6 808
مشترکین
اطلاعاتی وجود ندارد24 ساعت
-27 روز
-2930 روز
آرشیو پست ها
+5
Учора на PGE Narodowy адбылося афіцыйнае адкрыццё беларускага стэнда — Salon „Wolna Białoruś” (стэнд 11/D5) у межах Міжнароднага кніжнага кірмашу ў Варшаве.
Дзякуючы Цэнтру Беларускай Салідарнасці і Інстытуту беларускай кнігі беларускія незалежныя аўтары і выдавецтвы маюць магчымасць прадставіць свае кнігі, праекты і культурныя ініцыятывы на адной з найбуйнейшых літаратурных падзей рэгіёну.
▶️ Беларускі стэнд працуе цягам усяго кірмашу — з 28 да 31 мая.
🗒 У праграме — прэзентацыі кніг, аўтограф-сесіі, сустрэчы з аўтарамі, выдаўцамі, даследчыкамі і культурнымі дзеячамі, дыскусіі пра беларускую літаратуру, мову, культуру, памяць, свабоду слова і сучаснае незалежнае кнігавыданне.
Гэта важная магчымасць для беларускай культуры гучаць у міжнароднай прасторы, сустракацца з чытачамі і будаваць новыя культурныя сувязі.
📍 PGE Narodowy
28.05.2026 | 10:00–18:00
29.05.2026 | 10:00–19:00
30.05.2026 | 10:00–19:00
31.05.2026 | 10:00–17:00
28 мая а 14:00 на PGE Narodowy адбудзецца афіцыйнае адкрыццё беларускага стэнда: Salon „Wolna Białoruś” (стэнд 11/D5).
Беларускі стэнд будзе працаваць цягам усіх дзён Міжнароднага кніжнага кірмашу — з 28 да 31 мая. Кірмаш праходзіць на 📍 PGE Narodowy:
28.05.2026 r. | 10:00 – 18:00
29.05.2026 r. | 10:00 – 19:00
30.05.2026 r. | 10:00 – 19:00
31.05.2026 r. | 10:00 – 17:00
У праграме — прэзентацыі кніг, аўтограф-сесіі, сустрэчы з аўтарамі, выдаўцамі, даследчыкамі і культурнымі дзеячамі.
Поўную праграму беларускага стэнда і галоўных падзей можна ➡️ПАГЛЯДЗЕЦЬ І СПАМПАВАЦЬ ПА СПАСЫЛЦЫ⬅️
📢 Запрашаем на інфармацыйную сустрэчу для сеньёраў!
Запіс на сустрэчу абавязковы!
Цэнтр Беларускай Салідарнасці запрашае людзей старэйшага ўзросту з Беларусі і Украіны на сустрэчу з прадстаўнікамі NFZ — Нацыянальнага фонду аховы здароўя ў Польшчы.
Падчас сустрэчы вы зможаце даведацца:
▶️ як карыстацца медыцынскай дапамогай у рамках NFZ
▶️ як запісвацца да лекараў і спецыялістаў
▶️ дзе шукаць неабходную медыцынскую інфармацыю і падтрымку
▶️ якія правы маюць пацыенты ў Польшчы
▶️ якімі бясплатнымі медыцынскімі паслугамі могуць карыстацца сеньёры
▶️ якія праграмы прафілактыкі і падтрымкі здароўя дзейнічаюць для людзей старэйшага ўзросту ўзросту
💬 Падчас сустрэчы будзе забяспечаны пераклад на беларускую мову, а таксама магчымасць задаць пытанні прадстаўнікам NFZ.
📍 Цэнтр Беларускай Салідарнасці, ul. Oleandrów 6/2, Варшава
📅 28 мая
🕚 11:00
Працягласць сустрэчы — каля 1,5 гадзіны
Запісацца можна праз Тэлеграм: @cbs_kontakt
Будзем радыя бачыць вас!
Праект фінансуецца Еўрапейскай Камісіяй у межах праграмы CERV «Грамадзяне, роўнасць, правы і каштоўнасці» на 2021–2027 гады.
