fa
Feedback
WARTA – беларускае нацыянальнае медыя

WARTA – беларускае нацыянальнае медыя

رفتن به کانال در Telegram
752
مشترکین
اطلاعاتی وجود ندارد24 ساعت
+27 روز
-430 روز
آرشیو پست ها
Расея зладзіла тэрор Украіны на Каляды: адбылася масіраваная ракетная атака на аб'екты грамадзянскай інфраструктуры Больш за
Расея зладзіла тэрор Украіны на Каляды: адбылася масіраваная ракетная атака на аб'екты грамадзянскай інфраструктуры Больш за 70 ракет і больш за 100 ударных дронаў атакавалі сёньня Украіну, — паведаміў Уладзімер Зяленскі. Паўмільёна жыхароў Харкаўскай вобласьці засталіся без ацяпленьня ў выніку масіраванай атакі РФ, — віцэ-прэм'ер Украіны Аляксей Кулеба.

Зянон Пазьняк павіншаваў беларусаў з Нараджэньнем Хрыстовым "СЛАВА ІСУСУ ХРЫСТУ! Дарагія землякі, дарагія беларусы! Віншую ўс
Зянон Пазьняк павіншаваў беларусаў з Нараджэньнем Хрыстовым "СЛАВА ІСУСУ ХРЫСТУ! Дарагія землякі, дарагія беларусы! Віншую ўсіх нас з Нараджэньнем Хрыстовым! Хрыстос спаміж нас! Славім Яго! Зычым усім нам, беларусам у Бацькаўшчыне і ў выгнаньні, моцнасьці і здароўя, сьмеласьці і адвагі, каб вопыт цяжкага часу загартаваў нашыя душы. Мужаймася. Тыя, што ў рэжымнай нялюдзкай турме, і тыя, што на палях Украіны змагаюцца з расейскім бандытам. Мужаймася, маладыя, і рыхтуймася да волі і свабоды. Мужаймася, хто ў горадзе, і хто ў вёсцы. Ня будзе вечна зло над Беларусяй панаваць. Перамены пачнуцца ўжо неўзабаве. І нішто ня спыніць наш Беларускі Шлях. Шануйма Госпада і ўсё сваё. Найперш -- сваю Беларускую мову і свой Беларускі народ. Нам гэта важна цяпер і заўсёды. І духоўнай зарукай жыцьця хай будзе нам сіла і прыклад Таго, хто прыйшоў на Зямлю, прынёс людзям Збаўленьне і зьмяніў сьвет. Хрыстос нарадзіўся! Славім Яго!" 24 сьнежань 2024 г., Зянон ПАЗЬНЯК

