Павел Латушка
Открыть в Telegram
Афіцыйны канал Паўла Латушкі – палітык, дыпламат – кіраўнік НАУ – намеснік кіраўніка Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі – экс-міністр культуры, амбасадар Падтрымаць працу Паўла Латушкі і каманды НАУ: https://www.belarus-nau.org/donate
Больше4 650
Подписчики
Нет данных24 часа
-117 дней
-5830 день
Архив постов
4 649
Repost from Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі
«30 гадоў яны дбаюць пра беларускае слова і песню»: Павел Латушка павіншаваў гурт «Прымакі»
«Прадстаўляючы беларускую дыяспару, якая жыве ў Польшчы, а таксама ўсіх тых беларусаў з Беларусі, якія любяць беларускую культуру, для мяне вялікі гонар сказаць вялікі дзякуй ансамблю «Прымакі» за тое, што на працягу 30 гадоў яны дбаюць пра беларускае слова, пра беларускую мову, пра беларускую культуру і пра беларускую песню», — адзначыў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка падчас фестывалю «Прымацкая бяседа», прымеркаванага да 30-годдзя фальклорнага калектыву «Прымакі».
На фестывалі таксама прысутнічалі віцэ-маршалак Сената Мацей Жыўно, ваявода Падляшскага ваяводства Яцак Бжазоўскі і прэзідэнт Беластока Тадэвуш Трускаляскі.
Падчас фестывалю Павел Латушка і прадстаўнік па міжнародным і еўрапейскім супрацоўніцтве Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Уладзімір Астапенка ўрачыста ўзнагародзілі ад імя Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Юрыя Астапчука — дзеяча беларускай меншасці ў Польшчы, педагога, арганізатара фестываляў беларускай культуры ў Польшчы, заснавальніка, мастацкага кіраўніка і саліста беларускага гурта «Прымакі», арганізатара і шматгадовага дырэктара міжнароднага фестывалю «Прымацкая бяседа» (аднаго з найбуйнейшых беларускіх культурных форумаў у Польшчы) — Медалём Францыска Скарыны за значны ўнёсак у захаванне і папулярызацыю культуры беларускай меншасці ў Польшчы, падтрымку нацыянальных традыцый і мовы.
«Мы пазнаёміліся з Юркам Астапчуком 30 гадоў таму. Адбылося гэта ў Сакулцы, горадзе недалёка ад мяжы з Беларуссю. Тады я прыехаў як малады віцэ-консул Беларусі на беларускі фэст і першы раз пабачыў, як спяваюць «Прымакі». Гэтае першае ўражанне засталося са мной на ўсё жыццё. Пазней я прыязджаў на канцэрты «Прымакоў» ужо як амбасадар у Польшчы, як міністр культуры, як амбасадар у Францыі. І таму сёння я тут», — адзначыў Павел Латушка.
Таксама прадстаўнікі Кабінета ўрачыста ўзнагародзілі Багуславу Карчэўскую — дзеячку беларускай меншасці ў Польшчы, спявачку, педагога і арганізатарку фестываляў беларускай культуры ў Польшчы — Медалём Францыска Скарыны за значны ўнёсак у захаванне і развіццё беларускай нацыянальнай традыцыі і мовы, папулярызацыю беларускай культуры ў свеце.
«Хацеў бы сардэчна падзякаваць уладам Рэспублікі Польшча, Прэзідэнту і Прэм’ер-міністру Польшчы, за тое, што беларуская меншасць мае магчымасць прэзентаваць сваю нацыянальную культуру — за гэта мы, беларусы, вельмі ўдзячныя. Вядома, калі Беларусь будзе вольнай, мы зробім усё, каб і польская меншасць у Беларусі адчувала сябе як мага лепш», — адзначыў Павел Латушка.
4 649
Лукашенко хочет в США
Павел Латушко и Артем Брухан о провокациях России в отношении Польши, а также про возможный визит Лукашенко в США.
https://youtu.be/ZTpv0B4NkPc
– Россия атаковала Польшу?
– С какой целью Россия может продолжить провокации в отношении Польши?
– Когда Лукашенко может полететь в США?
– Трамп меняет политику в отношении России?
– Зеленский и Путин могут встретиться осенью?
Ответы в видео: https://youtu.be/ZTpv0B4NkPc
4 649
Павел Латушка ўзяў удзел у адкрыцці Кубка Мікіты Мелказёрава
Сёння ў Варшаве адбылося адкрыццё Кубка Мікіты Мелказёрава - V Турніра Беларускай Салідарнасці.
