fa
Feedback
WARTA – беларускае нацыянальнае медыя

WARTA – беларускае нацыянальнае медыя

رفتن به کانال در Telegram
751
مشترکین
-124 ساعت
+27 روز
-330 روز
آرشیو پست ها
Змаганьне ірляндцаў за незалежнасьць і выжываньне.Факты і паралелі зь Беларусяй Валер Буйвал, канфэрэнцыя “Беларусь: выжываньне і адраджэньне нацыі”: “Лубянская і квазінавуковая прапаганда выкарыстоўваюць прыклад Ірляндыі, каб пераканаць беларусаў, што “ирландцы и без своего языка живут хорошо”, “русскоязычная Белоруссия – знак прогресса и возрождения”. Вораг спрабуе навязаць нам чужыя стэрэатыпы. Мы павінны адкінуць навязьлівую схаластыку маскоўцаў – вялікіх зьнішчальнікаў нацыянальных моў і культур. У кожнага народа свой шлях”. Чытаць цалкам: https://warta.media/2951

Сёньня, 11 ліпеня 2025 году, другая гадавіна сьмерці Алеся Пушкіна Алесь быў адным з найбольш яскравых прадстаўнікоў сучаснаг
Сёньня, 11 ліпеня 2025 году, другая гадавіна сьмерці Алеся Пушкіна Алесь быў адным з найбольш яскравых прадстаўнікоў сучаснага беларускага мастацтва і сваім жыцьцём і творчасьцю заўсёды выступаў за свабоду, праўду і беларускую нацыянальную ідэю. Ён арганізоўваў вострыя перформансы, ствараў моцныя, патрыятычныя і правакацыйныя карціны. Алесь Пушкін быў арыштаваны ў 2021 годзе за «рэабілітацыю нацызму» (за тое, што выставіў партрэт антысавецкага партызана Яўгена Жыхара) і засуджаны на 5 год строгага рэжыму. Пушкін памёр ва ўзросьце 57 гадоў у гарадзенскай турме ў выніку адсутнасьці неабходнай мэдычнай дапамогі. Алесь Пушкін застаўся сымбалем волі і непакорлівасьці беларускага духу. Слава героям!

Выкарыстаньне псэўдапраўных палажэньняў у палітыцы расейскага генацыду беларусаў Галіна Пархімчык, канфэрэнцыя “Беларусь: выжываньне і адраджэньне нацыі”: "Праз лукашэнкаўскі марыянетачны рэжым праводзяцца небывалыя рэпрэсіі. У гэтай барацьбе улады шырока выкарыстоўваюць розныя юрыдычныя палажэньні для перасьледу грамадзян пад выглядам барацьбы са злачыннасьцю. У сапраўднасьці мы маем справу з наборам палітычных установак, якім зьнешне надаецца форма закону. Гэта не права ў яго сапраўдным разуменьні, а адвольны палітычны акт уладаў." Чытаць цалкам: https://warta.media/2930

Палітыка маскоўскай русіфікацыі ў беларускай тапаніміцы, геаграфіі і краязнаўстве Уладзімер Хільмановіч, канфэрэнцыя “Беларусь: выжываньне і адраджэньне нацыі”: "У беларускай тапанімічнай сістэме за апошнія амаль 200 гадоў адбыліся кардынальныя зьмены і вельмі заганныя ўплывы. Калі не лічыць кароткіх перыядаў нацыянальнага Адраджэньня, найбольш выніковым зь якіх быў перыяд канца 1980-ых – пачатку 1990-ых гадоў, гэты быў час зьнішчэньня, згубных перанайменьняў і наданьня новых, часта абсурдных назваў. Пры тым перанайменьні і новатворы ігнаравалі законы беларускай мовы і элементарную логіку". Чытаць цалкам: https://warta.media/2934

"Рускі мір": у Владікаўказе ўдзельнік вайны ва Ўкраіне зарэзаў сваю жонку і яе дачку Раніцай 7 ліпеня 58-гадовы мужчына ўзяў
"Рускі мір": у Владікаўказе ўдзельнік вайны ва Ўкраіне зарэзаў сваю жонку і яе дачку Раніцай 7 ліпеня 58-гадовы мужчына ўзяў кухонны нож і напаў на членаў сваёй сям’і. Ад атрыманых раненьняў на месцы загінулі 44-гадовая жонка падазраванага і яе 23-гадовая дачка. Яе другая дачка, 15-гадовая, з колатымі і рэзанымі ранамі была шпіталізаваная ў цяжкім стане. У кватэры таксама знаходзіўся 9-гадовы сын нападніка з дзіцячым цэрэбральным паралічам — ён не пацярпеў. Пасьля нападу мужчына спрабаваў скончыць жыцьцё самагубствам, але застаўся жывым і быў дастаўлены ў шпіталь, дзе яго аперыруюць. Паводле зьвестак, мужчына раней удзельнічаў у баявых дзеяньнях ва Ўкраіне.