«НАШ НАРОД ЗДОЛЬНЫ АДРАДЗІЦЬ У ЦЭНТРЫ ЭЎРОПЫ ВЕТЛУЮ І ЗАМОЖНУЮ КРАІНУ» Каляданае віншаваньне Старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілл
«НАШ НАРОД ЗДОЛЬНЫ АДРАДЗІЦЬ У ЦЭНТРЫ ЭЎРОПЫ ВЕТЛУЮ І ЗАМОЖНУЮ КРАІНУ» Каляданае віншаваньне Старшыні Рады БНР Івонкі Сурвіллы: Дарагія мае Суродзічы! Ад імя Рады БНР і ад сябе асабіста, вітаю Вас з Калядамі. Жадаю, каб гэтыя Сьвяты былі для Вас поўныя любові і надзеі на хуткія зьмены. Прашу нованароджанага Сына Божага, каб вызваліў наш край і наш народ ад злачынцаў якія перанялі ўладу ў краіне ў свае рукі. Дарагія Суродзічы, не пакідайце веры ў будучыню! Толькі вера, што кашмар ня вечны, што прыйдзе час, калі і яму прыйдзе канец, дазволіць нам дачакацца нашай вольнай дзяржавы, у якой і нам будзе дадзена “людзьмі звацца”! Прыгожа кажа пра гэта наш Васіль Быкаў: без спадзеву на сьвятло і цяпло, на свой дом і сваю сям’ю - ў гэтым драпежным сьвеце нікому няма і ня будзе жыцьця. А мне ўжо восемдзесят гадоў гэты спадзеў памагае жыць! Тым, хто быў змушаны пакінуць Бацькаўшчыну, скажу наступнае: памятайце хто Вы! Якая-бы ня была цяжкая эмігранцкая доля, памятайце пра зямлю сваіх продкаў. Так доўга як будзеце адчуваць сваю прыналежнасьць да яе, ніякія цяжкасьці Вас не перамогуць! Бо будзеце ведаць, што ёсьць на гэтай зямлі Ваш “родны кут” і, нават у гэты нялюдзкі час, калі пагражае яму вялікая небясьпека, ён усёж толькі ВАШ і заўсёды будзе толькі Ваш! Сіротай Вы ніколі ня будзеце! Безумоўна, нам трэба дагледзець яго, абараніць ад бандытаў, якія толькі і чакаюць на магчымасьць яго прысвоіць. Але я веру, што наш народ не дапусьціць да гэтага. Ён замоцна прывязаны да сваёй зямлі, замоцна яе любіць. Я моцна веру, што наш народ здольны адрадзіць у цэнтры Эўропы нашую ўласную - ветлую і заможную - краіну, якую будзем пакідаць толькі калі захочацца пабачыць рэшту сьвету, але куды будзем абавязкава вяртацца, калі скончым падарожнічаць! Дык давайце памолімся ўсе разам у гэты Калядні вечар за нашую Бацькаўшчыну, мае дарагія Сябры! Памолімся зь верай што “Ўладар вялікіх сонцаў і сэрц малых” нас пачуе! Жадаю Вам утульных Калядаў! Жыве Беларусь! Івонка Сурвілла Каляды 2024 г.

ГУР: У Расеі зьнішчаны склад з дэталямі для «Шахедаў» коштам $16 млн Паводле ўкраінскай разьведкі, на тэрыторыі эканамічнай з
ГУР: У Расеі зьнішчаны склад з дэталямі для «Шахедаў» коштам $16 млн Паводле ўкраінскай разьведкі, на тэрыторыі эканамічнай зоны «Алабуга» ў Расеі знаходзіўся склад, дзе захоўваліся дэталі да БПЛА «Шахед-136», якія агрэсар выкарыстоўвае для нанясеньня ўдараў па Украіне. У памяшканьні знаходзіліся 65 фюзеляжаў ударных беспілотнікаў, а таксама рухавікі, сістэмы навігацыі, цеплавыя відэакамеры для вытворчасьці 400 адзінак «Шахед-136». ГУР паведамляе, што ўсё, што знаходзілася на складзе згарэла. Страты агрэсара ад зьнішчэньня расейскага склада ацэньваюцца ў 16 мільёнаў даляраў. Расейскій бок на дадзены момант не пацьвердзіў пададзеную ГУРам інфармацыю.

Трамп паабяцаў зацьвердзіць на дзяржаўным узроўні афіцыйную палітыку, паводле якой у краіне прызнаюцца толькі два полы - мужч
Трамп паабяцаў зацьвердзіць на дзяржаўным узроўні афіцыйную палітыку, паводле якой у краіне прызнаюцца толькі два полы - мужчынскі і жаночы.
"Адным узмахам маёй ручкі ў першы дзень мы спынім трансгендэрнае вар'яцтва. Я падпішу ўказ, які спыніць сэксуалізаванае калецтва дзяцей, прыбярэ трансгендэрнасць з войска, пачатковых, сярэдніх і старэйшых школ. І мы не дапусцім мужчын у жаночы спорт - гэта таксама будзе зроблена ў першы дзень. Ці зрабіць гэта ў другой?" - сказаў ён.

