cookie

Мы используем файлы cookie для улучшения сервиса. Нажав кнопку «Принять все», вы соглашаетесь с использованием cookies.

avatar

МЕНСКРАЗАМ!

Канал аб'яднання пратэстнага руху Менска, рэгіёнаў Беларусі, беларусаў Замежжа. #МыРазам рухаемся да перамогі над дыктатурай. Наш бот @menskrazam_bot Нашы акаўнты: https://teletype.in/@menskrazam/accounts 🤍❤️🤍 #МенскРазам‌‌

Больше
Рекламные посты
755
Подписчики
Нет данных24 часа
-37 дней
-1630 дней

Загрузка данных...

Прирост подписчиков

Загрузка данных...

​​18 чалавек нарэшце дома. Але пацук не мог не схлусіць: з цяжкахворых вызвалілі толькі Рыгора Кастусёва, а некаторым да сканчэння афіцыйнага тэрміну заставалася менш за месяц. У той жа час, у спіс палітвязняў за 2 дні дадалося 25 імёнаў, Паліну Шарэнда-Панасюк этапавалі ў Навінкі, ад Сяргея Ціханоўскага ўжо год няма вестак, а ад Марыі Калеснікавай - больш за 500 дзён. Хто там з паважаных прадстаўнікоў дэмсіл разважаў пра "акт гуманізму"? Тут нават не гуманізм, тут цэлая адліга. Ну і Гутэрыш заклапочаны, а ЕС заклікае вызваліць астатніх палонных. Куды ж без гэтых барацьбітоў за правы чалавека. Дык вось. Што было прычынай - халера ведае, ці то таварыш Сі спужаўся польскіх санкцый і націснуў на "сябра", ці што яшчэ. Але не трэба пасля 30 гадоў жыцця побач з пачварай чакаць ад пачвары раптоўных праяў чалавечнасці. Іх не было і не будзе. Гэтак званы "акт гуманізму" азначае адно - нехта прышчаміў брыдкі голы пацучыны хвост. Не, не моцна прышчаміў - так, ледзь-ледзь прыціснуў. Можа нават і ненаўмысна. Але гэтага было дастаткова. Вось такія метады працуюць, толькі такія і працуюць. І гэта варта даносіць да заходніх палітыкаў, а не разважаць пра гуманізм людажэра. А ўявіце, што будзе, калі прышчаміць не хвост, а нейкую больш значную частку пацучынай тушкі? Бясконцы гуманізм адразу апануе нашу гаротную старонку. І не трэба будзе заклікаць, лука без заклікаў усё зробіць. Мову заклікаў ён не разумее. Толькі мову санкцый. Менш слоў, больш санкцый! Свабоду ўсім палітвязням! Жыве Беларусь!
Показать все...

