fa
Feedback
ГУРНЕВІЧ

ГУРНЕВІЧ

رفتن به کانال در Telegram

Журналіст Радыё Свабода, Беларусь

نمایش بیشتر
999
مشترکین
اطلاعاتی وجود ندارد24 ساعت
-27 روز
-1430 روز

در حال بارگیری داده...

ابر برچسب‌ها
هیچ داده‌ای
مشکلی وجود دارد؟ لطفاً صفحه را تازه کنید یا با مدیر پشتیبانی ما تماس بگیرید.
اشارات ورودی و خروجی
---
---
---
---
---
---
جذب مشترکین
ژوئن '25
ژوئن '250
در 0 کانال‌ها
مه '25
+3
در 0 کانال‌ها
Get PRO
آوریل '25
+4
در 1 کانال‌ها
Get PRO
مارس '25
+4
در 0 کانال‌ها
Get PRO
فوریه '25
+8
در 1 کانال‌ها
Get PRO
ژانویه '25
+11
در 0 کانال‌ها
Get PRO
دسامبر '24
+18
در 2 کانال‌ها
Get PRO
نوامبر '24
+79
در 3 کانال‌ها
Get PRO
اکتبر '24
+33
در 3 کانال‌ها
Get PRO
سپتامبر '24
+16
در 0 کانال‌ها
Get PRO
اوت '24
+14
در 1 کانال‌ها
Get PRO
ژوئیه '24
+14
در 2 کانال‌ها
Get PRO
ژوئن '24
+17
در 0 کانال‌ها
Get PRO
مه '24
+77
در 5 کانال‌ها
Get PRO
آوریل '24
+31
در 5 کانال‌ها
Get PRO
مارس '24
+10
در 1 کانال‌ها
Get PRO
فوریه '24
+9
در 1 کانال‌ها
Get PRO
ژانویه '24
+22
در 1 کانال‌ها
Get PRO
دسامبر '23
+27
در 1 کانال‌ها
Get PRO
نوامبر '23
+36
در 7 کانال‌ها
Get PRO
اکتبر '23
+40
در 3 کانال‌ها
Get PRO
سپتامبر '23
+3
در 0 کانال‌ها
Get PRO
اوت '23
+5
در 0 کانال‌ها
Get PRO
ژوئیه '23
+10
در 0 کانال‌ها
Get PRO
ژوئن '23
+25
در 0 کانال‌ها
Get PRO
مه '23
+23
در 0 کانال‌ها
Get PRO
آوریل '23
+13
در 0 کانال‌ها
Get PRO
مارس '23
+41
در 0 کانال‌ها
Get PRO
فوریه '23
+15
در 0 کانال‌ها
Get PRO
ژانویه '23
+22
در 0 کانال‌ها
Get PRO
دسامبر '22
+30
در 0 کانال‌ها
Get PRO
نوامبر '22
+39
در 0 کانال‌ها
Get PRO
اکتبر '22
+23
در 0 کانال‌ها
Get PRO
سپتامبر '22
+32
در 0 کانال‌ها
Get PRO
اوت '22
+44
در 0 کانال‌ها
Get PRO
ژوئیه '22
+17
در 0 کانال‌ها
Get PRO
ژوئن '22
+50
در 0 کانال‌ها
Get PRO
مه '22
+57
در 0 کانال‌ها
Get PRO
آوریل '22
+168
در 0 کانال‌ها
Get PRO
مارس '22
+73
در 0 کانال‌ها
Get PRO
فوریه '22
+14
در 0 کانال‌ها
Get PRO
ژانویه '22
+104
در 0 کانال‌ها
Get PRO
دسامبر '21
+11
در 0 کانال‌ها
Get PRO
نوامبر '21
+86
در 0 کانال‌ها
Get PRO
اکتبر '21
+6
در 0 کانال‌ها
Get PRO
سپتامبر '21
+15
در 0 کانال‌ها
Get PRO
اوت '21
+13
در 0 کانال‌ها
Get PRO
ژوئیه '21
+54
در 0 کانال‌ها
Get PRO
ژوئن '21
+238
در 0 کانال‌ها
Get PRO
مه '21
+24
در 0 کانال‌ها
Get PRO
آوریل '21
+150
در 0 کانال‌ها
Get PRO
مارس '21
+521
در 0 کانال‌ها
Get PRO
فوریه '21
+74
در 0 کانال‌ها
Get PRO
ژانویه '21
+83
در 0 کانال‌ها
Get PRO
دسامبر '20
+2 029
در 0 کانال‌ها
تاریخ
رشد مشترکین
اشارات
کانال‌ها
13 ژوئن0
12 ژوئن0
11 ژوئن0
10 ژوئن0
09 ژوئن0
08 ژوئن0
07 ژوئن0
06 ژوئن0
05 ژوئن0
04 ژوئن0
03 ژوئن0
02 ژوئن0
01 ژوئن0
پست‌های کانال
Што адбываецца з Радыё Свабода цяпер? Аўтарытарныя рэжымы і іх прапагандысты нас ужо пахавалі. Яны зь вялікай радасьцю ўспрын
Што адбываецца з Радыё Свабода цяпер? Аўтарытарныя рэжымы і іх прапагандысты нас ужо пахавалі. Яны зь вялікай радасьцю ўспрынялі навіну пра тое, што прыпыненае фінансаваньне Радыё Свабода. https://www.youtube.com/watch?v=cXDouBH909M

2
Як Кітай паволі захоплівае Беларусь? Тлумачу за 9 хв Кітай стаў другім гандлёвым партнёрам Беларусі пасля Расеі. За апошнія 1
Як Кітай паволі захоплівае Беларусь? Тлумачу за 9 хв Кітай стаў другім гандлёвым партнёрам Беларусі пасля Расеі. За апошнія 10 год знешні гандаль таварамі Беларусі і Кітая вырас амаль у 5 разоў. https://www.youtube.com/watch?v=tHMIgf1pq3o
1 060
3
Пасля абрання Дональда Трампа на пасаду прэзідэнта ЗША лукашэнкаўская прапаганда пачала мяняць рыторыку адносна амерыканскай палітыкі і перамоўнага працэсу вакол спынення вайны і Еўропы. На месца антыамерыканізму прыйшоў антыеўрапеізм. Паглядзеў, што цяпер гавораць пра ЗША,Трампа і Еўразвяз Лукашэнка і ягоныя прапагандысты. https://www.youtube.com/watch?v=0NApS5eWxK0&t=216s
1 104
4
LIVE. Заходзьце https://www.youtube.com/watch?v=3zNtZydlMFI
945
5
Спецслужбы многіх краінаў вербуюць інфарматараў. Для спецслужбаў у аўтаратарных краінах, такіх як Беларусь, гэта жыццёвая неабходнасць. Паглядзеў, як гэта адбываецца. https://www.youtube.com/watch?v=agUfpUudxiU
1 132
6
Пачынаем https://www.youtube.com/watch?v=wGlrIqyS0lM
871
7
LIVE. Канферэнцыя Паліны Шарэнды-Панасюк. https://www.youtube.com/watch?v=v9khLxJeRPs
1 162
8
Польскі дыпламат: Беларуская стратэгія выжывання можа аказацца больш эфектыўнай, чым паўстанні ці рэвалюцыі Марцін Вайцяхоўскі працаваў у польскім пасольстве ў Менску 8 год, а апошнія 4 гады ўзначальваў яго. Пасля вяртання летась у Варшаву ён напісаў цэлую кнігу пра Беларусь. Я прачытаў яе і паразмаўляў з аўтарам. Кніга пачынаеца словамі Віталя Портнікава, які ён калісьці сказаў Вацяхоўскаму: «Беларусь — самая еўрапейская краіна ў былым СССР, а беларусы самыя праеўрапейскія, — у гэтым больш за 20 гадоў таму мяне пераконваў вядомы ўкраінскі журналіст Віталь Портнікаў. Ён з захапленнем расказваў, як ездзіць на адпачынак штогод у Беларусь, бо там так файна. Столькі еўрапейскіх помнікаў, цэркваў, палацаў, шляхецкіх сядзіб, добра захаваных могілак. І перш за ўсё тое, што там вельмі адкрытыя на Еўропу людзі, таму што гэта стагоддзямі было ў іхнай ДНК. А яшчэ, сцьвярджаў ён, калі б толькі Беларусь мела шанец далучыцца да Еўразвязу, яна трапіла б туды хутчэй і ўпісалася б лепш, чым краіны Балтыі ці Ўкраіна, таму што яна лепш арганізаваная, людзі больш адукаваныя, працавітыя і менш дэмаралізаваныя камунізмам. Я быў у шоку і ня ведаў, што адказаць». Ніжэй спасылка на ўвесь матэрыял, але тут пакіну яшчэ адну цытату з кнігі. Так дыпламат апісвае першае ўражанне ад Менску: «Я ехаў па праспекце Дзяржынскага, здзіўляючыся, як гэта магчыма, што тут яшчэ ўшаноўваюць такога тырана, злачынцу і дэгенерата. Але, з другога боку, я быў станоўча здзіўлены тым, як Менск сустрэў мяне сваёй сучаснасцю. Гэты кантраст заўсёды суправаджае ў Беларусі. Старое змешваецца з новым. Савецкасць пераплятаецца з сучаснасцю, і наадварот. З маім здзіўленнем і раздваеннем асобы пазней пагадзіліся многія нашы госці. Стэрэатып Беларусі ў Польшчы — гэта галеча, калгас і адсталасць. Але калі вы бачыце нешта іншае ў рэальным жыцці ці, прынамсі, ня проста вобраз са стэрэатыпу, узьнікае кагнітыўны дысананс. Але таксама ня трэба паддавацца ілюзіям, ашукваць сябе тым, што ўсё прыгожа. Беларусы — майстры добрага ўражання». Увесь тэкст - https://smarturl.click/O0p6o
1 279
9
Беларусы ад несвабоды і беднасці ўцякаюць са сваёй краіны. Іх месца займаюць прыежджыя. Сярод лідэраў — грамадзяне Расеі. Топ-5 прычынаў, чаму яны пераязджаюць у Беларусь https://www.youtube.com/watch?v=DwxqmH-721w&t=222s
885
10
Слова “грант” стала нейкай лаянкай, а дарма. Яго неабходна рэабілітаваць. І не проста рэабілітаваць, а зрабіць інструментам функцыянавання дзяржавы. Бо дзяржаўная сістэма, праз кантраляваныя ёю Дамы культуры і калектывы, цэлыя ўстановы, у разы менш эфектыўная. Усё сваё дзяцінства і юнацтва я не мог зразумець, навошта ў Налібаках патрэбныя Дом культуры. Апрача дыскатэк два разы ў тыдзень, там было пуста. Гэта была мёртвая ўстанова. Кінапаказы там скончыліся ў канцы 90-х. Рэпетыцыі мясцовага фальклорнага ансамблю там пачыналіся напярэдадні прыезду “нечаканай” праверкі з раёна. Нас тады здымалі з урокаў, каб мы раз у год паспявалі са сцэны ДК. У шафе там віселі нацыянальныя касцюмы, каб іх выпрасіць на калядаванне, якое мы, моладзь, ладзілі самі ў вёсцы, трэба было хадзіць і прасіць з вачыма ката са “Шрэка” некалькі дзён. Гукавую тэхніку, якая стаяла пад замком, выпрасіць было яшчэ складаней. Адказ быў просты – “хлопцы, усё чысліцца (на балансе) не дам”. Гэта ўсё ляжала лежма і гніло. Пры гэтым, у ДК былі працаўладкаваныя людзі, якія зараблялі за гэта грошы. Вядома, так было не паўсюль. Але з гісторый сяброў ведаю, што шмат дзе ў Беларусі справа выглядала менавіта так. Гэта фіяска. Самыя паспяховыя рэчы, якія робяцца, гэта справа актыўных людзей. Ад пачатку і да канца. І матываваць трэба іх. У Польшчы, напрыклад, гарады іпрызначаюць частку бюджэту на праекты жыхароў. Мэрыя Варшавы ў гэтым годзе раздасць на гранты 25 мільёнаў даляраў. На конкурс прыходзіць больш тысячы праектаў. Пераможцаў праз галасаванне выбіраюць гараджане. Самыя папулярныя праекты датычаць азелянення ў горадзе, пасадкі дрэваў, кустоў, будаўніцтва роварных сцежак, лавак, набыццё новых кніг у бібліятэкі, псіхалагічныя кансультацыі для моладзі, культурныя падзеі, кірмашы здаровага харчавання. Гэта сотні праектаў. Такая ж практыка раздачы грантаў у Міністэрства культуры. Сёлета на праекты грамадзян прызначана 6 мілёьнаў даляраў. Некалькі год таму ўлады Ісландыі разбалі сваім грамадзянам 3 мільёны даляраў. Усё адбывалася ў рамках конкурсу найлепшых ідэяй святкавання дня незалежнасьці. У аргкамітэт прыслалі 170 праектаў, парламент у выніку зацьвердзіў 100. Бюджэт быў размеркаваны так, каб імпрэзы ахапілі ўсю краіну. Гранты пайшлі на пастаноўку ў Ісландзкай оперы, на спектаклі ў тэатрах. Датацыя для прыватнай тэлекампаніі на 10-серыйны серыял пра падзеі 1918 году, калі Ісландыя аддзялілася ад Даніі. Акрамя гэтага, гранты пайшлі на выставы пра касцёлы Ісландыі, пра зямлю і прыроду ў ісладзкай культуры. За грошы з гэтых грантаў адбыўся Фестываль дзіцячай культуры прысвечаны правам дзіцяці за 100 гадоў незалежнасці, Фестываль дзіцячай кнігі, Фестываль для дзяцей, прысьвечаны нацыянальным спевам, Фестываль паўночнага танцу, цыкл тэлепаралачаў пра будучыню Ісландыі, заняткі для сем’яў у вясковых дамах культуры ўзімку, калі людзі мала ездзяць па краіне. Раздалі грошы на стварэнне гістарычных сайтаў, нават на пасадку лесу з нагоды юбілею дзяржаўнасці і гендэрныя праекты, прывязаныя да юбілею незалежнасці. Частку грантаў атрымала ісландская дыяспара за мяжой. Быў нават экзатычны праект –“Гарачыя дыскусіі” пра незалежнасць, якія прайшлі ў “гарачых джакузі”. Ініцыятары напісалі ў абгрунтаванні, што калі сітуацыя раптам выйдзе з-пад кантролю з-за эмоцыяў, то можна будзе акунуацца ў ледзяную ваду ў басейне побач. Людзі ўдзельнічалі цэлымі «сельсаветамі», дварамі ў гарадах, школамі. Папулярнасць конкурсу была настолькі вялікай, што ўлады працягнулі прыём заявак на новыя праекты з новым бюджэтам. Новымі інстытутамі павінны быць актыўныя людзі. Ніхто не зробіць лепш, чым чалавек, які сапраўды хоча зрабіць.
811
11
У Беларусі па інэрцыі з савецкіх часоў захаваліся немалыя антыамерыканскія настроі. Вынікам нейкага доўгага інтэлектуальнага працэсу гэта не назавеш. Прынамсі я нейкага ўцямнага адказу на пытанне, што кепскага зрабіла беларусам Амерыка ці “страшнае” ЦРУ, не прыгадваю. Але гісторыя захавала іншыя выпадкі. Толькі ці чулі пра іх масы ў Беларусі? У 1922–1923 у Беларусі (на адміністрацыйнай тэрыторыі БССР і РСФСР) працавалі тры акругі Амэрыканскай адміністрацыі дапамогі (American Relief Administration). ♦️Усяго паступіла звыш 14 тысяч 440 тон амерыканскай дапамогі (Менская акруга размеркавала 6825, Віцебская — 4441, Гомельская — 3175 тон) на суму больш за 2 мільёны 730 тысяч даляраў. ♦️Было дастаўлена больш за 10 тысяч 110 тон харчовых пасылак коштам 10 даляраў кожная на агульную суму 1 мільён 732 тысячы даляраў (18,5% усіх пасылак АРА). ♦️Амерыканцы бясплатна выдалі 988 тон харчовых рацыёнаў дзецям, хворым у шпіталях і ўцекачам. АРА апекавалася больш чым 300 дзіцячымі дамамі, апроч харчавання пастаўляла адзенне, абутак, медычныя матэрыялы. Спрыяла рэпатрыяцыі ўцекачоў, якія пакінулі Беларусь падчас Першай сусветнай вайны. ♦️Пастаўлялася санітарнае абсталяванне, было арганізавана харчаванне і медычная дапамога ў канцлагеры ўцекачоў Козырава (найбуйнейшы на той час у свеце). ♦️За амерыканскія сродкі вакцынавалі больш за 1 мільён чалавек. Медыкамэнты, матэрыялы санітарыі і абсталяванне агульнай вагой 484 тоны, кошт якіх перавысіў 470 тысяч даляраў, атрымалі больш за 300 медычных установаў. Медычная праца АРА засцерагла ад эпідэміі тыфусу Беларусь і Польшчу. ♦️Спачатку савецкая ўлада ўсяляк дзякавала АРА. Існуюць падзякі ад кіраўнікоў савецкага ўраду з Масквы. Таксама і ўлады Беларусі дзякавалі АРА. У газетах таго часу можна знайсці афіцыйныя паведамленні на гэтую тэму. Але паступова ўсё мянялася. Ужо ў 1970-я гады ў выдавецтве «Политиздат» выйшла кніжка «Диверсия под флагом помощи». Там цалкам выключылі любую пазітыўную агульначалавечую якасць і значэнне гэтай дапамогі, перакрэсліўшы ўсё сваёй няўдзячнасцю. АРА ўратавала тады мільёны людзей. У «Бібліятэцы Свабоды» у 2005 годзе выйшла кніга Аляксандра Лукашука «Прыгоды АРА ў Беларусі». Тэкст з мноствам ілюстрацый і гістарычных архіўных дакументаў даступны на нашым сайце. Кніга - https://docs.rferl.org/be-BY/2010/03/22/pryhody_ara.pdf Аўдыёкніга - https://audiobooks.by/books/prygody-ara-u-belarusi
1 013
12
На “Свабодзе” выйшла вельмі цікавая гутарка з той самай настаўніцай Таццянай Крапіневіч, якая пасля скаргаў прарасейскіх даносчыкаў была вымушаная пакінуць Беларусь. У 2023 годзе яна перамагла ў абласным конкурсе “Настаўнік года”, працавала завучам гімназіі ў Ляхавічах. Тут некалькі цытат, а інтэрвію па спасылцы ніжэй. Там жа спасылка на збор для яе, бо Таццяна пачынае новае жыццё ў Варшаве. 😳“На ўроках я займалася з дзецьмі толькі матэматыкай. Тое, што адбываецца ў Беларусі, — гэта не пра школу, не пра навучанне, не пра выхаванне. Проста стараюцца ўпіхнуць усім у галаву, што ёсць адзін святы чалавек, дзякуючы якому мы жывём і павінны на яго маліцца». 😳«На жнівеньскай нарадзе сказалі, дзяўбуць на ўсіх педнарадах: „Забудзьцеся пра навучанне і адукацыю, найперш у школе — патрыятычнае выхаванне, прапаганда, ідэалогія“. Нас абавязалі хадзіць са значком-сцягам, кожную чвэрць пачынаем і заканчваем гімнам, спрэс святы адзінства, лінейкі, пастаянна праходзяць урокі па тэмах Вялікай Айчыннай». 😳«Кожны чацьвер — „Школа актыўнага грамадзяніна“, дзе ідэолагі прамываюць дзецям мазгі. Няважна, што на ёй адбываецца, галоўнае — зняць дзяцей. Няма фота — вы нічога не праводзілі. Фота абавязкова трэба выслаць завучу па выхаваўчай працы, апублікаваць на сайце, у тэлеграм-канале». 💪«Дзеці не такія ж ужо і дурныя. Яны ўдзельнічаюць у гэтым фарсе, бо ім пастаянна абяцаюць нейкія паблажкі — паставіць дзясятку, дазволіць не прыйсці ў школу ў суботу на нейкае мерапрыемства». https://smarturl.click/W3254
1 001
13
А 19.45 па Менску пачынаем размову пра "выбары". І будзем 2,5 гадзіны. Прыходзьце, трольце і дыскутуйце. Але ветліва. https://www.youtube.com/watch?v=yAFgJT_Ovw8
1 108
14
Рамашэўска: Тэрор у Беларусі горшы, чым у нас падчас ваеннага становішча Запісаў вялікую гутарку з Агнешкай Рамашэўскай. Не пра Белсат. Пра яго там толькі першае пытанне. Гаварылі пра яе погляды, якія многія лічаць прычынай звальнення. Пра сувязі з партыяй "ПіС". Але для мяне самым цікавым быў расповед пра барацьбу польскай апазіцыі з камуністамі ў 1980-ыя. Рамашэўская была часткай гэтага руху. Калі генерал Ярузэльскі ўвёў ваеннае становішча, яе інтэрнавалі і трымалі некалькі месяцаў у лагеры. Пры гэтым, параўноўваючы з Беларуссю, Рамашэўская кажа, што ў Польшчы тэрор быў даволі ліберальны. Пасадзіць шматдзетную маці камуністы проста не маглі сабе дазволіць. Яе тут жа вызвалялі. Трымаць чалавека інкамунікада больш за тыдзень было скандалам. Але ціск камуністаў прымусіў людзей баяцца і актыўнасць "Салідарнасці" зменшылася магутна. Цікавыя ацэнкі Рамашэўскай кампрамісу з камуністамі ў 1989 годзе. На яе думку, альтэрнатывы тады не было, трэба было дамаўляцца. Але вось пасля, цытую: "Трэба было ўзяць іх за морду і паказаць ім іхнае месца". Гаварылі і пра тое, чаму праз пару год пасля падзення камунізму палякі ізноў выбралі іх жа, цяпер ужо посткамуністаў. А яны, сюрпрыз, увялі краіну ў NATO і Еўразвяз. Чаму? Усё ў відэа. Сянняшняе палітычнае супрацьстаянне ў Польшчы Рамашэўская лічыць вельмі трывожным і кажа, што такога пасля 1989 года ў краіне не было. "Бо палякі сталі забываць, што такое камунізм". Дзякуй за лайкі і каментары на ютубе. Калі вы хочаце слухаць адказы ў арыгінале па-польску, то абярыце польскі гук ва ўстаноўках. https://youtu.be/WlNYNFmb5Ks
1 541
15
Портнікаў: Лукашэнку прывяла да ўлады Лубянка Але. «Лічыць, што Лукашэнка не кантралюе Беларусь — гэта таксама вялікае перабо
Портнікаў: Лукашэнку прывяла да ўлады Лубянка Але. «Лічыць, што Лукашэнка не кантралюе Беларусь — гэта таксама вялікае перабольшванне. Лукашэнка — саюзнік Пуціна. Ён цудоўна ведаў, на што ён ішоў, калі фактычна тэрыторыю сваёй краіны прадстаўляў як плацдарм для нападу на Ўкраіну. Таму сцвярджаць, што Лукашэнка гэта ахвяра абставінаў, што ён ня мог нічога зрабіць, гэта проста не разумець беларускую палітыку». — гаворыць украінскі публіцыст. https://www.youtube.com/watch?v=66I76osUjjg
1 558
16
З Новым Годам! https://youtu.be/M5cG_lHkPYE?si=ZswsZQ6tAMBvPuy5
1 403
17
Інтэрвію з Арлетай Бойкэ, адной з найлепшых журналістак у Польшчы (а можа і найлепшай), якая займаецца Ўсходняй Еўропай. 10 год таму Арлета з польскімі калегамі брала інтэрвію ў Лукашэнкі і менавіта ёй ён прапаноўваў славуты "чай з малінавым варэннем". І ўсе гэтыя гады Арлета не падазравала, што гэта вядомы мем сярод беларусаў. https://youtu.be/3dwMna0Y7FY?si=DORyHVAQtBTOEBY5
1 511
18
Ня ўсё з запісу ў Мікіты Мелказёрава трапіла ў выніковае відэа. Адна з такіх рэчаў - Топ-5 кніг, якія дапамагаюць зразумець Б+4
Ня ўсё з запісу ў Мікіты Мелказёрава трапіла ў выніковае відэа. Адна з такіх рэчаў - Топ-5 кніг, якія дапамагаюць зразумець Беларусь. Таму пакіну гэта тут: 1. Мадэрная гісторыя Беларусі. Юры Туронак. Тут усе тэксты гісторыка, якія раскрываюць як беларусам удалося аформіць ідэю і прыйсці да ўласнай дзяржавы. 2. Да гісторыі беларускага руху. Збор тэкстаў бацькі беларускай дзяржаўнасці Антона Луцкевіча. У палякаў - Пілсудскі, у чэхаў - Масарык. У беларусаў (для мяне) - Антон Луцкевіч. 3. Ад гоманаўцаў да гайсакоў. Пра чыннасць беларускіх моладзевых арганізацый у XIX-XX ст. Уладзімер Ляхоўскі на прыкладах паказаў, як нізавая актыўнасць людзей нараджае рух, які ў выніку стаў апорай усёй нацыі. 4. Чужая Бацькаўшчына. Вячаслаў Адамчык. Найлепшы раман пра Заходнюю Беларусь у міжваенны час, за "польскім часам". 5. Я з вогненнай вёскі. Зборнік успамінаў пра ІІ сусветную вайну ў Беларусі. Успаміны ахвяраў збіралі Алесь Адамовіч, Янка Брыль і Ўладзімер Калеснік. https://youtu.be/Zmql_ZdSOso?si=p5Bvbvp3Y_SMagku
1 490
19
Мікіта Мелказёраў вельмі таленавіты суразмоўца. Ён давёў мяне да слязы. Удзячны яму, што змог выказаць тое, што для мяне важна. Пра аптымізм у нашай справе. Навокал страшна і жудасна, але як казалі старажытныя налібачане: добра думай - добра будзе. Гэта нас уратуе. https://youtu.be/Zmql_ZdSOso?si=G5lK7S0CEQ6lEFhS
1 008
20
Ідзе барацьба за розумы маладых беларусаў. Ужо некалькі гадоў рэжым у Беларусі спрабуе стварыць сетку праўладных блогераў, у якой ня будзе месца разброду і шатанію. Але выхлап нулявы. Гэта доўгая песня. Таму ўлады абралі іншы шлях - прымус да лаяльнасці самых паспяховых блогераў краіны. https://youtu.be/JAjMe417T54?si=-e9OedlRPpsv77mA
1 058