es
Feedback
Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS)

Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS)

Ir al canal en Telegram
6 855
Suscriptores
-324 horas
-267 días
-7930 días
Archivo de publicaciones
Кожны дзень у ЦБС звяртаюцца людзі, якія прайшлі праз палітычныя рэпрэсіі і былі вымушаныя пакінуць Беларусь. Вельмі часта гэ
Кожны дзень у ЦБС звяртаюцца людзі, якія прайшлі праз палітычныя рэпрэсіі і былі вымушаныя пакінуць Беларусь. Вельмі часта гэта людзі, якім не хапае самых базавых рэчаў — адзення і абутку. Мы працягваем падтрымліваць іх, дапамагаючы аднавіць паўсядзённае жыццё і вярнуць адчуванне стабільнасці і бяспекі. ☀️ З надыходам вясны і лета мы асабліва востра адчуваем недахоп: — лёгкага летняга/вясенняга адзення, як мужчынскага так і жаночага — абутку мужчынскага і жаночага Калі ў вас ёсць магчымасць — далучайцеся. Гэтая дапамога сапраўды даходзіць да людзей, якім яна неабходная. 📌 Важна: Мы прымаем толькі чыстыя, акуратныя і цэлыя рэчы, у стане, прыдатным да выкарыстання. Калі ласка, ставіцеся да гэтага з павагай — дапамога павінна падтрымліваць, а не зневажаць. Таксама калі ў вас ёсць магчымасць, то вы можаце набыць падарункавыя сэртыфікаты (на адзенне, абутак і інш.). Гэта дазваляе людзям самастойна выбраць неабходныя рэчы і адчуваць сябе ўпэўнена. (Мы гарантуем справаздачнасць). Прынесці рэчы вы можаце да нас: 📍 Варшава, Цэнтр беларускай салідарнасці, ul.Oleandrów 6-2 🕘 Пн–Сб: 09:00–20:00 Звязацца з намі можна праз: Telegram: @cbs_kontakt ці наш Instagram: cbs_help Дзякуй вам вялікі за вашу падтрымку ❤️

📢 Сустрэча з прадстаўнікамі Упраўлення працы (Urząd Pracy) Цэнтр Беларускай Салідарнасці запрашае людзей узросту 58+ з Белар
📢 Сустрэча з прадстаўнікамі Упраўлення працы (Urząd Pracy) Цэнтр Беларускай Салідарнасці запрашае людзей узросту 58+ з Беларусі і Украіны на інфармацыйную сустрэчу з прадстаўнікамі Упраўлення працы г. Варшавы. 📍 Цэнтр Беларускай Салідарнасці, ul. Oleandrów 6/2, Варшава 🗓 15 красавіка 🕚 11:00 Падчас сустрэчы будзе прадстаўлена канкрэтная інфармацыя аб магчымасцях працаўладкавання і даступных формах падтрымкі для замежнікаў. Тэмы сустрэчы: • магчымасці працаўладкавання ў Варшаве • формы падтрымкі, якія прапануе Упраўленне працы • бясплатныя курсы і кансультацыйныя паслугі • праграмы актывізацыі для людзей сталага ўзросту і замежнікаў • як шукаць працу і падрыхтавацца да працаўладкавання • дзе атрымліваць актуальную інфармацыю і дапамогу Сустрэча мае практычны характар — удзельнікі змогуць задаць пытанні і атрымаць канкрэтныя адказы, звязаныя з уласнай сітуацыяй. 📝 Удзел бясплатны 📲 Рэгістрацыя абавязковая: Telegram: @cbs_kontakt ці праз наш Instagram: cbs_help 🔹 Запрашаюцца людзі 58+ з Беларусі і Украіны ——— Праект фінансуецца / датацыя прадастаўлена Еўрапейскай Камісіяй у рамках Праграмы роўных правоў, якая рэалізуецца за кошт сродкаў праграмы CERV, фінансаванай Еўрапейскай Камісіяй у рамках праграмы «Грамадзяне, роўнасць, правы і каштоўнасці» на 2021–2027 гады.

