fa
Feedback
Беларускі інстытут публічнай гісторыі

Беларускі інстытут публічнай гісторыі

رفتن به کانال در Telegram
1 271
مشترکین
اطلاعاتی وجود ندارد24 ساعت
+17 روز
-1430 روز
آرشیو پست ها
27 красавіка ў Беластоку пройдзе прэзентацыя кнігі “Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны XVIII ст. і да нашага часу” з удзелам адна
27 красавіка ў Беластоку пройдзе прэзентацыя кнігі “Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны XVIII ст. і да нашага часу” з удзелам аднаго з яе аўтараў Алега Латышонка Алег Латышонак – вядомы гісторык, прафесар Беластоцкага ўніверсітэта. Аўтар папулярных гістарычных і публіцыстычных працаў “Жаўнеры БНР”, “Нацыянальнасць - беларус”, “Беласток - Полацак”а таксама манаграфій аб мінулай і сучаснай геапалітыцы Цэнтральна-Ўсходняй Еўропы. Пра што гэтая кніга: - пра Беларусь у сярэдзіне ХVІІІ ст. (краіну і людзей, сацыяльную структуру, гаспадарку і больш пра эпоху ранняга Асветніцтва) - пра культуру Беларусі ў ХІХ ст., а таксама пра яе палітычнае і інтэлектуальнае жыццё - пра тое, як узнік і развіваўся беларускі нацыянальны рух - пра сталінскі генацыд беларусаў - пра беларускае нацыянальнае жыццё ў Польшчы - пра дзейнасць БНФ і пра характар прэзідэнцтва Лукашэнкі - пра знешнюю палітыку Беларусі пасля атрымання незалежнасці 🗓 27 красавіка 2026 🕖 19:00-20:30 (CET) 📍«Суседскі дом», Беласток, ul. Sienkiewicza 82, -1 паверх

Repost from Наша Ніва
У Нацыянальным гістарычным музеі нарэшце расчыталі надпіс на старажытнай шаблі са сваіх фондаў Раней лічылася, што ўзоры на к
У Нацыянальным гістарычным музеі нарэшце расчыталі надпіс на старажытнай шаблі са сваіх фондаў Раней лічылася, што ўзоры на клінку — гэта проста дэкаратыўная імітацыя ўсходняга пісьма. Аднак музейшчыкі з Амана яго дапамаглі прачытаць. https://nashaniva.com/393665 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/393665

У Вярхоўным судзе Беларусі прайшоў чарговы працэс над памерлым — Антанаса Гецявічуса прызналі вінаватым у генацыдзе беларуска
У Вярхоўным судзе Беларусі прайшоў чарговы працэс над памерлым — Антанаса Гецявічуса прызналі вінаватым у генацыдзе беларускага народа падчас Другой сусветнай вайны. Дарэчы, сам абвінавачаны памёр 24 гады таму. Гэта ўжо сёмая такая справа ў Беларусі за апошнія гады. Аб тым, што дэманструюць гэтыя працэсы і дзеля чаго ладзяцца, «Филин» паразмаўляў з гісторыкам Аляксеям Ластоўскім: https://d2rae64slocnmt.cloudfront.net/post/lastouski-mozhna-zauvazhycz-shto-ne-adbyvaeczcza-sudou-nad-etnichnymi-/213734/

Выйшаў трэці том «Гісторыі рознічнага гандлю ў Беларусі» У ім даследуецца рознічны гандаль у савецкім і постсавецкім грамадст
Выйшаў трэці том «Гісторыі рознічнага гандлю ў Беларусі» У ім даследуецца рознічны гандаль у савецкім і постсавецкім грамадствах Беларусі – ад 1921 г. да канца XX ст. За выданнем стаіць калектыў аўтараў, навуковая рэдакцыя – Захара Шыбекі. Рознічны гандаль у Беларусі даследуецца паводле пяці асноўных кірункаў: аналіз гістарыяграфіі і крыніц, агляд спажывецкага рынку, умовы з боку ўлад, дзейнасць і майстэрства гандляроў, роля спажыўца. Першы том – пра рознічны гандаль у даіндустрыяльнай Беларусі – пабачыў свет у 2023 годзе і ахапляе перыяд ад сярэдзіны ХІІІ ст. да 1861 г. Другі том – пра рознічны гандаль у раннеіндустрыяльным беларускім грамадстве – выйшаў у 2024-м і ахапляе перыяд ад 1861 да 1939 году.

