cookie

Мы используем файлы cookie для улучшения сервиса. Нажав кнопку «Принять все», вы соглашаетесь с использованием cookies.

avatar

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS. Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo Юрыдычная служба: @zvarot96

Больше
Рекламные сообщения
10 233Подписчики
-524 часа
-77 дней
-7630 дней

Загрузка данных...

Прирост подписчиков

Загрузка данных...

Абласная назіральная камісія наведала пенітэнцыярныя ўстановы Наваполацка і не знайшла парушэнняў Прадметам іх абследавання былі ПК №1 і ПУАТ №11, піша @vitebsk_info. Учора праваабаронцы паведамлялі, што менавіта ў наваполацкай калоніі палітвязняў катуюць холадам.
Показать все...
🤬 10
Па даносе правакатара з чат-рулеткі затрымалі чарговага беларуса На відэа сілавікоў паказаны дыялог мужчыны з правакатарам Юрыем Комарам у чат-рулетцы. Затрыманы кажа, што ставіцца да Палка Каліноўскага, як да сваіх, і чакае, калі полк разам з УСУ ўвойдзе ў Беларусь. Па якім артыкуле затрыманы беларус і дзе цяпер знаходзіцца — невядома.
Показать все...
🤬 17 7😢 4👏 2
📄 Што пачытаць у нядзелю? Сабралі для вас галоўныя матэрыялы «Вясны» за тыдзень: 🔹Амаль тысячу чалавек затрымалі за першыя тры месяцы 2024 года ў Беларусі 🔹«Яны імкнуцца зрабіць усё, каб людзі больш не ўсміхаліся», — былая палітзняволеная 🔹«Целагрэйка — мая коўдра». Падкаст пра бяздомных у Беларусі 🔹Ад гадзіны смутку і маўчання — да 35 гадоў шэсцяў. Як пачынаўся «Чарнобыльскі шлях» 🔹«Пакаранне за праваабарончую дзейнасць». Павел Сапелка — аб продажы на аўкцыёне кватэры Уладзіміра Лабковіча 🔹«Калі не падпісваеш, то тваю жонку садзім, а дзяцей забяруць органы апекі». Сергій Мельянец распавёў пра сваё затрыманне 🔹Як і чаму палітвязняў судзяць у СІЗА 🔹«Пакуль не выйдзеш за вароты, не ведаеш ці дадуць яшчэ "суткі" ці ўжо гатовая крыміналка», — былы арыштант 💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
Показать все...
6👍 1
У траўні пачнуць судзіць жанчыну, якая дэманстратыўна адмовілася размаўляць з Азаронкам падчас «пакаяльнага інтэрв'ю» Справу 39-гадовай Наталлі Крук пачнуць разглядаць 7 траўня ў судзе Мінгарсудзе. Ёй інкрымінаваныя ч. 1 арт. 342 КК (удзел у дзеяннях, якія парушаюць грамадскі парадак або заклікі да такіх дзеянняў) і ч. 3 арт. 361 КК (Заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь). Справу прызначаны весці суддзя Жанна Брысіна. Як паведамляе @nashaniva, Незадоўга да затрымання Наталля вярнулася з Польшчы. Пакуль жанчына за кратамі, губазікаўцы вырашылі скарыстацца яе акаўнтам. Яны пакінулі два каментары ад яе імя, абодва датычацца Аляксандра Азарава і плана «Перамога». Абодва каментары пакінулі 15 сакавіка 2024 года. Пра затрыманне Наталлі стала вядома ў мінулым жніўні — тады прапагандыст Азаронак прыйшоў да яе ў ГУБАЗіК браць «пакаяльнае інтэрв'ю», аднак жанчына дэманстратыўна адмовілася з ім размаўляць.
Показать все...
38💔 25😡 14👍 3👎 1
🎧«Телогрейка — мое одеяло». Бяздомныя ў Беларусі Новы выпуск праваабарончага падкаста «Вясна прыйдзе» прысвечаны людзям з досведам бяздомнасці. • За што бяздомныя траплюць у месцы зняволення? • Як яны там прымусова працуюць? • Як людзі, якія сядзелі па палітычных матывах, сустракаліся з бяздомнымі? • Як сілавікі ставяцца да бяздомных? • Як сілавікі рэпрэсавалі тых, хто бяздомным дапамагаў? • Якія ў бяздомных вершы? У выпуску пачуем праваабаронцу «Вясны» Яну Галаган, якая цікавіцца лёсамі бяздомных; былога палітвязня Аляксандра Бабко, які сустракаў бяздомных за кратамі; актывістку «Ежы замест бомбаў» Марыну, якая карміла бяздомных (за што ініцыятыву рэпрэсавалі) і таксама галасы саміх бяздомных. Soundcloud | Google podcasts | Spotify | Apple podcasts | Castbox | Youtube | Іншыя пляцоўкі
Показать все...
«Телогрейка — мое одеяло». Бездомные в Беларуси