🇵🇱 Нагадваем: у ЦБС праходзяць курсы польскай мовы, прызначаныя для былых палітычных зняволеных з Беларусі, якія знаходзяцц
🇵🇱 Нагадваем: у ЦБС праходзяць курсы польскай мовы, прызначаныя для былых палітычных зняволеных з Беларусі, якія знаходзяцца ў Польшчы не больш за 6 месяцаў. 📚 Як праходзяць заняткі: • афлайн у цэнтры Варшавы (ЦБС) • 2 разы на тыдзень • групы да 12 чалавек 🌐 Перыядычна адкрываем анлайн-групы для тых, хто жыве па-за Варшавай 📲 Як далучыцца: Напішыце ў Telegram: 👉 @cbs_kontakt ці ў нашым інстаграме: cbs_help Там можна: • даведацца пра наяўнасць месцаў • запісацца ў групу • стаць у чаргу на наступны набор ✨ Гэта не толькі пра мову Гэта пра больш спакойную адаптацыю, упэўненасць і магчымасць адчуваць сябе свабодней у штодзённым жыцці.

Цэнтр беларускай салідарнасці ў Варшаве — гэта сістэмная і прафесійная падтрымка для грамадзян Беларусі. Мы працуем у выразна
Цэнтр беларускай салідарнасці ў Варшаве — гэта сістэмная і прафесійная падтрымка для грамадзян Беларусі. Мы працуем у выразна вызначаных кірунках, каб дапамога была дакладнай, эфектыўнай і ўстойлівай. 1. ⚖️ ЮРЫДЫЧНАЯ ДАПАМОГА На сённяшні дзень наш ключавы прыярытэт — былыя палітычныя зняволеныя, незалежна ад часу вызвалення. Мы аказваем: • дапамогу ў атрыманні міжнароднай абароны ў Польшчы • кансультацыі па легалізацыі знаходжання • падтрымку ў пытаннях дакументаў і прававога статусу 📩 Запісацца на юрыдычную кансультацыю можна праз мэйл: pomoc.prawna@belaruscenter.eu 2. 🎓 АДУКАЦЫЙНЫ АДДЗЕЛ Для дарослых: • курсы польскай мовы для былых палітычных зняволеных (для асоб, якія знаходзяцца ў Польшчы не больш за 6 месяцаў) • праграмы для 55+ (сустрэчы і жывая камунікацыя, арт-тэрапія, творчыя заняткі, майстар-класы, размоўны клуб польскай мовы) Для дзяцей: • арт-тэрапія для дзяцей з аўтызмам • арт-тэрапія для дзяцей з сем’яў палітычных зняволеных • падрыхтоўка да экзамену ў 8 класе (англійская мова, матэматыка) • студыя малявання і іншыя адукацыйныя праграмы 📲 Даведацца пра заняткі ці запісацца можна праз Telegram: @cbs_kontakt 3. 🤝 САЦЫЯЛЬНАЯ ДАПАМОГА ЦБС — гэта не толькі дапамога, але і прастора падтрымкі і супольнасці. У нас можна прыйсці, правесці час у бяспечнай і добразычлівай атмасферы, сустрэцца з людзьмі, выпіць кавы і не заставацца ў адзіноце. Мы прадастаўляем: - бясплатную вопратку і абутак 👠👕 - пры наяўнасці тэхніку і касметыку 📱🪒 - прастору для камунікацыі і ўзаемнай падтрымкі 🏠🙏 ❗ ВАЖНА Цэнтр аказвае дапамогу выключна ў межах сваіх праграм і наяўных рэсурсаў. Мы будуем устойлівую сістэму падтрымкі — без ілюзій, але з адказнасцю і павагай да кожнага чалавека.

25 сакавіка. Дзень Волі. Гэта не пра мінулае. І дакладна не пра «калі-небудзь». Гэта пра выбар — быць сабой. Гаварыць. Не маў
+5
25 сакавіка. Дзень Волі. Гэта не пра мінулае. І дакладна не пра «калі-небудзь». Гэта пра выбар — быць сабой. Гаварыць. Не маўчаць. Пра людзей, якія больш не пытаюцца, ці можна. І пра дзяцей, якія малююць Беларусь не так, як «трэба», а так, як адчуваюць. 🤍Без дазволу. ❤️Без страху. 🤍Без тлумачэнняў. Тут няма ідэальнай формы — затое ёсць тое, што не падробіш. І пакуль гэта ёсць — гэта не спыніць. Жыве Беларусь!

