fa
Feedback

فریب کلاهبرداران را نخورید! تل‌متریو این کانال‌ها را شناسایی و برچسب‌گذاری می‌کند 👉 برای مشاهده برچسب، اشتراک تهیه کنید

Беларускі інстытут публічнай гісторыі

Беларускі інстытут публічнай гісторыі

رفتن به کانال در Telegram
1 273
مشترکین
اطلاعاتی وجود ندارد24 ساعت
+87 روز
+1230 روز
آرشیو پست ها
Якія рэчы бралі з сабою людзі, якіх нацысты дэпартавалі з Вены ў Малы Трасцянец? У артыкуле прафесаркі гістарычнай археалогіі
Якія рэчы бралі з сабою людзі, якіх нацысты дэпартавалі з Вены ў Малы Трасцянец? У артыкуле прафесаркі гістарычнай археалогіі Венскага ўніверсітэта Claudia Theune нагадваецца, што з мая па кастрычнік 1942 года каля 10 тысяч чалавек былі дэпартаваныя з Вены цягнікамі ў Малы Трасцянец і забітыя там пры масавых расстрэлах. Пры будаўніцтве мемарыяла ў 2017-2018 гадах супрацоўнікамі Інстытута гісторыі НАН Беларусі былі знойдзеныя рэчы, якія належалі ахвярам і маюць выразную сувязь з Венай ці Аўстрыяй (пра гэта сведчаць надпісы). Частка рэчаў адпавядала тым інструкцыям, якія даваліся пры дэпартацыі (посуд), а частка была індывідуальным выбарам людзей. Гэта такія прадметы як расчоскі, акуляры, флаконы для духаў, скрыначкі з крэмам, кішэнныя нажы, грошы і ключы ад маёмасці, якая засталася на радзіме. Знойдзеныя ў Малым Трасцянцы рэчы былі перададзеныя ў Дом гісторыі Аўстрыі. На фотаздымку – скрыначка для крэму для скуры Nivea, вырабленая на прадпрыемстве ў Вене.

Repost from Спадчына
Можа каму будзе цікава: на сайце Віленскай універсітэцкай бібліятэкі апублікавана крутая калекцыя фотаздымкаў беларусаў, зроб
+9
Можа каму будзе цікава: на сайце Віленскай універсітэцкай бібліятэкі апублікавана крутая калекцыя фотаздымкаў беларусаў, зробленых беларускім археолагам і краязнаўцам Міхаілам Кусцінскім каля 1866 года ў Полацкім і Лепельскіх паветах. Таксама ёсць некалькі фотаздымкі археалагічных старажытнасцей з Лепельшчыны. Не бачу, каб сёння да гэтых фота была нейкая ўвага. А вось Смоліч у 1919 годзе публікаваў здымкі Кусцінскага, праўда, не падаючы аўтарства.

#афішыбсср Афішы першых фільмаў студыі "БелДзяржКіно", якія выйшлі ў 1926-27 гадах: "Прастытутка", "Лясная быль", "Яго яснавя
+3
#афішыбсср Афішы першых фільмаў студыі "БелДзяржКіно", якія выйшлі ў 1926-27 гадах: "Прастытутка", "Лясная быль", "Яго яснавяльможнасць" і "Кастусь Каліноўскі".

Партрэт Каліноўскага прыбралі з падручніка гісторыі для 11-га класа, а самі падручнікі па гісторыі перапісвалі за Лукашэнкам
Партрэт Каліноўскага прыбралі з падручніка гісторыі для 11-га класа, а самі падручнікі па гісторыі перапісвалі за Лукашэнкам ажно сем разоў. Паўстанне 1863-1864 гадоў апісваецца асцярожна-нейтральна, выразна прасоўваецца антыпольскасць, пракурорскі дапаможнік «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны» не грэбуе яўнымі фальсіфікацыямі. Якія яшчэ змены адбыліся ў беларускіх падручніках па гісторыі і наколькі яны крытычныя? Пра гэта распавёў Акадэмічны дырэктар Беларускага інстытута публічнай гісторыі Аляксей Ластоўскі падчас прэзентацыі даследавання «Беларускія падручнікі па гісторыі як люстэрка дзяржаўнай гістарычнай палітыкі».