💯 9❤‍🔥 6 1
Фото недоступноПоказать в Telegram
❗️Праваабаронцам «Вясны» дакладна вядома пра сем палітзняволеных, якія ўчора выйшлі на волю па амністыі Сярод іх — дзве жанчыны і пяць мужчын, у тым ліку асуджаны да 10 гадоў калоніі і хворы на анкалогію Рыгор Кастусёў. Праваабаронцы падтрымліваюць інфармацыйную цішыню для бяспекі вязняў, таму пакуль не публікуюць прозвішчы астатніх вызваленых. ✍️Калі вам вядома пра людзей, якія выйшлі сёння па амністыі, калі ласка, паведамляйце праваабаронцам на @Viasnainfo 🔹Па амністыі вызвалілі некалькі палітвязняў, сярод іх — Рыгор Кастусёў
Показать все...
❤‍🔥 11 4
Фото недоступноПоказать в Telegram
Ведаеце, мы думалі сёння пакпіць з пацучыных святкаванняў, "аднаўлення генацыду", і што там яны яшчэ прыдумалі. Але пасля добрых навін не хочацца. Адны сёння ўзгадваюць падзеі 1660 г, другія - 1944 г. Трэція не планавалі святкаваць, бо калі 3 ліпеня і было для іх святам, то пацукі даўно апаганілі яго. Але ёсць людзі, для якіх сённяшні дзень стаў сапраўдным днём вызвалення, і з імі зараз нашыя сэрцы. З днём вызвалення! Аднойчы дзень вызвалення прыйдзе для ўсёй Беларусі. Жыве Беларусь!
Показать все...
❤‍🔥 22 2
Фото недоступноПоказать в Telegram
У дзень вызвалення Мінска ад фашысцкіх акупантаў заклікаем усіх сумленных людзей набліжаць дату вызвалення Украіны ад расійскіх акупантаў. ©Суполка беларускіх пенсіянерак "Вязаныя берэты". #МыРазам
Показать все...
💔 18 2
Фото недоступноПоказать в Telegram
Са святам вызвалення Менска! 💥 3 ліпеня 1660 года войскі Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага вызвалілі Менск з-пад маскоўскай акупацыі.
Показать все...
❤‍🔥 17 1
Фото недоступноПоказать в Telegram
80 гадоў таму Менск быў вызвалены ад нацысцкай акупацыі 3 ліпеня 1944 году ў Менск увайшла Чырвоная Армія. З гэтым скончылася нацысцкая акупацыя беларускай сталіцы. Улады цяперашняй Беларусі адзначаюць гэтую падзею як афіцыйнае сьвята Дзень Незалежнасьці. Больш падзей гэтага дня ў гісторыі — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/5OE9p
Показать все...
11👍 4
Фото недоступноПоказать в Telegram
❗️Ігар Аліневіч трапіў у шпіталь у Калядзічах Як стала вядома @stranafund, ужо тыдзень Ігар знаходзіцца не ў турме ў Жодзіне, а ў шпіталі ў Калядзічах. Падрабязнасці на дадзены момант не вядомыя. Ігар — актывіст анархічнага руху, якога затрымалі пры пераходзе мяжы Беларусі ў ноч з 28 на 29 кастрычніка 2020 года. Яго абвінавацілі па шэрагу артыкулаў за падпал службовых аўтамабіляў, будынка ДАІ, дзяржаўнага камітэта экспертыз у Гомельскай вобласці. У выніку Ігара асудзілі да 20 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Пазней яму ўзмацнілі пакаранне і перавялі на турэмны рэжым у Жодзіна.
Показать все...
🙏 13😢 8
Учора каля «Амбасады Вольнай і дэмакратычнай Беларусі» (Арт-праект) у Бэрліне прадоўжылася акцыя ўшанавання знакамітых беларусаў з нагоды іх дзён народзінаў і чытанне іх твораў: Эліза Ажэшка (6.6.1841-1910), беларуская пісьменьніца, і грамацкая дзеячка і педагог, пісала па-польску і прысвяціла лепшую частку сваёй творчасці беларускаму народу: гэта апавяданні, аповесці «Нізіны», «Дзюрдзі», «Хам», раман «Над Нёманам», а таксама фальклорна-этнаграфічныя нарысы «Людзі і кветкі над Нёманам» і іншыя. Ажэшка падкрэслівала значнасць дружбы і творчых сувязей з дзеячамі беларускай культуры, падтрымлівала маральна і матэрыяльна Ф. Багушэвіча, М. Багдановіча і стваральніка першага беларускага тэатра І. Буйніцкага. Для гэтага тэатра яна перапрацавала ў драму свой аповед «Хам», па сцэнічнай апрацоўцы якого на беларускай мове з вялікім поспехам быў пастаўлены спектакль ў 1911 г. у тэатры І. Буйніцкага ў Вільні і ставіліся іншыя пастаноўкі на сцэнах шматлікіх беларускіх гарадоў. Францішк Багушэвіч называў Ажэшку «каралевай польскай прозы і пакутлівай праўды» і прысвяціў пісьменніце верш «Яснавяльможнай пане Арэшчысе»: А Ты, пані, сьмела Заглянула ў хату, Усё зразумела І нашаму брату Працягнула руку… У 1863 г. Ажэшка разам з паўстанцамі. Яна дапамагае харчаваннем, медыкаментамі, стварае «жаночы легіёнік», які выпякае хлеб, мые бялізну, і трымае пастаянную сувязь з кіраўніком і ідэолагам паўстання ў Беларусі Кастусём Каліноўскім. За удзел у паўстанні ўсе трое братоў Ажэшкаў і муж былі высланыя ў глыб Расеі. Вымушаная праз усё жыццё маўчаць пра свой асабісты ўдзел у барцьбе, пісьменніца толькі на схіле жыцця прызналася: «Гэты момант зрабіў вырашальны ўплыў на маю будучыню... запаліў ува мне жаданне прынесці хоць маленькую цаглінку да таго выратавальнага маста над безданню, праз які павінен быў прайсці народ...Калі б... мой лёс быў бы іншы, відаць, я не стала б пісьменніцай». Сядзіба Ажэшкаў была канфіскавана. Застаўшыся без сродкаў, без сям'і, маладая жанчына ў канцы 1864 года вярнулася ў родныя гарадзенскія мясціны і пачала пісаць. У 1879 гoдзe Э. Aжэшкa apгaнiзуe ў Biльнi кнiжнae выдaвeцтвa, аднaк расейскія улaды зачыняюць выдaвeцтвa, a caмa Aжэшкa нa пяць гaдоў iнтэpнaвaнa ў Гаpoдню, дзе знaxoдзiццa пaд нaглядaм пaлiцыi. Раманы прынеслі Э. Ажэшцы сусветную вядомасць. У 1905 і 1909 годах пісьменніца вылучалася на Нобелеўскую прэмію па літаратуры, у 1906 г. ў гонар 40-годдзя яе літаратурнай дзейнасці быў выпушчаны памятны медаль і Э. Ажэшка атрымала прэмію Ф. Кохмана. Жыхары Гародні вельмі шанавалі Э. Ажэшку, вядомы кранальны факт, калі гродзенцы заслалі перад домам Ажэшкі праезную частку вуліцы саломай, каб шум не турбаваў яе падчас хваробы. Ў 1910 года Э. Ажэшкі не стала, пахавана яна ў Гародне. Мы ганарымся слаўнымі беларускімі творцамі і шчырымі патрыётамі! Памятаем тых, хто ўнёс важкі ўклад у нашу духоўную спадчыну! Разам да вызвалення Бацькаўшчыны! Жыве вольная Беларусь⚪️❤️⚪️! Слава Ўкраіне💙💛! Ізраіль пераможа🇮🇱!
Показать все...
Менск Разам | Media

