1 273
Suscriptores
Sin datos24 horas
+87 días
+1230 días
Archivo de publicaciones
Аляксей Братачкін: «Наш досвед свабоды, хай прыгнечанай, няхай рэпрэсаванай, вельмі важны для будучыні»
Як аўтарытарызм каланізуе ўсё новыя прасторы?
Слова "беларус" не адразу з'явілася ва ўжытку як саманазва. Нават у пачатку ХХ стагоддзя часта людзі вызначалі сябе як «тутэйшыя», ажно да 1920-х гадоў ішоў працэс распаўсюджвання этноніма.
Магчыма, не ўсе і не адразу адчулі сябе беларусамі, але працэс быў запушчаны. І таксама ў Беларусі пражывалі тады ў вялікай колькасці яўрэі ды іншыя этнічныя групы.
Нават у савецкую эпоху мы можам назіраць зусім розныя варыяцыі ідэнтычнасці.
Працяг размовы з гісторыкам, навуковым супрацоўнікам кафедры публічнай гісторыі Фернуніверсітэта ў Хагене (Германія), сябрам Беларускага Інстытута публічнай гісторыі Аляксеям Братачкіным.
Repost from Спадчына
+9
Будынак Гістарычнай майстэрні Леаніда Левіна па вуліцы Сухая, 25 у Мінску знеслі падчыстую. Застаўся толькі падвал.
#Мінск #знішчэнне #гістарычнаязабудова #яўрэйскаяспадчына
Форум гістарычных даследаванняў Беларусі пачынае конкурс на даследчыя стыпендыі ў Германіі! Даследчыцы і даследчыкі ды актары гістарычнай адукацыі, якія вывучаюць гісторыю Беларусі, могуць атрымаць стыпендыю для стажыроўкі ў 2025 г. на адзін месяц у Германіі для працы ў нямецкіх архівах, музеях і іншых навуковых установах. Падрабязная інфармацыя пра ўмовы і патрабаванні
Repost from Historyja
8 снежня 1991 года ў Белавежскай пушчы было падпісана "Белавежскае пагадненне", якое паклала канец існаванню Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік. Беларусь ды іншыя краіны сталі зноў свабодныя і незалежныя.
Онлайн круглы стол: "Выкарыстанне вуснагістарычных інтэрвію ў экспазіцыях музеяў і інтэрнэт-праектах Усходняй Еўропы па тэме савецкіх рэпрэсій".
📅 Дата: 9 снежня 2024 года
🕕 Час пачатку:
18:00 (Варшава)
19:00 (Вільня)
20:00 (Менск)
Арганізатары:
Беларускі інстытут публічнай гісторыі і Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт.
Запрошаныя эксперты - вядомыя адмыслоўцы ў галіне вуснай гісторыі:
Алесь Смалянчук
Ірына Кашталян
Ірына Раманава
Аляксей Ластоўскі
Андрэй Мастыка
Ала Сташкевіч
Святлана Курс (Катынскі музей, Варшава)
Як далучыцца?
📌 Для ўдзелу неабходна зарэгістравацца: Рэгістрацыя ў Zoom
Пасля рэгістрацыі вы атрымаеце пацверджанне з спасылкай для ўваходу ў канферэнцыю.
‼️ Увага: Для забеспячэння вашай бяспекі:
Не выкарыстоўвайце свае сапраўдныя імёны ў Zoom, калі ёсць рызыкі.
Выкарыстоўвайце псеўданімы.
Не ўключайце відэа і мікрафон без неабходнасці.‼️
Запрашаем усіх зацікаўленых далучыцца да важнай дыскусіі!
Што вядома пра гомельскіх стараст Красінскіх і іх ўплыў на развіццё Гомельшчыны?
Змаганне за спадчыну, інтрыгі, здрады і міжканфесійная канкурэнцыя – на аснове гэтых артыкулаў калісьці здымуць захапляльны серыял. Гэтай публiкацыяй у выданні "Мова Гомель" пачынаецца вялiкi эксклюзiўны матэрыял з пяцi частак пра невядомыя старонкі гiсторыi Гомельшчыны, звязаныя арыстакратычным родам Красiнскiх. Цыкл артыкулаў падрыхтаваны на аснове архіўных крыніц, якія раней не публікаваліся.
Захапляльны цыкл матэрыялаў пра шляхецкі род, гісторыя якога паўплывала на развіццё Гомельшчыны, падрыхтаваў гісторык, кандыдат мастацтвазнаўства Яўген Малікаў на старонцы «Мова Гомель» у Фэйсбук.
