WARTA – беларускае нацыянальнае медыя
رفتن به کانال در Telegram
WARTA - Беларускае нацыянальнае медыя Падтрымаць: https://buymeacoffee.com/wartabelarus YouTube: https://www.youtube.com/@wartabelarus https://warta.media/ https://www.facebook.com/wartabelarus
نمایش بیشتر751
مشترکین
-124 ساعت
+27 روز
-330 روز
آرشیو پست ها
Па патрабаваньні Мінінфарма ў Беларусі прызнаныя «экстрэмісцкімі» амаль 7 тысяч інфармацыйных рэсурсаў
Такую статыстыку агучыў міністр інфармацыі Марат Маркаў, піша Вясна.
У гэту лічбу ўваходзяць сайты, Telegram-каналы і чаты, профілі ў Instagram і старонкі ў іншых сацсетках.
Маркаў адзначыў, што за 5 месяцаў 2025 года заблакавана столькі ж інтэрнэт-рэсурсаў, колькі за ўвесь 2024 год. Агулам — каля 6,3 тысячы. А ўсяго, за ўвесь час заблакавана каля 18 тысяч інтэрнэт-рэсурсаў.
Таксама Мінінфарм забараніў 110 «шкодных» мастацкіх кніг.
🕯Чарговы акт расейскага генацыду: пасьля абстрэлаў украінскіх Прылук пажарны прыехаў тушыць уласны дом. Там загінулі яго жонка, дачка і гадавалы ўнук
Гэта 632 украінскае дзіцяці, забітае Расеяй.
СБУ апублікавала пашыранае відэа спецаперацыі "Павуціна"
На відэа зьнішчаюцца рэдкія і вельмі каштоўныя самалёты "А-50", "Ту-95", "Ту-22", "Ту-160", "Ан-12" і "Ил-78".
Слава Украіне!
+1
Чарговыя разбурэньні беларускай гістарычнай спадчыны ў Гродна: у выніку "рэканструкцыі" цалкам зьнішчаныя два гістарычныя будынкі XIX стагодзьдзя
На фота будынкі да "рэканструкцыі" і зараз.
Пасьля 30 год лукашызму краіна ляжыць у руінах.
+5
Лукашысты зьнішчылі чарговы гістарычны будынак. Гэтым разам у Гродна
Зьнішчаны стогадовы дзіцячы садок па вуліцы Васілька, 5. Кампанія «СпектрИнвестГрупп» будуе тут жылы дом на 6 кватэр "свободной планировки". Усё гэта па-лукашысцкай завядзёнцы названа "реконструкцией".
І вось такім чынам праводзяць "рэканструкцыю" ўсёй краіны.
Крыніца:
https://newgrodno.by/society/v-tsentre-grodno-stoletnij-detskij-sad-peredelyvayut-v-dom/
«Курапаты – дарога сьмерці» – праўда, што абудзіла нацыю
“Здарылася неверагоднае. У ЦК прамаргалі. Трэцяга чэрвеня артыкул быў надрукаваны” – так успамінае дзень выхаду артыкула „Курапаты – дарога сьмерці” Зянон Пазьняк.
https://warta.media/2849
Уладзімер Зяленскі: "Расея адмаўляецца абменьваць беларускіх палонных і палітвязьняў. Яны не хочуць прызнаваць, што беларусы на баку Украіны"
Такую заяву прэзідэнт Украіны зрабіў падчас гутаркі з журналістамі: "Складаная сітуацыя і з беларусамі. Яны [расейцы] не хочуць абменьваць грамадзян Беларусі, што цікава, аддаваць нам грамадзян Беларусі, якія былі на нашым баку. Ці нават беларускіх палітвязняў. Гаворка нават не пра вайну. Яны не хочуць прызнаваць, што беларусы на баку Украіны"
+2
На могілках у Жытомірскай вобласьці школьнікі правялі "апошні званок" для свайго загінулага ў выніку расейскага абстрэлу аднакласьніка і яго брата з сястрой
У горадзе Корастышаў Жытомірскай вобласці 11-класнікі паехалі на могілкі да свайго аднакласніка Рамана Мартынюка і яго малодшых сястры і брата, якія загінулі ў выніку расійскага ўдару.
17-гадовы Раман, 12-гадовая Тамара і 8-гадовы Станіслаў — з адной сям'і. Усе трое вучыліся ў ліцэі №1: Раман заканчваў 11-ы клас, Тамара была шасцікласніцай, а Станіслаў — трэцякласнікам. Іх маці ўсё яшчэ знаходзіцца ў бальніцы — жанчына ў цяжкім стане.
Вось так расейскія акупанты нішчылі гістарычны Менск ў 1974 годзе. А сёньня экскурсаводы-прапагадысты распавядаюць, што "у Менску пасьля вайны не засталося ніводнага будынку".