"Прастытутка", "Каліноўскі", "Бураціна" ды іншыя. Кінакрытык Максім Жбанкоў у праекце "100 год белкіно" падрабязна распавядае пра гісторыю станаўлення нацыянальнай кінавытворчасці ў розныя перыяды.

100 год беларускаму кіно 17 снежня 1924 года ўрад БССР прыняў рашэнне аб арганізацыі ўласнай кінавытворчасці і стварэнні для гэтага спецыяльнага ўпраўлення «Белдзяржкіно». Праект “Пра гэта Вам не раскажуць у Школе” распавядае пра 10 стужак, якія могуць перакуліць уяўленне пра беларускае кіно.

“Ціхія адраджэнцы”: Васіль Супрун 🔺Археолаг, краязнавец, паэт Васіль Супрун (1926-2007) разам з равеснікамі ў 1946 годзе ств
+2
“Ціхія адраджэнцы”: Васіль Супрун 🔺Археолаг, краязнавец, паэт Васіль Супрун (1926-2007) разам з равеснікамі ў 1946 годзе стварыў патрыятычную антысталінскую арганізацыю “Чайка” 🔺Яе ўдзельнікі жылі ў Слоніме, Баранавічах, Наваградку, Пінску і іншых гарадах і мястэчках Беларусі. За гэта ён быў пакараны 25 гадамі зняволення. Больш на: https://racyja.com/by/kultura/cichija-adradzency-vasil-suprun/

Якім быў досвед яўрэйскіх жанчын у партызанскіх атрадах Беларусі і Літвы У Лондане выйшла кніга «Гераіні Халакосту», адзін з
Якім быў досвед яўрэйскіх жанчын у партызанскіх атрадах Беларусі і Літвы У Лондане выйшла кніга «Гераіні Халакосту», адзін з яе артыкулаў прысвечаны ўдзелу яўрэек у партызанскіх атрадах Беларусі і Літвы. Якім быў гэты досвед? Частка жанчын навучылася карыстацца зброяй і стала ўмелымі байцамі. Частка працавала на партызанскай кухні, рамантавала адзенне, прала бялізну. Жанчыны сутыкаліся з дадатковымі перашкодамі, такімі як захаванне гігіены, цяжарнасць, роды, адсутнасць прыватнасці і многім іншым. Каб пазбегнуць дамаганняў, некаторыя жанчыны шукалі абароны ў партнёраў-мужчын. Многія з тых пар засталіся разам і пасля вызвалення. На фотаздымку – падпольшчыкі Вільнюскага гета.

Repost from Наша Ніва
Што паслухаць па гісторыі Беларусі? Сабралі найлепшыя падкасты Як зрабіць гісторыю блізкай і цікавай? Ад дасціпных размоваў п
Што паслухаць па гісторыі Беларусі? Сабралі найлепшыя падкасты Як зрабіць гісторыю блізкай і цікавай? Ад дасціпных размоваў пра шляхецкі побыт да вострых дыскусій пра Вялікае Княства Літоўскае — у падкастах на ютубе знойдзецца ўсё, што трэба аматарам мінулага. https://nashaniva.com/357219 Без VPN — па гэтай спасылцы.