31.05.2026, 12:00
📚 Літаратуразнаўца ў турме. Сустрэча з Аляксандрам Фядутам
З 28 па 31 траўня ў Варшаве на PGE Narodowy пройдуць Międzynarodowe Targi Książki w Warszawie 2026 — адна з найбуйнейшых кніжных падзей у рэгіёне, дзе Цэнтр Беларускай Салідарнасці разам з Інстытутам беларускай кнігі арганізавалі беларускі стэнд незалежных выдавецтваў.
📖 31 траўня адбудзецца сустрэча з Аляксандрам Фядутам — літаратуразнаўцам, палітолагам і аўтарам кнігі «Лексікон “Каласоў пад сярпом тваім”», выдадзенай выдавецтвам «Полацкія Лабірынты» і напісанай у следчым ізалятары КДБ.
📍 31.05.2026 | 12:00
Гэта будзе размова не толькі пра адзін з найважнейшых твораў беларускай літаратуры, але і пра досвед зняволення, лёс інтэлектуала ў аўтарытарнай дзяржаве, памяць, унутраны супраціў і літаратуру як прастору свабоды.
Партнёр сустрэчы — выдавецтва «Полацкія Лабірынты».
🕒 Час працы кірмашу:
28.05.2026 | 10:00–18:00
29.05.2026 | 10:00–19:00
30.05.2026 | 10:00–19:00
31.05.2026 | 10:00–17:00
🎟 Для наведвання кірмашу неабходны квіток.
Падрабязнасці і ўваход — на сайце Międzynarodowe Targi Książki w Warszawie.
📚 Насуперак турме. Сустрэча з Віктарам Бабарыкам
З 28 па 31 траўня ў Варшаве на PGE Narodowy пройдуць Międzynarodowe Targi Książki w Warszawie 2026 — адна з найбуйнейшых кніжных падзей у рэгіёне, дзе Цэнтр Беларускай Салідарнасці разам з Інстытутам беларускай кнігі арганізавалі беларускі стэнд незалежных выдавецтваў.
📖 31 траўня адбудзецца сустрэча вакол кнігі Сабіны Брыло «Справа Віктара Бабарыкі» выдавецтва «Sviedki».
Віктар Бабарыка — кандыдат у прэзідэнты Беларусі на выбарах 2020 года, мецэнат культуры і былы палітвязень. Размова будзе прысвечаная яго гісторыі, падзеям 2020 года, механізмам рэпрэсій супраць беларускага грамадства, а таксама сіле чалавека, які нават ва ўмовах турмы застаўся ўвасабленнем грамадзянскай годнасці і мужнасці.
📍 31.05.2026 | 13:00
У сустрэчы возьме ўдзел адвакатка Віктара Бабарыкі Наталля Мацкевіч.
Партнёр сустрэчы — выдавецтва «Sviedki».
🕒 Час працы кірмашу:
28.05.2026 | 10:00–18:00
29.05.2026 | 10:00–19:00
30.05.2026 | 10:00–19:00
31.05.2026 | 10:00–17:00
🎟 Для наведвання кірмашу неабходны квіток.
Падрабязнасці і ўваход — на сайце Międzynarodowe Targi Książki w Warszawie.
📚 Насуперак турме. Сустрэча з Віктарам Бабарыкам
З 28 па 31 траўня ў Варшаве на PGE Narodowy пройдуць Międzynarodowe Targi Książki w Warszawie 2026 — адна з найбуйнейшых кніжных падзей у рэгіёне, дзе Цэнтр Беларускай Салідарнасці разам з Інстытутам беларускай кнігі арганізавалі беларускі стэнд незалежных выдавецтваў.
📖 31 траўня адбудзецца сустрэча вакол кнігі Сабіны Брыло «Справа Віктара Бабарыкі» выдавецтва «Sviedki».
