WARTA – беларускае нацыянальнае медыя
رفتن به کانال در Telegram
WARTA - Беларускае нацыянальнае медыя Падтрымаць: https://buymeacoffee.com/wartabelarus YouTube: https://www.youtube.com/@wartabelarus https://warta.media/ https://www.facebook.com/wartabelarus
نمایش بیشتر751
مشترکین
-124 ساعت
+27 روز
-330 روز
آرشیو پست ها
"Тэрырысты" ў лукашысцкай Беларусі: шматдзетную маці, якая працавала ў банку і вяла блог, асудзілі па палітычнай справе і прызналі тэрарысткай
Як паведамляе "Вясна", Ганне Папай 45 гадоў. Родам яна са Жлобіна. Скончыла Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт і з таго часу жыве ў Мінску. Доўгі час жанчына працавала ў банкаўскай сферы — у аддзелах па абслугоўваньні кліентаў.
Ганна любіць выпякаць, а таксама вядзе тыкток-канал, дзе распавядае пра тое, як лепш узяць крэдыт на кватэру, як абраць добрае жытло. У Ганны трое дзяцей — два непаўналетнія сыны і дарослая дачка.
Жанчыну затрымалі ў кастрычніку 2024 года. Ганну асудзілі па трох артыкулах — «заклікі да прычыненьня шкоды Беларусі» (ч. 3 арт. 361 КК), «распальваньне варожасьці» (ч. 1 арт. 130 КК) і «ўдзел у дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (ч. 1 арт. 342 КК). Пасьля прысуду Ганну дадалі ў спісы «экстрэмістаў» і «тэрарыстаў»
Паводле інфармацыі «Вясны», яе асудзілі да 2,5 гадоў пазбаўленьня волі.
"Ці магчыма развярнуць Беларусь?" — такім пытаньнем задаецца амэрыканскі аўтар на старонках часопісу The National Interest.
“Беларускі балкон” — ключавы плацдарм паміж НАТО і Расеяй, што надае ёй выключную важнасьць у пытаньнях звычайнай і ядзернай бясьпекі. Яе геаграфічнае становішча таксама дае магчымасьць стаць істотным эканамічным цэнтрам паміж Усходам і Захадам.
Чытайце пераклад цалкам на Варце:
https://warta.media/2863
Вызвалены з лукашыскай турмы палітзняволены грамадзянін Эстоніі Алан Роя: «У XXI стагоддзі ніхто не павінен жыць у такіх умовах»
Грамадзянін Эстоніі быў сярод 14 вызваленых палітвязняў, якія ў суботу апынуліся на волі. Ён прыляцеў у Эстонію, дзе даў каментар журналістам. Алан быў стомлены, але расчулены да слёз.
«Знаходзіцца за кратамі — гэта адно, але з 2021 года я фактычна быў закладнікам у Беларусі. Да мяне ставіліся вельмі дрэнна. Хутчэй за ўсё, я зраблю гэта справай свайго жыцця і распавяду праваабарончым арганізацыям пра тое, у якіх умовах там утрымліваюць людзей. У XXI стагоддзі ніхто не павінен жыць у такіх умовах».Крыніца: Postimees
+4
Як выглядаюць закладнікі рэжыму пасьля лукашэнкаўскай турмы
Спецпрадстаўнік ЗША Кіт Кэлаг правёў перамовы з Лукашэнкам у Менску. Вынікам стала вызваленьне 14 палітвязьняў. Сярод вызваленых — Сяргей Ціханоўскі
Паведамляецца, што вызваленьне вязьняў стала вынікам асабістай просьбы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа.
Сярод 14 вызваленых ёсьць замежнікі: 2 грамадзяніны Японіі, 3 — Польшчы, 2 — Латвіі, а таксама грамадзяне Эстоніі, Швецыі і ЗША.
19 чэрвеня 1924 году Васіль Уладзімеравіч Быкаў
Васіль Быкаў быў ня толькі геніяльным пісьменьнікам, але і выбітным дзеячом беларускага адраджэньня, які змагаўся за волю і незалежнасьць беларускага народу.
Ён быў сябрам Беларускага Народнага Фронту ад самага яго ўтварэньня. Васілю Быкаву сымбалічна быў выпісаны партыйны білет за №1 (у Зянона Пазьняка быў за №2), што падкрэсьлівала яго асаблівую ролю ў дэмакратычным адраджэнскім руху.
