fa
Feedback
WARTA – беларускае нацыянальнае медыя

WARTA – беларускае нацыянальнае медыя

رفتن به کانال در Telegram
752
مشترکین
اطلاعاتی وجود ندارد24 ساعت
+27 روز
-430 روز
آرشیو پست ها
У Тбілісі праходзіць масавая акцыя пратэсту Да пратэстоўцаў далучылася прэзідэнт Саломэ Зурабішвілі.

У Тбілісі праходзіць масавая акцыя пратэсту Да пратэстоўцаў далучылася прэзідэнт Саломэ Зурабішвілі.

У Грузіі абралі новага прэзідэнта — Міхаіла Кавелашвілі. Апазыцыя выбары не прызнае ЦВК завяршыў падлік галасоў. Упершыню выб
У Грузіі абралі новага прэзідэнта — Міхаіла Кавелашвілі. Апазыцыя выбары не прызнае ЦВК завяршыў падлік галасоў. Упершыню выбары прайшлі па новай схеме: не наўпроставым галасаваньнем, а шляхам галасаваньня дэлегатаў-выбарцаў. 70% з якіх складаюць прадстаўнікі кіроўнай прарасейскай "Грузінскай мары". Выбары былі безальтэрнатыўнымі. У мінулым футбаліст і экс-дэпутат атрымаў 224 галасы выбаршчыкаў, адзін бюлетэнь быў сапсаваны. Дарэчы, новы прэзідэнт не мае вышэйшай адукацыі. Інаўгурацыя Кавелашвілі прызначаная на 29-га снежня. Чатыры галоўныя апазіцыйныя партыі і дзейны прэзідэнт Зурабішвілі не прызнаюць вынікі выбараў і лічаць іх нелегітымнымі.

Фотафакт: У падземнай турме рэжыму Асада ў горадзе Хомс знайшлі расейскую зброю У гэтай турме ладзіліся масавыя расправы і ка
Фотафакт: У падземнай турме рэжыму Асада ў горадзе Хомс знайшлі расейскую зброю У гэтай турме ладзіліся масавыя расправы і катаваньні палітвязьняў і апазыцыі рэжыму. Крыніца: https://youtube.com/watch?v=ZBQtAMlbcpE

Рашысцкі тэрор: уначы рашысты запусьцілі па Украіне 94 ракеты і 200 беспілотнікаў Удары наносіліся ў асноўным па грамадзянска
+1
Рашысцкі тэрор: уначы рашысты запусьцілі па Украіне 94 ракеты і 200 беспілотнікаў Удары наносіліся ў асноўным па грамадзянскай інфраструктуры. Па словах Уладзімера Зяленскага, удалося збіць 81 ракету, 11 з якіх збілі з дапамогай самалётаў F-16. Усяго войскі Паветраных сіл у перыяд з 14:00 12 сьнежня па 10:00 13 сьнежня выявілі 287 паветраных цэляў — 94 ракеты і 193 БПЛА. У выніку баявой працы па стане на 11:30 пацверджана збіцьцё: 🔻 80 крылатых ракет Х-101/Х-55СМ/"Калібр"/"Іскандэр-К"; 🔻 1 балістычнай ракеты "Іскандэр-М"; 🔻 80 ударных БПЛА тыпу Shahed і беспілотнікаў неўсталяванага тыпу. Акрамя гэтага, 105 варожых беспілотнікаў з-за актыўнага супрацьдзеяння Сіл абароны не дасягнулі сваіх мэт (лакацыйна страчаныя), яшчэ 5 – вярнуліся ў Расеі і яшчэ 1 – заляцеў у Беларусь.

