ch
Feedback

不要被骗子欺骗!Telemetrio 会找到并标记这些频道 👉 如果想查看标记,请订阅

Музей народнай архітэктуры і побыту

Музей народнай архітэктуры і побыту

前往频道在 Telegram

显示更多
未指定国家未指定类别
297
订阅者
+124 小时
+17 天
+430 天
帖子存档
🔆 У Музейна-выставачным комплексе Гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Заслаўе» працуюць два праекты, прысвечаныя традыц
+7
🔆 У Музейна-выставачным комплексе Гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Заслаўе» працуюць два праекты, прысвечаныя традыцыйнай культуры беларусаў. 📌 Як распавялі рэдакцыі газеты «Культура» ва ўстанове, эксклюзіўная выстава калекцыі ліштваў Уладзіміра Цвіркі «Драўляныя карункі» — гэта першая публічная дэманстрацыя сабраных мастаком, дызайнерам і рэстаўратарам драўляных упрыгожанняў ваконных і дзвярных праёмаў з розных рэгіёнаў Беларусі.
Экспазіцыя дапаўняецца фотаздымкамі, зробленымі аўтарам падчас шматлікіх падарожжаў па краіне.
📌 Выстава «Ад злога чаравання да шчаслівага вяртання» Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту прысвечаная феномену абярэга ў традыцыйнай культуры. На ёй прадстаўлены восем экспазіцыйных комплексаў, якія вобразна адлюстроўваюць найважнейшыя клопаты нашых продкаў.
Кожны комплекс уяўляе своeасаблівы «музейны нацюрморт» з музейных прадметаў, прыродных матэрыялаў і фотаздымкаў.
🏛 Сачыце за навінамі разам з газетай «Культура».

⏳ Рубрыка «Наперад у мінулае» Сёння наш прыпынак – Усходняе Палессе 🌿 Гэта гісторыка-этнаграфічны рэгіён, які займае большую
+8
⏳ Рубрыка «Наперад у мінулае» Сёння наш прыпынак – Усходняе Палессе 🌿 Гэта гісторыка-этнаграфічны рэгіён, які займае большую частку Палескай нізіны ў Гомельскай, Мінскай і Брэсцкай абласцях. Мясцовае народнае дойлідства мае шэраг адметнасцяў, якія выяўляюцца ў форме стрэх і канфігурацыях вуглавых злучэнняў зрубаў 🪵 Што тут асаблівага? 🏠 На Усходнім Палессі часцей можна сустрэць жылыя хаты з вальмавымі стрэхамі на тры-чатыры схілы. 🌲 Пашырана было будаўніцтва з кругляка. 🌾 Спарадычна сустракаліся стрэхі «закотам» — утвораныя не толькі над гаспадарчымі, але і над жылымі будынкамі. Але ёсць і балючы момант 😔 Экспедыцыйны матэрыял па гэтым рэгіёне пасля 1986 года сустракаецца вельмі спарадычна. І гэта звязана з Чарнобыльскай трагедыяй. Тым больш каштоўныя фотаздымкі помнікаў архітэктуры ўсходнепалескіх вёсак, многія з якіх сёння зніклі з мапы Беларусі: 📍 Спярыжжа 📍 Ясені (Брагінскі раён) 📍 Дзёрнавічы (Нараўлянскі раён) Кожны здымак — гэта не проста дакумент. Гэта памяць пра вёскі, якіх больш няма 🕯️

+4
🌾 Сёння ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту прайшло свята «Багач заткнуў у страху рагач».
— «Багач» — гэта свята, якое завяршае цыкл збору ўраджаю і мае глыбокае сацыяльна-абрадавае значэнне. «Багач» уяўляў сабой лубку з жытам, у сярэдзіну якой ставілі свечку. Жыта для абраду прыносілі жыхары ўсёй вёскі. Лубку з жытам і запаленай свечкай у суправаджэнні ўсіх жыхароў абносілі вакол усёй вёскі і вакол статка жывёл. Затым удзельнікі абраду ўрачыста ўносілі «багач» у дом, дзе ён захоўваўся ўвесь наступны год, — распавялі ва ўстанове.
🔆 Абрад быў накіраваны на захаванне дабрабыту, ураджайнасці, плоднасці жывёлы і сямейнага парадку. ❤️ Гасцям мерапрыемства прапанавалі далучыцца да свята. Яны пачулі аповед пра традыцыі свята «Багач», здзейснілі традыцыйны абыход вёскі, а таксама прымалі ўдзел у майстар-класах, у тым ліку па малацьбе і правейванні збожжа, чулі беларускія аўтэнтычныя песні, гулялі ў народныя гульні і вучыліся народным танцам.