Рэпартэр — Трампу: «Вы толькі што сказалі, што незадаволены Пуціным. Ці плянуеце вы як-небудзь выказаць гэтае незадаволеньне?» Трамп: «Я вам гэтага не скажу. Мы ж хочам зрабіць маленькі сюрпрыз, праўда ж?»

У Заслаўі працягваюць зьнішчаць гістарычную драўляную забудову ў цэнтры гораду — у некаторых дамах дагэтуль жывуць людзі! У З
+2
У Заслаўі працягваюць зьнішчаць гістарычную драўляную забудову ў цэнтры гораду — у некаторых дамах дагэтуль жывуць людзі! У Заслаўі ў працэсе падрыхтоўкі да лукашэнкаўскіх «Дажынак» працягваюць работы па зносе старых дамоў на цэнтральнай вуліцы Савецкай. Гэтыя работы заяўляюцца часткай больш шырокага плана па так званай "рэканструкцыі" вуліцы, дзе плануюць пашырыць праезную частку для паляпшэння дарожнай сітуацыі, піша pristalica.by. Раней былі зьнішчаныя гістарычныя будынкі першай паловы XX ст., якія уваходзілі ў спіс архітэктурнай спадчыны пад аховай, але не так даўно былі з яго выключаныя. Днямі пачалі падрыхтоўку да зносу дома №47, у якім яшчэ жывуць людзі, што выклікала трывогу ў мясцовых жыхароў. Жыхарам дамоў абяцаюць, што без даху над галавой яны не застануцца — ім даюць арэнднае жыльлё. У гэтым доме было 12 кватэр, большасьць з іх жыхароў ужо пераехала ў новае жыльлё. Аднак трое ўладальнікаў пакуль застаюцца. Як патлумачыў дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства «Жыльлёвік Міншчыны» Арцём Яфрэмаў, работы вядуцца паступова і ўсё ўзгоднена загадзя. Разбіраюць, маўляў, толькі пустую частку будынка, дзе нікога няма. З жыхарамі трох кватэр правялі размову і паабяцалі, што да пятніцы, 11 ліпеня, яны атрымаюць новае арэнднае жыллё. Па апошніх даных, з трох кватэр насамрэч заселеныя толькі дзве. Як толькі ўсе жыхары выедуць, пачнуцца работы па поўным зносе другой часткі дома.

Фрыдрых Мерц заявіў, што Расея ўжо вядзе гібрыдную вайну супраць Нямеччыны Паводле яго, Расея сыстэматычна атакуе Нямеччыну —
Фрыдрых Мерц заявіў, што Расея ўжо вядзе гібрыдную вайну супраць Нямеччыны Паводле яго, Расея сыстэматычна атакуе Нямеччыну — ад сабатажу і кібэратак да падпалаў і дывэрсіяў. Амаль усе сьляды, паводле яго словаў, вядуць у Маскву, і такія дзеяньні ўжо можна назваць гібрыднай вайной.

Жыве Беларусь!
Жыве Беларусь!

У Менску сарвалі вечарыну памяці Ларысы Геніюш 8 ліпеня ў менскай галерэі “Парасон” мелася адбыцца вечарына, прысьвечаная бел
У Менску сарвалі вечарыну памяці Ларысы Геніюш 8 ліпеня ў менскай галерэі “Парасон” мелася адбыцца вечарына, прысьвечаная беларускай паэтцы Ларысе Геніюш. Пра яе жыцьцёвы і творчы шлях меўся распавесьці паэт і дасьледчык літаратуры Міхась Скобла. Аднак вечарына выклікала пільную ўвагу прапагандыстаў. На яе ў сваіх тг-каналах абрынуліся Рыгор Азаронак, Вадзім Гігін, Людміла Гладкая, Вольга Бондарава ды іншыя. Праз нейкі час Азаронак з задавальненьнем паведаміў, што абвестка пра вечарыну зьнікла.

