Павел Латушка
前往频道在 Telegram
Афіцыйны канал Паўла Латушкі – палітык, дыпламат – кіраўнік НАУ – намеснік кіраўніка Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі – экс-міністр культуры, амбасадар Падтрымаць працу Паўла Латушкі і каманды НАУ: https://www.belarus-nau.org/donate
显示更多4 500
订阅者
无数据24 小时
无数据7 天
-6430 天
帖子存档
4 498
У падтрымку Яраслава Іванюка і прадстаўнікоў культурніцкіх арганізацый, якія пераследуюцца рэжымам Лукашэнкі
Рэжым Лукашэнкі абвясціў у вышук Яраслава Іванюка — заснавальніка інтэрнэт-бібліятэкі і выдавецтва «Камунікат». Гэты крок — чарговае сведчанне таго, што рэжым працягвае маштабныя трансгранічныя рэпрэсіі.
Яраслаў Іванюк — беларус з Падляшша, грамадзянін Польшчы, які вядзе выключна легальную культурніцкую дзейнасць на тэрыторыі ЕС. Больш за чвэрць стагоддзя ён прысвяціў захаванню і развіццю беларускай спадчыны. Заснаваная ім бібліятэка «Камунікат» стала адной з найбуйнейшых лічбавых платформаў беларускай кнігі, а выдавецтва выпусціла сотні важных для нашай нацыі выданняў.
У той час як Яраслаў Іванюк і прадстаўнікі культурніцкіх арганізацый і ініцыятыў робяць неацэнны ўнёсак у падтрымку беларускай літаратуры і нацыянальнай ідэнтычнасці, рэжым Лукашэнкі працягвае бязлітасную вайну супраць беларускага народа і беларускай культуры. Фабрыкацыя крымінальных спраў і стварэнне выдуманых «экстрэмісцкіх фармаванняў» — гэта інструменты, якімі нелегітымная ўлада спрабуе знішчыць усё беларускае, нават за межамі нашай краіны.
Завядзенне крымінальных спраў і ўключэнне грамадзяніна Польшчы ў базы вышуку — гэта таксама прамы працяг варожых і дэстабілізацыйных дзеянняў рэжыму ў дачыненні да Польшчы і суседніх краін ЕС. Лукашэнка ў чарговы раз прадэманстраваў, што яго рэпрэсіўная ўнутраная і агрэсіўная знешняя палітыка застаюцца нязменнымі.
Са свайго боку і ад каманды Народнага антыкрызіснага ўпраўлення выказваю поўную салідарнасць з Яраславам Іванюком і з ўсімі дзеячамі культуры, якія апынуліся пад пераследам.
Мы працягваем працу з міжнароднымі партнёрамі для падтрымкі беларускай культуры.
4 498
Лукашенко не может без России?
Павел Латушко про отношения Лукашенко с Россией, а также о провокациях на границе.
https://youtu.be/IRva_szWByw
– В чем заключается «дружба» Лукашенко и Путина?
– Какие проблемы могут быть у Лукашенко без Путина?
– Диктатор «спасает» Россию?
– Как режим поставляет топливо в Россию?
– Какие проблемы будут у беларуских предприятий на российском рынке?
Ответы в видео: https://youtu.be/IRva_szWByw
Поддержите нашу работу через платформу Buy Me a Coffee или другим удобным способом.
4 498
Провокации на границе?
Павел Латушко и Артем Брухан про недавние заявления Лукашенко и Рыженкова, а также о провокациях в отношении Латвии.
https://youtu.be/6sb6QO62Gf0
– Россия дает сигнал Лукашенко?
– О чем диктатор предупреждает беларусов?
– Как усиливаются позиции силового блока в Беларуси?
– Зачем была организована провокация на границе Беларуси с Латвией?
– Минск может стать переговорной площадкой?
Ответы в видео: https://youtu.be/6sb6QO62Gf0
Поддержите нашу работу через платформу Buy Me a Coffee или другим удобным способом.