❤‍🔥 16 2
​​А што ж гэта робіцца? Сярод навін пра арышты простых беларусаў усё часцей з'яўляюцца іншыя. То вядомы БРСМавец здрадзіў дзяржаве, то вышэйшы чыноўнік трапіўся на хабары, то дырэктар госпрадпрыемства ў сіза сядзіць, то паважанага міліцыянта затрымалі за тое, што бегаў без майткоў. Як так? Усё жыццё кралі, бралі хабар, фальсіфікавалі, пілі і ганьбіліся, але ж за 30 гадоў зразумелі адзінае правіла: не гнявіць галоўнага пацука. Выконваеш яго - тады можна і без майткоў, ніхто не заўважыць! Чаму зараз адсутнасць майткоў ператварылася ў праблему? Тут варта звярнуцца да механізмаў, якія дзейнічаюць у прыродзе. Калі нейкі від размножыцца настолькі, што перастае хапаць кармавой базы, то праз пэўны час пачнецца адваротны працэс. Чума, напрыклад. Ці крывавая барацьба за ежу. І вось высвятляецца, што недазаконне недазаконнем, а законы прыроды ў пацучынай зграі працуюць добра. Грошай не хапае - ужо пачалі есці адзін аднаго. Пакуль яшчэ нясмела, яшчэ з выкананнем усіх фармальнасцей, бо не да канца спазналі ўвесь смак працэсу. Але гэта пакуль. І здаецца, звычайным беларусам ні горача ні холадна з той перабудовы харчовай піраміды, але прыемна. Цікава назіраць. Нават, ведаеце, хочацца пажадаць ім смачна есці. Так што смачна есці, спадары пацукі. Чакаем эпічную фінальную бітву паміж губазікамі і кдб☺️. Жыве Беларусь!
Показать все...

❤‍🔥 11🔥 9😁 2 1
Беларусы Шчэціна 🇵🇱 сабраліся ў нядзелю на акцыю, каб падтрымаць палітзняволенных у Беларусі. Лукашенку чакае справядлівы суд ў Гаазе, а ўсе палітзняволенныя павінныя быць вольнымі! Жыве Беларусь! #МыРазам
Показать все...
5.19 MB
20
Выберите другой тариф

Ваш текущий тарифный план позволяет посмотреть аналитику только 5 каналов. Чтобы получить больше, выберите другой план.