Віктар Бабарыка — кандыдат у прэзідэнты Беларусі на выбарах 2020 года, мецэнат культуры і былы палітвязень. Размова будзе прысвечаная яго гісторыі, падзеям 2020 года, механізмам рэпрэсій супраць беларускага грамадства, а таксама сіле чалавека, які нават ва ўмовах турмы застаўся ўвасабленнем грамадзянскай годнасці і мужнасці.
📍 31.05.2026 | 13:00
У сустрэчы возьме ўдзел адвакатка Віктара Бабарыкі Наталля Мацкевіч.
Партнёр сустрэчы — выдавецтва «Sviedki».
🕒 Час працы кірмашу:
28.05.2026 | 10:00–18:00
29.05.2026 | 10:00–19:00
30.05.2026 | 10:00–19:00
31.05.2026 | 10:00–17:00
🎟 Для наведвання кірмашу неабходны квіток.
Падрабязнасці і ўваход — на сайце Międzynarodowe Targi Książki w Warszawie.
Дарагія сябры ❤️
Да нас у ЦБС працягваюць звяртацца былыя палітвязняволеныя, якія толькі нядаўна былі вымушаныя пакінуць Беларусь і прыехаць у Польшчу. Сярод іх — сем’і з дзецьмі, людзі, якія пачынаюць жыццё нанова і часта маюць патрэбу ў самых базавых рэчах.
Наш буцік з вопраткай і абуткам працягвае працаваць і падтрымліваць тых, каму гэта цяпер асабліва неабходна.
Сёння нам вельмі патрэбныя:
▶️ мужчынскае і жаночае адзенне на вясну 👗👕
▶️ мужчынскі і жаночы абутак 👠👞
▶️ дзіцячае адзенне і абутак 👟
Калі ў вас ёсць чыстыя і акуратныя рэчы ў добрым стане, якімі вы гатовыя падзяліцца — мы будзем вельмі ўдзячныя за падтрымку ❤️
Вашыя рэчы могуць стаць для кагосьці важнай дапамогай і адчуваннем таго, што яны не засталіся сам-насам са сваёй сітуацыяй.
Дзякуй кожнаму, хто дапамагае 😊
З 28 па 31 траўня ў Варшаве на PGE Narodowy пройдуць
Międzynarodowe Targi Książki w Warszawie 2026 — адна з найбуйнейшых кніжных падзей у рэгіёне, дзе Цэнтр Беларускай Салідарнасці разам з Інстытутам беларускай кнігі арганізавалі беларускі стэнд незалежных выдавецтваў.
📖 У рамках кірмашу, 29 траўня адбудзецца сустрэча з
Алесем Бяляцкім — лаўрэатам Нобелеўскай прэміі, праваабаронцам і пісьменнікам.
📍 Галоўная заля
🕑 29.05.2026 | 14:00
Сустрэча прысвечаная кнізе «Алесь» (Połackija Łabirynty) — гэта ўнікальная магчымасць пачуць асабістае сведчанне пра жыццё, барацьбу і сілу слова ў часы рэпрэсій.
Размова закране шлях Алеся Бяляцкага, яго дзейнасць і значэнне літаратуры як формы супраціву.
🕒 Час працы кірмашу:
28.05.2026 | 10:00 – 18:00
29.05.2026 | 10:00 – 19:00
30.05.2026 | 10:00 – 19:00
31.05.2026 | 10:00 – 17:00
🎟 Для наведвання кірмашу неабходны квіток:
Падрабязнасці і ўваход.
Беларусь, якую будуць чытаць. І слухаць.
28–31 траўня
📍PGE Narodowy
📍Salon Wolna Białoruś (11/D5)
Гэта не “яшчэ адзін стэнд”.
Гэта месца, дзе Беларусь прадстаўлена моцна, дакладна і без кампрамісаў — праз кнігі, аўтараў і жывую размову.
На стэндзе выступіць Алесь Бяляцкі.
Чалавек, якога ведае свет.
Чалавек, якога слухаюць.
І ён будзе тут — у прамым кантакце з людзьмі.