Апеляцыйны суд Тбілісі адмовіў беларускай сям'і ў прытулку 13 сьнежня стала вядома, што беларуская сям’я ў Сакартвэла — жанчы
Апеляцыйны суд Тбілісі адмовіў беларускай сям'і ў прытулку 13 сьнежня стала вядома, што беларуская сям’я ў Сакартвэла — жанчына, яе партнёр і дзіцё (імёны не раскрываюцца ў мэтах бясьпекі) — упершыню вычарпала ўсе магчымыя судовыя варыянты абскарджаньня адмовы ў палітычным прытулку і гуманітарным статусе. Сям’я пераехала ў Грузію ў 2019 годзе, у кастрычніку таго ж года нарадзілася дзіця, а пасьля выбараў 2020 года яны звярнуліся па міжнародную абарону. У лютым 2022 года грузінскія ўлады адмовілі ў прытулку жанчыне і яе партнёру, у сакавіку — дзіцяці. З мая 2022 года справа разглядалася ў судах, але ў сьнежні 2024 года апеляцыйны суд канчаткова адмовіў сям’і ў статусе абароны. З 2019 па трэці квартал 2024 года за абаронай у Грузіі звярнуліся 74 беларусы, 34 з іх ужо атрымалі адмовы.
"У краіне няма эфектыўнага прававога механізму для беларусаў, беларусы выключаны з міжнароднай абароны."
— праваабаронца Раман Кісьляк Сям’і даецца месяц, каб пакінуць Грузію, калі няма іншых падстаў для знаходжаньня ў краіне. Адмова ў абароне азначае рызыку вяртаньня ў Беларусь, што можа пагражаць іх жыцьцю і бяспецы. У наступным паўгоддзі ў грузінскіх судах будуць разглядацца яшчэ мінімум 20 падобных спраў. Крыніца: "Беларусы Грузіі"

Беларусь увайшла ў топ-3 краін Еўропы з самай дынамічнай эканомікай па прагнозах МВФ Падобна, што беларуская эканоміка цалкам
Беларусь увайшла ў топ-3 краін Еўропы з самай дынамічнай эканомікай па прагнозах МВФ Падобна, што беларуская эканоміка цалкам адаптавалася да абсурдных заходніх санкцый і пачала паказваць устойлівы рост. На жаль, гэта адбываецца за кошт татальнай пераарыентацыі на Расею, залежнасьць Беларусі ад якой дасягнула катастрафічных маштабаў з-за заходніх абмежаваньняў. Што да рэйтынгу МВФ, то першае месца ў топе займае Мальта, у якой эканоміка сканцэнтравана галоўным чынам на паслугах, напрыклад турыстычных і фінансавых. Яе рост, паводле прагнозаў МВФ, складзе 5%. На другім месцы размясцілася Сербія, якая таксама развівалася за кошт паслуг — гандлю, турызму, рэстараннага абслугоўваньня і будаўніцтва. На трэцім месцы аказалася Беларусь, рост эканомікі якой па выніках 2024 года, як лічаць у МВФ, складзе 3,6%. Столькі ж, колькі ў Расіі, чыя эканоміка нягледзячы на ​​санкцыі пашыраецца дзякуючы гандлю з Кітаем і Індыяй, а таксама вырошчваньню мясцовых кампаній на змену заходнім. Эўрапейскія краіны ў апошні час адчуваюць сур'ёзныя складанасьці — гэта і зніжэньне дзелавой актыўнасьці, і падзеньне курсу еўра да даляра да мінімуму з 2022 года. Дадатковую пагрозу ўяўляюць пошліны, якія могуць увесці ЗША пасля ўступленьня на пасаду Дональда Трампа.

Лукашысты давялі да самагубства беларуску Святлану Круцікаву — па меркаваньні знаёмых, яна не вытрымала палітычнага перасьлед
Лукашысты давялі да самагубства беларуску Святлану Круцікаву — па меркаваньні знаёмых, яна не вытрымала палітычнага перасьледу Жанчына пражывала ў Пінскім раёне і некалькі разоў была асуджана па «экстрэмісцкіх» артыкулах да арышту. Так, апошні суд адбыўся 6 лістапада ў Пінску за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Па меркаваньні знаёмых жанчыны, яна не вытрымала вобшукаў, пазбаўленьня волі, праверак і рэгулярнага псіхалагічнага ціску з боку міліцыі. 10 сьнежня Святлана кінулася пад цягнік. Людзі кажуць, што іншых абставінаў для такога ўчынку ў жанчыны быць не магло — яна была вельмі актыўнай і жыцьцярадаснай, піша @dissidentby.

