Музей народнай архітэктуры і побыту
رفتن به کانال در Telegram
نمایش بیشتر
کشور مشخص نشده استدسته بندی مشخص نشده است
289
مشترکین
اطلاعاتی وجود ندارد24 ساعت
+37 روز
+4230 روز
آرشیو پست ها
+3
Наступная ПЕННАЯ ВЕЧАРЫНА ўжо зусім хутка!
Нашы продкі ўмелі весяліцца ад душы — і мы працягваем гэтую традыцыю.
8 жніўня запрашаем самых смелых і вясёлых дзяцей і дарослых на ПЕННУЮ ВЕЧАРЫНУ!
🕐 13:00–14:00
У праграме:
🕺 танцавальны батл пад сучасныя дзіцячыя хіты і народныя мелодыі ў новай апрацоўцы;
🎮 Гульні-флэшмобы і іншыя вясёлыя актыўнасці з аніматарам;
💦 Пенная дыскатэка
🎈 Гіганцкая мыльна-дымныя бурбалкі.
Важна! Пена абсалютна бяспечная і прыемная!
📍 Дзе: Пляцоўка каля галоўнай сцэны
📅 Калі: 8 жніўня 13:00
⏳ Працягласць: 1 гадзіна (без ператамлення!)
Абавязкова вазьміце з сабой:
1. Добры настрой.
2. Зменную маечку.
+1
🕍 Касцёл з в. Лінава Пружанскага р-на (пач. XX ст.)
Двухзрубавы храм з высокім стромкім дахам. На жаль, гэты каштоўны помнік драўлянага дойлідства быў страчаны ў 1990-я гады 😢.
Гэтыя храмы арганічна спалучаюць сакральную сімволіку і непаўторны лад народнага дойлідства. Дзякуючы сучасным тэхналогіям, мы можам адчуць іх дух і натхніцца прыгажосцю.
Гартайце фотагалерэю і дзяліцеся ў каментарах сваімі ўражаннямі!
🕍 Касцёл з в. Лінава Пружанскага р-на (пач. XX ст.)
Двухзрубавы храм з высокім стромкім дахам. На жаль, гэты каштоўны помнік драўлянага дойлідства быў страчаны ў 1990-я гады 😢.
Гэтыя храмы арганічна спалучаюць сакральную сімволіку і непаўторны лад народнага дойлідства. Дзякуючы сучасным тэхналогіям, мы можам адчуць іх дух і натхніцца прыгажосцю.
Гартайце фотагалерэю і дзяліцеся ў каментарах сваімі ўражаннямі!
+1
🌿 Царква Юр’я з мястэчка Давыд-Гарадок Столінскага р-на (XVIII ст.)
Узорны прыклад трохзрубавага храма з трыма асобнымі вярхамі, утворанымі шатровымі стрэхамі. Каляровая выява дэманструе нам яркі адценне даху і багацце драўляных дэталяў, якімі так славіцца Палессе 🌳.
+1
⏳ Рубрыка «Наперад у минулае»
Сябры, мы працягваем адкрываць для вас захапляльныя старонкі беларускай архітэктурнай спадчыны. Сёння на чарзе — фотаархіў экспедыцый канца 1970-х – пачатку 1980-х гадоў 📸. Нашы героі сёння — унікальныя палескія сакральныя святыні ⛪.
Мы падрыхтавалі для вас нешта асаблівае: не толькі гістарычныя кадры, але і ўнікальныя выявы таго, як гэтыя храмы маглі б выглядаць сёння. Паглядзіце, якая атрымалася прыгажосць! ✨
Давайце пазнаёмімся бліжэй:
🏷️ Царква Ушэсця Гасподняга з в. Ляхавічы Іванаўскага р-на (XVIII ст.)
Трохзрубавы храм з васьмігранным кафаліконам, бабінцам і алтаром аднолькавай вышыні💫.
Repost from Культура і Мастацтва
🔆 Уникальный фестиваль, посвящённый одному из важнейших символов белорусского музыкального наследия — дуде (волынке), состоится 8 августа в Белорусском государственном музее народной архитектуры и быта.
🎶 Гости мероприятия смогут погрузиться в атмосферу живой традиционной культуры, посетить уникальные мастер-классы и услышать лучших дударей страны.
📄 Программа будет представлена на нескольких тематических площадках. Это научное и выставочное пространство, интерактивная зона «Як без дудкі, без дуды ходзяць ногі не туды», город мастеров.
🪈 Посетителей музея пригласят на мастер-классы по игре на белорусских музыкальных инструментах и по изготовлению дудок и жалеек.
✨ Кульминацией фестиваля станут открытие и праздничный концерт «Почувствуй голос белорусской земли!» с участием творческих коллективов страны.
🏛 Следите за новостями вместе с газетой «Культура».
Repost from Культура і Мастацтва
+6
🔆 Сярод новых рубрык, якія калектыў Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту прапануе з нагоды 50-годдзя ўстановы, — «Наперад у мінулае».
☝🏻 На здымках — матэрыялы рабочай групы па стварэнні музея, сабраныя ў экспедыцыях па вёсках Заходняга Палесся, якія ладзіліся амаль штогод з 1977-га па 1990-я.
🔍 У архіве ўстановы — багата справаздач з апісаннем розных вёсак. Супрацоўнікі прайшлі сотні кіламетраў па бездарожжы, запісвалі ўспаміны старажылаў, замалёўвалі планы пабудоў і ратавалі ўнікальныя прадметы побыту, якія сёння сталі каштоўнымі экспанатамі.
