VANDRVM
Open in Telegram
"VANDRVM" – гэта аўтарскія экскурсіі па Мінску і захапляльныя падарожжы па невядомай Беларусі! Далучайцеся, вандруем цікава😉 Падпісвайцеся на наш Instagram – vandrvm
Show more6 224
Subscribers
-324 hours
+97 days
+10530 days
Data loading in progress...
Similar Channels
Tags Cloud
No data
Any problems? Please refresh the page or contact our support manager.
Incoming and Outgoing Mentions
---
---
---
---
---
---
Attracting Subscribers
September '26
September '26
+69
in 0 channels
August '26
+297
in 0 channels
Get PRO
July '26
+357
in 0 channels
Get PRO
June '26
+264
in 0 channels
Get PRO
May '26
+227
in 1 channels
Get PRO
April '26
+366
in 0 channels
Get PRO
March '26
+480
in 0 channels
Get PRO
February '26
+320
in 0 channels
Get PRO
January '26
+110
in 0 channels
Get PRO
December '25
+69
in 0 channels
Get PRO
November '25
+102
in 0 channels
Get PRO
October '25
+66
in 0 channels
Get PRO
September '25
+92
in 0 channels
Get PRO
August '25
+295
in 0 channels
Get PRO
July '25
+220
in 1 channels
Get PRO
June '25
+174
in 0 channels
Get PRO
May '25
+224
in 0 channels
Get PRO
April '25
+208
in 0 channels
Get PRO
March '25
+210
in 0 channels
Get PRO
February '25
+146
in 0 channels
Get PRO
January '25
+87
in 0 channels
Get PRO
December '24
+74
in 0 channels
Get PRO
November '24
+86
in 0 channels
Get PRO
October '24
+75
in 0 channels
Get PRO
September '24
+103
in 3 channels
Get PRO
August '24
+284
in 1 channels
Get PRO
July '24
+224
in 0 channels
Get PRO
June '24
+91
in 0 channels
Get PRO
May '24
+71
in 1 channels
Get PRO
April '24
+72
in 0 channels
Get PRO
March '24
+61
in 0 channels
Get PRO
February '24
+76
in 0 channels
Get PRO
January '24
+26
in 0 channels
Get PRO
December '23
+23
in 0 channels
Get PRO
November '23
+35
in 0 channels
Get PRO
October '23
+22
in 0 channels
Get PRO
September '23
+49
in 0 channels
Get PRO
August '23
+65
in 0 channels
Get PRO
July '23
+87
in 0 channels
Get PRO
June '23
+88
in 0 channels
Get PRO
May '23
+57
in 0 channels
Get PRO
April '23
+63
in 0 channels
Get PRO
March '23
+50
in 0 channels
Get PRO
February '23
+65
in 0 channels
Get PRO
January '23
+46
in 0 channels
Get PRO
December '22
+41
in 0 channels
Get PRO
November '22
+126
in 0 channels
Get PRO
October '22
+69
in 0 channels
Get PRO
September '22
+86
in 0 channels
Get PRO
August '22
+247
in 0 channels
Get PRO
July '22
+431
in 0 channels
Get PRO
June '22
+396
in 0 channels
Get PRO
May '22
+483
in 0 channels
Get PRO
April '22
+288
in 0 channels
Get PRO
March '22
+505
in 0 channels
Get PRO
February '22
+23
in 0 channels
Get PRO
January '22
+55
in 0 channels
Get PRO
December '21
+28
in 0 channels
Get PRO
November '21
+29
in 0 channels
Get PRO
October '21
+58
in 0 channels
Get PRO
September '21
+66
in 0 channels
Get PRO
August '21
+101
in 0 channels
Get PRO
July '21
+132
in 0 channels
Get PRO
June '21
+63
in 0 channels
Get PRO
May '21
+324
in 0 channels
| Date | Subscriber Growth | Mentions | Channels | |
| 16 September | 0 | |||
| 15 September | +1 | |||
| 14 September | +9 | |||
| 13 September | +6 | |||
| 12 September | +7 | |||
| 11 September | +3 | |||
| 10 September | +3 | |||
| 09 September | +3 | |||
| 08 September | +8 | |||
| 07 September | +6 | |||
| 06 September | +2 | |||
| 05 September | +2 | |||
| 04 September | +5 | |||
| 03 September | +3 | |||
| 02 September | +6 | |||
| 01 September | +5 |
Channel Posts
Калі вас зацікавіла нейкая вандроўка – напішыце на viber (29) 564 70 09 і я дашлю вам яе праграму. Кошт месца на любую з вандровак па Мінску – 25 руб., па Беларусі – у залежнасьці ад маршруту.