📚 Хто будзе прадстаўлены
На стэндзе — выдавецтвы, якія працуюць з беларускай тэмай сёння:
Lohvinau Publishing House, Arche, hochroth Minsk, Mianie Niama, Skaryna Press, «Янушкевіч, «Пфляўмбаўм», «Вясна» (Прага), Surma, Połackija Łabirynty, Gutenberg Publisher, Studio Magenta, SayBeat, RozUM Media
а таксама:
▶️выданні Варшаўскага ўніверсітэта
▶️Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку
▶️фонд Kamunikat.org
▶️кнігі, выдадзеныя ў Беларусі
🔥 Праграма
— аўтарскія сустрэчы
— аўтограф-сесіі
— адкрытыя размовы
Сярод гасцей:
Аляксандр Фядута, Дарота Міхалюк, Уладзімір Арлоў
Гэта не пра колькасць. Гэта пра ўзровень, кантэкст і сэнс.
Пра Беларусь, якая не знікае —
а становіцца мацнейшай і гучнейшай.
🤝 Арганізатары
Цэнтр Беларускай Салідарнасці, Інстытут беларускай кнігі пры падтрымцы Centrum Mieroszewskiego.
📣 Для медыя
Калі вам патрэбны:
— героі, якія маюць вагу
— тэмы, якія маюць значэнне
— падзея, якую немагчыма ігнараваць 👉гэта ваш пункт у Варшаве.
📅 28–31 траўня
📍 PGE Narodowy
📍 Стэнд 11/D5
Salon Wolna Białoruś — тут Беларусь гаворыць сама за сябе.
📚 У ЦБС адкрываецца кнігарня «Камунікату»!
У Цэнтры Беларускай Салідарнасці з’яўляецца новая прастора беларускай кнігі — кнігарня, створаная ў партнёрстве з @kamunikat, адным з ключавых незалежных выдавецкіх і культурных праектаў, якія займаюцца захаваннем і распаўсюджваннем беларускай літаратуры.
«Імёны Свабоды» Уладзіміра Арлова, «Зэкамерон» Максіма Знака, «Ліквідацыя» Васіля Быкава — гэтыя і многія іншыя кнігі ўжо зусім хутка можна будзе набыць у Варшаве ў ЦБС.
📍 Адкрыццё: 29 красавіка а 17:30
💶 Уваход вольны
Сярод гасцей:
✨ Уладзімір Арлоў — класік беларускай літаратуры
✨ Яраслаў Іванюк — заснавальнік фонду «Камунікат»
✨ Прадстаўнікі іншых выдавецтваў
💬 У вечар адкрыцця:
▶️ сустрэча з аўтарамі, выдаўцамі і прадстаўнікамі незалежных выдавецтваў;
▶️ размовы пра беларускую літаратуру, кніжную культуру і сучасныя тэксты;
▶️ магчымасць наўпрост пазнаёміцца з тымі, хто стварае і выдае беларускія кнігі.
🤍 Кнігарня Kamunikat.org ЦБС — гэта не проста крама, а новая кропка прыцягнення беларускай культуры ў Варшаве.
Чакаем вас!
📢 Як атрымаць сацыяльную дапамогу ў Польшчы?
📅 29 красавіка | 11:00
📍 Цэнтр Беларускай Салідарнасці, ul. Oleandrów 6-2
Калі вы не да канца разумееце, на якую дапамогу можаце разлічваць у Польшчы — гэтая сустрэча для вас.
Разам з прадстаўнікамі OPS Śródmieście (гарадскі цэнтр сацыяльнай дапамогі) паспрабуем проста і зразумела разабрацца:
▶️ якія выплаты і падтрымка існуюць
▶️ як падаваць заявы і з чаго пачаць
▶️ хто такі сацыяльны работнік і як ён можа дапамагчы
▶️ што ёсць для сеньёраў
💬 Можна будзе задаць свае пытанні — без фармальнасцей і «нязручных» тэм.
У першую чаргу сустрэча разлічана на людзей старэйшага ўзросту (58+).
📝 Удзел бясплатны
📲 Рэгістрацыя абавязковая: @cbs_kontakt ці асабіста ў ЦБС.