Выпуск падкаста “Вясна прыйдзе” прысвечаны людзям з досведам бяздомнасці. За што бяздомныя траплюць у месцы зняволення? Як яны там прымусова працуюць? Як людзі, якія сядзелі па палітычных матывах, сустракаліся з бяздомнымі? Як сілавікі ставяцца да бяздомных? І як яны рэпрэсавалі тых, хто бяздомным дапамагаў? І якія ў бяздомных вершы? У выпуску пачуем праваабаронцу “Вясны” Яны Галаган, якая цікавіцца лёсамі бяздомных; былога палітвязня Аляксандра Бабко, які сустракаў бяздомных за кратамі; актывісткі “Ежы замест бомбаў” Марыны, якая карміла бяздомных (за што ініцыятыву рэпрэсавалі), і, канешне, галасы саміх бяздомных, і нават іх верш. Пішыце нам на пошту [email protected] і запаўняйце анкету bit.ly/4anWK94 Музыка: Kata Bitowt 1:34 “Сілавікі стыгматызуюць людзей з досведам бяздомнасці” Як зняволеныя па палітычных матывах сустракалі бяздомных і як бяздомных выкарыстоўвалі сілавікі як метад ціску. 4:08 Былы палітвязень пра ціск праз бяздомных 5:12 Голас бяздомнага з Мінску 5:39 Бяздомных не выводзяць у душ, як і палітычных арыштантаў. Меддапамога не аказваецца 8:37 “Я жыў на вакзале”. “Бяздомныя крадуць спецыяльна, каб патрапіць у турму на зіму” За што бядомныя трапляюць у зняволенне? Пратаколы складаюцца па надуманых прычынах 10:01 Як міліцыянты выкарыстоўваюць бяздомных для сваёй працы 10:41 Сілавікі да бяздомных ставяцца дрэнна, а палітычныя арыштанты — з павагай. Адкуль гэта ідзе? “Улады Беларусі імкнуцца бяздомных схаваць, не вырашаючы гэтую праблему” 13:25 Чаму бяздомны адмовіўся жыць у доме 14:40 Рэпрэсіі ў дачыненні да актывістаў, якія дапамагалі бяздомным: “Ежа замест бомбаў”. “Бяздомных вывозілі з Мінску, каб яны не былі бачныя” 20:00 Чаму арыштаваных бяздомных адпраўляюць на прымусовую працу і як яна выглядае 21:38 “Мы не ведаем больш выпадкаў, калі бяздомнага судзілі за несанкцыянаванае пікетаванне”. Гісторыя бяздомнага Аляксандра Кутаса і суды над ім. “У яго няма грошай на адваката” 26:56 “Подвал — это дом мой, я в нем обитаю”. Верш бяздомнага пра досвед бяздомнасці 28:00 Як палітзняволеная Наста Лойка заступілася за бяздомных 29:08 “Рэжым Лукашэнкі спачатку набіваў сваю руку на бяздомных — і потым у гэтую варонку трапляюць і палітычныя зняволеныя”