16.09 (серада)
19.00 – НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ДРУГАЯ (18+)
17.09 (чацьвер)
19.00 – НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ПЕРШАЯ (18+)
18.09 (пятніца)
19.00 – АСМАЛОЎКА, АЛЬБО ДВУХПАВЯРХОВЫ МІНСК
19.09 (субота)
17.00 – МІНСК ЯЎРЭЙСКІ
19.00 – МІНСК ТАТАРСКІ
20.09 (нядзеля)
18.00 – ЛЕГЕНДЫ І ГІСТОРЫІ СТАРОГА МІНСКУ
21.09 (панядзелак)
19.00 – АСМАЛОЎКА, АЛЬБО ДВУХПАВЯРХОВЫ МІНСК
22.09 (аўторак)
19.00 – НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ПЕРШАЯ (18+)
23.09 (серада)
19.00 – НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ДРУГАЯ (18+)
24.09 (чацьвер)
19.00 – НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ТРЭЦЯЯ (18+)
26.09 (субота)
16.30 – АСМАЛОЎКА, АЛЬБО ДВУХПАВЯРХОВЫ МІНСК
18.30 – МІНСКІЯ НЕКРОПАЛІ: КАЛЬВАРЫЯ
03.10 (субота)
16.30 – НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ДРУГАЯ (18+)
04.10 (нядзеля) СЬЦЕЖКАМІ ЯЗЭПА ДРАЗДОВІЧА (Заслаўе – Глыбокае – Германавічы – Лужкі – Задарожжа – Ліпляні)
17.10 (субота)
16.30 – МІНСКІЯ НЕКРОПАЛІ: КАЛЬВАРЫЯ
18.10 (нядзеля)
16.30 – НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ТРЭЦЯЯ (18+)
24.10 (субота) УСХОДНІЯ СКАРБЫ БЕЛАРУСІ (Жылічы – Красны Бераг – Бабруйск)
25.10 (нядзеля)
10.00 – МІНСКІЯ НЕКРОПАЛІ: УСХОДНІЯ МОГІЛКІ
12.00 – ШЭПТ СТАРЫХ ВАЛУНОЎ
14.00 – МІНСКІЯ НЕКРОПАЛІ: ВАЙСКОВЫЯ МОГІЛКІ
16.30 – МАЛЯЎНІЧЫЯ АКВАРЭЛЬКІ З ЛОШЫЦЫ
21.11 (субота) ШЛЯХАМІ КАНТРАБАНДЫСТАЎ І ГІСТОРЫІ (Новае Поле – Ракаў – Кіявец – Тупальшчына – Малая Люцынка – Івянец – Вялае)
22.11 (нядзеля)
10.00 – НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ПЕРШАЯ (18+)
12.00 – НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ДРУГАЯ (18+)
14.00 – НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ТРЭЦЯЯ (18+)
28.11 (субота)
10.00 – МІНСКІЯ НЕКРОПАЛІ: КАЛЬВАРЫЯ
12.00 – ШПАЦЫР ПА ФРАНЦІШКАНСКАЙ
14.00 – АСМАЛОЎКА, АЛЬБО ДВУХПАВЯРХОВЫ МІНСК
29.11 (нядзеля)
10.00 – МІНСКІЯ НЕКРОПАЛІ: УСХОДНІЯ МОГІЛКІ
12.00 – НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ПЕРШАЯ (18+)
14.00 – ГОРАД ВАЧЫМА МАСТАКОЎ
05.12 (субота) ПАДАРОЖЖА ПА БЫЛЫХ СЯДЗІБАХ (Воўчкавічы – Прылукі – гара Сьвятая – Станькава – Узда – Кухцічы – Наднёман)
06.12 (нядзеля)
10.00 – МІНСКІЯ НЕКРОПАЛІ: КАЛЬВАРЫЯ
12.00 – АСМАЛОЎКА, АЛЬБО ДВУХПАВЯРХОВЫ МІНСК
14.00 – КУТОЧКІ ТРАЕЦКАГА ПРАДМЕСЬЦЯ
12.12 (субота) ЦІКАВОСТКІ ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ (Крэва – Баруны – Гальшаны – Гервяты)
13.12 (нядзеля)
10.00 – МІНСКІЯ НЕКРОПАЛІ: ВАЙСКОВЫЯ МОГІЛКІ
12.00 – НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ДРУГАЯ (18+)
14.00 – ВАНДРОЎКА ПА РАКАЎСКІМ ПРАДМЕСЬЦІ І ВАКОЛІЦАХ
19.12 (субота) АД ПОЛАЦКУ ПАЧАЎСЯ СЬВЕТ (Мінск – Полацк – Мінск)
20.12 (нядзеля)
10.00 – МІНСКІЯ НЕКРОПАЛІ: УСХОДНІЯ МОГІЛКІ
12.00 – НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ПЕРШАЯ (18+)
14.00 – НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ДРУГАЯ (18+)
25.12 (пятніца) КАЛЯДНЫЯ СКАРБЫ ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ (Ліда – Мураванка – Жалудок – Дзікушкі – Ражанка – Шчучын – Старыя Васілішкі)
26.12 (субота) ДЫЯМЕНТЫ БЕЛАРУСКАЙ ГІСТОРЫІ (Косава – Ружаны – Сынкавічы – Жыровічы – Слонім – Альберцін)
27.12 (нядзеля)
10.00 – МІНСКІЯ НЕКРОПАЛІ: КАЛЬВАРЫЯ
12.00 – АСМАЛОЎКА, АЛЬБО ДВУХПАВЯРХОВЫ МІНСК
14.00 – НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ТРЭЦЯЯ (18+)
01.01 (пятніца)
10.00 – АСМАЛОЎКА, АЛЬБО ДВУХПАВЯРХОВЫ МІНСК
12.00 – ГОРАД НА СТАРЫХ ПАШТОЎКАХ
14.00 – НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ПЕРШАЯ (18+)
02.01 (субота)
10.00 – ГОРАД ВАЧЫМА МАСТАКОЎ
12.00 – ГОРАД НА СТАРЫХ ФАТАЗДЫМКАХ
14.00 – НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ДРУГАЯ (18+)
03.01 (нядзеля)
10.00 – МІНСКІЯ НЕКРОПАЛІ: ВАЙСКОВЫЯ МОГІЛКІ