📌 13 снежня 1919 года ў Менску раскалолася Рада БНР. Сацыялісты і сацыял-дэмакраты не прыйшлі да згоды ў пытанні супрацы з у
📌 13 снежня 1919 года ў Менску раскалолася Рада БНР. Сацыялісты і сацыял-дэмакраты не прыйшлі да згоды ў пытанні супрацы з уладамі Польшчы. 🔻 Якую ролю раскол займеў для гісторыі Беларусі тады і зараз тлумачыць гісторык Алесь Пашкевіч. https://racyja.com/by/hramadstva/nakolki-fatalnym-dlja-belarusi-stausja-raskol-rady-bnr/

Ці існавала старажытнаруская мова і старажытнарускі народ, як гэта пішуць у сённяшняй Расеі? Якая ідэнтычнасць была дамінуючай у жыхароў Беларусі ў XV стагодздзі? Кім лічылі сябе палачане? Пра гэта і пра іншае "Гісторыя на Свабодзе" размаўляе з доктарам гістарычных навук, супрацоўнікам Інстытуту гісторыі Польскай акадэміі навук Аляксандрам Грушам.

Даследванне: многія беларусы жылі ў Латвіі ў ілюзіі прыналежнасці да мясцовага грамадства У англамоўным часопісе Інстытута гі
Даследванне: многія беларусы жылі ў Латвіі ў ілюзіі прыналежнасці да мясцовага грамадства У англамоўным часопісе Інстытута гісторыі Літвы Lithuanian Historical Studies выйшаў артыкул супрацоўніц Цэнтра вуснай гісторыі Даўгаўпілскага ўніверсітэта, які грунтуецца на жыццёвых гісторыях, сабраных імі на латвійска-беларускім памежжы з 2003 па 2020 год. У даследванні адзначаецца: беларусы, якія нарадзіліся ў 1920-1930-я гады на тэрыторыі Латвіі, паспяхова інтэграваліся ў латышскае грамадства, у пэўнай ступені захаваўшы сваю этнічную самасвядомасць. Беларусы ж, якія перасяліліся ў Латвію пасля Другой сусветнай вайны, моцна ад іх адрозніваліся. Яны сталі інструментамі саветызацыі і русіфікацыі, у большасці выпадкаў страцілі сувязь з цяперашняй Беларуссю і пачуццё прыналежнасці да беларускай культуры. У савецкі час яны жылі ў ілюзіі прыналежнасці да мясцовага грамадства, таму пасля аднаўлення незалежнасці Латвіі адчулі сябе несправядліва выключанымі з грамадскага жыцця і нават маргіналізаванымі.

🔴 «Актыўна ўдзельнічаем у наладжванні дыялогу паміж гісторыкамі розных краін» Сёлета ўлады Беларусі ўключылі тэлеграм-канал
🔴 «Актыўна ўдзельнічаем у наладжванні дыялогу паміж гісторыкамі розных краін» Сёлета ўлады Беларусі ўключылі тэлеграм-канал грамадскай арганізацыі Беларускі інстытут публічнай гісторыі ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў». 🗣 Акадэмічны дырэктар Інстытута Аляксей Ластоўскі расказаў Budzma.org, як яны адрэагавалі на гэта, чым займаецца арганізацыя і якіх рэсурсаў не хапае для працы. Працяг па спасылцы. 🖥 Без VPN чытаць можна тут.

Repost from Historyja
11 снежня 1991 года Вярхоўны Савет Беларусі зацвердзіў палажэнне "Аб Дзяржаўным бела-чырвона-белым сцягу Рэспублікі Беларусь"
11 снежня 1991 года Вярхоўны Савет Беларусі зацвердзіў палажэнне "Аб Дзяржаўным бела-чырвона-белым сцягу Рэспублікі Беларусь".