— Рэгіён адметны сваёй матэрыяльнай культурай, перш за ўсё планіроўкай і канструкцыйнымі асаблівасцямі традыцыйнага жылля. Гэта будаўніцтва хаты з «плашчакоў», вуглы «ў касую лапу» з астаткам, дахі з «прычолкам» на франтонах ды іншае. Захаваліся і бесцэнныя апісанні свят, абрадаў, гаспадарчых заняткаў і нават мясцовых гаворак, якія сёння гучаць як жывая паэзія, — падзяліліся ў музеі.🏛 Сачыце за навінамі разам з газетай «Культура».
✨ У нашай рубрыцы «Матуліны скарбы» прысвечанай Году беларускай жанчыны прапануем вам паглядзець на гісторыю праз прызму часу!
Сёння ў цэнтры нашай увагі — два архіўныя чорна-белыя фотаздымкі: «Партрэт жанчыны з тканымі вырабамі» і «Партрэт жанчыны з ткацкімі прыладамі» 📸
Паглядзіце, як на гэтых кадрах ажывае мінулае. Жанчына на падворку сядзібы каля драўляных пабудоў працуе з тканінай. Галоўныя героі здымка, акрамя самой гераіні, — гэта скарбы, створаныя яе ўласнымі рукамі: пасцілка з геаметрычным узорам, скрутак даматканага палатна і рубель — прылада, якой раней прасавалі тканіну.
На другім фота гераіня прадзе на прасніцы з кудзеляй. Побач на лаўцы знаходзіцца матавіла, а перад лаўкай — калаўрот. Кожны такой калаўрот — гэта сапраўдны матулін скарб, сімвал дабрабыту, працавітасці і мудрасці 🌾
🧵 А каб вам было цікавей адчуць гэтую сувязь пакаленняў, мы паказалі, як бы гэтыя ж кадры выглядалі ў сучасным каляровым выкананні!
Запрашаем вас наведаць наш музей і пабачыць тыя самыя скарбы — унікальныя рэчы і прылады, створаныя жаночымі рукамі 🏛️❤️
Чакаем вас!
Repost from Культура і Мастацтва
🎉 Сёлета Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту адзначае знамянальную дату — паўвекавы юбілей.
🔆 За 50 гадоў установа стала сапраўднай захавальніцай аўтэнтычных традыцый, абрадаў і рэдкіх экспанатаў.
— У гонар значнай падзеі мы падрыхтавалі для падпісчыкаў і чытачоў нашых інтэрнет-рэсурсаў серыю тэматычных рубрык з цікавымі фактамі пра стварэнне і гісторыю развіцця музея. 🔸 Раскажам, як з'явілася задума заснаваць установу, хто стаяў ля яе вытокаў, з чаго пачалося напаўненне фондаў; 🔸 здзівім унікальнымі экспанатамі; 🔸 распавядзём цікавыя гісторыі і нават легенды, звязаныя з музеем; 🔸 падзелімся фатаграфіямі прадметаў, якія рэдка выстаўляюцца, і разгледзім іх незвычайныя дэталі, — паведамілі нашай рэдакцыі ва ўстанове.🏛 Сачыце за навінамі разам з газетай «Культура».
Шаноўныя наведвальнікі! 🏛️🎉
З нагоды 50-годдзя Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту мы распачынаем новую рубрыку “Наперад у мінулае” 📜, у рамках якой узгадваем працу мінулых пакаленняў музейных супрацоўнікаў і дэманструем фотаздымкі з музейнага архіва. 📸 Гэта наш своеасаблівы поклон тым, хто па крупіцах збіраў і захоўваў спадчыну для будучых пакаленняў. 🙏
Сёння – матэрыялы Рабочай групы па стварэнню музея народнай архітэктуры і побыту, сабраныя ў экспедыцыях па вёсках Заходняга Палесся. 🗺️🚌
Заходняе Палессе – адзін з самых даследаваных гісторыка-этнаграфічных рэгіёнаў Беларусі. Экспедыцыі туды ладзіліся амаль штогод з 1977 па 1990-я гг. 🔍 У архіве музея захоўваецца багата справаздач з апісаннем вёсак Столінскага, Кобрынскага, Маларыцкага, Пінскага, Іванаўскага раёнаў. 📚 За гэтыя гады супрацоўнікі прайшлі сотні кіламетраў па бездаражы, запісвалі ўспаміны старажылаў, замалёўвалі планы пабудоў і ратавалі ўнікальныя прадметы побыту, якія сёння сталі каштоўнымі экспанатамі. 🥾📝
Рэгіён адметны сваёй матэрыяльнай культурай, перш за ўсё планіроўкай і канструкцыйнымі асаблівасцямі традыцыйнага жылля, многія з якіх у Беларусі больш нідзе не сустракаюцца, ці выяўляюцца спарадычна. 🏡 Гэта будаўніцтва хаты з “плашчакоў” , вуглы “у касую лапу” з астаткам, “каню” , пакрыццё страхі саломай асобнымі снапамі, прывязанымі перавяслам да абрашоткі, дахі з “прычолкам” на франтонах, традыцыя бялення сценаў хаты. ✨ Кожная такая дэталь – не проста будаўнічы прыём, а сапраўдная візітоўка рэгіёна, закаваная ў дрэве і саломе мудрасць продкаў. 🌾🪵
Акрамя архітэктуры, у экспедыцыйных справаздачах захаваліся бесцэнныя апісанні святаў, абрадаў, гаспадарчых заняткаў і нават мясцовых гаворак, якія сёння гучаць як жывая паэзія. 🗣️🎶
Сачыце за нашай рубрыкай – мы будзем рэгулярна дзяліцца гэтымі рарытэтамі. Далей яшчэ цікавей! 🔥😉 Абяцаем шмат нечаканых адкрыццяў і гістарычных знаходак. Да сустрэчы на старонках мінулага! 👋📖