12.00 – ПАДАНЬНІ СІВОЙ ДАЎНІНЫ
14.00 – НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ТРЭЦЯЯ (18+)
07.01 (чацьвер)
10.00 – МІНСКІЯ НЕКРОПАЛІ: КАЛЬВАРЫЯ
12.00 – ЛЕГЕНДЫ І ГІСТОРЫІ СТАРОГА МІНСКУ
14.00 – СТАРАЖЫТНАЯ СТАРАЖОЎКА
09.01 (субота)
10.00 – МІНСКІЯ НЕКРОПАЛІ: ВАЙСКОВЫЯ МОГІЛКІ
12.00 – НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ПЕРШАЯ (18+)
14.00 – НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ДРУГАЯ (18+)
10.01 (нядзеля)
10.00 – МІНСКІЯ НЕКРОПАЛІ: УСХОДНІЯ МОГІЛКІ
12.00 – ЗІГЗАГІ МІНСКАЙ МІНУЎШЧЫНЫ
14.00 – АСМАЛОЎКА, АЛЬБО ДВУХПАВЯРХОВЫ МІНСК
20.03 (субота) КАЗКІ ПАСТАЎШЧЫНЫ (Мядзел – Манькавічы – Дунілавічы – Лучай – Паставы – Камаі – Лынтупы)
| 2 | Калі вас зацікавіла нейкая вандроўка – напішыце на viber (29) 564 70 09 і я дашлю вам яе праграму і кошт.
04.10 (нядзеля) СЬЦЕЖКАМІ ЯЗЭПА ДРАЗДОВІЧА (Заслаўе – Глыбокае – Германавічы – Лужкі – Задарожжа – Ліпляні)
24.10 (субота) УСХОДНІЯ СКАРБЫ БЕЛАРУСІ (Жылічы – Красны Бераг – Бабруйск)
21.11 (субота) ШЛЯХАМІ КАНТРАБАНДЫСТАЎ І ГІСТОРЫІ (Новае Поле – Ракаў – Кіявец – Тупальшчына – Малая Люцынка – Івянец – Вялае)
05.12 (субота) ПАДАРОЖЖА ПА БЫЛЫХ СЯДЗІБАХ (Воўчкавічы – Прылукі – гара Сьвятая – Станькава – Узда – Кухцічы – Наднёман)
12.12 (субота) ЦІКАВОСТКІ ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ (Крэва – Баруны – Гальшаны – Гервяты)
19.12 (субота) АД ПОЛАЦКУ ПАЧАЎСЯ СЬВЕТ (Мінск – Полацк – Мінск)
25.12 (пятніца) КАЛЯДНЫЯ СКАРБЫ ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ (Ліда – Мураванка – Жалудок – Дзікушкі – Ражанка – Шчучын – Старыя Васілішкі)
26.12 (субота) ДЫЯМЕНТЫ БЕЛАРУСКАЙ ГІСТОРЫІ (Косава – Ружаны – Сынкавічы – Жыровічы – Слонім – Альберцін)
20.03 (субота) КАЗКІ ПАСТАЎШЧЫНЫ (Мядзел – Манькавічы – Дунілавічы – Лучай – Паставы – Камаі – Лынтупы)
10.04 (субота) АРХІТЭКТУРНЫЯ ПРЫГОДЫ Ў ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ (Алексічы – Дзярэчын – Крамяніца – Вялікая Рагозьніца – Дубаўцы – Рэпля – Вялікая Бераставіца – Лішкі – Індура)
24.04 (субота) ПАДАРОЖЖА ПА БЫЛЫХ СЯДЗІБАХ (Воўчкавічы – Прылукі – гара Сьвятая – Станькава – Узда – Кухцічы – Наднёман)
01.05 (субота) ЦІКАВОСТКІ ЎСХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ (Зэмбін – Крупкі – Белая Царква – Старая Беліца – Вароніна – Смаляны)
08.05 (субота) РЫЦАРЫ СТАРОЙ ЛІТВЫ (Ляхавічы – Грушаўка – Мядзьведзічы – Савейкі – Фларыянава – Сноў – Вялікая Ліпа)
15.05 (субота) ЦУДЫ ПРЫРОДНЫЯ І АРХІТЭКТУРНЫЯ (Лагойск – Бабцы – Лепель – Губіна – Обаль – Лескавічы – Горкі)
22.05 (субота) НА РАДЗІМУ КАРАЛЯ (Пескі – Бяроза Картуская – Пружаны – Камянец-Літоўскі – Высока-Літоўск – Воўчын)
29.05 (субота) ПА СЬЛЯДАХ МІНУЛАГА КАХАНЬНЯ (Іўе – Ліпнішкі – Дворышча – Бальтэнікі – Беняконі – Гайцюнішкі – Геранёны – Суботнікі – Жамыслаўль)
05.06 (субота) ЭПАС СТАРОЙ ЛІТВЫ (Мір – Шчорсы – Мураванка – крыж Пуслоўскіх – Літоўка – Наваградак – возера Сьвіцязь – Туганавічы – камень філарэтаў)
12.06 (субота) СЮРПРЫЗЫ АСТРАВЕЧЧЫНЫ (Жупраны – Кушляны – Солы – Гервяты – Міхалішкі – Тракенікі – Варняны)
19.06 (субота) ЦІКАВОСТКІ ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ (Крэва – Баруны – Гальшаны – Гервяты)
26.06 (субота) АРХІТЭКТУРНЫЯ СКАРБЫ БЕЛАРУСКАЙ ПРАВІНЦЫІ (Масты – Шылавічы – Гнезна – Мсьцібава – Сьвіслач – Поразава – Грынявічы – Лыскава)
03.07 (субота) ЦУДЫ БЕЛАРУСКАЙ АРХІТЭКТУРЫ (Сар’я – Лявонпаль – Друя – Слабодка – Опса – Відзы)
10.07 (субота) ДЗІВОСЫ БЕЛАРУСКАГА КРАЮ (Валожын – Вішнева – Адравонж – Дзясятнікі – Багданава – Ашмяны – Нявесьцін камень)
14.08 (субота) АД ПОЛАЦКУ ПАЧАЎСЯ СЬВЕТ (Мінск – Полацк – Мінск) | 367 |
| 3 | 16.09 (серада) запрашаю вас на пешую вандроўку "НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ДРУГАЯ (18+)"!