🗓️ 21 сакавіка 2026 / субота 🕰 16:00–18:00 📍 ЦБС, ul. Oleandrów 6-2, Warszawa 21 сакавіка — Міжнародны дзень паэзіі. У гэты дзень у Варшаве адбудзецца творчая сустрэча з беларускай паэткай і драматургам Дзіянай Балыка. Запрашаем на вечар паэзіі, дзе прагучаць вершы пра каханне, волю і сэнс жыцця — тэксты, у якіх асабістае пераплятаецца з агульначалавечым, а інтымная лірыка — з тэмай свабоды. У праграме сустрэчы: ♦️ Паэтычнае чытанне Дзіяны Балыка — вершы пра каханне, выбар, унутраную свабоду і шлях чалавека. ♦️ Вольны мікрафон — у другой частцы вечара кожны паэт і аматар паэзіі зможа выйсці на сцэну і прачытаць уласныя або любімыя вершы. Гэта сустрэча для тых, хто любіць слова, шукае дыялог з паэзіяй і хоча падзяліцца ёю з іншымі. Прыходзьце слухаць, чытаць і святкаваць Міжнародны дзень паэзіі разам.

📄 Общее правило: После подачи заявления на международную защиту Пограничная служба передает ваш проездной документ (паспорт)
📄 Общее правило: После подачи заявления на международную защиту Пограничная служба передает ваш проездной документ (паспорт) на хранение (в депозит) в Управление по делам иностранцев. Но есть исключение ⚠️ Если вы находитесь в Польше на основании: – разрешения на временное пребывание, либо – разрешения на постоянное пребывание, 👉 ваш документ не забирают сразу. Его передадут в депозит только когда: – закончится срок действия вашего разрешения, либо – разрешение на пребывание будет аннулировано.

🔔 Важно знать: Если вы нашли чужую карту побыта или польский проездной документ иностранца, обязательно передайте его в офиц
🔔 Важно знать: Если вы нашли чужую карту побыта или польский проездной документ иностранца, обязательно передайте его в официальные органы: – воеводе – в полицию – в другой государственный орган или консулу Польши 📄 Это требование закона (ст. 234 Закона об иностранцах). ❗ В противном случае это может быть расценено как незаконное присвоение документа.

🌿 Новыя магчымасці Праграма сустрэч, навучання і інтэграцыі для людзей ва ўзросце 58+ у Варшаве Пераезд у новую краіну — гэт
🌿 Новыя магчымасці Праграма сустрэч, навучання і інтэграцыі для людзей ва ўзросце 58+ у Варшаве   Пераезд у новую краіну — гэта заўсёды выклік. Асабліва калі хочацца не проста жыць, а адчуваць сябе патрэбным, мець зносіны, развівацца і жыць актыўна. Мы адкрываем у Варшаве Клуб новых магчымасцяў 58+ — прастору для беларусаў і ўкраінцаў старэйшых за 58 гадоў, дзе можна сустрэць новых людзей, даведацца нешта карыснае і цікава праводзіць час разам. Гэта не проста сустрэчы. Гэта супольнасць, падтрымка і новыя магчымасці. У клубе вас чакаюць: 🗣 Тэматычныя сустрэчы размовы і дыскусіі на важныя тэмы, сустрэчы з цікавымі людзьмі, карысная інфармацыя пра жыццё ў Польшчы, лічбавая граматнасць і іншыя актуальныя пытанні. 🎨 Арт-тэрапія і розныя віды творчасці, якія дапамагаюць расслабіцца, адкрыць новыя захапленні і проста атрымаць задавальненне ад працэсу. 🇵🇱 Размоўны клуб польскай мовы 2 гадзіны жывой практыкі на тыдзень у невялікай групе, каб лягчэй і смялей размаўляць па-польску ў паўсядзённым жыцці. 🏛 Сумесныя выхады ў горад: паходы ў музеі і экскурсіі па Варшаве. 🔴Фармат клуба: Адкрываем 2 групы: 1️⃣ для кожнай з груп сустрэчы раз на тыдзень па 2 гадзіны (на выбар: аўторак або пятніца з 17:00 па 19:00) па адрасе: Oleandrów 6-2 2️⃣ для кожнай з груп раз на тыдзень размоўны клуб польскай мовы. (Дні вызначаюцца пасля запісу — у залежнасці ад узроўню ведання мовы) СТАРТ ГРУП: 17 сакавіка УДЗЕЛ У КЛУБЕ БЯСПЛАТНЫ. Адзінае патрабаванне - гэта рэгулярны ўдзел. Запіс у Клуб новых магчымасцяў: 📱Telegram: @CBS_kontakt 📞 +48 666 918 712 📱 праз наш інстаграм: cbs_help   Калі вам 58+ і хочацца новых ведаў, руху і жыцця ў супольнасці — гэты клуб для вас.