4 498
Лукашенко оправдывается
Павел Латушко про недавние «клятвы верности» диктатора в отношении России.
https://youtu.be/23DjYWpCmhA
– Почему Лукашенко активно оправдывается перед Россией в последнее время?
– Диктатор снова признал, что является агрессором?
– Лукашенко может предать Россию?
– Какую «хитрую формулу» общения с европейцами придумал МИД режима?
– Когда может состояться встреча Лукашенко с Трампом?
Ответы в видео: https://youtu.be/23DjYWpCmhA
Поддержите нашу работу через платформу Buy Me a Coffee или другим удобным способом.
4 498
Repost from Народное Антикризисное Управление
⚡️⚡️ВТОРАЯ СЕРИЯ нового цикла фильмов НАУ про Круглый стол
Сегодня мы представляем вторую серию нашего проекта «Разговоры о транзите: как выбраться из автократии», который основывается на докладе НАУ «Национальный диалог для Беларуси. Сравнительный анализ национальных диалогов в Германии, Польше и Испании как возможных моделей выхода из политического кризиса в Беларуси».
❗️«Серия 2. Польша: Как мирное соглашение закончило коммунистический режим»:
https://youtu.be/60lb2ATkltY
В наших фильмах мы исследуем опыт Германии, Польши и Испании по переходу от авторитаризма к демократии, чтобы на основе анализа исторического опыта определить возможные контуры беларуской модели перехода.
История Польши 1970–80-х — пример того, как режим с монополией на власть, армией и спецслужбами был шаг за шагом принужден к переговорам. Общество выстроило прочную контрсистему и заставило номенклатуру сесть за Круглый стол. Польский транзит развивался в условиях тупика: у власти не хватало ресурсов подавить оппозицию, а общество не могло свергнуть режим силой — в том числе из-за угрозы советского вмешательства.
Для нас, беларусов, это не просто история — это набор уроков для будущего перехода к демократии.
https://youtu.be/60lb2ATkltY
Смотрите вторую серию фильма, делитесь ею со знакомыми и пишите в комментариях ваши мысли.
Доклад НАУ «Национальный диалог для Беларуси. Сравнительный анализ национальных диалогов в Германии, Польше и Испании как возможных моделей выхода из политического кризиса в Беларуси» доступен по ссылке: https://www.belarus-nau.org/_files/ugd/1f864d_c39687d86845418888901445bd66ba80.pdf
Первая серия проекта НАУ «Разговоры о транзите: как выбраться из автократии».
4 498
Repost from Народное Антикризисное Управление
⚡️⚡️ВТОРАЯ СЕРИЯ нового цикла фильмов НАУ про Круглый стол
Сегодня мы представляем вторую серию нашего проекта «Разговоры о транзите: как выбраться из автократии», который основывается на докладе НАУ «Национальный диалог для Беларуси. Сравнительный анализ национальных диалогов в Германии, Польше и Испании как возможных моделей выхода из политического кризиса в Беларуси».
❗️«Серия 2. Польша: Как мирное соглашение закончило коммунистический режим»:
https://youtu.be/60lb2ATkltY?is=Yk_4sVWo6C1u8HBS
В наших фильмах мы исследуем опыт Германии, Польши и Испании по переходу от авторитаризма к демократии, чтобы на основе анализа исторического опыта определить возможные контуры беларуской модели перехода.
История Польши 1970–80-х — пример того, как режим с монополией на власть, армией и спецслужбами был шаг за шагом принужден к переговорам. Общество выстроило прочную контрсистему и заставило номенклатуру сесть за Круглый стол. Польский транзит развивался в условиях тупика: у власти не хватало ресурсов подавить оппозицию, а общество не могло свергнуть режим силой — в том числе из-за угрозы советского вмешательства.
Для нас, беларусов, это не просто история — это набор уроков для будущего перехода к демократии.
https://youtu.be/60lb2ATkltY?is=Yk_4sVWo6C1u8HBS
Смотрите вторую серию фильма, делитесь ею со знакомыми и пишите в комментариях ваши мысли.