Эўропе трэба больш падтрымліваць Украіну. У адваротным выпадку ўсім давядзецца вучыць рускую мову, — Вярхоўны прадстаўнік ЭЗ па замежных справах і бяспецы Кая Каллас.
"Мы павінны зрабіць больш для Украіны, для нашай уласнай бяспекі таксама. Працытую майго сябра, генеральнага сакратара НАТА Марка Рутэ: калі мы не дапаможам Украіне і далей, нам усім трэба пачаць вывучаць рускую мову. Чым мацнейшая Украіна на полі бою сёньня, тым мацнейшая яна будзе за сталом перагавораў, калі Расія, нарэшце, будзе гатова да размовы".
Беларускі піяніст атрымаў адразу тры прызы на міжнародным конкурсе ў Валенсіі
Уладзіслаў Хандогій адзначыўся на 23-м міжнародным конкурсе піяністаў імя Хасэ Ітурбі ў іспанскай Валенсіі, які праходзіў з 4 па 14 чэрвеня.
У прыватнасьці, журы прысудзіла нашаму маладому суайчыньніку другое месца, што прынесла яму прэмію ў памеры 20 тысяч эўра і ангажэмент на ўдзел у канцэртным туры.
Акрамя таго, наш зямляк атрымаў яшчэ дзве спецыяльныя ўзнагароды: прыз глядацкіх сімпатый (2 тысячы еўра) і прыз за найлепшае выкананьне канцэрта Бетховена (2 тысячы еўра).
Першае месца ў конкурсе заняў ізраільцянін Набіль Хаек, трэцяе — італьянец Руджэра Фіярэла.
Усяго ж заяўкі на ўдзел паступілі ад каля 200 прэтэндэнтаў з 40 краін.
Reuters: Спецпрадстаўнік ЗША па Украіне плануе паездку ў Беларусь і сустрэчу з Лукашэнкам
Reuters гэта паведамляе са спасылкаю на чатыры крыніцы. Афіцыйная інфармацыя пра візіт не была апублікавана.
Паводле дзвюх крыніц, дакладны парадак дня сустрэчы невядомы, хоць Кэлаг у прыватных размовах назваў паездку крокам, які можа дапамагчы запусціць працэс мірных перамоваў па спыненьні вайны Расіі супраць Украіны.
Дзяржаўны дэпартамент ЗША і пасольства Беларусі ў Вашынгтоне адмовіліся ад каментароў. Кэлаг і Белы дом не адказалі на просьбы аб каментарыях.
Агенцтва Reuters адзначае, што планаваньне такіх паездак патрабуе дбайных перамоваў, і магчыма, што візіт можа быць адменены або зменены ў апошні момант.
Калі Кэлаг сустрэнецца з Лукашэнкам, ён стане самым высокапастаўленым чыноўнікам ЗША, які наведаў аўтарытарную дзяржаву за апошнія гады, піша агенцтва.
У 2020 годзе, падчас першага тэрміну Трампа, Дзяржаўны сакратар Майк Пампеа наведваў Беларусь, гэта быў візіт прадстаўніка ЗША на высокім узроўні за 20 гадоў. Паездка была часткай першай кампаніі адміністрацыі Трампа па паляпшэньні адносін з Беларуссю ў той час.
+3
У чэшскім горадзе дэмантавалі помнік савецкаму салдату
У Літамержыцы знеьслі помнік «Гонар і слава Савецкай Арміі», які прастаяў там 50 гадоў, паведамляюць чэшскія СМІ. Рашэньне прыняла гарадская рада. Гэта выклікала спрэчку ў мясцовых жыхароў: адны лічаць знос перапісваньнем гісторыі, іншыя кажуць, што помнік з'явіўся ў 1975 годзе, на восьмы год знаходжаньня савецкіх войскаў у краіне, і сімвалізуе не вызваленьне, а акупацыю з боку СССР.
Помнік некалькі разоў падвяргаўся псаваньню. Напрыклад, у 2022 годзе невядомыя размалявалі пастамент: яго падстава стала нагадваць пральную машынку — верагодна, намёк на выпадкі марадзёрства, якія абмяркоўваліся ў кантэксце дзеяньняў расійскіх вайскоўцаў ва Украіне. Таксама на пярэднюю частку статуі нанесьлі чырвоную фарбу.