🚗 Хотите обменять беларусское водительское удостоверение на польское, но боитесь контакта с беларусскими властями? Выход ест
🚗 Хотите обменять беларусское водительское удостоверение на польское, но боитесь контакта с беларусскими властями? Выход есть! Обмен водительского удостоверения в Польше может пройти без участия органов Республики Беларусь, если вы: ▶️ получили в Польше статус беженца, политическое убежище или дополнительную защиту; ▶️ имеете польскую гуманитарную визу; ▶️ обладаете гуманитарным ВНЖ (разрешением на временное пребывание, выданным на основании гуманитарной визы). Что это означает на практике? Польские органы: ▶️ не проводят проверку данных в стране выдачи прав; ▶️ не направляют ваше удостоверение в Беларусь; ▶️не уведомляют беларусские власти о выдаче польских водительских прав. ⚖️ Такой порядок прямо предусмотрен польским законодательством (§ 14 ч. 12 постановления Министра инфраструктуры от 5 августа 2025 года). ROZPORZĄDZENIE MINISTRA INFRASTRUKTURY z dnia 5 sierpnia 2025 r. w sprawie wydawania dokumentów stwierdzających uprawnienia do kierowania pojazdami

Ходатайство о предоставлении международной защиты в Польше может касаться не только самого заявителя. В определённых случаях
Ходатайство о предоставлении международной защиты в Польше может касаться не только самого заявителя. В определённых случаях оно распространяется и на других людей — тех, кто: ▶️ сопровождает заявителя; ▶️ находится от него в зависимости — по возрасту, состоянию здоровья или по экономическим причинам. Кто именно может быть включён в такое ходатайство? ▶️супруг или супруга, если брак признаётся польским законодательством; ▶️ несовершеннолетние дети заявителя и/или его супруга, включая усыновлённых (при условии, что такие дети не состоят в браке). Важно: Если у заявителя родился ребёнок уже во время рассмотрения дела, то он также может быть включён в ходатайство о международной защите.

🌷Дзень жанчыны – гэта кожны дзень «Простага жаночага шчасця! Радуйце мужчын сваёй прыгажосцю! Сёння ваш дзень!» — чуеце такі
🌷Дзень жанчыны – гэта кожны дзень «Простага жаночага шчасця! Радуйце мужчын сваёй прыгажосцю! Сёння ваш дзень!» — чуеце такія пажаданні, але ад іх робіцца няёмка, а не прыемна? Вы маеце права не нацягваць на сябе ветлівую ўсмешку і наўпрост прамаўляць, што гэта не тое, што вам хацелася б пачуць. 🤔Што такое гэтае «простае жаночае шчасце»? І з якога моманту шчасце ўвогуле стала дзяліцца на жаночае і мужчынскае? А яшчэ — з якой нагоды жанчыны павінны радаваць мужчын? ✨Радаваць варта перадусім сябе. І, калі ёсць жаданне, дзяліцца сваёй радасцю з іншымі. ❓І хто сказаў, што дзень жанчын — толькі 8 сакавіка? Дзень жанчыны — гэта кожны дзень. Гэта кожны дзень, калі жанчыны могуць быць сабой, жыць сваё жыццё і не адпавядаць чужым чаканням. 📜 Камуністычны рэжым, у якім раслі нашы бацькі, моцна змяніў сэнс 8 сакавіка. Дзень салідарнасці жанчын у барацьбе за свае правы і эмансіпацыю ператварыўся ў дзень кветак і кампліментаў. Савецкая традыцыя такога святкавання часткова засталася і ў сучаснай Беларусі. Але вада камень точыць. 🤍 Мы, Цэнтр Беларускай Салідарнасці, віншуем нашых неверагодных жанчын. Жадаем вам быць такімі, якімі вы самі хочаце быць. Бо ніхто, акрамя вас, не ведае, як для вас лепш.