Repost from ByProsvet
🤓 7 снежня 1921 г. у Радашкавічах Браніслаў Тарашкевіч стварыў першую суполку Таварыства беларускай школы. Сябры ТБШ адкрывалі бібліятэкі, выдавалі кнігі, спрыялі творчым ініцыятывам. Дзейнасць забаранялі двойчы: у 1936 г. улады Польшчы і ў 2021 г. улады Беларусі. «Давайце лічыць гэта прызнаннем», – прапанавала Тамара Мацкевіч, намесніца старшыні ТБШ.
Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары «Кожны дзень».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch
Repost from De facto. Беларуская навука
У выдавецтве Brill выйшла новая манаграфія, прысвечаная аналізу мапы Полацкага княства 1580 года. На англійскай мове. PDF у вольным доступе.
+1
Анлайн-дыскусія "Спаленыя вёскі ў Беларусі: нацысцкія злачынствы і палітыка памяці"
Шаноўныя каляжанкі і шаноўныя калегі, далучайцеся да нашай дыскусіі "Спаленыя вёскі ў Беларусі: нацысцкія злачынствы і палітыка памяці" 9 снежня 2024 а 14-й гадзіне па менскім часе, будзем вельмі рады!
У 1975 годзе ў Менску выйшла кніга «Я з вогненнай вёскі...» Алеся Адамовіча, Янкі Брыля і Уладзіміра Калесніка з аповедамі сведак, з якіх складаецца маштабная карціна пакут і жахлівых злачынстваў, учыненых пад нямецкай акупацыяй. Кніга адыграла важную ролю ў савецкай культуры памяці, была перакладзеная на розныя мовы і паўплывала на дакументальную прозу – у тым ліку беларускай нобелеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч.
У лістападзе 2024 г. Томас Вайлер зрабіў першы пераклад кнігі на нямецкую мову. З гэтай нагоды інтэрнэт-партал dekoder.org стварыў серыю матэрыялаў, якая падкрэслівае гістарычнае і літаратурнае значэнне кнігі.
У рамках дыскусіі мы абмяркуем беларускую палітыку памяці пачынаючы з 1970-х гадоў, а таксама стварэнне і рэцэпцыю кнігі. Як гэты праект мог быць рэалізаваны ва ўмовах свайго часу? Якую ролю адыгралі тагачасная ваенная літаратура і дакументальная проза ў крытычным асэнсаванні падзей Другой сусветнай вайны? Якія новыя перспектывы на выжыванне ў вайне адкрыліся ва ўспамінах сведак? Як нацысцкія злачынствы разглядаліся ў нямецкай і беларускай гістарыяграфіі і юстыцыі? Як Другая сусветная вайна эксплуатуецца ў ідэалогіі аўтарытарнай Беларусі сёння?
Уступнае слова:
Віктар Шадурскі, Форум гістарычных даследаванняў Беларусі, Універсітэт Уроцлава
Эксперткі і эксперты:
Томас Вайлер, Свабодны ўніверсітэт, Берлін
Ніна Велер, Цэнтр літаратурных і культурных даследаванняў Асацыяцыі Лейбніца
Аляксандр Фрыдман, Унівесітэт ім. Гейнэ, Дзюсельдорф
Францыска Экселер, Свабодны ўніверсітэт, Берлін
Мадэрацыя:
Адам Керпель-Фроніюс, Фундацыя Мемарыял ахвярам Халакосту, Берлін
Дыскусія адбудзецца на беларускай і нямецкай мовах з сінхронным перакладам.
Для ўдзелу ў дыскусіі прайдзіце, калі ласка, рэгістрацыю па спасылцы.
Repost from Спадчына
+6
Выглядае, што гісторыя будынка Гістарычнай майстэрні Леаніда Леніна, пра знос якога сёння пераймаюцца ўсе неабыякавыя мінчукі, поўная містыфікацыя.
На нямецкіх аэрафотаздымках горада за 1943-1944 гады на рагу Сухой і Калектарнай няма ніводнай пабудовы. Два будынкі там былі, яны бачныя на больш ранніх здымках. Але да канца вайны яны былі, відаць, разбураны дашчэнту. Усё, што знаходзіцца сёння на гэтым месцы — пасляваенныя пабудовы, а зусім не канец XIX — пачатак XX стагоддзя, як напісана ў праекце.
Пры тым даваенныя дамкі не адпавядаюць па контурах тым часткам будынка, што існуюць цяпер, то бок новыя камяніцы пабудаваныя не на іхніх падмурках, старыя падмуркі і скляпенні, калі і захаваліся, знаходзяцца пад драўлянай часткай.