❗️Відэа канфэрэнцыі "Беларусь: выжываньне і адраджэньне нацыі", праведзенай рухам "Вольная Беларусь" 29 чэрвеня ў Варшаве: https://www.youtube.com/watch?v=y8ST2tuq1fw

Чарговае разбурэньне беларускай гістарычнай спадчыны Да абласных “Дажынак” у вёсцы Смальяны Аршанскага раёна ў ноч з 30 чэрве
+4
Чарговае разбурэньне беларускай гістарычнай спадчыны Да абласных “Дажынак” у вёсцы Смальяны Аршанскага раёна ў ноч з 30 чэрвеня на 1 ліпеня знесьлі стогадовую стайню, якая разам з гатэлем утварала адзіны архітэктурны комплекс. Раней, таксама быў разбураны сам гатэль, а стайні, што прымыкалі да яго, засталіся без аднаго з муроў. Першапачаткова гатэль быў збудаваны мясцовым памешчыкам як жыльлё для працаўнікоў маёнтку. У савецкі час пад кватэры пераабсталявалі і стайні. Комплекс не меў ахоўнага статусу. Цягам апошняга дзесяцігоддзя ўлады спрабавалі знесьці былы дамініканскі кляштар, але яго знішчэньне спыніла Акадэмія навук. У 2023 г. былі зруйнаваныя млын і стары будынак мясцовага тэхнікума. Крыніца: Спадчына

Разгараецца расейска-азербайджанскі канфлікт: у Баку затрымалі і моцна збілі расейцаў, абвінавачаных у кантрабандзе наркотыка
+3
Разгараецца расейска-азербайджанскі канфлікт: у Баку затрымалі і моцна збілі расейцаў, абвінавачаных у кантрабандзе наркотыкаў У Баку арыштавалі 9 расейцаў па абвінавачаньні ў кантрабандзе наркотыкаў з Ірану. Паводле МУС Азербайджана, затрыманыя нібыта датычныя да наркакантрабанды з Ірана. Пры гэтым мінімум двое з іх, як высьветліла выданне «Важные истории» — расійскія айцішнікі-рэлаканты. На кадрах з суда відаць сляды збіцьця. Затрыманьні адбыліся на фоне дыпламатычнага канфлікту паміж Масквой і Баку, выкліканага смерцю двух азербайджанцаў пасьля аперацый сілавікоў у Расіі. У адказ Баку затрымаў мінімум 10 расіян, а Масква — 9 азербайджанцаў, сярод якіх уплывовыя прадстаўнікі дыяспары. Таксама ў СІЗА ў Азербайджане адправілі кіраўнікоў расійскага прапагандысцкага агенцтва «Sputnik Азербайджан». А ў Екацярынбургу ў сваю чаргу паказальна жорстка затрымалі кіраўніка мясцовай азербайджанскай дыяспары.

У Музеі вайны ў цэнтры Кіева зьявіўся стэнд памяці беларускай добраахвотніцы Марыі Зайцавай. Стэнд, прысьвечаны загінулай бел
У Музеі вайны ў цэнтры Кіева зьявіўся стэнд памяці беларускай добраахвотніцы Марыі Зайцавай. Стэнд, прысьвечаны загінулай беларусцы, стаў часткай выставы аб замежных абаронцах Украіны. Выстава раскрывае маштабы міжнароднай падтрымкі Украіны: ад узброенай і гуманітарнай дапамогі да асабістага выбару замежнага грамадзяніна ўступіць у шэрагі ўкраінскай арміі. “Гэта выстава пра тых, для каго ўкраінцы сталі братамі і сябрамі, а Украінадомам і полем найважнейшай бітвы. Пра тых, хто аддае сваё жыццё дзеля нашай агульнай Свабоды" – напісана на афіцыйным сайце музэю.

У Варшаве прайшла канфэрэнцыя “Беларусь: выжываньне і адраджэньне нацыі” 29 чэрвеня ў Беларускім Доме адбылася канфэрэнцыя, падрыхтаваная нацыянальна-вызвольным рухам “Вольная Беларусь”. Было зачытана сем дакладаў у рамках акрэсьлінай тэмы канфэрынцыі, пасьля чаго адбылося іх абмерканьне са слухачамі ў залі. Чытаць рэпартаж: https://warta.media/2890

Беларуска-польскія лёсы ў адной пастаноўцы: спэктакль Юліі Шаўчук у Варшаве 28 чэрвеня на сцэне польскага тэатру Powszechny адбылася прэм’ера спэктаклю “Po co babie sztuka?” (Навошта бабе мастацтва?) беларускай рэжысёркі Юліі Шаўчук. Спэктакаль быў створаны ў рамках стэпендыяльнай праграмы “Gaude Polonia” Нацыянальнага Цэнтру Культуры. У цэнтры аповеду — лёсы дзвюх мастачак: беларускай Алены Кіш і польскай Тамары Лямпіцкай. Чытаць цалкам: https://warta.media/2873