Падчас свайго выступлення на адкрыцці намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінету, дэлегат Каардынацыйнай Рады Павел Латушка адзначыў: «Сёння мы адкрываем турнір імя Мікіты Мелказёрава, але я ўпэўнены, што Мікіта, як вельмі цудоўны чалавек і адначасова выбітны журналіст, мае права, каб у Вольнай Беларусі, а можа і за мяжой паўстала журналісцкая ўзнагарода імя Мікіты Мелказёрава. Я думаю, гэта было бы справядліва.
Мы аб'ядналіся сёння. Дзякуючы Мікіце. Але я хацеў бы падзякаваць Сашы Івуліну за тое, што ён зрабіў гэты ганаровы ўчынак і фактычна перадаў імя гэтага турніра свайму сябру. Сябру, якога з намі няма, але сябру, які, я перакананы, задаволены тым, што мы аб'яднаныя ў духу. У духу спорту, у нашай салідарнасці, аб'яднаныя ў нашай галоўной мары. Мары, каб сапраўды гэты турнір праходзіў на тэрыторыі нашай краіны».
Таксама падчас выступу Павел Латушка падзякаваў пасольству Нідэрландаў у Польшчы за падтрымку турніра і дадаў: “Прадстаўнік Нідэрландаў сказаў, што Гаага is far away from Belarus, but it's not far away. Гаага вельмі блізка для аднаго вусатага чалавека. Мы над гэтым працуем”.
Жыве Беларусь 🤍❤️🤍
4 649
❗️Польша предупредила Лукашенко
Павел Латушко о польском ультиматуме Лукашенко и о причине введения беларускими банками ограничений на прием российских рублей.
https://youtu.be/e8xOVFz_SAQ
– Польша предупредила Лукашенко?
– Демократическая Беларусь будет частью Люблинского треугольника?
– Казахстан и Азербайджан поддержали Украину?
– Почему беларуские банки вводят ограничения на прием российских рублей?
Ответы в видео: https://youtu.be/e8xOVFz_SAQ
Поддержите нашу работу через платформу Buy Me a Coffee или другим удобным способом.
4 649
❗️Польша предупредила Лукашенко
Павел Латушко о польском ультиматуме Лукашенко и о причине введения беларускими банками ограничений на прием российских рублей.
https://youtu.be/e8xOVFz_SAQ
– Польша предупредила Лукашенко?
– Демократическая Беларусь будет частью Люблинского треугольника?
– Казахстан и Азербайджан поддержали Украину?
– Почему беларуские банки вводят ограничения на прием российских рублей?
Ответы в видео: https://youtu.be/e8xOVFz_SAQ
Поддержите нашу работу через платформу Buy Me a Coffee или другим удобным способом.
4 649
Repost from N/a
Інфармацыя пра сем спробаў вярбоўкі перададзена ў Акруговую пракуратуру ў Варшаве
Намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, дэлегат Каардынацыйнай Рады Павел Латушка накіраваў у межах крымінальнай справы, распачатай у мінулым годзе Акруговай пракуратурай у Варшаве (аддзелам па ваенных справах), інфармацыю пра сем спробаў вярбоўкі сяброў і сябровак фракцыі «Латушка і Рух "За Свабоду"» ў КР і супрацоўнікаў НАУ. Таксама Павел Латушка праінфармаваў пра гэта Міністэрства замежных спраў і Міністэрства унутраных спраў Польшчы.
«У выпадку, калі ў дачыненні да вас ажыццяўляюцца спробы вярбоўкі на тэрыторыі Польшчы або іншай замежнай дзяржавы, звяртаюся з просьбай да шаноўных калег і каляжанак у Каардынацыйнай Радзе, а таксама ў іншых дэмакратычных структурах, інфармаваць Акруговую пракуратуру ў Варшаве (Sygn. akt 3041-8.Ds.101-2025) або пракуратуры па месцы вашага знаходжання на тэрыторыі замежных дзяржаў. Важна перадаваць гэтую інфармацыю праваахоўным органам для таго, каб яны расследавалі яе з пункту гледжання злачынстваў экстратэрытарыяльнага характару, якія масава здзяйсняюцца рэжымам Лукашэнкі на тэрыторыі Польшчы і іншых дзяржаў-сябраў ЕС», — адзначыў Павел Латушка.
4 649
Лукашенко опаздывает?