Маршрут: вул. Першамайская – парк Горкага – цырк – парк ім. Я. Купалы. Адлегласьць: 2249 крокаў
Вас чакае працяг незвычайных і пікантных гісторый з таемнага жыцьця дарэвалюцыйнага (і ня толькі) Мінску! Мы пачнем з самай вясёлай вуліцы гораду, пабываем у квартале чырвоных ліхтароў і даведаемся пра гісторыю яго стварэньня, пройдзем па сьцежках Губернатарскага саду, узгадаем Алею каханьня і дазнаемся, як гімназісты знаёміліся з гімназісткамі. Вас чакаюць Паліцэйская вуліца і цырк з сюрпрызамі, мінскія нефармалы і скандальны фантан, каханьне класікаў і сьмешныя выпадкі са старых газет, а напрыканцы вы пачуеце найпрыгожы верш Яўгеніі Янішчыц! Ужо галава кругам? А выдыхнуць ня будзе калі! Наш непрыстойны праменад 18+ працягваецца! Вы з намі?..
Кошт – 25 руб. Аплата за тур наяўнымі на месцы. Грошы мець бяз рэшты.
Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 16.09 Праменад 2. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя
Сустракаемся ў 19.00. Працяг экскурсіі: 60-90 хвілін.
P.S. Гэтую, а таксама іншыя (49 аўтарскіх маршрутаў на выбар!) вандроўкі па Мінску можна замовіць для сябе, сяброў, родзічаў, калег і нават для гасьцей вашага вясельля! Мовы правядзеньня: беларуская, руская. Кошт – 300 руб. Таксама мае экскурсіі па Мінску можна падарыць – зьвяртайцеся па падарункавыя сертыфікаты! | 528 |
| 4 | Мае сёньняшнія турысты🍁
Дзякуй усім, хто завітаў🍂
Далучайцеся да нашых мінскіх (і па краіне) падарожжаў і вы🍁 | 704 |
| 5 | 19.09 (субота) запрашаю вас на пешую вандроўку "МІНСК ТАТАРСКІ"!
Маршрут: гатэль "Юбілейны" – пр-т Пераможцаў – пр-т Машэрава – Саборны мячэт. Адлегласьць: 3504 крокі
Гэтая экскурсія пазнаёміць вас з татарскімі старонкамі гісторыі Мінску. Мы пачнем нашу вандроўку ў самым сэрцы былой Татарскай слабады – на тым месцы, дзе калісьці стаяў найпрыгажэйшы мячэт у стылі каірскай маўрытанікі. Вы даведаецеся, хто такія татары, як яны патрапілі на землі Беларусі і якім чынам засталіся на старонках яе гісторыі. Таксама вас чакае аповед пра лепшую цяжкую кавалерыю ў гісторыі Эўропы – знакамітых крылатых гусараў, бо і тут татарскі сьлед! А напрыканцы вандроўкі мы апынемся каля Саборнага мячэту і наведаем старажытныя татарскія могілкі – мізар.
Кошт – 25 руб. Аплата за тур наяўнымі на месцы. Грошы мець бяз рэшты.
Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 19.09 Татарскі. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя
Сустракаемся ў 19.00. Працяг экскурсіі: 60-90 хвілін.
P.S. Гэтую, а таксама іншыя (49 аўтарскіх маршрутаў на выбар!) вандроўкі па Мінску можна замовіць для сябе, сяброў, родзічаў, калег і нават для гасьцей вашага вясельля! Мовы правядзеньня: беларуская, руская. Кошт – 300 руб. Таксама мае экскурсіі па Мінску можна падарыць – зьвяртайцеся па падарункавыя сертыфікаты! | 714 |
| 6 | 19.09 (субота) запрашаю вас на пешую вандроўку "МІНСК ЯЎРЭЙСКІ"!