Пяць краін НАТА абмяркоўваюць план новай "жалезнай заслоны". Паводле яго Беларусь аддаюць Расее Пяці краін НАТА гатовы заміні
Пяць краін НАТА абмяркоўваюць план новай "жалезнай заслоны". Паводле яго Беларусь аддаюць Расее Пяці краін НАТА гатовы замініраваць раёны ўздоўж межаў з РФ, каб стварыць у Эўропе новую "жалезную заслону", — The Telegraph Размова аб Фінляндыі, Эстоніі, Латвіі, Літве і Польшчы. Усе яны ўжо заявілі аб выхадзе з Атаўскай канвенцыі, якая забараняе выкарыстаньне супрацьпяхотных мін.

+1
Расея адкрыта пачала здзяйсьняць дыверсіі супраць краінаў НАТА. У нямецкім Эрфурце дыверсанты спалілі некалькі ваенных грузавікоў бундэсвера Грузавікі знаходзіліся на стаянцы рамонтнай майстэрні кампаніі MAN Truck & Bus. Відэа падпаленых машын актыўна распаўсюджваюць Z-каналы, яны маглі атрымаць яго непасрэдна ад выканаўцаў. Tendar адзначае, што ў Эрфурце пражывае адна з найбуйных рускіх дыяспар у Нямеччыне. Расейскія каналы сьцвярджаюць, што гэта нібыта ўкраінская тэхніка, адпраўленая на рамонт, хаця на кадрах бачныя камуфляж і маркіроўка бундэсвера — гэта значыць гэта нямецкія аўто. Судзячы па ўсім, расейцы ўжо адкрыта здзяйсняюць дыверсіі на тэрыторыі краіны — чальца Эўразвяза і НАТА.

Расейскі імперыялізм можа хавацца пад рознымі маскамі: бальшавізм, камунізм, расейскі фашызм.... і, нават, дэмакратыя-лібералізм Нядаўна адна расейская "дэмакратка" і "ліберал" Юлія Латыніна заявіла літаральна наступнае: "Я не жду перемирия, я жду логического конца войны", бо Ўкраіна нясе "стратегическую угрозу" існаваньню Расеі.
"Нейтральная Украина, Украина многонациональная, Украина, которая помнит свои российские корни, и Украина, которая помнит свои украинские корни — это то, что можно приветствовать двумя руками."
— паведаміла расейская дэмакратка

❗️ 29 чэрвеня, Варшава — Канфэрэнцыя аб Беларусі "БЕЛАРУСЬ: ВЫЖЫВАНЬНЕ І АДРАДЖЭНЬНЕ НАЦЫІ" Тэмы выступаў: — "Расейская мэтад
❗️ 29 чэрвеня, Варшава — Канфэрэнцыя аб Беларусі "БЕЛАРУСЬ: ВЫЖЫВАНЬНЕ І АДРАДЖЭНЬНЕ НАЦЫІ" Тэмы выступаў: — "Расейская мэтадалёгія зьнішчэньня Беларусі і нацыянальны супраціў". — "Нэататалітарызм як палітычная рэчаіснасьць Беларусі." — "Ідэалёгія рускага міру, антыбеларуская прапаганда і барацьба зь ім". — "Выкарыстаньне псэўдапраўных палажэньняў у палітыцы расейскага генацыду беларусаў". — "Палітыка маскоўскай русіфікацыі ў беларускай тапаніміцы, геаграфіі і краязнаўстве". — "Чарнобыльская катастрофа і барацьба за выжываньне Беларускага народа". — "Змаганьне ірляндцаў за незалежнасьць і выжываньне. Факты і паралелі зь Беларусяй". Па гэтых тэмах агульны "круглы стол". Дакладчыкі: Зянон Пазьняк, Павел Усаў, Натальля Крывашэй, Уладзімер Хільмановіч, Галіна Пархімчык, Валеры Буйвал, Галіна Пазьняк. ⏰ КАЛІ: 29 чэрвеня (нядзеля), 15:00 📍ДЗЕ: Варшава, ul.Kryniczna,6, “Беларускі Дом” Арганізатары: — НВР "Вольная Беларусь"Беларускі Дом Запрашаем. Усё свабодна.