🎙Круглый стол «Музеи и туризм» проходит в Национальном историко-культурном музее-заповеднике «Несвиж». ✅ В течение двух дней
+7
🎙Круглый стол «Музеи и туризм» проходит в Национальном историко-культурном музее-заповеднике «Несвиж». ✅ В течение двух дней коллеги из Минска, Лиды, Мира, Казани, Мурома, Москвы, Санкт-Петербурга и Гатчины будут делиться опытом и обсуждать важные темы:
📌 «Музей как туроператор», 📌 «Управление туристическими потоками в высокий и низкий сезон», 📌 «Коммерция в музеях: поиск баланса».
🏛 Следите за новостями вместе с газетой «Культура».

📣 Первый поздравил соотечественников с Днём народного единства. ✍🏻 «17 сентября 1939 года - день воссоединения белорусского
📣 Первый поздравил соотечественников с Днём народного единства.   ✍🏻 «17 сентября 1939 года - день воссоединения белорусского народа. День возвращения родной земли, отданной без нашей воли на долгие 18 лет. Это драматичная и в то же время героическая страница, перевернув которую нация объединилась и сплотилась. 🇧🇾 Сегодня мы отмечаем праздник, символизирующий национальное достоинство и историческую справедливость. На протяжении веков эти ценности нас сближали и делали сильнее. 📑 Любовь к Родине, почитание своих истоков, чувство гордости за народ и все созданное им на протяжении столетий - основа мира и согласия в Беларуси. Цель и смысл жизни каждого - сохранить наш общий дом во имя счастливого будущего детей и внуков. 🤝 От всей души желаю вам крепкого здоровья, счастья и благополучия».   Александр Лукашенко, 17 сентября 2026 года.  

🇧🇾 Ко Дню народного единства состоялась хоровая акция «Мирного неба тебе, Беларусь!». ✅ В масштабном видеопроекте приняли участие хоровые коллективы музыкальных колледжей и колледжей искусств Республики Беларусь, а также Студенческий хор Белорусской государственной академии музыки под руководством Инессы Михайловны Бодяко. 🎼 Хоровые коллективы из разных уголков Беларуси доказали: искусство не знает границ и способно объединять сердца.
🎶 Музыка стала тем языком, на котором участники выразили главные ценности нашего общества — стремление к миру, созиданию и национальному единству.

⏳ Рубрыка «Наперад у мінулае» Сёння раскажам пра адну з чатырох сакральных святыняў, што «пераехалі» на тэрыторыю нашага музея. Знаёмцеся — Спаса-Праабражэнская царква з в. Барань Аршанскага раёна 🏛️ Храм быў пабудаваны ў 1704 годзе і асвечаны ў гонар свята Праабражэння Гасподняга. Царква ярусна-цэнтрычнай кампазіцыі, яе архітэктура фарміравалася пад уплывам мураваных купальных праваслаўных цэркваў. Вылучаецца высокім кубападобным аб’ёмам, накрытым шатровым дахам. З усходу далучаецца гранёная апсіда, а галоўны і бакавыя фасады акружае абхадная галерэя, якая павялічвае ўнутраную прастору 📐 Але лёс у помніка быў няпросты 😔 🔹 1930-я — савецкая ўлада прыстасавала царкву пад клуб рабочых і сялян. Царкоўнае начынне і іканастас разабралі. 🔹 Нямецка-фашысцкая акупацыя — службы аднавіліся, майстры з Оршы зрабілі новы дашчаты іканастас. Мясцовыя жыхары прыносілі ў храм абразы і рэчы. 🔹 Пасляваенны час — богаслужэнні працягваліся, хоць і нерэгулярна. У 1950-я царква была адрамантавана за сродкі прыхажан. 🔹 1961 — новая хваля антырэлігійнай палітыкі. Царкву зноў зачынілі, а ў ёй зрабілі зерне-фуражны склад завода «Авангард» 🌾 І толькі ў 1987 годзе Спаса-Праабражэнская царква, як адметны помнік народнай архітэктуры, была перавезена ў Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту 🚚 У 2011–2016 гг. на помніку выканалі рамонтна-рэстаўрацыйныя работы. А з 2026 года ў царкве зноў праводзяцца багаслужэнні 🕯️✨ Гісторыя, якая вучыць нас беражлівасці да спадчыны і веры ў адраджэнне.