ЭС імпартуе рэкордныя аб'ёмы расійскага звадкаванага газу, нягледзячы на ​​планы адмовіцца ад паліва з Расіі да 2027 года, -
ЭС імпартуе рэкордныя аб'ёмы расійскага звадкаванага газу, нягледзячы на ​​планы адмовіцца ад паліва з Расіі да 2027 года, - Financial Times Эўрапейскі Зьвяз імпартаваў 16,5 млн. тон расійскага ЗПГ да сярэдзіны сьнежня 2024 года, што стала рэкордам. Доля расійскага ЗПГ у імпарце марскога газу вырасла да 20% (з 15% у 2023 годзе). Гэта звязана з нізкім коштам газу з тэрмінала Ямал, які значна таньнейшы за амерыканскі. Асноўнымі імпарцёрамі сталі Францыя і Бельгія. Францыя амаль падвоіла пастаўкі, а Бельгія выкарыстоўвае порт Зебруге для перавалкі грузаў. ЕС плануе забараніць перавалку расійскага ЗПГ для трэціх краін з сакавіка 2025 года. Новы камісар ЕС па энергетыцы рыхтуе план поўнай адмовы ад расійскага паліва да 2027 года. Уршуля фон дэр Ляен таксама заявіла аб магчымым павелічэньні імпарту газу з ЗША, каб пазбегнуць гандлёвых тарыфаў, якія пагражаў увесці абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп. Тым часам залежнасьць Эўропы ад расійскага ЗПГ застаецца высокай, нягледзячы на ​​намаганьні па скарачэньні паставак. Прайшло амаль тры гады вайны...

Будні "рускага міра": У Растове ўдзельнік вайны супраць Украіны зарэзаў сваю 14-гадовую дачку, нанёс нажавыя раненьні жонцы і сыну, а затым скончыў жыцьцё самагубствам Мужчына прыбыў у Растоў з вайны ва Украіне на тыдзень, каб сустрэцца са сваякамі. Каля трох гадзінаў ночы 19 сьнежня адбыўся канфлікт на фоне выпітага алкаголю. Пасля чаго мужчына пачаў ліхаманкава біць сваіх блізкіх нажом — загінулая дачка атрымала шэсьць колатых ран, сын — парэзы, а жонка ўдзельніка "СВА" цяпер у бальніцы. Паліцыянты, якія прыбылі па выкліку, выявілі цела мужчыны пад вокнамі дома. І вось гэтым пачварам Лукашэнка здае нашую Беларусь.

Беларус-добраахвотнік Аляксандар Малчанаў узнагароджаны медалём за заслугі перад Украінай Беларус Аляксандр Малчанаў з 2014 г
+1
Беларус-добраахвотнік Аляксандар Малчанаў узнагароджаны медалём за заслугі перад Украінай Беларус Аляксандр Малчанаў з 2014 года ваяваў ва Украіне. У першыя дні пасля поўнамаштабнага нападу Расеі на Украіну ўдзельнічаў у баях пад Кіевам. Абараняў аэрадром у Гастомэлі, выбіваў расейскіх захопнікаў з Ірпіня, Бучы і Макарава. Аляксандар быў двойчы паранены, страціў вока. Менш за месяц таму ваяр выйшаў у адстаўку. Медаль уручаў сам кіраўнік Івана-Франкоўскай абласной рады Аляксандр Сыч.

З ліпеня 2024 года ў Беларусь заляцеў 351 расійскі "шахед", — Беларускі Гаюн Усяго, як паведамляе маніторынгавы рэсурс, на тэ
З ліпеня 2024 года ў Беларусь заляцеў 351 расійскі "шахед", — Беларускі Гаюн Усяго, як паведамляе маніторынгавы рэсурс, на тэрыторыю Беларусі з 19:00 11 ліпеня заляцелі 356 дронаў, з якіх 351 — расійскія "шахеды", а астатнія — БПЛА неўстаноўленага тыпу. За апошнія 5 месяцаў былі зафіксаваны 10 выпадкаў збіцця або падзеньня "шахедаў у Беларусі, Латвіі, а таксама 1 выпадак разбурэньня будынка, у выніку падзеньня беспілотніка". Выпадкі заходу БПЛА ў паветраную прастору краіны, паводле звестак Гаюна, працягваюць расьці: 🔻Ліпень - 9 штук; 🔻Жнівень - 12; 🔻Верасень - 30; 🔻Кастрычнік - 49; 🔻Лістапад - 151; 🔻У сьнежні ўжо - 105 штук. Лакацыйна страчаныя за час назірання былі 163 беспілётнікі.