Раніцай 11 сьнежня жыхары Беларусі пачалі атрымліваць апавяшчэньні ад Google пра адключэньні праграмаў AdSense і AdMob. Манэт
Раніцай 11 сьнежня жыхары Беларусі пачалі атрымліваць апавяшчэньні ад Google пра адключэньні праграмаў AdSense і AdMob. Манэтызацыя праз свае ўліковыя запісы ў праграмах зь Беларусі стане немагчымай. Пра гэта паведамляе "Радыё Свабода", спасылаючыся на некалькіх блогераў, якія застаюцца ў Беларусі і маюць свае каналы і сайты з падключанай манэтызацыяй. AdSense праз кантэкстную рэкляму дазваляе манэтызаваць сайты і ютуб-каналы. AdMob выконвае падобныя функцыі, але для мабільных прыладаў. З 21 па 26 студзеня людзям выплацяць апошні прыбытак з YouTube-каналаў ці сайтаў, пасьля чаго выплаты спыняцца. Гэта адбудзецца пры ўмове, што ў карыстальніка не дасягнуты парог аплаты ці не прыпынена атрыманьне плацяжоў. У жніўні сэрвіс AdSense адключылі ў Расеі.

🕯Ва Украіне загінуў яшчэ адзін беларускі ваяр Пра смерць беларускага добраахвотніка з пазыўным "Газ" паведамілі яго сябры ў
🕯Ва Украіне загінуў яшчэ адзін беларускі ваяр Пра смерць беларускага добраахвотніка з пазыўным "Газ" паведамілі яго сябры ў сацыяльных сетках. Ваяру было 25 год. Хлопец ваяваў супраць расейскіх захопнікаў з 2023 году. Вечная памяць герою! Жыве Беларусь! Слава Украіне!

30 год таму пачалася Першая расейска-чачэнская вайна 11 сьнежня 1994 года прэзідэнт Расейскай Фэдэрацыі Барыс Ельцын падпісаў указ аб правядзеньні ваеннай апэрацыі ў Чачэнскай Рэспубліцы. Галоўнай прычынай “апэрацыі” было недапушчэньне аддзяленьня Чачэніі ад Расеі і прызначэньне ў Чачэніі ўраду, які б поўнасьцю падпарадкоўваўся Маскве. Кіраўніцтва Расеі было ўпэўненае ў хуткім зьняцьці рэжыму прэзыдэнта Чачэніі Джахара Дудаева, у аднаўленьні «канстытуцыйнага ладу». Па плане да 13 снежня планавалася захапіць Грозны, а да 19 снежня — узяць пад кантроль усю тэрыторыю рэспублікі. Чачэнскі народ мужна супраціўляўся расейскай агрэсіі. Агрэсар традыцыйна адзначыўся падступнымі мэтадамі вядзення вайны: бамбёжкі мірных кварталаў, генацыд насельніцтва, выкраданьне і катаваньне людзей. Вайна скончылася «мірнай дамовай» у Хасавюрце летам 1996 году, фактычна гэта была капітуляцыя Масквы. Расея пацярпела палітычную, ваенную і маральную паразу. Паводле афіцыйных сьведчанняў, армія РФ страціла забітымі каля 15 тыс. вайскоўцаў, 2-3 тыс. чалавек засталіся інвалідамі. Страты чачэнскага войска, паводле афіцыйных зьвестак, склалі каля 3000 вайскоўцаў (незалежныя дасьледаваньні ацэньваюць страты чачэнскага войска ад 2,5 да 4 тысячаў забітымі). Страты сярод мірнага насельніцтва Чачэніі склалі, па розных ацэнках, да 120 тысяч забітымі і 240 тысяч параненымі. https://youtu.be/WT0Wnmv8Gn0?si=2VT-TGvgVm_5h6jf

❗️Памілаваныя яшчэ 29 палітзьняволеных Пра гэта пішуць дзяржаўныя СМІ РБ. Імёны памілаваных не раскрываюцца. Аднак паведамляецца, што сярод іх 11 жанчын і 18 мужчынаў.