💔 17😢 5🤡 1
🌍Украінцы, палякі, расейцы: каго з замежных грамадзян утрымліваюць па палітычных справах у беларускіх турмах Учора стала вядома, што на наступным тыдні ў Брэсце пачнуць судзіць грамадзяніна Украіны Арцёма Макавея — яму інкрымінаваны арт. 358-1 КК (агентурная дзейнасць). Гэта як мінімум восьмы ўкраінец, якога пераследуюць у Беларусі за «супрацоўніцтва з украінскімі спецслужбамі». У беларускіх месцах няволі застаюцца грамадзяне Украіны, Польшчы, Расіі, Латвіі, Казахстана і Узбекістана. Дакладная лічба невядома, але іх падлік ідзе на трэці дзясятак. Іх пераследуюць за ўдзел у акцыях пратэсту, каментары, перадачу інфармацыі незалежным СМІ і сваякам за мяжу. «Вясна» распавядае, каго з замежных грамадзян пераследуюць у Беларусі па палітычных матывах і па якіх справах. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114902 🗣Калі вы ведаеце такіх людзей, калі ласка, паведамляйце праваабаронцам 👉 @ViasnaSOS, @Viasnainfo
Показать все...
🤬 25 2👎 1🥱 1
«Гэта выдаткі прафесіі ў Беларусі». Як адвакат палітзняволенай сам аказаўся за кратамі
«Новая адвакатка, якая прыйшла замест майго адваката, папрасіла ў следчай на закрыцці справы некалькі хвілін сам-насам са мной. Яна мне паведаміла, што мой адвакат цяпер знаходзіцца там, дзе была я [на Акрэсціна]. Яна адзначыла, што "гэта выдаткі прафесіі ў Беларусі". Ад іншых дзяўчатак я даведалася, што затрымліваюць адвакатаў, якія абараняюць палітвязняў. Па чутках, якія там хадзілі так затрымлівалі да 12 адвакатаў. І мой адвакат быў адным з тых, хто трапіў пад рэйд. Праз некаторы час ён прыйшоў сам да мяне і я даведалася, што да яго дадому ноччу ўварваліся і затрымалі за "непадпарадкаванне пры затрыманні", а менавіта тое, што "доўга адчыняў дзверы". Яму прызначылі 15 сутак. Адвакат мне сказаў пры сустрэчы: "Калі я прыходзіў да цябе ў ІЧУ і бачыў, што ты плакала, не разумеў, чаму. А калі сам там апынуўся, зразумеў, бо сам плакаў».
🔹«Яны імкнуцца зрабіць усё, каб людзі больш не ўсміхаліся», — былая палітзняволеная
Показать все...
🤬 30💔 7👍 1
❗️У наваполацкай калоніі палітвязняў катуюць холадам Цяпер у наваполацкай калоніі ўтрымліваюцца мінімум 100 палітзняволеных. Па інфармацыі "Вясны", адміністрацыя ўстановы працягвае ціск на палітвязняў — некаторых на доўгі тэрмін змяшчаюць у ШІЗА і ПКТ, пазбаўляюць спатканняў, перадач і званкоў, а таксама блакуюць ліставанне. Акрамя гэтага, у калоніі вельмі холадна, у тым ліку праз тое, што адміністрацыя стварае пэўныя ўмовы, каб у памяшканнях былі скразнякі. У штрафных ізалятарах вязняў таксама катуюць холадам. Ім забароненыя цёплыя рэчы, фізічныя практыкаванні выконваць нельга. Праз гэта ў людзей пачынаюцца праблемы са здароўем. У такіх умовах іх могуць утрымліваць па некалькі месяцаў запар. Сведчанні былых вязняў пра ўмовы ўтрымання ў ПК-1: 🔹"Што зламалі ў карцары, зарастае само": былы палітвязень — пра ўмовы ў ПК-1 🔹"Начальнік калоніі асабіста ставіў на расцяжку асуджаных", — былы вязень ПК-1 🔹"Ключыца не так зраслася і костка ўпіраецца ў горла". Новыя сведчанні здзекаў са зняволеных у ПК-1
Показать все...
🤬 55😡 4👍 1 1
💌Беларусы Санкт-Пецярбургу даслалі паштоўкі палітвязням, якія святкуюць Дзень народзінаў у красавіку «Пішыце лісты землякам,памятайце что яны ёсць у нас,а мы у iх!», — кажуць яны. 📨Адрасы і спіс усіх палітвязняў, якім можна даслаць паштоўку або ліст 💻Напісаць анлайн ⁉️Як яшчэ падтрымаць палітзняволеных?
Показать все...
1
📸Як прайшоў «Чарнобыльскі шлях» у Варшаве. Глядзіце наш фотарэпартаж У 38-ю гадавіну аварыі на Чарнобыльскай АЭС беларусы Варшавы выйшлі 26 красавіка на традыцыйную акцыю «Чарнобыльскі шлях», каб ушанаваць памяць ахвяраў аварыі і выказаць пратэст супраць ядзернай палітыкі Лукашэнкі. Падрабязней 👉 https://spring96.org/be/news/115092
Показать все...
👍 6