es
Feedback

¡No caigas en manos de tramposos! Telemetrio encuentra y marca estos canales 👉 Si quieres ver la etiqueta, suscríbete

Пакрысе

Пакрысе

Ir al canal en Telegram

🤍Пакрысе - моўная хвілінка ў ваша жыццё 💌Беларуская мова пакрысе 🤍Словы, гутаркі ды іншы годны кантэнт па-беларуску: instagram.com/pakrysie

Mostrar más
763
Suscriptores
-224 horas
+17 días
+1330 días
Archivo de publicaciones
Здаецца, гэта не тэма для тэлеграма, але калі вам цікава зірнуць на мой спіс хацелак на дзень нараджэння, то запрашаю: Мой вішліст

Я б магла на гэтую тэму гаварыць гадзінамі без падрыхтоўкі, бо засела ў гэтым кантэксце па самыя вушы. Але я хачу спытаць у в
+1
Я б магла на гэтую тэму гаварыць гадзінамі без падрыхтоўкі, бо засела ў гэтым кантэксце па самыя вушы. Але я хачу спытаць у вас: 🌟️Якія памылкі вам ужо абрыдлі? 🌟️Дзе вы ўсё яшчэ сумняваецеся, як будзе правільна? 🌟️Што і як нехта выпраўляў у вашых допісах ці выказваннях? 🌟️Як вы адказваеце на выпраўленні? 🌟️Якія нюансы лексікі / фанетыкі / граматыкі вас найбольш дрэнчаць? 🌟️Якія памылкі вы сталі заўважаць толькі апошнім часам? Запішыце ў каляндар: 19 лістапада а 19:30 па Беларусі я выйду ў жывы эфір у інстаграме і разбяру з вамі найбольш балючыя пытанні і правілы, а таксама этыку выпраўлення памылак.

photo content
+9

Кацярына @alovakmag ужо больш за 10 гадоў вядзе праект пра творчых людзей і вырабы ручной работы. А яшчэ яна каторы год вядзе
+9
Кацярына @alovakmag ужо больш за 10 гадоў вядзе праект пра творчых людзей і вырабы ручной работы. А яшчэ яна каторы год вядзе цудоўны кастрычніцкі марафон #аловакастрычнік, у якім творчыя людзі кожны дзень ілюструюць словы ў самых розных творчых тэхніках. Дужа прыемна ўсведамляць, што мы разам прыдумалі #аловакастрычнік і шмат яшчэ якія ідэі рэалізавалі супольна. І вось сёлета Каця прапанавала ўдзельні_цам праілюстраваць самабытныя словы з слоўніка безэквівалентнай лексікі ў расейскамоўным дачыненні. Больш за тое, яна сама ўзяла ўдзел у гэтым варушняку і стварыла серыю фотасловаў, дзе кожная літарка зроблена ўручную. Я, аматарка і настаўніца беларускай мовы Паліна @pakrysie, ашчадна збіраю і калекцыяную таленавітыя ілюстрацыі беларускіх словаў і выразаў, таму сёння дзялюся творчасцю Кацярыны з вамі. А вы гартайце словы і пішыце ў каментарах, якія ілюстрацыі вам найбольш спадабаліся і якія словы вы дасюль не ведалі!

Калі вы яшчэ не былі ў мяне на курсах, напішыце, калі ласка, што вас спыняе? І што б натхніла прыйсці? Далучаю спасылку на праграму курсаў з раскладам зімовых групаў і цэнамі

photo content
+8

Толькі што пагулялі з мужам у беларускую песенную гульню Hitster - рэкамендую зараз жа зайсці і пагуляцца! https://dendrocopo
Толькі што пагулялі з мужам у беларускую песенную гульню Hitster - рэкамендую зараз жа зайсці і пагуляцца! https://dendrocopos-major.github.io/stuzhka/

Якую беларускую сучасную кнігу варта перакласці на польскую мову? Я тут на злёце дактарантаў і дактарантак Варшаўскага ўніверсітэта. Мяне пасялілі з Ядвігай, якая працуе ў польскім выдавецтве і займаецца закупкай аўтарскіх правоў замежных кніг. Можна сказаць, магу падкінуць ёй ідэйку.

Вось як мог бы выглядаць інстаграм Якуба Коласа. Сёння яму 144
+9
Вось як мог бы выглядаць інстаграм Якуба Коласа. Сёння яму 144

photo content
+9

photo content
+9

Гэта самы складаны тэст, які я калі-кольвек складала, бо ён утрымлівае сканцэнтравана ўсе самыя балючыя нюансы і правілы, у я
Гэта самы складаны тэст, які я калі-кольвек складала, бо ён утрымлівае сканцэнтравана ўсе самыя балючыя нюансы і правілы, у якіх рэгулярна памыляюцца мае вучні. Для мяне хіба толькі больш складаным мог бы быць тэст па прыказках і фразеалагізмах, архаізмах і гістарызмах. Калі пройдзеце, падзяліцеся ўражаннямі: наколькі было складана?

😊 Адкрываецца набор у клуб знаёмстваў па-беларуску! Альтанка гэта ўтульны асяродак для моўнай практыкі: вы рэгулярна бачыцес
😊 Адкрываецца набор у клуб знаёмстваў па-беларуску! Альтанка гэта ўтульны асяродак для моўнай практыкі: вы рэгулярна бачыцеся з новымі сябрамі і сяброўкамі, размаўляеце на цікавыя вам тэмы, практыкуеце беларускую, файна бавіце час! 😉 Калі б вы хацелі: 💪 рэгулярна размаўляць па-беларуску, 🌍 спаткаць людзей з цікавым досьведам з розных краін і кантынентаў, 🤝 знайсці таго/тую, з кім можна пагутарыць пра вашыя агульныя хобі ды інтарэсы, Будзем рады бачыць вас у Альтанцы! 🌝 🖋 Запоўніць заяўку і далучыцца! Дэдлайн падачы заявак: субота 31 кастрычніка. Пачынаем 2-га лістапада! :)

Хто даглядзіць да канца, той герой (ці гераіня)

+1
Я здзейсніла сваю мару - пачала збіраць народны строй і агулам калекцыю саматканых посцілак, ручнікоў і абрусаў. У інстаграме, калі цікава, ужо два ролікі пра маю калекцыю: частка 2 і частка 1. А тут я пахвалюся дзвюма сваімі традыцыйнымі кашулямі. Які вобраз больш спадабаўся?

Колькі ў вас слушных адказаў?
Anonymous voting