Доклад НАУ «Национальный диалог для Беларуси. Сравнительный анализ национальных диалогов в Германии, Польше и Испании как возможных моделей выхода из политического кризиса в Беларуси» доступен по ссылке: https://www.belarus-nau.org/_files/ugd/1f864d_c39687d86845418888901445bd66ba80.pdf
Первая серия проекта НАУ «Разговоры о транзите: как выбраться из автократии».
4 498
Repost from Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі
Намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка правёў сустрэчы ў Парыжы з дырэктарам Дэпартамента Кантынентальнай Еўропы МЗС Францыі Арно Гіюа, новым Спецыяльным прадстаўніком па Беларусі МЗС Францыі Міхаэлем Ру, які быў прызначаны на пасаду два дні таму, таксама з кіраўніком парламенцкай групы па сувязях з дэмакратычнымі сіламі Беларусі, членам Камісіі па міжнародных справах Нацыянальнага сходу Францыі Фрэдэрыкам Пеці.
4 498
Repost from Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі
Беларусь з’яўляецца часткай рашэння рэгіянальнага крызісу
Стратэгія і роля Францыі ў пазіцыі Еўрапейскага саюза адносна падтрымкі дэмакратычных сіл Беларусі былі абмеркаваны ў Парыжы падчас сустрэчы намесніка кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, дэлегата Каардынацыйнай Рады Паўла Латушкі з кіраўніком парламенцкай групы «За дэмакратычную Беларусь», членам Камісіі па міжнародных справах Нацыянальнага сходу Францыі Фрэдэрыкам Пеці.
Падчас сустрэчы былі абмеркаваны пытанні рэгіянальнай бяспекі, ролі Лукашэнкі ў падтрымцы агрэсіі Расіі супраць Украіны, важнасці працягу ціску на рэжым з мэтай прымусіць яго змяніць унутраную рэпрэсіўную і знешнюю агрэсіўную палітыку, а таксама падыходы да вызвалення палітычных зняволеных у Беларусі.
Фрэдэрык Пеці адзначыў, што Беларусь з’яўляецца часткай рашэння рэгіянальнага крызісу і без урэгулявання ўнутрыпалітычнага крызісу ў Беларусі немагчыма забяспечыць бяспеку Еўропы.
Павел Латушка падчас сустрэчы прадставіў стратэгію двух напрамкаў: пакуль Злучаныя Штаты Амерыкі ўздзейнічаюць на рэжым Лукашэнкі і дамагаюцца вызвалення палітычных зняволеных у абмен на зняцце санкцый, Еўрапейскі саюз выкарыстоўвае свае інструменты ціску і санкцый для дасягнення сістэмных змен у Беларусі.
Асобна была абмеркавана магчымая падтрымка Францыяй правядзення круглага стала па выхадзе з унутрыпалітычнага крызісу ў Беларусі.
4 498
Кому подражает диктатор?
Павел Латушко о новом кумире Лукашенко, о его восхвалениях Сталина, Хуссейна, Каддафи и Гитлера.
https://www.youtube.com/watch?v=ZLAacZdklqc
– Кто новый идол Лукашенко?
– Почему Латушко предложил снести памятник Ленину на площади Независимости в Минске?
– Кому подражает Лукашенко?
– О чём Павел Латушко говорил в ПАСЕ?
Ответы в видео: https://www.youtube.com/watch?v=ZLAacZdklqc
Поддержите нашу работу через платформу Buy Me a Coffee или другим удобным способом.
4 498
Диктатор поддался силовикам
Павел Латушко о назначении нового ответственного за войну в режиме Лукашенко.
https://www.youtube.com/watch?v=mfKaeyYl7Fc
– Кто новый ответственный у Лукашенко за войну?
– Кто угрожает Лукашенко?
– Чем прославился генерал Муравейко?
– Почему происходят удары по беларуско-российским погранпереходам?