Экскурсія з беларускім каларытам па Стамбуле 🎻👌Беларуская сьпявачка Тацьцяна Грыневіч-Матафонава жыве ў Стамбуле ўжо чацьвёрты год. Вядома, што Турцыя – не самая папулярная краіна для беларускіх мігрантаў. На жаль, цікавасьць да беларускай мовы і культуры ў нешматлікай дыяспары там даволі нізкая. Але ж гэткую сітуацыю выпраўляе спадарыня Тацьцяна: дзе б яна не апынулася, там гучыць беларускае🥰. Паглядзець цікавую экскурсію па Стамбулу, паслухаць сьпевы і расповеды Тацьцяны Грыневіч-Матафонавай можна на канале "Беларускі Крок": https://youtu.be/Zc7vgWOtkw0?si=EKiLrGsNaL1VvK6_

Сірыйцы развітваюцца з расейскімі вайскоўцамі

Нямеччына сутыкаецца з эканамічным крызісам, які можа стаць незваротным, - Bloomberg Эканоміка Германіі за пяць гадоў стагнац
Нямеччына сутыкаецца з эканамічным крызісам, які можа стаць незваротным, - Bloomberg Эканоміка Германіі за пяць гадоў стагнацыі скарацілася на 5% у параўнаньні з дапандэмійнымі тэмпамі росту. Галоўныя прычыны — высокія цэны на энерганосьбіты, падзеньне экспарту і імклівая дэіндустрыялізацыя. Хатнія гаспадаркі губляюць да 2500 еўра ў год, а найбуйнейшыя кампаніі, такія як Thyssenkrupp, плануюць масавыя скарачэньні і закрыцьцё вытворчасьцей. Аўтапрамысловасьць можа страціць да 40 працэнтаў даданай вартасьці за дзесяць гадоў, а вытворчыя магутнасьці пераносяцца за мяжу. Эканамічная мадэль, якая служыла стабільнай апорай Эўропы, разбураецца, адзначаюць эксперты. Аднак у Нямеччыны ёсць магчымасьць для інвестыцый дзякуючы нізкаму ўзроўню дзярждоўгу, але палітычных рашэньняў пакуль не знойдзена ні ў кіруючай партыі, ні ў апазіцыі.

Repost from Historyja
18 снежня 1917 года пачаўся Першы Усебеларускі з'езд - першая ў навейшай гісторыі прадстаўнічая агульнабеларуская канферэнцыя
+3
18 снежня 1917 года пачаўся Першы Усебеларускі з'езд - першая ў навейшай гісторыі прадстаўнічая агульнабеларуская канферэнцыя, на якой беларускае грамадства мела выказаць сваю пазіцыю па пытанні далейшага развіцця Радзімы. З'езд сабраў шматлікіх беларускіх палітычных дзеячаў, якія прадстаўлялі Менскую, Магілёўскую, Віцебскую, Смаленскую, Гарадзенскую губерні і беларускамоўныя паветы Ковенскай, Віленскай і Бранскай губерняў. Да 27 снежня было зарэгістравана 1872 дэлегаты. Зʼезд ухваліў шэраг момантаў, між іншым абвясціў права беларускага народу на незалежнасць і самавызначэнне, а таксама прыняцце дэмакратычнай форму ўраду. Хоць зʼезд разагналі бальшавікі, з часам беларусы і так абвясцілі БНР.