🗓️ 12 сакавіка 2026 / чацвер 🕰 17:00 📍 Цэнтр Беларускай Салідарнасці, ul. Oleandrów 6-2, Варшава 🎟 уваход свабодны Ужо 12
🗓️ 12 сакавіка 2026 / чацвер 🕰 17:00 📍 Цэнтр Беларускай Салідарнасці, ul. Oleandrów 6-2, Варшава 🎟 уваход свабодны Ужо 12 сакавіка (чацвер), запрашаем у Варшаву (Цэнтр Беларускай Салідарнасці, ul. Oleandrów 6-2, Warszawa) на цёплую размову пра кнігу, якая многім адкрывае Беларусь нанова. Мы сустрэнемся, каб пагаварыць пра «Каласы пад сярпом тваім» Уладзіміра Караткевіча — без цэнзуры, так, як тэкст быў задуманы аўтарам. Гэта нагода не толькі паразмаўляць пра літаратуру, але і пра мову, памяць і пра тое, што робіць нас беларусамі. Удзельнікі сустрэчы: ♦️ Яраслаў Іванюк — выдавец, кіраўнік фонда Kamunikat.org раскажа гісторыю выдання, якім Камунікат завершыў святкаванне свайго 25-годдзя. ♦️Уладзімір Арлоў — пісьменнік, узгадае Караткевіча, падзеліцца асабістымі згадкамі: як класік паўплываў на яго жыццё і выбар. Пачуем між іншым пра сланы ў цэнтры Менску і чаму кнігі Караткевіча давалі па дзве ў адны рукі.

Граждане Беларуси могут подавать заявления на получение польского проездного документа для иностранца на упрощённых условиях
Граждане Беларуси могут подавать заявления на получение польского проездного документа для иностранца на упрощённых условиях до 30 июня 2026 года. Фактически это уже пятое продление подряд — каждый раз на полгода. Изначально эти правила действовали с 1 июля по 31 декабря 2023 года. Почему их продолжают продлевать? Потому что всё больше граждан Беларуси в Польше вынуждены оформлять польский проездной документ — и государство это признаёт. Цифры говорят сами за себя: ➡️в 2025 году (по состоянию на 31 октября) беларусам выдали 4 573 таких документа; ➡️в 2021 году — всего 12. Польский проездной документ — документ, предназначенный для иностранца, у которого нет действительного (заграничного) паспорта. Например, когда иностранец утратил паспорт или срок его действия закончился и нет возможности получить новый документ.

Сумна. Смешна. Парадаксальна. І паказальна. 🌪️Днямі ў сацсетках завірусілася гісторыя 29-гадовага кітайскага студэнта Сюй Ба
Сумна. Смешна. Парадаксальна. І паказальна. 🌪️Днямі ў сацсетках завірусілася гісторыя 29-гадовага кітайскага студэнта Сюй Байлуна, які вывучыў беларускую мову і, каб знайсці сабе беларускамоўнае кам’юніці переехаў… у Польшчу! Малады чалавек пражыў у Мінску больш за год, але так і не здолеў абзавесціся аднадумцамі, гатовымі размаўляць з ім па-беларуску. Больш за тое, кітаец распавядаў як у Беларусі з яго нават смяяліся, калі ён пачынаў гаварыць на беларускай мове 🫤 Думаеце гэта спыніла маладога чалавека? Якое там! Сюй, расчараваны мінчукамі, спачатку вярнуўся ў Кітай, але неўзабаве зразумеў, што раз, прачытаўшы Караткевіча ў арыгінале, больш не зможа трымаць у сабе скарб валодання мовай класіка. І студэнт знайшоў выйсце. Ён пераехаў у Кракаў, дзе амаль адразу знайшоў сабе беларускамоўную кампанію. У інтэрв’ю выданню «Мост» Сюй з усмешкай расказаў:
«У Беларусі ў мяне не было ніводнага (беларускамоўнага сябра ці знаёмага), а цяпер у мяне іх шмат. Апынулася, што ў Польшчы беларускамоўных беларусаў больш, чым у самой Беларусі».
Мы, ЦБС, запрашаем Сюя і ўсіх аматараў беларускай мовы ў госці. Будзем глядзець разам футбол па-беларуску, піць гарбату, займацца ляпнінай і дзясяткамі іншых актыўнасцяў. З Днём роднай мовы, сябры!🤍 Беражыце сябе❤️ Беражыце мову 🤍