«Гэта найвялікшая справа ў маім жыцьці». Як дыяспара дапамагла беларусам перажываць наступствы Чарнобылю https://smarturl.cli
«Гэта найвялікшая справа ў маім жыцьці». Як дыяспара дапамагла беларусам перажываць наступствы Чарнобылю https://smarturl.click/VRdBj 40 год таму беларусы замежжа адгукнуліся на чарнобыльскую бяду: стваралі фонды салідарнасьці, прывозілі гуманітарную дапамогу, мэдыкамэнты, абсталяваньне ў чарнобыльскія рэгіёны, прымалі на аздараўленьне тысячы беларускіх дзяцей. Свабода пагаварыла з тымі, хто ў гэтым удзельнічаў.

Repost from Новы Час
Код продкаў. Што хавала бабуліна легенда Павел Хадзінскі У адной беларускай сям’і была гісторыя пра скрыпача, якога пан нібыт
Код продкаў. Што хавала бабуліна легенда Павел Хадзінскі У адной беларускай сям’і была гісторыя пра скрыпача, якога пан нібыта прывёз з Варшавы. Яе ўспрымалі як факт — настолькі ўпэўнена яна гучала. Але калі звярнуліся да архіваў, высветлілася: праўда там ёсць, але яна іншая. За гэтай легендай стаіць гісторыя шляхецкага роду, страчанага статусу і лёсаў, што вядуць ужо ў ХХ стагоддзе... Гісторыя цалкам — на сайце Чытаць без VPN

Сустрэча «Спадчына «чарнобыльскага» руху Ці ведалі вы, што многія інтэрв’ю, запісаныя для кнігі Святланы Алексіевіч “Чарнобыл
Сустрэча «Спадчына «чарнобыльскага» руху Ці ведалі вы, што многія інтэрв’ю, запісаныя для кнігі Святланы Алексіевіч “Чарнобыльская малітва”, можна паглядзець у публічна даступным архіве? Гэтыя запісы — унікальнае акно ў час, калі навукоўцы і дактары яшчэ не баяліся гаварыць праўду пра катастрофу. Запрашаем на сустрэчу з гісторыкам Уладзімірам Валодзіным (гісторык, антыядзерны актывіст) і Таццянай Новікавай (даследчыца, актывістка ў сферы энергетыкі), каб даследаваць спадчыну чарнобыльскага руху. Уладзімір раскажа пра даследаванне вуснай гісторыі наступстваў Чарнобыльскай катастрофы і пра відэаінтэрв’ю, запісаныя Таццянай Логінавай і Святланай Алексіевіч у 1995–1996 гадах. Таццяна звернецца да постчарнобыльскага руху праз уласны досвед і паразважае пра перадачу памяці наступным пакаленням, місію грамадзянскай супольнасці і пагрозу забыцця гэтай гісторыі. Калі: 25 красавіка, 14:00 Дзе: Беларускі Моладзевы ХАБ (Dożynkowa 6A, Варшава) Уваход вольны Падрабязней на Ecohome

🎞 У Літве апублікавалі шэраг архіўных спраў з фотаздымкамі Яна Булгака, ёсьць там і крыпта з Катэдральнага касьцёлу Вільні Л
🎞 У Літве апублікавалі шэраг архіўных спраў з фотаздымкамі Яна Булгака, ёсьць там і крыпта з Катэдральнага касьцёлу Вільні Літоўскі дзяржаўны гістарычны архіў выклаў 236 спраў з фонду «Віленскае таварыства сяброў навук». Унікальныя матэрыялы ў адкрытым доступе могуць дапамагчы і беларускім дасьледнікам, піша «Радыё Свабода» са спасылкай на канал ArchiDucatus: Вільня|Vilna.
Сярод апублікаваных — фатаграфіі Яна Булгака, на якіх зафіксаваныя міжваенныя археалягічныя раскопкі крыпты каралёў у Катэдральным саборы і парэшткі манархаў. Адна з сэрый здымкаў падпісаная як «Фота руінаў Віленскага катэдральнага касьцёлу, базылікі, крыптаў каралёў: Аляксандра Ягелончыка, Барбары Радзівіл і іншых, падзямельляў і іншых да ачысткі ад апалай вапны, у час работ і пасьля рэстаўрацыі».
Падрабязней. 🖥 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.

Беларуская загадка Рамана Скірмунта Лекцыя Аляксандра Смалянчука з цыклу «Каляндар вольнай Беларусі» 25 красавіка запрашаем н
Беларуская загадка Рамана Скірмунта Лекцыя Аляксандра Смалянчука з цыклу «Каляндар вольнай Беларусі» 25 красавіка запрашаем на лекцыю, прысвечаную цікавай і супярэчлівай постацi беларускай гісторыі. У гэты дзень у 1868 годзе нарадзіўся Раман Скірмунт - чалавек, які ў 1917–1918 гадах актыўна адстойваў права беларусаў на свабоду і ўласную дзяржаву. Яго называлі «беларускім дзеячам з вялікіх паноў», і гэтая характарыстыка да сёння выклікае пытанні. Хто ён быў насамрэч? Палітык, патрыёт, арыстакрат, які шукаў шлях для Беларусі? На лекцыі разам паспрабуем: — разабрацца ў ключавых этапах яго жыцця — зразумець яго ролю ў беларускай дзяржаўнасці — крыху наблізіцца да разгадкі “загадкі Скірмунта” 🗓 25 красавіка 🕖 19:00 📍 Музей Вольнай Беларусі (Warszawa, Foksal 11/1) Уваход па данатах