#гістарычнаязабудова #Мінск
Repost from Спадчына
+8
У Мінску ідзе рэканструкцыя будынка па вуліцы Сухой, 25, дзе ў час акупацыі знаходзілася схованка, так званая «маліна», для вязняў Мінскага гета.
Сёння тут Гістарычная майстэрня імя Леаніда Левіна. У 2021 годзе «Творчая майстэрня архітэктара Левіна Л.М.» прадставіла на грамадскае абмеркаванне канцэпцыю рэканструкцыі Гістарычнай майстэрні па вуліцы Сухой. Будынак даўно быў аварыйны, і ў частцы яго ўвогуле забаранялася хадзіць з-за небяспекі абвальвання падлогі.
Канцэпцыя рэканструкцыі, распрацаваная архітэктарамі Левінай, Капыловым і Лукічовай, прадугледжвала знос пасляваенных прыбудоў да будынка канца XIX — пачатку XX стагоддзя. Замест іх мусіла ўзнікнуць прыбудова са шкла і каменю, якая б значна пашырыла плошчу Гістарычнай майстэрні. Сцены новай прыбудовы запраектавалі нахіленымі, каб эмацыйна было адчуванне таго, што вайна паставіла на край абрыву многія сем'і і краіны.
У сувязі з падрыхтоўкай да рэканструкцыі Гістарычная майстэрня была закрытая для наведванняў яшчэ ў пачатку лютага 2023 года, але актыўныя будаўнічыя работы былі заўважаныя толькі цяпер, у канцы 2024 года.
#рэканструкцыя #гістарычнаязабудова #Мінск
+3
Пабачыў свет восьмы том гадавіка антрапалагічнай гісторыі Homo Historicus пад рэдакцыяй прафесара, гісторыка Алеся Смалянчука.
Новы нумар пазнаёміць чытача з унікальным помнікам эпіграфікі часоў Полацкага княства «Давыдавым каменем» ХІІ ст., з арганізацыяй дапамогі галадаючым сялянам Магілёўскай і Віцебскай губ. на пачатку ХІХ ст., раскрые праблематыку краёвасці праз успаміны вядомага беларускага і польскага палітыка і краёўца Рамана Скірмунта.
У рубрыцы Біяграфія навукі і навукоўца змешчаны інтэрв’ю з вядомымі гісторыкамі Аляксандрам Краўцэвічам, Нінай Стужынскай, Алегам Латышонкам і Леанідам Смілавіцкім. Стрыжнёвай тэмай гэтых «гісторый гісторыкаў» з’яўляецца пачатак іх навуковага шляху.
У раздзеле Навуковае жыццё публікуюцца анатацыі на кніжныя навінкі, рэцэнзіі, а таксама інфармацыя пра падзеі навуковага жыцця.
Азнаёміцца са зместам можна ў дададзеным файле.
Набыць восьмы том Homo Historicus можна праз онлайн-крамы на фэйсбуку і ў інстаграме.
Аляксей Братачкін:"Мадэль афіцыйнага нацыяналізму пабудавана на лаяльнасці рэжыму"
Якіх беларусаў спрабуе стварыць Лукашэнку?
У рамках спецпраекта Вытокі «Салідарнасць» аналізуе нацыянальны характар і спрабуе знайсці адказы на пытанні аб тым, хто такія беларусы, чым мы адрозніваемся ад іншых, і які лёс чакае нашу нацыю.
Сённяшні суразмоўца - гісторык, навуковы супрацоўнік кафедры публічнай гісторыі Фернуніверсітэта ў Хагене (Германія), сябра Беларускага Інстытута публічнай гісторыі Аляксей Братачкін.
Публічныя абмеркаваньні праекту Канстытуцыі, з пастановачнымі фатаздымкамі, канцэртамі, ударнікамі-стаханаўцамі і ветэранамі — гэта савецкая звычка. Так было з Канстытуцыяй і ў 1936 годзе пры Сталіне, і ў 1977-м пры Брэжневе. Так было і пры Лукашэнку. Журналісты "Свабоды" здзівіліся, калі пабачылі, як паўтараюцца сюжэты прапаганды — у савецкіх газэтах і сучасных беларускіх дзяржаўных выданнях.
5 снежня 1936 года VIII Усесаюзны надзвычайны з’езд Саветаў ухваліў новую Канстытуцыю СССР, вядомую як "Сталінская". Яе называлі адным з самых дэмакратычных дзяржаўных законаў свайго часу. Але, як паказала гісторыя, гэта быў амбівалентны дакумент: фармальна дэклараваны як крок наперад у забеспячэнні правоў савецкіх грамадзян, ён адначасова замацаваў дыктатуру камуністычнай партыі.