Маршрут: тэатар Горкага – вул. Калектарная – Ракаўскае прадм. – вул. Няміга. Адлегласьць: 3653 крокі
Гэтая экскурсія пазнаёміць вас зь яўрэйскімі старонкамі гісторыі Мінску. Першыя яўрэі зьявіліся на нашых землях у 1388 годзе па запрашэньні вялікага князя Вітаўта, а, згодна з правіламі ЮНЭСКА, народ, які пражыў на пэўнай тэрыторыі больш за 500 гадоў, лічыцца карэнным! У Мінску канца ХІХ ст. яўрэі складалі 51% насельніцтва, а ідыш быў адной зь дзяржаўных моў БССР у 1920-1930-я гг. Але куды зьнікла цэлая цывілізацыя? Дзе сінагогі, ешывы, кіркуты? Пра гэта мы і пагутарым на нашай вандроўцы, падчас якой наведаем былую харальную сінагогу, яўрэйскія могілкі, пройдзем дарогамі мінскага гета, дасьледуем Ракаўскае прадмесьце і вуліцу Нямігу.
Кошт – 25 руб. Аплата за тур наяўнымі на месцы. Грошы мець бяз рэшты.
Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 19.09 Яўрэйскі. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя
Сустракаемся ў 17.00. Працяг экскурсіі: 60-90 хвілін.
P.S. Гэтую, а таксама іншыя (49 аўтарскіх маршрутаў на выбар!) вандроўкі па Мінску можна замовіць для сябе, сяброў, родзічаў, калег і нават для гасьцей вашага вясельля! Мовы правядзеньня: беларуская, руская. Кошт – 300 руб. Таксама мае экскурсіі па Мінску можна падарыць – зьвяртайцеся па падарункавыя сертыфікаты! | 688 |
| 7 | 19.09 (субота) запрашаю вас на пешую вандроўку "МІНСК ЯЎРЭЙСКІ"!
Маршрут: тэатар Горкага – вул. Калектарная – Ракаўскае прадм. – вул. Няміга. Адлегласьць: 3653 крокі
Гэтая экскурсія пазнаёміць вас зь яўрэйскімі старонкамі гісторыі Мінску. Першыя яўрэі зьявіліся на нашых землях у 1388 годзе па запрашэньні вялікага князя Вітаўта, а, згодна з правіламі ЮНЭСКА, народ, які пражыў на пэўнай тэрыторыі больш за 500 гадоў, лічыцца карэнным! У Мінску канца ХІХ ст. яўрэі складалі 51% насельніцтва, а ідыш быў адной зь дзяржаўных моў БССР у 1920-1930-я гг. Але куды зьнікла цэлая цывілізацыя? Дзе сінагогі, ешывы, кіркуты? Пра гэта мы і пагутарым на нашай вандроўцы, падчас якой наведаем былую харальную сінагогу, яўрэйскія могілкі, пройдзем дарогамі мінскага гета, дасьледуем Ракаўскае прадмесьце і вуліцу Нямігу.
Кошт – 25 руб. Аплата за тур наяўнымі на месцы. Грошы мець бяз рэшты.
Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 19.09 Яўрэйскі. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя
Сустракаемся ў 17.00. Працяг экскурсіі: 60-90 хвілін.
P.S. Гэтую, а таксама іншыя (49 аўтарскіх маршрутаў на выбар!) вандроўкі па Мінску можна замовіць для сябе, сяброў, родзічаў, калег і нават для гасьцей вашага вясельля! Мовы правядзеньня: беларуская, руская. Кошт – 300 руб. Таксама мае экскурсіі па Мінску можна падарыць – зьвяртайцеся па падарункавыя сертыфікаты! | 1 |
| 8 | Сябры, а ці ведалі вы, што самы лепшы падарунак – гэта падарожжа? Дарыце мае экскурсіі па Мінску і вандроўкі па Беларусі, а разам зь імі цудоўны настрой, шмат цікавостак, сьмяшынак і нават сапраўднае падарожжа ў часе!
Кошт падарункавага сертыфікату на зборныя пешыя экскурсіі па Мінску – 100 руб. Сертыфікат – гэта месца ў групе, а сума – гэта дэпазіт. Мова правядзеньня: беларуская.
Кошт падарункавага сертыфікату на індывідуальную пешую экскурсію па Мінску – 300 руб. Уладальнік сертыфікату можа ўзяць з сабой да 15 чалавек. 49 аўтарскіх маршрутаў на выбар! Сярэдні працяг экскурсіі – 1,5 гадзіны. Мовы правядзеньня: беларуская, руская.
Кошт падарункавага сертыфікату для паездкі па Беларусі – 150 руб. Сертыфікат – гэта месца ў аўтобусе на нашыя выязныя вандроўкі, а сума – гэта дэпазіт. Мова правядзеньня: беларуская.
Тэрмін дзеяньня ўсіх сертыфікатаў – год ад моманту набыцьця.
Каб замовіць сертыфікат, пішыце на viber альбо тэлефоньце +375 (29) 564 70 09 | 688 |
| 9 | 15.09 (аўторак) запрашаю вас на пешую вандроўку "НЕПРЫСТОЙНЫ ПРАМЕНАД. ЧАСТКА ТРЭЦЯЯ (18+)"!