"Ізраіль робіць тое, што яму трэба". Нетаньяху не выключыў магчымасьці ліквідацыі аяталы Хаменеі, — ABC
Паводле яго слоў, гэта не абвастрыла б канфлікт, а наадварот — знізіла градус напружанасьці, паколькі менавіта рэжым аятол у Іране з'яўляецца першапрычынай канфлікту.
На пытаньне, ці сапраўды Ізраіль нацэліцца на Хаменеі, Нетаньяху адказаў, што Ізраіль "робіць тое, што яму трэба".
+3
Беларусы выкупілі адзін з найбольш каштоўных пісьмовых помнікаў беларускай гісторыі
Ініцыятыва MALDZIS выкупіла першае выданьне “Жазла кіраваньня” (“Жезлъ правленіа”) Сімяона Полацкага. Гэта адзін з найбольш каштоўных кніжных помнікаў, створаных беларусамі.
“Жазло кіраваньня” было надрукаванае ў Маскве ў 1667-ым годзе на царкоўнаславянскай мове і належыць да надзвычай рэдкіх артэфактаў. Гэта першая выдадзеная кніга беларускага манаха-асветніка Сімяона Полацкага.
Кажа Павел Мацукевіч, кіраўнік ініцыятывы MALDZIS:
“Асьветнік Сімяон Полацкі – постаць агульнаеўрапейскага маштабу і адна з самых яркіх асоб у гісторыі Усходняй Еўропы ў XVII ст. Шмат у чым ягонае жыцьцё і творчасьць (у тым ліку кніга “Жазло кіраваньня”) адлюстроўваюць культурную спецыфіку Беларусі як еўрапейскай краіны з асаблівай ідэнтычнасьцю і гістарычнай спадчынай, якая склалася ў выніку сінтэзу традыцый і ўплываў Захаду і Усходу”.
Кніга была набытая ў Польшчы на сродкі беларускіх ахвярадаўцаў і ў будучыні будзе перададзеная ў Музей-бібліятэку Сімяона Полацкага ў якасьці грамадскага падарунка. Да вяртаньня ў Полацк кніга будзе выстаўляцца падчас адмысловых мерапрыемстваў за межамі Беларусі.
Кажа Рыгор Астапеня, апякун ініцыятывы MALDZIS:
“Кніга “Жазло кіраваньня” з’яўляецца прыкладам багатых традыцыяў палемічнай літаратуры, якая была шырока распаўсюджаная акурат на беларускіх землях. Нашыя продкі менавіта з дапамогай мовы палемічных тэкстаў, а не зброі імкнуліся вырашаць міжканфесійныя канфлікты. У тагачаснай Расеі такой традыцыі не існавала. “Жазло кіраваньня” лічыцца першым значным палемічным творам у расейскай гісторыі”.
Падтрымаць ініцыятыву, якая вяртае беларусам іх гістарычныя скарбы, можна тут: https://maldzis.world/support-us/
У Латвіі затрымалі палітыка, які выгукнуў у парламенце "руская мова — наша мова!"
16 чэрвеня Служба дзяржбяспекі Латвіі (VDD) затрымала былога дэпутата Сейма Аляксея Рослікава. Ён трапіў у цэнтр скандалу пасля таго, як падчас абмеркаваньня дэкларацыі "аб русіфікацыі" заявіў з трыбуны на рускай: "Нас больш, і руская мова — гэта наша мова!" — і паказаў непрыстойны жэст.
Росьлікаў абвінаваціў улады ў "бамбардзіроўцы" рускамоўных сем'яў законамі. Супраць яго распачалі крымінальную справу 9 чэрвеня па падазрэньні ў "аказаньні дапамогі Расіі ў яе дзеяньнях супраць Латвіі і распальваньні нацыянальнай варожасьці і нянавісьці".
Цяпер ён ужо не дэпутат Сейма — яго мандат скончыўся 10 чэрвеня, але ён абраны ў Рыжскую думу, пішуць СМІ.
Аляксей Рослікаў — вядомы латвійскі прарасійскі палітык, які выступае за "правы рускамоўных", супраць абавязковага вывучэньня латышскай мовы і актыўна выкарыстоўвае рускую ў парламенце.
Страты расійскай арміі з пачатку поўнамаштабнага ўварваньня ва Украіну дасягнулі 1 мільёна чалавек забітымі і параненымі, — Мінабароны Вялікабрытаніі са спасылкай на дадзеныя разведкі
З гэтай колькасьці маглі быць ліквідаваны каля 250 тысяч расійскіх салдат і афіцэраў, што з'яўляецца самымі буйнымі стратамі Расіі з часоў Другой сусьветнай вайны.
