракаемся ў 08.00 каля галоўнага ўваходу ў педагагічны ўніверсітэт ля помніку першай настаўніцы (вул. Савецкая, 18).
У Мінск вяртаемся пасьля 16.00
6 194
Мае сёньняшнія турысты🌻
Дзякуй усім, хто завітаў🌼
Далучайцеся да нашых мінскіх (і па краіне) падарожжаў і вы🌺