Repost from Палявая пошта
+1
#Менск, Няміга
1967 / 2025
"...Там гаспадарыла некалькі чалавек, адразу можна было пазнаць, што падрыўнікі. Нарэшце адзін з іх, што стаяў наводдаль на тратуары, махнуў рукою, і ўсе заспяшаліся да міліцэйскага ачаплення.
— Можа, тут дзе і золатца асталося ў каго.
— І дзіва няма ніякага, тут жа ўсё купецтва тулілася, можа, дзе і замурована.
— А я скажу, нікому яна і не замінала, гэтая Няміга.
Я пачуў, як на гэтае чужое шкадаванне слухмяна абазвалася маё сэрца.
Настала ціхуткая цішыня. Яна цягнулася страшэнна доўга, гэтая кароценькая хвіліна чакання, і калі ўсё ж выбух здарыўся, ён усіх здзівіў нечаканасцю. Тры глухія выбухі як бы прыўзнялі тыя дамы, потым як бы апусцілі, і тады сцены пачалі падаць і развальвацца.
Вось такое было ў мяне развітанне з Нямігаю.
У маёй запісной кніжцы пазначана і дата: трыццаць першага мая семдзесят чацвёртага года..."
З успамінаў Янкі Скрыгана, беларускага пісьменніка.
(фота: inst igorurbanist)
Спецаперацыя «Павуціна», у выніку якой СБУ зьнішчыла 41 самалёт стратэгічнай авіяцыі Расіі, рыхтавалася больш за паўтара года
З'явіліся дэталі падрыхтоўкі ўнікальнай аперацыі.
Аперацыяй кіраваў асабіста прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. А ідэю рэалізавалі Васіль Малюк і супрацоўнікі СБУ.
Паводле крыніц, гэтая аперацыя была надзвычай складанай з лагістычнага пункту гледжаньня. СБУ спачатку перавезла ў Расію беспілотнікі FPV, а пазьней — мабільныя драўляныя дамы. Пазьней, на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі, беспілотнікі былі схаваныя пад дахамі дамоў і размешчаныя на грузавіках. У патрэбны момант дахі дамоў адчыняліся дыстанцыйна, і беспілотнікі выляталі.
Крыніцы ў СБУ падкрэсліваюць, што людзі, якія ўдзельнічалі ў гэтай гістарычнай спецаперацыі, знаходзяцца ва Украіне ўжо даўно. Такім чынам, калі рэжым Пуціна дэманстратыўна кагосьці затрымае, гэта будзе чарговая пастановачная пастаноўка для айчыннага гледача.
Гэтак выглядаюць расейскія аэрадромы стратэгічнай авіяцыі. Гараць сотні мільёнаў даляраў
Слава Украіне!
🔥⚡️Украіна праводзіць бліскучую спецаперацыю "Павуціна" па знішчэньні расейскай стратэгічнай авіяцыі
На дадзены момант вядома аб зьнішчэньні больш за 40 расійскіх самалётаў, сярод якіх стратэгічныя бамбавікі Ту-95, Ту-22М3, а таксама самалёты А-50. Урон ужо перавысіў $2 млрд.
Як паведамляюць сьведкі, дроны ўзлятаюць наўпрост з прыпаркаванай фуры.
+7
Новыя факты беларускага збройнага супраціву расейска-бальшавіцкай акупацыі
У архіве знойдзеныя зьвесткі пра антырасейскі супраціў у Беларусі ў 1921 годзе.
Як вынікае з архіўнай справы, 28 траўня 1921 г. за ўдзел у антысавецкім партызанскім атрадзе ў Барысаўскім павеце камуністы расстралялі 9 чалавек, адзін уцёк з-пад канвою. Месца расстрэлу невядомае. Столькі ж бальшавікі саслалі або перадалі пад нагляд спецслужбаў.
Атрад дзейнічаў з лета 1920 г. Яго кіраўнік — 53-гадовы ўладальнік хутара Антонаўка Казімір Сляскі (на здымку — у шапцы і паліто) — гуртаваў моладзь з суседніх вёсак, пераважна рыма-католікаў. Усіх абвінавацілі ў сувязях з Польшчай, нападах на чырвонаармейскія абозы і забойстве савецкіх актывістаў.
Справу вёў следчы Цітоў. З нянавісьцю ён запісаў у абвінаваўчым заключэньні: «Сляскі асабіста з іншымі асобамі хадзіў па вёсках і хутарах, збіраў зброю і агітаваў сярод моладзі ісці за “Айчыну” і ахвяраваць сваім жыцьцём і дабром дзеля [...] Беларусі».
У памяць пра бацьку сын Сляскага пазьней усталяваў у адным з касцёлаў Варшавы памятную шыльду.
У 1992 г. ўсе асуджаныя былі рэабілітаваныя.
Здымкі са справы: AAN, ф. 2478, с. 651.
У Заслаўі да "Дажынак 2025" дабіваюць рэшткі гістарычнай драўлянай забудовы першай паловы XX ст.
Экскаватарам руйнуюць драўляны дом па Савецкай вуліцы, 45, пабудаваны ў 1927 годзе.