Польскае радыё падрыхтавала падкаст «Чарнобыль. Праўдзівая гісторыя» Падкаст расказвае не толькі пра ход падзей 26 красавіка
Польскае радыё падрыхтавала падкаст «Чарнобыль. Праўдзівая гісторыя» Падкаст расказвае не толькі пра ход падзей 26 красавіка 1986 года, але і тое, як інфармацыя пра катастрофу дайшла да Польшчы, як узнік страх і першапачатковыя ахоўныя меры, у тым ліку ўвядзенне дзецям раствору Люголя. https://www.polskieradio.pl/396/7810/Artykul/3677475

На тэрыторыі Новага замка ў Гродне знайшлі рэшткі царквы, падобнай да Каложскай З 17 па 22 красавіка працягнулася даследаванн
На тэрыторыі Новага замка ў Гродне знайшлі рэшткі царквы, падобнай да Каложскай З 17 па 22 красавіка працягнулася даследаванне адкрытай падчас будаўнічых прац сцяны ХІІ стагоддзя на тэрыторыі Новага замка. Археолагі, распрацоўваючы невялікія квадраты з паўночнага і паўднёвага бакоў траншэі, здолелі прасачыць працяг сцяны і выказаць магчымыя інтэрпрэтацыі. Рэшткі галаснікоў у раскопе, характар кладкі і наяўнасць фігурнай пілястры дазваляюць выказаць меркаванне, што гэта фрагмент сцяны храма - паўднёвай сцяны з бакавым уваходам. Архітэктурныя дэталі дакладна паўтараюць знакамітую Барысаглебскую (Каложскую) царкву. Чытаць на сайце або без VPN.

Repost from Наша Ніва
Генадзь Сагановіч напісаў новую кнігу. Гэтым разам не па старажытнай гісторыі Новая кніга вядомага гісторыка Генадзя Саганові
Генадзь Сагановіч напісаў новую кнігу. Гэтым разам не па старажытнай гісторыі Новая кніга вядомага гісторыка Генадзя Сагановіча прысвечаная асобе Міколы Прашковіча (1932-1983) — беларускага літаратуразнаўцы, крытыка і перакладчыка, які ўвайшоў у гісторыю таксама як адзін з удзельнікаў беларускага культурніцкага дысідэнцтва 1960—1970‑х гадоў. https://nashaniva.com/393473 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/393473

Repost from Белсат
📚Гэты беларускі пісьменнік валодаў шасцю мовамі і быў адным з самых публікаваных у БССР 140 гадоў таму нарадзіўся знакаміты беларускі пісьменнік, паэт, публіцыст і мовазнаўца Змітрок Бядуля. Ён працаваў з Купалам, сябраваў з Кузьмой Чорным, а ў ягонай кватэры некаторы час жыў Багдановіч. Пра лёс нашага выбітнага земляка глядзіце ў нашым сюжэце!

📚 У Беластоку прайшла прэзентацыя навуковага даследавання і яго беларускага перакладу для часопіса ARCHE «Кірылічныя выданні
📚 У Беластоку прайшла прэзентацыя навуковага даследавання і яго беларускага перакладу для часопіса ARCHE «Кірылічныя выданні выдавецтваў з Вялікага Княства Літоўскага ў XVI-XVIII ст.» з удзелам яго аўтаркі, гісторыка Ольштынскага ўніверсітэта – Зоі Пераслаўцаў-Ярашэвіч. 🔻 "Гэтая спадчына агульная для нас – для літоўцаў, беларусаў, украінцаў і палякаў." https://racyja.com/by/kultura/u-belastoku-raskazali-pra-kirylicnyja-staradruki-casou-vkl/

Ужо сёньня: паўстанцы Касьцюшкі вызвалілі Вільню → https://smarturl.click/kZXZ6 З 22 на 23 красавіка 1794 году падчас паўстан
+2
Ужо сёньня: паўстанцы Касьцюшкі вызвалілі Вільнюhttps://smarturl.click/kZXZ6 З 22 на 23 красавіка 1794 году падчас паўстаньня Тадэвуша Касьцюшкі была вызваленая Вільня. Паўстаньне ставіла мэтай скасаваньне першага і другога падзелаў Рэчы Паспалітай. Цікава, што ў гэты ж дзень праз 125 гадоў, пасьля заняцьця Вільні польскім войскам і выгнаньня бальшавікоў, Начальнік Польскай дзяржавы Юзэф Пілсудзкі выдаў па-польску і па-літоўску адозву да жыхароў былога Вялікага Княства Літоўскага, дэкляраваўшы самавызначэньне народам колішняй Рэчы Паспалітай. Зрэшты, як паказала далейшая гісторыя, гэта былі толькі словы.