Маршрут: Траецкае прадм. – Оперны тэатар – вул. Зыбіцкая – вул. Інтэрнацыянальная – ратуша. Адлегласьць: 3230 крокаў
Вас чакае працяг незвычайных і пікантных гісторый з таемнага жыцьця дарэвалюцыйнага (і ня толькі) Мінску! Мы пачнем у старажытным Траецкім прадмесьці, дзе прывіды і кракадзілы старога замчышча на фоне пасівелых камяніцаў будуць распавядаць нам свае цікавосткі, а гукі з карчмы і малітвы з сінагогі ўтвораць непаўторны фон! Вас чакаюць мясцовая Санта-Барбара і мінская нявеста дацкага караля, шафа Язэпа Драздовіча і прыгоды Камілы Марцінкевіч. Вы пачуеце пра Маню Вільбушэвіч і казу ў Оперным, разгадаеце таямніцы вуліцы Зыбіцкай і даведаецеся, чаму Мінск – партовы горад. Мы пагартаем старыя газеты і пабачым цікавыя фатаздымкі, пагутарым пра мінскую жонку Пятра І і навучымся мастацкім прыёмам ад Валеньція Ваньковіча, а яшчэ заглыбімся ў сакрэты дому масонаў і пройдзем яўрэйскае выпрабаваньне сілы волі! Ужо галава кругам? А выдыхнуць ня будзе калі! Наш непрыстойны праменад 18+ працягваецца! Вы з намі?..
Кошт – 25 руб. Аплата за тур наяўнымі на месцы. Грошы мець бяз рэшты.
Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 15.09 Праменад 3. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя
Сустракаемся ў 19.00. Працяг экскурсіі: 60-90 хвілін.
P.S. Гэтую, а таксама іншыя (49 аўтарскіх маршрутаў на выбар!) вандроўкі па Мінску можна замовіць для сябе, сяброў, родзічаў, калег і нават для гасьцей вашага вясельля! Мовы правядзеньня: беларуская, руская. Кошт – 300 руб. Таксама мае экскурсіі па Мінску можна падарыць – зьвяртайцеся па падарункавыя сертыфікаты! | 802 |
| 10 | Мае сёньняшнія турысты🍁
Дзякуй усім, хто завітаў🍂
Далучайцеся да нашых мінскіх (і па краіне) падарожжаў і вы🍁 | 818 |
| 11 | Сябры, замаўляйце мае вандроўкі па Мінску і Беларусі! Для сябе, сяброў, родзічаў, калег і нават для гасьцей вашага вясельля!
Таксама мае экскурсіі па Мінску і Беларусі можна падарыць – зьвяртайцеся па падарункавыя сертыфікаты!
Кошт экскурсіі па Мінску – 300 руб. Па Беларусі –дамоўны.
Каб замовіць маршрут, напішыце ў Viber ці WhatsApp +375 (29) 564 70 09
Апісаньні экскурсій (49 па Мінску і 63 па Беларусі) для выбару я дашлю вам у мэсэнджэры.
Да сустрэчы на вандроўках у мінулае! | 821 |
| 12 | 20.09 (нядзеля) запрашаю вас на пешую вандроўку "ЛЕГЕНДЫ І ГІСТОРЫІ СТАРОГА МІНСКУ"!
Маршрут: Чырвоны касьцёл – тэатар Горкага – вул. Гарадзкі Вал – вул. Рэвалюцыйная – Катэдра. Адлегласьць: 1996 крокаў
Гэтая экскурсія пазнаёміць вас са старонкамі жыцьця тысячагадовага гораду. Яго гісторыю, лёс, легенды і паданьні вы пачуеце і пабачыце падчас нашага падарожжа. Аб якіх падзеях распавядае легенда пра Чырвоны касьцёл? Як клічуць каралеву русалак і дзе яна жыве? Якая гісторыя здарылася з першым беларускім фільмам? Дзе знаходзіцца самая вялікая мінская сінагога? На ўсе гэтыя пытаньні вы атрымаеце адказы, а таксама паблукаеце па старажытных вуліцах, пасьмяецеся з анекдатычных выпадкаў мінскай (і ня толькі) гісторыі, а напрыканцы вандроўкі патрапіце ў езуіцкі калегіюм XVIII ст. і станеце ягонымі вучнямі!
Кошт – 25 руб. Аплата за тур наяўнымі на месцы. Грошы мець бяз рэшты.
Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 20.09 Легенды. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя
Сустракаемся ў 18.00. Працяг экскурсіі: 60-90 хвілін.
P.S. Гэтую, а таксама іншыя (49 аўтарскіх маршрутаў на выбар!) вандроўкі па Мінску можна замовіць для сябе, сяброў, родзічаў, калег і нават для гасьцей вашага вясельля! Мовы правядзеньня: беларуская, руская. Кошт – 300 руб. Таксама мае экскурсіі па Мінску можна падарыць – зьвяртайцеся па падарункавыя сертыфікаты! | 807 |
| 13 | 14.09 (панядзелак) запрашаю вас на пешую вандроўку "МІНСК СЯРГЕЯ ПЯСЕЦКАГА"!
Маршрут: засакрэчаны (магчыма пл. Незалежнасьці – Пішчалаўскі замак – вул. Інтэрнацыянальная – пл. Свабоды). Адлегласьць: залежыць ад наяўнасьці пагоні (прыблізна 1988 крокаў)
Гэта вандроўка па Мінску 1910–1920-х гг. Праз старонкі кніг Пясецкага бачна гісторыя Беларусі таго перыяду, калі сьвет зьмяняўся, дзяржавы руйнаваліся, а жыцьцё было насычаным і вельмі небясьпечным! На час вандроўкі вы ператворыцеся ў сапраўдных шпіёнаў і кантрабандыстаў! Мы зьбяромся ля Чырвонага касьцёлу, дзе сустрэчы сваім інфарматарам прызначаў сам Пясецкі, і будзем збываць ваш кантрабандны тавар, уцякаць, здабываць новы тавар і выпраўляцца ў зваротны шлях да мястэчка Ракава – сапраўднай сталіцы кантрабандыстаў таго часу!