9 сьнежня 1891 года нарадзіўся класік беларускай літаратуры Максім Багдановіч. Менавіта ён зьяўляецца аўтарам вядомага верша
9 сьнежня 1891 года нарадзіўся класік беларускай літаратуры Максім Багдановіч. Менавіта ён зьяўляецца аўтарам вядомага верша "Пагоня", тэкст якога стаў нацыянальным гімнам Беларусі. “Пагоня” – яркі прыклад грамадзянска-патрыятычнай лірыкі паэта. Прадметам паэтычнага ўвасабленьня ў творы становіцца гістарычны герб Вялікага Княства Літоўскага. Герой верша жыве ў цяжкі для Айчыны час, але яго духоўную моц, перакананасьць у сьветлай будучыні і незалежнасьці Бацькаўшчыны мацуе вобраз аб непераможнай Старадаўняй Літоўскай Пагоні, якую нікому ніколі “Не разбіць, не спыніць, не стрымаць”. Выразна гучыць ідэя-мара паэта аб абуджэньні, адраджэньні Беларусі, а таксама матыў сумнага лёсу тых, хто сьвядома ці міжволі сталі “чужынцамі”: "Бійце ў сэрцы іх - бійце мячамі, Не давайце чужынцамі быць!" Хай пачуюць, як сэрца начамі Аб радзімай старонцы баліць..." Дзецям-чужынцам супрацьпастаўляецца вобраз вернага сына, які адчувае сваю віну перад Маці за несуцешны боль здрадніцтва іншых і імкнецца прысьвяціць сваё жыцьцё роднай Краіне.

❗️У Данецку падарваўся пазадарожнік з начальнікам калоніі ў Аленаўцы, дзе загінулі 53 украінскіх ваеннапалонных Блізкі да сілавікоў тэлеграм-канал Mash сьцвярджае, што пры выбуху аўтамабіля загінуў былы начальнік калоніі ў Аленаўцы Сяргей Яўсюкоў, параненая яго жонка - ёй адарвала нагу.

АБ ЧАРГОВЫХ АНТЫБЕЛАРУСКІХ ПАГАДНЕНЬНЯХ МАСКВЫ І МЕНСКУ Заява Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Лукашэнка і Пуцін падпісаньнем чарговага небясьпечнага для лёсу беларускага народу пагадненьня адзначылі юбілей стварэньня гэтак званай «саюзнай дзяржавы». Нягледзячы на тое, што гэтая «дзяржава» мае фіктыўны характар, яна, тым ня менш, была падставай для далейшай паўзучай анэксіі Беларусі Расеяй, пазбаўленьня краіны ўсё большых элемэнтаў дзяржаўнасьці. У 1999 годзе Рада БНР выступіла супраць той дамовы, якую Васіль Быкаў у дзень яе падпісаньня назваў «злачынствам стагодзьдзя», і заявіла, што Лукашэнка ня меў ніякага легітымнага права выступаць ад імя беларускага народу – пасьля таго, як у 1995-96 зьдзейсьніў антыканстытуцыйны пераварот. У цяперашнім часе, ад 2020 г., ён не прызнаецца большасьцю беларускага народу і дэмакратычнымі дзяржавамі сьвету як асоба, якая легітымна займае пасаду прэзыдэнта Беларусі. Тым ня менш, застаючыся ўзурпатарам, Лукашэнка ў працяг адыходу ад зафіксаванага ў Канстытуцыі 1994 імкненьня да нэўтральнага статусу Беларусі, разам з Пуціным днямі ў Менску падпісаў пагадненьне, якое яшчэ больш замацоўвае краіну ў арбіце вайсковых інтарэсаў Масквы. Гэтая дамова, акрамя іншага, абавязвае Беларусь падтрымліваць Расею ў тым ліку і вайсковымі спосабамі, як тэхнікай, гэтак і жыцьцямі вайскоўцаў зь Беларусі. Нават у выпадку сьмерці Лукашэнкі альбо ягонага адхіленьня ад улады Масква, паводле дамовы, мае магчымасьць патрабаваць ад Менску накіраваньня беларусаў ва ўсе тыя месцы, дзе яна ажыцьцяўляе агрэсію. Беларускія салдаты і афіцэры стануць «гарматным мясасм». Разьмяшчэньне ж на тэрыторыі Беларусі расейскай ядзернай зброі аўтаматычна робіць краіну мішэньню з боку тых, сурапць каго можа быць накіраваныая гэтая зброя. Гэта – плата беларусаў за імкненьне Лукашэнкі з дапамогай Масквы захаваць уладу. Рада БНР падкрэсьлівае, што Лукашэнка ня мае юрыдычнага права падпісваць ніякія дакумэнты ад імя беларускай дзяржавы, і нагадвае заяўленае ў Віленскім Мэмарандуме 2012 году, які быў ініцыяваны Радай БНР і падпісаны прадстаўнікамі дэмакратычных сілаў Беларусі: «Аляксандар Лукашэнка і дзяржаўныя органы пад ягоным кантролем, пры адсутнасьці дэмакратычнай легітымнасьці, ня ёсьць правамоцным і дзеяздольным прадстаўніцтвам Беларусі, асабліва у разе прыняцьця ад імя Беларусі абавязкаў і пагадненьняў з наступствамі, якія абмяжоўваюць ці абцяжарваюць яе сувэрэнітэт або датычаць распродажу дзяржаўнай маёмасьці. Гэткія пагадненьні ня будуць абавязковыя для дэмакратычнай беларускай дзяржавы ў будучыні, а стануць прадметам перагляду і магчымага скасаваньня або карэкцыі».