Кожны дзень у ЦБС звяртаюцца людзі, якія прайшлі праз палітычныя рэпрэсіі і былі вымушаныя пакінуць Беларусь. Вельмі часта гэта людзі, якім не хапае самых базавых рэчаў — адзення і абутку.
Мы працягваем падтрымліваць іх, дапамагаючы аднавіць паўсядзённае жыццё і вярнуць адчуванне стабільнасці і бяспекі.
☀️ З надыходам вясны і лета мы асабліва востра адчуваем недахоп:
— лёгкага летняга/вясенняга адзення, як мужчынскага так і жаночага
— абутку мужчынскага і жаночага
Калі ў вас ёсць магчымасць — далучайцеся.
Гэтая дапамога сапраўды даходзіць да людзей, якім яна неабходная.
📌 Важна:
Мы прымаем толькі чыстыя, акуратныя і цэлыя рэчы, у стане, прыдатным да выкарыстання.
Калі ласка, ставіцеся да гэтага з павагай — дапамога павінна падтрымліваць, а не зневажаць.
Таксама калі ў вас ёсць магчымасць, то вы можаце набыць падарункавыя сэртыфікаты (на адзенне, абутак і інш.). Гэта дазваляе людзям самастойна выбраць неабходныя рэчы і адчуваць сябе ўпэўнена. (Мы гарантуем справаздачнасць).
Прынесці рэчы вы можаце да нас:
📍 Варшава, Цэнтр беларускай салідарнасці, ul.Oleandrów 6-2
🕘 Пн–Сб: 09:00–20:00
Звязацца з намі можна праз:
Telegram: @cbs_kontakt ці наш Instagram: cbs_help
Дзякуй вам вялікі за вашу падтрымку ❤️
📢 Сустрэча з прадстаўнікамі Упраўлення працы (Urząd Pracy)
Цэнтр Беларускай Салідарнасці запрашае людзей узросту 58+ з Беларусі і Украіны на інфармацыйную сустрэчу з прадстаўнікамі Упраўлення працы г. Варшавы.
📍 Цэнтр Беларускай Салідарнасці, ul. Oleandrów 6/2, Варшава
🗓 15 красавіка
🕚 11:00
Падчас сустрэчы будзе прадстаўлена канкрэтная інфармацыя аб магчымасцях працаўладкавання і даступных формах падтрымкі для замежнікаў.
Тэмы сустрэчы:
• магчымасці працаўладкавання ў Варшаве
• формы падтрымкі, якія прапануе Упраўленне працы
• бясплатныя курсы і кансультацыйныя паслугі
• праграмы актывізацыі для людзей сталага ўзросту і замежнікаў
• як шукаць працу і падрыхтавацца да працаўладкавання
• дзе атрымліваць актуальную інфармацыю і дапамогу
Сустрэча мае практычны характар — удзельнікі змогуць задаць пытанні і атрымаць канкрэтныя адказы, звязаныя з уласнай сітуацыяй.
📝 Удзел бясплатны
📲 Рэгістрацыя абавязковая:
Telegram: @cbs_kontakt
ці праз наш Instagram: cbs_help
🔹 Запрашаюцца людзі 58+ з Беларусі і Украіны
———
Праект фінансуецца / датацыя прадастаўлена Еўрапейскай Камісіяй у рамках Праграмы роўных правоў, якая рэалізуецца за кошт сродкаў праграмы CERV, фінансаванай Еўрапейскай Камісіяй у рамках праграмы «Грамадзяне, роўнасць, правы і каштоўнасці» на 2021–2027 гады.
🇵🇱 Нагадваем: у ЦБС праходзяць курсы польскай мовы, прызначаныя для былых палітычных зняволеных з Беларусі,
якія знаходзяцца ў Польшчы не больш за 6 месяцаў.