Павел Латушко про переговоры Лукашенко с США и о возможных действиях Украины в отношении диктатора.
https://youtu.be/tMxRZ1pbwcQ
– Какое послание США передал Лукашенко?
– Почему диктатору нужно спешить?
– Режим активизировал давление на границе?
– Украина возбудит уголовное дело против Лукашенко?
– Что будет со складами Wildberries в Беларуси?
Ответы в видео: https://youtu.be/tMxRZ1pbwcQ
4 649
Repost from Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі
Галоўны сімвал Варшавы 9 жніўня зноў стане бел-чырвона-белым
У шостую гадавіну пачатку маштабных пратэстаў, выкліканых фальсіфікацыяй прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, Варшава пацвярджае сваю нязменную пазіцыю. У адказ на зварот намесніка кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўніка НАУ Паўла Латушкі, прэзідэнт Варшавы Рафал Тшаскоўскі прыняў рашэнне надаць галоўнаму сімвалу горада нашы нацыянальныя колеры.
У нядзелю, 9 жніўня, з 18:00 да 24:00 фасад Палаца культуры і навукі будзе падсветлены ў колеры вольнай Беларусі.
«Паведамляем, што спадар Прэзідэнт даў згоду на ілюмінацыю фасаду Палаца культуры і навукі ў колеры вольнай Беларусі»,— адзначаецца ў афіцыйным адказе мэрыі на накіраваны зварот.
«Выказваю шчырую ўдзячнасць Прэзідэнту Варшавы Рафалу Тшаскоўскаму і ўсім жыхарам сталіцы за гэты сімвалічны, але вельмі важны крок. Дзякуючы такой увазе мы адчуваем, што тэма вольнай Беларусі застаецца важнай для Польшчы і Варшавы»,— пракаментаваў Павел Латушка.
«Мы глыбока цэнім тую падтрымку, якую Польшча аказвае беларускаму народу на працягу гэтых шасці гадоў — найбольш цяжкіх і цёмных старонак у гісторыі незалежнай Беларусі. У часы, калі беларусы штодня сутыкаюцца з беспрэцэдэнтнымі рэпрэсіямі, маштаб якіх не змяншаецца, Польшча і польскі народ паказалі, што значыць быць сапраўдным суседам. Вельмі спадзяюся, што Польшча і надалей будзе заставацца нашым надзейным саюзнікам на шляху да пабудовы вольнай і дэмакратычнай Беларусі»,— адзначыў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета. Дадзеная праца праводзіцца сумесна з Прадстаўніцтвам па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета. ❗️Калі вы плануеце ўдзел у Канферэнцыі «Новая Беларусь», загадзя зарэгіструйцеся: 🔹 Для ўдзельнікаў: ТУТ 🔹 Для прадстаўнікоў СМІ: ТУТ Таксама запрашаем усіх беларусаў і сяброў Беларусі далучыцца да традыцыйнага мітынгу, прымеркаванага да шостай гадавіны прэзідэнцкіх выбараў 2020 года. 📅 9 жніўня 🕕 18:00 📍 каля помніка Мікалаю Каперніку, цэнтр Варшавы Далучайцеся, каб разам паказаць, што беларускае грамадства застаецца адзіным у сваёй падтрымцы свабоды, праўды і дэмакратычных каштоўнасцяў. Жыве Беларусь! 🤍❤️🤍
4 649
Цена чужой войны
Павел Латушко о том, как союз с Кремлем обескровливает Беларусь.
https://youtu.be/KjoL-I1jbbs
Годами пропаганда вбивала беларусам в головы один и тот же миф. Это миф о том, что Россия — наш главный спонсор, союзник и спаситель. Якобы без Кремля беларуская экономика рухнет, заводы остановятся, а люди замерзнут. Нам рассказывали, что уступка суверенитета — это лишь умеренная плата за дешевый газ, бесконечные кредиты и гарантированный рынок сбыта.
Сегодня этот миф окончательно рассыпался. Продажа суверенитета диктатором Лукашенко не принесла Беларуси богатства. Она принесла изоляцию, санкции, военную угрозу и… банальное надувательство.
Режим Лукашенко не просто втянул нас в чужую агрессивную войну, он умудрился сделать это на условиях, где Беларусь платит всем — а взамен получает фигу в кармане. Попасть под жесткие европейские или американские санкции за контракты с военными заводами страны-агрессора — это само по себе преступление против будущего нашей страны.