У Маскве ліквідаваны рашысцкі генерал Кірылаў. Момант выбуху патрапіў на відэа Пасля расійскага ўварваньня ва Украіну Кірылаў заявіў, што там выяўлена сетка біялабараторый, а ўкраінскія ўлады на падставе барацьбы з ковідам адправілі ЗША тысячы ўзораў, якія адносяцца «да славянскага этнасу», з мэтай стварэньня біялагічнай зброі супраць славян. У падрыве плаціны Кахоўскай ГЭС Кірылаў абвінаваціў Пентагон, які, паводле яго слоў, спрабаваў такім чынам стварыць папуляцыі дробных насякомых, здольных быць пераносчыкамі небяспечных захворваньняў — ліхаманкі Эбола, гепатыту B, ВІЧ і цяжкага вострага рэспіраторнага сіндрому. Генерал-лейтэнант Ігар Кірылаў быў забіты сёньня ў Маскве разам з памочнікам. Калі ён выходзіў з пад'езда, узарвалася бомба, закладзеная ў прыпаркаваны побач электрасамакат. У BBC са спасылкай на крыніцы сьцвярджаюць, што выбух — аперацыя ўкраінскіх спецслужбаў. Незадоўга да выбуху СБУ завочна абвясціла Кірылаву падазрэньне ва ўжываньні супраць ВСУ хімічнай зброі. «Па загадзе Кірылава з пачатку паўнамаштабнай вайны зафіксавана больш за 4,8 тыс. выпадкаў выкарыстаньня ворагам хімбаепрыпасаў», — паведамілі ў ведамстве.

Фотафакт: Мікалаў Крыжаноўкі (у цэнтры на першым шэразе) падчас галадоўкі 11-12 красавіка 1995 г. у Вярхоўным Савеце, абвешча
Фотафакт: Мікалаў Крыжаноўкі (у цэнтры на першым шэразе) падчас галадоўкі 11-12 красавіка 1995 г. у Вярхоўным Савеце, абвешчанай ў знак пратэсту супраць ініцыяванага Лукашэнкам т. зв. „ рэфэрэндуму” аб ліквідацыі статусу беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай, ліквідацыі статусу дзяржаўных сымвалаў Гэрбу „ Пагоня” і Бел-Чырвона-Белага Сьцяга, эканамічнай інтэграцыі з Расеяй і праве прэзыдэнта распускаць Вярхоўны Савет.

🕯 16 сьнежня 2024 году ня стала Дэпутата Незалежнасьці Мікалая Крыжаноўскага Мікалай Крыжаноўскі нарадзіўся 1 сакавіка 1937
+1
🕯 16 сьнежня 2024 году ня стала Дэпутата Незалежнасьці Мікалая Крыжаноўскага Мікалай Крыжаноўскі нарадзіўся 1 сакавіка 1937 года. У 1990 годзе быў абраны дэпутатам Вярхоўнага Савету. Сябра Камісіі ВС па пытаньнях разьвіцьця прамысловасьці, энэргетыкі, транспарту, сувязі і інфарматыкі. Сябра Часовай камісіі ВС па прывілеях. Сябра Канстытуцыйнай Камісіі. Сябра Ценевага Кабінету (ураду) Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце, уваходзіў у камітэт па барацьбе з карупцыяй. Удзельнічаў у распрацоўцы і прыняцьці Дэклярацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі, падрыхтоўцы законапраектаў да нечарговай сэсіі Вярхоўнага Савету 24-25 жніўня 1991 г., на якой была адноўленая Незалежнасьць Беларусі. Сааўтар Канцэпцыі пераходу Беларускай ССР на рыначную эканоміку (восень 1990 г), асноўных накірункаў рэформаў для выхаду з крызысу – перадвыбарчая эканамічная плятформа БНФ „ Адраджэньне” (вясна-1995), сааўтар шэрагу законапраектаў. Удзельнік галадоўкі 11-12 красавіка 1995 г. у Авальнай залі, абвешчанай ў знак пратэсту супраць ініцыяванага Лукашэнкам т. зв. „ рэфэрэндуму” аб ліквідацыі статусу беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай, ліквідацыі статусу дзяржаўных сымвалаў Гэрбу „ Пагоня” і Бел-Чырвона-Белага Сьцяга, эканамічнай інтэграцыі з Расеяй і праве прэзыдэнта распускаць Вярхоўны Савет. Спадар Мікалай Крыжаноўскі да апошніх дзён працягваў змаганьне за незалежнасьць Беларусі, нягледзячы на свой паважаны ўзрост. Вечная памяць барацьбіту за незалежную Беларусь!