Ответы в видео: https://www.youtube.com/watch?v=mfKaeyYl7Fc
Поддержите нашу работу через платформу Buy Me a Coffee или другим удобным способом
4 498
Лукашенко уничтожил право
Павел Латушко о том, как Лукашенко уничтожил право и закон в Беларуси.
https://www.youtube.com/watch?v=CZ-FLygc1aE
– Почему из лексикона так называемых правоохранительных органов исчезли понятия «закон» и «право»?
– Кто главный источник опасности в Беларуси?
– Какие главные качества для офицера у режима Лукашенко?
– Судьи в Беларуси должны оправдывать доверие Лукашенко?
Ответы в видео: https://www.youtube.com/watch?v=CZ-FLygc1aE
Поддержите нашу работу через платформу Buy Me a Coffee или другим удобным способом.
4 498
Нашы маральныя межы не сцёрліся
Спробы Валерыя Кавалеўскага супаставіць вызваленне палітвязняў з ігнараваннем ваенных злачынстваў — гэта не проста недальнабачнасць, а неразуменне таго, як працуе міжнароднае права і санкцыйны ціск.
Заявы пра тое, што санкцыі супраць «Беларуськалія» ўводзіліся «без прывязкі да вайны», ігнаруюць галоўнае: з моманту іх першаснага ўвядзення сітуацыя фундаментальна змянілася. Лукашэнка стаў паўнавартасным саўдзельнікам агрэсіі і ўчыніў ваенныя злачынствы. Тыя ж прамысловыя гіганты і сектары эканомікі, якія раней фінансавалі рэпрэсіі ўнутры краіны, сёння фінансуюць ваенную агрэсію. І гэта абсалютна законная падстава для розных міжнародных інстытутаў пашыраць крытэрыі ўжывання санкцый.
Паводле логікi спадара Кавалеўскага, калі прадпрыемства патрапіла пад санкцыі за рэпрэсіі, а сёння дапамагае забіваць людзей і выкрадаць дзяцей, то караць яго за новыя злачынствы нібыта «нельга»? Мабыць, па гэтай жа логіцы варта зняць санкцыі і з прадпрыемстваў ВПК — Белтэхэкспарту, Агата ці МЗКТ, якія былі пад санкцыямі яшчэ да пачатку паўнамаштабнай вайны? Ці, можа, трэба зняць санкцыі з МАЗа, якія першапачаткова былі ўведзены за рэпрэсіі, а пасля былі пашыраны ўжо пасля пачатку паўнамаштабнай вайны ў сувязі з дапамогай расійскай агрэсіі супраць Украіны?
Насамрэч юрыдычная рэальнасць працуе інакш. Яшчэ ў мінулым годзе да Народнага антыкрызіснага ўпраўлення звярнуліся прадстаўнікі Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў з просьбай узмацніць юрыдычную базу ў дачыненні да шэрагу падсанкцыйных суб'ектаў. Мы перадалі еўрапейскім партнёрам дакументаваныя доказы таго, што ў санаторый «Дубрава» (належыць «Беларуськалію») незаконна перамяшчаліся ўкраінскія дзеці з акупаваных тэрыторый для ідэалагічнай апрацоўкі. Больш за тое, НАУ перадало дзве афіцыйныя камунікацыі ў Офіс Пракурора Міжнароднага крымінальнага суда ў Гаазе.
Вынік гэтай працы бачны: на фоне размоў пра магчымае зняццё абмежаванняў ЕС не проста працягнуў санкцыі, а ўзмацніў іх абгрунтаванне за кошт фактаў саўдзелу ў ваенных злачынствах. Гэта чорным па белым зафіксавана ў Рашэнні ЕС №2026/426 ад 26 лютага 2026 года, якое ўнесла адпаведныя папраўкі ў рашэнне №765/2006.
Менавіта каманда НАУ і як прадстаўнік па транзіце ўлады ў Аб'яднаным Пераходным Кабінеце, мы распрацоўвалі санкцыйную стратэгію. Гэтую стратэгію вельмі актыўна падтрымліваюць шмат беларускіх ініцыятываў, і наша сумесная праца стварыла рэальныя рычагі ціску — тыя самыя рычагі, якія ўжо дазволілі выцягнуць з турмаў некалькі сотняў чалавек у абмен на канкрэтныя крокі. Але заплюшчваць вочы на ваенныя злачынствы мы не будзем: нашы маральныя межы не сцёрліся.