Кошт – 25 руб. Аплата за тур наяўнымі на месцы. Грошы мець бяз рэшты.
Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 14.09 Пясецкі. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя
Сустракаемся ў 19.00. Працяг экскурсіі: 60-90 хвілін.
P.S. Гэтую, а таксама іншыя (49 аўтарскіх маршрутаў на выбар!) вандроўкі па Мінску можна замовіць для сябе, сяброў, родзічаў, калег і нават для гасьцей вашага вясельля! Мовы правядзеньня: беларуская, руская. Кошт – 300 руб. Таксама мае экскурсіі па Мінску можна падарыць – зьвяртайцеся па падарункавыя сертыфікаты! | 880 |
| 14 | 21.11 (субота) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "ШЛЯХАМІ КАНТРАБАНДЫСТАЎ І ГІСТОРЫІ"!
Маршрут: Новае Поле – Ракаў – Кіявец – Тупальшчына – Малая Люцынка – Івянец – Вялае (≈250 км)
У вёсцы НОВАЕ ПОЛЕ вас чакае палац Друцкіх-Любецкіх ХІХ ст. у стылі класіцызм, а пасьля мы патрапім у сталіцу кантрабандыстаў – мястэчка РАКАЎ, што сустрэне нас сваім каларытам, гісторыяй і цудоўнай архітэктурай, а таксама шматлікімі таямніцамі і загадкамі. У суседняй вёсцы КІЯВЕЦ пахаваны прафесар Віленскага ўніверсітэту Готфрыд Эрнст Гродэк, які быў настаўнікам Адама Міцкевіча, але гэта толькі пачатак найцікавай гісторыі! Далей нас чакае ТУПАЛЬШЧЫНА – тут пабачым капліцу-пахавальню Жаброўскіх (1868) і магілу славутага пісьменьніка Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, а пасьля завітаем у легендарную МАЛУЮ ЛЮЦЫНКУ, дзе на беразе возера захаваўся маляўнічы пагорак, на якім калісьці стаяла сядзіба творцы. ІВЯНЕЦ сустрэне нас велічнымі касьцёламі Сьв. Аляксея (1907) і Сьв. Міхала Арханёла (1769), а напрыканцы нашага падарожжа мы наведаем сядзібу Бенедыкта Тышкевіча ВЯЛАЕ, якая ўразіць сваімі маляўнічымі руінамі і побач зь якой месьціцца будынак-прывід былога санаторыя «Лясное», закінуты пасьля аварыі на ЧАЭС…
АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Ежу і ваду ў дарогу бярыце з сабой.
Кошт – 100 руб. Аплата за тур – у аўтобусе.
Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 21.11 Ракаў. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя
На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу.
Сустракаемся ў 08.00 каля галоўнага ўваходу ў педагагічны ўніверсітэт ля помніку першай настаўніцы (вул. Савецкая, 18).
У Мінск вяртаемся пасьля 16.00 | 894 |
| 15 | 24.10 (субота) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "УСХОДНІЯ СКАРБЫ БЕЛАРУСІ"!
Маршрут: Жылічы – Красны Бераг – Бабруйск (≈450 км)
"При слове "Бобруйск" собрание болезненно застонало. Все соглашались ехать в Бобруйск хоть сейчас. Бобруйск считался прекрасным, высококультурным местом…"
Першым пунктам нашага падарожжа стане мястэчка ЖЫЛІЧЫ, што зьдзівіць велічным палацава-паркавым комплексам роду Булгакаў (1830). Вёска КРАСНЫ БЕРАГ запомніцца вам шыкоўным палацам Козел-Паклеўскіх ХІХ ст. і мемарыялам у памяць аб дзецях – ахвярах ІІ сусьветнай вайны. Напрыканцы нашага падарожжа мы наведаем цудоўнае і высокакультурнае месца БАБРУЙСК, дзе агледзім знакамітую крэпасьць (ХІХ ст.), езуіцкі касьцёл (1780), незвычайны асабняк купчыхі Кацнэльсон (1912) і парадаксальны касьцёл Панны Марыі (1906), а таксама пабачым сінагогу (1901) і вясёлыя помнікі бабрам.
АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Ежу і ваду ў дарогу бярыце з сабой.
Кошт – 130 руб. У кошт уваходзяць экскурсіі ў Жылічах і Красным Беразе. Аплата за тур – у аўтобусе.
Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 24.10 Жылічы. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя
На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу.
Сустракаемся ў 07.30 каля галоўнага ўваходу ў педагагічны ўніверсітэт ля помніку першай настаўніцы (вул. Савецкая, 18).
У Мінск вяртаемся пасьля 21.00 | 958 |
| 16 | Мае сёньняшнія турысты🍁
Дзякуй усім, хто завітаў🍂
Далучайцеся да нашых мінскіх (і па краіне) падарожжаў і вы🍁 | 943 |
| 17 | 13.09 (нядзеля) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "ДЗІВОСЫ БЕЛАРУСКАГА КРАЮ"!