Запрашаем на прэзентацыю вынікаў даследавання “Поле незалежнай беларускай культуры 2024: актары, выклікі, будучыня”. Калі? 12
Запрашаем на прэзентацыю вынікаў даследавання “Поле незалежнай беларускай культуры 2024: актары, выклікі, будучыня”. Калі? 12 снежня а 16:00 (CET) / 17:00 (EET) Дзе? online (Zoom) Увага! Для ўдзелу абавязковая рэгістрацыя Беларускі культурны ландшафт моцна змяніўся за апошнія гады. Праз жорсткія рэпрэсіі, што застаюцца адным з ключавых фактараў, НДА, актыўныя ў сферы, цалкам або часткова перанеслі сваю дзейнасць за межы Беларусі. У эміграцыі з'явілася вялікая колькасць новых ініцыятыў, творчых калектываў, арганізацый рознай ступені ўстойлівасці і інстытуцыяналізацыі. Адбываюцца працэсы яднання дзеля большых супольных справаў. Разам з тым для беларусаў культура перастае быць забаўкай, а становіцца рысай ідэнтычнасці. Праблемы культуры цяпер роўныя актуальнаму палітычнаму парадку дня, салідарнасці, праблемам грамадзянскай супольнасці. Усе гэтыя працэсы вартыя фіксацыі і вывучэння як адметныя рысы нашага часу. Даследаванне, што будзе прадстаўленае падчас прэзентацыі, праводзілася ў кастрычніку – лістападзе 2024 г. і сталася працягам працы, выкананай напрыканцы 2023 года. * На замову Беларускай Рады культуры і Дацкага інстытута культуры ў межах праграмы #ArtPowerBelarus.

Запрашаем на прэзентацыю аналітычнага даклада акадэмічнага дырэктара Беларускага Інстытута публічнай гісторыі Аляксея Ластоўс
Запрашаем на прэзентацыю аналітычнага даклада акадэмічнага дырэктара Беларускага Інстытута публічнай гісторыі Аляксея Ластоўскага “Беларускія падручнікі па гісторыі як люстэрка дзяржаўнай гістарычнай палітыкі”. Прэзентацыя адбудзецца онлайн 📅 Дата: 12 снежня (чацвер) 🕰Час: 15.00 па цэнтральна-еўрапейскім часе. Пасля падаўлення пратэстаў беларускія ўлады сутыкнуліся з праблемай фармулявання новага праекту нацыянальнай ідэнтычнасці. Перад імі востра паўстала праблема лаяльнасці і легітымнасці. Пры гэтым сілавыя структуры сталі распрацоўваць тэму генацыду беларускага народа у час Другой Сусветнай вайны. Гэты «зварот да гісторыі» паўплываў і на сістэму адукацыі. Ва ўніверсітэтах быў уведзены абавязковы курс па «Гісторыі беларускай дзяржаўнасці», а ў школах з'явіўся факультатыўны курс па вывучэнні генацыду беларускага народа. Пачалася новая хваля замены школьных падручнікаў па гісторыі Беларусі, хаця толькі-толькі давялі да канца папярэднюю серыю школьных падручнікаў. Аляксей Ластоўскі прадставіць свой аналіз некалькіх хваляў беларускіх падручнікаў па гісторыі і адкажа на пытанні: 1. Наколькі ўзрослая палітычная залежнасць ад Расеі адбілася на змесце падручнікаў па гісторыі? 2. Ці захавалася ранейшая тэндэнцыя нацыяналізацыі, падкрэслівання аўтаноміі гісторыі Беларусі? 3. У чым сутнасць канцэпта "гісторыі беларускай дзяржаўнасці"? 4. Які праект грамадзянскай ідэнтычнасці прапануецца ў падручніках па гісторыі Беларусі? Каб далучыцца да мерапрыемства, калі ласка, прайдзіце рэгістрацыю.

Repost from Спадчына
У адміністрацыі Маскоўскага раёна Мінска пракаментавалі нядаўні знос будынка Гістарычнай майстэрні па вуліцы Сухой. «Рэканстр
У адміністрацыі Маскоўскага раёна Мінска пракаментавалі нядаўні знос будынка Гістарычнай майстэрні па вуліцы Сухой. «Рэканструкцыя прадугледжвае дэмантаж будынка, яго аднаўленне ў першапачатковым выглядзе, а таксама даабсталяванне прыбудовамі, — паведамілі агенцтву «Мінск-Навіны» ў адміністрацыі Маскоўскага раёна. — Заканчэнне работ запланавана на жнівень 2025 года. Пры гэтым будынак будзе выкарыстаны па прызначэнні: для правядзення семінараў і выставы кампазіцый, прысвечаных гісторыі Мінскага гета».