🇧🇾 🇴🇲 Делегация Султаната Оман во главе с Генеральным секретарём Национального музея Султаната Оман Его Превосходительств
+3
🇧🇾 🇴🇲 Делегация Султаната Оман во главе с Генеральным секретарём Национального музея Султаната Оман Его Превосходительством Жамалем Хасан аль-Мусави посетила Белорусский государственный музей народной архитектуры и быта. 🥮 Высоких гостей встречали хлебом-солью под звуки белорусской дуды. 🔆 Активная беседа состоялась во время обзорной экскурсии по экспозиционному сектору «Центральная Беларусь» и знакомства с особенностями белорусского деревянного зодчества: господин Жамаль Хасан аль-Мусави задавал много вопросов экскурсоводу и получал квалифицированные ответы. Большой интерес вызвали демонстрация белорусских народных строев и рассказ об их отличии в разных регионах страны. 📍 Следующим пунктом в программе Оманской делегации стало посещение ОАО «БЕЛАЗ» — управляющая компания холдинга «БЕЛАЗ — ХОЛДИНГ». Гости ознакомились с историей предприятия, посетили музей, увидели знаменитую на весь мир технику и даже имели возможность прокатиться на одной из машин-гигантов. 🏛 Следите за новостями с газетой «Культура».

Вместе к успеху: молодые специалисты музея на профсоюзной диалоговой площадке 🇧🇾✨ 9 сентября 2026 года пять молодых специалистов Белорусского государственного музея народной архитектуры и быта приняли участие в городской диалоговой площадке «Профсоюз и молодежь: Вместе к успеху». Организатором масштабного мероприятия выступила Минская городская организация Белорусского профессионального союза работников культуры, информации, спорта и туризма. Встреча прошла в рамках реализации молодежной политики профсоюза и была направлена на совершенствование мер поддержки молодых специалистов. 🚀Программа дня началась в Минске на площади Свободы, где в рамках открытого диалога наши сотрудники встретились с председателем Минской городской организации Сергеем Григорьевичем Крысенко. Участники площадки смогли обсудить ключевые вопросы профессионального роста, социальной защиты молодежи и роли профсоюзного движения в адаптации молодых кадров на первых рабочих местах. 🏺🎨После официальной части молодые специалисты отправились в Радошковичи на предприятие ОАО «Белхудожкерамика». Здесь для них провели подробную производственную экскурсию, познакомив с тонкостями создания традиционных и современных керамических изделий. 🚌🗺️Завершающим аккордом насыщенного дня стала большая обзорная экскурсия по историческим местам Заславля, которая позволила ребятам ближе прикоснуться к культурному наследию страны. Участие в подобных мероприятиях помогает нашей молодой смене не только перенимать передовой опыт коллег, но и чувствовать уверенную поддержку на старте своей трудовой биографии в музейной сфере.🏛️💪