Перамога Расіі ва Украіне абыдзецца ЗША ў сем разоў даражэй, чым дапамога Кіеву, - Foreign Affairs Па разліках экс-чыноўніцы
Перамога Расіі ва Украіне абыдзецца ЗША ў сем разоў даражэй, чым дапамога Кіеву, - Foreign Affairs Па разліках экс-чыноўніцы Пентагона і аглядальніка Foreign Affairs Элейн Маккаскер, параза Украіны запатрабуе ад ЗША дадатковых $808 млрд на абарону за пяць гадоў. Для параўнаньня, дапамога Кіеву з 2022 года склала $112 млрд. Параза Украіны дазволіць Расіі ўзмацніць пазіцыі на межах НАТА і пагражаць Усходняй Эўропе. Для стрымліваньня агрэсіі ЗША давядзецца павялічваць ваенныя выдаткі: наймаць дадатковыя войскі, будаваць самалёты, падлодкі, сістэмы СПА і ўмацаваньні ў Эўропе. Падтрымка Украіны, наадварот, знізіць будучыя выдаткі і дазволіць ЗША засяродзіцца на прыярытэтах у Ціхаакіянскім рэгіёне. Таксама Прэзідэнцкі цэнтр Джорджа Буша апублікаваў рэкамендацыі па палітыцы ЗША ў адносінах да Украіны, заклікаўшы да падваеньня падтрымкі для перамогі Кіева. Аналітыкі Цэнтра падкрэслілі, што адміністрацыя Трамп павінна засяродзіцца на паскарэньні прадастаўленьня магутнай ваеннай дапамогі Украіне, зрабіўшы гэта ключавым прыярытэтам.

Ізраіль зьнішчые былыя расейскія базы ў Сірыі У ноч з 15 на 16 сьнежня ізраільская армія нанесла некалькі ўдараў па складах р
Ізраіль зьнішчые былыя расейскія базы ў Сірыі У ноч з 15 на 16 сьнежня ізраільская армія нанесла некалькі ўдараў па складах ракет і зброі ў сірыйскім партовым горадзе Тартус, у якім раней размяшчалася ваенна-марская база Расеі, паведамляе The Jerusalem Post. Акрамя таго, моцныя выбухі фіксуюцца ў Латакіі, а таксама ў правінцыях Хама і Хомс.

Зьявілася інтэрактыўная мапа манументальнага мастацтва Беларусі Створаны беларускімі актывістамі вэб-сайт Monumental.by мае в
Зьявілася інтэрактыўная мапа манументальнага мастацтва Беларусі Створаны беларускімі актывістамі вэб-сайт Monumental.by мае выгляд інтэрактыўнай мапы манументальнага мастацтва Беларусі. Тут сабраны творы ў тэхніках сграфіта, мазаікі, керамікі, барэльефа, гарэльефа, вітражоў, роспісу і іншых. Карта дазваляе зручна адсартаваць аб’екты па тэматыках, напрыклад, «Рэвалюцыя і вайна», «Народныя казкі/легенды», «Прырода», «Ідэалогія», а таксама стане, часе стварэньня і даступнасьці для наведвальнікаў. Ключавая асаблівасць праекта — фіксацыя страчаных аб’ектаў, якія былі зьнішчаныя альбо схаваныя пад абліцоўкай. Пры гэтым кожны такі аб’ект суправаджаецца кароткай інфармацыйнай даведкай. База працягвае напаўняцца, яе стваральнікі заахвочваюць усіх неабыякавых дадаваць зьвесткі і фатаграфіі пра новыя творы манументальнага мастацтва, а таксама паведамляць пра стан ужо вядомых аб’ектаў.

У Тбілісі праходзіць масавая акцыя пратэсту Да пратэстоўцаў далучылася прэзідэнт Саломэ Зурабішвілі.