Маршрут: Валожын – Вішнева – Адравонж – Дзясятнікі – Багданава – Ашмяны – Нявесьцін камень (≈300 км)
ВАЛОЖЫН – самы антычны горад Беларусі па сваёй архітэктуры, бо тут пануе класіцызм! Касьцёл Сьв. Юзафа (1815), палац Тышкевічаў (1806) і знакамітая іешыва створаць уражаньне, што мы апынуліся ў самым сэрцы Старажытнай Грэцыі! Недалёк ляжыць мястэчка ВІШНЕВА з барочным касьцёлам Панны Марыі (1641) і ўспамінамі пра Сымона Буднага, Шымона Перэса, Уладыславу Луцэвіч і Канстанцыю Буйло. Зусім побач стаіць таямнічая сядзіба Храптовічаў "АДРАВОНЖ", якую мы будзем дасьледваць, а пасьля трапім у вёску ДЗЯСЯТНІКІ зь яе велічным манументам у памяць ахвяр І сусьветнай вайны. Суседняе мястэчка БАГДАНАВА зьвязана з жыцьцём і творчасьцю мастака Фердынанда Рушчыца, пра лёс і творчую спадчыну якога мы пагаворым і чыю сядзібу і магілу наведаем. Наступным пунктам нашага падарожжа стануць АШМЯНЫ, дзе мы пабываем у касьцёле Сьв. Міхала Арханёла (1906), краязнаўчым музеі і старажытнай сінагозе. На зваротным жа шляху наведаем НЯВЕСЬЦІН КАМЕНЬ, ля якога ўзгадаем старажытныя легенды і паданьні.
АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Ежу і ваду ў дарогу бярыце з сабой.
Кошт – 130 руб. У кошт уваходзіць экскурсія па ашмянскім краязнаўчым музеі і сінагозе. Аплата за тур – у аўтобусе.
Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 13.09 Валожын. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя
На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу.
Сустракаемся ў 08.00 каля галоўнага ўваходу ў педагагічны ўніверсітэт ля помніку першай настаўніцы (вул. Савецкая, 18).
У Мінск вяртаемся пасьля 18.00 | 993 |
| 18 | 12.09 (субота) запрашаю вас на пешую вандроўку "ГОРАД ВАЧЫМА МАСТАКОЎ"!
Маршрут: парк ім. Я. Купалы – вул. Інтэрнацыянальная – пл. Свабоды – пл. 8 Сакавіка. Адлегласьць: 2377 крокаў
Праз вакенца старых карцін мы зазірнем у мінскае мінулае. Менавіта гэтыя маўклівыя, але здольныя шмат распавесьці палотны будуць нашымі праваднікамі ў сьвет старадаўняга Мінску. Так давайце выправімся ў падарожжа па палотнах славутых Валенція Ваньковіча, Юзафа Пешкі, Яна Дамеля, Напалеона Орды, Фердынанда Рушчыца, Хаіма Суціна, Мая Данцыга, Меера Аксельрода, Віктара Сташчанюка, Язэпа Драздовіча і ня толькі! Вы пабачыце замкавыя муры і ўтульныя вуліцы, велічныя касьцёлы і цэрквы, паўсядзённае жыцьцё старажытнага гораду.
Кошт – 25 руб. Аплата за тур наяўнымі на месцы. Грошы мець бяз рэшты.
Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 12.09 Мастакі. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя
Сустракаемся ў 16.30. Працяг экскурсіі: 60-90 хвілін.
P.S. Гэтую, а таксама іншыя (49 аўтарскіх маршрутаў на выбар!) вандроўкі па Мінску можна замовіць для сябе, сяброў, родзічаў, калег і нават для гасьцей вашага вясельля! Мовы правядзеньня: беларуская, руская. Кошт – 300 руб. Таксама мае экскурсіі па Мінску можна падарыць – зьвяртайцеся па падарункавыя сертыфікаты! | 1 057 |
| 19 | Мае сёньняшнія турысты🍁
Дзякуй усім, хто завітаў🍂
Далучайцеся да нашых мінскіх (і па краіне) падарожжаў і вы🍁 | 996 |
| 20 | 18.09 (пятніца) запрашаю вас на пешую вандроўку "АСМАЛОЎКА, АЛЬБО ДВУХПАВЯРХОВЫ МІНСК"!
Маршрут: помнік Максіму Багдановічу – вул. Максіма Багдановіча – Асмалоўка – "Аліварыя". Адлегласьць: 2292 крокі
Падчас гэтай вандроўкі мы пабываем у казачнай Асмалоўцы і яе ваколіцах. Мы пагутарым пра мінчука Максіма Багдановіча і Трэці дом Саветаў, пройдзем каля былой духоўнай семінарыі і Опернага тэатру, а пасьля заглыбімся ва ўтульныя дворыкі каларытнай Асмалоўкі, атмасфера якой анікога не пакідае абыякавым! А напрыканцы вас чакае знакаміты бровар "Аліварыя" зь яго цікавай гісторыяй, сьмешнымі выпадкамі і спакусьлівымі водарамі.
Кошт – 25 руб. Аплата за тур наяўнымі на месцы. Грошы мець бяз рэшты.
Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: 18.09 Асмалоўка. Нас х чалавек. Прозьвішча і імя
Сустракаемся ў 19.00. Працяг экскурсіі: 60-90 хвілін.
P.S. Гэтую, а таксама іншыя (49 аўтарскіх маршрутаў на выбар!) вандроўкі па Мінску можна замовіць для сябе, сяброў, родзічаў, калег і нават для гасьцей вашага вясельля! Мовы правядзеньня: беларуская, руская. Кошт – 300 руб. Таксама мае экскурсіі па Мінску можна падарыць – зьвяртайцеся па падарункавыя сертыфікаты! | 1 035 |