Как называется ситуация, когда ты получаешь практически все возможные международные санкции, теряешь европейские рынки, попадаешь в изоляцию, но не получаешь за это денег от партнера, ради которого все это сделал? Это называется не «стратегическим партнерством», а полным, абсолютным лузерством.
В видео подробнее о том, как провалился план Лукашенко: https://youtu.be/KjoL-I1jbbs
4 649
Скрадзеная незалежнасць
27 ліпеня — найважнейшая дата для сучаснай беларускай дзяржаўнасці. Менавіта 27 ліпеня 1990 года была прынятая Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі.
Гэта дата — нараджэнне нашай сучаснай дзяржавы, кульмінацыя змагання, якое беларусы вялі супраць імперскай савецкай машыны. Гэта супольная перамога беларускага народа. Гэта галоўнае дзяржаўнае свята ў перыяд з 1991 па 1996 год.
Сёння гэта яшчэ і сімвал скрадзенай незалежнасці — калі Лукашэнка перанёс Дзень Незалежнасці на іншую дату, намагаючыся перапісаць нашу гісторыю.
27 ліпеня застаецца нашым арыенцірам у барацьбе за свабоду, якую мы мусім весці зноў. І гэта мэта нашай барацьбы — вярнуць Беларусь беларусам. Каб нашы дзяржаўныя святы былі адлюстраваннем гісторыі беларускага народа, а не вынікам рашэнняў аднаго чалавека. Чалавека, які па нейкай прычыне лічыць, што ён і ёсць Беларусь, хаця, як мы ўсе добра ведаем, з самага пачатку быў супраць незалежнасці нашай краіны.
Незалежнасць не з’явілася сама па сабе тады і не адновіцца сама па сабе зараз. За ёй стаяць людзі — шмат людзей розных перакананняў і палітычных поглядаў, але аб’яднаных адной мэтай. Нам усім важна пра гэта памятаць. Асабліва тым, хто зараз працуе ў сістэме: памятайце, што сапраўдны вораг беларускай дзяржаўнасці — гэта Лукашэнка і тыя, каму ён служыць. А служыць ён дакладна не беларускаму народу.
27 ліпеня — сапраўдны Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. І калі мы зноў зможам свабодна адзначаць свята нашай дзяржавы, гэта будзе значыць адно: Беларусь вярнулася да нармальнасці, а цёмная старонка нашай гісторыі скончана.
Жыве Беларусь!
4 649
Готов ли Лукашенко к транзиту власти?
Павел Латушко и Артем Брухан в видео обсудили возможный транзит власти в Беларуси, готовность к нему Лукашенко, а также кого может выбрать диктатор своим преемником.
https://youtu.be/BfcxM5vFzug
4 649
Лукашенко переобулся?
Павел Латушко о действиях диктатора в отношении Польши, а также про удары Украины по России.
https://youtu.be/Yd8NvhETDm4
– С какой целью Украина изменила тактику ударов по России?
– Почему беларусам стоит отказаться от заказов на Wildberries?
– Лукашенко хочет «подружиться» с Польшей?
– Как КГБ «заботится» о беларусах?
Ответы в видео: https://youtu.be/Yd8NvhETDm4
4 649
Провокации Лукашенко
Павел Латушко про возможные готовящиеся режимом Лукашенко провокации в Польше.
https://youtu.be/W8X_-8WPbTM
– О каких «терактах» предупреждает Польшу МИД Лукашенко?
– Режим организует провокации?
– Какое давление на демсилы пытается оказать режим?
– Лукашенко доверяет Вольфовичу больше, чем Тертелю?
Ответы в видео: https://youtu.be/W8X_-8WPbTM
4 649
Лукашенко начал скрытую мобилизацию?
Павел Латушко про решение диктатора отправлять «провинившихся» беларусов на границу с Украиной к военным.
https://youtu.be/qNjdLpbVAWs
4 649
Скрытая мобилизация в Беларуси: как режим может трансформировать репрессии в военный ресурс?
За последние дни из уст Лукашенко, главы его Администрации Крутого и министра обороны Хренина прозвучала серия резонансных заявлений. «Нарушителей дисциплины» на уборочной кампании планируют отправлять на военные сборы на 2–3 месяца — в частности, на южную границу с Украиной, в распоряжение сил специальных операций. Списки провинившихся поручено составлять выездным «тройкам» из председателя райисполкома, руководителя хозяйства и военкома. При этом стандартные ограничения по возрасту, состоянию здоровья или квалификации учитываться не будут.