📚 Як праходзяць заняткі:
• афлайн у цэнтры Варшавы (ЦБС)
• 2 разы на тыдзень
• групы да 12 чалавек
🌐 Перыядычна адкрываем анлайн-групы
для тых, хто жыве па-за Варшавай
📲 Як далучыцца:
Напішыце ў Telegram:
👉 @cbs_kontakt ці ў нашым інстаграме: cbs_help
Там можна:
• даведацца пра наяўнасць месцаў
• запісацца ў групу
• стаць у чаргу на наступны набор
✨ Гэта не толькі пра мову
Гэта пра больш спакойную адаптацыю, упэўненасць і магчымасць адчуваць сябе свабодней у штодзённым жыцці.
Цэнтр беларускай салідарнасці ў Варшаве — гэта сістэмная і прафесійная падтрымка для грамадзян Беларусі.
Мы працуем у выразна вызначаных кірунках, каб дапамога была дакладнай, эфектыўнай і ўстойлівай.
1. ⚖️ ЮРЫДЫЧНАЯ ДАПАМОГА
На сённяшні дзень наш ключавы прыярытэт — былыя палітычныя зняволеныя, незалежна ад часу вызвалення.
Мы аказваем:
• дапамогу ў атрыманні міжнароднай абароны ў Польшчы
• кансультацыі па легалізацыі знаходжання
• падтрымку ў пытаннях дакументаў і прававога статусу
📩 Запісацца на юрыдычную кансультацыю можна праз мэйл:
pomoc.prawna@belaruscenter.eu
2. 🎓 АДУКАЦЫЙНЫ АДДЗЕЛ
Для дарослых:
• курсы польскай мовы для былых палітычных зняволеных
(для асоб, якія знаходзяцца ў Польшчы не больш за 6 месяцаў)
• праграмы для 55+ (сустрэчы і жывая камунікацыя, арт-тэрапія, творчыя заняткі, майстар-класы, размоўны клуб польскай мовы)
Для дзяцей:
• арт-тэрапія для дзяцей з аўтызмам
• арт-тэрапія для дзяцей з сем’яў палітычных зняволеных
• падрыхтоўка да экзамену ў 8 класе (англійская мова, матэматыка)
• студыя малявання і іншыя адукацыйныя праграмы
📲 Даведацца пра заняткі ці запісацца можна праз Telegram:
@cbs_kontakt
3. 🤝 САЦЫЯЛЬНАЯ ДАПАМОГА
ЦБС — гэта не толькі дапамога, але і прастора падтрымкі і супольнасці.
У нас можна прыйсці, правесці час у бяспечнай і добразычлівай атмасферы, сустрэцца з людзьмі, выпіць кавы і не заставацца ў адзіноце.
Мы прадастаўляем:
- бясплатную вопратку і абутак 👠👕
- пры наяўнасці тэхніку і касметыку 📱🪒
- прастору для камунікацыі і ўзаемнай падтрымкі 🏠🙏
❗ ВАЖНА
Цэнтр аказвае дапамогу выключна ў межах сваіх праграм і наяўных рэсурсаў.
Мы будуем устойлівую сістэму падтрымкі — без ілюзій, але з адказнасцю і павагай да кожнага чалавека.
+5
25 сакавіка. Дзень Волі.
Гэта не пра мінулае.
І дакладна не пра «калі-небудзь».
Гэта пра выбар —
быць сабой. Гаварыць. Не маўчаць.
Пра людзей, якія больш не пытаюцца,
ці можна.
І пра дзяцей, якія малююць Беларусь
не так, як «трэба»,
а так, як адчуваюць.
🤍Без дазволу.
❤️Без страху.
🤍Без тлумачэнняў.
Тут няма ідэальнай формы —
затое ёсць тое, што не падробіш.
І пакуль гэта ёсць —
гэта не спыніць.
Жыве Беларусь!
🗓️ 21 сакавіка 2026 / субота
🕰 16:00–18:00
📍 ЦБС, ul. Oleandrów 6-2, Warszawa
21 сакавіка — Міжнародны дзень паэзіі. У гэты дзень у Варшаве адбудзецца творчая сустрэча з беларускай паэткай і драматургам Дзіянай Балыка.