Если цель вашего пребывания в Польше, на основании которой вы получили ВНЖ, изменилась или прекратилась, помните: у вас есть
Если цель вашего пребывания в Польше, на основании которой вы получили ВНЖ, изменилась или прекратилась, помните: у вас есть 15 рабочих дней, чтобы сообщить об этом воеводе. ❗️Если этого не сделать, могут возникнуть проблемы в будущем — в частности, отказ в следующем разрешении на временное пребывание. Как это работает на практике? Воевода может отказать вам в новом ВНЖ, если вы не уведомили его о том, что цель вашего пребывания в Польше изменилась, и подаёте новое заявление на ВНЖ. Важно подчеркнуть, что это не автоматический отказ. Воевода рассматривает каждую ситуацию отдельно учитывает конкретные обстоятельства. Распространенные примеры, когда цель пребывания может измениться: ▶️ вы получили ВНЖ для учёбы, но бросили университет и решили работать; ▶️ разрешение выдали для воссоединения с семьёй, но отношения, на которых оно основывалось, прекратились. ✔️Вывод простой: если что-то изменилось — лучше вовремя сообщить. Это может сэкономить вам много нервов при следующей подаче.

🎨 Арт-тэрапія ў ЦБС — кожную сераду а 10:30 💰 БЕЗКАШТОЎНА Кожную сераду мы малюем. Не “правільна”. Не “красіва”. А па-свойм
🎨 Арт-тэрапія ў ЦБС — кожную сераду а 10:30 💰 БЕЗКАШТОЎНА Кожную сераду мы малюем. Не “правільна”. Не “красіва”. А па-свойму. Арт-тэрапію праводзіць мастачка, дацэнтка Акадэміі дызайну і мастацтва з Украіны — і гэта сапраўды крутая магчымасць паспрабаваць нешта новае ў вельмі простай і жывой атмасферы. @nadia_mir_art дзякуй табе велічэзны, што ты з намі ❤️ ‼️Гэта сустрэчы для ўсіх былых палітвязняў — незалежна ад таго, калі вы выйшлі на волю. Тут можна: 🎨 выпусціць напружанне на паперу 🖌 нешта лепш зразумець пра сябе ☕ папіць гарбаты ці кавы 🙂 проста пабыць сярод сваіх Без абавязку адкрывацца. Без “трэба гаварыць”. Без ацэнак. Сустрэча доўжыцца 1,5–2 гадзіны. 📩 Запіс праз Telegram: @CBS_Коntakt Прыходзьце. Будзе спакойна, цёпла і па-сапраўднаму.

Сёння не стала Рамана Цымберава, выдаўца і заснавальніка выдавецтва Czabor Publishing 💔 Гэта вялікая і балючая страта для бе
Сёння не стала Рамана Цымберава, выдаўца і заснавальніка выдавецтва Czabor Publishing 💔 Гэта вялікая і балючая страта для беларускай кнігі і ўсёй культурнай супольнасці. Цэнтр Беларускай Салідарнасці меў гонар супрацоўнічаць з Раманам і разам з ім выдаваць беларускія кнігі. Гэта было партнёрства, пабудаванае на ўзаемным даверы, адказнасці і агульным разуменні, навошта і для каго існуе беларуская кніга. А колькі ў нас было планаў на гэты год… Раман часамі з усмешкай казаў: калі са мной нешта здарыцца, вы павінны забраць усе кнігі і распарадзіцца імі на сваё меркаванне — але з адказнасцю. Яшчэ дадаваў: глядзіце салдацікаў маіх не разгубляйце 😭 Не разгубляем, Раман. Сёння ў прасторы ЦБС на Oleandrów 6-2, знаходзіцца кніжная крама Рамана Цымберава. Гэта не проста крама — гэта месца, дзе жыве ягоная справа. Жыве і будзе жыць, мы абяцаем. Мы не забудзем цябе, сябра🖤 Светлая памяць.