Что на самом деле стоит за этими решениями? Действительно ли это попытка «навести порядок», или мы наблюдаем тестовый запуск схемы скрытой мобилизации?
Принимая во внимание тот факт, что в Беларуси действует диктатура режима, соучаствующего в войне против Украины, нельзя исключать, что под предлогом «дисциплинарных сборов» режим намерен реализовать именно второе и начать забирать людей в армию по упрощенной схеме. Почему?
Во-первых, подобная схема позволяет обойти риски открытой мобилизации. Официально объявить ее режиму было бы сложнее — это может вызвать панику и серьезное социальное напряжение. А изобретенный Лукашенко формат «сборов для штрафников» позволяет забирать гражданских людей без официального объявления мобилизации и вне установленных процедур. По сути человека лишают свободы и отправляют в армию просто по решению его начальника и местных чиновников.
При этом мы видим, как на этих людей уже заранее навешивают ярлыки вроде «несуны», «пьяницы», «лодыри». Это проверенный прием расчеловечивания, через который режим объясняет обществу свою больную логику действий и выставляет мобилизируемых маргиналами, которых не жалко.
Можно также предполагать, что за подобными действиями режима скрывается трансформация репрессивной системы. Это очень похоже на беларуский вариант российской схемы мобилизации осужденных, но с еще более жесткой спецификой, когда в армию планируют принудительно забирать просто провинившихся по мнению режима людей.
Одновременно это помогает режиму не рисковать кадровыми силовиками, которых он считает оплотом своей власти. Не секрет, что Кремль активно склоняет Беларусь к более глубокому вовлечению в свою агрессию. Поэтому возникает циничный расчет: отправить в потенциально опасную зону обычных рабочих и использовать этот ресурс в случае необходимости или требования из Кремля для поддержки военной агрессии.
Не исключено, что этот опыт внимательно отслеживается в Москве. Если беларуское общество примет такой скрытый призыв под видом «воспитательных сборов», точно такую же схему российские власти, перед которыми уже стоит вопрос о необходимости проведения мобилизации, смогут повторить у себя.
Стоит также рассматривать и потенциальное масштабирование этой схемы на другие сферы. Если система сработает на сельском хозяйстве, точно такой же инструмент скрытой мобилизации может быть распространен и на работников промышленности, студентов и т.д. В итоге любая провинность сможет стать поводом для отправки человека в армию.
Чиновникам и военкомам на местах, подписывающим эти списки «провинившихся», стоит помнить: вы становитесь соучастниками незаконного лишения свободы и отправки людей в зоны повышенной опасности.
А беларусам сейчас крайне важно понимать реальные мотивы власти, поддерживать друг друга и не позволять превращать себя в расходный материал.
4 649
Лукашенко и культура
Павел Латушко о превращении «Славянского базара» в «Русский базар» руками Лукашенко.
https://youtu.be/GR14Bgq0iLQ
4 649
Что готовит Лукашенко?
Павел Латушко про панику Лукашенко перед уборочной кампанией.
https://youtu.be/UrSf5EEZf5M
– Лукашенко готовит мобилизацию в Беларуси?
– Какой пример Алиев подает Лукашенко?
– Куда Лукашенко послал узбеков?
– Какой у диктатора новый кумир?
Ответы в видео: https://youtu.be/UrSf5EEZf5M
4 649
Repost from Народное Антикризисное Управление
Калі акно магчымасцяў адкрыецца, мы павінны мець сцэнар
Падчас VI фестывалю беларускай культуры «TUTAKA», які прайшоў ва ўрочышчы Барык пад Гарадком у Падляшскім ваяводстве Польшчы, Народнае антыкріснае ўпраўленне арганізавала панэльную дыскусію «Круглы стол у Польшчы ў 1989 годзе: ці магчымы такі сцэнар у Беларусі?».
https://youtu.be/PLg0BGuHBQM
У дыскусіі прынялі ўдзел намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка, спікер Каардынацыйнай рады Беларусі Арцём Брухан, намесніца дырэктара Офіса Святланы Ціханоўскай Станіслава Гліннік, кіраўнік Беларускага саюза ў Польшчы, кіраўнік Беларускага Радыё Рацыя Яўген Вапа, былы пасол Польшчы ў Беларусі і Грузіі Марыюш Машкевіч, беларускі і польскі гісторык, прафесар Алег Латышонак.