Дыктатараў кшталту Лукашэнкі немагчыма спыніць угаворваннямі, прыгожымі дыпламатычнымі прамовамі ці заклікамі да сумлення. Яны разумеюць толькі мову сілы. Амерыканская дыпламатыя дамагаецца вынікаў не праз угодлівыя ўсмешкі, а таму, што Лукашэнка выдатна памятае лёс Мадуры ды Ірана і ведае, што Вашынгтон гатовы ўжываць сілу.
Не трэба падманваць грамадства. Наша задача — дзейнічаць паслядоўна і прынцыпова: вызваліць усіх 879 палітвязняў (па даных «Вясны») і перш за ўсё —спыніць рэпрэсіі, каб не працягваўся канвеер новых зняволенняў, стварыць такія ўмовы, каб ні 800 чалавек, ні 9 мільёнаў беларусаў больш ніколі не станавіліся закладнікамі дыктатуры.
Не было б ані сэнсу, ані жадання адказваць спадару Кавалеўскаму, каб ён не прадстаўляўся асобай, якая, як ён сцвярджае, працуе над вызваленнем палітвязняў. Хаця ж па сутнасці ў чарговы раз, ці то мэтанакіравана, ці то з-за адсутнасці поўнай інфармацыі, займаецца лоббінгам інтарэсаў Лукашэнкі і барацьбой з тымі, хто насамрэч працуе на стварэнне падстаў і ўмоваў для сапраўдных, а не касметычных зменаў у Беларусі.
4 498
Repost from Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі
Павел Латушка звярнуўся да Андрэя Сібігі: «Беларуськалій» — галоўны спонсар незаконнай дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей у Беларусь
«"Беларуськалій" выступае непасрэдным інстытуцыйным, фінансавым і лагістычным удзельнікам супрацьпраўнага механізму сістэматычнага вывазу ў Беларусь, размяшчэння і ідэалагічнай індактрынацыі ўкраінскіх дзяцей з часова акупаваных тэрыторый Украіны», — адзначыў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка ў афіцыйным звароце да міністра замежных спраў Украіны Андрэя Сібігі.
У сваім звароце Павел Латушка адзначыў, што паводле даных НАУ на тэрыторыю Беларусі было супрацьпраўна перамешчана не менш за 3 500 украінскіх дзяцей. НАУ ў межах супрацоўніцтва з Лабараторыяй гуманітарных даследванняў Ельскага ўніверсітэта (Yale HRL) перадало сабраныя доказы, на падставе якіх Yale HRL падрыхтавала 16 лістапада 2023 года адпаведны даклад.
Таксама было адзначана, што больш за 2 050 украінскіх дзяцей былі накіраваны ў дзіцячы аздараўленчы лагер «Дубрава» (Салігорскі раён Мінскай вобласці), які знаходзіцца на балансе і пад поўным прамым кіраваннем «Беларуськалія».