Для распрацоўкі Асноўнага закону былі створаны 12 камісій. Пасля публікацыі праекта дакумент шырока абмяркоўваўся ў Саюзе. Дыскусіі доўжыліся амаль шэсць месяцаў, на фабрыках, заводах, калгасах і будоўлях праводзіліся дзясяткі тысяч сходаў. Паводле афіцыйных дадзеных, было ўнесена амаль 1,5 млн паправак і прапаноў.
Канстытуцыя СССР 1936 года адмяняла дыскрымінацыю па класавай прыкмеце і гарантавала: недатыкальнасць асобы; свабоду слова, друку, сходаў і веравызнання; права на медыцынскае абслугоўванне і пенсію ў старасці. Менавіта за гэтыя гарантыі Канстытуцыю называлі "Канстытуцыяй пераможнага сацыялізму". Аднак, нягледзячы на гэтыя прынцыпы, на практыцы яна ўмацавала аднапартыйную сістэму і абсалютную ўладу Сталіна.
Прыняцце Канстытуцыі мела некалькі мэтаў:
Унутраная палітыка. Стварыць уражанне пераходу ад рэвалюцыйнага тэрору да "прававой дзяржавы", што павінна было змякчыць абмежаванні для грамадзянаў.
Міжнародны аспект. Прадэманстраваць свету, што СССР развіваецца ў дэмакратычным кірунку і стварае правы для сваіх грамадзян.
Некаторыя даследчыкі лічаць, што гэта было накіравана на перапыненне хвалі рэпрэсій 1935 года, але іншыя бачаць у гэтым падрыхтоўку да Вялікага тэрору 1937–1938 гадоў, які паглыне сотні чысячаў людзей, у тым ліку стваральнікаў закону.
Крытыкі ўлады падкрэслівалі ілжывы характар Канстытуцыі, якая існавала толькі на паперы.
Нягледзячы на афіцыйную рыторыку пра дэмакратычнасць, Сталінская Канстытуцыя засталася інструментам для ўмацавання рэжыму і пераследу іншадумцаў. Новы Асноўны закон праіснаваў да 1977 года, калі быў заменены "брэжнеўскай" версіяй.
На здымку: Настаўніца чытае калгаснікам арцелі "Камсамолец Гомельшчыны" праект Канстытуцыі СССР ("Звязда", 05.07.1936)
Repost from Беларускае Радыё Рацыя
💬 Вывучаем Беларусь з усіх бакоў
Гісторык, прафесар Варшаўскага ўніверсітэту Юры Грыбоўскі разважае пра калектыўную ідэнтычнасць беларусаў.
https://racyja.com/by/hramadstva/prafesar-varsauskaha-universitetu-vyvucaem-belarus-z-usich-bakou/
+1
Вернута яшчэ адно імя ахвяры камуністычнага тэрору
На сайце ay.by знайшоў пратакол ператрусу ў Аўсейчыка Васіля Іванавіча. Ператрус адбываўся 10 верасня 1937 году, у Менску на вуліцы Фабрычна-завадская, 28. Яго праводзіў супрацоўнік НКВД БССР Нікіценка. У якасці панятых прысутнічалі Сохар П. і Бабчонак Канстанцін Аляксеевіч.
У адкрытых базах ахвяраў палітычных рэпрэсіяў Аўсейчыка не адшукаў. Ягонае імя можа быць у базе неабгрунтавана рэпрэсаваных у Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь (налічвае 180 тысяч прозвішчаў). Але з 2018 года НАРБ пазапраўна схаваў яе ад грамадзянаў.
Дзякуючы іншым крыніцам удалося ўстанавіць лёс гэтага чалавека.
Васіль Аўсейчык нарадзіўся ў 1894 годзе ў вёсцы Рожкі, цяпер Гарадзенская вобласць. Яго арыштавалі 10 верасня 1937 года ў межах так званай "Польскай аперацыі". 6 снежня 1937 г. Камісія НКВД і Пракуратуры СССР у складзе наркома Яжова і пракурора Вышынскага асудзіла Васіля Аўсейчыка па артыкуле 68 Крымінальнага кодэкса БССР (шпіянаж) да расстрэлу (пратакол №478). Прыгавор выкананы 29 снежня 1937 года, верагодна, у Менску.
Пасля Указа прэзідыума Вярхоўнага савета СССР ад 16.01.1989 справа Аўсейчыка была спыненая праз адсутнасць складу злачынства.
Зараз імя Васіля Аўсейчака дададзена ў базы ахвяраў сталінскага тэрору.