⏳ Рубрыка «Наперад у мінулае» Калі падчас экскурсіі мы распавядаем, як будынкі «пераязджалі» ў музей, наведвальнікі спачатку
+5
⏳ Рубрыка «Наперад у мінулае» Калі падчас экскурсіі мы распавядаем, як будынкі «пераязджалі» ў музей, наведвальнікі спачатку не вераць, а потым доўга здзіўляюцца 😲 А як інакш? Гэта ж не мяккія цацкі! Насамрэч за кожным такім перасяленнем стаіць велізарная даследчая праца 🔍 Спачатку супрацоўнікі Рабочай групы дасканала абмяралі кожны аб’ект, фатаграфавалі, фіксавалі ўсе дэталі – ад аб’ёмна-планіровачнай структуры да дробязяў дэкору. На аснове гэтых матэрыялаў распрацоўвалі праект рамонтна-рэстаўрацыйных работ з дакладным абгрунтаваннем кожнага этапу. А далей – самае цікавае 🪚 Зрубныя будынкі, бо яны складзены «на сухую» (без цэменту і вапны), разбіралі па бервянышках. Кожнаму бервяну прысвойвалі нумар, як дакументу! Пасля спарахнелыя элеменеты выбракоўвалі, а прыдатныя грузілі ў машыну і везлі ў музей. Ужо на месцы, згодна з праектнай дакументацыяй, помнік зноў збіралі – ужо з новымі элементамі замест пашкоджаных. 📸 У нашым архіве захавалася некалькі фотаздымкаў, якія якраз захавалі гэтыя моманты.

🔔 Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае 20 верасня на XII фестываль званарнага мастацтва пад адкр
🔔 Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае 20 верасня на XII фестываль званарнага мастацтва пад адкрытым небам «Строчыцкія перазвоны-2026».
— Мерапрыемства накіравана на адраджэнне ўнікальнай з’явы — храмавай звонавай музыкі, — распавялі ва ўстанове. — Нашы госці змогуць папрысутнічаць на малебне св. Паўліну Міласціваму, нябеснаму апекуну званароў; убачыць выступленні ансамбля «Брацтва званароў» і майстроў з розных рэгіёнаў Беларусі, а таксама літаратурна-мастацкія замалёўкі з удзелам народнага хору «Бліскавіца» і заслужанага калектыву «Залатая Струна». Акрамя таго, мы прапануем паўдзельнічаць у майстар-класе, дзе кожны зможа паспрабаваць сябе ў ролі званара, і наведаць экскурсіі.
🕐 З 13:00 да 14:30 📍 Мінскі раён, аг. Азярцо 🏛 Сачыце за навінамі разам з газетай «Культура».

🧵 Рубрыка «Матуліны скарбы» Сярод усяго, што пакінулі нам пакаленні, ёсць рэчы асаблівыя — цёплыя, кранальныя, сапраўды жывы
🧵 Рубрыка «Матуліны скарбы» Сярод усяго, што пакінулі нам пакаленні, ёсць рэчы асаблівыя — цёплыя, кранальныя, сапраўды жывыя. 🖼 Перад намі — карціна Леаніда Аляксандравіча Дударэнкі (1930–2023) «Бабуліна спадчына», 2002 год. На палатне алеем — сапраўдная нітка часу. Маладая жанчына за ручным ткацкім станом. Яна ў белай кашулі з геаметрычнай чырвонай вышыўкай, галава пакрыта белай хусткай, у руках — чаўнок з жоўтымі ніткамі. Побач на табурэце — сукала з маткамі жоўтых, чырвоных і блакітных нітак. А за акном — зімовы пейзаж, конь з санкамі і стог сена пад снегам. 🕊️❄️🐴 Але гэты сюжэт — не проста пра рамяство. Ткацтва на Беларусі заўсёды было сакральным дзеяннем. Матулі і бабулі, кідаючы чаўнок, быццам ткалі лёс сям’і — упляталі ў палатно малітвы, надзеі, пажаданні здароўя і шчасця для сваіх дзяцей. 🙏✨ Менавіта таму такія вырабы станавіліся галоўнымі сямейнымі рэліквіямі. Іх беражліва перадавалі ў спадчыну, бо яны захоўваюць коды нашай культуры, сімвалізуюць бесперапыннасць жыцця і трываласць нашых каранёў. 🌿🇧🇾