Затрыманага на пратэстах у Тбілісі беларуса Яўгена Муравіцкага ўдалося эвакуяваць з Грузіі Пра гэта «Белсату» паведаміў права
Затрыманага на пратэстах у Тбілісі беларуса Яўгена Муравіцкага ўдалося эвакуяваць з Грузіі Пра гэта «Белсату» паведаміў праваабаронца Раман Кісляк. З яго слоў, прама зараз Муравіцкі ляціць у Вільню. Дзякуючы дапамозе беларусаў, праваабаронцаў, дэмсілаў Беларусі і Фондам салідарнасьці атрымаць візу маладому чалавеку атрымалася практычна ў рэкордныя тэрміны. Амбасада Літвы выдала Муравіцкаму разавую візу адным днём. Нягледзячы на тое, што беларусу нават дазволілі падаць дакументы на міжнародную абарону, ён усё ж вырашыў пакінуць Грузію з меркаваньняў бяспекі.

+9
"Асадапад" у Сірыі. Народ скідае статуі Хафэза і Башара Асадаў. Канец 53-х гадовай дынастыі.

Рэжым Асадаў знесены. 50-ці гадовая ўлада рассыпалася літаральна за тыдзень 8 сьнежня 2024 году паўстанцы ўзялі Дамаск — стал
+7
Рэжым Асадаў знесены. 50-ці гадовая ўлада рассыпалася літаральна за тыдзень 8 сьнежня 2024 году паўстанцы ўзялі Дамаск — сталіцу Сірыі. Прэзідэнт краіны Башар Асад уцёк, яго месцазнаходжаньне невядомае. Гэта стала канцом 53-х гадовага уладараньня дынастыі Асадаў, якое пачалося ў далёкім 1971 годзе. З турмаў вызвалілі тысячы палітвязьняў, сярод якіх шмат жанчын, нават з дзецьмі. Сярод вызваленых палітвязьняў — лётчык Рахіл Аль-Татары, які правёў у турме 43 (!) гады (на фота). У далёкім 1980 годзе ён адмовіўся выконваць злачынны загад і наносіць паветраны ўдар па пратэстуючых. Тысячы людзей па ўсёй краіне сьвяткуюць падзеньне рэжыму на вуліцах гарадоў. Людзі зносяць статуі Асадаў. У сеціва патрапілі і кадры з шыкоўнага аўтапарку Башара Асада з калекцыяй аўтамабіляў на мільёны даляраў. Масква не ўратавала свайго вернага саюзьніка.