«Мы бачым, што ў бліжэйшы час магчыма можа адкрыцца акно магчымасцяў. І калі яно адкрыецца, мы павінны мець сцэнар. Яразулескі ў Польшчы не гатовы быў праводзіць круглы стол, але быў вымушаны на яго пайсці, Лукашэнка сёння не гатовы. Але не вядома, што будзе, калі адкрыецца гэта акно магчымасцяў», — адзначыў Павел Латушка.
«Калі мы кажам пра круглы стол, я пагаджуся з тэзісам, што нельга проста ўзяць гістарычны досвед Польшчы і перакласці стоадсоткава на Беларусь. Сітуацыя змянілася, тэхналогіі змяніліся, палітычны, геапалітычны кантэкст — усё рознае, але, мне падаецца, ва ўсіх мірных транзітах — круглы стол у Польшчы, круглыя сталы ў ГДР, транзіт улады ў Іспаніі — заўсёды была адна важная рэч — гатоўнасць да гэтага палітычных эліт, як апазіцыйных, так і ў першую чаргу наменклатурных», — падкрэсліў Арцём Брухан.
«Наша задача — быць гатовымі да розных сцэнароў. Я асабіста абіраю круглы стол як тое, што хутчэй за ўсёдапаможа захаваць жыцці беларусаў. Гэта мусіць быць наш паслядоўны шлях да дэмакратыі. Ён хутчэй за ўсёдаўжэйшы, але ён і найменш стратны для людзей», — зазначыла Станіслава Гліннік
«Круглы стол — гэта вялікі, мусіць быць, грамадскі кансенсус. Гэта мусіць быць згода ўсёй палітычнай апазіцыі на тое, каб гэта ўвогуле стартавала. І пытанне, калі ўжо пераходзіць канкрэтна, дзе ён мае адбывацца. У Польшчы круглы стол адбываўся ў Польшчы. Пытанне: дзе мае быць праведзены беларускі круглы стол?», — сцвердзіў Яўген Вапа.
«Хуткасць развіцця і трансфармацыі польскай палітыкі, эканомікі, усяго ў Польшчы не такая, як мы жадалі з самага пачатку. Чаму? Таму што мы далі камуністам занадта шмат. Праблема не ў тым, што мы не дайшлі да дэмакратыі, што мы зараз знаходзімся ў дрэннай сітуацыі. Не. Польшча, на шчасце, з’яўляецца ў гэтым рэгіёне Еўропы самым лепшым прыкладам пазітыўнай трансфармацыі з дыктатуры да дэмакратыі, але мы патрацілі 10–15 гадоў», — адзначыў Марыюш Машкевіч.
«Усё, што ў гісторыі здарылася пры маім жыцці, было для мяне неспадзяванкай, і таму я сабе ўяўляю кожны сцэнар, прычым хай будзе круглы стол як адзін са сцэнароў, але таксама могуць быць іншыя. Кожны варыянт магчымы, трэба да кожнага варыянта прынамсі маральна падрыхтавацца», — падкрэсліў Алег Латышонак.
Поўную версію дыскусіі глядзіце на ютуб-канале НАУ: https://youtu.be/PLg0BGuHBQM
4 649
Сёння Беларусь і ўвесь свет страцілі адзін з найважнейшых галасоў нашай сучаснасці. Пайшла з жыцця выдатная беларуская пісьменніца Святлана Курс.
Гэта невымерная, балючая страта, якую напоўніцу яшчэ толькі належыць усвядоміць. Святлана Курс была глыбінным храністам беларускай душы, чалавекам, які валодаў унікальным талентам адчуваць і перадаваць сам генетычны код нашага народа. Яе творы — гэта магутная, жывая і пранізлівая літаратура, якая рабіла Беларусь зразумелай і блізкай для чытачоў далёка за межамі нашай краіны.
Святлана была сапраўдным амбасадарам беларускага слова, чый талент не ведаў межаў.
Сыход Святланы — гэта велізарная страта ў нашай культуры, якую нічым не запоўніць. Але з намі застаецца яе спадчына — яе кнігі, яе мудрасць і яе бязмежная любоў да Беларусі, якая будзе натхняць яшчэ не адно пакаленне.
Выказваю шчырыя і глыбокія спачуванні сям’і, блізкім, сябрам і ўсім прыхільнікам творчасці Святланы.
Светлая памяць Выбітнай Беларусцы!
4 649
Что ждет Лукашенко?
Павел Латушко про будущее Лукашенко и возможности для чиновников.
https://youtu.be/vSQw4ZMwLBY