ЦБС атрымаў адказ ад банку Millennium 📩 Цэнтр беларускай салідарнасці атрымаў афіцыйны адказ ад банка Millennium адносна пра
ЦБС атрымаў адказ ад банку Millennium 📩 Цэнтр беларускай салідарнасці атрымаў афіцыйны адказ ад банка Millennium адносна праблемы адкрыцця асабістых банкаўскіх рахункаў для грамадзян і грамадзянкаў Беларусі ў Польшчы. Банк паведамляе, што на дадзены момант не мае магчымасці адкрываць рахункі асобам, якія валодаюць выключна часовым пасведчаннем асобы замежніка. Прычынай названыя абавязковыя патрабаванні фінансавай бяспекі, якія вынікаюць з польскага заканадаўства аб супрацьдзеянні адмыванню грошай і фінансаванню тэрарызму (AML/CFT), у прыватнасці артыкула 34 адпаведнага закона. 🫤 Разам з тым банк прызнае сацыяльную значнасць і актуальнасць гэтай праблемы. 🙄 У сваім адказе Millennium паведамляе, што працуе над унутранымі зменамі, якія ў будучыні могуць дазволіць адкрыццё асабістых рахункаў для гэтай катэгорыі кліентаў. Аднак канкрэтныя тэрміны ўкаранення такіх зменаў пакуль не вызначаныя. Цэнтр беларускай салідарнасці працягвае маніторынг сітуацыі і настойліва дамагаецца сістэмнага рашэння, якое дазволіць беларусам і беларускам у Польшчы мець доступ да базавых фінансавых паслуг.

Нягледзячы на розныя погляды, пазіцыі і меркаванні, ёсць адно, у чым большасць беларусак і беларусаў яднаюцца, — падтрымка па
Нягледзячы на розныя погляды, пазіцыі і меркаванні, ёсць адно, у чым большасць беларусак і беларусаў яднаюцца, — падтрымка палітзняволеных 🤍 Ужо больш за месяц у ЦБС вы прыносіце вопратку, абутак, тэхніку і побытавыя рэчы для палітзняволеных. Мы радыя мець магчымасць перадаваць усё гэта далей. Дзякуй кожнай і кожнаму 🙏 Шмат хто пытаецца: куды можна заданаціць на набыццё неабходнага для палітзняволеных? І ў нас ёсць адказ 💛 ЦБС адкрыў асобны рахунак, сродкі з якога ідуць выключна на набыццё патрэбнага для палітзняволеных. Не на працу фонду, прасторы ці калектыву — толькі на іх непасрэдныя патрэбы. СПАСЫЛКА ДЛЯ ДАНАТАЎ Важна адзначыць розніцу паміж зборамі фонду беларускай салідарнасці @bysol і зборам ЦБС. Bysol па-ранейшаму праводзіць персанальныя і вялікія зборы пасля вызвалення. Гэтыя сродкі перадаюцца непасрэдна палітзняволеным, і яны самі вырашаюць, як і на што іх выкарыстоўваць 🫶🏻 Збор ЦБС ідзе выключна на набыццё канкрэтных рэчаў: артапедычнага абутку, коўдраў, рондаляў, дробнай бытавой тэхнікі і іншага неабходнага 🧥🛏️🥘🥔 З цягам часу палітзняволеныя змогуць працаваць, зарабляць і набываць усё патрэбнае самастойна. Але вельмі важна падтрымаць іх на старце адаптацыі 🤝 Таксама важна: вы можаце набыць патрэбнае самастойна. Мы рэгулярна пішам пра актуальныя патрэбы, і многія адгукаюцца на канкрэтныя запыты. Так, напрыклад, мы падарылі палітвязынцы на дзень народзінаў прафесійны міксер — яна пячэ торты 🎂 Мы таксама знайшлі і перадалі палітзняволеным добрую тэхніку, якая ўжо была ва ўжыванні, але можа яшчэ доўга служыць💻 Таму вы заўсёды можаце дапамагчы персанальна. Калі маеце жаданне — пішыце нам у Тэлеграме: @cbs_kontakt , у наш інстаграм ці на пошту: info@belaruscenter.eu, і мы падзелімся актуальнымі патрэбамі 💌 ❗️І напрыканцы важна сказаць: ЦБС аказвае дапамогу ўсім палітзняволеным, незалежна ад даты вызвалення. Наша падтрымка не абмяжоўваецца толькі тымі, хто выйшаў 13 снежня. Калі вам патрэбная дапамога, вопратка, абутак ці побытавыя рэчы — вы можаце прыйсці ў ЦБС. Кожная былая палітзняволеная і кожны былы палітзняволены могуць звярнуцца да нас 🤍

Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS) - Estadísticas y analítica del canal de Telegram @cbs_help