У пачатку вясны лукашысты гэтак жа зьнішчылі будынкі карчмы і аптэкі на той жа Савецкай вуліцы.
Крыніца:
https://www.instagram.com/reel/DKPr44ZoqWj/?utm_source=ig_web_copy_link
+1
Выйшла новае факсімільнае выданьне твору Максіма Багдановіча "Вянок"
Музэй М.Багдановіча паведаміў пра выхад новага факсімільнага выдання “Вянка” Максіма Багдановіча. Кнігу выпусьціла выдавецтва "Капитал Принт".
Гэта адзіны прыжыцьцёвы зборнік вершаў М. Багдановіча, выдадзены ў 1913 годзе, класічны зборнік беларускай літаратуры пачатку XX стагоддзя. У гісторыі нацыянальнай паэзіі ён стаў адным з лепшых узораў паэтычнага майстэрства.
Зборнік неаднойчы перавыдавалі - першы раз у 1927 г. у Вільні, апошні масавы наклад у 1981 г. у часы БССР.
Прэзентацыя навінкі адбудзецца неўзабаве ў музэі імя Максіма Багдановіча ў Менску.
Чарговая ахвяра лукашысцкага рэжыму: праз дзевяць месяцаў пасьля вызваленьня памёр палітвязень Валерый Богдан.
В. Богдана затрымалі ў траўні 2021 года, а 17 верасня 2021 года асудзілі на тры гады калоніі за публікацыі ў сацыяльных сетках па трох артыкулах — «паклёп на Лукашэнку», «абраза Лукашэнкі» і «распальваньне варожасьці». Суддзя — Сянько Мікалай.
Адно з абвінавачваньняў — рэпост выявы са словам «шызануты».
Валерый выйшаў на свабоду ў сакавіку 2024 года, цалкам адбыўшы тэрмін.
Людзі, якія сядзелі разам з Валерыям, расказвалі, што ён памёр у самым пачатку 2025 года. У былога палітвязьня адарваўся тромб.
Валерыю Богдану было 58 гадоў.
За апошнія два гады 8 беларусаў скончылі жыцьцё самагубствам у Грузіі
У 2024 годзе чатыры грамадзяніна Беларусі — жанчына і трое мужчын — скончылі з сабой у Грузіі, піша «Позірк».
У першай палове года ў Аджарыі здзейсьнілі суіцыд 32-гадовы і два 23-гадовыя мужчыны, у другой — 36-гадовая жанчына ў Тбілісі.
У Грузіі вельмі востра стаіць сітуацыя з легалізацыяй беларускіх палітычных уцекачоў. Грузія за ўвесь час не адобрыла прытулку ніводнаму беларусу. І ў людзей, у якіх сканчаецца пашпарт, утвараецца тупіковая сітуацыя: вярнуцца на радзіму немагчыма з-за рэпрэсій, а заставацца ў Грузіі нельга з-за адсутнасьці легалізацыі.
Кіраўнік Службы зьнешвыведкі Ўкраіны: "У Беларусі няма ядзернай зброі, а ў канцы 2025 году Расею чакаюць сур'ёзныя эканамічныя праблемы"
Па словах Алега Івашчанкі, Расея захоўвае мэту поўнага кантролю над Украінай і краінамі былога СССР, але яе рэсурсы знясіленыя:
▪️ Фонд нацдабрабыту Расіі скараціўся з $150 да $38 млрд, золатавалютныя і юаневыя рэзервы растаюць, на ваенныя патрэбы за 3 месяцы выдаткавана $5 млрд.
▪️ РФ спрабуе захапіць Данецкую, Луганскую, Запарожскую і Херсонскую вобласьці і стварыць "зону бяспекі" на поўначы Украіны, але ёй не хапае сіл.
Ён таксама паведаміў, што мабілізацыйны рэсурс Расеі складае каля 25 млн чалавек – гэта грамадзяне, якія маюць ваенныя або сумежныя спецыяльнасьці. Аднак рэальна падрыхтаваных да баявых дзеянняў з іх — не больш за 3 млн. А з пачатку поўнамаштабнага ўварваньня ўжо мабілізаваны 1,3 млн. расейцаў.
Акрамя таго, Івашчанка ўдакладніў, што ў Беларусі няма ядзернай зброі — толькі яе носьбіты (самалёты і АТРК "Іскандэр"), а таксама вядзецца будаўніцтва сховішчаў. Комплекс "Арэшнік", пра які казаў Лукашэнка, у рэальнасьці адсутнічае — гэта толькі заявы без фактычнага пацверджаньня.
Юры Беленькі: "Судлянкову завербавалі яшчэ летам 1988 году"
У сваем новым відэа на канале "Вольная Беларусь" палітык Юры Беленькі агучыў малавядомыя факты пра расейскую агентку Натальлю Судлянкову, якая працавала на захадзе дзясяткі год пад выглядам "лідаркі беларускай апазыцыі".
https://youtu.be/AjplK-d4NqQ?si=0bgV6ltaxmP-AFQf