Сяргей Навумчык: “Народ імкнуўся вызваліцца ад узурпатара, але лідэры – найперш тыя, хто уцягнуў у “выбары” – апынуліся не на ўзроўні народа” Шаноўны Франак Вячорка напісаў, што мяне “лёгка злавіць на хлусьні”, калі я пішу пра заклік Пазьняка да байкоту выбараў ў пачатку 2020 году, і прывёў спасылкі на заявы Пазьняка, у якіх ён заклікаў падтрымаць народны пратэст у канцы траўня. Думаю, сыну выбітнага мовазнаўцы (якім бясспрэчна ёсьць Вінцук Вячорка), варта ўсё ж у палеміцы выбіраць больш карэктныя фармулёўкі, ну але сутнасьць у іншым. Я пісаў пра заклік да байкоту, і цяпер перачытаў адпаведныя заявы Пазьняка. Як у самым пачатку 2020 заклікаў ён да байкоту выбараў, гэтак і прытрымліваўся сваёй пазыцыі, і больш таго – заклікаў кандыдатаў зьняцца. Вось напрыклад: “На фальшывых выбарах ад людзей нічога не залежыць… Згодна закона мусяць быць новыя выбары без Лукашэнкі. Якраз за такія пазыцыі Сяргея Ціханоўскага подлым чынам незаконна арыштавалі і трымаюць у карцары. На жаль, нечакана для многіх Сьвятлана Ціханоўская, пасьля рэгістрацыі яе кандыдатам на прэзыдэнта, падтрымала не Сяргея Ціханоўскага, не пазыцыю народнага байкоту, а выступіла, фактычна, з падтрымкай выбарчай палітыкі Ярмошынай-Лукашэнкі і заклікае людзей ісьці на галасаваньне з мэтай, як было заяўлена, “легітымізаваць” (гэта значыць зрабіць паўнамоцнымі) фальшывыя выбары Лукашэнкі… Ужо першыя агітацыйныя пікеты Ціханоўскай паказалі, што Масква, карыстаючы сваіх крэатур у нашым грамадзтве, у чарговы раз хоча ўехаць ў беларускую ўладу на плячах даверлівых беларусаў і кандыдатаў, што трапілі ў сеткі рэжыму. Аднак, на гэты раз, спадзяюся, нічога ў іх не атрымаецца. (На жаль, атрымалася – С.Н). Атмасфэра салідарнай эйфарыі, зьява добрая, ўздымае дух, але спараджае ўяўленьне, што з рэжымам можна пакончыць галасаваньнем на фальшывых выбарах. Таму з боку арганізатараў выбарчага мітынгу і ад Сьвятланы Ціханоўскай рэфрэнам гучэлі заклікі прыйсьці галасаваць 9-га жніўня. Людзям паведамілі прывабны план, што Сьвятлана йдзе не на прэзыдэнта, а супраць Лукашэнкі, бо адразу як толькі яна на гэтых выбарах будзе выбрана прэзыдэнтам, Сьвятлана прызначыць новыя свабодныя выбары, дзе будуць удзельнічаць і Цапкала, і Бабарыка, і ўсе хто захоча. Такі прыгожы план. Але, нажаль, палітычна не рэальны. Заклікі ўсім ісьці галасаваць канчаюцца, як заўсёды, «элегантнай перамогай» Лукашэнкі. І што дрэннае – такія заклікі на фінішы прадугледжваюць стыхійны кафлікт, у якім рэжым будзе мець перавагу” (19 ліпеня 2020). І праз тры дні: “Катэгарычна нельга ўдзельнічаць у галасаваньні 9-га жніўня. 9-га жніўня ня йдзіце галасаваць!” (23 ліпеня 2020). І яшчэ праз некалькі дзён: “Навошта гнаць людзей на фальшывае галасаваньне супраць ўсіх, калі там галасоў ня лічаць?” (28 ліпеня 2020). Чытаць цалкам: https://warta.media/2493