🖼 У фондах Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту ёсць твор, які кранае да самай глыбіні душы і прымуша
+1
🖼 У фондах Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту ёсць твор, які кранае да самай глыбіні душы і прымушае спыніцца... 🎨 Палатно «Матчын абраз» беларускага мастака Віктара Шматава (1936—2006) — з пранізлівага цыкла «Чарнобыльская трагедыя». На карціне — драматычны момант: жыхарка вёскі Калыбань (Брагінскі раён, Гомельская вобласць) назаўсёды пакідае сваю хату пасля Чарнобыльскай катастрофы.
— Гэтая кампазіцыя — магутны сімвал беларускай маці. Тых, хто з болем сыходзіў з зямлі продкаў, забіраючы з сабой самае дарагое і святое — сямейны абраз. У абліччы гэтай жанчыны сабраны ўвесь боль страчанай радзімы, шчымлівы смутак развітання і адначасова — непахісная сіла беларускага духу, — распавялі ў музеі.
🏛 Сачыце за навінамі разам з газетай «Культура».

📣 Лукашенко поздравил участников и гостей Дня белорусской письменности. «Паважаныя сябры! ✍🏻 Шчыра віншую вас з Днём беларускага пісьменства - традыцыйным восеньскім святам самабытнай нацыянальнай культуры і яе багатай духоўнай спадчыны. 📑 Такія сустрэчы майстроў, друкароў і аматараў мастацкага слова з'яўляюцца нязменнай крыніцай мудрасці продкаў, жывога дыялогу паміж людзьмі і сродкам фарміравання ў грамадстве агульначалавечых каштоўнасцей.
Сёлета гасцей прымае паэтычная Касцюкоўшчына - край шумлівых бароў і старажытных храмаў, радзіма выбітных беларускіх класікаў Аркадзя Куляшова і Iвана Чыгрынава.
📚 Упэўнены, што менавіта на гэтай зямлі кожны зможа дакрануцца да сапраўдных літаратурных скарбаў нашага народа, пачуць гучанне роднай мовы, адкрыць для сябе новыя імёны і творы сучасных беларускіх ізамежных аўтараў. 🤝 Жадаю ўсім моцнага здароўя, цікавых сустрэч, невычэрпнага творчага натхнення і дабрабыту».

Рубрыка «Наперад у мінулае» ✨ Працягваем знаёміцца з архівам Рабочай групы Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры
+7
Рубрыка «Наперад у мінулае» ✨ Працягваем знаёміцца з архівам Рабочай групы Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту к. 1970-1980-х гг. 📸 Вашай увазе - фотаздымкі з уласнага архіва Міхаіла Міхайлавіча Інькова, супрацоўніка Рабочай групы па стварэнні музея народнай архітэктуры і побыту ў 1978-1982 гг., а сёння – вядомага беларускага скульптара, аўтара шматлікіх мастацкіх работ па ўсёй Беларусі. 🗺 На фотаздымках – супрацоўнікі падчас экспедыцыі ў Верхнядзвінскі раён. 📋 Агляд помнікаў архітэктуры, замалёўкі, фатаграфаванне, апытанне мясцовых жыхароў, збор прадметаў музейнай вартасці – усё гэта штодзённая праца людзей, што стаялі ў вытокаў беларускага скансэна 50 год таму. 🌿

Поздарвление Президента Республики Беларусь Александра Григорьевича Лукашенко с Днем знаний. Дорогие друзья! Поздравляю вас с Днем знаний. Первое сентября - особая дата в календаре. Ведь всех нас объединяют теплые воспоминания и добрые традиции из школьного детства и студенческой юности. Слова искренней поддержки сегодня адресую первоклассникам. Ваши робкие и одновременно радостные шаги по уютным школьным коридорам знаменуют начало нового этапа жизненного пути. Пусть эта большая глава будет в вашей судьбе красочной, полной интересных и удивительных открытий. Пусть для учащихся колледжей, студентов и курсантов этот учебный год станет временем профессионального роста и приблизит к достижению заветных целей. Уважаемым педагогам и родителям - сил и терпения в вашем нелегком труде. Будьте для наших детей примером патриотизма, мудрости и любви. Убежден, только вместе мы сможем воспитать образованную и умную молодежь, готовую трудиться во благо Беларуси и защищать ее, если потребуется. Желаю всем здоровья, счастья, неиссякаемого энтузиазма, а самым юным исследователям мира знаний - в добрый путь. ▶️ Источник: Официальный сайт Президента Республики Беларусь