Запрашаем на вечар паэзіі, дзе прагучаць вершы пра каханне, волю і сэнс жыцця — тэксты, у якіх асабістае пераплятаецца з агульначалавечым, а інтымная лірыка — з тэмай свабоды.
У праграме сустрэчы:
♦️ Паэтычнае чытанне Дзіяны Балыка — вершы пра каханне, выбар, унутраную свабоду і шлях чалавека.
♦️ Вольны мікрафон — у другой частцы вечара кожны паэт і аматар паэзіі зможа выйсці на сцэну і прачытаць уласныя або любімыя вершы.
Гэта сустрэча для тых, хто любіць слова, шукае дыялог з паэзіяй і хоча падзяліцца ёю з іншымі.
Прыходзьце слухаць, чытаць і святкаваць Міжнародны дзень паэзіі разам.
📄 Общее правило:
После подачи заявления на международную защиту Пограничная служба передает ваш проездной документ (паспорт) на хранение (в депозит) в Управление по делам иностранцев.
Но есть исключение ⚠️
Если вы находитесь в Польше на основании:
– разрешения на временное пребывание, либо
– разрешения на постоянное пребывание,
👉 ваш документ не забирают сразу.
Его передадут в депозит только когда:
– закончится срок действия вашего разрешения, либо
– разрешение на пребывание будет аннулировано.
🔔 Важно знать:
Если вы нашли чужую карту побыта или польский проездной документ иностранца, обязательно передайте его в официальные органы:
– воеводе
– в полицию
– в другой государственный орган или консулу Польши
📄 Это требование закона (ст. 234 Закона об иностранцах).
❗ В противном случае это может быть расценено как незаконное присвоение документа.
🌿 Новыя магчымасці
Праграма сустрэч, навучання і інтэграцыі для людзей ва ўзросце 58+ у Варшаве
Пераезд у новую краіну — гэта заўсёды выклік. Асабліва калі хочацца не проста жыць, а адчуваць сябе патрэбным, мець зносіны, развівацца і жыць актыўна.
Мы адкрываем у Варшаве Клуб новых магчымасцяў 58+ — прастору для беларусаў і ўкраінцаў старэйшых за 58 гадоў, дзе можна сустрэць новых людзей, даведацца нешта карыснае і цікава праводзіць час разам.
Гэта не проста сустрэчы.
Гэта супольнасць, падтрымка і новыя магчымасці.
У клубе вас чакаюць:
🗣 Тэматычныя сустрэчы
размовы і дыскусіі на важныя тэмы, сустрэчы з цікавымі людзьмі, карысная інфармацыя пра жыццё ў Польшчы, лічбавая граматнасць і іншыя актуальныя пытанні.
🎨 Арт-тэрапія і розныя віды творчасці, якія дапамагаюць расслабіцца, адкрыць новыя захапленні і проста атрымаць задавальненне ад працэсу.
🇵🇱 Размоўны клуб польскай мовы
2 гадзіны жывой практыкі на тыдзень у невялікай групе, каб лягчэй і смялей размаўляць па-польску ў паўсядзённым жыцці.
🏛 Сумесныя выхады ў горад:
паходы ў музеі і экскурсіі па Варшаве.
🔴Фармат клуба:
Адкрываем 2 групы:
1️⃣ для кожнай з груп сустрэчы раз на тыдзень па 2 гадзіны (на выбар: аўторак або пятніца з 17:00 па 19:00) па адрасе: Oleandrów 6-2
2️⃣ для кожнай з груп раз на тыдзень размоўны клуб польскай мовы. (Дні вызначаюцца пасля запісу — у залежнасці ад узроўню ведання мовы)
СТАРТ ГРУП: 17 сакавіка
УДЗЕЛ У КЛУБЕ БЯСПЛАТНЫ.
Адзінае патрабаванне - гэта рэгулярны ўдзел.
Запіс у Клуб новых магчымасцяў:
📱Telegram: @CBS_kontakt
📞 +48 666 918 712
📱 праз наш інстаграм: cbs_help
Калі вам 58+ і хочацца новых ведаў, руху і жыцця ў супольнасці — гэты клуб для вас.