Repost from Наша Ніва
Амерыканцы алічбавалі трафейныя дакументы са Смаленскага архіва, вывезенага нацыстамі. У ім варта шукаць і дакументы па белар
Амерыканцы алічбавалі трафейныя дакументы са Смаленскага архіва, вывезенага нацыстамі. У ім варта шукаць і дакументы па беларускім пытанні Нацыянальнае ўпраўленне архіваў і дакументацыі ЗША выклала ў сеціва поўны масіў дакументаў Смаленскага абласнога і гарадскога камітэтаў партыі за 1917—1941 гады. Гэты захоплены ў час Другой сусветнай вайны збор хавае ў сабе ўнікальныя звесткі пра палітыку саветаў на Смаленшчыне, у перыяд, калі там была абвешчана ССРБ, праводзілася беларусізацыя і ставілася пытанне аб перадачы рэгіёна Беларусі.  https://nashaniva.com/393341 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/393341

Magistra Svita: Як з'явілася шляхта і куды яна знікла Шляхецтва — гэта адна з тых з'яваў, якія ўсе нібыта ведаюць, але мала х
Magistra Svita: Як з'явілася шляхта і куды яна знікла Шляхецтва — гэта адна з тых з'яваў, якія ўсе нібыта ведаюць, але мала хто бачыць цалкам. Адкуль яно наогул узялося? Як простыя ваяры з дружыны ператварыліся ў адметнае саслоўе з правам голасу на сойміку, асабістым гербам і прывілеямі, якіх не мелі нават іх еўрапейскія аналагі? Новы выпуск падкаста Magistra Svita — гэта агляд уздоўж усяго жыцця шляхецтва: ад варварскага племені да соймавага актывіста, ад Гарадзельскай уніі да Канстытуцыі 3 мая. І гэта вельмі павярхоўны агляд. Хутчэй пачатак размовы, якую мы абавязкова працягнем у наступыных выданнях. 🎧Слухайце ў новым выданні "Magistra Svita"

Repost from Наша Ніва
«Ежа на могілках — так было заўсёды». Гісторык пра традыцыі памінальнага стала ў беларусаў «На тэрыторыі Беларусі практычна н
«Ежа на могілках — так было заўсёды». Гісторык пра традыцыі памінальнага стала ў беларусаў «На тэрыторыі Беларусі практычна не было канфліктаў з-за «няправільнай» абраднасці. Калі ў нейкай вёсцы былі свае традыцыі, то праводзілі ўсё так, як казалі мясцовыя старцы». https://nashaniva.com/393349 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/393349

📌 Літоўскі Чырвоны Крыж запрашае мігрантаў, якія жывуць у Літве, на бясплатны анлайн-семінар пра гісторыю Літвы, які адбудзе
📌 Літоўскі Чырвоны Крыж запрашае мігрантаў, якія жывуць у Літве, на бясплатны анлайн-семінар пра гісторыю Літвы, які адбудзецца ў чацвер, 23 красавіка, у 18:00. 👨🏻‍🏫 Якія асноўныя гістарычныя этапы і даты ў гісторыі Літвы важна ведаць кожнаму чалавеку, які жыве ў гэтай краіне? Вялікае Княства Літоўскае — што яно азначае для літоўцаў? Што для літоўцаў сімвалізуюць Вільня, жоўта-зялёна-чырвоны сцяг і Віціс? Як гісторыя навучыла літоўцаў цаніць і берагчы сваю мову? 👌 Гэтыя і іншыя пытанні будуць раскрытыя ў фармаце семінара-дыскусіі гісторыкам, дацэнтам Універсітэта Вітаўта Вялікага, Русцісам Камунтавічусам. 📆 23 красавіка, чц | 18:00–19:30 📍 Анлайн, праз Microsoft Teams. ✍️ Удзел бясплатны, па рэгістрацыі ў гэтай форме: https://forms.office.com/e/XYcWnYzqfC

Repost from Спадчына
Стары замак у Гародні на пачатак XVII стагоддзя, узноўлены з дапамогай нейрасеткі на аснове мастацка-гістарычнай рэканструкцы
+1
Стары замак у Гародні на пачатак XVII стагоддзя, узноўлены з дапамогай нейрасеткі на аснове мастацка-гістарычнай рэканструкцыі Паўла Татарнікава паводле матэрыялаў і з навуковымі кансультацыямі Мікалая Волкава. Фота #СтарыЗамак #Гродна #графічнаярэканструкцыя #замкі