+2
Цягам некалькіх гадоў пісаў даносы на жыхароў Аршанскага раёна, на супрацоўнікаў аршанскіх мяса- і льнокамбінатаў, на выкладчыкаў мясцовага педагагічнага тэхнікума. Абвінавачваў у шкодніцве, выкрываў нацдэмаўскія ячэўкі і патрабаваў звальнення з працы нелаяльных да савецкай ўлады. Цяжка падлічыць, колькі чалавек ў выніку актыўнай дзейнасці сакратара Аршанскага райкаму кампартыі Рамана Ісакавіча Соскіна трапілі ў ГУЛАГ ці былі расстраляныя.
8 жніўня 1937 года ў апошнім даносе Соскін патрабаваў тэрмінова ачысціць раён ад 8000 "ворагаў" і ўзмацніць аршанскі НКВД, маўляў, слаба працуе. У наступны дзень сакратара выклікалі ў Менск. Як высветлілася, на за ўзнагародай, а каб арыштаваць. Соскіна кінулі ў Менскую турму НКВД. Яго выключылі з кампартыі і абвінавацілі ва "удзеле у контрэвалюцыйнай арганізацыі правых, правядзенні вярбоўкі ў контррэвалюцыйную арганізацыю, якая праводзіла шкодніцкую працу і дыверсійныя акты".
11 красавіка 1938 г. Выяздная сессія Войсковай калегіі Вярхоўнага суда СССР прызнала былога партыйнага кіраўніка вінаватым адразу па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэксу БССР і прыгаварыла да вышэйшай меры пакарання з кафіскацыяй маёмасці. Абскардзіць прысуд Соскін не мог. Тагачасны пракурор БССР Новік забараніў разглядаць скаргі асуджаных да расстрэлу.
Палымяны камуніст і ваяўнічы барацьбіт з "ворагамі народу" сам сканаў як "вораг" 29 чэрвеня 1938 года з нквдэшнай куляй у патыліцы недзе ў лесе пад Менскам, можй, і ў Курапатах.
Жонка партыйнага кіраўніка Юлія Соскіна-Цэмехман спачатку страціла працу, а 26 жніўня 1938-га нібыта за "актыўную дапамогу мужу ў правядзенні контррэвалюцыйнай працы (член дыверсійна-шпіёнскай арганізацыі)" была арыштаваная і сасланая ў Казахстан. Трое дачок Соскіных апынуліся ў дзіцячым дамку, дзе іх выхоўвалі ў любові да правадыра ўсіх народаў.
Раман і Юлія Соскіна былі рэабілітаваныя напрыканцы 1950-х. Аднавіць ў партыі былога першага сакратара аршанскія камуністы наважыліся толькі ў 1990 годзе.
Са ссылкі Юлія Соскіна вярнулася у Менск, дзе памерла ў 1961 годзе. На яе магіле на Ўсходніх могілках дочкі ўсталявалі помнік з імём маці і бацькі. Побач з імём Рамана Соскіна надпіс з памылковым годам смерці "загінуў у 1937 г.".
Вы, безумоўна, чулі пра вікінгаў - магутных і жорсткіх падарожнікаў на драккарах, якія захоплівалі новыя землі, уздоўж і ўпоперак перасякаючы акіян. Што яны шукалі на землях сучаснай Беларусі? Чым яны тут займаліся, як іх культура паўплывала на развіццё дзяржаўнасці і, нарэшце, куды яны зніклі ? Пра ўсё гэта раскажуць вядучая падкасту "Гістфак" Дар'я Палынская і Алесь Кіркевіч .
Repost from De facto. Беларуская навука
85 год вядомаму ў свеце беларускаму матэматыку Уладзіміру Платонаву
Учора споўнілася 85 год Уладзіміру Пятровічу Платонаву. Ураджэнец вёскі Стайкі Аршанскага раёна (фотаздымак зроблены ў 1973-м) вырашыў праблему моцнай апраксімацыі ў алгебраічных групах і праблему Кнезера-Тытса. Распрацаваў прыведзеную К-тэорыю і вырашыў на гэтай аснове праблему Танака-Артына. Вырашыў праблему рацыянальнасці спінорных многаўтварэнняў.
Доктар фізіка-матэматычных навук, акадэмік НАНБ, АН СССР, Расійскай, Хенаньскай, Індыйскай акадэмій навук.
У 1987 - 1992 г.г. – прэзідэнт Акадэміі навук Беларусі. У якасці дэпутата Вярхоўнага Савета актыўна падтрымаў прызнанне нацыянальных сімвалаў дзяржаўнымі. У 1993 - 2001 г.г. – прафесар факультэта матэматыкі Універсітэта Ватэрлоо (Канада). Затым з'ехаў на працу ў Расію.