Сукупныя незваротныя страты расейскага войска складаюць ад 400 да 500 тысяч чалавек.
З такой неверагоднай дакладнасьцю Ізраіль ліквідаваў аднаго з іранскіх камандыраў
‼️Яшчэ адна ахвяра лукашызму: праз некалькі тыдняў пасля сутак у ІЧУ памерла 66-гадовая жанчына з анкалогіяй. Яе затрымалі па вяртаньні ў Беларусь
Па інфармацыі «Вясны», напачатку года ў адным з пунктаў пропуску па вяртаньні ў Беларусь за «падабайкі» ў сацсетках была затрыманая жанчына (яе даныя ёсць у праваабаронцаў), якая хварэла на анкалогію. Да суда яе змясцілі ў ІЧУ Брэста. Праз тры дні ёй прызначылі штраф і вызвалілі.
Вядома, што ў ізалятары жанчына захварэла на запаленьне лёгкіх. Пасля вызваленьня яна паехала дадому, дзе спачатку самастойна змагалася з хваробай. Праз тыдзень яе забралі ў лякарню. Амаль праз месяц жанчына памерла. Прычына — слабы імунітэт і запаленьне лёгкіх.
Дэталі ў матэрыяле Вясны: https://spring96.org/be/news/118122
2024 год стаў самым канфліктным з часоў Другой сусьветнай вайны, — The Times
Паводле звестак шведскага праекта Uppsala Conflict Data Program, у тым годзе зафіксавалі 61 узброенае супрацьстаяньне на ўзроўні дзяржаў, з якіх 11 перараслі ў поўнамаштабныя войны з больш як 1000 загінуўшых у баях.
У той жа час колькасьць ахвяр сярод мірнага насельніцтва павялічылася на 31% — да 13900 чалавек, а найбольш разбуральнай застаецца вайна ва Украіне. У мінулым годзе ў сьвеце загінула амаль 160 тысяч чалавек — гэта пяты па велічыні паказчык з 1989 года. З іх 76000 сталі ахвярамі вайны ва Ўкраіне.
Па дадзеных дасьледнікаў, колькасьць канфліктаў паступова расла ў апошнія гады:
"Чатыры гады, на працягу якіх назіралася найбольшая колькасьць узброеных канфліктаў з 1946 года, прыпалі на перыяд з 2019 года: у 2022 годзе іх было 56, у 2020 годзе — 57, у 2023 годзе — 59 і ў 2024 годзе — 61".
Даследчыкі таксама адзначаюць, што рэкорд па колькасьці загінуўшых ва ўзброеных канфліктах пасля Другой сусветнай належыць 1994 — прычынай стаў генацыд у Руандзе. У гэтым стагоддзі самым сьмяротным застаецца 2022 год, калі Расея напала на Ўкраіну.
ЭЗ рыхтуе зьнішчальны ўдар па беларускай незалежнасьці
Эўракамісія рыхтуе 18-ы пакет санкцый супраць Расеі і Беларусі. Сярод прапановаў — поўная забарона на аперацыі з беларускімі банкаўскімі структурамі.
Спыненьне ўсіх банкаўскіх аперацый з Беларусьсю будзе азначаць адно — ўсе фінансавыя аперацыі беларусаў і беларускага бізнэсу пойдуць праз Расею. Беларусь апынецца адрэзанай ад цывілізаванага сьвету эканамічна.
Гэта магутны ўдар па беларускай незалежнасьці. Няўжо Эўропе патрэбная Расея на Бугу заместа незалежнай краіны?
Па патрабаваньні Мінінфарма ў Беларусі прызнаныя «экстрэмісцкімі» амаль 7 тысяч інфармацыйных рэсурсаў
Такую статыстыку агучыў міністр інфармацыі Марат Маркаў, піша Вясна.
У гэту лічбу ўваходзяць сайты, Telegram-каналы і чаты, профілі ў Instagram і старонкі ў іншых сацсетках.
Маркаў адзначыў, што за 5 месяцаў 2025 года заблакавана столькі ж інтэрнэт-рэсурсаў, колькі за ўвесь 2024 год. Агулам — каля 6,3 тысячы. А ўсяго, за ўвесь час заблакавана каля 18 тысяч інтэрнэт-рэсурсаў.
Таксама Мінінфарм забараніў 110 «шкодных» мастацкіх кніг.