Павел Латушка ў звароце таксама адзначыў:
«Кіраўніцтва прадпрыемства былі непасрэдна ўцягнутыя ў арганізацыю гэтага ваеннага злачынства. Былы генеральны дырэктар ААТ «Беларуськалій» Іван Галаваты, які быў унесены ў санкцыйныя спісы ЕС (які цяпер з'яўляецца членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь), асабіста падпісваў распараджальныя дакументы, выдзяляў мэтавае фінансаванне і прадастаўляў аўтатранспарт для транспартыроўкі ўкраінскіх дзяцей па тэрыторыі Беларусі, а таксама асабіста аддаў распараджэнне падрыхтаваць і выкарыстоўваць лагер «Дубрава» для знаходжання ўкраінскіх дзяцей. НАУ валодае адпаведнымі дакументамі. Разблакаванне фінансавых рэсурсаў і гандлёвых магчымасцей ААТ «Беларуськалій» стане прамой легітымацыяй і фінансаваннем структуры, замешанай у дзеяннях, якія кваліфікуюцца міжнародным правам як ваенныя злачынствы».НАУ у 2023 годзе перадало ў Офіс Пракурора Міжнароднага крымінальнага суда ў Гаазе дзве афіцыйныя камунікацыі пра здзяйсненне адпаведых злачынстваў. Генеральная пракуратура Украіны і Літвы адкрылі па дадзеных фактах дасудовае расследаванне ў межах нацыянальных юрысдыкцый. Павел Латушка і сябры каманды НАУ далі паказанні ў якасці сведак следчым органам Украіны і Літвы. У сваім звароце да міністра замежных спраў Украіны Павел Латушка звярнуўся з просьбай да ўкраінскага боку: 1. Займаць цвёрдую пазіцыю ў дыялогу з міжнароднымі партнёрамі і інстытутамі ЕС, актыўна супрацьдзейнічаючы любым ініцыятывам па змякчэнні, адмене або ўвядзенні выключэнняў (derogations) у дачыненні да экспарту і транзіту беларускіх калійных угнаенняў у ЕС. 2. Улічваць факты непасрэднага ўдзелу ААТ «Беларуськалій», яго ведамаснай інфраструктуры і кіраўніцтва прадпрыемства ў супрацьпраўнай дэпартацыі дзяцей пры ўзгадненні новых пакетаў міжнародных абмежавальных мер. 3. Увязваць любыя будучыя дыскусіі пра статус беларускага калійнага сектара з поўным спыненнем удзелу рэжыму Беларусі ў агрэсіі і ваенных злачынствах Расіі, а таксама поўным і неадкладным вяртаннем усіх незаконна перамешчаных украінскіх дзяцей і прыцягненнем вінаватых асоб да міжнародна-прававой адказнасці.
«НАУ працягне праактыўную інфармацыйную кампанію для максімальнай агалоскі ролі ААТ "Беларуськалій" і яго кіраўніцтва ў незаконным перамяшчэнні ўкраінскіх дзяцей, то-бок у здзяйсненні ваенных злачынстваў, а таксама гатовае да сумеснай каардынацыі з ўкраінскім бокам юрыдычных і дыпламатычных намаганняў па прыцягненні да адказнасці Лукашэнкі, а таксама іншых фізічных і юрыдычных асоб, уцягнутых у супрацьпраўныя працэсы па незаконным перамяшчэнні ўкраінскіх дзяцей»,— гаворыцца ў завроце Паўла Латушкі да Андрэя Сібігі. Таксама 25 верасня падчас сустрэчы з дэлегацыяй Дзяржаўнага дэпартамента ЗША Павел Латушка перадаў факты фінансавання «Беларуськаліем» і ўдзелу кіраўніцтва «Беларуськалія» ў незаконнай дэпартацыі тысяч украінскіх дзяцей у Беларусь.
4 498
Лукашенко против молодежи
Павел Латушко о том, как Лукашенко превращает беларуские школы в казарму-тюрьму.
https://youtu.be/a8fLfdju9_g?is=459UkusQg3qkgNkz
– Во что режим превращает беларуские школы?
– Лукашенко обыскивает школьников?
– Зачем в школы отправляют отставных военных?
– Лукашенко приказал школам растить солдат?
Ответы в видео: https://youtu.be/a8fLfdju9_g?is=459UkusQg3qkgNkz
Поддержите нашу работу через платформу Buy Me a Coffee или другим удобным способом.
4 498
Repost from Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі
Усе вызваленыя 16 верасня палітзняволеныя падалі заявы на міжнародную абарону ў Польшчы
Усе палітзняволеныя, якія былі вызваленыя 16 верасня, дэпартаваныя ў Літву і прынялі рашэнне са згоды польскіх уладаў легалізавацца на тэрыторыі Польшчы, падалі заявы на міжнародную абарону пры падтрымцы Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, ініцыятывы «Вольныя» і Цэнтра Беларускай Салідарнасці. 9 чалавек падаліся ў Варшаве, 1 — у Беластоку. Важна адзначыць, што з кожным вызваленым палітвязнем была праведзеная індывідуальная юрыдычная кансультацыя.