Русіфікацыя школ Віленскага округа прызнаная нязручнай... пасля рэвалюцыі 1905 года О разговорномъ языкѣ въ школахъ Попечител
Русіфікацыя школ Віленскага округа прызнаная нязручнай... пасля рэвалюцыі 1905 года О разговорномъ языкѣ въ школахъ Попечитель виленскаго, учебнаго округа разослалъ начальчинамъ учебныхъ заведеній слідующій циркуляръ: ,,Циркулярнымъ предложеніемъ управленія виленскаго учебнаго округа отъ 8 января 1864 года продложено было начальникамъ учебныхъ заведеній названнаго округа объявить воспитанникамъ сихъ заведевій къ непремѣнному съ ихъ стороны исполненію, чтобы въ стѣнахъ заведеній въ разговорахъ между собою, съ учителями, вообще со всѣми чиновниками учебного вѣдомства, они говорили не иначе, какъ по русски. Нынѣ министр народнаго просвѣщенія увѣдомилъ меня, что онъ признаетъ неудобнымъ настаивать на сохраненіи въ силѣ вышеуказанного циркуляра начальства велінескаго учебнаго округа о неупотребленіи учащимися въ стѣнахъ учебныхъ заведеній, въ разговорахъ между собою, учителями, вообще со всеми чиновниками учебнаго вѣдомства местныхъ языковъ, а потому означенный циркуляръ, въ силу п. ХІІ Высочайше утвержденнаго 1-го мая 1905 года положенія комитета министровъ, подлежитъ отмене. Крыніца: Могилёвские губернские ведомости. №18, 4 сакавіка 1906 г.

У кантэксце апошніх падзей у Сірыі. Нельга сказаць, што беларуская арабістыка з’яўляецца развітым накірункам. Тым больш прыем
У кантэксце апошніх падзей у Сірыі. Нельга сказаць, што беларуская арабістыка з’яўляецца развітым накірункам. Тым больш прыемна прыгадаць адно з нешматлікіх вартых увагі выданняў. Кніга беларускага даследчыка Аляксандра Філіпава пра ідэалагічныя асновы рэжыму Асадаў, крах якога адбываецца на нашых вачах. Кніга выйшла ў выдавецтве РІВШ у 2022 годзе. У аснову кнігі пакладзены аналіз тэкстаў М. Афляка — ідэолага і заснавальніка Парты арабскага сацыялістычнага адраджэння (Баас). Партыя захапіла ўладу ў Сірыі ў 1963 годзе і ўтрымлівала яе да канца 2024. Для ўсіх каму цікава з чаго ўсё пачыналася: Филиппов, А. А. Ранняя идеология партии Баас (ПАСВ). Минск : РИВШ, 2022. – 374 с.

Repost from ByProsvet
🤓 9 снежня 1891 г. у Менску нарадзіўся паэт Максім Багдановіч*. Аўтар верша «Пагоня». Адзіны прыжыццёвы зборнік – «Вянок». А
🤓 9 снежня 1891 г. у Менску нарадзіўся паэт Максім Багдановіч*. Аўтар верша «Пагоня». Адзіны прыжыццёвы зборнік – «Вянок». Арыгінал 1913 г. захоўваюць менскі музей творцы, Скарынаўская бібліятэка ў Лондане. *«Выціскаючы беларускую мову з школы, мы [...] збіваем думку дзіцяці з натуральных псіхалагічных сцяжынак і груба абцінаем ягоны душэўны свет». Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары «Кожны дзень». #драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch