cookie

نحن نستخدم ملفات تعريف الارتباط لتحسين تجربة التصفح الخاصة بك. بالنقر على "قبول الكل"، أنت توافق على استخدام ملفات تعريف الارتباط.

avatar

ГУРНЕВІЧ

Журналіст Радыё Свабода, Беларусь

إظهار المزيد
مشاركات الإعلانات
1 103
المشتركون
+124 ساعات
+117 أيام
+4030 أيام

جاري تحميل البيانات...

معدل نمو المشترك

جاري تحميل البيانات...

Хто шпіёніў за Радзінай і Саннікавым і што такое Pegasus? Прынамсі двойчы, калі ў Саннікава і Радзінай уключаўся Pegasus, гэта было за дзень да сустрэчы з польскімі палітыкамі. Саннікаў быў на форуме ў Карпачы, такі сабе "польскі Давос". А Радзіна - у Анджэя Дуды. Хто, што і навошта? Тут спытаў пра гэта ў эксперта па лічбавай бяспецы https://www.youtube.com/watch?v=5zeirrawUsc
إظهار الكل...
🤔 13😨 1
Photo unavailableShow in Telegram
Гэта бясспройгрышная латарэя. Пішы любому, палохай за тое, што ён супраць улады, і заўсёды знойдзеш улоў.
إظهار الكل...
😁 14😢 9🙉 3👍 1🤔 1
Супрацьтанкавыя равы, міны, бункеры, склады са зброяй, беспілотнікі Палякі пачынаюць грандыёзную фартыфікацыю на мяжы з Беларуссю. Праект каштуе $2,5 млрд і не мае дачынення да сцяны, якая ўжо функцыянуе. Беларусь як і 80 год таму застаецца на іншым баку "Жалезнай заслоны". А беларусы плоцяць высокую цану за дзеянні людзі, якія ўзурпавалі ўладу. https://www.youtube.com/watch?v=D3Aclt8caJw&t=328s
إظهار الكل...
Як палякі рыхтуюцца да нападу зь Беларусі

Ужо каторы год рэжым у Беларусі з дня на дзень чакае нападу з Польшчы. Па словах Лукашэнкі, палякі рыхтуюцца ўварвацца на тэрыторыю краіны і зьнішчыць яе. Але ці так гэта на самой справе? Дзьмітры Гурневіч тлумачыць навошта палякі ўзмацняюць сваю мяжу супрацьтанкавымі перашкодамі, і. ці так робяць тыя, хто рыхтуецца да атакі? Наш сайт:

https://www.svaboda.org/

TELEGRAM:

https://t.me/radiosvaboda

FACEBOOK:

https://www.facebook.com/svaboda.org

TWITTER:

https://twitter.com/svaboda

INSTAGRAM:

https://www.instagram.com/radiosvaboda/

TikTok:

https://www.tiktok.com/@radio_svaboda

Як чытаць і глядзець Свабоду насуперак блякаваньню

https://smarturl.click/p1yA

Як бясьпечна і ананімна паведаміць важную інфармацыю нашай рэдакцыі

https://smarturl.click/0DO8

👍 8🤬 4😢 3💯 2🔥 1
Мой былы дырэктар Аляксандар Лукашук напісаў кнігу, у якой расказаў, як рабілася Радыё Свабода, што яна рабіла з аўдыторыяй, журналістамі і ім самім. Яму б ня ведаць, ён кіраваў службай 25 год. На апошняй старонцы ёсць тры меркаванні пра кнігу: "Гэтая кніга павінна быць на усіх факультэтах журналістыкі вольнай Беларусі", "Гэтай кнігі не павінна было быць", "Гэтай кнігі не магло ня быць". Таму я абавязкова напішу шырэйшы водгук на яе. А сёння адна загадка. У кнізе Лукашук апісвае нявыкратку, якая здарылася з ім у 2012 годзе. Адзін з чытачоў праз мэйл паведаміў пра акт сабатажу ў метро. Нехта пасек кабелі высокага напружання. Чалавек падпісаўся як інжынер. Як і належыць на Свабодзе, журналісты праверылі гэта ў іншай крыніцы і далі такое паведамленне ў эфір. Праз пару гадзін у бюро ў Менску патэлефанавалі з КДБ і запрасілі туды загадчыка бюро. Ён адмовіўся. - Тады мы прыйдзем да вас, і вам гэта моцна не спадабаецца. "Загадчык сказаў - празь дзьве гадзіны, у канцы дня. У яго было правіла - не саступаць, ні на што не пагаджацца адразу, не гаварыць лішняга", - піша Лукашук. Праз пару гадзін яму з КДБ патэлефанаваў загадчык бюро і сказаў, што "таварыш палкоўнік хоча ведаць імя чалавека, які даслаў допіс пра выпадак у метро". Палкоўнік патлумачыў, што калі ён не атрымае імя, дык з іншымі таварышамі прыйдзе ў бюро, яны канфіскуюць усе кампутары і знойдуць яго самі. КДБ выставіў ультыматум: альбо а 9 раніцы Свабода называе імя, альбо пачнецца ператрус у бюро. "Выбар быў просты, - піша Лукашук, - альбо мы выдаем імя крыніцы, альбо страчваем бюро. Уся наша зладжаная праца, усе ўмовы для журналістаў будуць зьнішчаныя". І вось што робіць мой былы дырэктар. Ён піша на мэйл таму інфарматару, што трэба пільна пагаварыць. Лукашук хоча прапанаваць яму самому назвацца. “Ён пацьвердзіць, што шчыра клапаціўся пра грамадзкі інтарэс. Бюро ня будзе разгромлена. І мне не давядзецца выдаваць КДБ імя крыніцы”, - піша Лукашук. Але была малая праблема. На дварэ амаль поўнач. На мэйл інжынер ужо не адказваў. Нічога не далі і абзвоны розных актывістаў. Ніхто такога інжынера не ведаў. А 5.00 раніцы Лукашук пачаў абзвоньваць службу тэлефоннай даведкі. Але адрасу ён не ведаў, толькі імя і прозвішча. А такіх была цэлая старонка. Пачаў званіць па чарзе са спісу. Не той, не той, не той. Але чарговы раз жанчына адказала, што такі тут жыў, але ўжо не жыве. Лукашук выпрасіў мабільны інжынера. А 7.00 ранцы яны ўжо сустрэліся. Мой былы дырэктар спытаўся, ці не пагодзіцца той даць інтэрвію для радыё і назваць сябе. І патлумачыў, што яго, верагодна, будзе шукаць КДБ. “Адкрыта назвацца – найлепшая абарона. Ён зрабіў тое, што зрабіў, бо лічыць, што грамадзтва мусіць ведаць пра такія здарэньні. Ён не тэрарыст, ня мае асабістай выгады, не было намеру пасеяць паніку. Нармальныя грамадзянскія паводзіны. Ён пагадзіўся, і мы запісалі інтэрвію, - піша Лукашук. – Я падзякаваў і на разьвітаньне даў параду: калі да яго прыйдуць, казаць усё, як было. Нічога не прыдумляйце. Сьледчыя больш спрактыкаваныя і зловяць на супярэчнасьцях і замоўчваньнях, кажыце праўду”. (Так і сталася, пазней інжынера дапыталі, пераканаліся ў тым, што не хлусіць, паўшчувалі за непатрыятычныя паводзіны і адчапіліся). А палове дзевятай інтэрвію было на сайце. А 10 зазваніў тэлефон у загадчыка бюро. Таварыш палкоўнік чакаў імя. Загадчык бюро параіў зазірнуць на сайт. Павісла доўгая паўза. Потым пачуўся нейкі гук і ляскат з размаху кінутай слухаўкай. “Гэта была найлепшая паўза ў маім прафэсійным жыцьці” – падсумоўвае Лукашук.
إظهار الكل...
Мой былы дырэктар Аляксандар Лукашук напісаў кнігу, у якой расказаў, як рабілася Радыё Свабода, што яна рабіла з аўдыторыяй, журналістамі і ім самім. Яму б ня ведаць, ён кіраваў службай 25 год. У кнізе Лукашук апісвае нявыкратку, якая здарылася з ім у 2012 годзе. Адзін з чытачоў праз мэйл паведаміў пра акт сабатажу ў метро. Нехта пасек кабелі высокага напружання. Чалавек падпісаўся як інжынер. Як і належыць на Свабодзе, журналісты праверылі гэта ў іншай крыніцы і далі такое паведамленне ў эфір. Праз пару гадзін у бюро ў Менску патэлефанавалі з КДБ і запрасілі туды загадчыка бюро. Ён адмовіўся. - Тады мы прыйдзем да вас, і вам гэта моцна не спадабаецца. "Загадчык сказаў - празь дзьве гадзіны, у канцы дня. У яго было правіла - не саступаць, ні на што не пагаджацца адразу, не гаварыць лішняга", - піша Лукашук. Праз пару гадзін яму з КДБ патэлефанаваў загадчык бюро і сказаў, што "таварыш палкоўнік хоча ведаць імя чалавека, які даслаў допіс пра выпадак у метро". Палкоўнік патлумачыў, што калі ён не атрымае імя, дык з іншымі таварышамі прыйдзе ў бюро, яны канфіскуюць усе кампутары і знойдуць яго самі. КДБ выставіў ультыматум: альбо а 9 раніцы Свабода называе імя, альбо пачнецца ператрус у бюро. "Выбар быў просты, - піша Лукашук, - альбо мы выдаем імя крыніцы, альбо страчваем бюро. Уся наша зладжаная праца, усе ўмовы для журналістаў будуць зьнішчаныя". І вось што робіць мой былы дырэктар. Ён піша на мэйл таму інфарматару, што трэба пільна пагаварыць. Лукашук хоча прапанаваць яму самому назвацца. “Ён пацьвердзіць, што шчыра клапаціўся пра грамадзкі інтарэс. Бюро ня будзе разгромлена. І мне не давядзецца выдаваць КДБ імя крыніцы”, - піша Лукашук. Але была малая праблема. На дварэ амаль поўнач. На мэйл інжынер ужо не адказваў. Нічога не далі і абзвоны розных актывістаў. Ніхто такога інжынера не ведаў. А 5.00 раніцы Лукашук пачаў абзвоньваць службу тэлефоннай даведкі. Але адрасу ён не ведаў, толькі імя і прозвішча. А такіх была цэлая старонка. Пачаў званіць па чарзе са спісу. Не той, не той, не той. Але чарговы раз жанчына адказала, што такі тут жыў, але ўжо не жыве. Лукашук выпрасіў мабільны інжынера. А 7.00 ранцы яны ўжо сустрэліся. Мой былы дырэктар спытаўся, ці не пагодзіцца той даць інтэрвію для радыё і назваць сябе. І патлумачыў, што яго, верагодна, будзе шукаць КДБ. “Адкрыта назвацца – найлепшая абарона. Ён зрабіў тое, што зрабіў, бо лічыць, што грамадзтва мусіць ведаць пра такія здарэньні. Ён не тэрарыст, ня мае асабістай выгады, не было намеру пасеяць паніку. Нармальныя грамадзянскія паводзіны. Ён пагадзіўся, і мы запісалі інтэрвію, - піша Лукашук. – Я падзякаваў і на разьвітаньне даў параду: калі да яго прыйдуць, казаць усё, як было. Нічога не прыдумляйце. Сьледчыя больш спрактыкаваныя і зловяць на супярэчнасьцях і замоўчваньнях, кажыце праўду”. (Так і сталася, пазней інжынера дапыталі, пераканаліся ў тым, што не хлусіць, паўшчувалі за непатрыятычныя паводзіны і адчапіліся). А палове дзевятай інтэрвію было на сайце. А 10 зазваніў тэлефон у загадчыка бюро. Таварыш палкоўнік чакаў імя. Загадчык бюро параіў зазірнуць на сайт. Павісла доўгая паўза. Потым пачуўся нейкі гук і ляскат з размаху кінутай слухаўкай. “Гэта была найлепшая паўза ў маім прафэсійным жыцьці” – падсумоўвае Лукашук.
إظهار الكل...
👍 53 8😁 1🤔 1
Ідэя з КР стала для апазіцыі вялікай паразай. “Прадаць” гісторыю, што прадстаўнічы орган дэмсілаў абралі жыхары ўмоўных Карэлічаў – немагчыма. Рабіць выгляд, што і гэта дасягненне – смешна. Апрача страху і апатыі, прычына і ў тым, што людзі проста ня бачаць сэнсу ў гэтых бясконцых структурах, якія і так ні на што не ўплываюць. Я не сумняюся, што многія ўдзельнікі гэтых выбараў моцна стараліся, мелі візію і добрыя намеры. Гэта адважныя і самаахвярныя людзі. Але выглядае, што беларусы паказалі чырвоную картку гульні ў бюракратыю. Як журналіст я бачыў, што для аўдыторыі тэма КР была адной ў самых нецікавых. Па-сутнасці, гэта быў байкот, бо прагаласаваў усяго 1% грамадзян Беларусі, якія за мяжой. Ад бюракратыі ва ўсім свеце мараць пазбаўляцца, а ў нас хацелі пераканаць, што ў ёй сіла. Бясконцае будаўніцтва паралельных структур, суполак, саюзаў, рухаў, арганізацый, камітэтаў, правядзенне канферэнцый, абяцанні распрацоўваць рэформы на будучыню – усё гэта, выглядае, шлях у тупік. З гэтага трэба рабіць высновы. Але і так званаму простаму народу трэба не забываць, што яны атрымаюць ад апазіцыі роўна столькі, колькі ў яе ўкладуць. 30 год няшчасцяў Беларусі звязаныя з тым, што людзі не хацелі цікавіцца палітыкай. Зразумела, за дзень гэта ня зменіцца. Калі людзі не цікавіцца палітыкай, то імі заўсёды будуць кіраваць дыктатары.
إظهار الكل...
💯 58👍 15🔥 5👎 3😢 2🤡 2
Photo unavailableShow in Telegram
У здрабненні беларускай апазіцыі да 5000 галасоў за КР няма нічога дзіўнага. У палякаў у 80-я было яшчэ горш. З 10-мільённай "Салідарнасці" вельмі хутка засталося пару тысяч актывістаў. Улады ўсё растапталі. Перамены адбыліся толькі праз 8 год вось так ➡️ https://smarturl.click/z2Em8
إظهار الكل...
👍 25😢 8👎 1🤯 1
20 траўня 1954 году — дзень, калі беларуская служба Радыё Свабода пачала сваю працу 70 год таму, за паўгадзіны да паўночы, выпадкова наладзіў свой прыймач на хвалю новай радыёстанцыі. Назва радыё была тады іншай — радыё «Вызваленьне». Свабодай яно стала праз пяць гадоў. Мінула некалькі пакаленьняў. Нам ужо – 70. З гэтай нагоды мы раскажам пра сябе больш, чым калісьці раней. https://www.youtube.com/watch?v=1xJ3mNowt4Q
إظهار الكل...
Раскрываем сакрэты працы Радыё Свабода

20 траўня 1954 году — дзень, калі беларуская служба Радыё Свабода пачала сваю працу. Нам ужо 70. З гэтай нагоды мы раскажам пра сябе больш, чым калі-небудзь раней. #радыёсвабода #беларусь Наш сайт:

https://www.svaboda.org/

TELEGRAM:

https://t.me/radiosvaboda

FACEBOOK:

https://www.facebook.com/svaboda.org

TWITTER:

https://twitter.com/svaboda

INSTAGRAM:

https://www.instagram.com/radiosvaboda/

TikTok:

https://www.tiktok.com/@radio_svaboda

Як чытаць і глядзець Свабоду насуперак блякаваньню

https://smarturl.click/p1yA

Як бясьпечна і ананімна паведаміць важную інфармацыю нашай рэдакцыі

https://smarturl.click/0DO8

32🫡 4👍 1🍾 1🤗 1
Пра сакрэты польскага суддзі, які ўцёк у Беларусь https://youtu.be/93B41t5IhU4?si=S_35Cwil7FWN4UZb
إظهار الكل...
Навошта Лукашэнка даў ахову судзьдзі, за якую плоцяць беларусы

Чаму польскі судзьдзя Томаш Шмыт уцёк менавіта ў Беларусь? Гэтага не зразумее той, хто ня ведае, чым ён займаўся ў Польшчы і не разьбіраецца ў нюансах паліты...

👍 12🔥 2
Photo unavailableShow in Telegram
Жонка Лукашэнкі супраць расейскай мовы К 1995 годзе Галіна Лукашэнка расказала газеце "Свабода", што на рэферэндуме галасавала супраць надання расейскай мове роўнага статусу з беларускай. Матывы жыць без мужа яшчэ больш зразумелыя.
إظهار الكل...
41👍 8🔥 5😁 4🌚 2