«Дзякую Галоўнай камендатуры Пагранічнай службы Польшчы за вельмі аператыўную рэакцыю і эфектыўнае супрацоўніцтва.
Як і ў снежні 2025 года, і ў сакавіку 2026 года, калі дэпартаваныя палітзняволеныя падавалі дакументы на легалізацыю, з боку Польшчы мы пабачылі глыбокае разуменне і аператыўнае спрыянне. Такая эфектыўная падтрымка неабходная беларусам, якія прайшлі праз рэпрэсіі і прымусовую дэпартацыю», — адзначыў намеснік кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка.
4 498
Repost from Народное Антикризисное Управление
Беларускі калій не можа быць транспартаваны праз ЕС без адмены санкцый
«Змена юрысдыкцыі пакупніка (напрыклад, здзелка з амерыканскай кампаніяй) або маніпуляцыя гандлёвымі ўмовамі не дазволяць законна аднавіць транзіт беларускага калію праз ЕС», — адзначыў намеснік кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка.
Юрыдычны аналіз паказвае, чаму любыя падобныя схемы асуджаны на правал:
1. Сутнасць тэрміна «transfer» у праве ЕС
У дыскусіях часта памылкова сцвярджаюць, што забарона на «transfer» тычыцца толькі юрыдычнай перадачы права ўласнасці. Насамрэч у санкцыйным праве ЕС «transfer» азначае менавіта фізічную транспартыроўку і транзіт тавараў пад любой мытнай працэдурай. Нават калі ўласнік змяніўся да мяжы ЕС, фізічнае перамяшчэнне грузу застаецца пад поўнай забаронай.
2. Забарона дзейнічае незалежна ад пункта прызначэння
Тлумачэнні Еўракамісіі падкрэсліваюць: транзіт парушае закон, калі ў лагістыцы хоць неяк задзейнічаны аператар з ЕС (банк, страхоўшчык, порт ці экспедытар). Схема «продажу на мяжы» на ўмовах Ex Works нерабочая: калій застаецца таварам беларускага паходжання, а прыём вагонаў у Літве ці перавалка ў Клайпедзе цягнуць адміністрацыйную і крымінальную адказнасць. Маніпуляцыі з умовамі пастаўкі расцэньваюцца як наўмысны абыход санкцый і вядуць да арышту грузу.
3. Аргумент ад супрацьлеглага (прыклад з РФ)
Прамым доказам таго, што «transfer» аўтаматычна забараняе любы транзіт, служыць досвед з расійскімі ўгнаеннямі. Каб паслабіць прадовольчы крызіс, ЕС прыняў спецыяльны нарматыўны акт (derogation), прама дазволіўшы транзіт некаторых угнаенняў з РФ. Падобнае выключэнне не спатрэбілася б, калі б транзіт можна было абысці зменай уласніка. Для беларускага калію такіх выключэнняў прынята не было.
4. Жорсткая пазіцыя Суда ЕС
У справе «Беларуськалія» і рашэннях па справах «Bosphorus» і «Rosneft» Суд ЕС чотка зафіксаваў:
• Забарона на транзіт праз тэрыторыю ЕС — правамерная мера знешняй палітыкі, якая не парушае нормы Сусветнай гандлёвай арганізацыі.
• Абмежаванні прымяняюцца да ўсіх аб'ектаў на тэрыторыі ЕС незалежна ад статусу ўласніка.
• Тэрміны «transfer» і «export» падлягаюць максімальна шырокаму тлумачэнню, каб выключыць любыя шчыліны.
Рэгламенты Савета ЕС абавязковыя для ўсіх 27 дзяржаў-членаў. Аднавіць транзіт за кошт юрыдычных схем немагчыма. Разблакіроўка калідора магчымая выключна пры наяўнасці прамога палітычнага кансэнсусу краін ЕС і афіцыйнага ўнясення зменаў у Рэгламент Савета ЕС № 765/2006.
«У апошні час у інфармацыйнай прасторы рэгулярна з'яўляюцца заявы і меркаванні аб тым, што транзіт беларускага калію нібыта можна аднавіць праз розныя юрыдычныя крокі — напрыклад, змяніўшы юрысдыкцыю пакупніка альбо па-іншаму трактуючы тэрмін "transfer" у санкцыйным праве ЕС. Хачу падкрэсліць: усе падобныя сцвярджэнні з'яўляюцца беспадстаўнымі і дэзінфармуюць грамадскасць. Ніякія маніпуляцыі з гандлёвымі ўмовамі ці спробы спрэчнага тлумачэння тэрміналогіі не дазволяць абмінуць закон. Прававая база Еўрасаюза складзена такім чынам, што забараняе менавіта фізічнае перамяшчэнне беларускага калію праз сваю тэрыторыю, незалежна ад таго, хто фармальна згадваецца ў якасці яго ўласніка.
Любыя спробы рэалізаваць такія "схемы" — гэта парушэнне санкцыйнага рэжыму ЕС, што цягне за сабой адміністрацыйную і крымінальную адказнасць для ўсіх удзельнікаў лагістычнага ланцужка. Адзіны рэальны шлях да аднаўлення транзіту беларускага калію праз еўрапейскія порты — гэта не юрыдычныя лазейкі, а поўная адмена ці рэвізія адпаведных санкцыйных рэгламентаў Савета ЕС праз афіцыйнае палітычнае рашэнне ўсіх 27 краін-сябраў. Пакуль такога рашэння няма, кожны вагон з беларускім каліем на тэрыторыі ЕС застаецца нелегальным грузам, які падлягае неадкладнаму арышту», — падкрэсліў Павел Латушка.
Поўны тэкст на сайце Народнага антыкрызіснага ўпраўлення.
4 498
Россия с территории Беларуси атакует НАТО
Павел Латушко и Артем Брухан о том, какие условия Лукашенко должен выполнить для улучшения отношений с Польшей и ЕС.
https://youtu.be/Ow6RHFfZzSI
– Польша сближается с Лукашенко?
– Россия провоцирует НАТО?
– Что для беларусов означают результаты выборов в Госдуму в России?
– Россия использует территорию Беларуси для атаки на Балтийское море?
Ответы в видео: https://youtu.be/Ow6RHFfZzSI
Поддержите нашу работу через платформу Buy Me a Coffee или другим удобным способом.
4 498
Транзит беларуского калия через ЕС возможен?
Павел Латушко о том, кто финансирует депортацию украинских детей в Беларусь, а также о том, сможет ли Лукашенко обойти европейские санкции на транзит калия.
https://youtu.be/F4O7XXP6juw
– Транзит беларуского калия возможен через ЕС?
– США продавят ЕС?
– Кто финансирует депортацию украинских детей в Беларусь?
– Лукашенко обойдет европейские санкции?
– Ситуация в Беларуси меняется?
Ответы в видео: https://youtu.be/F4O7XXP6juw
Поддержите нашу работу через платформу Buy Me a Coffee или другим удобным способом.
4 498
Лживая дипломатия Лукашенко
Павел Латушко о встрече министра иностранных дел Польши Радослава Сикорского с главой МИД режима Лукашенко.
https://youtu.be/Ewy1jYApeWw
– Зачем Сикорский встретился с Рыженковым?
– Лукашенко меняет политику?
– Про что глава МИД Польши говорил на встрече с министром иностранных дел Лукашенко?
– Есть ли реальные перспективы улучшения отношений между Польшей и режимом Лукашенко?
Ответы в видео: https://youtu.be/Ewy1jYApeWw
Поддержите нашу работу через платформу Buy Me a Coffee или другим удобным способом.
